Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Беларускія распрацоўнікі гульні LOSTED падзяліліся першымі відэа й дэталямі аб праекце

Беларуская студыя Sector 13 апублікавала пост, у якім аўтары расказалі аб некаторых рэчах, над якімі ішла праца на працягу апошняга часу, паказала адну зь лякацый, ґеймплэйную мэханіку, і рэндэры пратаганіста.

Па інфармацыі ад стваральнікаў, тэма прасторы-часу й узаемадзеяньне зь ёй зьяўляецца адной з асноўных і важных дэталяў гісторыі, якая спалучае ў сябе элемэнты гістарычнага экшэну, міталягічных матываў, навуковай фантастыкі й дыстапічнай будучыні.
🔥464👍32
🎁 Цяпер у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Town of Salem 2 і The Big Con

The Big Con адпраўляйцеся ў падарожжа па дарогах Амэрыкі 90-х, падманваючы, махляроў й парушаючы закон на шляху! Галоўная гераіня гульні — Элі, цікавая й саркастычная старшаклясьніца, якая зьбегла з рэпетыцыі групы ў аўтапаездку па краіне, каб выратаваць сямейную краму.
Распрацоўнік — Mighty Yel (Канада).

Town of Salem 2гульня пра падман і дэдукцыю. У горадзе Салем хаваюцца тыя, хто дзейнічае супраць нявінных. Забойствы, таямніцы, магія й многае іншае!
Распрацоўнік — BlankMediaGames (ЗША).

❗️Забраць гульні можна да 25 красавіка.
👍14
📢 Kingdom Come Deliverance 2 афіцыйна атрымала трэйлер і першыя падрабязнасьці

Студыя Warhorse паўнавартасна прадставіла Kingdom Come: Deliverance 2. Сіквел сярэднявечнай ролевай гульні працягне падзеі арыґінала, распавёўшы аб прыгодах Генры са Скаліцы.

Аб гульні вядома наступнае:

🔸У гульні будзе дзьве гульнявыя мапы, кожная прыкладна роўная сьвету першай гульні (само сабой на іх будзе шмат сакрэтаў, квэстаў і выпадковых падзеяў);
🔸некаторыя вядомыя функцыі з KCD 1 былі абноўлены;
🔸распрацоўнікі дадалі ў сіквел і "некалькі цікавых новых рэчаў", уключаючы арбалеты й кавальскую міні-гульню;
🔸баявую сыстэму крыху зьмянілі, зрабіўшы яе «больш даступнай, але пры гэтым захаваўшы адчуваньне рэалістычнасьці». Распрацоўнікі жадалі, каб самі баі былі цяжкімі, але пры гэтым лёгкім у засваеньні. З булавой гулец зможа прарвацца праз натоўп ворагаў, "не задумваючыся аб труках і комба". А калі захочацца паглыбіцца ў сыстэму, вывучыўшы ўсе яе тонкасьці, то тады лепш выбіраць доўгі меч;
🔸дзеяньне KCD 2 адбываецца адразу пасьля падзеяў KCD 1. Пры гэтым зусім не абавязкова гуляць у першую частку;
🔸большая частка галоўнай квэставай лініі KCD 2 праходзіць у горадзе Кутэнбэрґ, які вядомы здабычай срэбра;
🔸узлом замкоў застанецца ранейшым;
🔸NPC у KCD 2 не проста так зьяўляюцца з паветра – у кожнага ёсьць дом;
🔸у гульні зьявіцца нейкая сыстэма хуткіх адказаў, без акрыцьця дыялогавага мэню;
🔸гульнявы рухавік усё яшчэ CryEngine.

Рэліз Kingdom Come Deliverance 2 адбудзецца да канца 2024 гады на PS5, Xbox Series і PC.
17👍422
📢 Джэф Кілі падзяліўся сьвежымі скрыншотамі The Wolf Among Us 2

Журналіст і вядучы гульнявых мерапрыемстваў Джэф Кілі падзяліўся ў сваіх сацсетках некалькімі сьвежымі скрыншотамі прыгоды The Wolf Among Us 2!

Паводле яго словаў, гульня зараз знаходзіцца ў вытворчасьці.
Нагадаем, першапачаткова працяг The Wolf Among Us павінен быў выйсьці яшчэ ў 2018 годзе, але праект увесь час адкладаўся й перапрацоўваўся. Зусім нядаўна Telltale Games пацьвердзіла, што сіквел усё яшчэ жывы.
105👍1
📰Стваральнікі Cities Skylines 2 вернуць грошы за DLC Beach Properties

Студыя Colossal Order паведаміла, што верне грошы ўсім пакупнікам адона Beach Properties для Cities Skylines 2, які (нагадаем) стаў найгоршым ва ўсім Steam!

