Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 У Steam зьявілася старонка сімулятара жыцьця inZOI

Гульцам прапануюць прымераць на сябе любыя ролі й жыць у віртуальным сучасным сьвеце. Можна будзе наведваць розныя ўстановы, працаваць, абедаць у кавярнях і займацца іншымі паўсядзённымі рэчамі. У хаце можна гатаваць, граць на музычных інструмэнтах і мець зносіны зь іншымі жыхарамі віртуальнага сьвету.

Гульню стварае кампанія Krafton (вядомая па PUBG: Battlegrounds).

Таксама сталі вядомыя сыстэмныя патрабаваньні:

Мінімальныя патрабаваньні
Працэсар: Intel i5 10400, AMD Ryzen 3600
Апэратыўная памяць: 12 Гб
Відэакарта: NVIDIA RTX 2060 (8G VRAM), AMD Radeon RX 5600 XT
Месца на дыску: 60 Гб

Рэкамендаваныя патрабаваньні
Працэсар: Intel i7 12700, AMD Ryzen 5800
Апэратыўная памяць: 16 Гб
Відэакарта: NVIDIA RTX 3070 (8G VRAM), AMD Radeon RX 6800 XT
Месца на дыску: 75 Гб

Дата рэлізу не называецца.
🥴1463🌚1
⚡️GSC Game World расказалі падрабязнасьці S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl у новай прэзентацыі

Супрацоўнікі кампаніі прадэманстравалі больш дэталей пра распрацоўку гульні, паказалі як ствараліся сюжэтныя кат-сцэны, а таксама праходжаньне аднаго з квэстаў на балотах!

У новам відэа з камэнтарамі распрацоўнікаў было прадстаўлена шмат розных мэханік, нарэшце, можна было пабачыць інтэрфейс, мапу, мутантаў і анамаліі, а таксама прыгожыя краявіды лякацый, пераважна, вышэй згаданых балот.

Графіка й атмасфэра зашкальвае, аднак рэальна новага пра сюжэт і пэрсанажаў нам амаль нічога не расказалі.

Нагадаем, пасьля нядаўняга пераноса гульня павінна выйсьці 20 лістапада 2024 году на Xbox Serіes X/S і PC.

Ці чакаеце вы S.T.A.L.K.E.R. 2? Зьбіраецеся гуляць?
22👍63🍌1🦄1
📢 Чарговы перанос

Ультра "рэалістычная" RPG у сеттынгу Сярэднявечча Kingdom Come: Deliverance II перанесена на 11 лютага 2025 году.

Пра гэта распрацоўнікі з Warhorse Studios паведамілі ў сваім Ціўтары (сац. сетцы X). Першапачаткова гульня мусіла выйсьці напрыканцы гэтага году.
😱18👍6😁2
🉑Выйшаў ролевы баявік у сьвеце кітайскай міталёгіі Black Myth: Wukong

На дадзены момант гульня мае вельмі пазытыўныя водгукі ў Steam, у якім гульня пасьпела пабіць рэкорд па колькасьці анлайна, і 82 бала на Metacritic.
Журналісты таксама надзялілі гульню досыць станоўчымі водгуамі, у якіх адзначаліся захапляльныя бітвы з босамі, цікавы сюжэт, а таксама выдатная графіка. Нэгатыў быў пераважна накіраваны на дызайн узроўняў і тэхнічныя багі.

Нагадаем, Black Myth: Wukong — экшан-РПГ па матывам кітайскай міталёгіі. Стаўшы Абраным, вы рушыце ў прыгоду, напоўненую выпрабаваньнямі і дзівамі, у якой вам давядзецца адкрыць завісу таямніцы над вялікай легендай.
🔥11👍5👏1
Пакуль мы ўсе моцна спалі, прайшла гульнявая прэзентацыя Opening Night Live, якая адкрыла выставу Gamescom 2024. Вось што цікавага на ёй паказалі:

🔸Як мы пісалі раней, быў прадстаўлены тызер-трэйлер Borderlands 4.

🔸Студыя Coffee Stain прадставіла абноўленую версію Goat Simulator — для тых, хто, магчыма, яе чакаў.

🔸Таксама быў анансаваны спін-оф Dying Light: The Beast, які выйдзе на ПК, Xbox і PlayStation.

🔸Lost Records: Bloom & Rage — прыгодніцкая гульня ад стваральнікаў Life is Strange. Першы эпізод выйдзе 18 лютага 2025 года, а другі — 18 сакавіка.

🔸Трэйлер кааператыўнага экшэн-хорару No More Room in Hell 2.

🔸Рэліз Path of Exile 2 адбудзецца 15 лістапада на ПК і кансолях у раннім доступе.

