📢 Зьявіўся першы тызер экранізацыі Minecraft
У сеціве зьявіўся тызер і постэр экранізацыі Minecraft, дзе галоўную ролю Стыва выконвае Джэк Блэк.
Сюжэт расказвае пра чатырох герояў, якія загразьлі ва ўласных паўсядзённых праблемах. Але аднойчы праз магічны партал яны патрапяць у кубічны мір Minecraft, адкуль ім трэба абрацца.Героям давядзецца навучыцца выжываць у гэтым небясьпечным сусьвеце, каб вярнуцца да сябе дадому!
Галоўныя ролі выконваюць: Джэйсан Мамоа ("Аквамэн"), Даніэль Брукс ("Аранжавы — хіт сэзона"), Эма Майерс ("Ўэнсдэй"), Сэбастыян Юджын Хансен ("Моцарт у джунглях") і Джэніфер Кулідж ("Белы лотас") .
Прэмʼера фільма намечана на 4 красавіка 2025 году.

YouTube
A Minecraft Movie | Teaser
Be There and Be Square. #MinecraftMovie - only in theaters 2025
From Warner Bros. Pictures and Legendary Pictures and starring Jason Momoa and Jack Black, “A Minecraft Movie,” directed by Jared Hess, is the first-ever big screen, live-action adaptation of…

🥴11👎6❤5✍3🤔2
📰 Меркаваньні гульцоў аб Harry Potter: Quidditch Champions падзяліліся
На днях адбыўся рэліз Harry Potter: Quidditch Champions, якая была сустрэтая гульцамі неадназначна.
На дадзены момант рэйтынг адабрэньня спартыўнай гульні ў сьвеце "Гары Потэра" складае 77% у Steam, што ў цэлым ня дрэнна, аднак колькасьць нэґатыўных водгукаў паступова павялічваецца.
У станоўчых рэцэнзіях адзначаюць, што гульня нагадвае сумесь з Rocket League і FIFA, а сам працэс спаборніцтваў вельмі захапляльны. Многія станоўча ацанілі й візуальны стыль навінкі.
Нэґатыўныя водгукі ў асноўным зьвязаныя з высокім коштам (асабліва пашыранага выданьня), а таксама пэўнымі праблемы з аптымізацыяй.
Кошт звычайнага выданьня Harry Potter: Quidditch Champions — $29,99.
❗️Гульня недаступна на тэрыторыі Беларусі.

🤔13❤3
📢 Стартавала адкрытая бэта Call of Duty: Black Ops 6
Activision паказала трэйлер у гонар старту адкрытай бэты Call of Duty: Black Ops 6 на PC, PlayStation і Xbox. Атрымаць доступ да яе могуць абсалютна ўсе гульцы!
Бэта-тэставаньне скончыцца 9 верасьня!
Да азнаямленьня прапануецца некалькі асноўных мап для перастрэлак 6х6, а таксама шырокі арсэнал узбраеньня й абноўленую сыстэму збройніка й модуляў. Зь яе дапамогай атрымаецца зрабіць свой уласны ідэальны камплект.
За ўдзел у бэце выдаюць унікальныя ўзнагароды.
Рэліз Call of Duty: Black Ops 6 адбудзецца 25 кастрычніка (+ Game Pass).

Call of Duty: Black Ops 6 - Open Beta Trailer
Get into Call of Duty: Black Ops 6 action before launch 💥 Play the Open Beta Sept 6-Sept 9 on ALL platforms.
Pre-order the Vault Edition and get Operators and Weapons usable during the Open Beta and at launch 👉 https://a.atvi.com/VaultEdition
Follow #CallofDuty…

⚡6💩2
📢 Ґеймплэй перазапуску Crazy Taxi апынуўся ў сеціве
У мінулым годзе, шэраг аўтарытэтных інсайдэраў заяўлялі, што Sega працуе над перазапускамі некалькіх сваіх клясычных гульняў, у тым ліку Crazy Taxi. Цяпер гэтая інфармацыя пацьвердзілася ўцечкай гульнявога працэсу раньняй вэрсіі вышэй згаданай Crazy Taxi!
Відэа дэманструе фрагмэнт онлайнавых гонак з трукамі й разбурэньнямі. Прыкметна, што частка гульнявога сьвету пакуль не прапрацавана, і замест абʼектаў выкарыстоўваюцца ўмоўныя канструкцыі. Але запіс дазваляе ацаніць раньнюю вэрсію інтэрфейсу.
Па словах інсайдэраў, рэліз плянуюць на 2027 год, на ўсіх сучасных плятформах, у тым ліку на пераемніцы Nintendo Switch.