Распрацоўнікі "шчыра шкадуюць" аб выпуску DLC у непрыстойным выглядзе. Таксама ўладальнікам Ultimate-выданьні дадуць тры наборы Creator Packs і тры радыёстанцыі ў знак выбачэньня за Beach Properties. А буйны адон Bridges and Ports перанясуць на 2025 год — цяпер аўтары хочуць засяродзіцца на паляпшэньнях базавай гульні й інструмэнтаў для модынгу, а таксама на бясплатных патчах.
👍15🤡91🍌1
📢 Prison Architect 2 зноў перанесьлі

Студыя Double Eleven сумесна з выдавецтвам Paradox Interactive прыняла рашэньне ізноў перанесьці эканамічны сімулятар будаўніцтва турмы Prison Architect 2.
Цяпер рэліз адбудзецца не ў траўні, а ў верасьні (6-га чысла калі канкрэтна).

Праведзеныя тэсты выявілі тэхнічныя праблемы, якія аказаліся асабліва прыкметныя на сыстэмах зь нізкай канфігурацыяй. У Double Eleven пачалі працаваць над аптымізацыяй выкарыстаньня апэратыўнай памяці й ужо дасягнула "пэўных посьпехаў". Цяпер каманда засяродзіла рэсурсы на выпраўленьні памылак.

Па словах распрацоўнікаў гульня гатова да рэлізу, але яны нясуць адказнасьць перад гульцамі й не хочуць выпускаць неаптымізаваны прадукт.
🌚13👍5
📰 Стратэгія Manor Lords ня будзе канкураваць з Total War

Сярэднявечная горадабудаўнічая стратэгія Manor Lords напярэдадні свайго рэлізу (які адбудзецца 26 красавіка) пачала набываць усё большую папулярнасьць, нядаўна падняўшыся на першае месца ў сьпісе самых чаканых гульняў Steam (у сьпіс жаданага яе дадалі 2,5 мільёна разоў).

Стваральнік гульні Гжэгаж «Slavic Magic» Стычэнь вырашыў крыху пагутарыць з фанатамі, тым самым зьнізіўшы колькасьць завышаных чаканьняў.
На старонцы гульні ў Steam ён нагадаў, што Manor Lords не варта разглядаць як канкурэнта серыі Total War. Большая частка ґеймплэя будзе засяроджана на будаўніцтве й кіраваньні горадам, а бітвы будуць не такімі частымі й маштабнымі. У дадатак мы ня зможам заваяваць усю Эўропу, гульня разьлічана на значна меншы маштаб.

Manor Lords — не ролевая гульня ў духу Kingdom Come: Deliverance або Mount & Blade, у ёй ня будзе гульнявога працэсу ад першай асобы. Адзін з рэжымаў дазволіць прагуляцца па горадзе, але гэта эксьперыментальная, касмэтычная бонусная функцыя.
Акрамя таго Manor Lords гэта не спаборніцкая RTS, як Age of Empires або Starcraft. Яна больш спакойная й менш дынамічная, бо на транспарціроўку рэсурсаў па мапе патрабуецца час, а мэханікі зьвязаны ў тым ліку з эстэтыкай горада.
👍162
Forwarded from BELARUSITY
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📌 Мы зрабілі падрабязную інструкцыю, як усталяваць беларускую лякалізацыю на S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю.

Чытайце тут: https://steamcommunity.com/sharedfiles/filedetails/?id=3219222426

Вашыя 👍 і ⭐️ у Steam памогуць прамаваць інструкцыю: так больш беларусаў дазнаюцца пра мажлівасьць гуляць у S.T.A.L.K.E.R. па-беларуску.

❤️ Калі хочаце памагчы нашаму праекту беспасярэдне, можаце ахвяраваць грошы на Buy me a coffee.

Зычым прыемнае гульні!
40👍14🔥4
​​📰 IGN прадаставіў новыя падрабязнасьці Kingdom Come Deliverance 2

Партал IGN выпусьціў інтэрвію з распрацоўнікамі Kingdom Come Deliverance 2, у якім абмеркавалі некаторыя навінкі гульні, а гэтак жа, сумесна з PR-мэнэджарам Warhorse Studios — Тобі Штольц-Цьвілінгам разабралі некаторыя моманты першага трэйлера:

🔸Распрацоўнікі пацьвердзілі, што бітвы стануць яшчэ больш брутальнымі. Таксама, стваральнікі пацьвердзілі зьяўленьне агнястрэльнай зброі, якая пры няправільным выкарыстаньні можа падарваць самога гульца!
🔸Распрацоўнікі імкнуліся максымальна праўдзіва перадаць абраны пэрыяд мінулага, кансультуючыся для гэтага са сваімі гісторыкамі. Але аўтары разумелі, што ім трэба захоўваць балянс паміж рэалізмам і захапляльнасьцю самой гульні.
🔸У роліку паказалі кадры з горада Кутна-Гара, які толькі згадвалі ў першай гульні — у сіквеле яго можна будзе свабодна дасьледаваць і гэта будзе сапраўды вялікае паселішча.
🔸Генры трапляе ў новы горад выпадкова (маленькі спойлер да пачатку новай гісторыі)першапачаткова ён імкнецца наведаць іншае месца, але лёс заводзіць яго ў горад, дзе яго рабуюць, а жыцьцё пераварочваецца дагары дном. Сам горад знаходзіцца пад аблогай караля Жыгімонта, таму галоўнаму гэрою трэба будзе хавацца й шукаць хаўрусьнікаў, каб не загінуць.
🔸Падзеі першай гульні будуць раскрывацца новым гульцам па сродках сноў (у выглядзе флэшбэкаў);
🔸Цяпер у гульні можна будзе гладзіць ня толькі сабак але й коней.

Нагадваем, рэліз Kingdom Come Deliverance 2 адбудзецца да канца 2024 году на PS5, Xbox Series і PC.
20🥱2
📰 Hasbro сурʼёзна заняліся абмеркаваньнем працягу Baldurʼs Gate 3

Уладальнікі Wizards of the Coast і правоў на Dungeons & Dragons з Hasbro пацьвердзілі, што сурʼёзна абмяркоўваюць ідэі працягу Baldurʼs Gate 3 без Larian (якія, нагадаем, у дадзены момант сканцэнтраваны на двух праектах па ўласных IP).

У цяперашні час Hasbro вывучае ідэі для новага праекту й варыянты патэнцыйных распрацоўшчыкаў. Кампанія не жадае сьпяшацца ў пошуку, бо ставіцца да свайго партфоліё вельмі сурʼёзна. Пры гэтым яна спадзяецца, што ў гэты раз прамежак паміж гульнямі серыі не расьцягнецца на 25 гадоў, як гэта было з Baldurʼs Gate 2 і Baldurʼs Gate 3.

Акрамя таго, у Hasbro адзначылі, што "ўсе любімыя пэрсанажы з BG3 патэнцыйна могуць зьявіцца ў будучых праектах". Але казаць пра нешта канкрэтнае, зноў жа, пакуль рана. На наступныя пяць гадоў Hasbro заплянавала рэлізы іншых гульняў у сусьвеце DnD і ня толькі, якія "ахопяць усе жанры й усе плятформы".
🌚16🤔53❤‍🔥2💩2
📢7 Days to Die выйдзе з раньняга доступу (праз 12 гадоў распрацоўкі)

Распрацоўнікі з The Fun Pimps, абвясьцілі, што знакамітая выжывалка-пясочніца пра зомбі 7 Days to Die, амаль праз 12 гадоў распрацоўкі (гульню выпусьцілі ў сьнежні 2013-га) выйдзе ў рэліз!

Рэліз гульні заплянаваны на чэрвень гэтага году, да гэтага пэрыяду (як і ўсе 12 гадоў) распрацоўнікi будуць выпускаць для гульні новы кантэнт і выпраўляць памылкі. Падтрымліваць праект плянуюць як мінімум да канца 2026-га году.
Кошт 7 Days to Die на рэлізе складзе $45 (цяпер гульню можна набыць за $24,99).
🥱9👍4😁1
📢 Студыя былога мастака Blizzard прадставіла шутэр Astropulse Reincarnation

Imagendary Studios, якую ўзначальвае былы мастак Blizzard Вэй Ван, анансавала ролевы шутэр Astropulse: Reincarnation.

Дзеяньне гульні разгарнуцца на Зямлі будучыні, якая ахоплена вайной. Гульня павінна стаць часткай шырокай сусьвету Astropulse, якая зьявіцца ў розных формах мэдыя. Яе гісторыя ахопіць "мільярды" гадоў, а ў цэнтры апавяданьня апынецца таямнічая касьмічная энэрґія, якая патрапіла на нашу плянэту разам з мэтэарытам.

Даты рэліза ў праекта пакуль няма.
👍14
📢 Tales of the Shire па «Уладару пярсьцёнкаў» атрымала першы трэйлер

Сардэчна запрашаем дадому, хобіт! Жывіце ўтульным жыцьцём хобіта ў цудоўна ціхамірным ляндшафце Шыра. Адкрыйце для сябе, упрыгожце й падзяліцеся сваімі ўражаньнямі ў гэтым ідылічным кутку Міжземʼя. Далучайцеся да прыязных хобітаў і знаёмых асоб, якія чакаюць вашага прыбыцьця ў Tales of the Shire.

