Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Беларуская Tales Of Meadows атрымала сьвежы трэйлер

Tales Of Meadows прывядзе вас у Тураў, адзін з найстаражытнейшых і найважнейшых гарадоў Беларусі, дзе вы будзеце адчуваць змрочную й захапляльную атмасфэру, бачыць рэалістычную баявую сыстэму, знаёміцца з героямі й падзеямі з гісторыі Беларусі, а таксама насоладжвацца прыгожым і дэталёвым ґрафічным афармленьнем!

Заяўлены афіцыйны пераклад на беларускую мову.
👍316🔥4👎1🤯1
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Floppy Knights

Floppy Knightsсустракайце дыскетных рыцараў! Тактыка і мэханікі картачнай гульні дапамагаюць Фібі, бліскучай юнай вынаходніцы, і яе лепшаму сябру-рабаруцэ Карлтану рашуча ўступаць у пакрокавыя бітвы!
Распрацоўнік — Rose City Games (ЗША)

Забраць гульню можна да 18 ліпеня.
115
⚡️ Афіцыйна: алімпійскім кібэрспартыўным спаборніцтвам быць

Міжнародны алімпійскі камітэт заключыў дванаццацігадовую дамову з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Саудаўскай Арабіі, паводле якога, у 2025 годзе там правядуць першую Алімпіяду па кібэрспартыўных гульнях!
Кіраўнік МАК Томас Бах упэўнены, што такія спаборніцтвы стануць рэгулярнымі:

«Супрацоўнічаючы з НАК Саудаўскай Арабіі, мы таксама забясьпечылі захаваньне алімпійскіх каштоўнасьцяў, у прыватнасьці, у адносінах да падбору гульняў, уключаных у праґраму, прасоўваньня ґендэрнай роўнасьці і ўзаемадзеяньня з маладой аўдыторыяй, якая захапляецца кібэрспортам».

Каля месяца таму Міжнародны алімпійскі камітэт абʼявіў, што падчас Алімпійскіх гульняў у Парыжы 2024 году разгледзіць прапанову аб стварэньні Алімпійскіх кібэрспартыўных гульняў, з улікам, што летнія Алімпійскія гульні ў Парыжы пачнуцца толькі 26 ліпеня, а дадзеную інфармацыю апублікавалі ўжо зараз, у станоўчым рашэньні МАК аніхто не сумняваецца!
13👏5👍4👎2
​​📰 Замест Baldurʼs Gate Larian магла ўзяцца за Fallout ці Ultima

Кіраўнік Larian Свэн Вінке прызнаўся, што разглядаў магчымасьць працы над буйным праектам ня толькі ў сусьвеце Baldurʼs Gate.
Паводле яго словаў, пасьля посьпеху двух частак Divinity: Original Sin Вінке адчуў, што магчымасьці студыі нашмат пераўзыходзяць тое, што яны рабілі да гэтага часу. І ён вырашыў, што Larian для выхаду ў «вышэйшую лігу» патрэбен гучны і вядомы брэнд:

«Я адчуваў, што існуе нейкая шкляная столь, і мы ня зможам яе пераадолець, калі ў нас ня будзе вытворчых каштоўнасьцяў, бюджэту, маркетынгу, усіх гэтых AAA-атрыбутаў. І толькі некалькі вядомых гульнявых франшызы маглі даць нам гэта. Гэта магло б быць Ultima, Fallout ці Baldurʼs Gate. У нас не было асабліва шырокага выбару».

Вaldurʼs Gate была першым і відавочным выбарам Larian. Па словах Вінке, самы першы і пасьля адменены праект студыі, The Lady, The Mage, і The Knight, распрацоўваўся прыкладна ў той жа час, што і арыґінальная Baldurʼs Gate.
Была нават спроба наладзіць адносіны паміж распрацоўнікамі, але тагачасны выдавец Larian спыніў усе спробы, сапсаваўшы тым самым адносіны з BioWare.

Вінке дадаткова расказаў, што Larian магла не атрымаць ліцэнзію на Baldurʼs Gate. Дызайн-дакумэнт для будучай гульні распрацоўнікам прыйшлося рыхтаваць у разгар працы над Divinity: Original Sin 2, і атрымалася вельмі дрэнна, але ўладальнікі правоў на франшызу далі студыі яшчэ адзін шанец і не пралічыліся!

