Вітаю спадарства!
Вырашылі зноў паўдзельнічаць у падборцы беларускіх тг-каналаў. Спадзяемся знойдзеце нешта цікавае для сябе!
💌 @poshtabel — Беларусь на старых паштоўках. Сучасныя ракурсы старых здымкаў, артыкулы, гісторыя нашай фатаграфіі ды розныя цікавінкі па тэме.
🚶🏻♂️@belarus_sacral — адвечнае блуканне па закутках і цэнтрах Беларусі ў пошуках старога, забытага, закінутага і не зусім.
📖 @verbarium_by — беларускія словы кожны дзень!
🧣@tradycyjny_stroj — энцыклапедыя народнага адзення Беларусі.
📡 @cblnq — самыя важныя навіны і гісторыі з розных сфераў навукі.
🪶 @lihtaratura — аўтарская літаратурная творчасць.
#пашыраймасваё

❤17👍5
Forwarded from UNIJA
За паўгады збораў на беларускую агучку мы атрымалі больш за 25 адсоткаў ад патрэбнай сумы. Дзякуй усім, хто робіць унёсак як грашовы, так і за распаўсюджванне інфармацыі.
Рэакцыя на тызер у гульцоў-ветэранаў і аматараў была даволі неадназначнай. Так, магчыма, фільм не пасуе пад дарослых гледачоў, але абавязкова спадабаецца малодшай аўдыторыі, якая зможа пачуць і ўбачыць экранізацыю сваёй любімай гульні на беларускай мове! Дзякуючы вашай падтрымцы сёння, вы робіце кіно па-беларуску больш даступным і цікавым для шырокай аўдыторыі гледачоў.
Зараз можаце ацаніць тызер агучаны па-беларуску студыяй «Кавярня»:
Падтрымаць стварэнне агучкі:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤11👍7🤣2🫡2🤯1
📰 Electronic Arts перагледзела свае пляны на The Sims 5
Кампанія Electronic Arts паведаміла аб ґлябальным пераглядзе плянаў разьвіцьця культавай серыі The Sims. Паводле іх The Sims 5, вядомая як Project Rene, больш не разглядаецца як замена The Sims 4. Распрацоўнікі не жадаюць адмаўляцца ад старой гульні:
Што чакае сам Project Rene да канца не зразумела.
Такое рэзкае рашэньне ЕА выклікала бурнае абмеркаваньне сярод ґеймераў, большасьць зь якіх упэўнена, што кампанія проста пабаялася супернічаць з будучым карэйскім хітом InZOI.

Мы працягнем разьвіваць сімулятар і ўносіць тое, што людзі хацелі б атрымаць ад пятай часткі. Але гэта не значыць, што мы пачнем усё спачатку, скінем увесь ваш прагрэс, і вы страціце ўсю тую цудоўную гульню, якую вы стварылі ў The Sims 4. Думаючы пра будучыню, мы хочам, каб вы захавалі й працягнулі ўсе свае семʼі й пакаленьні. Мы не жадаем абнуляць ваш прагрэс.
Што чакае сам Project Rene да канца не зразумела.
Такое рэзкае рашэньне ЕА выклікала бурнае абмеркаваньне сярод ґеймераў, большасьць зь якіх упэўнена, што кампанія проста пабаялася супернічаць з будучым карэйскім хітом InZOI.
👍10🌚7🤔5😢3😨1
💬 Capcom верагодна працуе над рэмэйкамі Resident Evil 0 і Code Veronica
Вядомы інсайдэр Dusk Golem абвясьціў, што Capcom працуе над рэмэйкамі клясычных хорараў Resident Evil Zero і Resident Evil Code: Veronica (ускосна, гэтую інфармацыю пацьвердзілі шэраг гульнявых выданьняў).
Абноўленыя вэрсіі Resident Evil Zero і Code: Veronica, як паведамляе інсайдэр, ня будуць такімі маштабнымі й амбіцыйнымі, як рэмэйк Resident Evil 4 (2023). Пераасэнсаваньне, якога выйшла ў 2023 годзе, і пакуль застаецца "дыямантам кароны" Capcom з пункту гледжаньня маштабу, абʼёму й чаканьняў.
Таксама, раней гэты інсайдэр заяўляў аб тым, што кампанія актыўна працуе над Resident Evil 9, падзеі якой будуць адбываюцца на востраве ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Гэты праект таксама афіцыйна не анансаваны й можа выйсьці не раней за 2025 год.