❤9👍6🔥1
📰 Для ММО ў сусьвеце «Уладара пярсьцёнкаў» да гэтага часу не знайшлі ключавую ідэю
Amazon Games прызналіся, што да гэтага часу не змаглі знайсьці ключавую ідэю для новай ММО у сусьвеце The Lord of the Rings.
Новую гульню ў сусьвеце прафэсара Толкіна анансавалі яшчэ вясной мінулага году, аднак, нягледзячы на час, гульня ўсё яшчэ знаходзіцца на раньняй стадыі распрацоўкі.
Па словах Крыстафа Хартмана (кіраўніка Amazon Games), распрацоўнікі жадаюць знайсьці нешта новае, што будзе адрозьнівацца ад "усіх астатніх гульняў".
Нагадаем, што над шматкарыстальніцкім "The Lord of the Rings" працуюць аўтары, якія маюць дачыненьне да New World. Новая гульня будзе распаўсюджвацца па ўсім сьвеце на PC і кансолях, але пакуль ніякіх дэталяў аб гульнявым працэсе прадстаўлена не было.

😁9🌚7👍1🍌1
📰 У сьціве зьявіліся першыя запісы ґеймплэя рэмэйку Silent Hill 2
Стрымер зь нікам "兄者弟者" пагуляў у Silent Hill 2 Remake і правёў прамую трансьляцыю. Яна доўжылася паўтары гадзіны, за якія гулец пачаў праходзць сюжэт хорару, рэліз якога адбудзецца 8 кастрычніка на PC і PlayStation 5 (❗️УВАГА, ролік зьмяшчае невялікія спойлеры).
Як можна ўбачыць зь відэа, пачатак Silent Hill 2 суправаджаецца даволі працяглым ролікам з аўтэнтычнай жудаснай музыкай і дэманстрацыяй Джэймза — галоўнага героя гульні. Нягледзячы на туман, ґрафіка выглядае якасна, а лякацыі — дэталізаванымі.
Гледачы станоўча паставіліся да ўбачанага.
Асабліва высока яны ацанілі ґрафіку й жудасную атмасфэру!
❓Як ВЫ ставіцеся да рэмэйку знакамітага хорару?

😱9❤7👍2🤮1
📢 Адбыўся рэліз Warhammer 40,000: Space Marine 2
Чалавецтва ў небяспэцы. Імпэрыюму патрэбны ВЫ. Адчуйце ў сабе звышнатуральныя здольнасьці й жорсткасьць касмадэсантніка, аднаго з найвялікшых ваяроў Імпэратара!
Space Marine 2 сабрала выдатныя водгукі крытыкаў якія хваляць цудоўныя бітвы ад трэцяй асобы й якасную ґрафіку!
Гульня даступная на РС (у Steam), PlayStation 5 і Xbox Series.
Кошт звычайнага выданьня — $44.99

