Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
​​📰 Скарачэньні ў ЕА не перашкодзілі кіраўніцтву зарабіць мільёны

Выдавецтва Electronic Arts пахвалілася сумамі, якія зарабіла яго кіраўніцтва за 2024 фінансавы год. За гэты час было скарочана 5% усіх супрацоўнікаў EA, але скарачэньні не перашкодзілі ўсім кіраўнікам зарабіць больш за 60 мільёнаў даляраў. Гэтая сума ўключае індывідуальныя базавыя аклады, прыбытак на акцыях кампаніі й кампэнсацыю па пляне стымуляваньня супрацоўнікаў.

Больш за ўсіх зарабіў ґенэральны дырэктар EA Эндру Ўілсан – больш за 25,6 мільёнаў даляраў. Ён дапамог кампаніі дасягнуць "ключавых стратэгічных і апэрацыйных мэт". Да такіх адносяць рэструктурызацыю бізнэсу вакол EA Sports і EA Entertainment, а таксама запуск новага брэнда EA Sports пасьля разрыву адносін з FIFA.
Прыбытак ґенэральнага дырэктара разьмеркаваўся наступным чынам:

▫️1,3 мільёна даляраў — індывідуальны заробак;
▫️20,4 мільёна даляраў — прыбытак за валоданьне акцыямі;
▫️3,44 мільёна даляраў — заробак на праґраме заахвочваньня, заснаванай на капітале акцыянэраў;
▫️500 тысяч даляраў — дапаможнік для забесьпячэньня асабістай бясьпекі Ўілсана.

EA расказала, што на працягу 2024 фінансавага году агульная гадавая заработная плата сярэднестатыстычнага супрацоўніка склала больш за 148 тысяч долараў. Гэта азначае, што Ўілсан зарабіў у 172 разы больш, чым радавы супрацоўнік Electronic Arts.
🌚15🤬11👍1
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Freshly Frosted

Freshly Frostedразьмяшчаючы канвееры ў правільным парадку, вырашайце галаваломкі й пячыце самыя чароўныя пончыкі на сьвеце!
Распрацоўнік — The Quantum Astrophysicists Guild (ЗША)

Забраць гульню можна да 27 чэрвеня.
🍌7👍32🔥2
📢 Для Elden Ring выйшла доўгачаканае дапаўненьне Shadow of the Erdtree

Адкрывайце нязьведаныя месцы, ваюйце з грознымі супернікамі й атрымлівайце асалоду ад перамогі. Сачыце за займальнымі ўзаемаадносінамі герояў. Акунуцца ў гісторыю, поўную драм і інтрыг, якая нікога не пакіне абыякавым!

Shadow of the Erdtree — гэта найбуйнейшае DLC у гісторыі FromSoftware і адзіны дадатковы кантэнт для Elden Ring, які ўжо атрымаў захопленыя водгукі крытыкаў і стаў самым высокаацэненым дадаткам на Metacritic.

С рэлізам DLC пікавы онлайн гульцоў у Elden Ring у Steam падскочыў да амаль 600 000 чалавек. Гэта самы высокі паказчык пасьля сакавіка 2022 году, калі быў пастаўлены рэкордны онлайн у 953 426 чалавек.

Кошт DLC — $25.99.
👍8🔥63
📢 Кібэрпанк-прыгода Nivalis атрымала новы трэйлер і дату рэлізу

Развівайце бізнэс, кіруйце рэстаранам ці начным клубам, сябруйце, варагуйце, набудзьце й ўладкуйце сваю хату, рыбачыце. Можа, вы нават знойдзеце каханне ў Нівалісе — горадзе, які падпірае сваімі шпілямі само неба.

(Гульня ад стваральнікаў найцікавейшай індзі-гульні Cloudpunk).

Рэліз Nivalis адбудзецца ўвесну 2025 году на PC.
❤‍🔥16
📰 Да Cities Skylines 2 выйшла буйное абнаўленьне эканомікі

Да шматпакутнай Cities Skylines 2 выйшаў абяцаны патч 1.1.5f1, які атрымаў назоў Economy 2.0, які цалкам прысьвечаны гульнявой эканоміцы!

