Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Гульцы раскрытыкавалі калекцыйнае выданьне Gothic Remake

THQ Nordic анансавала калекцыйнае выданьне рэмэйку культавай гульні «Ґотыка» і адкрыла прыём папярэдніх заказаў.
Набор ацанілі ў 200 € і ён уключае ў сябе: саўндтрэк, насьценную маску Сьпячага, бранзалет і блакнот з вокладкай з натуральнай скуры.

Гульцы масава раскрытыкавалі калекцыйнае выданьне, нагадаўшы, што ў пачатку 2023 году кампанія праводзіла апытаньне наконт напаўненьня выданьня. І ён у канчатковым выніку ні на што не паўплываў.
Галоўнай прэтэнзіяй гульцоў стала адсутнасьць артбука Gothic 1 Remake, які даўно зьяўляецца традыцыйным складнікам масы спэцыяльных выданьняў. Студыя Alkimia Interactive выказала меркаваньне, што артбук можна будзе выпусьціць асобна.

Прыхільнікі серыі адзначылі, што аксэсуары ў выглядзе блакнота й бранзалета ніяк не зьвязаны з гульнявым сьветам, і ад звычайных тавараў іх адрозьніваюць толькі лягатыпы.

Рэліз Gothic Remake плянуецца на 2025 год.
😁11🤡7
📰 СМІ: Па «Гульні тронаў» ствараюць MMORPG

Партал Redanian Intelligence, вядомы сярод фанатаў розных сэрыялаў, спасылаючыся на свае крыніцы расказаў аб тым, што кампанія Nexon у дадзены момант працуе над неанансаванай MMORPG па «Гульні тронаў»!

Пакуль у выданьні чулі толькі аб наяўнасьці Каралеўства Поўнач на мапе сьвету, але магчымы й іншыя каралеўствы. Гульцам атрымаецца зірнуць на Сьцяну й замак Вінтэрфэл. Таксама зьявіцца шмат знаёмых пэрсанажаў (праўда ў выкананьні іншых актораў): падзеі MMORPG мусяць адбывацца прыкладна ў чацьвёртым-пятым сэзонах сэрыяла.

У дадзены момант у гульні няма ні назова ні даты рэлізу.
Дакладна вядома наяўнасьць шматкарыстальніцкай кампаніі з магчымасьцю абраць галоўнага героя. Па пабудове гульні праект будзе нагадваць The Elder Scrolls Online.
🗿163🤔3🌚3👍2
📢 Выйшаў трэйлер Lost Records Bloom and Rage гульні аўтараў Life is Strange

Выпраўцеся ў новае апавядальнае падарожжа ад стваральнікаў Life is Strange. Зьніміце сваё лета 1995 году й стварыце ўспаміны на ўсё жыцьцё разам са сваімі новымі сябрамі. Праз 27 гадоў вам трэба будзе сутыкнуцца зь цёмнымі таямніцамі, якія прымусілі вас усіх паабяцаць ніколі больш не размаўляць пасьля таго фатальнага лета!

Рэліз гульні заплянаваны на канец 2024 году.
👍7🤔2
📢 Sea of Thieves выйшла на PlayStation 5

Культавая гульня аб пірацкіх прыгодах. Усё для сапраўднага пірата: паляваньне за скарбамі, напружаныя карабельныя бітвы і бітвы з марскімі пачварамі!

Вэрсія гульні аптымізавана для працы ў 4K пры 60 FPS, падтрымлівае ўнікальныя функцыі DualSense, уключае кроспрагрэс і кросплеэй, а таксама мае вялікі сьпіс трафеяў.
👍93❤‍🔥1
Прашу прабачэньня за перабоі з допісамі, вырваўся на невялічкія вакацыі 🙃
Паспрабую вярнуцца ў рытм бліжэйшым часам!
🤗4887
📢 Першае DLC Shattered Space для Starfield выйдзе гэтай восеньню

Тод Говард у інтэрвію Kinda Funny Games пацьвердзіў інфармацыю аб тым, што DLC Shattered Space для Starfield выйдзе гэтай восеньню.

Дадатак Shattered Space анансавалі перад запускам Starfield у верасьні 2023 году ўключыўшы яго ў прэміюм-выданьне гульні. Названае "першым буйным DLC" гульні, Shattered Space, як чакаецца, прадставіць новы сюжэтны кантэнт, лякацыі, рыштунак і многае іншае.