👍19✍3🤮2
📢 Сёньня 19-га верасьня выходзіць God of War: Ragnarök на ПК.
God of War: Ragnarök — працяг стаўшай культавай God of War (2018), у якім вам давядзецца гуляць за бога вайны Кратаса, які разам са сваім сынам Атрэем адпраўляецца на пошукі адказаў на пытаньні, датычных яго сямʼі, пакуль не настаў Рагнарок. Дзеяньні абодвух частак прыгодніцкага экшэна адбываецца ў сусьвеце скандынаўскай міталёгіі.
🤡Варта адзначыць, каб пагуляць у Ragnarök на ПК, спатрэбіцца ўліковы запіс PlayStation Network.

🔥14🌚7🤣6❤3
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: TOEM і The Last Stand: Aftermath
The Last Stand: Aftermath — новая адзіночная прыгода ў жанры roguelite ад стваральнікаў The Last Stand: Union City. Вас заразілі зомбі-вірусам. Выпраўцеся дасьледаваць апакаліпсіс дзеля сваёй калёніі! Яшчэ ня ўсё страчана. Не здавайцеся.
Распрацоўнік — Con Artist Games (Аўстралія)
TOEM — выпраўцеся ў займальнае падарожжа й трымайце камэру напагатове, каб раскрыць таямніцы TOEM у намаляванай ад рукі прыгодніцкай гульні. Сябруйце з мудраґелістымі пэрсанажамі й дапамагайце вырашыць іх праблемы з дапамогай фатаграфіяў!
Распрацоўнік — Something We Made (Швэцыя)
❗️Забраць гульні можна да 26 верасьня.

👍14❤🔥6🔥2
Forwarded from MineAsveta
·
·
#навіны #minecraft_live
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍14🌚1
⚡️Netflix прадставіў адразу некалькі анонсаў і трэйлераў па адаптацыям відэагульняў
Tomb Raider: The Legend of Lara Croft - працяг знакамітай трылёгіі прыгод пра Лару Крофт Tomb Raider Definitive Survivor (куды ўключаны Tomb Raider (2013), Rise of the Tomb Raider, Shadow of the Tomb Raider). Мультсэрыял выходзіць на Netflix ужо 10 кастрычніка гэтага году.
Кампанія Capcom пад кіраўніцтвам Адзі Шанкара і Studio Mir выпускае Devil May Cry на Netflix - мультсэрыял, заснаваны на франшызе папулярных відэагульняў. Галоўным гэроем большасьці зь іх зьяўляецца Данте — паляўнічы на дэманаў, які прысьвяіціў сваё жыцьцё зьнішчэньню звышнатуральных істот. Прэмʼера мультсэрыялу чакаецца ў красавіку 2025г.
Таксама анансаваны Splinter Cell: Deathwatch. Новы мультсэрыял ад Netflix і Ubisoft Film & Television заснаваны на папулярнай серыі відэагульняў пра Сэма Фішэра — спэцагента выдуманага падразьдзяленьня АНБ «Трэці эшалон», што спэцыялізуецца на скрытым пранікненьні. Даты выхаду пакуль няма.
Netflix разам з CDPR анансавалі новае анімэ ў сусьвеце Cyberpunk 2077. Ці стане мультсэрыял сыквэлям аднайменнай гульні, ці раскажа гісторыю, якая адбылася да падзей асноўнага сюжэту, пакуль не вядома. Пры гэтым, наўрад ці дадзенае анімэ стане працягам Cyberpunk: Edgerunners, што выйшла пасьля выпуску гульні і была прыквэлям да Cyberpunk 2077, паколькі Edgerunners першапачаткова задумвалася як самастойная гісторыя. Калі выйдзе новы мультсэрыял па Cyberpunk 2077 таксама невядома.

