📰 Падборка сьвежых гульняў зь беларускай мовай
Ня для каго не сакрэт, што большая частка гульняў на жаль ня мае беларускай лякалізацыі. У тым жа Steam ёсьць магчымасьць выбраць беларускую мову ў пошуку, але сьпіс выдадзеных гульняў з хаця б частковай белараускай лякалізацыяй хутчэй выкліча ў вас расчараваньне й прыкрасьць. Разам з тым, ня ўсё так журботна, як можа здацца на першы погля.
Прапануем вам 3 сьвежыя гульні, у якіх ёсьць прынамсі частковая беларуская лякалізацыя (тэкст + субтытры), на якія вам варта зьвярнуць увагу:
1. Hollywood Animal
У Hollywood Animal у вас зьявіцца магчымасьць стварыць уласную кінастудыю! Вам давядзецца кіраваць студыя ў Галівудзе, падбіраць актораў, дамаўляцца з прадзюсерамі, шукаць месцы для здымак, і рабіць шмат чаго іншага для ствараньня блёкбастэра. Пры гэтым стварэньне фільмаў гэта не адзіны, і нават не самае цікавы занятак у гэтай гульне. Як пішуць самі распрацоўнікі, войны, сацыяльныя ўзрушэньні, цэнзура, карупцыя, складаныя адносіны з уладамі й крымінальныя канфлікты — кагосьці накрые лавіна праблем, а хтосьці скарыстаецца новымі магчымасьцямі. Стварайце нечаканыя альянсы, хлусіце й здраджвайце. У Hollywood Animal няма чароўных рэцэптаў. Выжывае той, хто ўмее прыстасоўвацца й дамаўляцца.
Дата выхаду гульні — 2024 год. На дадзены момант можна апрабаваць дэмку.
2. Lonely Space
На дадзены момант як пра саму гульню, так і пра распрацоўшчыка HC-Games, вядома мала чаго. Lonely Space базуецца на запаветах такіх гульняў як Alien: Isolation, Dead Space, і інш., у аснове якіх ляжаць мэханікі выжываньня ў закрытай прасторы адкрытага космасу. Распрацоўнік так апісвае гульню:
Lonely Space — гэта навукова-фантастычная сімулятарная гульня. Вы прачынаецеся ад зімовага сну ў стыкоўным адсеку касьмічнай станцыі "Cassiopeia". Астатняя частка экіпажа даўно зьнікла. Вы павінны выратаваць іх і разгадаць таямніцы станцыі Cassiopeia.
Дата выхаду гульні невядома. Распрацоўнік гульні рэгулярна выпускае абнаўленьні, частку зь якіх ён таксама выкладае на ўласным канале на YouTube.
3. POOLS
Адзіная гульня са сьпісу, якая ўжо выйшла. Асноўная меаніка POOLS заключаецца ў тым, што вам трэба...хадзіць. Гульня ўяўляе сябе як эксьперыментальны жанр, у якім спалчуваюцца хорар і рэлакс.
Уявіце сабе мастацкую прастору, дзе вам належыць проста хадзіць і адчуваць навакольную атмасфэру. У гульне адсутнічаюць монстры, у ёй таксама вельмі мала рэчаў, якія трэба вырашыць, усяго толькі некалькі лябірынтаў. Пры гэтым часам гульня можа праверыць вашы навіґацыйныя здольнасьці, але ў асноўным вы проста дасьледуеце. Некаторым гульцам гульня можа здавацца дэпрэсіўнай, бо яна грае на страху заблудзіцца, цемры, абмежаванай прасторы.
У Беларусі гульня каштуе 6.29$, таксама маеце магчымасьць азнаёміцца з дэма-вэрсіяй.
Важна!
Усім, хто гуляе ў гульні праз Steam, і мае жаданьне каб інтэрфейс гэтай плятформы займеў беларускую мову, раім пісаць адмысловыя прапановы ў падтрымку Steam https://help.steampowered.com/. Ёсьць шанец, што, калі колькасьць такіх запытаў будзе крытычна шмат, Valve дадауць такі беларускую мову ў інтэрфейс Steam.

