Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Вітаем усіх!

Сёння хочам параіць вам незвычайны канал Усё пра ўсё, які публікуе навіны тэхналогій, гульняў і шмат чаго яшчэ! Галоўнае, матэрыял падаецца на вельмі якаснай беларускай мове кожны дзень!!

Далучайцеся: https://t.me/allabouttexnologys
❤‍🔥10👍51
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Wild Card Football і Fallout Classic Collection

Wild Card Footballгэта вясёлая аркадная футбольная гульня з гульнявым працэсам 7 на 7 з унікальнай сыстэмай Wild Card, якая дазваляе імгненна зьмяніць ход дзеяньняў з дапамогай спэцыяльных бонусаў і правілаў!
Распрацоўнік — Saber Interactive Inc. (ЗША)

Fallout Classic Collectionзборнік, у які ўваходзіць адразу некалькі частак вядомай серыі. Гэта арыґінальная Fallout, а таксама Fallout 2 і Fallout Tactics: Brotherhood of Steel
Распрацоўнік — Bethesda Softworks (ЗША)

❗️Fallout Classic Collection недаступна на тэрыторыі Беларусі.

Забраць гульні можна да 5 верасьня.
👍17🗿21🥱1
📰 BioWare апублікавала сьвежыя скрыншоты Dragon Age: The Veilguard з кампаньёнамі

Распрацоўнікі з BioWare працягваюць дзяліцца падрабязнасьцямі й выявамі асноўных напарнікаў новай Dragon Age: The Veilguard!

Нагадаем склад нвой групы пратаганіста: гномка Гардынг, Шэры Страж Даўрын з маладым грыфонам Асанам, эльфійка Белара, кунары Тааш, майстар-асасін Антыванскіх Воранаў Луканіс, прыватная дэтэктыў Нэў і нэкрамант Эмрык са сваім памочнікам — шкілетам Манфрэдам.

Рэліз Dragon Age: The Veilguard чакаецца 31 кастрычніка на PC, PS5 і Xbox Series.
👍18🍌6🤮5😐42👎1🥴1🌚1
​​📰 Распрацоўнікі S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl расказалі аб паляпшэньні гульні й плянах на DLC

Распрацоўнікі з GSC Game World дала інтэрвію парталу Wccftech, у якім адказала на шэраг пытаньняў аб S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl.

Сабралі самае галоўнае:

🔸GSC Game World палепшыла S.T.A.L.K.E.R. 2 на аснове фідбэка з Gamescom 2023. У прыватнасьці распрацоўнікі палепшылі працу ШІ і перарабілі сыстэму дыялогаў для «больш плыўных і натуральных» зносін.
🔸Microsoft вельмі падтрымлівае GSC Game World, але яна не зьяўляецца выдаўцом S.T.A.L.K.E.R. 2. Таму на распрацоўшчыкаў не аказвалася ніякага дадатковага ціску.
🔸У PC-вэрсіі будзе падтрымка DLSS.
🔸На адно праходжаньне S.T.A.L.K.E.R. 2 сыдзе прыкладна 25-40 гадзін.
🔸Аўтары зноў пацьвердзілі, што ў гульні будзе 3 канцоўкі.
🔸Афіцыйную падтрымку модаў дададуць пасьля рэлізу.
🔸Па мультыплэеры пакуль няма навін. Яго хацелі дадаць у бясплатным пастрэлізным абнаўленьні. Але ў цяперашні час распрацоўшчыкі сканцэнтраваны на адзіночнай гульне.
🔸Для S.T.A.L.K.E.R. 2 зробяць некалькі буйных сюжэтных дапаўненьняў, але перад імі выйдуць некалькі бясплатных абнаўленьняў для ўсіх гульцоў.
🔸Каманда GSC Game World налічвае больш за 430 чалавек.

Нагадаем, S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl выходзіць 20 лістапада для PC і Xbox Series.
👍246🌚2
Любіце старыя фотаздымкі, гарадскія легенды, гістарычныя цікавосткі і вайб Гародні?

❗️ Усё гэта ёсць у канале Hrodna 11:27!

🕦 Калі стрэлкі самага старога ва Усходняй Еўропе гадзінніка паказваюць роўна 11 гадзін 27 хвілін - наступае самы лепшы час каб выпіць кавы і пачытаць чарговы пост пра гісторыю найпрыгажэйшага горада Беларусі.

Нядаўна мы расказвалі пра:

- таямнічыя метамарфозы помніка Ажэшцы,
- гарадскія падзямеллі, якіх ніхто не бачыў, але ўсе пра іх чулі,
- гісторыю касцёльных арганаў.

***

👉 Далучайцеся, каб даведацца больш!
👍10
📢 Анансаваны рэмайстар Lego Harry Potter Collection

Распрацоўнікі Lego Harry Potter Collection анансавалі перавыданьне зборніка для PS5, Xbox Series і PC!
Рэліз адбудзецца ўжо 8 кастрычніка!

Набор уключае дзьве гульні, якія падзяляюць гісторыю пэрсанажаў згодна з кнігамі/фільмамі (1-4 і 5-8). Раней лега-прыгоду можна было набыць на PS4, Xbox One і Switch.
акрамя самой гульні, у рэмайстар увойдуць два наборы DLC, якія раней выпускалі для гульняў.

У сьвежым перавыданьні абяцаюць палепшыць ґрафіку й ґеймплэй — у прыгоды дададуць падтрымку 4К, 60 FPS, тэкстуры высокага дазволу й падтрымку асаблівасьцяў розных кантролераў.