У верасьні да Baldurʼs Gate III выпусьцяць фінальнае буйное абнаўленьне, пасьля чаго студыя цалкам пераключыцца на два новыя праекты. Адзін зь іх пакуль завецца Excalibur, і абодва не заснаваны на сусьвеце D&D.
184🤔2👍1
​​📰 Assassinʼs Creed: Shadows працягвае быць у цэнтры скандалаў

Скандал вакол "гістарычнай дакладнасьці" будучай Assassin Creed Shadows набірае ўсё большыя абароты. Японскі палітык Сатосі Хамада паведаміў, што атрымаў шэраг вестак аб тым, як Ubisoft спрабуе фальсыфікаваць гісторыю і культуру Японіі, і папрасіў пракамэнтаваць высновы кансультанта наконт гістарычных недакладнасьцяў.

У прыведзеным палітыкам водгуку паказана, што ў Shadows японцы паказаны "барбарамі, якія рэгулярна выкарыстоўваюць абезгалоўліваньне ў якасьці забавы". Сам Ясукэ намаляваны як асоба больш важная для японскай гісторыі, чым ёсьць насамрэч, што «празь дзесяцігодзьдзі можа ўзьнікнуць адчуваньне, што цемнаскурыя стварылі японскую гісторыю».

Цікавым фактам стала й тое, што Ubisoft шмат у чым абапіралася на кнігі Томаса Локлі, які жыве ў Японіі і працуе ва Ўнівэрсытэце Ніхан. Аднак працы Локлі цяжка лічыць дакладнымb, бо на гэта іх ніхто не правяраў, а сам аўтар ня раз быў абвінавачаны ў рэдагаваньні старонкі Ясукэ ў Вікіпэдыі, дзе ён зьмяняў рэальныя гістарычныя факты на факты са сваёй кнігі (дарэчы, рэальных гістарычных дакумэнтаў, дзе згадваецца Ясукэ ня так і шмат, усяго тры).

Ну і "вішанка" — як аказалася катану й шлем Ясукэ Ubisoft скрала ў героя анімэ «Ван-Піс» — Рараноа Зора. Рэплікі прадметаў кампанія паказала на стэндзе Assassin Creed: Shadows.

Студыя ніяк не камэнтуе тое, што адбываецца, а ў гэты час шматлікія японскія палітыкі сурʼёзна плянуюць унесьці ў парламэнт краіны прапанову аб забароне гульні!
👍15😁9
Жадаеце быць у курсе самых свежых навін і цікавых фактаў аб штучным інтэлекце? 🧐⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀⁣⁣⠀
Далучайцеся да Telegram-каналу BELAI, дзе вы даведаецеся пра сучасныя тэхналогіі AI іх уплыў на наша жыццё і будучыню. ⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀⁣⁣⠀
Будзьце ў курсе сучасных інавацый і перспектыў, якія адкрываюцца перад намі дзякуючы развіццю штучнага інтэлекту. ⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀⁣⁣⠀
Далучайцеся да BELAI ужо сёння і станьце часткай захапляльнага свету тэхналогій!⁣⁣⠀
⁣⁣⠀
https://t.me/+SxP8Cza0520yODEy

#партнэрская_рэкляма
👍13🤮2
💸 У Steam стартаваў фэстываль файтынгаў

«Ваюйце ў ролі супэргероя ці сьмешнай жывёлы, а ў якасьці поля бою выбірайце фантастычныя сцэны, арэны ці… звычайную паркоўку. Галоўнае, будзьце гатовыя БІЦЦА!»

Вось некаторыя цікавыя прапановы:

🔸DRAGON BALL Z: KAKAROT — $9.99 (-75%);
🔸TEKKEN 8 — $26.21 (-43%);
🔸DRAGON BALL FighterZ — $7.99 (-84%);
🔸ONE PUNCH MAN: A HERO NOBODY KNOWS — $2.99 (-90%);
🔸Sclash — $2.89 (-50%);
🔸GUILTY GEAR -STRIVE- — $19.99 (-50%).

Дадаткова, у перыяд мерапрыемства, у магазіне ачкоў, можна забраць бясплатныя ўзнагароды!

Імпрэза скончыцца 22 ліпеня.
12😐3👍1
📢 Анансавана Planet Coaster 2

Будуйце і пэрсаналізуе цудоўныя амэрыканскія горкі і неверагодныя аквагоркі, кіруйце ідэальным паркам забаў і дзяліцеся сваімі фантастычнымі творамі. Вы гатовыя злавіць хвалю?

Распрацоўнікі заяўляюць, што ў Planet Coaster 2 атрымаецца стварыць парк забаў сваёй мары, выкарыстоўваючы простыя і зручныя прылады для будаўніцтва. Абяцаны і некаторыя раней недаступныя сродкі, дзякуючы якім стане магчымым старанна прапрацоўваць і дэталёва наладжваць элемэнты свайго парка.

Адной з ключавых навінак гульні стане мноства водных атракцыёнаў. У аквапарках можна будзе разьмясьціць як зьвілістыя павольныя рэкі, так і басэйны з хвалямі.