YouTube
Tomb Raider: The Legend of Lara Croft | Official Trailer | Netflix
Tomb Raider: The Legend of Lara Croft, a new animated series from Powerhouse Animation, set after the events of the Tomb Raider Survivor Trilogy video games, is coming to Netflix on October 10. #GeekedWeek
Watch on Netflix: https://www.netflix.com/title/81361106…

❤15⚡2👍2
Даражэнькія, сёння хочам вам распавесьці пра самыя цікавыя коміксы па-беларуску!
Публікацыі новага якаснага кантэнту адбываюцца штодня.
Далучайцеся да свету сучасных беларускамоўных коміксаў на штодзённыя тэмы ❤️

👍23❤4😁4🆒2❤🔥1
📰 BioWare абапіралася на досьвед The Sims пры распрацоўцы Dragon Age: The Veilguard
Ґеймдырэктарка Dragon Age: The Veilguard Корын Бушэ (раней працавала ў Maxis над сэрыяй The Sims), прызналася, што мінулы досьвед над сімулятарам жыцьця апынуўся «бясцэнным» пры дапрацоўцы розных элемэнтаў новай DA.
Па словах Бушы, унікальнасьць The Sims заключаецца ў шырокай аўтаноміі, і гэта менавіта тое, што хочуць бачыць ґеймеры у RPG — тое самае "пачуцьцё незалежнасьці, прыняцьце рашэньняў, уплыў на пэрсанажаў" і гэтак далей.
Таксама распрацоўнікі шмат чаго падкрэсьлілі з The Sims пры стварэньні свайго рэдактара пэрсанажаў.
Як адзначае Бушэ, Maxis і The Sims захоўваюць вялізную базу ведаў на тэмы ґендэрнай рэпрэзентацыі й ідэнтычнасьці, якія BioWare вельмі хацелі бачыць у новай Dragon Age.
Рэліз Dragon Age: The Veilguard чакаецца 31 кастрычніка на PC, PS5 і Xbox Series.
❓Ці чакаеце Вы новую Dragon Age?

🤡16❤10😁6🌚6👍2
📢 Адбыўся рэліз мэдытатыўнай Tiny Glade
Tiny Glade — мілая мэдытатыўная гульня пра будаўніцтва замкаў. Каменьчык да каменьчыка, дошчачка да дошчачкі – ніякіх бітваў, ніякай валтузьні з рэсурсамі ці боязі памыліцца. Проста ўладкуйцеся ямчэй і будуйце выдатныя замкі на зарослых лугах.
Кошт гульні — $8.49 (да 3 кастрычніка дзейнічае зьніжка ў 15% — $7.21).
Гульня даступна толькі на PC.

Tiny Glade - Official Release Date Trailer
Check out the release date trailer for Tiny Glade, a cozy sandbox-building game developed by Pounce Light. Players will design and control a gridless world to place majestic castles and small pebbles alike. With a wide array of tools available, the possibilities…
🥰18❤3🔥3👍1
📰 Banishers: Ghosts of New Eden і Jusant не апраўдалі чаканьняў распрацоўнікаў
Француская студыя Donʼt Nod прадставіла сваю справаздачу за першую палову 2024 году, далей сьцісла пра галоўнае:
▫️Ролевы экшэн Banishers: Ghosts of New Eden і прыгода Jusant аказаліся правалам.
Не гледзячы на цёплы прыём СМІ, праекты не набылі папулярнасьці ў гульнявой супольнасьці, у сувязі з чым, распрацоўнікам прыйшлося карэктаваць свае пляны на будучыню.
▫️Студыя замарозіла два неанансаваныя праекты, вырашыўшы засяродзіцца на "больш амбіцыйных гульнях", адной з такіх будзе прыгода Lost Records: Bloom & Rage — яе пачнуць выпускаць па эпізодах 18 лютага 2025 году.
▫️У цэлым даход каманды з пачатку студзеня па канец чэрвеня зьнізіўся на 11% і склаў 14,6 мільёна эўра. Продажы пры гэтым павялічыліся на 1,2 мільёна — у асноўным за кошт каталёга, у які ўваходзяць Life is Strange і Vampyr.

