Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
​​📢 Ubisoft адказала японскім гульцам незадаволеным Assassin's Creed Shadows

Ubisoft перапыніла маўчаньне, вырашыўшы зьвярнуцца да японскіх ґеймераў, якія вельмі незадаволеныя мноствам спрэчных момантаў Assassinʼs Creed Shadows.

Карпарацыя выказала падзяку за падтрымку серыі Assassinʼs Creed, якая за амаль 20 гадоў дасьледавала шмат гістарычных пэрыядаў. Як расказала кампанія, Shadows атрымала мноства дадатных водгукаў са боку японскіх гульцоў, але знайшлася і некаторая крытыка.

Ubisoft прызналася, што прыклала "значныя намаганьні" па стварэньні "паважлівай" дэманстрацыі фэадальнай Японіі. Аднак у пляны распрацоўникащ ніколі не ўваходзіла стварэньне "фактычнага" прадстаўленьня абранага пэрыяду. Замест гэтага яны жадаюць натхніць гульцоў на самастойнае дасьледаваньне гістарычнага антуражу.

Сама Assassinʼs Creed Shadows у першую чаргу выступае забаўляльнай гульнёй у фармаце гістарычнай фантастыкі . Пры гэтым гульня стваралася разам з кансультантамі, гісторыкамі і дасьледнікамі.

Нягледзячы на ​​ўсе прыкладзеныя намаганьні, у Ubisoft прызналі, што некаторыя рэклямныя матэрыялы Shadows выклікалі "непакой" з боку японскіх гульцоў. Пры гэтым прадстаўленыя кадры не адносяцца да поўнай вэрсіі гульні — яна працягвае знаходзіцца ў актыўнай распрацоўцы, таму аўтары прыслухаюцца да "канструктыўнай крытыкі".
🤡183
📢 Завяршылася апошняя гульня Эўрапейскіх адборачных па Dota 2 перамогай зборнай Беларусі

«Завяршылася апошняя гульня Эўрапейскіх адборачных па Dota 2 перамогай зборнай Беларусі супраць Украіны зь лікам 1:0, і Беларусь займае першае месца!

Другое месца заняла Ўкраіна;
На трэцім месцы Грэцыя;
На чацьвёртым — Швэцыя;
І пятае месца забірае Турэччына.

Яшчэ раз нагадаем пра нашых герояў:
Аляксандар «Pio65 ♥️♠️» Залівака
Мікіта «ряф^^» Кашкан
Уладзімір «Miyaoo» Аўсянскі
Іван «OneJey» Жывіцкі
Віталій «so bad» Ашманкевіч

Гэта былі неверагодныя гульні, поўныя яскравых момантаў і перажываньняў!

Дзякуй усім гледачам і балельшчыкам за веру ў камандзе, і да сустрэчы ў Эр-Рыядзе!
»
— піша Беларуская Фэдэрацыя Кібэрспорту
🎉27🤮14👍4🤝32👀1
📢 Адбыўся рэліз хорару Conscript пра Першую сусьветную вайну

Падчас Першай сусьветнай вайны самотны францускі салдат павінен перамяшчацца па зьвілістых траншэях, зьбіраць абмежаваныя запасы й вырашаць складаныя галаваломкі — і ўвесь гэты час змагаючыся за выжываньне ў разгар самага жорсткага й жахлівага канфлікту чалавецтва. CONSCRIPT — гэта новы погляд на клясычны Survival Horror!

На Opencritic хорар Conscript сабраў 79 балаў. Журналісты адзначылі, што наўрад ці навінка зможа выклікаць пачуцьцё жаху, аднак яна павінна спадабацца ўсім прыхільнікам жанру. Таксама гульню пахвалілі за рэалістычны малюнак жахаў вайны.

Кошт гульні — $19,99.
11👍3
📢 S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl ізноў перанесены!

