Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Кібэрпанк-прыгода Nivalis атрымала новы трэйлер і дату рэлізу

Развівайце бізнэс, кіруйце рэстаранам ці начным клубам, сябруйце, варагуйце, набудзьце й ўладкуйце сваю хату, рыбачыце. Можа, вы нават знойдзеце каханне ў Нівалісе — горадзе, які падпірае сваімі шпілямі само неба.

(Гульня ад стваральнікаў найцікавейшай індзі-гульні Cloudpunk).

Рэліз Nivalis адбудзецца ўвесну 2025 году на PC.
❤‍🔥16
📰 Да Cities Skylines 2 выйшла буйное абнаўленьне эканомікі

Да шматпакутнай Cities Skylines 2 выйшаў абяцаны патч 1.1.5f1, які атрымаў назоў Economy 2.0, які цалкам прысьвечаны гульнявой эканоміцы!

Галоўныя зьмены:

🔹Урадавыя субсідыі выдалены, каб зрабіць гарадзкую эканоміку больш складанай і празрыстай.
🔹Укладкі «Падаткі» і «Паслугі» на панэлі эканомікі зараз разблакуюцца на першым этапе, а ўкладка «Вытворчасьць» — на другім.
🔹Гульцы могуць скарыстацца палітыкай "Імпарт гарадзкіх паслуг", плата за якія залежыць ад колькасьці насельніцтва горада.
🔹Віртуальных арэндадаўцаў больш няма, так што ўтрыманьне будынка зараз аплачваецца ўсімі арандатарамі пароўну.
🔹Узровень будынка залежыць ад таго, ці могуць арандатары плаціць за ўтрыманьне.
🔹Павялічаны кошт пакупкі плітак мапы й дабаўлена плата за іх зьмест, за вылікам дзевяці стартавых.
🤝15👍7
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Анансаваны летні распродаж ў Steam!

Распродаж пачнецца 27 чэрвеня й скончыцца 11 ліпеня.

Рыхтуйце вашыя гаманцы 👛💸
❤‍🔥22👍6
​​📰 Скасаваньне Life by You стала шокам для распрацоўнікаў

Ґеймдызайнэр Ўільлем Делвенталь падзяліўся падрабязнасьцямі аб скасаваньні сімулятара жыцьця Life by You — аналяга The Sims ад кампаніі Paradox.

Паводле яго словаў, аб страце працоўнага месца ўся каманда даведалася з публічнай заявы выдаўца. Загадзя аб закрыцьці студыі іх ніхто не папярэджваў.
Што да скасаваньня Life by You, то гэтай навіной з распрацоўнікамі падзяліліся за некалькі тыдняў да намечанага рэлізу. Прычым да гэтага каманда перавыконвала ўнутраныя пляны й атрымлівала добры фідбэк з боку самой Paradox. Чаму Life by You у выніку адмянілі — тлумачэньняў не было.

Па словах Дэльвенталя, каманда правяла «месяц у пекле», робячы ўсё магчымае, каб даказаць Paradox каштоўнасьць гульні. Кампаніі нават прапаноўвалі знайсьці патэнцыйных пакупнікоў на баку або перайсьці ў статус індзі-распрацоўніка, але адказу ад выдаўца не было.

На дадзены момант з патэнцыяльных "жывых" аналягаў The Sims у распрацоўцы знаходзіцца сімулятар жыцьця inZOI ад паўднёвакарэйскай кампаніі Krafton.
😢27👾52
📢 Анансаваны працяг знакамітага фэрмэрскага сімулятара Farming Simulator 25

У Farming Simulator 25 вас чакаюць новыя культуры, жывёлы, вытворчасьць, больш за 400 машын, палепшаная ґрафіка й фізыка, а таксама шматлікае іншае.

Рэліз Farming Simulator 25 адбудзецца 12 лістапада на PC, PlayStation 5 і Xbox Series. У хуткім часе стануць даступна папярэднія замовы, за афармленнем якіх бясплатна выдадуць набор MacDon Pack.
👍152🔥2🥱1
📢 Ubisoft выпусьціць некалькі рэмэйкаў клясычных Assassinʼs Creed

Кіраўнік Ubisoft Іў Гійма расказаў аб тым, што чакае гульцоў у будучыні й пацьвердзіў, што кампанія плянуе й далей спэцыялізавацца на прыгодніцкіх баевіках з адкрытым сьветам. У прыватнасьці, гэта будучыя Star Wars Outlaws і Assassin Creed Shadows.