Галоўныя зьмены:

🔹Урадавыя субсідыі выдалены, каб зрабіць гарадзкую эканоміку больш складанай і празрыстай.
🔹Укладкі «Падаткі» і «Паслугі» на панэлі эканомікі зараз разблакуюцца на першым этапе, а ўкладка «Вытворчасьць» — на другім.
🔹Гульцы могуць скарыстацца палітыкай "Імпарт гарадзкіх паслуг", плата за якія залежыць ад колькасьці насельніцтва горада.
🔹Віртуальных арэндадаўцаў больш няма, так што ўтрыманьне будынка зараз аплачваецца ўсімі арандатарамі пароўну.
🔹Узровень будынка залежыць ад таго, ці могуць арандатары плаціць за ўтрыманьне.
🔹Павялічаны кошт пакупкі плітак мапы й дабаўлена плата за іх зьмест, за вылікам дзевяці стартавых.
🤝15👍7
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Анансаваны летні распродаж ў Steam!

Распродаж пачнецца 27 чэрвеня й скончыцца 11 ліпеня.

Рыхтуйце вашыя гаманцы 👛💸
❤‍🔥22👍6
​​📰 Скасаваньне Life by You стала шокам для распрацоўнікаў

Ґеймдызайнэр Ўільлем Делвенталь падзяліўся падрабязнасьцямі аб скасаваньні сімулятара жыцьця Life by You — аналяга The Sims ад кампаніі Paradox.

Паводле яго словаў, аб страце працоўнага месца ўся каманда даведалася з публічнай заявы выдаўца. Загадзя аб закрыцьці студыі іх ніхто не папярэджваў.
Што да скасаваньня Life by You, то гэтай навіной з распрацоўнікамі падзяліліся за некалькі тыдняў да намечанага рэлізу. Прычым да гэтага каманда перавыконвала ўнутраныя пляны й атрымлівала добры фідбэк з боку самой Paradox. Чаму Life by You у выніку адмянілі — тлумачэньняў не было.

Па словах Дэльвенталя, каманда правяла «месяц у пекле», робячы ўсё магчымае, каб даказаць Paradox каштоўнасьць гульні. Кампаніі нават прапаноўвалі знайсьці патэнцыйных пакупнікоў на баку або перайсьці ў статус індзі-распрацоўніка, але адказу ад выдаўца не было.

На дадзены момант з патэнцыяльных "жывых" аналягаў The Sims у распрацоўцы знаходзіцца сімулятар жыцьця inZOI ад паўднёвакарэйскай кампаніі Krafton.
😢27👾52
📢 Анансаваны працяг знакамітага фэрмэрскага сімулятара Farming Simulator 25

У Farming Simulator 25 вас чакаюць новыя культуры, жывёлы, вытворчасьць, больш за 400 машын, палепшаная ґрафіка й фізыка, а таксама шматлікае іншае.

Рэліз Farming Simulator 25 адбудзецца 12 лістапада на PC, PlayStation 5 і Xbox Series. У хуткім часе стануць даступна папярэднія замовы, за афармленнем якіх бясплатна выдадуць набор MacDon Pack.
👍152🔥2🥱1
📢 Ubisoft выпусьціць некалькі рэмэйкаў клясычных Assassinʼs Creed

Кіраўнік Ubisoft Іў Гійма расказаў аб тым, што чакае гульцоў у будучыні й пацьвердзіў, што кампанія плянуе й далей спэцыялізавацца на прыгодніцкіх баевіках з адкрытым сьветам. У прыватнасьці, гэта будучыя Star Wars Outlaws і Assassin Creed Shadows.

Ubisoft таксама плянуе шэраг рэмэйкаў, якія дазволяць асучасьніць некаторыя старыя гульні серыі Assassinʼs Creed з багатымі сьветамі. Падрабязнасьці Гійма не паведаміў, але калі верыце апошнім чуткам, першай на чарзе будзе Assassinʼs Creed IV: Black Flag!