Акрамя таго, Говард згадаў аб буйным абнаўленьні для Starfield, якое будзе папярэднічаць запуску дапаўненьня й датычыцца будаўніцтва караблёў і ўвядзеньня мап у гарадах.
👍9🥱61🤔1
📢 Стваральнікі Senuaʼs Saga Hellblade 2 раскрылі поўныя сыстэмныя патрабаваньні

Распрацоўнікі з Ninja Theory апублікавалі поўныя сыстэмныя патрабаваньні гульні:

▫️Мінімальныя сыстэмныя патрабаваньні:
Працэсар — Intel i5-8400 або AMD Ryzen 5 2600;
Відэакарта — Nvidia GTX 1070 ці AMD RX 5700 ці Intel Arc A580;
Апэратыўная памяць — 16 ГБ;

▫️Рэкамэндаваныя сыстэмныя патрабаваньні:
Відэакарта — Nvidia RTX 3080, або AMD RTX 6800 XT або Intel Arc A770;
Працэсар — Intel i7-10700K або AMD Ryzen 5 5600X;
Апэратыўная памяць — 16 ГБ;

▫️Сыстэмныя патрабаваньні для гульні ў 4К:
Відэакарта — Nvidia RTX 4080 або AMD RX 7900 XTX;
Працэсар — Intel i5-12600K або AMD Ryzen 7 5700x;
Апэратыўная памяць — 16 ГБ.

Нагадаем, што рэліз Senuaʼs Saga: Hellblade 2 адбудзецца 21 траўня на PC і Xbox Series.
👍7🥴5❤‍🔥1
📢 Kingdom Come Deliverance 2 атрымала першы музычны трэк

Студыя Warhorse апублікавала кампазыцыю Saint Barbara з анансаванай у мінулым месяцы Kingdom Come: Deliverance 2. Раней у сеціве быў даступны толькі абрэзаны ўрывак, але зараз можна атрымаць асалоду ад яго поўнай вэрсіяй!

Гульцам кампазыцыя спадабалася. Многія адзначаюць падабенства й пераемнасьць музыкі паміж часткамі.

Нагадаем, рэліз Kingdom Come: Deliverance 2 адбудзецца сёлета на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
10👍4
📢 7 Days to Die атрымала перадрэлізны трэйлер

Студыя The Fun Pimps апублікавала трэйлер замбі-выжывалкі 7 Days to Die, у якім паказала гульнявы працэс будучай рэлізнай вэрсіі (рэліз якой адбудзецца ў чэрвені на PC і ў ліпені на кансолях).

Трэйлер закліканы прадэманстраваць увесь прагрэс распрацоўкі з часоў выхаду ў раньні доступ.
Нагадаем гэтак жа, што да рэлізу распрацоўнікі рыхтуюць значныя паляпшэньні ґрафікі й прадукцыйнасьці, абноўленыя гульнявыя мэханікі й сыстэмы, новыя асэты й выпрабаваньні, а таксама палепшаную падтрымку кантролераў.
5👍3😁1🥱1
⚡️Sony ня будзе прымушаць прывязваць акаўнты Steam да PSN

Sony Interactive Entertainment вырашыла прыслухацца да гульцоў Helldivers 2 і не выпускаць абяцанае абнаўленьне, якое павінна было запусьціць працэс абавязковай прывязкі акаўнтаў Steam да PlayStation Network.

Нагадаем, што навіна аб абавязковай прывязцы акаўнтаў Helldivers 2 выклікала сапраўдны бунт сярод гульцоў на PC. Нядаўнія агляды гульні ў Steam хутка зьмяніліся на "вельмі адмоўныя".

Ґеймдырэктар Helldivers 2 Ёхан Пілестэдт у сваім звароце захапіўся сілай волі ґеймераў і падзякаваў PlayStation за вырашэньне праблемы.
Жартам Пілестэдт адзначыў, што ґрафік росту адмоўных водгукаў у Steam цалкам можна выкарыстоўваць для дызайну новага плашча ў гульні.
👍25118🥱3🤡2
📰 Інсайдэр: Анонс Resident Evil 9 можа адбыцца хутчэй чым мы думаем

Па дадзеных інсайдэра Dusk Golem, Capcom можа прадставіць Resident Evil 9 даволі хутка, бо рэліз гульні арыентыровачна назначаны ўжо на студзень 2025 году!

