📰 Экс-супрацоўнік Xbox назваў прычыны закрыцьця студыяў Bethesda
Былы PR-мэнэджар Xbox Брэд Хілдэрбранд, падзяліўся меркаваньнем аб тым, чаму кампанія закрыла студыі Arkane Austin і Tango Gameworks. Паводле яго словаў, гэта адбылося па дзьвюх прычынах:
▫️Першая — зьніжэньне росту Game Pass. Практычна кожная гульня Xbox, якая выходзіць у падпісачным сэрвісе з дня рэлізу, не дасягае сваіх мэт па продажах, што не дзіўна, бо гульцам прасьцей прайсьці яе ў складзе падпіскі чым купляць асобна.
Нягледзячы на недабор продажаў, гэтая сыстэма добра працавала на працягу некалькіх гадоў, пакуль Game Pass працягваў разьвівацца. Аднак зараз рост паказчыкаў сэрвісу моцна замарудзіўся. У сувязі з гэтым Game Pass не прыносіць неабходнага даходу, каб пакрываць выдаткі на распрацоўку.
▫️Другая прычына — эканомія пасьля пакупкі Activision Blizzard. Яшчэ 3-4 гады таму Microsoft не закрыла б студыі з-за спаду даходаў, зьвязанага з запаволеньнем росту Game Pass, заявіў Хілдэрбранд. Аднак пасьля пакупкі Activision Blizzard стаўленьне кіраўніцтва карпарацыі да Xbox зьмянілася. Кіраўнікі Microsoft чакаюць, што падразьдзяленьне Філа Спэнсэра пачне адпрацоўваць 69 мільярдаў даляраў ці, прынамсі, скароціць выдаткі да мінімуму, пакуль ня стануць выходзіць у "плюс".
Дарэчы аб закрытых студыях. Інсайдэр Джэйсан Шраер выпусьціў сьвежы матэрыял на Bloomberg, дзе расказаў, што закрыцьцё кампаніяў стала сапраўдным шокам для іх супрацоўнікаў, бо ніякіх перадумоў для гэтага не было! Усе займаліся сваімі праектамі Tango Gameworks працавала над сіквэлям вельмі пасьпяховай Hi-Fi Rush, а Arkane Austin імкнулася вярнуцца да сваіх "каранёў" і працавала над новым Dishonored.

😢11😐6🤬5😭2
📰 EA расказала аб сваіх будучых рэлізах
Electronic Arts прадставіла сьвежую фінансавую справаздачу й традыцыйна пагутарыла з інвэстарамі.
З размовы стала вядома: да 31 сакавіка 2025 году EA плянуе выпусьціць у ліку іншага дзьве неанансаваныя гульні. Першая гульня — гэта партнэрскі праект, які можа выйсьці пад лэйблам EA Originals. Яго рэліз чакаецца ў першым квартале 2025 году.
Другая гульня — гэта ўласная IP, аб рэлізе якой раскажуць пазьней. Інсайдэр Джэф Грабб упэўнены, што гаворка ідзе пра Dragon Age: Dreadwolf, якую абяцаюць прадставіць летам!
Акрамя таго, EA расказала, што ў цяперашні час над Battlefield працуе найбуйнейшая каманда ў гісторыі франшызы! У дадзены момант над новай гульнёй серыі працуюць аўтары рэмэйку Dead Space з Motive Studio, якія абʼядналі намаганьні з Criterion, DICE і Ripple Effect.

👍8🤔4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 На кіраўніка Xbox Філа Спэнсэра абвясьцілі паляваньне
9 траўня ў сеціве заўважылі, што на лаґер Філа Спэнсэра ў Fallout 76 скінулі атамную бомбу. Адказнасьць за гэты ўчынак узяў на сябе карыстач зь нікам Real1090jake — ён прыклаў скрыншот і відэа шпацыру па зьнішчаным лаґеры.
Гульцы выказалі здагадку, што такім чынам карыстальнік выказаў сваю незадаволенасьць закрыцьцём студыяў Arkane Austin і Tango Gameworks, але ўсё аказалася ня так. Real1090jake абвясьціў паляваньне на Спэнсэра, вырашыўшы, што ён самы галоўны й апошні бос у Fallout 76 і іх бітва "Будзе леґендарнай"!
Па словах ґеймера, ён ужо некалькі тыдняў паляваў на кіраўніка Xbox жадаючы зладзіць бой сам-насам але мэнэджар не атакаваў яго й каб завяршыць сваю місію, ён вырашыў зьнішчыць яго лаґер.

