Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Minecraft Bedrock Edition можа афіцыйна выйсьці ў Steam

Карыстальнік Reddit пад нікам NikNikYT апублікаваў скрыншот старонкі, дзе згадваецца вэрсія Minecraft: Bedrock Edition для Steam!

Паводле яго словаў, ён набываў валюту для гульні й пры атрыманьні манэт заўважыў, што ў апісаньні адзначана вэрсія Bedrock Edition для Steam якой зараз няма на плятформе Valve. Іншыя карыстачы ў камэнтарах дадалі, што таксама бачылі на падобных старонках згадка Steam.

Зыходзячы з апошніх навін, такое цалкам магчыма! У сувязі з запаволеньнем росту Game Pass і набыцьцём Blizzard, Microsoft жадае павялічыць свой кароткатэрміновы прыбытак. Фірма ўжо пачала выпускаць гульні з Xbox на PlayStation, таму рэліз Minecraft у Steam у тэорыі таксама можа ўваходзіць у пляны карпарацыі.
179🔥2🥱1
📢 Беларуская студыя Weappy назвала дату выхаду дэма-вэрсіі Hollywood Animal

Увасоб свае мары — або разбуры чужыя!
Узначальце галівудзкую студыю на пачатку эры гукавога кіно й правядзіце яе празь дзесяцігодзьдзі творчых дасягненьняў, гламура, распусты, паламаных лёсаў і ўгодаў з сумленьнем!


Weappy, вядомая па дылогіі This is the Police і Rebel Cops, вярнулася з навінамі па сваёй новай гульні Hollywood Animal!
30 траўня на PC выйдзе дэма-вэрсія гульні, у якой нам будзе неабходна кіраваць галівудзкай студыяй на працягу двух гадоў, у пэрыяд з 1929 па 1930 год. Вялікая дэпрэсія, сухі закон і мафіёзныя войны — на фоне ўсяго гэтага ствараецца прыгодніцкі фільм пра няшчаснага рыцара, каханая якога прыцягнула ўвагу старажытнага дэмана.

Рэліз гульні заплянаваны на гэты год.
Заяўлены афіцыйны пераклад на беларускую мову!
35🔥9👍5
📰 Аўтары Elden Ring паказалі магчымага боса з DLC Shadow of the Erdtree

У сацыяльных сетках Elden Ring зьявіўся сьвежы допіс, які спрабуе запалохаць шукальнікаў прыгод небясьпекамі з дадатку Shadow of the Erdtree:

«У Царстве Ценяў вас чакаюць грозныя ворагі неспасьціжнай сілы»

Разам з запісам распрацоўшчыкі апублікавалі канцэпт невядомай істоты ў залатой масцы з мудраґелістай зброяй.

Нагадаем, што рэліз Shadow of the Erdtree адбудзецца 21 чэрвеня.
Дадатак абяцае быць найбуйным у гісторыі FromSoftware і адзіным для Elden Ring.
❤‍🔥11👍6
📰 Інсайдэры заявілі аб хуткім павышэньні тарыфаў Game Pass

Некалькі інсайдэраў заявіла, што зьяўленьне новай Call Of Duty у сэрвісе Game Pass (пра што раней паведамілі журналісты The Wall Street Journal) прывядзе да істотных зьмен. Яны выкажуцца ў павышэньні кошту падпіскі й, магчыма, у пераглядзе сыстэмы тарыфаў.

Падрабязнасьцяў аб зьменах пакуль няма. Верагодна пра іх мы даведаемся афіцыйна ўжо 9 чэрвеня пасьля Xbox Games Showcase 2024.

Нагадаем, што зараз гульцам даступныя тры тарыфы Game Pass: Xbox Game Pass Core і PC Game Pass за $10 у месяц і Xbox Game Pass Ultimate за $17 у месяц.

Рэліз новай Call of Duty заплянаваны на восень гэтага году.

Ці даводзілася вам карыстацца Xbox Game Pass? Якое ваша ўражанне?
🤡18👍4👎3
📰 Larian адкрыла новую студыю ў Варшаве

Кампанія Larian абʼявіла аб адкрыцьці новай студыі ў Польшчы, якая атрымала назоў Larian Studios Warsaw.
Гэта ўжо сёмае падразьдзяленьне кампаніі, якое будзе задзейнічана ў распрацоўцы двух новых амбіцыйных праектаў:

Цяпер, калі пачынаецца распрацоўка двух вельмі амбіцыйных ролевых гульняў, выдатным спосабам для рэалізацыі нашых задум будзе пашырэньне каманды й адкрыцьцё сёмай студыі ў самым сэрцы ажыўленай гульнявой сцэны Польшчы!

Сардэчна запрашаем, Larian Studios Warsaw!!


