Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 BioWare апублікавала сьвежыя скрыншоты Dragon Age: The Veilguard з кампаньёнамі

Распрацоўнікі з BioWare працягваюць дзяліцца падрабязнасьцямі й выявамі асноўных напарнікаў новай Dragon Age: The Veilguard!

Нагадаем склад нвой групы пратаганіста: гномка Гардынг, Шэры Страж Даўрын з маладым грыфонам Асанам, эльфійка Белара, кунары Тааш, майстар-асасін Антыванскіх Воранаў Луканіс, прыватная дэтэктыў Нэў і нэкрамант Эмрык са сваім памочнікам — шкілетам Манфрэдам.

Рэліз Dragon Age: The Veilguard чакаецца 31 кастрычніка на PC, PS5 і Xbox Series.
👍18🍌6🤮5😐42👎1🥴1🌚1
​​📰 Распрацоўнікі S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl расказалі аб паляпшэньні гульні й плянах на DLC

Распрацоўнікі з GSC Game World дала інтэрвію парталу Wccftech, у якім адказала на шэраг пытаньняў аб S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl.

Сабралі самае галоўнае:

🔸GSC Game World палепшыла S.T.A.L.K.E.R. 2 на аснове фідбэка з Gamescom 2023. У прыватнасьці распрацоўнікі палепшылі працу ШІ і перарабілі сыстэму дыялогаў для «больш плыўных і натуральных» зносін.
🔸Microsoft вельмі падтрымлівае GSC Game World, але яна не зьяўляецца выдаўцом S.T.A.L.K.E.R. 2. Таму на распрацоўшчыкаў не аказвалася ніякага дадатковага ціску.
🔸У PC-вэрсіі будзе падтрымка DLSS.
🔸На адно праходжаньне S.T.A.L.K.E.R. 2 сыдзе прыкладна 25-40 гадзін.
🔸Аўтары зноў пацьвердзілі, што ў гульні будзе 3 канцоўкі.
🔸Афіцыйную падтрымку модаў дададуць пасьля рэлізу.
🔸Па мультыплэеры пакуль няма навін. Яго хацелі дадаць у бясплатным пастрэлізным абнаўленьні. Але ў цяперашні час распрацоўшчыкі сканцэнтраваны на адзіночнай гульне.
🔸Для S.T.A.L.K.E.R. 2 зробяць некалькі буйных сюжэтных дапаўненьняў, але перад імі выйдуць некалькі бясплатных абнаўленьняў для ўсіх гульцоў.
🔸Каманда GSC Game World налічвае больш за 430 чалавек.

Нагадаем, S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl выходзіць 20 лістапада для PC і Xbox Series.
👍246🌚2
Любіце старыя фотаздымкі, гарадскія легенды, гістарычныя цікавосткі і вайб Гародні?

❗️ Усё гэта ёсць у канале Hrodna 11:27!

🕦 Калі стрэлкі самага старога ва Усходняй Еўропе гадзінніка паказваюць роўна 11 гадзін 27 хвілін - наступае самы лепшы час каб выпіць кавы і пачытаць чарговы пост пра гісторыю найпрыгажэйшага горада Беларусі.

Нядаўна мы расказвалі пра:

- таямнічыя метамарфозы помніка Ажэшцы,
- гарадскія падзямеллі, якіх ніхто не бачыў, але ўсе пра іх чулі,
- гісторыю касцёльных арганаў.

***

👉 Далучайцеся, каб даведацца больш!
👍10
📢 Анансаваны рэмайстар Lego Harry Potter Collection

Распрацоўнікі Lego Harry Potter Collection анансавалі перавыданьне зборніка для PS5, Xbox Series і PC!
Рэліз адбудзецца ўжо 8 кастрычніка!

Набор уключае дзьве гульні, якія падзяляюць гісторыю пэрсанажаў згодна з кнігамі/фільмамі (1-4 і 5-8). Раней лега-прыгоду можна было набыць на PS4, Xbox One і Switch.
акрамя самой гульні, у рэмайстар увойдуць два наборы DLC, якія раней выпускалі для гульняў.

У сьвежым перавыданьні абяцаюць палепшыць ґрафіку й ґеймплэй — у прыгоды дададуць падтрымку 4К, 60 FPS, тэкстуры высокага дазволу й падтрымку асаблівасьцяў розных кантролераў.

Уладальнікі гульняў на PS4 і Xbox One змогуць набыць рэмайстар са зьніжкай, але памер яе пакуль не абвясьцілі.
15🔥3🥱3👍1
📉Star Wars Outlaws атрымала нізкія ацэнкі ад гульцоў

Гульня трапіла пад крытыку за шматлікія багі, нецікавы сюжэт, устарэлыя мэханікі, нудны і назойлівы стэлс. Пры гэтым, крытыкі ў цэлым больш пазытыўна ацанілі гульню.