Warhammer 40,000: Space Marine 2 Launch Trailer
The Imperium bleeds! Take control of Lieutenant Titus and join the Ultramarines in their desperate attempt to hold back the endless forces of the Tyranids. Get your copy of Warhammer 40,000: Space Marine 2 now: https://ow.ly/7gol50TgwrK
Follow for more Warhammer…
Follow for more Warhammer…
🔥9👍3
Forwarded from BelKantent
🍾 Sony афіцыйна прадставіла Playstation 5 Pro - яшчэ прадукцыйней і даражэй.
PS5 Pro была сёня афіцыйна паказана на прэзентацыі, якую я для вас паглядзеў і... Калі шчыра, то крыху не разумею навошта гэта ўсё. Мажліва, яе выпуск меў бы сэнс, каб разам з ёй былі анансаваныя нейкія асаблівыя праекты з ультрарэалістычнай графікай, але ўся магутнасць пойдзе ў раней выпушчаныя праекты.
Па пунктах:
1. GPU мае на 67% больш вылічальных блокаў, памяць на 28% хутчэй, рэндэрынг на 45% хутчэй, рэйтрэсінг у 2, а ў спецпраетах у 3 разы хутчэй за PS5. ШІ будзе аўтаматычна павялічваць рэзалюцыю і падмалёўваць дэталі.
2. PS5 Pro Game Boost - палепшаная прадукцыйнасць у 8500 гульнях PS4 і PS5, прапатчаныя эксклюзівы PS5 і яшчэ пару гульняў з пазнакай PS5 Pro Enhanced.
3. Прывад дыскаў толькі знешні за дадатковыя выдаткі. SSD - 2Tb
4. Старт продажу 7 лістапада 2024, цана 699$ ЗША, 799Euro Еўропа.
Адным сказам, PS5 Pro гэта каб рэжым звышякасці працаваў не ў 30 FPS, а ў 60 FPS. Уладальнікам звычайных PS5 можна спаць спакойна.

❤14🌚6🥱4👍2💩2🗿1
Forwarded from Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
Мінскае выдавецтва "Тэхналогія", што рэгулярна выдае добрыя беларускія кнігі, звяртаецца да неабыякавых чытачоў з просьбай набыць іх прадукцыю і такім чынам падтрымаць далейшую
працу выдавецтва.
Кнігі можна набыць анлайн на сайце выдавецтва або ў кнігарні на Ляўкова, 9 у Мінску.
Сайт
Інстаграм

❤47👍3
Microsoft абвясьціла аб абнаўленьні падпіскі Xbox GamePass!
Зараз ґеймеры могуць набыць варыянт падпіскі Xbox Game Pass Standard ($15), які дае доступ да сотняў гульняў для Xbox, мультыплэеру, а гэтак жа розным зьніжкам і прапановам.
Мінусам зьяўляецца адсутнасьць у дадзеным пляне магчымасьці гуляць у новыя праекты, у дзень іх рэлізу.
Такім чынам на сёньняшні дзень Game Pass мае наступныя ўзроўні падпіскі:
🟩 Xbox Game Pass Core — 10 даляраў у месяц (больш за 25 кансольных гульняў, мультыплэер, зьніжкі й акцыі);
🟩 Xbox Game Pass Standard — 15 даляраў у месяц (сотні кансольных гульняў, мультыплэер, зьніжкі й акцыі);
🟩 PC Game Pass — 12 даляраў у месяц (сотні PC-гульняў і навінкі на рэлізе, зьніжкі й акцыі, EA Play);
🟩 Xbox Game Pass Ultimate — 20 даляраў у месяц (сотні гульняў PC / кансолі / воблака й навінкі на рэлізе, зьніжкі, акцыі, мультыплэер, EA Play).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤🔥9👍3
📰 Гульцы засталіся вельмі незадаволены новай PS5 Pro
Нядаўна адбылася прэзентацыя новай PlayStation 5 Pro, якая відавочна не вырабіла належнага ўражаньня на гульнявую супольнасьць. Ґеймеры абвінавачваюць Sony у прагнасьці.
Гульцы раскрытыкавалі кансоль за кошт у 700 даляраў і сумнеўную камплектацыю — дыскавод і вэртыкальная падстаўка прадаюцца асобна.
Гэтак жа карыстачы засталіся незадаволеныя ґеймплэйнай дэманстрацыяй, бо на ёй паказвалі тэхнічныя магчымасьці новай прылады, на прыкладзе гульняў якія выходзілі яшчэ на PS4 (4-5 гадоў назад). Асобай розьніцы ў графіцы паміж звычайнай PlayStation 5 і яе «PRO-вэрсіі» гульцы таксама не заўважылі.
Афіцыйны трэйлер кансолі PS5 Pro на YouTube-канале PlayStation сабраў 150 тысяч непадабаек супраць 50 тысяч падабаек.
Аднак, не гледзячы на нэґатыў, аналітыкі ўпэўненыя, што вялікі кошт не ўдарыць па продажах прылады.
Нагадаем, кансоль паступіць на паліцы крам 7 лістапада, а загады на яе адкрыюцца 26 верасьня.