Кампанія ўжо пачала пошук супрацоўнікаў, у прыватнасьці патрэбныя праґрамісты, сцэнарыст і дызайнэр RPG.
❤‍🔥318👍3
📢 Адбыўся рэліз Senuaʼs Saga: Hellblade II

Працяг адзначанай узнагародамі гульні Hellblade: Senuaʼs Sacrifice, Сенуа вяртаецца ў жорсткае падарожжа-выжываньне празь міты й пакуты Ісьляндыі часоў вікінгаў. Намерваючыся выратаваць тых, хто стаў ахвярай жахаў тыраніі, Сенуа чакае бітва за пераадоленьне цемры ўнутры й звонку!

Кошт гульні — $22.99
14👍61
📢 Elden Ring Shadow of the Erdtree атрымала атмасфэрны трэйлер

Адкрывайце нязьведаныя месцы, ваюйце з грознымі супернікамі й атрымлівайце асалоду ад густам перамогі. Сачыце за займальнымі ўзаемаадносінамі герояў. Акунуцца ў гісторыю, поўную драм і інтрыг, якая нікога не пакіне абыякавым!

Shadow of the Erdtree (першае й адзінае DLC для Elden Ring) выйдзе 21 чэрвеня.
10
📰 Microsoft дадасьць ШІ-памочніка Copilot у Minecraft і іншыя гульні

Microsoft паведаміла, што плянуе ўкараніць ШІ-памочніка Copilot у свае гульнявыя праекты, першым зь якіх стане Minecraft! Чакаецца, што функцыі памагатага палегчаць ґеймерам пошук інфармацыі.

У Minecraft, да прыкладу, гульцы змогуць задаваць ШІ-памочніку розныя пытаньні, напрыклад, "Як стварыць каменную сякеру?". Атрымаўшы запыт, Copilot знойдзе ў інвэнтары неабходныя для крафта матэрыялы або дапаможа зь іх пошукам у адкрытым сьвеце.

Нагадаем, Microsoft Copilot — гэта кампаньён са штучным інтэлектам, які ўяўляе сабой набор інструмэнтаў на базе моўных мадэляў ChatGPT і Dalle-3.
👎14💩13🤔8😁21🍌1
📢 Анансавана прыгодніцкая гульня The Last Alchemist

Авалодайце цудамі альхіміі! Вырашайце альхімічныя галаваломкі, трансфармуючы й камбінуючы эсэнцыі, рамесныя прадметы, інструмэнты й машыны. Дасьледуйце чароўны сьвет, зьбірайце незвычайныя рэсурсы й пасябруйце з Агары, чароўным грыбным народам, які дапаможа вам знайсьці лекі ад вашай загадкавай хваробы!

The Last Alchemist выйдзе ў Steam 12 ліпеня. Распрацоўкай займаецца польская студыя Vile Monarch (стваральнікі Weedcraft Inc).
👍72
⚡️ У сеціва патрапіў ґеймплэй новага шутэра Valve пад назовам Deadlock

У сеціва патрапілі дэталі ґеймплэя будучага каманднага шутэра Deadlock. Ролік даўжынёю больш за хвіліну дэманструе анімаціі й гульнявую мапу!

Па дадзеных Тома Хендэрсана, праект знаходзіцца ў альфа-вэрсіі й вельмі нагадвае Dota (па сваіх гульнявых мэханіках).
У гульні маецца спэцыяльная нутрагульнявая валюта якую неабходна фарміць для паляпшэньня пэрсанажа, называецца яна "душы". Валюту можна атрымаць за забойства супернікаў і босаў, якія зьяўляюцца выпадковым чынам.

Інсайдэр мяркуе, што анонс гульні адбудзецца ў бліжэйшы час, а рэліз будзе не раней за 2025 год.
👍11👀6🌚32
📰 Сімулятара жыцьця Life by You перанесьлі ў трэці раз

Кампанія Paradox Interactive абвясьціла аб чарговым пераносе даты выхаду ў раньні доступ сімулятара жыцьця Life by You. На гэты раз новую дату распрацоўнікі не назвалі, паабяцаўшы паведаміць падрабязнасьці "як мага хутчэй":

Гэта было няпростае рашэньне, тым больш што мы разумеем, зь якім нецярпеньнем і хваляваньнем многія чакаюць гульню. Аднак мы лічым, што неабходны дадатковы час на распрацоўку. Хоць мы аддалі б перавагу прызначыць новую дату выхаду, мы лічым, што разумней пачакаць з плянаваньнем, чым прызначаць новую дату, у выкананьні якой мы ня можам быць упэўненыя.

Нагадаем, над гульнёй працуе Род Хамбл, адзін са стваральнікаў The Sims 2 і The Sims 3. Па сваёй задумцы Life by You павінна стаць самым "адкрытым" сіммулятарам жыцьця ў індустрыі на дадзены момант!