Ці пасьпелі вы пагуляць у новы прыгодніцкі экшэн у сусьвеце Зорных войн ад Ubisoft? Ці прыйшлася яна вам да спадобы?
😁18🤷9👍1
⚡️Netflix апублікаваў афіцыйны трэйлер другога сэзону сэрыяла Arcane

Нагадаем, Arcane — мультсэрыял у жанры фэнтэзі па сусьвету шырокавядомай League of Legends.
Першы сэзон выйшаў у лістападзе 2021 году й быў вельмі цёпла сустрэты як крытыкамі, так і гледачамі.

Прэмʼера другога сэзону адбудзецца ўжо ў лістападзе гэтага году.
22👍3❤‍🔥1🌚1😐1
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Sniper Ghost Warrior Contracts

Sniper Ghost Warrior Contracts прымерце на сябе ролю ідэальнага забойцы ў самай рэалістычнай на сёньня гульні пра снайпэраў. Вас чакае захапляльная сюжэтная кампанія для аднаго гульца на вялізных адкрытых мапах.
Распрацоўнік — Underdog Studio (ЗША)

Забраць гульню можна да 12 верасьня.
12👍43
📢 Зьявіўся першы тызер экранізацыі Minecraft

У сеціве зьявіўся тызер і постэр экранізацыі Minecraft, дзе галоўную ролю Стыва выконвае Джэк Блэк.

Сюжэт расказвае пра чатырох герояў, якія загразьлі ва ўласных паўсядзённых праблемах. Але аднойчы праз магічны партал яны патрапяць у кубічны мір Minecraft, адкуль ім трэба абрацца.Героям давядзецца навучыцца выжываць у гэтым небясьпечным сусьвеце, каб вярнуцца да сябе дадому!

Галоўныя ролі выконваюць: Джэйсан Мамоа ("Аквамэн"), Даніэль Брукс ("Аранжавы — хіт сэзона"), Эма Майерс ("Ўэнсдэй"), Сэбастыян Юджын Хансен ("Моцарт у джунглях") і Джэніфер Кулідж ("Белы лотас") .

Прэмʼера фільма намечана на 4 красавіка 2025 году.
🥴11👎653🤔2
📰 Меркаваньні гульцоў аб Harry Potter: Quidditch Champions падзяліліся

На днях адбыўся рэліз Harry Potter: Quidditch Champions, якая была сустрэтая гульцамі неадназначна.

На дадзены момант рэйтынг адабрэньня спартыўнай гульні ў сьвеце "Гары Потэра" складае 77% у Steam, што ў цэлым ня дрэнна, аднак колькасьць нэґатыўных водгукаў паступова павялічваецца.

У станоўчых рэцэнзіях адзначаюць, што гульня нагадвае сумесь з Rocket League і FIFA, а сам працэс спаборніцтваў вельмі захапляльны. Многія станоўча ацанілі й візуальны стыль навінкі.

Нэґатыўныя водгукі ў асноўным зьвязаныя з высокім коштам (асабліва пашыранага выданьня), а таксама пэўнымі праблемы з аптымізацыяй.

Кошт звычайнага выданьня Harry Potter: Quidditch Champions — $29,99.
❗️Гульня недаступна на тэрыторыі Беларусі.
🤔133
📢 Стартавала адкрытая бэта Call of Duty: Black Ops 6

Activision паказала трэйлер у гонар старту адкрытай бэты Call of Duty: Black Ops 6 на PC, PlayStation і Xbox. Атрымаць доступ да яе могуць абсалютна ўсе гульцы!
Бэта-тэставаньне скончыцца 9 верасьня!

Да азнаямленьня прапануецца некалькі асноўных мап для перастрэлак 6х6, а таксама шырокі арсэнал узбраеньня й абноўленую сыстэму збройніка й модуляў. Зь яе дапамогай атрымаецца зрабіць свой уласны ідэальны камплект.

За ўдзел у бэце выдаюць унікальныя ўзнагароды.

Рэліз Call of Duty: Black Ops 6 адбудзецца 25 кастрычніка (+ Game Pass).
6💩2
📢 Ґеймплэй перазапуску Crazy Taxi апынуўся ў сеціве

У мінулым годзе, шэраг аўтарытэтных інсайдэраў заяўлялі, што Sega працуе над перазапускамі некалькіх сваіх клясычных гульняў, у тым ліку Crazy Taxi. Цяпер гэтая інфармацыя пацьвердзілася ўцечкай гульнявога працэсу раньняй вэрсіі вышэй згаданай Crazy Taxi!

