Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Спадарожнікі ў Dragon Age The Veilguard будуць найлепшымі ў серыі

Такую заяву зрабіў ґеймдырэктар Dragon Age The Veilguard у інтэрвію Game Informer, дзе адначасна расказаў некаторыя новыя дэталі, аб будучых напарніках:

🔸для Veilguard стварылі самых прапрацаваных і складаных пэрсанажаў у гісторыі BioWare. А ґеймдырэктар гульні і зусім лічыць новых спадарожнікаў найлепшымі ў серыі Dragon Age;
🔸у гульні ёсьць як яркія й пазытыўныя моманты, так і пакутлівыя й змрочныя. Пры гэтым усё абʼядноўвае пачуцьцё аптымізму, а спадарожнікі ўсюды бяруць удзел;
🔸спадарожнікі — гэта літаральна твары фракцыяў Тэдаса. Яны паказваюць сьвет "вялікім, разнастайным і жывым", у якім заўсёды нешта адбываецца нават без удзелу гульца;
🔸па ходзе гульні спадарожнікі будуць вывучаць новыя здольнасьці, а іх прысутнасьць у баі стварае гарманічнае каманднае ўзаемадзеяньне з актывацыяй розных комба і бафаў;
🔸у кожнага спадарожніка ёсьць свой куток у хабе (тут ён называецца Маяк), які адлюстроўвае іх асобу. Гэтыя месцы таксама будуць мяняцца — па ходзе праходжаньня гульні і разьвіцьця адносін з пэрсанажамі.

Нагадаем, Dragon Age: The Veilguard выходзіць гэтай восеньню на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
🥴11🌚8🆒2🤔1
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: LumbearJack

LumbearJackхапайце сякеру, ратуйце прыроду — расьсякайце і перапрацоўвайце кожны рукатворны прадмет на сваім шляху й вырашайце галаваломкі разам з чароўнымі сябрамі-жывёламі!
Распрацоўнік — FinalBoss Games (ЗША)

Забраць гульню можна да 8 жніўня.
🔥82👍1
⚡️ THQ Nordic паказала гэймплэйны трэйлер Gothic 1 Remake!

Каралеўства Міртана абложваюць полчышчы бязьлітасных оркаў. Для вытворчасьці магутнай зброі патрабуецца пастаянны паток магічнай руды, і кароль Робар спасылае ў шахты Харыніса ўсіх зьняволеных, якіх толькі можа.

Рэмэйк клясыкі павінен выйсьці на ўсіх асноўных плятформах (PC, PlayStation 5 и Xbox Series X/S).
Дата выхаду пакуль невядома.
🔥13👍73
📢 Titan Quest 2 атрымала ґеймплэйны трэйлер

Немязіда, багіня адплаты, страціла розум. Яна заражае ніткі лёсу псутай і карае ўсіх, хто сьмее ёй перашкодзіць. Вазьміце ў рукі зброю, устаньце бок аб бок з багамі і зьменіце свой лёс у Titan Quest 2 — экшэн-RPG па матывах грэцкай міталёгіі.

Дата рэлізу па-ранейшаму невядома.
Рэліз чакаецца на PS5, Xbox Series і PC.
14🔥5
📰 Гульнявое выданьне Game Informer закрываецца

Вядомы амэрыканскі штомесячны гульнявы ​​часопіс Game Informer, заснаваны ў жніўні 1991 году, закрываецца пасьля 33 гадоў сваёй працы!

«З раньніх дзён піксельных прыгод і да сёньняшніх імерсіўных віртуальных міроў, мы лічылі гонарам магчымасьць дзяліць гэтае неверагоднае падарожжа з вамі, нашы верныя чытачы. Хоць нашы друкаваныя станкі могуць спыніцца, запал да гульняў, якую мы выгадавалі разам з вамі, будзе жыць і далей».

Часопіс Game Informer лічыўся адным з самых буйных і аўтарытэтных у сьвеце, яго аўдыторыя налічвала мільёны падпісантаў! У ЗША ён лічыўся найстарэйшым гульнявым часопісам, а ва ўсім сьвеце адным зь нямногіх, што працягваў выходзіць у папяровым варыянце.

Прычыны закрыцьця не называюцца.
18😭8👍3😱2
​​📰 Астрологі абвясьцілі шэраг пераносаў

Апошнія два тыдні аказаліся багатыя ня толькі на розныя навіны але і пераносы, так нядаўна мы даведаліся аб чарговым пераносе S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl, а зараз, у дадатак да яго рэліз адклалі яшчэ ў двух праектаў, гаворка ідзе аб Prison Architect 2 і Avowed!