Гульня выйдзе ўвосень 2024 году на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
👍62
Forwarded from Відзік (Рудзі)
Пакуль вы там седзіце і не ведаеце - на Nexus з’явіўся машынны пераклад усіх тэкстаў на беларускую мову адной з найлепшых па меркаванню геймераў РПГ апошніх гадоў - Kingdom Come: Deliverance.

Аўтар DenMahiliouski:
Пераклад на беларускую мову самай лепшай гістарычнай гульні пра Сярэднявечча. Збольшага машынны, праўкі працягваюцца. Але наўрацці ўсё будзе выпраўлена, у планах праўкі Кодэкса, прадметаў і т. п. Дыялогі толька калі кропкава, бо там 60 тысяч радкоў тэкста. Буква "ў" гульнёй не распазнаецца, таму яна паўсюль заменена буквай "у". Пераклад замяняе рускую лакалізацыю. Прыемнай гульні!

Устаноўка: файл з архіву скапіруйце ў тэчку /Localization у тэчцы з гульнёй. (Зрабіце бэкап файла, які замяняеце, каб потым, калі трэба будзе, вярнуць рускую лакалізацыю)


Залятаем, пампуем, дзякуем чалавеку, рыхтуемся да рэліза другой часткі ўвосені. Пачытаць пра апошнія падрабязнасці сіквела можна тут.
30👍8🔥2
📰 Карыстальнікі Xbox змогуць пажмякаць "ягадзіцы" Дэдпула на тэматычным ґеймпадзе

Напярэдадні прэмʼеры фильма "Дэдпул і Расамаха" Microsoft запусьціла розыгрыш тэматычнага набору, у які ўвойдуць кансоль Xbox Series X ва ўнікальнай размалёўцы і кантролер у выглядзе "ягадзіц" Дэдпула!

Заяўлена, што дызайн кансолі і ґеймпада падрыхтаваны самім балбатлівым наймітам. У адрозьненьне ад астатніх тэматычных ґеймпадаў, задні бок разыгрываемага кантролера сапраўды выканана ў 3D.

Розыгрыш праходзіць сярод паўналетніх карыстальнікаў Заходняй Эўропы і Амэрыкі.
Дарэчы, прэмʼера самога фільма адбудзецца 26 ліпеня.
😁19🍓7❤‍🔥3👎3👍1
📢 Адбыўся рэліз нуарнага трылера Nobody Wants to Die

Сардэчна запрашаем у змрочны Нью-Ёрк 2329 году, дзе людзі здабылі вялікі дар — неўміручасьць, за які трэба плаціць. У гэтай інтэрактыўнай нуарнай гісторыі вам трэба будзе стаць дэтэктывам Джэймзам Карра, які ідзе на буйную рызыку, каб злавіць серыйнага забойцу!

У Nobody Wants to Die "вельмі станоўчы" рэйтынг у Steam! Гульню хваляць за атмасфэру, ґрафіку, сюжэт і музыку. Асобныя карыстачы жаляцца на прадукцыйнасьць і кароткае мінаньне, раячы браць праект на распродажах.

Кошт гульні $25.
Акрамя PC, гульня даступна на PS5 і Xbox Series.
5🔥1
📢 Анансаваны мышыны горадабуд Whiskerwood

У гэтай горадабудаўнічай стратэгіі вам трэба будзе наладзіць жыцьцё працавітых мышэй пад пятай, дакладней, лапай пухнатых сюзэрэнаў. Вас чакае комплекснае мадэляваньне, складаныя вытворчыя ланцужкі і старая як сьвет грызьня паміж коткамі і мышамі!

Дата рэлізу гульні не называецца.
Распрацоўкай займаецца японская студыя Minakata Dynamics.
15
​​📢 Ubisoft адказала японскім гульцам незадаволеным Assassin's Creed Shadows

Ubisoft перапыніла маўчаньне, вырашыўшы зьвярнуцца да японскіх ґеймераў, якія вельмі незадаволеныя мноствам спрэчных момантаў Assassinʼs Creed Shadows.

Карпарацыя выказала падзяку за падтрымку серыі Assassinʼs Creed, якая за амаль 20 гадоў дасьледавала шмат гістарычных пэрыядаў. Як расказала кампанія, Shadows атрымала мноства дадатных водгукаў са боку японскіх гульцоў, але знайшлася і некаторая крытыка.

Ubisoft прызналася, што прыклала "значныя намаганьні" па стварэньні "паважлівай" дэманстрацыі фэадальнай Японіі. Аднак у пляны распрацоўникащ ніколі не ўваходзіла стварэньне "фактычнага" прадстаўленьня абранага пэрыяду. Замест гэтага яны жадаюць натхніць гульцоў на самастойнае дасьледаваньне гістарычнага антуражу.