🔸Невялікі трэйлер Warhammer 40,000: Space Marine 2 перад рэлізам, які адбудзецца 9 верасня (упэўніце Вадзіма, што грошы ніяк не пойдуць у расею).

🔸У вялікім роліку распрацоўшчыкі паказалі шмат гульнявых кадраў Dune: Awakening. Рэліз чакаецца ў пачатку 2025 года.

🔸Анансуючы трэйлер прыгодніцкага хорару Reanimal ад аўтараў Little Nightmares. Гульня выйдзе на ПК і кансолях. Таксама быў прадстаўлены Little Nightmares 3, рэліз якога адбудзецца ў 2025 годзе.

🔸Мабільная гульня па матывах "Гульні ў кальмара" будзе даступная па падпісцы на Netflix.

🔸Папулярная гача-гульня ад HoYoverse (гаворка пра Genshin Impact) выйдзе на Xbox Series X|S (я для гэтага купіў сыч? ДАЙЦЕ GENSHIN НА SWITCH!!!). Рэліз адбудзецца 20 лістапада 2024 года.

🔸Ужо трэці геймплэйны трэйлер Monster Hunter Wilds (як жа прыгожа!). Гульня выйдзе ў 2025 годзе.

🔸Геймплэйны і кінематаграфічны трэйлер будучага шматкарыстальніцкага меха-экшэну Mecha Break.

🔸Рэліз Цывы 7 адбудзецца 11 лютага 2025 года.

🔸🔸А вось вам візуальная гармата-бонба Secret Level. Аўтары серыялу «Каханне. Смерць. Робаты» прадставілі анімацыйную анталогію, эпізоды якой разгортваюцца ў 15 (!) гульнявых сусветах. Вось яны, злева направа: Sifu, The Outer Worlds, Warhammer 40k: Space Marine 2, Unreal Tournament, Spelunky, Pac-Man, Honor of Kings, Mega Man, God of War, Concord, Exodus, Crossfire, Armored Core, New World, Dungeons & Dragons. Рэліз адбудзецца 10 снежня 2024 года на Amazon Prime Video.

🔸Геймплэйны тызер Kingdom Come: Deliverance II. Рэліз адбудзецца 11 лютага 2025 года (так, яго перанеслі), але абяцаюць паказаць больш геймплэя на самім Gamescom 2024.

🔸Анансуючы трэйлер наступнай гульні Пітэра Маліне — Masters of Albion.

🔸Абвясцілі дату рэлізу Indiana Jones and the Great Circle на ПК і Xbox Series X|S — 6 снежня 2024 года. Вясной 2025 года яе выпусцяць на PS5.

🔸Адбыўся ананс наступнай часткі Mafia. Гульня атрымала назву Mafia: The Old Country. Дзеянне разгорнецца ў Сіцыліі 1900-х гадоў. Больш падрабязнасцяў у снежні, а рэліз адбудзецца ў 2025 годзе.
👍25🔥3
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Gigantic: Rampage Edition

Gigantic: Rampage Editionгэта прэміяльнае й самае поўнае выданьне арыґінальнага MOBA-шутэра для каманд з 5 герояў, якое прапануе дынамічныя й займальныя камандныя бітвы для прыхільнікаў абодвух жанраў. Выбірайце з цэлага сьпісу ўнікальных герояў, якія валодаюць паляпшаемымі здольнасьцямі, і абʼяднайце сілы з 4 іншымі гульцамі, каб разьбіць магутнага Вартаўніка-суперніка, пры гэтым не забываючы абараняць свайго.
Распрацоўнік — Abstraction Games (Данія)

Забраць гульню можна да 29 жніўня.
👍8
📢 Анансавана новая частка «Герояў Мяча й Магіі»

Ubisoft і студыя Unfrozen анансавалі пакрокавую тактычную стратэгію Heroes of Might and Magic: Olden Era, новую частку леґендарнай серыі "Героі мяча й магіі". Яе стваральнікі абяцаюць вярнуць нас да вытокаў серыі й жадаюць прыцягнуць як вэтэранаў, так і пачаткоўцаў.

Heroes of Might and Magic: Olden Eraновая гульня знакамітай серыі, дзеяньне якой адбываецца на Энроце й упершыню — на кантыненце Джадам, аб якім раней толькі згадвалася ў гульнях Heroes of Might & Magic. Вандруйце па яскравым і жывым фэнтэзі-сьвеце, дзе на кожным кроку чакаюць цуды й небясьпекі. Будуйце велічныя сталіцы, зьбірайце шматлікія войскі й ваюйце ў эпічных бітвах з героямі й мітычнымі істотамі.