Інсайдэр адзначыў, што дату выхаду маглі перанесьці, але ў мінулым ён чуў менавіта дадзеныя аб першым месяцы наступнага году. Яшчэ Dusk Golem дадаў, што ўсе чуткі аб затрымцы гульні не адпавядаюць рэальнасьці.
Інсайдэр запэўнівае, што ведае некаторыя падрабязнасьці, але не жадае псаваць неспадзеўку фанатам, аднак нагадвае ўсім, што па "ўнутранай гісторыі" дзявятая частка павінна была быць восьмай яе стварэньне пачалося яшчэ ў 2018 годзе (першапачаткова Resident Evil Village была сьпін-офам, а не нумарной часткай).
👍5🤔4
📢 Дарожная мапа рэлізаў на травень 2024 ад Беларускага геймера

Вітаю спадарства!
Наступіў апошні месяц вясны, які абяцае прынесьці пэўную колькасьць "гарачых" навінак самых розных жанраў!
Сярод іх: доўгачаканы многімі порт для PC Ghost of Tsushima; рэліз працягу знакамітай стратэгіі Men of War 2 і рэліз неверагоднай з тэхнічнага пункта гледжаньня прыгоды Senuaʼs Saga: Hellblade II.

Заставайцеся з намі, каб анічога не прапусьціць!

#мапа_рэлізаў
#mapa_relizaŭ
👍18🔥53
📰 Пераемніка Switch анансуюць да 31 сакавіка 2025 году

Прэзыдэнт Nintendo Сюнтара Фурукава пацьвердзіў, што афіцыйны анонс пераемніка Switch адбудзецца ў бягучым фінансавым годзе (да 31 сакавіка 2025 году).
Ён таксама нагадаў, што з моманту першых навін па самой Nintendo Switch, з сакавіка 2015 году, прайшло ўжо больш за 9 гадоў!

У сьвежай справаздачы кампанія таксама паведаміла, што на 31 сакавіка 2024 году было прададзена 141,32 млн. плятформаў.
Акрамя таго, быў абноўлены сьпіс самых папулярных гульняў — лідэрам застаецца Mario Kart 8 Deluxe (61,97 млн. копіяў) за ім ідуць Animal Crossing: New Horizons (45,36 млн. копіяў) і Super Smash Bros. Ultimate (34,22 млн. копіяў).
❤‍🔥11👍41
📰 Microsoft закрые студыю, якая стварыла Hi-Fi Rush і The Evil Within

З унутранага ліста Microsoft стала вядома, што карпарацыя зьбіраецца закрыць шэраг вядомых студыяў у рамках скарачэньняў Bethesda і ZeniMax.
Гаворка ідзе аб:

▫️Tango Gameworks — стваральнікі Hi-Fi Rush, The Evil Within і Ghostwire: Tokyo;
▫️Arkane Austin — стваральнікі правальнага Redfall;
▫️Alpha Dog Studios — стваральнікі мабільнай Mighty Doom, якая будзе зачынена 7 жніўня;
▫️Roundhouse Games — дапаможная кампанія, якая стане часткай ZeniMax Online Studios.

Усе студыі афіцыйна пацьвердзілі гэтую інфармацыю, падзякаваўшы ґеймерам за тое, што яны былі разам з распрацоўнікамі ўвесь гэты час!

Асобнай згадкі заслугоўвае правальны шутэр Redfall. З закрыцьцём студыі распрацоўнікаў гульня перастане атрымліваць абнаўленьні, але сэрвэры ўсё яшчэ будуць даступныя. Пакупнікі пропуску Hero Pass з пашыраных выданьняў змогуць атрымаць вяртаньне сродкаў.
😢21🤬9🤡5👍3
📰 Інсайдэр: У новай Tomb Raider будзе адкрытая мапа Індыі

Вядомы інсайдэр V Scooper падзяліўся з ґеймерамі новай інфармацыяй па будучай Tomb Raider ад Crystal Dynamics. Паводле яго дадзеных, дзеяньне новай часткі серыі будзе разгортвацца ў Індыі, і нас чакае поўнасьцю адкрыты сьвет:

У гульні будуць вялізныя лякацыі, а свабоднае выкарыстаньне матацыкла, парашута й звычайных мэтадаў перамяшчэньня Лары дазволяць неабмежавана перамяшчацца па вялікай мапе й пераадольваць цяжкасьці.