Распрацоўнікі з GSC GAME WORLD паведамілі пра гэта арыґінальным трэйлерам Really, Again?
Цяпер гульня павінна выйсьці 20 лістапада 2024 году.
Пры гэтым GSC Game World паабяцалі нам новую прэзентацыю S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl зь відэапраходжаннем аднога з квэстаў! Прэзентацыя павінна адбыцца ўжо 12 жніўня.
😁17😨10😢1
​​📰 Выдавецтва Paradox Interactive прызнала свае памылкі

Paradox Interactive апублікавалі сваю фінансавую справаздачу зь якой стала вядома, пра сурʼёзнае падзеньне прыбытку (апэрацыйны прыбытак упаў на 90%), свае памылкі кампанія ўсьведамляе й прызнае, пра гэта расказаў ґенэральны дырэктар кампаніі Фрэдрык Вэстэр, у прыватнасьці ён закрануў тэму адмены сімулятара Life by You.

Адмена гульні была цяжкім рашэньнем, але праект ня мог апраўдаць чаканьні Paradox Interactive. Аднак у кампаніі былі й "няправільныя рашэньні ў некалькіх праектах". Вэстэр жадае, каб у далейшым выдавецтва не паўтарала сваіх памылак, у тым ліку ў сфэры распрацоўкі гульняў і адзнакі патэнцыйных рызык.

За апошнія гады ў Paradox Interactive было адразу некалькі праблем. Гэта як няўдалы рэліз Cities Skylines 2 зь вялікай колькасьцю тэхнічных праблем, так і фінансавы правал The Lamplighters League. Таксама кампанія пацярпела ад пераносу Prison Architect 2 і «даўгабуда» у асобе Vampire: The Masquerade – Bloodlines 2. Нягледзячы на ​​ўсе нягоды, дырэктар кампаніі верыць у сьветлую будучыню.
😨8😁4👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Song of Slavs — новая беларуская гульня пра славянскую міталёгію

Стань Царом! Ствары сваё пасяленьне, ператвары яго ў крэпасьць і абарані свой народ у прыгожым сайд-скролеры стратэгіі. Табе трэба пабудаваць свой горад, зьбіраць рэсурсы, змагацца з ворагамі, адным словам рабіць тое, што належыць сапраўднаму цару.

Гульню ствараюць незалежныя беларускія распрацоўнікі, якія заяўляюць аб наяўнасьці ў Song of Slav тэкставага пераклада на беларускую мову (у будучыні плянуецца поўная беларуская агучка гульні).
Таксама заяўлена, што гульцы змогуць наведаць старажытны Тураў!

Дата рэлізу не называецца.
Спасылка на гульню.
❤‍🔥50🤡73👍1
🐓 Шукаем тэставальнікаў перакладу Stardew Valley (ПК) на беларускую мову!

Перакладніцкая праца завершана, і цяпер на мэце выпраўленне памылак і хібаў. Памагчы можа кожны ахвочы, далучайцеся:

✈️ Тэставальніцкі чат:
https://t.me/+sgwHSMRUMBk2MWNi

У чаце вы атрымаеце доступ да мода з перакладам (інструкцыі да ўсталёўкі прыкладаюцца).

💚Калі ласка, паводле магчымасці пашырце гэты допіс у свае сацсеткі, каналы, і любым зацікаўленым у беларушчыне і Stardew асобам :) Чым больш будзе тэставальнікаў, тым якасней і хутчэй выйдзе пераклад!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
31👍117
📢 Warner Bros. Games паказалі новы трэйлер з элемэнтамі ґеймплэю Harry Potter: Quidditch Champions

Harry Potter: Quidditch Champions гэта дынамічная, шматкарыстальніцкая гульня аб квідычу. Гульцам прапануюць удзельнічаць у онлайн-матчах або спаборнічаць у іншых шматкарыстальніцкіх рэжымах.
Асобна стваральнікі падкрэсьліваюць, што ў гульні будзе аднакарыстальніцкі кантэнт.

Гульня мусіць выйсьці 3-га верасьня сёлета на PC, Xbox Series, PS5 і Nintendo Switch.
👍7🗿3
📢 Warhammer 40000 Space Marine 2 атрымала ґеймплэйную дэманстрацыю гульнявой зброі

Чалавецтва ў небяспэцы. Імпэрыюму патрэбны ВЫ. Адчуйце ў сабе звышнатуральныя здольнасьці й жорсткасьць касмадэсантніка, аднаго з найвялікшых ваяроў Імпэратара!