Гульня выходзіць у гэтым годзе на РС, Nintendo Switch, PlayStation 5 і Xbox Series.
8👍1
🎉 Беларускаму геймеру 2 гады! 🎉

Прайшло ўжо два гады з моманту калі я стварыў гэты канал.
У першы дзень, быў упэўнены, што ў лепшым выпадку назьбіраю чалавек 20, зь які чытаць мяне будзе максымум 5 і я хутка закіну ўсё гэта. Майму зьдзіўленьню не было мяжы, калі ў першы дзень прыйшло 25 чалавек і гэта быў толькі пачатак (больш за тое, у мяне нават не прыляцела ніводнага гнілога памідора😅).

Шчыра дзякую вам за ўсё, нас ужо больш за 1000-у й не гледзячы на тое, што я досе не знаходжу, з-за ўласных праблемаў, часу на запіс відэа (якія абяцаю ўсе два гады) і як на маю думку якасьць кантэнту крыху "прасела" , вы па ранейшаму далучаецеся да суполкі, чытаце й камэнтуеце допісы, адпраўляеце навіны й словы падтрымкі, выпраўляеце памылкі, ДЗЯКУЙ ВАМ ЗА ЎСЁ ГЭТА ❤️

Асобна дзякую ўсім, хто добраахвотна сочыць за парадкам у дыскорд і пэрыядычна дапамагае мне рабіць допісы! 💗
🎉9215❤‍🔥52👍1🔥1
​​📰 Embracer Group распалася (але не развалілася)

Савет дырэктараў Embracer Group абʼявіў аб падзеле швэдзкага кангламерату на тры публічна зарэгістраваныя кампаніі:

1. Asmodee Group. Вядучы сусьветны выдавец і дыстрыбʼютар настольных гульняў зь вялікім наборам студыяў (23 студыі) і каталёгам інтэлектуальнай уласнасьці (больш за 300 IP);

2. Coffee Stain & Friends. Гульнявая кампанія, якая спэцыялізуецца на інды-гульнях, гульнях кляса A/AA і ўмоўна-бясплатных гульнях для PC
(сюды ўвайшлі больш за 200 IP, сярод якіх: Deep Rock Galactic, Goat Simulator, Satisfactory, Wreckfest, Teardown, Valheim і іншыя);

3. Middle-earth Enterprises & Friends. Творчы цэнтар распрацоўкі й выдавецтва гульняў ААА-гульняў для PC і кансоляў, якая адказвае ў ліку іншага за IP па «Уладары пярсьцёнкаў»
(У ліку IP: Dead Island, Killing Floor, Kingdom Come Deliverance, The Lord of the Rings, Metro і Tomb Raider).

Паводле афіцыйнай заявы, асноўныя акцыі Embracer Group на біржы Nasdaq Stockholm перайменуюць у Middle-earth Enterprises & Friends, акцыі Asmodee Group і Coffee Stain & Friends разьмяркуюць у якасьці дывідэндаў паміж акцыянэрамі Embracer Group. Уладальнікам усіх трох кампаніяў застанецца сузаснавальнік і цяперашні CEO Embracer Ларс Вінґефорс.
👍9🤯6🤡3
⚡️ Valve абнавіла палітыку вяртаньня сродкаў за гульні з пашыраным доступам у Steam

Valve абнавіла палітыку, якая тычыцца сыстэмы вяртаньня сродкаў у Steam.

Абнаўленьне закранае гульні ў статусе папярэдняга заказу, якія прапануюць «Пашыраны доступ», як правіла гаворка ідзе аб Deluxe і Premium выданьнях гульняў. Цяпер трэба ўлічваць, што калі вы набываеце гульню ў раньнім доступе або з пашыраным доступам, увесь час у гульні будзе залічвацца ў двухгадзінны ліміт для вяртаньня сродкаў.
👍14🤬3🤡3👎1
📰 СМІ: 2K рыхтуе магутную лінейку гульняў у 2025 фінансавым годзе

Па дадзеных журналіста Итана Гача, кампанія 2K рыхтуе магутную лінейку гульняў на 2025 фінансавы год і плянуе ўкладвацца ў франшызы, на разьвіцьцё якіх могуць сысьці гады!

Канкрэтныя назвы інсайдэр даць ня можа, але можна сьмела выказаць здагадку, што гаворка ідзе як мінімум пра BioShock 4, Mafia IV, Civilization VII і Borderlands 4.
Акрамя гэтага, вядома аб існаваньні нейкага загадкавага праекта ад студыі 31st Union (якую заснаваў стваральнік Sledgehammer Games).

Акрамя гэтага інсайдэр згадаў, аб плянах працягваць звальняць супрацоўнікаў да канца 2024-га году — усё гэта нібыта трэба для павышэньня эфэктыўнасьці працы кампаніі й скарачэньня выдаткаў па розных напрамках.
👍10🤔8👻1