Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Адроджаная Life Is Feudal MMO вернецца 18 красавіка

Long Tale Games абвясьцілі аб перазагрузцы Life Is Feudal MMO, папулярнай гульні 2017-га году, сэрвэры якой былі зачыненыя ў 2021-м з-за кафлікту зь нейкім выдаўцом.

Гульня некаторы час была ў эксклюзіўнай бэце на плятформе распрацоўшчыкаў LGT, але 18 красавіка яе чакае вяртаньне ў Steam!
Паводле заявы Long Tale Games, абноўленая гульня пазбавілася мэханікі pay-to-win (у першую чаргу дзякуючы зьяўленьню падпіскі), а таксама атрымала шэраг абнаўленьняў, да прыкладу ў ёй выправілі балянс і ліквідавалі розныя памылкі. Акрамя таго, у MMO дадалі новыя прафэсіі, заданьні, мэханікі, прадметы й гэтак далей.

Гульцы-вэтэраны таксама ня будуць забытыя. Карыстальнікі, якія зьдзейсьнілі пакупкі ў папярэдняй вэрсіі гульні, атрымаюць манэты LiF Coins — іх можна выкарыстоўваць для набыцьця падпіскі на гульню.
👍52
📰 Стартавала бэта-тэставаньне Frostpunk 2 для ўладальнікаў вэрсіі Deluxe

11 bit адкрыла доступ да бэта-вэрсіі стратэгіі Frostpunk 2 для тых гульцоў, хто аформіў папярэдніх заказ Deluxe-вэрсіі будучай гульні.
Бэта-вэрсія Frostpunk 2 дае ўяўленьне прыкладна аб 40% усіх магчымасьцяў, якія чакаюць пасьля рэлізу 25 ліпеня 2024 году. Пазьней гульня таксама стане даступная на кансолях і патрапіць у Xbox Game Pass.

Гульцы й журналісты ўжо пачалі паказваць ґеймплэй бэты, у якім ґеймерам адведзена 300 тыдняў на будаўніцтва горада й пошук нафты.

Нагадаем, што тэставаньне гульні скончыцца 22 красавіка.
👍20
📰 Paradox анансавала DLC Winds of Change для Europa Universalis 4

У гэтым наборы пашырэньняў для Europa Universalis IV асноўная ўвага нададзена тром рэгіёнам, якія асабліва імкліва й рэзка зьмяніліся ў раньні Новы час. У Амэрыцы рэгіянальныя імпэрыі ўмацоўваюць свае пазыцыі, баючыся новай пагрозы. У Эўропе пачынаецца Рэфармацыя, зьяўляюцца новыя гандлёвыя шляхі, а протанацыяналістычныя рухі штурхаюць Стары сьвет на шлях рэформаў. Таленавітыя фінансісты атрымліваюць мноства новых магчымасьцяў. У Цэнтральнай Азіі слабее ўплыў манґолаў, і вось ужо некалькі краін змагаюцца за ўладу ў рэгіёне.

Winds of Change уносіць зьмены ў гісторыю дваццаці краін, якія распасьціраюцца ад Андзкага нагорʼя да стэпаў Манґоліі. Вас чакае мноства новых разгалінаваных місіяў, урадавых рэформаў, падзеяў, саслоўных прывілеяў і ня толькі. Магчыма, імпэрыя Цімурыдаў зноў стане качавым грамадзтвам, Слаўная рэвалюцыя абʼяднае Вялікабрытанію з Галяндыяй, а карэнныя амэрыканцы ўторгнуцца ў Эўропу!


Рэліз заплянаваны на 8 траўня.
👍112
📰 У Steam пачнецца тэставаньне рэдактара модаў для The Witcher 3

CD Projekt RED абвясьціла, што зь сёньняшняга дня можна запісацца на тэставаньне рэдактара мадыфікацыяў для "Вядзьмар 3: Дзікае Паляваньне". Інструмэнт пад назовам The Witcher 3 REDkit даступны ў якасьці асобнай старонкі ў Steam і патрабуе наяўнасьці асноўнай гульні.