Гэтак жа кампанія плянуе зрабіць свае гульні разнастайней:

Мэта складаецца ў тым, каб гульні Assassinʼs Creed выходзілі больш рэгулярна, але не ў тым, каб кожны год атрымліваць адзін і той жа гульнявы ​​працэс. У будучыні нас чакае шмат добрага, у тым ліку анансаваная намі Assassinʼs Creed Hexe, якая будзе моцна адрозьнівацца ад Assassinʼs Creed Shadows. Думаю, вы зьдзівіцеся.
👎11👍5🤡4🙊21
⚡️ Mass Effect 2 можа хутка атрымаць неафіцыйны беларускі пераклад

Чалавек зь нікам Źmitrok S. на працягу 8-і месяцаў актыўна займаецца перакладам прыгод Капітана Шэпарда ў знакамітай Mass Effect 2 (разам з усімі DLC)! На дадзены момант гульня ЦАЛКАМ перакладзена, але перад аўтарам застаецца задача перакласьці кодэкс (чым ён зараз і займаецца).

Варта згадаць адзін нюанс, гульня перакладзена на беларускую лацінку, прычынай таму сталі тэхнічныя асаблівасьці Mass Effect 2 якія не дазваляюць адэкватна працаваць з кірылічным беларускім альфабэтам, аднак аўтар плянуе кірілізаваць субцітры (асабліва калі большасьці патэнцыйных гульцоў гэта будзе неабходна (пра гэта дарэчы мы робім апытаньне ніжэй)).

Калі нехта жадае падтрымаць пераклад, то гэта можна зрабіць на яго старонцы Patreon, там жа можна пачытаць некаторыя цікавыя рэчы аб ім (гэта бясплатна).

Дакладнай даты рэлізу перакалада аўтар не пазначае.
597👍1🆒1
​​📰 Афіцыйна — Days Gone 2 ня будзе

Папулярны постапакаліптычны баявік Days Gone (рэліз якога адбыўся ў 2019-м годзе) у апошні час ня раз аказваўся ў цэнтры ўвагі з-за зьяўленьня інфармацыі аб нібыта плянах распрацоўнікаў з SIE Bend Studio заняцца працягам праекта.
Апошняя падобная інфармацыя зыходзіла ад Джона Гарвіна — былога творчага дырэктара кампаніі, які заявіў, што гульня павінна была стаць паўнавартаснай трылёгіяй!

Усё гэта абверг камʼюніці-мэнэджар студыі Bend Кевін Макалістэр. Ён назваў гэтыя чуткі "ілжывымі надзеямі", спароджанымі беднасьцю інфармацыі. А людзей, якія распаўсюджваюць іх, ахарактарызаваў як паляўнічых за "лайкамі".

У дадзены момант Bend Studio працуе над неанансаваным праектам (верагодна гэта гульня-сэрвіс). Па словах ґеймдырэктара Days Gone Джэфа Роса, у новай гульні студыі «варʼяцкі» бюджэт — сама меней 250 мільёнаў даляраў!

Нагадаем, Days Gone — экшэн ад трэцяй асобы, дзеяньне якога адбываецца ў адкрытым постапакаліптычным сьвеце. Гульцы бяруць на сябе ролю Дыкон Сейнт-Джон, байкера, які ў новым сьвеце вядзе вандроўны лад жыцьця.
🤔7🌚3🥴2🍌2😭2👍1
Канал заўзятага калекцыянера 🧐

На ім вы знойдзеце інфармацыю пра разнастайныя паштовыя маркі, банкноты і манеты, як сучасныя, так і нашых продкаў🪙

Цікавы кошт манеты, знойдзенай на агародзе тваёй бабулі, і колькі куфаляў піва за яе мог купіць твой прапрапрадзед? Тады далучайся!

Vialikaje Kniastva Numizmatyki
15👍2
🎁 Цяпер у GOG можна бясплатна забраць: The First Templar

The First Templarгэта гісторыя пра францускага Тампліера й яго спадарожніцу, высакародную даму, якая была абвешчана ерэтычкай. Узяўшы кіраваньне над героямі вы павінны раскрыць таямніцы Ордэна Тампліераў і іх ґрандыёзную змову, а таксама знайсьці Сьвяты Грааль!
Распрацоўнік — Haemimont Games (Баўгарыя).

❗️Забраць гульню можна да 5 ліпеня.
👍12🔥32