Ubisoft таксама плянуе шэраг рэмэйкаў, якія дазволяць асучасьніць некаторыя старыя гульні серыі Assassinʼs Creed з багатымі сьветамі. Падрабязнасьці Гійма не паведаміў, але калі верыце апошнім чуткам, першай на чарзе будзе Assassinʼs Creed IV: Black Flag!

Гэтак жа кампанія плянуе зрабіць свае гульні разнастайней:

Мэта складаецца ў тым, каб гульні Assassinʼs Creed выходзілі больш рэгулярна, але не ў тым, каб кожны год атрымліваць адзін і той жа гульнявы ​​працэс. У будучыні нас чакае шмат добрага, у тым ліку анансаваная намі Assassinʼs Creed Hexe, якая будзе моцна адрозьнівацца ад Assassinʼs Creed Shadows. Думаю, вы зьдзівіцеся.
👎11👍5🤡4🙊21
⚡️ Mass Effect 2 можа хутка атрымаць неафіцыйны беларускі пераклад

Чалавек зь нікам Źmitrok S. на працягу 8-і месяцаў актыўна займаецца перакладам прыгод Капітана Шэпарда ў знакамітай Mass Effect 2 (разам з усімі DLC)! На дадзены момант гульня ЦАЛКАМ перакладзена, але перад аўтарам застаецца задача перакласьці кодэкс (чым ён зараз і займаецца).

Варта згадаць адзін нюанс, гульня перакладзена на беларускую лацінку, прычынай таму сталі тэхнічныя асаблівасьці Mass Effect 2 якія не дазваляюць адэкватна працаваць з кірылічным беларускім альфабэтам, аднак аўтар плянуе кірілізаваць субцітры (асабліва калі большасьці патэнцыйных гульцоў гэта будзе неабходна (пра гэта дарэчы мы робім апытаньне ніжэй)).

Калі нехта жадае падтрымаць пераклад, то гэта можна зрабіць на яго старонцы Patreon, там жа можна пачытаць некаторыя цікавыя рэчы аб ім (гэта бясплатна).

Дакладнай даты рэлізу перакалада аўтар не пазначае.
597👍1🆒1
​​📰 Афіцыйна — Days Gone 2 ня будзе

Папулярны постапакаліптычны баявік Days Gone (рэліз якога адбыўся ў 2019-м годзе) у апошні час ня раз аказваўся ў цэнтры ўвагі з-за зьяўленьня інфармацыі аб нібыта плянах распрацоўнікаў з SIE Bend Studio заняцца працягам праекта.
Апошняя падобная інфармацыя зыходзіла ад Джона Гарвіна — былога творчага дырэктара кампаніі, які заявіў, што гульня павінна была стаць паўнавартаснай трылёгіяй!

Усё гэта абверг камʼюніці-мэнэджар студыі Bend Кевін Макалістэр. Ён назваў гэтыя чуткі "ілжывымі надзеямі", спароджанымі беднасьцю інфармацыі. А людзей, якія распаўсюджваюць іх, ахарактарызаваў як паляўнічых за "лайкамі".

У дадзены момант Bend Studio працуе над неанансаваным праектам (верагодна гэта гульня-сэрвіс). Па словах ґеймдырэктара Days Gone Джэфа Роса, у новай гульні студыі «варʼяцкі» бюджэт — сама меней 250 мільёнаў даляраў!

Нагадаем, Days Gone — экшэн ад трэцяй асобы, дзеяньне якога адбываецца ў адкрытым постапакаліптычным сьвеце. Гульцы бяруць на сябе ролю Дыкон Сейнт-Джон, байкера, які ў новым сьвеце вядзе вандроўны лад жыцьця.
🤔7🌚3🥴2🍌2😭2👍1
Канал заўзятага калекцыянера 🧐

На ім вы знойдзеце інфармацыю пра разнастайныя паштовыя маркі, банкноты і манеты, як сучасныя, так і нашых продкаў🪙

Цікавы кошт манеты, знойдзенай на агародзе тваёй бабулі, і колькі куфаляў піва за яе мог купіць твой прапрапрадзед? Тады далучайся!

Vialikaje Kniastva Numizmatyki
15👍2
🎁 Цяпер у GOG можна бясплатна забраць: The First Templar

The First Templarгэта гісторыя пра францускага Тампліера й яго спадарожніцу, высакародную даму, якая была абвешчана ерэтычкай. Узяўшы кіраваньне над героямі вы павінны раскрыць таямніцы Ордэна Тампліераў і іх ґрандыёзную змову, а таксама знайсьці Сьвяты Грааль!
Распрацоўнік — Haemimont Games (Баўгарыя).

