Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 На кіраўніка Xbox Філа Спэнсэра абвясьцілі паляваньне

9 траўня ў сеціве заўважылі, што на лаґер Філа Спэнсэра ў Fallout 76 скінулі атамную бомбу. Адказнасьць за гэты ўчынак узяў на сябе карыстач зь нікам Real1090jake — ён прыклаў скрыншот і відэа шпацыру па зьнішчаным лаґеры.

Гульцы выказалі здагадку, што такім чынам карыстальнік выказаў сваю незадаволенасьць закрыцьцём студыяў Arkane Austin і Tango Gameworks, але ўсё аказалася ня так. Real1090jake абвясьціў паляваньне на Спэнсэра, вырашыўшы, што ён самы галоўны й апошні бос у Fallout 76 і іх бітва "Будзе леґендарнай"!

Па словах ґеймера, ён ужо некалькі тыдняў паляваў на кіраўніка Xbox жадаючы зладзіць бой сам-насам але мэнэджар не атакаваў яго й каб завяршыць сваю місію, ён вырашыў зьнішчыць яго лаґер.
😁36🥴31
📢 Новую Assassins Creed афіцыйна прадставяць 15 траўня

Ubisoft абвясьціла, што ўжо 15 траўня, а 19:00 па Менску пакажа трэйлер новай часткі Assassinʼs Creed, раней вядомую пад кодавай назовам Red (цяпер гульня мае афіцыйную назоў — Assassinʼs Creed Shadows).

Паглядзець трэйлер можна будзе на афіцыйных каналах Ubisoft.
Афіцыйная старонка гульні ўжо зьявілася ў краме разам зь нейкім загадкавым шыфрам, які пакуль нікому не ўдалося расшыфараваць.

Аб гульні няма нікіх афіцыйных дадзеных, аднак з вуснаў нейкага інсайдэра frax (акаунт якога цяпер заблякаваны), вядома, што ў будучыні Assassinʼs Creed Shadows чакае два сюжэтныя дадаткі, а гэтак жа тое, што ў гульні можна будзе будаваць свае сховішчы. Галоўнымі героямі стануць афрыканскі самурай і жанчына-сінобі.
🥱22👍9🤔31
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Dragon Age: Inquisition – Game of the Year Edition

Dragon Age: Inquisition – Game of the Year Edition кожны выбар мае значэньне, калі на коне стаіць лёс усяго Тэдаса. Стварыце свайго героя, абярыце навыкі й сфармуйце каманду, каб ачысьціць гэты сьвет ад зла!
Распрацоўник — BioWare (Канада)

Забраць гульню можна да 23 траўня.
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
👍21
📰 Minecraft Bedrock Edition можа афіцыйна выйсьці ў Steam

Карыстальнік Reddit пад нікам NikNikYT апублікаваў скрыншот старонкі, дзе згадваецца вэрсія Minecraft: Bedrock Edition для Steam!

Паводле яго словаў, ён набываў валюту для гульні й пры атрыманьні манэт заўважыў, што ў апісаньні адзначана вэрсія Bedrock Edition для Steam якой зараз няма на плятформе Valve. Іншыя карыстачы ў камэнтарах дадалі, што таксама бачылі на падобных старонках згадка Steam.

Зыходзячы з апошніх навін, такое цалкам магчыма! У сувязі з запаволеньнем росту Game Pass і набыцьцём Blizzard, Microsoft жадае павялічыць свой кароткатэрміновы прыбытак. Фірма ўжо пачала выпускаць гульні з Xbox на PlayStation, таму рэліз Minecraft у Steam у тэорыі таксама можа ўваходзіць у пляны карпарацыі.
179🔥2🥱1
📢 Беларуская студыя Weappy назвала дату выхаду дэма-вэрсіі Hollywood Animal

Увасоб свае мары — або разбуры чужыя!
Узначальце галівудзкую студыю на пачатку эры гукавога кіно й правядзіце яе празь дзесяцігодзьдзі творчых дасягненьняў, гламура, распусты, паламаных лёсаў і ўгодаў з сумленьнем!