😁36🥴3❤1
📢 Новую Assassins Creed афіцыйна прадставяць 15 траўня
Ubisoft абвясьціла, што ўжо 15 траўня, а 19:00 па Менску пакажа трэйлер новай часткі Assassinʼs Creed, раней вядомую пад кодавай назовам Red (цяпер гульня мае афіцыйную назоў — Assassinʼs Creed Shadows).
Паглядзець трэйлер можна будзе на афіцыйных каналах Ubisoft.
Афіцыйная старонка гульні ўжо зьявілася ў краме разам зь нейкім загадкавым шыфрам, які пакуль нікому не ўдалося расшыфараваць.
Аб гульні няма нікіх афіцыйных дадзеных, аднак з вуснаў нейкага інсайдэра frax (акаунт якога цяпер заблякаваны), вядома, што ў будучыні Assassinʼs Creed Shadows чакае два сюжэтныя дадаткі, а гэтак жа тое, што ў гульні можна будзе будаваць свае сховішчы. Галоўнымі героямі стануць афрыканскі самурай і жанчына-сінобі.

🥱22👍9🤔3❤1
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Dragon Age: Inquisition – Game of the Year Edition
Dragon Age: Inquisition – Game of the Year Edition — кожны выбар мае значэньне, калі на коне стаіць лёс усяго Тэдаса. Стварыце свайго героя, абярыце навыкі й сфармуйце каманду, каб ачысьціць гэты сьвет ад зла!
Распрацоўник — BioWare (Канада)
Забраць гульню можна да 23 траўня.
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.

👍21
📰 Minecraft Bedrock Edition можа афіцыйна выйсьці ў Steam
Карыстальнік Reddit пад нікам NikNikYT апублікаваў скрыншот старонкі, дзе згадваецца вэрсія Minecraft: Bedrock Edition для Steam!
Паводле яго словаў, ён набываў валюту для гульні й пры атрыманьні манэт заўважыў, што ў апісаньні адзначана вэрсія Bedrock Edition для Steam якой зараз няма на плятформе Valve. Іншыя карыстачы ў камэнтарах дадалі, што таксама бачылі на падобных старонках згадка Steam.
Зыходзячы з апошніх навін, такое цалкам магчыма! У сувязі з запаволеньнем росту Game Pass і набыцьцём Blizzard, Microsoft жадае павялічыць свой кароткатэрміновы прыбытак. Фірма ўжо пачала выпускаць гульні з Xbox на PlayStation, таму рэліз Minecraft у Steam у тэорыі таксама можа ўваходзіць у пляны карпарацыі.

❤17✍9🔥2🥱1
📢 Беларуская студыя Weappy назвала дату выхаду дэма-вэрсіі Hollywood Animal
Увасоб свае мары — або разбуры чужыя!
Узначальце галівудзкую студыю на пачатку эры гукавога кіно й правядзіце яе празь дзесяцігодзьдзі творчых дасягненьняў, гламура, распусты, паламаных лёсаў і ўгодаў з сумленьнем!
Weappy, вядомая па дылогіі This is the Police і Rebel Cops, вярнулася з навінамі па сваёй новай гульні Hollywood Animal!
30 траўня на PC выйдзе дэма-вэрсія гульні, у якой нам будзе неабходна кіраваць галівудзкай студыяй на працягу двух гадоў, у пэрыяд з 1929 па 1930 год. Вялікая дэпрэсія, сухі закон і мафіёзныя войны — на фоне ўсяго гэтага ствараецца прыгодніцкі фільм пра няшчаснага рыцара, каханая якога прыцягнула ўвагу старажытнага дэмана.
Рэліз гульні заплянаваны на гэты год.
✅Заяўлены афіцыйны пераклад на беларускую мову!