Рэліз Heroes of Might and Magic: Olden Era зьбіраюцца прымеркаваць да 30-годзьдзя серыі ў 2025 годзе.
🔥23👾7👍51
movie480_vp9.webm
2.6 MB
📢 Valve афіцыйна раскрыла існаваньне Deadlock

У краме Steam зьявілася афіцыйная старонка каманднага шутэра ад трэцяй асобы Deadlock, аб існаваньні якога было вядома ўжо даўно.

Як абвяшчае апісаньне, у цяперашні час шматкарыстальніцкая гульня знаходзіцца на раньняй стадыі распрацоўкі. Патрапіць у яе можна толькі па запрашэньні сябра, які ўжо ўдзельнічае ў тэставаньні.

Дата рэлізу невядомая.
126👍2
📢 Аўтары Blasphemous анансавалі новы праект — The Stone of Madness

Тактычная стэлс-гульня ў рэальным часе, дзеяньне якой разгортваецца ў гішпанскім манастыры XVIII стагодзьдзя. Гэты разьмешчаны ў Пірэнэях патрапаны часам езуіцкі манастыр служыць домам догляду псыхічнахворых і турмой інквізіцыі. Пяцёра зьняволеных, якія пакутуюць ад жорсткіх пакараньняў, варʼяцтва й роспачы, абʼядноўваюць свае навыкі й рэсурсы, каб супрацьстаяць сваім страхам, захаваць розум, раскрыць таямніцы манастыра й знайсьці спосаб зьбегчы!

Рэліз заплянаваны на пачатак 2025 году, для РС, PlayStation 5, Xbox Series і Nintendo Switch.
🔥11👍3
📰 Valve парушыла ўласныя правілы публікацыі гульняў у Steam пры афармленьні старонкі Deadlock

Нядаўна Valve завяла старонку сваёй новай гульні Deadlock, але дапусьціла пацешны промах. Кампанія парушыла правілы публікацыі гульняў ва ўласным сэрвісе.

У дакумэнтацыі да Steamworks гаворыцца цалкам дакладнае патрабаваньне — распрацоўшчыкі павінны прадаставіць як мінімум пяць скрыншотаў гульні, якую зьбіраюцца апублікаваць у Steam. Сама Valve занядбала правілам пры публікацыі Deadlock, бо цяпер на старонцы з гульнёй ёсьць толькі кароткі тызер і ніводнай выявы.

Дарэчы аб Deadlock, не гледзячы на ​​тое, што гульня зараз знаходзіцца ў абмежаваным доступе, гэта не перашкодзіла ёй дасягнуць пікавага онлайну амаль у 90 тысяч чалавек!
😁40
Вітаем усіх!

Сёння хочам параіць вам незвычайны канал Усё пра ўсё, які публікуе навіны тэхналогій, гульняў і шмат чаго яшчэ! Галоўнае, матэрыял падаецца на вельмі якаснай беларускай мове кожны дзень!!

Далучайцеся: https://t.me/allabouttexnologys
❤‍🔥10👍51
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Wild Card Football і Fallout Classic Collection

Wild Card Footballгэта вясёлая аркадная футбольная гульня з гульнявым працэсам 7 на 7 з унікальнай сыстэмай Wild Card, якая дазваляе імгненна зьмяніць ход дзеяньняў з дапамогай спэцыяльных бонусаў і правілаў!
Распрацоўнік — Saber Interactive Inc. (ЗША)

Fallout Classic Collectionзборнік, у які ўваходзіць адразу некалькі частак вядомай серыі. Гэта арыґінальная Fallout, а таксама Fallout 2 і Fallout Tactics: Brotherhood of Steel
Распрацоўнік — Bethesda Softworks (ЗША)

❗️Fallout Classic Collection недаступна на тэрыторыі Беларусі.

Забраць гульні можна да 5 верасьня.
👍17🗿21🥱1
📰 BioWare апублікавала сьвежыя скрыншоты Dragon Age: The Veilguard з кампаньёнамі

Распрацоўнікі з BioWare працягваюць дзяліцца падрабязнасьцямі й выявамі асноўных напарнікаў новай Dragon Age: The Veilguard!

Нагадаем склад нвой групы пратаганіста: гномка Гардынг, Шэры Страж Даўрын з маладым грыфонам Асанам, эльфійка Белара, кунары Тааш, майстар-асасін Антыванскіх Воранаў Луканіс, прыватная дэтэктыў Нэў і нэкрамант Эмрык са сваім памочнікам — шкілетам Манфрэдам.

Рэліз Dragon Age: The Veilguard чакаецца 31 кастрычніка на PC, PS5 і Xbox Series.
👍18🍌6🤮5😐42👎1🥴1🌚1