❗️Забраць гульню можна да 5 ліпеня.
👍12🔥32
📢 Стваральнікі S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl прадставілі тры кампазыцыі з музыкай “зь вялікай зямлі”

Распрацоўнікі з GCS Game World падзяліліся сьвежым ролікам, прысьвечаным S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl. У ім паказалі тры кампазыцыі "зь вялікай зямлі", якія можна будзе пачуць у самой гульні (усе трэкі ад рэальных украінскіх музыкаў):

▫️anastymoza — Хризантеми;
▫️ДК Енергетик — Вулиця Схід;
▫️The Unsleeping — Жити.

Гэтую музыку можна будзе пачуць у розных месцах гульні, як мінімум гэта бар і арэна якія належаць групоўцы «Свабода».

Нагадаем, што рэліз S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl адбудзецца 5 верасьня на PC і Xbox Series.
25🔥6
​​⚡️ "Японцы" патрабуюць адмяніць Assassinʼs Creed Shadows

Некалькі тыдняў таму японскія (як меркавалася) ґеймеры апублікавалі петыцыю з патрабаваньнем адмены Assassin Creed Shadows. У ёй Ubisoft абвінавачваюць у абразе японскай культуры й гісторыі й няправильным разуменьні прыроды й ролі самураяў.

Адным з гульнявых пэрсанажаў стане Ясукэ, першы пратаганіст серыі, заснаваны на рэальнай гістарычнай асобе. І ў малюнку дадзенага самурая кампанія дапусьціла цэлы шэраг гістарычных недакладнасьцяў:

«Гульня заснавана на японскіх самураях і іґнаруе той факт, што самураі — гэта больш высокі ранг воінскага саслоўя, і яны павінны быць «гокэнінамі» або слугамі шляхты. Насамрэч, першы эўрапеец, які атрымаў тытул самурая, гэта Ўільям Адамс (Міура Андзін), і ён служыў сьцяганосцам у Такугавы Іэясу».

Рэальны Ясукэ прыбыў у Японію ў 1579 годзе, і ў пэрыяд, паказаны ў будучай гульні, ён быў слугой езуіцкага місіянера Алесандра Валіньяна. Толькі ў 1581 годзе ён быў прадстаўлены Одзе Набунаґе й паступіў да яго на службу збраяносцам.

Тое, як распрацоўнікі малююць самураяў у Assassinʼs Creed Shadows, гульцы лічаць праявай азіяцкага расізму. Петыцыю ўжо падпісала амаль 30 тысяч чалавек.

Аднак, стаў вядомы цікавы факт, дзякуючы аналізу петыцыі, можна сказаць, што 95% подпісаў за адмену Assassinʼs Creed Shadows пакінулі заходнія "ультраправыя" ґеймеры, а аўтарамі яе верагодна зьяўляліся іх "калеґі" японскія ґеймеры-нацыяналісты якія не змаглі прыцягнуць да дадзенай тэмы дастатковай увагі на радзіме.
Ускосна пра гэта сьведчыць рост колькасьці (ужо выдаленых) відэа з заклікам "прыбраць чарнаскурых людзей з гульняў Ubisoft".

Нагадаем, негледзячы на петыцыю Assassinʼs Creed Shadows выходзіць ужо 15 лістапада на PC, Xbox Series і PlayStation 5.
🤣18👍1131
📰 Roll20 — найбольш вядомая плятформа для онлайн-настольных RPG была ўзламаная

Калі вы зьяўляецеся чальцом Roll20, мы хацелі б прапанаваць вам прыняць любыя магчымыя меры засьцярогі, паколькі ўцечка даволі моцная.
Мы цэнім бясьпеку ўсіх нашых удзельнікаў. Я таксама хацеў бы папрасіць усіх жадаючых дапамагчы падзяліцца навінамі, каб забясьпечыць як мага больш людзей.Дзякуй!
— Паведаміў мадэратар Дыскорд-сэрвэру DEI Detected — Corrosion


Roll20 — вэб-сайт, які складаецца з набору інструмэнтаў для настольных ролевых гульняў, таксама званых «віртуальнымі сталамі», якія можна выкарыстоўваць у якасьці дапаможных сродкаў для асабістай або выдаленай онлайн-гульні.
Сайт быў запушчаны ў 2012 годзе пасьля пасьпяховай кампаніі на Kickstarter.
😱20😢5🍌1