V Scooper запэўнівае, што інфармацыя атрымана з надзейнай крыніцы й даволі хутка яна павінна пацьвердзіцца.

Сама гульня, нагадамі, афіцыйна яшчэ не анансаваная, але пра яе ўжо ня раз ходзяць чуткі (самі распрацоўнікіи раней публікавалі арт з намёкам (яго вы можаце бачыць вышэй)).
Паводле чутак рэліз новай Tomb Raider павінен адбыцца сёлета.
9👍31😱1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Казаская студыя Echo Games Lab анансавала біяпанк-шутэр — Reverb

Reverb — онлайн шутэр дзеяньне якога разгортваецца ў змрочным біяпанкавым сусьвеце, дзе ідзе барацьба за выжываньне й эвалюцыю!

Асноўны рэсурс у гульні — РНК, зь яго дапамогай можна будзе паляпшаць жывую зброю, пэрсанажа й свой прытулак.
Баі таксама абяцаюць быць незвычайнымі — усе гульцы ў пачатку бітвы будуць нябачнымі, пакуль не атрымаюць першыя пашкоджаньні, арыентавацца прыйдзецца на гук (у тым ліку й ворагам з гульнявога асяродьдзя).

Распрацоўкай займаецца незалежная казаская студыя Echo Games Lab.
Выпусьціць гульню плянуюць да канца 2024 году!
11👍6🤔5
📰 Шок, сум і злосьць — як індустрыя адрэагавала на закрыцьцё стваральнікаў The Evil Within і Prey

Нядаўняя інфармацыя аб закрыцьці студыяў Tango Gameworks (Hi-Fi Rush, The Evil Within, Ghostwire: Tokyo), Arkane Austin (Prey (2017), Redfall) і Alpha Dog Studios (Mighty Doom) выклікала буру эмоцыяў у сеціве, як з боку ґеймераў, так і з боку прадстаўнікоў індустрыі.

Сабралі некаторыя выказваньні:

Вельмі, вельмі дрэнны званочак. Думкавая падтрымка нашым братам і сёстрам у Тэхасе, Канадзе й Японіі, якія перажываюць цяжкія часы, — арт-дырэктар Arkane Lyon Себасьцьян Мітан.


Закрыцьцё Arkane Austin і Tango — самае вялікае расчараваньне пасьля зьліцьця з Microsoft. Яны [студыі] стваралі захапляльныя новыя IP, нават калі яны былі неідэальнымі. Я цалкам прайшоў Redfall і Ghostwire: Tokyo і ўспамінаю пра іх зь цеплынёй, — кіраўнік каманды дызайну ўзроўняў рэмэйку Splinter Cell Энтані Панекасіа.


Усім, хто гадамі прыставаў да мяне наконт таго, чаму мы не дазволілі буйным выдаўцам купіць Moon Studios… — вось чаму. Я перажыў 90-я й бачыў, што адбывалася пасьля таго, калі EA набывала невялікія студыі. Ніколі больш, — генэральны дырэктар Moon Studios Томас Малер (сэрыя Ori)


Знайшліся праўда й тыя, хто выказалі падтрымку кіраўніцтву Microsoft (у прыватнасьці Філу Спэнсэру), да прыкладу былы прэзыдэнт Blizzard Entertainment Майк Ібара:

Я бачу шмат крытыкі ў адрас Філа пасьля сёньняшніх навін Xbox. Я разумею. Але я ведаю Філа й магу сказаць, што тое, што адбылося, параніць яго ня менш, чым каго-небудзь яшчэ. Я не магу казаць ад імя ўсяго кіраўніцтва, але ведаю, праз што Філ, верагодна, зараз праходзіць.
😢20😭72🍌2
​​📰 Мэнэджара супольнасьці Helldivers 2 звольнілі пасьля падтрымкі рэўю-бомбінга

Супольнасьць Helldivers 2 яшчэ не пасьпела адысьці ад рашэньня Sony прымусіць PC-ґеймераў прывязваць свае акаўнты да PSN (рашэньне, нагадаем, было скасавана), як за ім рушыла ўсьлед новая не прыемнасьць — кампанія звольніла мэнэджара па працы з супольнасьцю вядомага як Spitz, які падтрымаў абураных гульцоў і заклікаў прыніжаць адзнакі гульні, з мэтай прыцягнуць увагу карпарацыі.

