Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
⚡️ Life is Strange Remastered можа атрымаць неафіцыйны пераклад на беларускую мову

Эпізадычная кампутарная гульня з элемэнтамі прыгоды ў жанры інтэрактыўнага кіно Life is Strange Remastered можа атрымаць неафіцыйны пераклад на беларускую мову!

У дадзены момант ужо цалкам перакладзены першы эпізод гульні! Урыўкі беларускага тэксту вы можаце бачыць на сваім экране (усяго ў гульні пяць эпізодаў).

Каб паскорыць выхад перакладу й палепшыць яго якасьць, абʼяўлены набор людзей у каманду!
У дадзены момант неабходны рэдактар ​​і перакладчыкі.
Усе, хто жадаюць дапамагчы ў гэтай справе, могуць пісаць непасрэдна аўтарцы.

❗️ Відэаролік зьмяшчае спойлеры!
4610🔥4❤‍🔥3👍1
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Chivalry 2

Chivalry 2шматкарыстальніцкі слэшар ад першай асобы, натхнёны бітвамі з гістарычных фільмаў. Вас чакаюць сярэднявечныя бітвы ва ўсёй сваёй красе зь бітвамі на мячах, залпамі падпаленых стрэл і аблогамі замкаў!
Распрацоўнік — Torn Banner Studios (Канада)

Забраць гульню можна да 6 чэрвеня.
❤‍🔥16
📢 Аўтары This Is the Police выпусьцілі дэмавэрсію Hollywood Animal

Беларускія распрацоўнікі з Weappy выпусьцілі ў Steam дэмавэрсію сімулятара разьвіцьця кінастудыі Hollywood Animal.

Дэма дазваляе акунуцца ў першыя гадзіны гульні на пасадзе кіраўніка кінастудыі ў разгар Вялікай дэпрэсіі.
Традыцыйная рысоўка, карупцыя, скандалы й інтрыгі ў наяўнасьці!

Рэліз гульні павінен адбыцца сёлета.

Перакладзена на беларускую мову!
🔥30
Forwarded from Гурт "Пяць" (Мarey)
Сёньняшні анонс — перакладзеная San Andreas. Ну як анонс, дакладней рэліз.

Што было прароблена з астатняга пасту:
- Перакладзены Ляс-Вянтурас і астатняя частка ў Лёс-Сантасe.
- Спраўджаныя й адрэдагаваныя прошлыя часткі перакладу,
- дастаткова моцна, дарэчы, перапрацаваная першая частка, я як гуляў дык ашалеў ад таго, які там трапляўся крындж.
- Перакладзеныя маркэры на мінімапе.
- Перакладзенае інтра.
- Перакладзеныя мінігульні/дадатнія місіі й цалкам дадатні кантэнт.
- Моцна перароблены шрыфт SanLTD

Што маем па выніку ўсёй працы:
- Перакладзеная цалкам GTA: San Andreas з захаваньнем усіх слэнгавых ангельскіх прыколаў і прыколаў у прынцыпе.

Падводныя:
Могуць сустрэцца недарэчныя граматычныя памылкі кшталту ачапятка й можа трапіцца выпадкова ангельскі тэкст. Прабачаюся, але я гэтую гульню толькі на стадыі рэдактуры тэксту прайшоў разоў 5 і кожным разам альбо бачыў нешта новае, альбо думаў, што цяпер та ўсё добра, але па выніку знаходзілася ж такі запара. На QA адзьдзел мы грошаў не назьбіралі (пра гэта ніжэй), таму ВЕЛЬМІ спадзяемся на васкую падтрымку.

Сьцягнуць:
Адразу гульню:
Google Drive
Mega
Толькі мод:
Google Drive
Mega

Падзякаваць нас, чаму мы будзем вельмі ўдзячныя, можна:
- На Patreon
- На Boosty

Калі падтрымаць хочацца, але не фінансава, мы просім дапамагчы распашырыць наскі труд. Зараспашырце гэта сярод жыхароў васкага ЖЭКу.

Наскія сацсеткі:
YouTube
Discord
X

Над перакладам працавалі:
Пераклад\Рэдактура\Графіка\Мантаж\Праграмаваньне - Kiuri
Пераклад\Рэдактура\Мантаж\Пошук Патрэбных Праграмаў\Сувязі з Грамадствам - El1ch
Пераклад\Праграмаваньне\Сувязі з Грамадствам - pvpysko
Пераклад\Рэдактура - txop
🔥51👍73🤣1
А яшчэ выдавецтва "Трасянкус" пераклала для вас першую частку Darkest Dungeon на беларускую мову. Падпісвайцеся і не забудзьцеся сказаць дзякуй.