У CD Projekt RED папярэдзілі, што пакуль REDkit даступны ў бэта-вэрсіі, таму магчымыя збоі ў працы. У далейшым створаныя мадыфікацыі можна будзе публікаваць у майстэрні Steam.

Згодна з заявай распрацоўнікаў, у аснову REDkit леглі тыя ж інструмэнты, што выкарыстоўваліся пры стварэньні самой гульні, што дазволіць дасьведчаным і не вельмі гульцам ня толькі мяняць існуючы сьвет але й ствараць зусім новыя прыгоды!
15👍6🔥6🙈2
📰 Былы сцэнарыст BioWare не хацеў бы бачыць экранізацыю Dragon Age

На фоне абмеркаваньня посьпеху экранізацыі Fallout для Amazon і The Last of Us для HBO, многія ґеймеры сталі аддавацца марам аб экранізацыі іншых любімых гульняў, у адной з такіх дыскусіяў прыняў удзел былы вядучы сцэнарыст BioWare Дэвід Ґейдэр.

Ґейдэр лічыць, што сюжэты гульняў накшталт Dragon Age і Mass Effect наўрад ці можна пасьпяхова перанесьці на экран. Бо асноўныя сюжэты ў іх даволі пасрэдныя, хоць кожная зь іх і мае свае ўнікальныя элемэнты, але гэта робіць гульню цікавай менавіта ў фармаце гульні.

А вось якія гульні па меркаваньні сцэнарыста заслугоўваюць экранізацыю, дык гэта Disco Elysium у стылі Дэвіда Лінча (мудраґелістыя й непрадказальна) або Banishers.

Экранізацыю якой гульні асабіста вы лічыць проста неабходнай?
11👍11
📢 У сеціве раней часу апынуўся тызер сіквела Kingdom Come Deliverance

Сёньня павінна адбыцца паўнавартасная прэзентацыя новай гульні студыі Warhorse, якой (як і меркавалася) аказалася Kingdom Come Deliverance 2.

Партал IGN раней часу паказаў вышэйзгаданы тызер, у якім акрамя ґеймплейных элемэнтаў пазначана прыкладная дата рэлізу й сьпіс плятформаў.
Так зараз вядома, што рэліз заплянаваны на гэты год на PC, PS5 і Xbox Series.

Сам тызер.
👍24🍾5
📰 Выстава PC Gaming Show вернецца ў чэрвені й адсьвяткуе дзесяцігодзьдзе

У гэтым годзе выстава PC Gaming Show вернецца й адсьвяткуе дзесяцігадовы юбілей. Мерапрыемства адбудзецца 9 чэрвеня а 23:00 па Менску.

У рамках шоў нам абяцаюць паказаць больш за 50 кампутарных гульняў. Гледачоў чакаюць анонсы, інтэрвію з распрацоўшчыкамі. Акрамя таго, арґанізатары раскажуць аб пазытыўных зьменах, якія адбыліся ў індустрыі з моманту правядзеньня першай PC Gaming Show.

Таксама нагадаем пра іншыя важныя падзеі гэтага лета:
▫️IGN Live – 7-9 чэрвеня;
▫️Summer Game Fest — 8 чэрвеня;
▫️Ubisoft Forward – 10 чэрвеня;
▫️Xbox Showcase – 9 чэрвеня.
👍10❤‍🔥2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Беларускія распрацоўнікі гульні LOSTED падзяліліся першымі відэа й дэталямі аб праекце

Беларуская студыя Sector 13 апублікавала пост, у якім аўтары расказалі аб некаторых рэчах, над якімі ішла праца на працягу апошняга часу, паказала адну зь лякацый, ґеймплэйную мэханіку, і рэндэры пратаганіста.