Weappy, вядомая па дылогіі This is the Police і Rebel Cops, вярнулася з навінамі па сваёй новай гульні Hollywood Animal!
30 траўня на PC выйдзе дэма-вэрсія гульні, у якой нам будзе неабходна кіраваць галівудзкай студыяй на працягу двух гадоў, у пэрыяд з 1929 па 1930 год. Вялікая дэпрэсія, сухі закон і мафіёзныя войны — на фоне ўсяго гэтага ствараецца прыгодніцкі фільм пра няшчаснага рыцара, каханая якога прыцягнула ўвагу старажытнага дэмана.

Рэліз гульні заплянаваны на гэты год.
Заяўлены афіцыйны пераклад на беларускую мову!
35🔥9👍5
📰 Аўтары Elden Ring паказалі магчымага боса з DLC Shadow of the Erdtree

У сацыяльных сетках Elden Ring зьявіўся сьвежы допіс, які спрабуе запалохаць шукальнікаў прыгод небясьпекамі з дадатку Shadow of the Erdtree:

«У Царстве Ценяў вас чакаюць грозныя ворагі неспасьціжнай сілы»

Разам з запісам распрацоўшчыкі апублікавалі канцэпт невядомай істоты ў залатой масцы з мудраґелістай зброяй.

Нагадаем, што рэліз Shadow of the Erdtree адбудзецца 21 чэрвеня.
Дадатак абяцае быць найбуйным у гісторыі FromSoftware і адзіным для Elden Ring.
❤‍🔥11👍6
📰 Інсайдэры заявілі аб хуткім павышэньні тарыфаў Game Pass

Некалькі інсайдэраў заявіла, што зьяўленьне новай Call Of Duty у сэрвісе Game Pass (пра што раней паведамілі журналісты The Wall Street Journal) прывядзе да істотных зьмен. Яны выкажуцца ў павышэньні кошту падпіскі й, магчыма, у пераглядзе сыстэмы тарыфаў.

Падрабязнасьцяў аб зьменах пакуль няма. Верагодна пра іх мы даведаемся афіцыйна ўжо 9 чэрвеня пасьля Xbox Games Showcase 2024.

Нагадаем, што зараз гульцам даступныя тры тарыфы Game Pass: Xbox Game Pass Core і PC Game Pass за $10 у месяц і Xbox Game Pass Ultimate за $17 у месяц.

Рэліз новай Call of Duty заплянаваны на восень гэтага году.

Ці даводзілася вам карыстацца Xbox Game Pass? Якое ваша ўражанне?
🤡18👍4👎3
📰 Larian адкрыла новую студыю ў Варшаве

Кампанія Larian абʼявіла аб адкрыцьці новай студыі ў Польшчы, якая атрымала назоў Larian Studios Warsaw.
Гэта ўжо сёмае падразьдзяленьне кампаніі, якое будзе задзейнічана ў распрацоўцы двух новых амбіцыйных праектаў:

Цяпер, калі пачынаецца распрацоўка двух вельмі амбіцыйных ролевых гульняў, выдатным спосабам для рэалізацыі нашых задум будзе пашырэньне каманды й адкрыцьцё сёмай студыі ў самым сэрцы ажыўленай гульнявой сцэны Польшчы!

Сардэчна запрашаем, Larian Studios Warsaw!!


Кампанія ўжо пачала пошук супрацоўнікаў, у прыватнасьці патрэбныя праґрамісты, сцэнарыст і дызайнэр RPG.
❤‍🔥318👍3
📢 Адбыўся рэліз Senuaʼs Saga: Hellblade II

Працяг адзначанай узнагародамі гульні Hellblade: Senuaʼs Sacrifice, Сенуа вяртаецца ў жорсткае падарожжа-выжываньне празь міты й пакуты Ісьляндыі часоў вікінгаў. Намерваючыся выратаваць тых, хто стаў ахвярай жахаў тыраніі, Сенуа чакае бітва за пераадоленьне цемры ўнутры й звонку!

Кошт гульні — $22.99
14👍61
📢 Elden Ring Shadow of the Erdtree атрымала атмасфэрны трэйлер

Адкрывайце нязьведаныя месцы, ваюйце з грознымі супернікамі й атрымлівайце асалоду ад густам перамогі. Сачыце за займальнымі ўзаемаадносінамі герояў. Акунуцца ў гісторыю, поўную драм і інтрыг, якая нікога не пакіне абыякавым!