Prison Architect 2 павінна была выйсьці 3 верасьня, але зараз сімулятар будаўніцтва турмы і зусім страціў дату рэлізу.
Па словах аўтараў, ім спатрэбілася больш часу для працы над сваім праектам — у прыватнасьці, трэба палепшыць прадукцыйнасьць і якасьць кантэнту. Судзячы па ўсім, праблемы сталі відавочныя пасьля ўнутраных бэта-тэстаў гульні.
(Нагадаем, што выдавецтва Paradox пасьля шэрагу правалаў усьвядомілі неабходнасьць больш якаснага падыходу да стварэньня й рэлізу праектаў).

Ролевую гульню Avowed ад Obsidian перанесьлі на 18 лютага 2025 году.
Тут усё аказалася прасьцей, па словах інсайдэраў, у тэхнічным пляне з гульнёй усё выдатна, але ў канцы бягучага году (калі й плянавалі рэліз) выходзіць нямала навінак: у тым ліку той жа S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl і каб не губляць прыбытак гульню было вырашана адкласьці.

Больш навін у бліжэйшы час мы даведаемся на gamescom 2024 (21-25 жніўня), куды адна толькі Microsoft абяцае прывезьці больш за 50 гульняў!
7👍3
ℹ️ Самы маштабны збор у Беларусі. Бацькам трэба амаль $3 мільёны на выратавальны ўкол для сына.

У Арцёма сьмяротнае ґенэтычнае захворваньне — міяпатыя Дзюшена.

Пацыенты з такім дыягназам рэдка жывуць даўжэй 20 гадоў: з часам хворых чакае атрафія ўсіх цягліц і павольнае паміраньне.

У гэта складана паверыць, гледзячы на ​​вясёлае дзіця, якое актыўна ўзьбіраецца па лесьвіцы ў кафэ. Зусім нядаўна ў яго бацькоў зьявілася надзея — "Элевідыс".

З адным "але": кошт выратавальнага прэпарата — $2,9 млн. І гэта самы маштабны збор на лячэньне, які праводзіўся ў Беларусі. На тое, каб пасьпець сабраць усю суму і зрабіць укол, у сямʼі засталося менш за год.

people.onliner.by/go/1135388

Усю інфармацыю аб тым, як дапамагчы сямʼі, можна знайсьці тут і тут.

#дабрачыннасьць
#dabračynnaść
🙏271
⚡️ Стваральнікі This Is the Police анансавалі яшчэ адзін свой праект — The Eternal Life of Goldman

Дасьледуйце багаты на сюрпрызы Архіпэляг і адолейце загадкавае Боства ў гэтым намаляваным ад рукі ґрандыёзным прыгодніцкім плятформеры, выкананым у клясычнай тэхніцы пакадравай анімацыі.

Дата рэлізу не называецца.
Гульня павінна выйсьці на PC, Nintendo Switch, PlayStation 5 і Xbox Series.
Заяўлены пераклад на беларускую мову!

Асобна нагадаем пра іншы анансаваны праект студыі Weappy — Hollywood Animal.
23👍61
📢 Стваральнікі Little Nightmares рыхтуюць анонс новай гульні

Выдавецтва THQ Nordic падчас сваёй прэзентацыі Digital Showcase 2024, паказалі тызер новага праекта ад студыі Tarsier (стваральнікі змрочнай галаваломкі Little Nightmares).

Аб новай гульні студыі практычна анічога не вядома, за выключэньнем таго, што яе распрацоўка вядзецца з 2021 году й гэта зноў будзе даволі змрочны праект (апошняе пацьвярджае й новы ролік).
Паўнавартасны анонс гульні можна чакаць на цырымоніі адкрыцьця gamescom 2024, якая пройдзе 20 жніўня.

Нагадаем, што студыю Tarsier у 2019 годзе купіла Embracer Group, пасьля чаго кампанію падзялілі зрабіўшы асноўны склад часткай кампаніі Coffee Stain & Friends, якая займаецца інды-гульнямі й нізкабюджэтнымі праектамі.
Правы на Little Nightmares засталіся ў Bandai Namco, і над трэцяй часткай серыі зараз працуе Supermassive Games.
6👍3
📰 Новая каманда ўнутры Blizzard будзе працаваць над AA-гульнямі

Па дадзеных партала Windows Central, Blizzard сфармавала новую невялікую каманду, якая будзе ствараць AA-гульні па вядомых франшызах кампаніі (Warcraft, StarCraft і іншыя).