Для людзей у якіх няма твітара ( зайздросцім вам усім Пг) вось вам спасылкі:
Nexus
Dropbox
GitHub
🔥368👍4
📢 Рэмэйк Silent Hill 2 выйдзе гэтай восеньню

Ліст памерлай жонкі прывёў Джэймза ў Сайлент Хіл — месца, зь якім зьвязана мноства ўспамінаў. Яго сустракае ахутаны туманам горад-прывід, па якім блукаюць жудасныя монстры!

У рамках чарговай State of Play, распрацоўнікі з Bloober Team абвясьцілі дату рэлізу новай вэрсіі хорару — 8 кастрычніка для PS5 і PC.
🥰11👍7💩2
📰 AMD прадставілі працэсары Ryzen 9000 з архітэктурай Zen 5

AMD прадставіла новую серыю працэсараў Ryzen 9000 на архітэктуры Zen 5 — старт продажаў заплянаваны на ліпень гэтага году!
Чакаецца, што прырост прадукцыйнасьці складзе каля 16 працэнтаў у параўнаньні з папярэдняй сэрыяй.

У лінейку ўваходзяць наступныя мадэлі (кошты пакуль не называюцца):
🔸Ryzen 9 9950X — 16 ядраў, 32 патоку, разгон да 5,7 Ггц, 80 Мб кэша, TDP 170 Вт;
🔸Ryzen 9 9900X — 12 ядраў, 24 патоку, разгон да 5,6 Ггц, 76 Мб кэша, TDP 120 Вт;
🔸Ryzen 7 9700X — 8 ядраў, 16 патокаў, разгон да 5,5 Ггц, 40 Мб кэша, TDP 65 Вт;
🔸Ryzen 5 9600 X — 6 ядраў, 12 патокаў, разгон да 5,4 Ггц, 38 Мб кэша, TDP 65 ВТ.

AMD абяцае, што Ryzen 9 9950X дадасьць прырост прадукцыйнасьці ў гульнях ад 4 да 23% у параўнаньні з Intel Corei9 14900K. У праграмах (накшталт Blender) абяцаюць прырост да 56%.
❤‍🔥15👍7
📢 Killing Floor 3 атрымала сьвежы трэйлер

2091 год. Мега-карпарацыя Horzine стварыла ідэальнае войска: паслухмянае ім полчышча біяінжынэрных пачвар, званых zed. Толькі паўстанцкая група Nightfall стаіць паміж гэтымі пякельнымі стварэньнямі й будучыняй чалавецтва!

Новы трэйлер прысьвечаны Клоту — самаму распаўсюджанаму тыпу зомбі:

KCJ-09 (CLOT). Праз 83 гады пасьля свайго вынаходзтва KCJ застаецца самай распаўсюджанай біялягічнай зброяй у гэтай галіне. Мадэль дзевятага пакаленьня адрозьніваецца ўзмоцненым стальлю каркасам і нястрымнай лютасьцю, што, нараўне з канкурэнтаздольным коштам, ґарантуе, што яна й надалей будзе дамінаваць на рынку біялягічнай зброі».

Killing Floor 3 распрацоўваецца для PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
Дата рэлізу не называецца.
👍10
📰 Арґанізатар Summer Game Fest 2024 прадставіў трэйлер мерапрыемства

Вядучы й журналіст Джэф Кілі прадставіў трэйлер галоўнага гульнявога шоў лета — Summer Game Fest 2024!

У роліку паказалі як навінкі якія ўжо дабраліся да рэлізу, так гульні, якіх толькі чакае запуск у 2024 году, сярод іх ёсьць: Star Wars Outlaws, Kingdom Come: Deliverance 2, Batman Arkham Shadow, Slitterhead, S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl і іншыя!

Summer Game Fest 2024 пройдзе 8 чэрвеня, а 00:00 па Менску. На мерапрыемстве будзе прысутнічаць звыш 55 кампаніяў!
6👍4
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Marvels Midnight Suns

Marvels Midnight Suns ваюйце й разпрацоўвайце стратэгію, як супэргерой, у самых цёмных куточках сусьвету MARVEL!
Распрацоўнік — Firaxis Games (ЗША)

Забраць гульню можна да 13 чэрвеня.
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
🥱9👍5
📰 BioWare перайменавала Dragon Age Dreadwolf

BioWare абвясьціла, што мяняе назоў Dragon Age: Dreadwolf. Цяпер гульня будзе называцца Dragon Age: The Veilguard!

Прычына зьмены падзагалоўка простая — гісторыя й сюжэт круціцца вакол галоўнага героя й яго сямі кампаньёнаў. У кожнага зь іх будуць глыбокія сюжэтныя лініі, а рашэньні, якія прымаюцца гульцом, акажуць уплыў на адносіны з напарнікамі й нават на іх жыцьцё. Менавіта гэта павінен адлюстраваць новы падзагаловак The Veilguard, які перастаў рабіць акцэнт на антаганісьце гульні.