Shadow of the Erdtree (першае й адзінае DLC для Elden Ring) выйдзе 21 чэрвеня.
10
📰 Microsoft дадасьць ШІ-памочніка Copilot у Minecraft і іншыя гульні

Microsoft паведаміла, што плянуе ўкараніць ШІ-памочніка Copilot у свае гульнявыя праекты, першым зь якіх стане Minecraft! Чакаецца, што функцыі памагатага палегчаць ґеймерам пошук інфармацыі.

У Minecraft, да прыкладу, гульцы змогуць задаваць ШІ-памочніку розныя пытаньні, напрыклад, "Як стварыць каменную сякеру?". Атрымаўшы запыт, Copilot знойдзе ў інвэнтары неабходныя для крафта матэрыялы або дапаможа зь іх пошукам у адкрытым сьвеце.

Нагадаем, Microsoft Copilot — гэта кампаньён са штучным інтэлектам, які ўяўляе сабой набор інструмэнтаў на базе моўных мадэляў ChatGPT і Dalle-3.
👎14💩13🤔8😁21🍌1
📢 Анансавана прыгодніцкая гульня The Last Alchemist

Авалодайце цудамі альхіміі! Вырашайце альхімічныя галаваломкі, трансфармуючы й камбінуючы эсэнцыі, рамесныя прадметы, інструмэнты й машыны. Дасьледуйце чароўны сьвет, зьбірайце незвычайныя рэсурсы й пасябруйце з Агары, чароўным грыбным народам, які дапаможа вам знайсьці лекі ад вашай загадкавай хваробы!

The Last Alchemist выйдзе ў Steam 12 ліпеня. Распрацоўкай займаецца польская студыя Vile Monarch (стваральнікі Weedcraft Inc).
👍72
⚡️ У сеціва патрапіў ґеймплэй новага шутэра Valve пад назовам Deadlock

У сеціва патрапілі дэталі ґеймплэя будучага каманднага шутэра Deadlock. Ролік даўжынёю больш за хвіліну дэманструе анімаціі й гульнявую мапу!

Па дадзеных Тома Хендэрсана, праект знаходзіцца ў альфа-вэрсіі й вельмі нагадвае Dota (па сваіх гульнявых мэханіках).
У гульні маецца спэцыяльная нутрагульнявая валюта якую неабходна фарміць для паляпшэньня пэрсанажа, называецца яна "душы". Валюту можна атрымаць за забойства супернікаў і босаў, якія зьяўляюцца выпадковым чынам.

Інсайдэр мяркуе, што анонс гульні адбудзецца ў бліжэйшы час, а рэліз будзе не раней за 2025 год.
👍11👀6🌚32
📰 Сімулятара жыцьця Life by You перанесьлі ў трэці раз

Кампанія Paradox Interactive абвясьціла аб чарговым пераносе даты выхаду ў раньні доступ сімулятара жыцьця Life by You. На гэты раз новую дату распрацоўнікі не назвалі, паабяцаўшы паведаміць падрабязнасьці "як мага хутчэй":

Гэта было няпростае рашэньне, тым больш што мы разумеем, зь якім нецярпеньнем і хваляваньнем многія чакаюць гульню. Аднак мы лічым, што неабходны дадатковы час на распрацоўку. Хоць мы аддалі б перавагу прызначыць новую дату выхаду, мы лічым, што разумней пачакаць з плянаваньнем, чым прызначаць новую дату, у выкананьні якой мы ня можам быць упэўненыя.

Нагадаем, над гульнёй працуе Род Хамбл, адзін са стваральнікаў The Sims 2 і The Sims 3. Па сваёй задумцы Life by You павінна стаць самым "адкрытым" сіммулятарам жыцьця ў індустрыі на дадзены момант!

Больш падрабязна пра новы, амбіцыйны сімулятар можна пачытаць тут.
😢10👍61💊1
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Farming Simulator 22

Fmaring Simulator 22гуляйце за сучаснага фэрмэра й уладкоўвайце сваю фэрму ў трох амэрыканскіх і эўрапейскіх лякацыях. "Сімулятар фэрмы 22" адкрывае мноства магчымасьцяў фэрмэрам — у асноўным гэта земляробства, разьвядзеньне жывёл і лесаводзтва. Акрамя таго, зараз будуць яшчэ й мяняцца сэзоны!
Распрацоўник — GIANTS Software (Швайцарыя)

Забраць гульню можна да 30 траўня.
🎉20👍62
📢 Activision анансавала Call of Duty Black Ops 6

Activision афіцыйна анансавала гульню Call of Duty: Black Ops 6. Кампанія апублікавала ў X(Twitter) назоў і лягатып праекту. У анонсе паведамляецца, што ґеймераў чакае "змрочны разьдзел" у рамках франшызы.