😁25🗿6👍1
📰 Інвестары Ubisoft асцерагаюцца за будучыню кампаніі
Фонд AJ Investments (адзін зь інвэстараў Ubisoft) апублікаваў ліст, у якім выказаў асьцярогі з нагоды будучыні кампаніі й яе кіраўніцтва. Там жа апісваецца шэраг дзеяньняў, які можа дапамагчы павялічыць кошт Ubisoft "для ўсіх зацікаўленых бакоў".
Інвэстар упэўнены, што Ubisoft зьяўляецца недацэненай кампаніяй, і сьцьвярджае, што кошт яе акцыяў павінна раўняцца 40-45 эўра за штуку (цяпер іх кошт складае каля 14 эўра за штуку).
Аднак на дадзены момант, на думку фонду, кампанія знаходзіцца ў няўмелых руках сямʼі Гійма.
AJ Investments прапануе дазволіць прыватызацыю кампаніі, напрыклад Tencent "па справядлівай цане". Акрамя таго, фонд заклікае зьмяніць бягучае кіраўніцтва Ubisoft — замяніць Іва Гійма новым ґенэральным дырэктарам, які зможа «аптымізаваць выдаткі» і «структураваць» студыю для дасягненьня «гнуткасьці» і «канкурэнтаздольнасьці».
Нагадаем, што ў пачатку месяца акцыі Ubisoft абваліліся да паказчыкаў 2015 году — з-за няўдаляга старту Star Wars Outlaws.

😁10🍌7🙈3👍1
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Rugrats: Adventures in Gameland
Rugrats: Adventures in Gameland — калі Томі, Чакі, Філ і Ліл бачаць рэкламу новай відэагульні Reptar, яны робяць выгляд, што знаходзяцца ў сваёй уласнай відэагульні! Пераключайцеся паміж выдатным 8-бітным і HD-артам, выбірайце любімага героя й гуляйце ў адзіночку ці ў кааператыве!
Распрацоўнік — The MIX Games. Wallride (ЗША)
❗️Дадаткова, ґеймерам аддаюць Super Crazy Rhythm Castle, але яна недаступна на тэрыторыі Беларусі.
Забраць гульні можна да 19 верасьня.

👍4🤯3🔥1
📰 Steam 21 год! Што прынёс ґеймерам дзень нараджэньня крамы
12 верасьня сэрвісу Steam спаўняецца 21 год!
У гэты ж дзень, у краме адбылося даволі значнае зьмяненьне (пра пляны яго ўводу мы пісалі раней)!
У стабільнай вэрсіі кліента Steam сталі даступныя сямейныя групы.
Яны замяняюць Steam Family Sharing і функцыю сямейнага прагляду, падаючы адзіную прастору для чальцоў сямʼі. Цяпер у такіх групах можа быць ня больш за шэсьць удзельнікаў.
Удзельнікі сямейных груп могуць гуляць у гульні іншых чальцоў групы (з асабістымі захаваньнямі, дасягненьнямі, працам у майстэрні й інш.) і карыстацца новымі функцыямі бацькоўскага кантролю.
Больш падрабязна, можна пачытаць у афіцыйнай навіне.
Калі раней вы выкарыстоўвалі функцыю сямейнага прагляду, то зараз вам неабходна стварыць групу, каб зноў дазволіць іншым акаўнтам карыстацца вашай бібліятэкай.