Рэліз Dragon Age: The Veilguard, калі верыць інсайдэрам, адбудзецца да канца году.
Чакаць гульню можна на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
Паказ ґеймплэя адбудзецца 11 чэрвеня.
11🤔7👍1
📢 Вынікі Summer Game Fest 2024

Завяршылася адно з самых значных для гульнявой індустрыі шоў — Summer Game Fest 2024!
Сабралі для вас самыя гучныя трэйлеры й анонсы (сярод якіх можна асобна вылучыць: новую "Цывілізацыю", трэйлер ММО па Дзюне й LEGO гульню па Horizon!)

Цалкам імпрэзу можна паглядзець тут.
🔥18👍4🗿3
❗️Беларускі ґеймер абʼяўляе набор у каманду!

Вы заўсёды марылі стаць журналістам на неаплатнай працы? Тады вы прыйшлі куды трэба😅!
Зараз мы шукаем як раз ВАС!

У сувязі з тым, што мне няма чаго прапанаваць за вашу працу, асаблівых патрабаваньняў я таксама не прадʼяўляю!
Тыя хто жадаюць далучыцца да БГ, павінны як мінімум разумець розьніцу ў «люблю» й «кахаю», вымаўляць «Шчучыншчына», а таксама мець пэўную колькасьць вольнага часу (пажадана мець магчымасьць пісаць хаця б 1-2 допіса ў дзень). Сьвежыя ідэі для канала таксама вітаюцца!

Усіх каго зацікавіла прапанова, прашу зьвяртацца сюды (Будзе ідэальна, калі вы раскажаце нешта пра сябе (не забыайце пра правілы бясьпекі ў інтэрнэце) і прадставіце варыянт свайго першага допіса ў якасьці гэтакага партфоліё.
50👍7🦄6🐳1
📰 Што паказалі на Xbox Games Showcase 2024

На днях прайшло вялікае шоў Xbox, на якім паказалі мноства розных праектаў, шматлікія зь якіх здольныя ўзбудзіць розумы ґеймераў!
Сярод такіх DOOM: The Dark Ages; Dragon Age: The Veilguard; Life is Strange: Double Exposure і іншыя!

Сабралі навінкі ў адным допісу!
👍1522
📰 Microsoft прадставіла "новыя" кансолі Xbox Series.

Microsoft паказала абноўленыя вэрсіі Xbox: белую Xbox Series X цалкам у цыфравым варыянце без дыскавода на 1 тэрабайт памяці, чорную Xbox Series X з дыскаводам і 2 тэрабайтамі, а таксама белую Xbox Series S без дыскавода на 1 тэрабайт.

Кошты ў кожнай наступныя:
- белая Xbox Series X (1 ТБ, без дыскавода) - $450;
- чорная Xbox Series X (2 ТБ, з дыскаводам) - $600;
- белая Xbox Series S (1 ТБ, без дыскавода) - $350.

Выйсці кансолі павінны ў гэтым годзе.
10😁4
📢 BioWare показала ґеймплей Dragon Age The Veilguard

Распрацоўнікі з BioWare правялі паўнавартасную дэманстрацыю ґеймплэя Dragon Age: The Veilguard!
У роліку працягласьцю 20 хвілін, можна ўбачыць баявую й дыялогавую сыстэму (гульня ўсё яшчэ ў распрацоўцы таму шмат што можа памяняцца).

Ключавой асаблівасьцю The Veilguard стануць кампаньёны. Некаторыя зь іх належаць культавым фракцыям сусьвету Dragon Age, а іх лёс атрымаецца вызначыць падчас сюжэту. Аўтары абяцаюць дынамічныя гісторыі пра каханьне, страты й складаныя рашэньні. Кожны спадарожнік галоўнага гэроя валодае адмысловымі навыкамі й амуніцыяй, таксама далучыцца да каманды змогуць некаторыя знаёмыя па мінулых частках гэроі.

Асобна, ґеймдырэктар Карын Бушэ падзялілася дэталямі аб рамантычных адносінах паміж галоўным гэроем і яго кампаньёнамі. Раманы можна круціць зь любым спадарожнікам.
Усяго іх будзе сем, прычым кожны прыме галоўнага гэроя незалежна ад яго расы ці пола.

А яшчэ ў кампаньёнаў атрымаецца ўступіць у адносіны зь негульнявымі пэрсанажамі, калі гулец вырашыць не змагацца за іх сэрцайка.
Дарэчы, у гульні заяўлены сцэны з галізной (у гульні рэйтынг 18+).