❤🔥33⚡4❤4👍2🔥2
📰 У Life is Strange няма кананічнай канцоўкі
Пра гэта расказалі распрацоўнікі з Deck Nine, якія ў дадзены момант працуюць над Double Exposure — прамым працягу арыґінальнай гульні, дзе нам зноў трэба гуляць за Макс Колфілд!
Зыходзячы з мноства варыяцыяў заканчэньня першай гульні, распрацоўнікі Double Exposure прызналі, што не лічаць кананічнай ні адну з двух канцовак Life is Strange. Аднак яны паважаюць любы выбар гульцоў й дадуць нам магчымасьць дзейнічаць, зыходзячы з прынятага рашэньня:
У Double Exposure той самы канчатковы выбар Макс будуць адлюстроўваць яе думкі, яе дзёньнік, яе SMS, яе ўзаемадзеяньне зь іншымі пэрсанажамі, тое, што яна вырашыць расказаць пра сваё мінулае сваім новым сябрам.
У якасьці прыкладу можна прывесьці пытаньне Сафі аб "дзяўчыне з блакітнымі валасамі", чыю фатаграфію Макс захоўвае ў гаманцу. Мы можам адказаць, што Хлоя была сябрам ці школьным раманам .
Галоўную гераіню зноў агучыць акторка Ханна Тэл, і ў інтэрвію яна расказала, як зьмянілася Макс за мінулыя гады. Цяпер яна дарослая, працуе ў Каледонскім унівэрсытэце й выконвае ролю настаўніка студэнтаў. У яе зьявілася мэта ў жыцьці, тым ня менш, мінулае не гатова яе адпусьціць.
Пасьля перажытага ў Аркадыя-бэй яна з усіх сіл стрымлівае свае звышнатуральныя здольнасьці й спрабуе цурацца людзей. Усе гэтыя гады яна вяла качавое жыцьцё, не спыняючыся падоўгу на адным месцы й не перастаючы фатаграфаваць усё, што бачыць. І менавіта гэтыя фатаграфіі зрабілі ёй імя й забясьпечылі новым жыцьцём і новымі сябрамі.
Life is Strange: Double Exposure выйдзе на РС і кансолях 29 кастрычніка.
Нагадаем таксама, аб тым, што працягваецца набор людзей у каманду па перакладу першай гульні!
Пра гэта расказалі распрацоўнікі з Deck Nine, якія ў дадзены момант працуюць над Double Exposure — прамым працягу арыґінальнай гульні, дзе нам зноў трэба гуляць за Макс Колфілд!
Зыходзячы з мноства варыяцыяў заканчэньня першай гульні, распрацоўнікі Double Exposure прызналі, што не лічаць кананічнай ні адну з двух канцовак Life is Strange. Аднак яны паважаюць любы выбар гульцоў й дадуць нам магчымасьць дзейнічаць, зыходзячы з прынятага рашэньня:
У Double Exposure той самы канчатковы выбар Макс будуць адлюстроўваць яе думкі, яе дзёньнік, яе SMS, яе ўзаемадзеяньне зь іншымі пэрсанажамі, тое, што яна вырашыць расказаць пра сваё мінулае сваім новым сябрам.
У якасьці прыкладу можна прывесьці пытаньне Сафі аб "дзяўчыне з блакітнымі валасамі", чыю фатаграфію Макс захоўвае ў гаманцу.
Галоўную гераіню зноў агучыць акторка Ханна Тэл, і ў інтэрвію яна расказала, як зьмянілася Макс за мінулыя гады. Цяпер яна дарослая, працуе ў Каледонскім унівэрсытэце й выконвае ролю настаўніка студэнтаў. У яе зьявілася мэта ў жыцьці, тым ня менш, мінулае не гатова яе адпусьціць.
Пасьля перажытага ў Аркадыя-бэй яна з усіх сіл стрымлівае свае звышнатуральныя здольнасьці й спрабуе цурацца людзей. Усе гэтыя гады яна вяла качавое жыцьцё, не спыняючыся падоўгу на адным месцы й не перастаючы фатаграфаваць усё, што бачыць. І менавіта гэтыя фатаграфіі зрабілі ёй імя й забясьпечылі новым жыцьцём і новымі сябрамі.
Life is Strange: Double Exposure выйдзе на РС і кансолях 29 кастрычніка.
Нагадаем таксама, аб тым, што працягваецца набор людзей у каманду па перакладу першай гульні!
👍7❤6✍3
📰 Bethesda плянуе выпускаць буйныя DLC для Starfield раз у год
Ґеймдырэктар Starfield Тод Говард у сьвежым інтэрвію расказаў аб плянах разьвіцьця касьмічнай RPG і Fallout.
Па словах Говарда, у студыі ўжо плянуюць стварэньне другога буйнога DLC для Starfield, якое выйдзе ўжо пасьля рэлізу Shattered Space (верагодна, што гэта адбудзецца ў 2025 годзе). Кампанія наогул жадае выпускаць па адным сюжэтным адоне ў год.
У тым жа інтэрвію Говард раскрыў і пару дэталяў аб становішчы франшызы Fallout — Bethesda не хоча сьпяшацца з новай гульнёй серыі, у гэтым «няма патрэбы». Яна плянуе працягваць падтрымку Fallout 76, а абноўленыя вэрсіі Fallout і Fallout 2 пакуль не "у прыярытэце" фірмы.