Відэа дэманструе фрагмэнт онлайнавых гонак з трукамі й разбурэньнямі. Прыкметна, што частка гульнявога сьвету пакуль не прапрацавана, і замест абʼектаў выкарыстоўваюцца ўмоўныя канструкцыі. Але запіс дазваляе ацаніць раньнюю вэрсію інтэрфейсу.

Па словах інсайдэраў, рэліз плянуюць на 2027 год, на ўсіх сучасных плятформах, у тым ліку на пераемніцы Nintendo Switch.
9👍6🔥1
📰 Для ММО ў сусьвеце «Уладара пярсьцёнкаў» да гэтага часу не знайшлі ключавую ідэю

Amazon Games прызналіся, што да гэтага часу не змаглі знайсьці ключавую ідэю для новай ММО у сусьвеце The Lord of the Rings.

Новую гульню ў сусьвеце прафэсара Толкіна анансавалі яшчэ вясной мінулага году, аднак, нягледзячы на ​​час, гульня ўсё яшчэ знаходзіцца на раньняй стадыі распрацоўкі.
Па словах Крыстафа Хартмана (кіраўніка Amazon Games), распрацоўнікі жадаюць знайсьці нешта новае, што будзе адрозьнівацца ад "усіх астатніх гульняў".

Нагадаем, што над шматкарыстальніцкім "The Lord of the Rings" працуюць аўтары, якія маюць дачыненьне да New World. Новая гульня будзе распаўсюджвацца па ўсім сьвеце на PC і кансолях, але пакуль ніякіх дэталяў аб гульнявым працэсе прадстаўлена не было.
😁9🌚7👍1🍌1
📰 У сьціве зьявіліся першыя запісы ґеймплэя рэмэйку Silent Hill 2

Стрымер зь нікам "兄者弟者" пагуляў у Silent Hill 2 Remake і правёў прамую трансьляцыю. Яна доўжылася паўтары гадзіны, за якія гулец пачаў праходзць сюжэт хорару, рэліз якога адбудзецца 8 кастрычніка на PC і PlayStation 5 (❗️УВАГА, ролік зьмяшчае невялікія спойлеры).

Як можна ўбачыць зь відэа, пачатак Silent Hill 2 суправаджаецца даволі працяглым ролікам з аўтэнтычнай жудаснай музыкай і дэманстрацыяй Джэймза — галоўнага героя гульні. Нягледзячы на туман, ґрафіка выглядае якасна, а лякацыі — дэталізаванымі.

Гледачы станоўча паставіліся да ўбачанага.
Асабліва высока яны ацанілі ґрафіку й жудасную атмасфэру!

Як ВЫ ставіцеся да рэмэйку знакамітага хорару?
😱97👍2🤮1
📢 Адбыўся рэліз Warhammer 40,000: Space Marine 2

Чалавецтва ў небяспэцы. Імпэрыюму патрэбны ВЫ. Адчуйце ў сабе звышнатуральныя здольнасьці й жорсткасьць касмадэсантніка, аднаго з найвялікшых ваяроў Імпэратара!

Space Marine 2 сабрала выдатныя водгукі крытыкаў якія хваляць цудоўныя бітвы ад трэцяй асобы й якасную ґрафіку!

Гульня даступная на РС (у Steam), PlayStation 5 і Xbox Series.
Кошт звычайнага выданьня — $44.99
🔥9👍3
Forwarded from BelKantent
🍾 Sony афіцыйна прадставіла Playstation 5 Pro - яшчэ прадукцыйней і даражэй.

PS5 Pro была сёня афіцыйна паказана на прэзентацыі, якую я для вас паглядзеў і... Калі шчыра, то крыху не разумею навошта гэта ўсё. Мажліва, яе выпуск меў бы сэнс, каб разам з ёй былі анансаваныя нейкія асаблівыя праекты з ультрарэалістычнай графікай, але ўся магутнасць пойдзе ў раней выпушчаныя праекты.
Па пунктах:
1. GPU мае на 67% больш вылічальных блокаў, памяць на 28% хутчэй, рэндэрынг на 45% хутчэй, рэйтрэсінг у 2, а ў спецпраетах у 3 разы хутчэй за PS5. ШІ будзе аўтаматычна павялічваць рэзалюцыю і падмалёўваць дэталі.
2. PS5 Pro Game Boost - палепшаная прадукцыйнасць у 8500 гульнях PS4 і PS5, прапатчаныя эксклюзівы PS5 і яшчэ пару гульняў з пазнакай PS5 Pro Enhanced.
3. Прывад дыскаў толькі знешні за дадатковыя выдаткі. SSD - 2Tb
4. Старт продажу 7 лістапада 2024, цана 699$ ЗША, 799Euro Еўропа.