Focus Entertainment і Saber Interactive падзяліліся сьвежым ґеймплэйным відэа Warhammer 40,000: Space Marine II. Яго прысьвяцілі дэманстрацыі арсэнала Касмадэсанту!

Гульцы змогуць лёгка пераключацца паміж зброяй блізкага і далёкага бою прама ў разгары бітваў, пашыраць арсэнал з дапамогай спэцыяльных стоек, зьбіраць боепрыпасы і карыстацца скачковым ранцам.

Warhammer 40,000: Space Marine 2 выходзіць 9 верасьня на РС, Xbox Series і PlayStation 5.
👍10🔥2
📢 Адбыўся рэліз перавыданьня Star Wars Bounty Hunter

Паляваньне пачынаецца
Ў гэтым клясычным прыгодніцкім экшэне ад трэцяй асобы вам трэба будзе згуляць ролю Джанга Фэтта, прататыпа клонаў зь Вялікай арміі Рэспублікі. Вас нанялі, каб злавіць варʼята цёмнага джэдая.
Пражывіце гісторыю леґендарнага паляўнічага за галовамі, якая разгарнулася да пачатку падзеяў Star Wars: Episode II — Attack of the Clones. Ваюйце з ворагамі ў акрабатычных баях у гульні, аптымізаванай для сучасных кансоляў і абсталяваньня.


Першапачаткова гульня выйшла ў 2002 годзе на GameCube і PC, а зараз абноўленая вэрсія стала даступная на PC, PlayStation, Xbox і Nintendo Switch.

Карыстальнікі хваляць Star Wars Bounty Hunter за якасную тэхнічную частку й лаюць за страту клясычнай атмасфэры.

Кошт гульні ў Steam — $19,99.
👍41
🎮 У PS Plus 6 жніўня ўвойдуць:

🔹LEGO Star Wars: The Skywalker Saga
🔹Five Nights at Freddy's: Security Breach
🔹Ender Lilies: Quietus of the Knights
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6👍4🙈3
📢 Valve назвала даты распродажаў Steam у першай палове 2025 году

▫️Фэстываль стратэгіяў у рэальным часе: 20-27 студзеня;
▫️Фэстываль idle-гульняў: 3-10 лютага;
▫️Фэстываль лякальных каапэратываў: 10-17 лютага;
▫️Лютаўскі фэстываль «Гульням быць»: 24 лютага — 3 сакавіка;
▫️Фэстываль візуальных навел: 3–10 сакавіка;
▫️Вясновая распродаж у Steam: 13-20 сакавіка;
▫️Фэстываль горадабудаўніцтва і сімулятараў калёніяў: 24-31 сакавіка;
▫️Фэстываль сакабанаў: 21–28 красавіка;
▫️Фэстываль ваенных гульняў: 28 красавіка — 5 траўня;
▫️Фэстываль калекцыянаваньня істот: 12–19 траўня;
▫️Фэстываль "Зомбі супраць вампіраў": 26 траўня — 2 чэрвеня;
▫️Чэрвеньскі фэстываль «Гульням быць»: 9–16 чэрвеня;
▫️Фэстываль рыбалкі: 16–23 чэрвеня;
▫️Летні распродаж у Steam: 26 чэрвеня — 10 ліпеня.
🔥15👍2
📢 Сталі вядомы сыстэмныя патрабаваньня Star Wars Outlaws!

Мінімальныя патрабаваньня выглядаюць наступным чынам:

Windows 10, DirectX12
AMD Ryzen 5 3600, Intel Core i7-8700k
16 GB (dual-channel mode)
65 GB SSD
AMD Radeon RX 5600 XT (6 GB), NVIDIA GeForce GTX 1660 (6 GB), Intel Arc A750 · 8GB (REBAR ON)
1080P / 30 FPS / Low preset with upscaler set to quality

Рэкамэндаваныя:

Windows 10, DirectX12
AMD Ryzen 5 5600x, Intel Core i5-10400
16 GB (dual-channel mode)
65 GB SSD
AMD RX 6700XT (12GB), NVIDIA GeForce RTX 3060TI (8 GB)
1080P / 60 FPS / High preset with upscaler set to quality

Гульня павінна выйсьці ўжо 30 жніўня сёлета на PC, PlayStation 5, Xbox Series X/S.