Па інфармацыі ад стваральнікаў, тэма прасторы-часу й узаемадзеяньне зь ёй зьяўляецца адной з асноўных і важных дэталяў гісторыі, якая спалучае ў сябе элемэнты гістарычнага экшэну, міталягічных матываў, навуковай фантастыкі й дыстапічнай будучыні.
🔥464👍32
🎁 Цяпер у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Town of Salem 2 і The Big Con

The Big Con адпраўляйцеся ў падарожжа па дарогах Амэрыкі 90-х, падманваючы, махляроў й парушаючы закон на шляху! Галоўная гераіня гульні — Элі, цікавая й саркастычная старшаклясьніца, якая зьбегла з рэпетыцыі групы ў аўтапаездку па краіне, каб выратаваць сямейную краму.
Распрацоўнік — Mighty Yel (Канада).

Town of Salem 2гульня пра падман і дэдукцыю. У горадзе Салем хаваюцца тыя, хто дзейнічае супраць нявінных. Забойствы, таямніцы, магія й многае іншае!
Распрацоўнік — BlankMediaGames (ЗША).

❗️Забраць гульні можна да 25 красавіка.
👍14
📢 Kingdom Come Deliverance 2 афіцыйна атрымала трэйлер і першыя падрабязнасьці

Студыя Warhorse паўнавартасна прадставіла Kingdom Come: Deliverance 2. Сіквел сярэднявечнай ролевай гульні працягне падзеі арыґінала, распавёўшы аб прыгодах Генры са Скаліцы.

Аб гульні вядома наступнае:

🔸У гульні будзе дзьве гульнявыя мапы, кожная прыкладна роўная сьвету першай гульні (само сабой на іх будзе шмат сакрэтаў, квэстаў і выпадковых падзеяў);
🔸некаторыя вядомыя функцыі з KCD 1 былі абноўлены;
🔸распрацоўнікі дадалі ў сіквел і "некалькі цікавых новых рэчаў", уключаючы арбалеты й кавальскую міні-гульню;
🔸баявую сыстэму крыху зьмянілі, зрабіўшы яе «больш даступнай, але пры гэтым захаваўшы адчуваньне рэалістычнасьці». Распрацоўнікі жадалі, каб самі баі былі цяжкімі, але пры гэтым лёгкім у засваеньні. З булавой гулец зможа прарвацца праз натоўп ворагаў, "не задумваючыся аб труках і комба". А калі захочацца паглыбіцца ў сыстэму, вывучыўшы ўсе яе тонкасьці, то тады лепш выбіраць доўгі меч;
🔸дзеяньне KCD 2 адбываецца адразу пасьля падзеяў KCD 1. Пры гэтым зусім не абавязкова гуляць у першую частку;
🔸большая частка галоўнай квэставай лініі KCD 2 праходзіць у горадзе Кутэнбэрґ, які вядомы здабычай срэбра;
🔸узлом замкоў застанецца ранейшым;
🔸NPC у KCD 2 не проста так зьяўляюцца з паветра – у кожнага ёсьць дом;
🔸у гульні зьявіцца нейкая сыстэма хуткіх адказаў, без акрыцьця дыялогавага мэню;
🔸гульнявы рухавік усё яшчэ CryEngine.

Рэліз Kingdom Come Deliverance 2 адбудзецца да канца 2024 гады на PS5, Xbox Series і PC.
17👍422
📢 Джэф Кілі падзяліўся сьвежымі скрыншотамі The Wolf Among Us 2

Журналіст і вядучы гульнявых мерапрыемстваў Джэф Кілі падзяліўся ў сваіх сацсетках некалькімі сьвежымі скрыншотамі прыгоды The Wolf Among Us 2!