YouTube
Matty Interviews Todd Howard: Future Of Fallout, Starfield Year 2, Elder Scrolls VI Info, & MORE!
Today, I am joined by Todd Howard to discuss the future of Bethesda Game Studios! As I'm sure you expected, we get into the thick of what's happening with Fallout. The series is at its most popular, so what's happening with the upcoming games? The same could…
🥴14👍7🤡4❤1😁1💊1
📢 Сімулятар жыцьця Life by You скасаваны а студыя-распрацоўнік закрыта
Перанесены некалькі разоў амбіцыйны сімулятара жыцьця Life by You нечакана скасавалі!
У афіцыйнай заяве тое, што адбылося, прызналі правалам кампаніі, якая «не змагла апраўдаць як уласныя чаканьні, так і чаканьні супольнасьці». Life by You была сапраўды амбіцыйным праектам, які паступова паляпшаўся з кожным пераносам. Аднак дарога да рэлізу жаданай вэрсіі гульні аказалася «занадта доўгай і нявызначанай», таму й было прынята рашэньне «спыніцца».
Крыху пазьней стала вядома, што студыя-распрацоўнік — Paradox Tectonic, кіраўніком якой выступаў Род Хамбл (які раней працаваў над The Sims 2 і The Sims 3) закрыта (свае працоўныя месцы згубіць 24 чалавека).

😱17😢14🤣4🤬3
📢 Nintendo анансавала The Legend of Zelda Echoes of Wisdom з самой Зельдай у галоўнай ролі
Падчас прэзентацыі Nintendo Direct кампанія анансавала The Legend of Zelda Echoes of Wisdom — новую гульню франшызы, якая мае пэўнае адрозьненьне ад большасьці сваіх субратаў — у ёй няма Лінка й баёўкі, а гуляць трэба будзе за саму Зельду!
Паводле сюжэту, Лінк зьнік, і прынцэсе Зельдзе даводзіцца адпраўляцца на яго пошукі, заручыўшыся падтрымкай таямнічай феі Тры!
Асноўны ўпор у гульні будзе рабіцьсч на галаваломках і сыстэме "Рэха", якая дазваляе гульцу ў любы момант паўтарыць раней сустрэтыя прадметы. Яе можна выкарыстоўваць для перамяшчэньня па мапе, пераадоленьня перашкод і нават стварэньня монстраў.
The Legend of Zelda: Echoes of Wisdom выйдзе 26 верасьня 2024 году, на Nintendo Switch.