Каманда ў асноўным складаецца з былых супрацоўнікаў студыі King, якія памянялі свае месцы на новыя пазыцыі ў Blizzard.
Мяркуючы па ўсім Microsoft імкнецца выкарыстоўваць свой багаты каталёг франшызаў, які апынуўся ў руках кампаніі пасьля набыцьця Activision Blizzard, а гэтак жа зэканоміць працуючы над гульнямі па вядомым сусьветах не ў ААА маштабе.

Якога менавіта тыпу АА-гульні будзе ствараць каманда не зразумела, аднак многія мяркуюць, што гаворка пойдзе ў першую чаргу аб мабільных гульнях (але, зноў-такі, гэта проста здагадкі).
Зрэшты, фанаты некаторых франшызаў напэўна будуць рады ўбачыць навінкі хоць у нейкім выглядзе, бо многія серыі (як StarCraft) даўно "пыляцца на паліцы".
👍11🤔7
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
2025 будзе насычаным! Дэбютны тызер да другога сезона серыяла «Апошнія з нас»!

Джоэл, Элі, Эбі і Дзіна на месцы!

#TheLastOfUs
👍143👎3
📢 Стваральнікі Cult of the Lamb прадставілі сюжэтнае DLC Pilgrim Pack

Студыя Massive Monster анансавала новае платнае пашырэньне да сімулятара Cult of the Lamb. Яно атрымала назоў Pilgrim Pack і заклікана прадставіць нам змрочны сьвет культу з новага (нечаканага) боку.

Пакупнікоў Pilgrim Pack чакае:

🔸новая сюжэтная лінія з загадкамі й таямніцамі, а таксама сустрэча са старымі знаёмымі;
🔸два ўнікальныя заданьні для Пасьлядоўнікаў;
🔸пяць новых форм Пасьлядоўнікаў;
🔸два новыя ўборы для Пасьлядоўнікаў;
🔸пяць новых упрыгожваньняў.

Pilgrim Pack зьявіцца адначасова зь бясплатным абнаўленьнем Unholy Alliance, якое дадасьць у гульню мультыплэер і іншыя навінкі. Яно выйдзе 12 жніўня на PC, Nintendo Switch, PlayStation і Xbox.
8🔥3
📢 Распрацоўнікі The Legend of Zelda: Echoes of Wisdom расказалі пра рэгіёны Хайрула

Nintendo выпусьціла новы трэйлер The Legend of Zelda: Echoes of Wisdom — ён прысьвечаны розным рэгіёнам Хайрула, а таксама адной важнай асаблівасьці падарожжа па іх.

Да прыкладу ў гульні будуць рэгіён з вадаспадамі (Jabul Waters), дзе ў сваёй вёсцы жывуць яркія пэрсанажы, што паходзяць на рыб, суровая пустыня Ґеруда зь пяшчанымі штармамі, аазісамі й таямнічымі руінамі, небясьпечныя вулканы, джунглі й істоты-ласуны!

Дасьледаваць гэты сьвет прынцэса Зельда (нагадаем, што менавіта яна, а ня Лінк будзе новым гульнявым пэрсанажам) зможа на сваім верным скакуне! З дапамогай каня можна зьбіваць слабых ворагаў і пераскокваць праз барʼеры.
Пазьней Зельда яшчэ навучыцца лётаць і перамяшчаць вялікія абʼекты з дапамогай спэцыяльнага ўменьня.

Рэліз The Legend of Zelda: Echoes of Wisdom намечаны на 26 верасьня для Nintendo Switch.
5👾3
📢 Новы трэйлер Life is Strange: Double Exposure знаёміць ґеймераў з Унівэрсытэтам Каледон

«Забойныя таямніцы? Крыптыды? Звышнатуральныя зьявы? Не! Толькі не ў Каледоне!»

Студыя Deck Nine Games апублікавала новы трэйлер Life is Strange: Double Exposure. Відэа ўяўляе сабой рэклямны ролік каледжа навук і мастацтваў Вермонта, дзе разгортваецца дзеяньне гульні, ён закліканы пазнаёміць нас з асноўнымі лякацыямі й славутасьцямі.

