Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Ubisoft выпусьціць некалькі рэмэйкаў клясычных Assassinʼs Creed

Кіраўнік Ubisoft Іў Гійма расказаў аб тым, што чакае гульцоў у будучыні й пацьвердзіў, што кампанія плянуе й далей спэцыялізавацца на прыгодніцкіх баевіках з адкрытым сьветам. У прыватнасьці, гэта будучыя Star Wars Outlaws і Assassin Creed Shadows.

Ubisoft таксама плянуе шэраг рэмэйкаў, якія дазволяць асучасьніць некаторыя старыя гульні серыі Assassinʼs Creed з багатымі сьветамі. Падрабязнасьці Гійма не паведаміў, але калі верыце апошнім чуткам, першай на чарзе будзе Assassinʼs Creed IV: Black Flag!

Гэтак жа кампанія плянуе зрабіць свае гульні разнастайней:

Мэта складаецца ў тым, каб гульні Assassinʼs Creed выходзілі больш рэгулярна, але не ў тым, каб кожны год атрымліваць адзін і той жа гульнявы ​​працэс. У будучыні нас чакае шмат добрага, у тым ліку анансаваная намі Assassinʼs Creed Hexe, якая будзе моцна адрозьнівацца ад Assassinʼs Creed Shadows. Думаю, вы зьдзівіцеся.
👎11👍5🤡4🙊21
⚡️ Mass Effect 2 можа хутка атрымаць неафіцыйны беларускі пераклад

Чалавек зь нікам Źmitrok S. на працягу 8-і месяцаў актыўна займаецца перакладам прыгод Капітана Шэпарда ў знакамітай Mass Effect 2 (разам з усімі DLC)! На дадзены момант гульня ЦАЛКАМ перакладзена, але перад аўтарам застаецца задача перакласьці кодэкс (чым ён зараз і займаецца).

Варта згадаць адзін нюанс, гульня перакладзена на беларускую лацінку, прычынай таму сталі тэхнічныя асаблівасьці Mass Effect 2 якія не дазваляюць адэкватна працаваць з кірылічным беларускім альфабэтам, аднак аўтар плянуе кірілізаваць субцітры (асабліва калі большасьці патэнцыйных гульцоў гэта будзе неабходна (пра гэта дарэчы мы робім апытаньне ніжэй)).

Калі нехта жадае падтрымаць пераклад, то гэта можна зрабіць на яго старонцы Patreon, там жа можна пачытаць некаторыя цікавыя рэчы аб ім (гэта бясплатна).

Дакладнай даты рэлізу перакалада аўтар не пазначае.
597👍1🆒1
​​📰 Афіцыйна — Days Gone 2 ня будзе

Папулярны постапакаліптычны баявік Days Gone (рэліз якога адбыўся ў 2019-м годзе) у апошні час ня раз аказваўся ў цэнтры ўвагі з-за зьяўленьня інфармацыі аб нібыта плянах распрацоўнікаў з SIE Bend Studio заняцца працягам праекта.
Апошняя падобная інфармацыя зыходзіла ад Джона Гарвіна — былога творчага дырэктара кампаніі, які заявіў, што гульня павінна была стаць паўнавартаснай трылёгіяй!

Усё гэта абверг камʼюніці-мэнэджар студыі Bend Кевін Макалістэр. Ён назваў гэтыя чуткі "ілжывымі надзеямі", спароджанымі беднасьцю інфармацыі. А людзей, якія распаўсюджваюць іх, ахарактарызаваў як паляўнічых за "лайкамі".

У дадзены момант Bend Studio працуе над неанансаваным праектам (верагодна гэта гульня-сэрвіс). Па словах ґеймдырэктара Days Gone Джэфа Роса, у новай гульні студыі «варʼяцкі» бюджэт — сама меней 250 мільёнаў даляраў!

Нагадаем, Days Gone — экшэн ад трэцяй асобы, дзеяньне якога адбываецца ў адкрытым постапакаліптычным сьвеце. Гульцы бяруць на сябе ролю Дыкон Сейнт-Джон, байкера, які ў новым сьвеце вядзе вандроўны лад жыцьця.
🤔7🌚3🥴2🍌2😭2👍1
Канал заўзятага калекцыянера 🧐

На ім вы знойдзеце інфармацыю пра разнастайныя паштовыя маркі, банкноты і манеты, як сучасныя, так і нашых продкаў🪙

Цікавы кошт манеты, знойдзенай на агародзе тваёй бабулі, і колькі куфаляў піва за яе мог купіць твой прапрапрадзед? Тады далучайся!