The Legend of Zelda: Echoes of Wisdom – Announcement Trailer – Nintendo Switch
It's up to Princess Zelda to save Hyrule in a brand-new The Legend of Zelda story.
The Legend of Zelda: Echoes of Wisdom launches September 26th on Nintendo Switch!
Visit Nintendo.com for more info: https://www.nintendo.com/us/
Subscribe for more Nintendo…

❤🔥14👍4😁1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Indiana Jones and the Great Circle атрамала новы ґеймплэйны ролік
Bethesda на сваёй старонцы ў X падзялілася кароткім відэа Indiana Jones and the Great Circle, якое прысьвяцілі стэлсу.
Нагадем, Indiana Jones and the Great Circle — будучая кампутарная гульня ў жанры Action-adventure, якая распрацоўваецца студыяй MachineGames у супрацоўніцтве з Lucasfilm Games і заплянаваная да выпуску кампаніяй Bethesda Softworks. Заснавана на франшызе «Індыяна Джонс»
Выхад гульні заплянаваны на 2024 год, для Xbox Series X/S і PC.

❤11🗿8👍1
📰 Скарачэньні ў ЕА не перашкодзілі кіраўніцтву зарабіць мільёны
Выдавецтва Electronic Arts пахвалілася сумамі, якія зарабіла яго кіраўніцтва за 2024 фінансавы год. За гэты час было скарочана 5% усіх супрацоўнікаў EA, але скарачэньні не перашкодзілі ўсім кіраўнікам зарабіць больш за 60 мільёнаў даляраў. Гэтая сума ўключае індывідуальныя базавыя аклады, прыбытак на акцыях кампаніі й кампэнсацыю па пляне стымуляваньня супрацоўнікаў.
Больш за ўсіх зарабіў ґенэральны дырэктар EA Эндру Ўілсан – больш за 25,6 мільёнаў даляраў. Ён дапамог кампаніі дасягнуць "ключавых стратэгічных і апэрацыйных мэт". Да такіх адносяць рэструктурызацыю бізнэсу вакол EA Sports і EA Entertainment, а таксама запуск новага брэнда EA Sports пасьля разрыву адносін з FIFA.
Прыбытак ґенэральнага дырэктара разьмеркаваўся наступным чынам:
▫️1,3 мільёна даляраў — індывідуальны заробак;
▫️20,4 мільёна даляраў — прыбытак за валоданьне акцыямі;
▫️3,44 мільёна даляраў — заробак на праґраме заахвочваньня, заснаванай на капітале акцыянэраў;
▫️500 тысяч даляраў — дапаможнік для забесьпячэньня асабістай бясьпекі Ўілсана.
EA расказала, што на працягу 2024 фінансавага году агульная гадавая заработная плата сярэднестатыстычнага супрацоўніка склала больш за 148 тысяч долараў. Гэта азначае, што Ўілсан зарабіў у 172 разы больш, чым радавы супрацоўнік Electronic Arts.

🌚15🤬11👍1
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Freshly Frosted
Freshly Frosted — разьмяшчаючы канвееры ў правільным парадку, вырашайце галаваломкі й пячыце самыя чароўныя пончыкі на сьвеце!
Распрацоўнік — The Quantum Astrophysicists Guild (ЗША)
Забраць гульню можна да 27 чэрвеня.

🍌7👍3❤2🔥2
📢 Для Elden Ring выйшла доўгачаканае дапаўненьне Shadow of the Erdtree
Адкрывайце нязьведаныя месцы, ваюйце з грознымі супернікамі й атрымлівайце асалоду ад перамогі. Сачыце за займальнымі ўзаемаадносінамі герояў. Акунуцца ў гісторыю, поўную драм і інтрыг, якая нікога не пакіне абыякавым!
Shadow of the Erdtree — гэта найбуйнейшае DLC у гісторыі FromSoftware і адзіны дадатковы кантэнт для Elden Ring, які ўжо атрымаў захопленыя водгукі крытыкаў і стаў самым высокаацэненым дадаткам на Metacritic.
С рэлізам DLC пікавы онлайн гульцоў у Elden Ring у Steam падскочыў да амаль 600 000 чалавек. Гэта самы высокі паказчык пасьля сакавіка 2022 году, калі быў пастаўлены рэкордны онлайн у 953 426 чалавек.
Кошт DLC — $25.99.