На афіцыйным форуме Helldivers 2 на Reddit было сказана, што Spitz больш не займае сваю пасаду. Ніякіх падрабязнасьцяў дадзена не было, а задаваць пытаньні датычна мэнэджэра стала забаронена (пост ужо выдалілі).

Меркаваньне карыстальнікаў аб сытуацыі падзялілася. Многія адзначаюць відавочны не прафэсіяналізм Spitz, які да таго ж зьяўляецца дастаткова канфліктным чалавекам, аднак усе сыходзяцца ў меркаваньні, што яму трэба аддаць належнае, бо ён не пабаяўся выказаць крытычнае меркаваньне супраць Sony у цяжкай сытуацыі.

Сам Spitz заявіў, што сёньняшні дзень стаў "цёмным" для яго, а любая вайна патрабуе ахвяр.
🫡1916🤔1🤬1🎉1
📢 З раньняга доступу выйшла вампірская выжывалка V Rising

Абудзіцеся вампірам. Палюйце за крывёй у найблізкіх селішчах, каб аднавіць сілы й ухіліцца ад пякучага сонца. Узьвядзіце свой замак і квітнейце ў гэтым змрочным адкрытым сьвеце, поўным таямніц. Знаходзьце хаўрусьнікаў онлайн і пакарайце зямлю жывых!

Гульня яшчэ з часоў раньняга доступу заслужыла захопленыя водгукі ґеймераў і крытыкаў, якія адзначаюць цікавыя вампірскія сыстэмы й дызайн ворагаў.
Мінусам гульні заўсёды лічылася адсутнасьць рэальна цікавага кантэнту на позьніх этапах, з-за чаго моцна падаў пікавы онлайн (згодна з заявай распрацоўшчыкаў яны прыклалі масу намаганьняў для вырашэньня гэтай праблемы на рэлізе).

Кошт гульні ў Steam — $16.49 (да 22 траўня яе можна набыць за $14.84 (-10%)).
Рэліз на PlayStation 5 адбудзецца пазьней.
👍62
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Circus Electricique

Circus Electriciqueгэта збольшага сюжэтная ролевая гульня, збольшага баявая тактыка, збольшага сімулятар кіраваньня цыркам. Але, самае галоўнае, гэта гульня, ад якой немагчыма адарвацца. Калі лёнданскія абывацелі ні з таго, ні з гэтага раптам пачынаюць ператварацца ў бязьлітасных забойцаў, лёс горада аказваецца ва ўмелых руках таленавітых цыркавых артыстаў.
Распрацоўник — Zen Studios (Вугоршчына)

Гэтак жа, гульцы Firestone, могуць бясплатна забраць Firestone Free Offer — пакет зь вялікай колькасьцю нутрагульнявых узнагарод (коштам у $100).

Забраць гульню й бонусы можна да 16 траўня.
👍11
⚡️ Ghost of Tsushima зьнялі з продажу ў Steam у 180 рэгіёнах

Гісторыя з выняткам Helldivers 2 паўтарылася. Sony зьняла з продажу Ghost of Tsushima ў Steam у рэгіёнах, дзе не падтрымліваецца PlayStation Network — гаворка ідзе пра больш чым 180 краін!

Паводле наяўнай інфармацыі, для праходжаньня гульні не трэба прывязваць рахунак PSN, аднак зьнікненьне гульні відавочна не тэхнічная памылка, бо сьпіс краін дзе нельга набыць Ghost of Tsushima павялічваўся некалькі разоў (у вапошні раз туды былі дададзеныя Эстонія Летува й Латвія).

Sony пакуль што не пракамэнтавала афіцыйна тое, што адбываецца зь яе рэлізамі, аднак "пацярпелым" гульцам ужо пачалі вяртаць грошы.
Рэліз самога порта Ghost of Tsushima адбудзецца на PC ужо 16 траўня.
🤮24🤡15🤷7🤣2