😢11👍2
📰 Ubisoft баіцца паказваць Assassin's Creed Shadows
У перадпачатку выставы Tokyo Game Show 2024, Ubisoft абвясьціла, што не прывязе свае гульні (у тым ліку скандальную Assassinʼs Creed Shadows) на шоў.
Прычынай назвалі "розныя абставіны". Выданьне Insider Gaming зьвязалася з Ubisoft для высьвятленьня сытуацыі, аднак у кампаніі адмовіліся даваць якія-небудзь камэнтары.
Цікавы факт, гэтыя "розныя абставіны" апынуліся настолькі моцнымі, што акрамя скасаваньня свайго ўдзелу ў шоў, па дадзеных інсайдэра Тома Хендэрсана, кампанія скасавала паказ Assassinʼs Creed Shadows для прэсы.
Прадставіць гульню журналістам Ubisoft зьбіралася на наступным тыдні. Цяпер гэтыя пляны былі адмененыя без тлумачэньня прычын.
Ubisoft ніяк не пракамэнтавала шматлікія запыты гульнявых выданьняў, але ў даце рэлізу Assassinʼs Creed Shadows пакуль што зьмен няма: гульня павінна выйсьці 15 лістапада на РС і кансолях. Аднак не выключана, што неўзабаве мы пачуем аб яе пераносе.

😁24🤡12🤔1
📢 У раньні доступ выйшаў фэнтэзійны шутэр Witchfire
Witchfire — гэта RPG-шутэр ад першай асобы ў жанры цёмнага фэнтэзі, у якім вы гуляеце за злога грэшніка, які стаў паляўнічым на ведзьмаў, выконваючы апошнюю місію па выратаваньні.
Ґеймеры сустрэлі гульню вельмі станоўча! Адзначаючы аптымізацыю, дынамічныя баі й цікавы, захапляльны ґеймплэй.
Кошт гульні — $20.00 (да 7 кастрычника яе можна набыць за $18.00).
Распрацоўкай гульні займаецца польская студыя The Astronauts (стваральнікі The Vanishing of Ethan Carter).

Witchfire - Official Early Access Showcase 2024 Trailer
Witchfire is a first-person dark fantasy RPG shooter in which you play as a wicked sinner turned witch hunter on his final mission to reach salvation.
Buy on EGS: https://epic.gm/witchfire
Wishlist on Steam: https://store.steampowered.com/app/3156770/

👍12❤2
📢 Blizzard выпусьціла рэлізны трэйлер маштабнага DLC Vessel of Hatred для Diablo IV
Blizzard выпусьціла рэлізны ґеймплейны трэйлер першага сюжэтнага дадатку для Diablo IV пад назовам Vessel of Hatred.
У новым DLC дададуць кляс спадчыньніка духаў, які ўпершыню зьявіцца ў серыі гульняў.
Дзеяньні будуць разгортвацца ў старажытных джунглях рэгіёна Наханту, куды гульцы адправяцца ў пошуках Нейрэлы з мэтай выкрыць плян Мефіста.
Сярод іншага, гульцоў чакае цёмная цытадэль — падзямельле са складанымі выпрабаваньнямі, прызначанае для групавога праходжаньня.
Рэліз Vessel of Hatred адбудзецца 8 кастрычніка.
Кошт стандартнага выданьня складзе $40.

Diablo IV | Vessel of Hatred | Gameplay Launch Trailer
Deliver us from Evil.
🐆 Become the Spiritborn
🗺️ Explore Nahantu
☠️ Stand against Hatred
⚔️ Test your might in new end-game content
Sanctuary will never be the same when #VesselOfHatred arrives October 8.
Pre-purchase Vessel of Hatred and instantly unlock…

👍8❤1
⚡️ Ubisoft перанесла Assassin's Creed Shadows
Ubisoft абʼявіла, аб пераносе Assassinʼs Creed Shadows на 14 лютага 2025 году. Першапачаткова ролевай экшэн павінен быў выйсьці 15 лістапада на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
Кампанія вырашыла ўзяць час на дапрацоўку праекту, на фоне слабых продажаў Star Wars Outlaws.
Цікава, што разам з гэтым, Ubisoft вырашыла перагледзець сваю палітыку ў адносінах да выпуску гульняў і раньняга доступу да іх. Так вышэй згаданая Assassinʼs Creed Shadows у дзень рэлізу выйдзе ў Steam, а ня толькі ў краме Ubisoft, гэтак жа хуткім часам карыстачам Steam стане даступная й Star Wars Outlaws.
Дадаткова стала вядома, што кампанія плянуе адмовіцца ад канцэпцыі сэзонных пропускаў. Доступ да Assassinʼs Creed Shadows у адзін дзень (14 лютага) атрымаюць усе гульцы незалежна ад набытага выданьня. Уладальнікі папярэдняга заказу пры гэтым атрымаюць першы дадатак бясплатна. А ўсім, хто ўжо пасьпеў аформіць папярэдні заказ, вернуць сродкі.