YouTube
Poor Sheep | A 'Hollywood Animal' Short Film
The Hollywood Animal demo will be released on May 30th:
https://store.steampowered.com/app/2680550/Hollywood_Animal/?utm_medium=demotrailer&utm_source=youtube
In the free demo version of Hollywood Animal on Steam, you'll manage your movie business for the…

❤35🔥9👍5
📰 Аўтары Elden Ring паказалі магчымага боса з DLC Shadow of the Erdtree
У сацыяльных сетках Elden Ring зьявіўся сьвежы допіс, які спрабуе запалохаць шукальнікаў прыгод небясьпекамі з дадатку Shadow of the Erdtree:
«У Царстве Ценяў вас чакаюць грозныя ворагі неспасьціжнай сілы»
Разам з запісам распрацоўшчыкі апублікавалі канцэпт невядомай істоты ў залатой масцы з мудраґелістай зброяй.
Нагадаем, што рэліз Shadow of the Erdtree адбудзецца 21 чэрвеня.
Дадатак абяцае быць найбуйным у гісторыі FromSoftware і адзіным для Elden Ring.

❤🔥11👍6
📰 Інсайдэры заявілі аб хуткім павышэньні тарыфаў Game Pass
Некалькі інсайдэраў заявіла, што зьяўленьне новай Call Of Duty у сэрвісе Game Pass (пра што раней паведамілі журналісты The Wall Street Journal) прывядзе да істотных зьмен. Яны выкажуцца ў павышэньні кошту падпіскі й, магчыма, у пераглядзе сыстэмы тарыфаў.
Падрабязнасьцяў аб зьменах пакуль няма. Верагодна пра іх мы даведаемся афіцыйна ўжо 9 чэрвеня пасьля Xbox Games Showcase 2024.
Нагадаем, што зараз гульцам даступныя тры тарыфы Game Pass: Xbox Game Pass Core і PC Game Pass за $10 у месяц і Xbox Game Pass Ultimate за $17 у месяц.
Рэліз новай Call of Duty заплянаваны на восень гэтага году.
❓Ці даводзілася вам карыстацца Xbox Game Pass? Якое ваша ўражанне?

🤡18👍4👎3
📰 Larian адкрыла новую студыю ў Варшаве
Кампанія Larian абʼявіла аб адкрыцьці новай студыі ў Польшчы, якая атрымала назоў Larian Studios Warsaw.
Гэта ўжо сёмае падразьдзяленьне кампаніі, якое будзе задзейнічана ў распрацоўцы двух новых амбіцыйных праектаў:
Цяпер, калі пачынаецца распрацоўка двух вельмі амбіцыйных ролевых гульняў, выдатным спосабам для рэалізацыі нашых задум будзе пашырэньне каманды й адкрыцьцё сёмай студыі ў самым сэрцы ажыўленай гульнявой сцэны Польшчы!
Сардэчна запрашаем, Larian Studios Warsaw!!
Кампанія ўжо пачала пошук супрацоўнікаў, у прыватнасьці патрэбныя праґрамісты, сцэнарыст і дызайнэр RPG.

❤🔥31❤8👍3
📢 Адбыўся рэліз Senuaʼs Saga: Hellblade II
Працяг адзначанай узнагародамі гульні Hellblade: Senuaʼs Sacrifice, Сенуа вяртаецца ў жорсткае падарожжа-выжываньне празь міты й пакуты Ісьляндыі часоў вікінгаў. Намерваючыся выратаваць тых, хто стаў ахвярай жахаў тыраніі, Сенуа чакае бітва за пераадоленьне цемры ўнутры й звонку!
Кошт гульні — $22.99

Senua's Saga: Hellblade II - Official Launch Trailer (ft. Animal Soul by AURORA)
The sequel to the award winning Hellblade: Senua’s Sacrifice, Senua returns in a brutal journey of survival through the myth and torment of Viking Iceland. Intent on saving those who have fallen victim to the horrors of tyranny, Senua faces a battle of overcoming…
⚡14👍6❤1
📢 Elden Ring Shadow of the Erdtree атрымала атмасфэрны трэйлер
Адкрывайце нязьведаныя месцы, ваюйце з грознымі супернікамі й атрымлівайце асалоду ад густам перамогі. Сачыце за займальнымі ўзаемаадносінамі герояў. Акунуцца ў гісторыю, поўную драм і інтрыг, якая нікога не пакіне абыякавым!
Shadow of the Erdtree (першае й адзінае DLC для Elden Ring) выйдзе 21 чэрвеня.