Адным сказам, PS5 Pro гэта каб рэжым звышякасці працаваў не ў 30 FPS, а ў 60 FPS. Уладальнікам звычайных PS5 можна спаць спакойна.
14🌚6🥱4👍2💩2🗿1
Мінскае выдавецтва "Тэхналогія", што рэгулярна выдае добрыя беларускія кнігі, звяртаецца да неабыякавых чытачоў з просьбай набыць іх прадукцыю і такім чынам падтрымаць далейшую
працу выдавецтва.

Кнігі можна набыць анлайн на сайце выдавецтва або ў кнігарні на Ляўкова, 9 у Мінску.

Сайт
Інстаграм
47👍3
🎮 Microsoft запусьціла новы ўзровень у Xbox Game Pass

Microsoft абвясьціла аб абнаўленьні падпіскі Xbox GamePass!
Зараз ґеймеры могуць набыць варыянт падпіскі Xbox Game Pass Standard ($15), які дае доступ да сотняў гульняў для Xbox, мультыплэеру, а гэтак жа розным зьніжкам і прапановам.
Мінусам зьяўляецца адсутнасьць у дадзеным пляне магчымасьці гуляць у новыя праекты, у дзень іх рэлізу.

Такім чынам на сёньняшні дзень Game Pass мае наступныя ўзроўні падпіскі:

🟩 Xbox Game Pass Core — 10 даляраў у месяц (больш за 25 кансольных гульняў, мультыплэер, зьніжкі й акцыі);
🟩 Xbox Game Pass Standard — 15 даляраў у месяц (сотні кансольных гульняў, мультыплэер, зьніжкі й акцыі);
🟩 PC Game Pass — 12 даляраў у месяц (сотні PC-гульняў і навінкі на рэлізе, зьніжкі й акцыі, EA Play);
🟩 Xbox Game Pass Ultimate — 20 даляраў у месяц (сотні гульняў PC / кансолі / воблака й навінкі на рэлізе, зьніжкі, акцыі, мультыплэер, EA Play).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥9👍3
📰 Гульцы засталіся вельмі незадаволены новай PS5 Pro

Нядаўна адбылася прэзентацыя новай PlayStation 5 Pro, якая відавочна не вырабіла належнага ўражаньня на гульнявую супольнасьць. Ґеймеры абвінавачваюць Sony у прагнасьці.

Гульцы раскрытыкавалі кансоль за кошт у 700 даляраў і сумнеўную камплектацыю — дыскавод і вэртыкальная падстаўка прадаюцца асобна.
Гэтак жа карыстачы засталіся незадаволеныя ґеймплэйнай дэманстрацыяй, бо на ёй паказвалі тэхнічныя магчымасьці новай прылады, на прыкладзе гульняў якія выходзілі яшчэ на PS4 (4-5 гадоў назад). Асобай розьніцы ў графіцы паміж звычайнай PlayStation 5 і яе «PRO-вэрсіі» гульцы таксама не заўважылі.

Афіцыйны трэйлер кансолі PS5 Pro на YouTube-канале PlayStation сабраў 150 тысяч непадабаек супраць 50 тысяч падабаек.

Аднак, не гледзячы на ​​нэґатыў, аналітыкі ўпэўненыя, што вялікі кошт не ўдарыць па продажах прылады.

Нагадаем, кансоль паступіць на паліцы крам 7 лістапада, а загады на яе адкрыюцца 26 верасьня.
😁25🗿6👍1
📰 Інвестары Ubisoft асцерагаюцца за будучыню кампаніі

Фонд AJ Investments (адзін зь інвэстараў Ubisoft) апублікаваў ліст, у якім выказаў асьцярогі з нагоды будучыні кампаніі й яе кіраўніцтва. Там жа апісваецца шэраг дзеяньняў, які можа дапамагчы павялічыць кошт Ubisoft "для ўсіх зацікаўленых бакоў".

Інвэстар упэўнены, што Ubisoft зьяўляецца недацэненай кампаніяй, і сьцьвярджае, што кошт яе акцыяў павінна раўняцца 40-45 эўра за штуку (цяпер іх кошт складае каля 14 эўра за штуку).
Аднак на дадзены момант, на думку фонду, кампанія знаходзіцца ў няўмелых руках сямʼі Гійма.

AJ Investments прапануе дазволіць прыватызацыю кампаніі, напрыклад Tencent "па справядлівай цане". Акрамя таго, фонд заклікае зьмяніць бягучае кіраўніцтва Ubisoft — замяніць Іва Гійма новым ґенэральным дырэктарам, які зможа «аптымізаваць выдаткі» і «структураваць» студыю для дасягненьня «гнуткасьці» і «канкурэнтаздольнасьці».

Нагадаем, што ў пачатку месяца акцыі Ubisoft абваліліся да паказчыкаў 2015 году — з-за няўдаляга старту Star Wars Outlaws.
😁10🍌7🙈3👍1