Уладальнікі гульняў на PS4 і Xbox One змогуць набыць рэмайстар са зьніжкай, але памер яе пакуль не абвясьцілі.
15🔥3🥱3👍1
📉Star Wars Outlaws атрымала нізкія ацэнкі ад гульцоў

Гульня трапіла пад крытыку за шматлікія багі, нецікавы сюжэт, устарэлыя мэханікі, нудны і назойлівы стэлс. Пры гэтым, крытыкі ў цэлым больш пазытыўна ацанілі гульню.

Ці пасьпелі вы пагуляць у новы прыгодніцкі экшэн у сусьвеце Зорных войн ад Ubisoft? Ці прыйшлася яна вам да спадобы?
😁18🤷9👍1
⚡️Netflix апублікаваў афіцыйны трэйлер другога сэзону сэрыяла Arcane

Нагадаем, Arcane — мультсэрыял у жанры фэнтэзі па сусьвету шырокавядомай League of Legends.
Першы сэзон выйшаў у лістападзе 2021 году й быў вельмі цёпла сустрэты як крытыкамі, так і гледачамі.

Прэмʼера другога сэзону адбудзецца ўжо ў лістападзе гэтага году.
22👍3❤‍🔥1🌚1😐1
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Sniper Ghost Warrior Contracts

Sniper Ghost Warrior Contracts прымерце на сябе ролю ідэальнага забойцы ў самай рэалістычнай на сёньня гульні пра снайпэраў. Вас чакае захапляльная сюжэтная кампанія для аднаго гульца на вялізных адкрытых мапах.
Распрацоўнік — Underdog Studio (ЗША)

Забраць гульню можна да 12 верасьня.
12👍43
📢 Зьявіўся першы тызер экранізацыі Minecraft

У сеціве зьявіўся тызер і постэр экранізацыі Minecraft, дзе галоўную ролю Стыва выконвае Джэк Блэк.

Сюжэт расказвае пра чатырох герояў, якія загразьлі ва ўласных паўсядзённых праблемах. Але аднойчы праз магічны партал яны патрапяць у кубічны мір Minecraft, адкуль ім трэба абрацца.Героям давядзецца навучыцца выжываць у гэтым небясьпечным сусьвеце, каб вярнуцца да сябе дадому!

Галоўныя ролі выконваюць: Джэйсан Мамоа ("Аквамэн"), Даніэль Брукс ("Аранжавы — хіт сэзона"), Эма Майерс ("Ўэнсдэй"), Сэбастыян Юджын Хансен ("Моцарт у джунглях") і Джэніфер Кулідж ("Белы лотас") .

Прэмʼера фільма намечана на 4 красавіка 2025 году.
🥴11👎653🤔2
📰 Меркаваньні гульцоў аб Harry Potter: Quidditch Champions падзяліліся

На днях адбыўся рэліз Harry Potter: Quidditch Champions, якая была сустрэтая гульцамі неадназначна.

На дадзены момант рэйтынг адабрэньня спартыўнай гульні ў сьвеце "Гары Потэра" складае 77% у Steam, што ў цэлым ня дрэнна, аднак колькасьць нэґатыўных водгукаў паступова павялічваецца.

У станоўчых рэцэнзіях адзначаюць, што гульня нагадвае сумесь з Rocket League і FIFA, а сам працэс спаборніцтваў вельмі захапляльны. Многія станоўча ацанілі й візуальны стыль навінкі.

Нэґатыўныя водгукі ў асноўным зьвязаныя з высокім коштам (асабліва пашыранага выданьня), а таксама пэўнымі праблемы з аптымізацыяй.

Кошт звычайнага выданьня Harry Potter: Quidditch Champions — $29,99.
❗️Гульня недаступна на тэрыторыі Беларусі.
🤔133
📢 Стартавала адкрытая бэта Call of Duty: Black Ops 6

Activision паказала трэйлер у гонар старту адкрытай бэты Call of Duty: Black Ops 6 на PC, PlayStation і Xbox. Атрымаць доступ да яе могуць абсалютна ўсе гульцы!
Бэта-тэставаньне скончыцца 9 верасьня!

Да азнаямленьня прапануецца некалькі асноўных мап для перастрэлак 6х6, а таксама шырокі арсэнал узбраеньня й абноўленую сыстэму збройніка й модуляў. Зь яе дапамогай атрымаецца зрабіць свой уласны ідэальны камплект.

За ўдзел у бэце выдаюць унікальныя ўзнагароды.

Рэліз Call of Duty: Black Ops 6 адбудзецца 25 кастрычніка (+ Game Pass).
6💩2
📢 Ґеймплэй перазапуску Crazy Taxi апынуўся ў сеціве

У мінулым годзе, шэраг аўтарытэтных інсайдэраў заяўлялі, што Sega працуе над перазапускамі некалькіх сваіх клясычных гульняў, у тым ліку Crazy Taxi. Цяпер гэтая інфармацыя пацьвердзілася ўцечкай гульнявога працэсу раньняй вэрсіі вышэй згаданай Crazy Taxi!

Відэа дэманструе фрагмэнт онлайнавых гонак з трукамі й разбурэньнямі. Прыкметна, што частка гульнявога сьвету пакуль не прапрацавана, і замест абʼектаў выкарыстоўваюцца ўмоўныя канструкцыі. Але запіс дазваляе ацаніць раньнюю вэрсію інтэрфейсу.

Па словах інсайдэраў, рэліз плянуюць на 2027 год, на ўсіх сучасных плятформах, у тым ліку на пераемніцы Nintendo Switch.
9👍6🔥1