Гульня выйдзе ўвосень 2024 году (па чутках, гэта будзе кастрычнік) на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
12👍3💩3🤔1
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Idle Champions of the Forgotten Realms, Redout 2

Idle Champions of the Forgotten Realmsгэта стратэгічная гульня, дзеяньне якой адбываецца ў сьвеце Dungeons & Dragons. Яна абʼядноўвае пэрсанажаў з усяго мультысусьвету D&D у адну ґрандыёзную прыгоду!
Распрацоўнік — Codename Entertainmen (Канада)

Redout 2даніна павагі клясычным аркадным гонкам і працяг вядомай гульні Redout, дзе гонкі па постапакаліптычных ляндшафтах напалову апусьцелай Зямлі сталі адным з найпапулярных відаў спорту ў галяктыцы.
Распрацоўнік — 34BigThings (Італія)

Забраць гульні можна да 20 чэрвеня.
👍15🔥4
​​📰 Падборка сьвежых гульняў зь беларускай мовай

Ня для каго не сакрэт, што большая частка гульняў на жаль ня мае беларускай лякалізацыі. У тым жа Steam ёсьць магчымасьць выбраць беларускую мову ў пошуку, але сьпіс выдадзеных гульняў з хаця б частковай белараускай лякалізацыяй хутчэй выкліча ў вас расчараваньне й прыкрасьць. Разам з тым, ня ўсё так журботна, як можа здацца на першы погля.
Прапануем вам 3 сьвежыя гульні, у якіх ёсьць прынамсі частковая беларуская лякалізацыя (тэкст + субтытры), на якія вам варта зьвярнуць увагу:

1. Hollywood Animal

У Hollywood Animal у вас зьявіцца магчымасьць стварыць уласную кінастудыю! Вам давядзецца кіраваць студыя ў Галівудзе, падбіраць актораў, дамаўляцца з прадзюсерамі, шукаць месцы для здымак, і рабіць шмат чаго іншага для ствараньня блёкбастэра. Пры гэтым стварэньне фільмаў гэта не адзіны, і нават не самае цікавы занятак у гэтай гульне. Як пішуць самі распрацоўнікі, войны, сацыяльныя ўзрушэньні, цэнзура, карупцыя, складаныя адносіны з уладамі й крымінальныя канфлікты — кагосьці накрые лавіна праблем, а хтосьці скарыстаецца новымі магчымасьцямі. Стварайце нечаканыя альянсы, хлусіце й здраджвайце. У Hollywood Animal няма чароўных рэцэптаў. Выжывае той, хто ўмее прыстасоўвацца й дамаўляцца.

Дата выхаду гульні — 2024 год. На дадзены момант можна апрабаваць дэмку.

2. Lonely Space

На дадзены момант як пра саму гульню, так і пра распрацоўшчыка HC-Games, вядома мала чаго. Lonely Space базуецца на запаветах такіх гульняў як Alien: Isolation, Dead Space, і інш., у аснове якіх ляжаць мэханікі выжываньня ў закрытай прасторы адкрытага космасу. Распрацоўнік так апісвае гульню:
Lonely Space — гэта навукова-фантастычная сімулятарная гульня. Вы прачынаецеся ад зімовага сну ў стыкоўным адсеку касьмічнай станцыі "Cassiopeia". Астатняя частка экіпажа даўно зьнікла. Вы павінны выратаваць іх і разгадаць таямніцы станцыі Cassiopeia.

Дата выхаду гульні невядома. Распрацоўнік гульні рэгулярна выпускае абнаўленьні, частку зь якіх ён таксама выкладае на ўласным канале на YouTube.

3. POOLS

Адзіная гульня са сьпісу, якая ўжо выйшла. Асноўная меаніка POOLS заключаецца ў тым, што вам трэба...хадзіць. Гульня ўяўляе сябе як эксьперыментальны жанр, у якім спалчуваюцца хорар і рэлакс.
Уявіце сабе мастацкую прастору, дзе вам належыць проста хадзіць і адчуваць навакольную атмасфэру. У гульне адсутнічаюць монстры, у ёй таксама вельмі мала рэчаў, якія трэба вырашыць, усяго толькі некалькі лябірынтаў. Пры гэтым часам гульня можа праверыць вашы навіґацыйныя здольнасьці, але ў асноўным вы проста дасьледуеце. Некаторым гульцам гульня можа здавацца дэпрэсіўнай, бо яна грае на страху заблудзіцца, цемры, абмежаванай прасторы.

У Беларусі гульня каштуе 6.29$, таксама маеце магчымасьць азнаёміцца з дэма-вэрсіяй.

Важна!
Усім, хто гуляе ў гульні праз Steam, і мае жаданьне каб інтэрфейс гэтай плятформы займеў беларускую мову, раім пісаць адмысловыя прапановы ў падтрымку Steam https://help.steampowered.com/. Ёсьць шанец, што, калі колькасьць такіх запытаў будзе крытычна шмат, Valve дадауць такі беларускую мову ў інтэрфейс Steam.
❤‍🔥3344👍2🔥2