Vialikaje Kniastva Numizmatyki
15👍2
🎁 Цяпер у GOG можна бясплатна забраць: The First Templar

The First Templarгэта гісторыя пра францускага Тампліера й яго спадарожніцу, высакародную даму, якая была абвешчана ерэтычкай. Узяўшы кіраваньне над героямі вы павінны раскрыць таямніцы Ордэна Тампліераў і іх ґрандыёзную змову, а таксама знайсьці Сьвяты Грааль!
Распрацоўнік — Haemimont Games (Баўгарыя).

❗️Забраць гульню можна да 5 ліпеня.
👍12🔥32
📢 Стваральнікі S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl прадставілі тры кампазыцыі з музыкай “зь вялікай зямлі”

Распрацоўнікі з GCS Game World падзяліліся сьвежым ролікам, прысьвечаным S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl. У ім паказалі тры кампазыцыі "зь вялікай зямлі", якія можна будзе пачуць у самой гульні (усе трэкі ад рэальных украінскіх музыкаў):

▫️anastymoza — Хризантеми;
▫️ДК Енергетик — Вулиця Схід;
▫️The Unsleeping — Жити.

Гэтую музыку можна будзе пачуць у розных месцах гульні, як мінімум гэта бар і арэна якія належаць групоўцы «Свабода».

Нагадаем, што рэліз S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl адбудзецца 5 верасьня на PC і Xbox Series.
25🔥6
​​⚡️ "Японцы" патрабуюць адмяніць Assassinʼs Creed Shadows

Некалькі тыдняў таму японскія (як меркавалася) ґеймеры апублікавалі петыцыю з патрабаваньнем адмены Assassin Creed Shadows. У ёй Ubisoft абвінавачваюць у абразе японскай культуры й гісторыі й няправильным разуменьні прыроды й ролі самураяў.

Адным з гульнявых пэрсанажаў стане Ясукэ, першы пратаганіст серыі, заснаваны на рэальнай гістарычнай асобе. І ў малюнку дадзенага самурая кампанія дапусьціла цэлы шэраг гістарычных недакладнасьцяў:

«Гульня заснавана на японскіх самураях і іґнаруе той факт, што самураі — гэта больш высокі ранг воінскага саслоўя, і яны павінны быць «гокэнінамі» або слугамі шляхты. Насамрэч, першы эўрапеец, які атрымаў тытул самурая, гэта Ўільям Адамс (Міура Андзін), і ён служыў сьцяганосцам у Такугавы Іэясу».

Рэальны Ясукэ прыбыў у Японію ў 1579 годзе, і ў пэрыяд, паказаны ў будучай гульні, ён быў слугой езуіцкага місіянера Алесандра Валіньяна. Толькі ў 1581 годзе ён быў прадстаўлены Одзе Набунаґе й паступіў да яго на службу збраяносцам.

Тое, як распрацоўнікі малююць самураяў у Assassinʼs Creed Shadows, гульцы лічаць праявай азіяцкага расізму. Петыцыю ўжо падпісала амаль 30 тысяч чалавек.

Аднак, стаў вядомы цікавы факт, дзякуючы аналізу петыцыі, можна сказаць, што 95% подпісаў за адмену Assassinʼs Creed Shadows пакінулі заходнія "ультраправыя" ґеймеры, а аўтарамі яе верагодна зьяўляліся іх "калеґі" японскія ґеймеры-нацыяналісты якія не змаглі прыцягнуць да дадзенай тэмы дастатковай увагі на радзіме.
Ускосна пра гэта сьведчыць рост колькасьці (ужо выдаленых) відэа з заклікам "прыбраць чарнаскурых людзей з гульняў Ubisoft".

Нагадаем, негледзячы на петыцыю Assassinʼs Creed Shadows выходзіць ужо 15 лістапада на PC, Xbox Series і PlayStation 5.
🤣18👍1131
📰 Roll20 — найбольш вядомая плятформа для онлайн-настольных RPG была ўзламаная

Калі вы зьяўляецеся чальцом Roll20, мы хацелі б прапанаваць вам прыняць любыя магчымыя меры засьцярогі, паколькі ўцечка даволі моцная.
Мы цэнім бясьпеку ўсіх нашых удзельнікаў. Я таксама хацеў бы папрасіць усіх жадаючых дапамагчы падзяліцца навінамі, каб забясьпечыць як мага больш людзей.Дзякуй!
— Паведаміў мадэратар Дыскорд-сэрвэру DEI Detected — Corrosion


Roll20 — вэб-сайт, які складаецца з набору інструмэнтаў для настольных ролевых гульняў, таксама званых «віртуальнымі сталамі», якія можна выкарыстоўваць у якасьці дапаможных сродкаў для асабістай або выдаленай онлайн-гульні.
Сайт быў запушчаны ў 2012 годзе пасьля пасьпяховай кампаніі на Kickstarter.
😱20😢5🍌1
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: The Falconeer