ELDEN RING Shadow of the Erdtree | Official Launch Trailer
Witness the birth of a God. The coming of a Lord.
And follies better left forgotten.
In that forsaken place, blood must spill.
#ELDENRING Shadow of the Erdtree launches June 21, 2024.
Pre-order ELDEN RING Shadow of the Erdtree: https://bnent.eu/EldenRing…

👍8🔥6❤3
📢 Кібэрпанк-прыгода Nivalis атрымала новы трэйлер і дату рэлізу
Развівайце бізнэс, кіруйце рэстаранам ці начным клубам, сябруйце, варагуйце, набудзьце й ўладкуйце сваю хату, рыбачыце. Можа, вы нават знойдзеце каханне ў Нівалісе — горадзе, які падпірае сваімі шпілямі само неба.
(Гульня ад стваральнікаў найцікавейшай індзі-гульні Cloudpunk).
Рэліз Nivalis адбудзецца ўвесну 2025 году на PC.

Nivalis | Official Summer 2024 Trailer [PEGI]
We are excited to announce that Nivalis will be launching in Spring 2025!
Our city has taken on a life of its own, growing and evolving in ways we are eager to share with you. To give you a glimpse of what's to come, please check out our newest trailer…

❤🔥16
📰 Да Cities Skylines 2 выйшла буйное абнаўленьне эканомікі
Да шматпакутнай Cities Skylines 2 выйшаў абяцаны патч 1.1.5f1, які атрымаў назоў Economy 2.0, які цалкам прысьвечаны гульнявой эканоміцы!
Галоўныя зьмены:
🔹Урадавыя субсідыі выдалены, каб зрабіць гарадзкую эканоміку больш складанай і празрыстай.
🔹Укладкі «Падаткі» і «Паслугі» на панэлі эканомікі зараз разблакуюцца на першым этапе, а ўкладка «Вытворчасьць» — на другім.
🔹Гульцы могуць скарыстацца палітыкай "Імпарт гарадзкіх паслуг", плата за якія залежыць ад колькасьці насельніцтва горада.
🔹Віртуальных арэндадаўцаў больш няма, так што ўтрыманьне будынка зараз аплачваецца ўсімі арандатарамі пароўну.
🔹Узровень будынка залежыць ад таго, ці могуць арандатары плаціць за ўтрыманьне.
🔹Павялічаны кошт пакупкі плітак мапы й дабаўлена плата за іх зьмест, за вылікам дзевяці стартавых.

🤝15👍7
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Анансаваны летні распродаж ў Steam!
Распродаж пачнецца 27 чэрвеня й скончыцца 11 ліпеня.
Рыхтуйце вашыя гаманцы 👛💸

❤🔥22👍6
📰 Скасаваньне Life by You стала шокам для распрацоўнікаў
Ґеймдызайнэр Ўільлем Делвенталь падзяліўся падрабязнасьцямі аб скасаваньні сімулятара жыцьця Life by You — аналяга The Sims ад кампаніі Paradox.
Паводле яго словаў, аб страце працоўнага месца ўся каманда даведалася з публічнай заявы выдаўца. Загадзя аб закрыцьці студыі іх ніхто не папярэджваў.
Што да скасаваньня Life by You, то гэтай навіной з распрацоўнікамі падзяліліся за некалькі тыдняў да намечанага рэлізу. Прычым да гэтага каманда перавыконвала ўнутраныя пляны й атрымлівала добры фідбэк з боку самой Paradox. Чаму Life by You у выніку адмянілі — тлумачэньняў не было.
Па словах Дэльвенталя, каманда правяла «месяц у пекле», робячы ўсё магчымае, каб даказаць Paradox каштоўнасьць гульні. Кампаніі нават прапаноўвалі знайсьці патэнцыйных пакупнікоў на баку або перайсьці ў статус індзі-распрацоўніка, але адказу ад выдаўца не было.
На дадзены момант з патэнцыяльных "жывых" аналягаў The Sims у распрацоўцы знаходзіцца сімулятар жыцьця inZOI ад паўднёвакарэйскай кампаніі Krafton.