Introducing Steam Families
Steam Families is a collection of new and existing family-related features, giving you a single location to manage which games your family can access and when they can play. Learn more at https://steampowered.com/families
👍12❤4
📢 Адбыўся рэліз рэмайстра Lollipop Chainsaw
Lollipop Chainsaw, якая была прададзена тыражом 1,24 мільёна копіяў па ўсім сьвеце, вярнуўся з найноўшай ґрафікай!
Джульета, якая нарадзілася ў сямʼі паляўнічых на зомбі, зноў выкарыстоўвае сваю надзейную бензапілу, каб разьдзіраць нежыць!
Гульня даступна на PC, PS5, Xbox Series і Nintendo Switch (пазьней рэліз чакаецца на PS4 і Xbox One).
Кошт гульні ў Steam — $44,99.
Асобна варта згадаць, што распрацоўшчыкі з Dragami Games запэўнілі гульцоў, што ў рэмайстру, як і ў арыґінальнай гульні няма цэнзуры!

LOLLIPOP CHAINSAW RePOP RELEASE TRAILER
The fierce battle between zombie hunter Juliet and the “Dark Purveyors” led by Swan has now begun in order to stop the zombification that has plunged the entire school into chaos and despair!
LOLLIPOP CHAINSAW RePOP is released today!
▼Official Site
h…

⚡12👍3
📰 Арыґінальны DOOM атрымаў новае абнаўленьне
З-за недаступнасьці гульні ў Сьціме вы маглі й не заўважыць, што ў жніўні арыґінальны DOOM атрымаў новае абнаўленьне, якое, ня толькі робіць гульню больш сучаснай але яшчэ й абʼядноўвае дзьве гульні (першы DOOM дзевяноста трэцяга году й DOOM 2)!
Усе карыстальнікі, якія мелі на акаўнце адну зь дзьвух гульняў бясплатна атрымалі абʼяднаную копію.
З найгалоўнешага, што было дададзена ў Steam-вэрсію гульні:
🔸 Дасягненьні праз Steam, каб пахваліцца перад сябрамі;
🔸Падтрымка афіцыйных дадаткаў, напрыклад TNT Evilution або Master levels;
🔸Новы дадатак “Legacy of Rust”, які даде новую зброю й ворагаў
🔸Лёгка зразумелы мультыплеер, які працуе праз bethesda.net;
🔸Перапрацаваныя вэрсіі саўндтрэку, адна больш мэталічная й адна больш падобная да клясычнага гучаньня гульні (магчымасьць паставіць старыя трэкі ўсё яшчэ засталася);
🔸Шмат новых наладаў, каб гульню на новым рухавіку (зараз гульня ідзе на арыґінальным KEX engine, да гэтага выкарыстоўваўся Unity) атрымалася камфортна запусьціць на амаль любым больш-меньш сучасным кампутары;

👍18🤣4
📢 Ubisoft прадставіла новы трэйлер Assassin's Creed Shadows
Станьце сьмяротным шынобі-асасінам і магутным леґендарным самураем, дасьледуючы выдатны адкрыты сьвет у часы хаосу.
Лёгка пераключайцеся паміж двума нечаканымі хаўрусьнікамі, адкрываючы для сябе іх агульны лёс.
Асвойвайце ўзаемадапаўняльныя стылі гульні, стварайце сваю лігу шынобі, наладжвайце свой прытулак і адкрыйце новую эру для Японіі!
Гульня выходзіць 15 лістапада на ПК, PS5, Xbox Series X/S, а таксама macOS.

Assassin's Creed Shadows: World Trailer
Available March 20, 2025: https://ubi.li/rEDXA
Put your headphones on and immerse yourself in the captivating and ever-changing world of Feudal Japan. This vast open world is full of unexpected discoveries and wonders at a time when beauty, serenity, and…