The Falconeerгэтая намінаваная на прэмію BAFTA гульня аб паветраных бітвах створана незалежным распрацоўнікам Томасам Салай. Станьце Вершнікам і ляціце да нябёсаў на сьпіне магутнай баявой птушкі, дасьледуйце маштабны акіянічны сьвет і ўступайце ў ґрандыёзныя бітвы!
Распрацоўнік — Tomas Sala (ЗША)

Забраць гульню можна да 11 ліпеня.
17
📢 Аўтары Genshin Impact выпусьцілі новую гульню — Zenless Zone Zero

Сучасная цывілізацыя была практычна цалкам зьнішчана звышнатуральным бедзтвам, вядомым як «Пустоты», і монстрамі, якія рынуліся ў наш сьвет з паралельных вымярэньняў. Апошнім сховішчам цывілізацыі стаў Новы Эрыд, чые таямніцы й трэба разгадаць атраду герояў.

Zenless Zone Zero — гэта ўмоўна-бясплатны праект, які будзе пастаянна абнаўляцца. Ужо зараз гульцоў чакаюць тры сюжэтныя главы, некалькі місіяў аґентаў, некалькі адкрытых гарадзкіх лякацый і многае іншае.

Гульня даступна на PC, PlayStation 5 і мабільныя прылады.
👎104👍3🤔3🥱21🌚1
​​📰 BioWare расказалі аб рыштунку герояў Dragon Age The Veilguard

Game Informer апублікавлі сьвежы матэрыял па Dragon Age: The Veilguard, у якім расказваецца аб брані й рыштунку.
Сабралі для вас самае цікавае:

▫️у гульні даступныя наступныя слоты: браня, шлем, пояс, амулет, зброя (2 слота) і кольцы (2 слота);
▫️рамяні паляпшаюць эфэктыўнасьць лячэбных зельляў і нават могуць забясьпечыць часавую непаражальнасьць;
▫️кампаньёнам даступныя слоты для брані, кольцаў, аксэсуараў і зброі;
▫️большая частка брані падыходзіць толькі пэўнай клясам і спадарожнікам. Напрыклад, у куфры чараўніка ня знойдзецца дасьпехаў для ваяра, а ў браню Белары нельга будзе надзець Гардынг і гэтак далей;
▫️у гульні ёсьць "надзейная" сыстэма трансмагрыфікацыі, якая дазваляе перанесьці жаданыя характарыстыкі з аднаго прадмета на іншы. Гэтую ж сыстэму можна прымяняць падчас кастамізацыі спадарожнікаў;
▫️у гульні ёсьць баявое й штодзённае адзеньне.

Нагадаем, рэліз Dragon Age: The Veilguard адбудзецца гэтай восеньню на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
🥱76👍4👎1
📢 Хорар па матывах фільма «Ціхае месца» — A Road Ahead атрымаў сюжэтны трэйлер

Гулец возьме на сябе ролю дзяўчыны Алекс, якая спрабуе застацца ў жывых пасьля нападу на зямлю жудасных пачвар. Тыя рэагуюць на гук і гатовы разарваць на кавалкі любую яго крыніцу. Таму людзі змушаныя захоўваць абсалютную цішыню.
Для Алекс гэта, становіцца пэўнай праблемай, бо яна хварэе на астму — і ёй патрэбныя адпаведныя лекі накшталт інгалятара, які выдае шум.

Рэліз A Quiet Place: Road Ahead заплянаваны на гэты год для PS5, Xbox Series і PC.
🔥10😱3
📰 Студыя стваральнікаў Gothic верагодна усё ж закрыта

Польскае выданьне CD-Action, спасылаючыся на ананімнага супрацоўніка Piranha Bytes, расказала пра закрыцьцё студыі. Нібыта гэта адбылося яшчэ напрыканцы чэрвеня пасьля працяглага крызісу.
Пошук патэнцыйных інвэстараў ня даў жаданых вынікаў.

Паводле інфармацыі крыніцы, справы ў студыі былі такія сумныя, што ў ёй амаль не засталося супрацоўнікаў (людзі аддалі перавагу знайсьці больш стабільную працу).

Ґенэральны дырэктар Майкл Рув не рабіў афіцыйных заяў, але Piranha Bytes можа адмовіцца ад якіх-небудзь афіцыйных заяў, моўчкі сышоўшы на спакой. Пры гэтым інфармацыя аб тым, што Embracer Group вырашыла закрыць аўтараў Gothic, Risen і ELEX, зьявілася яшчэ ў пачатку гэтага году.

Дадаткова стала вядома, што Бʼёрн і Джэні Панкратц (адны са стваральнікаў Gothic, Risen і Elex) адкрылі ўласную студыю Pithead Studio, у якой абяцаюць захоўваць вернасьць жанру ролевых гульняў і рабіць упор на глыбокія сюжэты.
🫡22😢8😐1