😢27👾5❤2
📢 Анансаваны працяг знакамітага фэрмэрскага сімулятара Farming Simulator 25
У Farming Simulator 25 вас чакаюць новыя культуры, жывёлы, вытворчасьць, больш за 400 машын, палепшаная ґрафіка й фізыка, а таксама шматлікае іншае.
Рэліз Farming Simulator 25 адбудзецца 12 лістапада на PC, PlayStation 5 і Xbox Series. У хуткім часе стануць даступна папярэднія замовы, за афармленнем якіх бясплатна выдадуць набор MacDon Pack.

Farming Simulator 25: Cinematic Trailer (Announcement)
See what's in store for Farming Simulator.
It's real! 🤯
Farming Simulator 25 will come this year, November 12th.
For PC, Mac, Playstation 5 and Xbox Series X/S.
Pre-order now! https://www.farming-simulator.com/buy-now.php?&platform=pc
🚜 Want more Farming…

👍15❤2🔥2🥱1
📢 Ubisoft выпусьціць некалькі рэмэйкаў клясычных Assassinʼs Creed
Кіраўнік Ubisoft Іў Гійма расказаў аб тым, што чакае гульцоў у будучыні й пацьвердзіў, што кампанія плянуе й далей спэцыялізавацца на прыгодніцкіх баевіках з адкрытым сьветам. У прыватнасьці, гэта будучыя Star Wars Outlaws і Assassin Creed Shadows.
Ubisoft таксама плянуе шэраг рэмэйкаў, якія дазволяць асучасьніць некаторыя старыя гульні серыі Assassinʼs Creed з багатымі сьветамі. Падрабязнасьці Гійма не паведаміў, але калі верыце апошнім чуткам, першай на чарзе будзе Assassinʼs Creed IV: Black Flag!
Гэтак жа кампанія плянуе зрабіць свае гульні разнастайней:

Мэта складаецца ў тым, каб гульні Assassinʼs Creed выходзілі больш рэгулярна, але не ў тым, каб кожны год атрымліваць адзін і той жа гульнявы працэс. У будучыні нас чакае шмат добрага, у тым ліку анансаваная намі Assassinʼs Creed Hexe, якая будзе моцна адрозьнівацца ад Assassinʼs Creed Shadows. Думаю, вы зьдзівіцеся.
👎11👍5🤡4🙊2❤1
⚡️ Mass Effect 2 можа хутка атрымаць неафіцыйны беларускі пераклад
Чалавек зь нікам Źmitrok S. на працягу 8-і месяцаў актыўна займаецца перакладам прыгод Капітана Шэпарда ў знакамітай Mass Effect 2 (разам з усімі DLC)! На дадзены момант гульня ЦАЛКАМ перакладзена, але перад аўтарам застаецца задача перакласьці кодэкс (чым ён зараз і займаецца).
Варта згадаць адзін нюанс, гульня перакладзена на беларускую лацінку, прычынай таму сталі тэхнічныя асаблівасьці Mass Effect 2 якія не дазваляюць адэкватна працаваць з кірылічным беларускім альфабэтам, аднак аўтар плянуе кірілізаваць субцітры (асабліва калі большасьці патэнцыйных гульцоў гэта будзе неабходна (пра гэта дарэчы мы робім апытаньне ніжэй)).
Калі нехта жадае падтрымаць пераклад, то гэта можна зрабіць на яго старонцы Patreon, там жа можна пачытаць некаторыя цікавыя рэчы аб ім (гэта бясплатна).
Дакладнай даты рэлізу перакалада аўтар не пазначае.

❤59⚡7👍1🆒1