ELDEN RING Shadow of the Erdtree | Story Trailer
The shadow of the story can now be told. Learn the history of the Realm of Shadow, the unseen land that will be revealed on June 21, 2024.
Pre-order #ELDENRING Shadow of the Erdtree: https://bnent.eu/EldenRing-SOTE
Follow us on:
Web: https://www.eldenring.com…

❤10
📰 Microsoft дадасьць ШІ-памочніка Copilot у Minecraft і іншыя гульні
Microsoft паведаміла, што плянуе ўкараніць ШІ-памочніка Copilot у свае гульнявыя праекты, першым зь якіх стане Minecraft! Чакаецца, што функцыі памагатага палегчаць ґеймерам пошук інфармацыі.
У Minecraft, да прыкладу, гульцы змогуць задаваць ШІ-памочніку розныя пытаньні, напрыклад, "Як стварыць каменную сякеру?". Атрымаўшы запыт, Copilot знойдзе ў інвэнтары неабходныя для крафта матэрыялы або дапаможа зь іх пошукам у адкрытым сьвеце.
Нагадаем, Microsoft Copilot — гэта кампаньён са штучным інтэлектам, які ўяўляе сабой набор інструмэнтаў на базе моўных мадэляў ChatGPT і Dalle-3.

👎14💩13🤔8😁2✍1🍌1
📢 Анансавана прыгодніцкая гульня The Last Alchemist
Авалодайце цудамі альхіміі! Вырашайце альхімічныя галаваломкі, трансфармуючы й камбінуючы эсэнцыі, рамесныя прадметы, інструмэнты й машыны. Дасьледуйце чароўны сьвет, зьбірайце незвычайныя рэсурсы й пасябруйце з Агары, чароўным грыбным народам, які дапаможа вам знайсьці лекі ад вашай загадкавай хваробы!
The Last Alchemist выйдзе ў Steam 12 ліпеня. Распрацоўкай займаецца польская студыя Vile Monarch (стваральнікі Weedcraft Inc).

The Last Alchemist | Release date announcement
Wishlist now on Steam: https://bit.ly/TheLastAlchemist
Master the wonders of alchemy in The Last Alchemist!
Solve alchemical puzzles by transforming and combining Essences. Craft items, tools and machines. Explore the enchanting world, gather peculiar resources…

👍7❤2
⚡️ У сеціва патрапіў ґеймплэй новага шутэра Valve пад назовам Deadlock
У сеціва патрапілі дэталі ґеймплэя будучага каманднага шутэра Deadlock. Ролік даўжынёю больш за хвіліну дэманструе анімаціі й гульнявую мапу!
Па дадзеных Тома Хендэрсана, праект знаходзіцца ў альфа-вэрсіі й вельмі нагадвае Dota (па сваіх гульнявых мэханіках).
У гульні маецца спэцыяльная нутрагульнявая валюта якую неабходна фарміць для паляпшэньня пэрсанажа, называецца яна "душы". Валюту можна атрымаць за забойства супернікаў і босаў, якія зьяўляюцца выпадковым чынам.
Інсайдэр мяркуе, што анонс гульні адбудзецца ў бліжэйшы час, а рэліз будзе не раней за 2025 год.

👍11👀6🌚3❤2
📰 Сімулятара жыцьця Life by You перанесьлі ў трэці раз
Кампанія Paradox Interactive абвясьціла аб чарговым пераносе даты выхаду ў раньні доступ сімулятара жыцьця Life by You. На гэты раз новую дату распрацоўнікі не назвалі, паабяцаўшы паведаміць падрабязнасьці "як мага хутчэй":
Гэта было няпростае рашэньне, тым больш што мы разумеем, зь якім нецярпеньнем і хваляваньнем многія чакаюць гульню. Аднак мы лічым, што неабходны дадатковы час на распрацоўку. Хоць мы аддалі б перавагу прызначыць новую дату выхаду, мы лічым, што разумней пачакаць з плянаваньнем, чым прызначаць новую дату, у выкананьні якой мы ня можам быць упэўненыя.
Нагадаем, над гульнёй працуе Род Хамбл, адзін са стваральнікаў The Sims 2 і The Sims 3. Па сваёй задумцы Life by You павінна стаць самым "адкрытым" сіммулятарам жыцьця ў індустрыі на дадзены момант!
Больш падрабязна пра новы, амбіцыйны сімулятар можна пачытаць тут.