Вядома, што мультыплэерам для Call of Duty: Black Ops 6 займаецца студыя Treyarch, а адзіночную кампанію ў адкрытым сьвеце робіць Raven Software.
Распрацоўнікі працавалі над гульнёй больш за тры гады.

9 чэрвеня стане вядома дата рэлізу й сьпіс плятформ, па чутках, шутэр будзе даступны на кансолях мінулага пакаленьня.
🥱11👍6
📰 Інсайдэр: на шоў Xbox павінны прадставіць новую частку DOOM

Том Хендэрсан паведаміў, што на шоў Xbox пакажуць новую частку DOOM. Гульню распрацоўвалі як мінімум чатыры гады, і праект насіў кодавую назву «Year Zero» Выніковым назовам праекту стане DOOM: The Dark Ages.

Раней інсайдэр паведамляў, што гульня будзе прыквэлям двух апошніх частак і будзе натхнёная сярэднявеччам.

Пра магчымы паказ новага DOOM таксама паведаміў Том Уорэн з The Verge.

Нагадаем, Xbox Games Showcase пачнецца 9 чэрвеня, а 20:00 па Менску.
15🔥7❤‍🔥4👍1
📰 Atari завяршыла першую кансольную вайну

Кампанія Atari абвясьціла аб набыцьці брэнда Intellivision разам з больш за 200 гульнямі кампаніі Intellivision Entertainment!
Дадзеная навіна паклала канец самай першай вайне кансоляў, якая доўжылася больш за чатыры дзясяткі гадоў: Atari і Intellivison канкуравалі з 1979 году. Арыґінальная кансоль Intellivision, выпушчаная кампаніяй Mattel, супрацьстаяла Atari VCS задаўга да суперніцтва Nintendo і Sega.

Аtari ужо пачала выкарыстоўваць брэнд Intellivision у сваіх інтарэсах, да прыкладу цяпер у інтэрнэт краме кампаніі можна знайсьці рэчы з адпаведным лягатыпам. Дадаткова кампанія абʼявіла аб жаданьні адрадзіць многія гульні Intellivision, сярод якіх можна вылучыць: BurgerTime, Evel Knievel, Dynablaster, Missile Command і Rigid Force.
👍15🤔6🤝4😢1🥴1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 У «Вядзьмара 3» партавалі Вызіму з The Witcher

21 траўня на PC адбыўся рэліз рэдактара модаў REDkit для «Вядзьмар 3: Дзікае Паляваньне» і з гэтага моманту стварэньне розных мадыфікацыяў для гульні набірае абароты!
Адзін зь цікавых узораў фанацкай дзейнасьці паўнавартасна пераносіць у гульню Вызіму зь першай гульні серыі!

Спампаваць мадыфікацыю можна бясплатна, праўда ўстаноўка запатрабуе пэўных намаганьняў.

Аўтар прызнаўся, што не ставіў за мэту ўпісаць горад у гульню, яму проста захацелася дасьледаваць магчымасьці рэдактара, таму для рэлізу мода не спатрэбілася й дня.

Характэрна, што ў трэцяй частцы энтузіяст абʼяднаў адразу некалькі раёнаў Вызімы, паміж якімі можна перамяшчацца без падзагрузак. Гэта Храмавы квартал, Гандлёвы квартал і старая Вызіма. Многія з тэкстур мясцовасьці аказаліся няправільнымі, а выйсьці за межы гкльнявой зоны вельмі проста з-за рухомасьці Геральта з The Witcher 3.
❤‍🔥21👍52
📢 Анансавана прыгода Arsene Lupin Once a Thief

Жадаеце пазнаць, як нараджаюцца леґенды? Як Арсен Люпен, сьціплы рабаўнік, стаў героем, якога ведаюць усё? Згуляйце ў прыгодніцкую гульню з расьсьледаваньнямі, дзеяньне якой адбываецца ў пачатку XX стагодзьдзі!

Arsene Lupin — Once a Thief выйдзе ў 2024 годзе на РС, Nintendo Switch, PlayStation і Xbox.
Распрацоўкай займаецца шатляндзкая студыя Blazing Griffin (The Ship, Murderous Pursuits).
👍103