Сама Assassinʼs Creed Shadows у першую чаргу выступае забаўляльнай гульнёй у фармаце гістарычнай фантастыкі . Пры гэтым гульня стваралася разам з кансультантамі, гісторыкамі і дасьледнікамі.

Нягледзячы на ​​ўсе прыкладзеныя намаганьні, у Ubisoft прызналі, што некаторыя рэклямныя матэрыялы Shadows выклікалі "непакой" з боку японскіх гульцоў. Пры гэтым прадстаўленыя кадры не адносяцца да поўнай вэрсіі гульні — яна працягвае знаходзіцца ў актыўнай распрацоўцы, таму аўтары прыслухаюцца да "канструктыўнай крытыкі".
🤡183
📢 Завяршылася апошняя гульня Эўрапейскіх адборачных па Dota 2 перамогай зборнай Беларусі

«Завяршылася апошняя гульня Эўрапейскіх адборачных па Dota 2 перамогай зборнай Беларусі супраць Украіны зь лікам 1:0, і Беларусь займае першае месца!

Другое месца заняла Ўкраіна;
На трэцім месцы Грэцыя;
На чацьвёртым — Швэцыя;
І пятае месца забірае Турэччына.

Яшчэ раз нагадаем пра нашых герояў:
Аляксандар «Pio65 ♥️♠️» Залівака
Мікіта «ряф^^» Кашкан
Уладзімір «Miyaoo» Аўсянскі
Іван «OneJey» Жывіцкі
Віталій «so bad» Ашманкевіч

Гэта былі неверагодныя гульні, поўныя яскравых момантаў і перажываньняў!

Дзякуй усім гледачам і балельшчыкам за веру ў камандзе, і да сустрэчы ў Эр-Рыядзе!
»
— піша Беларуская Фэдэрацыя Кібэрспорту
🎉27🤮14👍4🤝32👀1
📢 Адбыўся рэліз хорару Conscript пра Першую сусьветную вайну

Падчас Першай сусьветнай вайны самотны францускі салдат павінен перамяшчацца па зьвілістых траншэях, зьбіраць абмежаваныя запасы й вырашаць складаныя галаваломкі — і ўвесь гэты час змагаючыся за выжываньне ў разгар самага жорсткага й жахлівага канфлікту чалавецтва. CONSCRIPT — гэта новы погляд на клясычны Survival Horror!

На Opencritic хорар Conscript сабраў 79 балаў. Журналісты адзначылі, што наўрад ці навінка зможа выклікаць пачуцьцё жаху, аднак яна павінна спадабацца ўсім прыхільнікам жанру. Таксама гульню пахвалілі за рэалістычны малюнак жахаў вайны.

Кошт гульні — $19,99.
11👍3
📢 S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl ізноў перанесены!

Распрацоўнікі з GSC GAME WORLD паведамілі пра гэта арыґінальным трэйлерам Really, Again?
Цяпер гульня павінна выйсьці 20 лістапада 2024 году.
Пры гэтым GSC Game World паабяцалі нам новую прэзентацыю S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl зь відэапраходжаннем аднога з квэстаў! Прэзентацыя павінна адбыцца ўжо 12 жніўня.
😁17😨10😢1
​​📰 Выдавецтва Paradox Interactive прызнала свае памылкі

Paradox Interactive апублікавалі сваю фінансавую справаздачу зь якой стала вядома, пра сурʼёзнае падзеньне прыбытку (апэрацыйны прыбытак упаў на 90%), свае памылкі кампанія ўсьведамляе й прызнае, пра гэта расказаў ґенэральны дырэктар кампаніі Фрэдрык Вэстэр, у прыватнасьці ён закрануў тэму адмены сімулятара Life by You.

Адмена гульні была цяжкім рашэньнем, але праект ня мог апраўдаць чаканьні Paradox Interactive. Аднак у кампаніі былі й "няправільныя рашэньні ў некалькіх праектах". Вэстэр жадае, каб у далейшым выдавецтва не паўтарала сваіх памылак, у тым ліку ў сфэры распрацоўкі гульняў і адзнакі патэнцыйных рызык.

За апошнія гады ў Paradox Interactive было адразу некалькі праблем. Гэта як няўдалы рэліз Cities Skylines 2 зь вялікай колькасьцю тэхнічных праблем, так і фінансавы правал The Lamplighters League. Таксама кампанія пацярпела ад пераносу Prison Architect 2 і «даўгабуда» у асобе Vampire: The Masquerade – Bloodlines 2. Нягледзячы на ​​ўсе нягоды, дырэктар кампаніі верыць у сьветлую будучыню.
😨8😁4👍2