Згодна зь сюжэтам, пад кантроль гульцоў зноў вернецца гераіня першай гульні серыі Макс Колфілд, якая зараз працуе ў дадзеным унівэрсытэце й якая вымушана зноў зьвярнуцца да сваіх звышнатуральных здольнасьцяў!

Рэліз гульні заплянаваны на 29 кастрычніка для PS5, Xbox Series і PC.
👍10❤‍🔥3
📢 Дапамагчы зь беларускім перакладам Life is Strange Remastered заклікаюць усіх ахвотных

Некаторы час таму мы пісалі пра беларускі пераклад Life is Strange Remastered, на той момант аўтарка перакладу вяла набор у каманду, а зь пяці эпізодаў быў скончаны першы!

Цяпер ужо перакладзены другі й часткова трэці, аднак аўтарка будзе ўдзячная, калі да перакладу астатняга кантэнту падлучацца ўсе жадаючыя!
Для гэтага была створана старонка на Crowdin (для працы зь ім не патрабуецца нічога акрамя акаўнта)!

Калі ў вас ёсьць жаданьне і крыху вольнага часу, то далучайцеся!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🍓23❤‍🔥9🔥7
​​📰 У Dragon Age: The Veilguard ня будзе клясычнай тактычнай камэры

Пра гэта расказаў творчы дырэктар Dragon Age: The Veilguard Джон Эплер.

Паводле яго словаў, у пэрыяд працы над Dragon Age: Inquisition распрацоўнікі імкнуліся пазьбягаць сытуацыяў зь бітвамі ўнутры нейкіх памяшканьняў — бо ім патрабавалася шмат намаганьняў, каб тактычная камэра працавала ў гэтых сытуацыях "як трэба".
У Veilguard неабходнасьці ў гэтай камэры няма зусім, бо гулец не кіруе сваімі кампаньёнамі, а ўпор у баях зроблены на экшэн складнік.

Па словах ґеймдырэктара Корын Бушэ, стваральнікі хацелі, каб кампаньёны самі адказвалі за свае дзеяньні, а гулец — за свае. Карыстальнік у ролі лідэра атрада можа паўплываць на сваіх спадарожнікаў, але ў іх будзе й уласнае меркаваньне наконт розных сытуацыяў.
Распрацоўнікі чакаюць, што зьмены яшчэ мацней дапамогуць захапіць гульца, бо яму давядзецца ўважліва сачыць толькі за сваім пэрсанажам на полі бою.

Са звыклай "тактыкі" у гульні (незразумела для чаго) пакінулі кнопку паўзы.

Дакладная дата рэлізу Dragon Age: The Veilguard невядомая, гульню ствараюць для PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
🤔11💊72🤬2
📰 «Катастрафічны правал» — крытыкі "разьнесьлі" экранізацыю Borderlands

У сеціве зьявіліся першыя ўражаньні гледачоў і крытыкаў, якія пасьпелі ацаніць экранізацыю Borderlands — вынік назвалі «катастрофай».

Па словах наведвальнікаў прэмʼеры стужкі, навінка сабрала ўсе магчымыя клішэ, а ў яе аўтараў адсутнічае "ўяўленьне", гумар жа ў карціне папросту кашмарны. Паміж асноўнымі ўдзельнікамі гісторыі адсутнічае якая-небудзь "хімія", ды й візуальна карціна не ўражвае.
Гледачы адзначаюць, што фільм нібыта створаны прадзюсарамі, у якіх існуе сваё ўяўленьне аб тым, што падабаецца "дзеткам" сёньня.

Крытыкі шмат у чым салідарныя з гледачамі. Яны адзначаюць, што фільм выглядае адначасова дорага й танна. Па словах аўтарам партала Slashfilm, у стваральнікаў атрымаўся фільм "для ўсіх і ні для каго"

У плюсы стужкі запісалі мастацкае афармленьне й працу Кейт Бланшэт, якая, аднак, глядзіцца даволі дзіўна ў сваёй ролі.

Прэмʼера Borderlands намечана на сёньня, 8 жніўня.
😁20👻6
​​📰 Warner Bros. Discovery разглядае магчымасьць продажу часткі сваіх гульнявых падразьдзяленьняў

Як паведамляе Financial Times са спасылкай на свае крыніцы, мэдыя-гігант Warner Bros. Discovery імкнецца пазбавіцца часткі сваіх гульнявых актываў. Кампанія такім чынам жадае нагнаць амаль 70-адсоткавае падзеньне кошту сваіх акцыяў пасьля зьліцьця WarnerMedia і Discovery у 2022 году й правалу Suicide Squad: Kill The Justice League.