Больш падрабязна пра новы, амбіцыйны сімулятар можна пачытаць тут.
😢10👍61💊1
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Farming Simulator 22

Fmaring Simulator 22гуляйце за сучаснага фэрмэра й уладкоўвайце сваю фэрму ў трох амэрыканскіх і эўрапейскіх лякацыях. "Сімулятар фэрмы 22" адкрывае мноства магчымасьцяў фэрмэрам — у асноўным гэта земляробства, разьвядзеньне жывёл і лесаводзтва. Акрамя таго, зараз будуць яшчэ й мяняцца сэзоны!
Распрацоўник — GIANTS Software (Швайцарыя)

Забраць гульню можна да 30 траўня.
🎉20👍62
📢 Activision анансавала Call of Duty Black Ops 6

Activision афіцыйна анансавала гульню Call of Duty: Black Ops 6. Кампанія апублікавала ў X(Twitter) назоў і лягатып праекту. У анонсе паведамляецца, што ґеймераў чакае "змрочны разьдзел" у рамках франшызы.

Вядома, што мультыплэерам для Call of Duty: Black Ops 6 займаецца студыя Treyarch, а адзіночную кампанію ў адкрытым сьвеце робіць Raven Software.
Распрацоўнікі працавалі над гульнёй больш за тры гады.

9 чэрвеня стане вядома дата рэлізу й сьпіс плятформ, па чутках, шутэр будзе даступны на кансолях мінулага пакаленьня.
🥱11👍6
📰 Інсайдэр: на шоў Xbox павінны прадставіць новую частку DOOM

Том Хендэрсан паведаміў, што на шоў Xbox пакажуць новую частку DOOM. Гульню распрацоўвалі як мінімум чатыры гады, і праект насіў кодавую назву «Year Zero» Выніковым назовам праекту стане DOOM: The Dark Ages.

Раней інсайдэр паведамляў, што гульня будзе прыквэлям двух апошніх частак і будзе натхнёная сярэднявеччам.

Пра магчымы паказ новага DOOM таксама паведаміў Том Уорэн з The Verge.

Нагадаем, Xbox Games Showcase пачнецца 9 чэрвеня, а 20:00 па Менску.
15🔥7❤‍🔥4👍1
📰 Atari завяршыла першую кансольную вайну

Кампанія Atari абвясьціла аб набыцьці брэнда Intellivision разам з больш за 200 гульнямі кампаніі Intellivision Entertainment!
Дадзеная навіна паклала канец самай першай вайне кансоляў, якая доўжылася больш за чатыры дзясяткі гадоў: Atari і Intellivison канкуравалі з 1979 году. Арыґінальная кансоль Intellivision, выпушчаная кампаніяй Mattel, супрацьстаяла Atari VCS задаўга да суперніцтва Nintendo і Sega.

Аtari ужо пачала выкарыстоўваць брэнд Intellivision у сваіх інтарэсах, да прыкладу цяпер у інтэрнэт краме кампаніі можна знайсьці рэчы з адпаведным лягатыпам. Дадаткова кампанія абʼявіла аб жаданьні адрадзіць многія гульні Intellivision, сярод якіх можна вылучыць: BurgerTime, Evel Knievel, Dynablaster, Missile Command і Rigid Force.
👍15🤔6🤝4😢1🥴1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 У «Вядзьмара 3» партавалі Вызіму з The Witcher

21 траўня на PC адбыўся рэліз рэдактара модаў REDkit для «Вядзьмар 3: Дзікае Паляваньне» і з гэтага моманту стварэньне розных мадыфікацыяў для гульні набірае абароты!
Адзін зь цікавых узораў фанацкай дзейнасьці паўнавартасна пераносіць у гульню Вызіму зь першай гульні серыі!

Спампаваць мадыфікацыю можна бясплатна, праўда ўстаноўка запатрабуе пэўных намаганьняў.

Аўтар прызнаўся, што не ставіў за мэту ўпісаць горад у гульню, яму проста захацелася дасьледаваць магчымасьці рэдактара, таму для рэлізу мода не спатрэбілася й дня.

Характэрна, што ў трэцяй частцы энтузіяст абʼяднаў адразу некалькі раёнаў Вызімы, паміж якімі можна перамяшчацца без падзагрузак. Гэта Храмавы квартал, Гандлёвы квартал і старая Вызіма. Многія з тэкстур мясцовасьці аказаліся няправільнымі, а выйсьці за межы гкльнявой зоны вельмі проста з-за рухомасьці Геральта з The Witcher 3.
❤‍🔥21👍52
📢 Анансавана прыгода Arsene Lupin Once a Thief

Жадаеце пазнаць, як нараджаюцца леґенды? Як Арсен Люпен, сьціплы рабаўнік, стаў героем, якога ведаюць усё? Згуляйце ў прыгодніцкую гульню з расьсьледаваньнямі, дзеяньне якой адбываецца ў пачатку XX стагодзьдзі!