Пры гэтым Star Wars Outlaws адсутнічае ў Steam (мяркуючы па ўсім, будзе адсутнічаць яшчэ як мінімум год). Для таго, каб мець магчымасьць пагуляць у новы прыгодніцкі экшэн па Зорным войнам на ПК, вам спатрэбіцца набыць гульню ў Epic Games альбо наўпрост у Ubisoft Store.
👍9
📰 Спадарожнікі ў Dragon Age The Veilguard будуць найлепшымі ў серыі

Такую заяву зрабіў ґеймдырэктар Dragon Age The Veilguard у інтэрвію Game Informer, дзе адначасна расказаў некаторыя новыя дэталі, аб будучых напарніках:

🔸для Veilguard стварылі самых прапрацаваных і складаных пэрсанажаў у гісторыі BioWare. А ґеймдырэктар гульні і зусім лічыць новых спадарожнікаў найлепшымі ў серыі Dragon Age;
🔸у гульні ёсьць як яркія й пазытыўныя моманты, так і пакутлівыя й змрочныя. Пры гэтым усё абʼядноўвае пачуцьцё аптымізму, а спадарожнікі ўсюды бяруць удзел;
🔸спадарожнікі — гэта літаральна твары фракцыяў Тэдаса. Яны паказваюць сьвет "вялікім, разнастайным і жывым", у якім заўсёды нешта адбываецца нават без удзелу гульца;
🔸па ходзе гульні спадарожнікі будуць вывучаць новыя здольнасьці, а іх прысутнасьць у баі стварае гарманічнае каманднае ўзаемадзеяньне з актывацыяй розных комба і бафаў;
🔸у кожнага спадарожніка ёсьць свой куток у хабе (тут ён называецца Маяк), які адлюстроўвае іх асобу. Гэтыя месцы таксама будуць мяняцца — па ходзе праходжаньня гульні і разьвіцьця адносін з пэрсанажамі.

Нагадаем, Dragon Age: The Veilguard выходзіць гэтай восеньню на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
🥴11🌚8🆒2🤔1
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: LumbearJack

LumbearJackхапайце сякеру, ратуйце прыроду — расьсякайце і перапрацоўвайце кожны рукатворны прадмет на сваім шляху й вырашайце галаваломкі разам з чароўнымі сябрамі-жывёламі!
Распрацоўнік — FinalBoss Games (ЗША)

Забраць гульню можна да 8 жніўня.
🔥82👍1
⚡️ THQ Nordic паказала гэймплэйны трэйлер Gothic 1 Remake!

Каралеўства Міртана абложваюць полчышчы бязьлітасных оркаў. Для вытворчасьці магутнай зброі патрабуецца пастаянны паток магічнай руды, і кароль Робар спасылае ў шахты Харыніса ўсіх зьняволеных, якіх толькі можа.

Рэмэйк клясыкі павінен выйсьці на ўсіх асноўных плятформах (PC, PlayStation 5 и Xbox Series X/S).
Дата выхаду пакуль невядома.
🔥13👍73
📢 Titan Quest 2 атрымала ґеймплэйны трэйлер

Немязіда, багіня адплаты, страціла розум. Яна заражае ніткі лёсу псутай і карае ўсіх, хто сьмее ёй перашкодзіць. Вазьміце ў рукі зброю, устаньце бок аб бок з багамі і зьменіце свой лёс у Titan Quest 2 — экшэн-RPG па матывах грэцкай міталёгіі.

Дата рэлізу па-ранейшаму невядома.
Рэліз чакаецца на PS5, Xbox Series і PC.
14🔥5
📰 Гульнявое выданьне Game Informer закрываецца

Вядомы амэрыканскі штомесячны гульнявы ​​часопіс Game Informer, заснаваны ў жніўні 1991 году, закрываецца пасьля 33 гадоў сваёй працы!