😁17😱4🤡4👍1👀1
📢 Стваральнікі Ghost of Tsushima анансавалі новую гульню — Ghost of Yotei
У рамках State of Play адбыўся анонс новага ролевага экшэна пра фэадальную Японію — Ghost of Yotei!
Гульцы возьмуць на сябе ролю дзяўчыны Атсу. У 1603 годзе (больш чым праз 300 гадоў пасьля падзеяў Ghost of Tsushima) яна павінна адправіцца ў прыгоды па небясьпечных землях з лугамі й засьнежанымі тундрамі, каб стаць новым Прывідам!
Рэліз Ghost of Yotei адбудзецца ў 2025 годзе толькі на PlayStation 5.

Ghost of Yōtei - Announce Trailer | PS5 Games
In 1603, Atsu sets out on a journey in the lands surrounding Mount Yōtei, an area filled with sprawling grasslands, snowy tundras, and unexpected dangers. Ghost of Yōtei comes to PS5 in 2025.
#ps5 #ps5games #stateofplay
May contain content inappropriate…
#ps5 #ps5games #stateofplay
May contain content inappropriate…
❤20🔥2👍1
📢 У канцы кастрычніка Sony выпусьціць рэмайстар Horizon Zero Dawn
Sony абвясьціла, што 31 кастрычніка на PC і PlayStation 5 адбудзецца рэліз рэмайстра Horizon Zero Dawn, якая выйшла ў 2017-м годзе!
Уладальнікі арыґінала змогуць абнавіцца да рэмайстра за $10, астатнім жа давядзецца купляць гульню за $50.
Ґрафіка павінна застацца на ўзроўні з Horizon Forbidden West, а больш за 10 гадзін гутарак і катсцэн былі запісаныя з нуля для павышэньня якасьці.
Паляпшэньні ў графіцы датычацца як мадэляў пэрсанажаў, так і тэкстур, асьвятленьня, анімацыі й іншых элемэнтаў. Была значна палепшана й якасьць гуку, а таксама Horizon Zero Dawn Remastered будзе падтрымліваць усе функцыі кантролера DualSense.

Horizon Zero Dawn Remastered - Announce Trailer | PS5 & PC Games
Experience Aloy's critically acclaimed adventure with stunning new visuals and upgraded features. This epic origin story is coming to PC and PlayStation 5 on 31 October, 2024 - and pre-orders are available now.
#ps5 #ps5games #pcgames #horizonzerodawn #stateofplay

🥱12👍6🗿6
📢 «Арол ізноў уздымецца» — адбыўся рэліз DLC Roads to Power для Crusader Kings III
Вядзіце Бізантыю да велічы ў буйным DLC для Crusader Kings III. Асаблівасьці палітыкі й культуры Бізантыі выявяцца ў новай сыстэме кіраваньня, сацыяльнай герархіі й занятках пэрсанажаў.
Якую будучыню чакае асколак Рымскай Імпэрыі? Вырашаць Вам!
Або станьце авантурыстам без усяго, які прагне прызнаньня й улады!
Кошт DLC — $19.99.

Roads to Power: Release Trailer | Crusader Kings III
See the world, then seize the purple in Crusader Kings III: Roads to Power, available now on Steam and Microsoft!
The glory and might of the Byzantine Empire are yours to command in this Major Expansion to Crusader Kings III. The unique politics and cultures…

❤13⚡1👍1
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: The Spirit and the Mouse
The Spirit and the Mouse — прынясіце дабрыню й сьвятло жыхарам Сэнт-э-Клер у ролі Лілы — маленькай мышкі зь вялікім сэрцам! Дасьледуйце мудраґелістую францускую вёску, заводзіце новых сяброў і тварыце добрыя справы, у гэтай насычанай апавядальнай прыгодніцкай гульні.
Распрацоўнік — Alblune (Канада)
❗️Забраць гульню можна да 3 кастрычніка.

❤14