😢10👍6⚡1💊1
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Farming Simulator 22
Fmaring Simulator 22 — гуляйце за сучаснага фэрмэра й уладкоўвайце сваю фэрму ў трох амэрыканскіх і эўрапейскіх лякацыях. "Сімулятар фэрмы 22" адкрывае мноства магчымасьцяў фэрмэрам — у асноўным гэта земляробства, разьвядзеньне жывёл і лесаводзтва. Акрамя таго, зараз будуць яшчэ й мяняцца сэзоны!
Распрацоўник — GIANTS Software (Швайцарыя)
Забраць гульню можна да 30 траўня.

🎉20👍6❤2
📢 Activision анансавала Call of Duty Black Ops 6
Activision афіцыйна анансавала гульню Call of Duty: Black Ops 6. Кампанія апублікавала ў X(Twitter) назоў і лягатып праекту. У анонсе паведамляецца, што ґеймераў чакае "змрочны разьдзел" у рамках франшызы.
Вядома, што мультыплэерам для Call of Duty: Black Ops 6 займаецца студыя Treyarch, а адзіночную кампанію ў адкрытым сьвеце робіць Raven Software.
Распрацоўнікі працавалі над гульнёй больш за тры гады.
9 чэрвеня стане вядома дата рэлізу й сьпіс плятформ, па чутках, шутэр будзе даступны на кансолях мінулага пакаленьня.

wake up (rushmore) #thetruthlies
The Truth Lies
Follow #CallofDuty for the latest intel:
• X / (Formerly Twitter): http://twitter.com/CallofDuty
• Instagram: http://instagram.com/callofduty
• Facebook: http://facebook.com/CallofDuty
• TikTok: http://www.tiktok.com/@callofduty
• Threads:…

🥱11👍6
📰 Інсайдэр: на шоў Xbox павінны прадставіць новую частку DOOM
Том Хендэрсан паведаміў, што на шоў Xbox пакажуць новую частку DOOM. Гульню распрацоўвалі як мінімум чатыры гады, і праект насіў кодавую назву «Year Zero» Выніковым назовам праекту стане DOOM: The Dark Ages.
Раней інсайдэр паведамляў, што гульня будзе прыквэлям двух апошніх частак і будзе натхнёная сярэднявеччам.
Пра магчымы паказ новага DOOM таксама паведаміў Том Уорэн з The Verge.
Нагадаем, Xbox Games Showcase пачнецца 9 чэрвеня, а 20:00 па Менску.

❤15🔥7❤🔥4👍1
📰 Atari завяршыла першую кансольную вайну
Кампанія Atari абвясьціла аб набыцьці брэнда Intellivision разам з больш за 200 гульнямі кампаніі Intellivision Entertainment!
Дадзеная навіна паклала канец самай першай вайне кансоляў, якая доўжылася больш за чатыры дзясяткі гадоў: Atari і Intellivison канкуравалі з 1979 году. Арыґінальная кансоль Intellivision, выпушчаная кампаніяй Mattel, супрацьстаяла Atari VCS задаўга да суперніцтва Nintendo і Sega.
Аtari ужо пачала выкарыстоўваць брэнд Intellivision у сваіх інтарэсах, да прыкладу цяпер у інтэрнэт краме кампаніі можна знайсьці рэчы з адпаведным лягатыпам. Дадаткова кампанія абʼявіла аб жаданьні адрадзіць многія гульні Intellivision, сярод якіх можна вылучыць: BurgerTime, Evel Knievel, Dynablaster, Missile Command і Rigid Force.

👍15🤔6🤝4😢1🥴1