«З раньніх дзён піксельных прыгод і да сёньняшніх імерсіўных віртуальных міроў, мы лічылі гонарам магчымасьць дзяліць гэтае неверагоднае падарожжа з вамі, нашы верныя чытачы. Хоць нашы друкаваныя станкі могуць спыніцца, запал да гульняў, якую мы выгадавалі разам з вамі, будзе жыць і далей».

Часопіс Game Informer лічыўся адным з самых буйных і аўтарытэтных у сьвеце, яго аўдыторыя налічвала мільёны падпісантаў! У ЗША ён лічыўся найстарэйшым гульнявым часопісам, а ва ўсім сьвеце адным зь нямногіх, што працягваў выходзіць у папяровым варыянце.

Прычыны закрыцьця не называюцца.
18😭8👍3😱2
​​📰 Астрологі абвясьцілі шэраг пераносаў

Апошнія два тыдні аказаліся багатыя ня толькі на розныя навіны але і пераносы, так нядаўна мы даведаліся аб чарговым пераносе S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl, а зараз, у дадатак да яго рэліз адклалі яшчэ ў двух праектаў, гаворка ідзе аб Prison Architect 2 і Avowed!

Prison Architect 2 павінна была выйсьці 3 верасьня, але зараз сімулятар будаўніцтва турмы і зусім страціў дату рэлізу.
Па словах аўтараў, ім спатрэбілася больш часу для працы над сваім праектам — у прыватнасьці, трэба палепшыць прадукцыйнасьць і якасьць кантэнту. Судзячы па ўсім, праблемы сталі відавочныя пасьля ўнутраных бэта-тэстаў гульні.
(Нагадаем, што выдавецтва Paradox пасьля шэрагу правалаў усьвядомілі неабходнасьць больш якаснага падыходу да стварэньня й рэлізу праектаў).

Ролевую гульню Avowed ад Obsidian перанесьлі на 18 лютага 2025 году.
Тут усё аказалася прасьцей, па словах інсайдэраў, у тэхнічным пляне з гульнёй усё выдатна, але ў канцы бягучага году (калі й плянавалі рэліз) выходзіць нямала навінак: у тым ліку той жа S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl і каб не губляць прыбытак гульню было вырашана адкласьці.

Больш навін у бліжэйшы час мы даведаемся на gamescom 2024 (21-25 жніўня), куды адна толькі Microsoft абяцае прывезьці больш за 50 гульняў!
7👍3
ℹ️ Самы маштабны збор у Беларусі. Бацькам трэба амаль $3 мільёны на выратавальны ўкол для сына.

У Арцёма сьмяротнае ґенэтычнае захворваньне — міяпатыя Дзюшена.

Пацыенты з такім дыягназам рэдка жывуць даўжэй 20 гадоў: з часам хворых чакае атрафія ўсіх цягліц і павольнае паміраньне.

У гэта складана паверыць, гледзячы на ​​вясёлае дзіця, якое актыўна ўзьбіраецца па лесьвіцы ў кафэ. Зусім нядаўна ў яго бацькоў зьявілася надзея — "Элевідыс".

З адным "але": кошт выратавальнага прэпарата — $2,9 млн. І гэта самы маштабны збор на лячэньне, які праводзіўся ў Беларусі. На тое, каб пасьпець сабраць усю суму і зрабіць укол, у сямʼі засталося менш за год.

people.onliner.by/go/1135388

Усю інфармацыю аб тым, як дапамагчы сямʼі, можна знайсьці тут і тут.

#дабрачыннасьць
#dabračynnaść
🙏271
⚡️ Стваральнікі This Is the Police анансавалі яшчэ адзін свой праект — The Eternal Life of Goldman

Дасьледуйце багаты на сюрпрызы Архіпэляг і адолейце загадкавае Боства ў гэтым намаляваным ад рукі ґрандыёзным прыгодніцкім плятформеры, выкананым у клясычнай тэхніцы пакадравай анімацыі.

Дата рэлізу не называецца.
Гульня павінна выйсьці на PC, Nintendo Switch, PlayStation 5 і Xbox Series.
Заяўлены пераклад на беларускую мову!

Асобна нагадаем пра іншы анансаваны праект студыі Weappy — Hollywood Animal.
23👍61