Arsene Lupin — Once a Thief выйдзе ў 2024 годзе на РС, Nintendo Switch, PlayStation і Xbox.
Распрацоўкай займаецца шатляндзкая студыя Blazing Griffin (The Ship, Murderous Pursuits).
👍103
📰 Аўтары Frostpunk 2 назвалі галоўныя адрозьненьні ад першай гульні

У інтэрнэце зьявіліся новыя прэвʼю стратэгіі Frostpunk 2, а таксама камэнтары распрацоўнікаў, якія вырашылі расказаць аб адрозьненьнях сіквела ад аргінала.

Галоўным зьмяненьнем стала павелічэньне маштабнасьці — распрацоўнікі захацелі расказаць іншую гісторыю. У ёй гульцы змогуць выбраць, які сьвет жадаюць пабудаваць з попелу былой цывілізацыі.
Разам з жаданьнем пашырыць маштаб прыйшлі новыя мэханікі, зьмененае будаўніцтва гарадоў, іншая выява грамадзтва й мноства іншых зьмен.

Што да мастацкай складніку, то ў Frostpunk 2 акцэнт будзе ставіцца ня на барацьбе за выжываньне, а на ціску холаду й засьнежанага сьвету. Жыхары горада дзеляцца на розныя фракцыі, а кожны чалавек мае надзеі на сьветлую будучыню!
Асобна згадваецца, што Frostpunk 2 будзе значна змрочней чым першая гульня серыі!

Рэліз гульні адбудзецца 25 ліпеня на PC.
👍10❤‍🔥3
📰 Steam не дазволіць перадаць акаўнт у спадчыну

Аднаго карыстальніка пляцоўкі Resetera, раптоўна, зацікавіла пытаньне, ці можа ён перадаць у спадчыну свой акаунт Steam нашчадкам пасьля сваёй сьмерці. З дадзеным пытаньнем ён зьвярнуўся ў тэхпадтрымку й атрымаў катэгарычнае "не":

«Нажаль, уліковыя запісы Steam і гульні не падлягаюць перадачы. Служба падтрымкі Steam ня можа даць іншай асобе доступ да ўліковага запісу або абʼяднаць яго зьмесьціва зь іншым уліковым запісам. Са шкадаваньнем паведамляю вам, што ваш уліковы запіс Steam ня можа быць перададзена па завяшчаньні.»

Такім чынам, адзіны варыянт гэта перадаць свой акаўнт спадчыньнікам яшчэ пры жыцьці, праўда й гэта не зусім законна, бо гэта парушае пагадненьне карыстальніка, у якім значыцца катэгарычная забарона на перадачу акаўнта іншым асобам.
😢35🤬10🤡6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз плятформера Nine Sols

Гэта маляваны 2D-платформер з багатай гісторыяй, у якім прадстаўлены баі, арыентаваныя, натхнёныя Sekiro! Выпраўцеся ў падарожжа па ўсходнім фэнтэзі, даследуйце зямлю, якая калісьці з'яўлялася домам старажытнай іншапланетнай расы, і рухйцеся за помслівым героем, які павінен забіць 9 Солаў, грозных кіраўнікоў гэтага закінутага царства!

Nine Sols пасьпела атрымаць "вельмі станоўчыя" карыстацкія водгукі. У іх хваляць маляўнічы візуальны стыль, прыемны саўндтрэк, складаных босаў, а гэтак жа ўнікальныя мэханікі!

Кошт гульні — $14.49 (зараз дзейнічае зьніжка ў 10% — $13.04).
👍9😍32🤷1
📢 Zenless Zone Zero (ад стваральнікаў Genshin Impact) выйдзе ў пачатку ліпеня

Сучасная цывілізацыя была практычна цалкам зьнішчана звышнатуральным бедзтвам, вядомым як «Пустоты», і монстрамі, якія рынуліся ў наш сьвет з паралельных вымярэньняў. Апошнім сховішчам цывілізацыі стаў Новы Эрыд, чые таямніцы й трэба разгадаць атраду герояў.

Рэліз гульні адбудзецца 4 ліпеня. У гэты дзень яна стане даступная на ўсіх актуальных плятформах, на мабільных прыладах, PC і PlayStation 5.
Да рэлізу, у карыстальнікаў ёсьць магчымасьць атрымаць розныя нутрагульнявыя бонусы! Для гэтага трэба зарэгістравацца на сайце (за рэгістрацыю ґеймераў чакае шэраг узнагарод) і праходзіць спэцыяльныя штодзённыя заданьні!
👍11💩3