Па чутках, Warner Bros. разглядае прапановы аб продажы польскага вяшчальніка TVN або долі ў сваім гульнявым падразьдзяленьні. У яго ўваходзяць, у прыватнасьці, студыі Avalanche Software (Hogwarts Legacy), Rocksteady (Suicide Squad), TT Games (Lego), NetherRealm (Mortal Kombat), Monolith Productions (Middle-earth: Shadow of War) і Warner Bros. Games Montreal (Gotham Knights).

У той жа час, кіраўніцтва самой Warner Bros. Discovery заяўляе аб плянах разьвіцьця свайго гульнявога сегмент.
Кіраўнікі падкрэсьліваюць, што кампанія ня толькі хоча працягваць задзейнічаць уласныя гульнявыя студыі (а гэта 11 кампаніяў), але й падумвае аб ліцэнзаваньні сваіх IP іншым камандам.
Warner Bros. валодае правамі на "Гары Потэра", "Бэтмэна", "Гульню тронаў", Looney Tunes і многія іншыя інтэлектуальныя ўласнасьці.
🤔53🤡2👍1
📢 У гульнявым сусьвеце Five Nights at Freddyʼs будзе папаўненьне — FNaF: Secret of the Mimic

Студыя Steel Wool Studios анансавала новы хорар у сусьвеце Five Nights at Freddyʼs — Five Nights at Freddyʼs: Secret of the Mimic!

Праект атрымаў кароткі тызер, які падпісаны фразай — «Каб убачыць будучыню, часам трэба зразумець мінулае».
Больш аб праекце анічога невядома. Рэліз, верагодна, адбудзецца ў 2025 годзе.

Дарэчы, аб FNaF, сёньня франшызе спаўняецца роўна 10 гадоў!
У гонар гэтага стваральнік серыі Скот Коўтан падрыхтаваў для гульцоў піксельны прыгодніцкі 2D-хорар, у аснову якога легла гісторыя Into the Pit зь серыі кніг "Жахі Фазьбера", рэліз якога павінен адбыцца сёньня!
10👍2🎉1
Forwarded from Віт!
«Віт!» новы мабільны дадатак для знаёмстваў, створаны беларусамі адмыслова для беларусаў

Сёння выйшаў ў свет новы мабільны дадатак пад назвай «Віт!», які можа зрабіць жыццё беларусаў крышачку лепшым. Мэта дадатку дапамагаць знаёміцца, ствараць сувязі.

Для каго гэты дадатак?


Жыхарам дыаспары «Віт!» можа дапамагчы пазнаёміцца з суседзямі-беларусам, знайсці сяброў для дзіцяці, ці кампанію для сумесных актыўнасцяў.

Ў Беларусі з дапамогай дадатку можна знайсці кампаньёнаў для практыкі беларускай мовы. Таксама ёсць мапа ўстаноў, дзе вас дакладна абслужаць па-беларуску. З цягам часу мапа будзе пашырацца.

Таксама, канешне, даступныя і рамантычныя знаёмствы.

Асаблівасці дадатку

⭐️ Бясплатны доступ да ўсіх функцый - тое што ў іншых лічыцца прэміўмам, у «Віт!» даступна адразу кожнаму.

⭐️ Інтэрфэйс цалкам на беларускай мове

Спампаваць дадатак

🍏 Версія для iOS

📱 Версія для Android

Самыя хуткія карыстальнікі: калі ласка, не здзіўляйцеся напачатку пабачыць нешматлікую колькасць людзей са свайго гораду, проста трошачкі пачакайце.

Вы таксама можаце паскорыць напаўненне, калі распаўсюдзіце інфармацыю пра «Віт!» непасрэдна ў сваёй лакацыі.


Тэхнічная падтрымка @vit_app_bot
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
41👍7🔥5🤔1👀1🤷1
🎁 Цяпер у GOG можна бясплатна забраць: Intravenous

Intravenous — увайдзіце ў сусьвет Intravenous у ролі Стыва Роббінса — адпомсьціце за сьмерць вашага брата, сьмерць якога на руках наркаманаў. Укараніцеся ў кругі крыміналу пад прычыненьнем цемры, або ўварвіцеся з аўтаматам у руках і бронекамізэлькай на грудзях.
Распрацоўнік — Explosive Squat Games (Летува)

❗️Прпанова скончыцца праз 3 гадзіны.
👍83💩2