🤡14👍6🥱1
Вітаю спадарства!
Вырашылі зноў паўдзельнічаць у падборцы беларускіх тг-каналаў. Спадзяемся знойдзеце нешта цікавае для сябе!
💌 @poshtabel — Беларусь на старых паштоўках. Сучасныя ракурсы старых здымкаў, артыкулы, гісторыя нашай фатаграфіі ды розныя цікавінкі па тэме.
🚶🏻♂️@belarus_sacral — адвечнае блуканне па закутках і цэнтрах Беларусі ў пошуках старога, забытага, закінутага і не зусім.
📖 @verbarium_by — беларускія словы кожны дзень!
🧣@tradycyjny_stroj — энцыклапедыя народнага адзення Беларусі.
📡 @cblnq — самыя важныя навіны і гісторыі з розных сфераў навукі.
🪶 @lihtaratura — аўтарская літаратурная творчасць.
#пашыраймасваё

❤17👍5
Forwarded from UNIJA
За паўгады збораў на беларускую агучку мы атрымалі больш за 25 адсоткаў ад патрэбнай сумы. Дзякуй усім, хто робіць унёсак як грашовы, так і за распаўсюджванне інфармацыі.
Рэакцыя на тызер у гульцоў-ветэранаў і аматараў была даволі неадназначнай. Так, магчыма, фільм не пасуе пад дарослых гледачоў, але абавязкова спадабаецца малодшай аўдыторыі, якая зможа пачуць і ўбачыць экранізацыю сваёй любімай гульні на беларускай мове! Дзякуючы вашай падтрымцы сёння, вы робіце кіно па-беларуску больш даступным і цікавым для шырокай аўдыторыі гледачоў.
Зараз можаце ацаніць тызер агучаны па-беларуску студыяй «Кавярня»:
Падтрымаць стварэнне агучкі:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤11👍7🤣2🫡2🤯1
📰 Electronic Arts перагледзела свае пляны на The Sims 5
Кампанія Electronic Arts паведаміла аб ґлябальным пераглядзе плянаў разьвіцьця культавай серыі The Sims. Паводле іх The Sims 5, вядомая як Project Rene, больш не разглядаецца як замена The Sims 4. Распрацоўнікі не жадаюць адмаўляцца ад старой гульні:
Што чакае сам Project Rene да канца не зразумела.
Такое рэзкае рашэньне ЕА выклікала бурнае абмеркаваньне сярод ґеймераў, большасьць зь якіх упэўнена, што кампанія проста пабаялася супернічаць з будучым карэйскім хітом InZOI.

Мы працягнем разьвіваць сімулятар і ўносіць тое, што людзі хацелі б атрымаць ад пятай часткі. Але гэта не значыць, што мы пачнем усё спачатку, скінем увесь ваш прагрэс, і вы страціце ўсю тую цудоўную гульню, якую вы стварылі ў The Sims 4. Думаючы пра будучыню, мы хочам, каб вы захавалі й працягнулі ўсе свае семʼі й пакаленьні. Мы не жадаем абнуляць ваш прагрэс.
Што чакае сам Project Rene да канца не зразумела.
Такое рэзкае рашэньне ЕА выклікала бурнае абмеркаваньне сярод ґеймераў, большасьць зь якіх упэўнена, што кампанія проста пабаялася супернічаць з будучым карэйскім хітом InZOI.
👍10🌚7🤔5😢3😨1
💬 Capcom верагодна працуе над рэмэйкамі Resident Evil 0 і Code Veronica
Вядомы інсайдэр Dusk Golem абвясьціў, што Capcom працуе над рэмэйкамі клясычных хорараў Resident Evil Zero і Resident Evil Code: Veronica (ускосна, гэтую інфармацыю пацьвердзілі шэраг гульнявых выданьняў).
Абноўленыя вэрсіі Resident Evil Zero і Code: Veronica, як паведамляе інсайдэр, ня будуць такімі маштабнымі й амбіцыйнымі, як рэмэйк Resident Evil 4 (2023). Пераасэнсаваньне, якога выйшла ў 2023 годзе, і пакуль застаецца "дыямантам кароны" Capcom з пункту гледжаньня маштабу, абʼёму й чаканьняў.
Таксама, раней гэты інсайдэр заяўляў аб тым, што кампанія актыўна працуе над Resident Evil 9, падзеі якой будуць адбываюцца на востраве ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Гэты праект таксама афіцыйна не анансаваны й можа выйсьці не раней за 2025 год.

👍19✍3🤮2