Паводле яго словаў, гульня зараз знаходзіцца ў вытворчасьці.
Нагадаем, першапачаткова працяг The Wolf Among Us павінен быў выйсьці яшчэ ў 2018 годзе, але праект увесь час адкладаўся й перапрацоўваўся. Зусім нядаўна Telltale Games пацьвердзіла, што сіквел усё яшчэ жывы.
105👍1
📰Стваральнікі Cities Skylines 2 вернуць грошы за DLC Beach Properties

Студыя Colossal Order паведаміла, што верне грошы ўсім пакупнікам адона Beach Properties для Cities Skylines 2, які (нагадаем) стаў найгоршым ва ўсім Steam!

Распрацоўнікі "шчыра шкадуюць" аб выпуску DLC у непрыстойным выглядзе. Таксама ўладальнікам Ultimate-выданьні дадуць тры наборы Creator Packs і тры радыёстанцыі ў знак выбачэньня за Beach Properties. А буйны адон Bridges and Ports перанясуць на 2025 год — цяпер аўтары хочуць засяродзіцца на паляпшэньнях базавай гульні й інструмэнтаў для модынгу, а таксама на бясплатных патчах.
👍15🤡91🍌1
📢 Prison Architect 2 зноў перанесьлі

Студыя Double Eleven сумесна з выдавецтвам Paradox Interactive прыняла рашэньне ізноў перанесьці эканамічны сімулятар будаўніцтва турмы Prison Architect 2.
Цяпер рэліз адбудзецца не ў траўні, а ў верасьні (6-га чысла калі канкрэтна).

Праведзеныя тэсты выявілі тэхнічныя праблемы, якія аказаліся асабліва прыкметныя на сыстэмах зь нізкай канфігурацыяй. У Double Eleven пачалі працаваць над аптымізацыяй выкарыстаньня апэратыўнай памяці й ужо дасягнула "пэўных посьпехаў". Цяпер каманда засяродзіла рэсурсы на выпраўленьні памылак.

Па словах распрацоўнікаў гульня гатова да рэлізу, але яны нясуць адказнасьць перад гульцамі й не хочуць выпускаць неаптымізаваны прадукт.
🌚13👍5
📰 Стратэгія Manor Lords ня будзе канкураваць з Total War

Сярэднявечная горадабудаўнічая стратэгія Manor Lords напярэдадні свайго рэлізу (які адбудзецца 26 красавіка) пачала набываць усё большую папулярнасьць, нядаўна падняўшыся на першае месца ў сьпісе самых чаканых гульняў Steam (у сьпіс жаданага яе дадалі 2,5 мільёна разоў).

Стваральнік гульні Гжэгаж «Slavic Magic» Стычэнь вырашыў крыху пагутарыць з фанатамі, тым самым зьнізіўшы колькасьць завышаных чаканьняў.
На старонцы гульні ў Steam ён нагадаў, што Manor Lords не варта разглядаць як канкурэнта серыі Total War. Большая частка ґеймплэя будзе засяроджана на будаўніцтве й кіраваньні горадам, а бітвы будуць не такімі частымі й маштабнымі. У дадатак мы ня зможам заваяваць усю Эўропу, гульня разьлічана на значна меншы маштаб.

Manor Lords — не ролевая гульня ў духу Kingdom Come: Deliverance або Mount & Blade, у ёй ня будзе гульнявога працэсу ад першай асобы. Адзін з рэжымаў дазволіць прагуляцца па горадзе, але гэта эксьперыментальная, касмэтычная бонусная функцыя.
Акрамя таго Manor Lords гэта не спаборніцкая RTS, як Age of Empires або Starcraft. Яна больш спакойная й менш дынамічная, бо на транспарціроўку рэсурсаў па мапе патрабуецца час, а мэханікі зьвязаны ў тым ліку з эстэтыкай горада.
👍162
Forwarded from BELARUSITY
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📌 Мы зрабілі падрабязную інструкцыю, як усталяваць беларускую лякалізацыю на S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю.

Чытайце тут: https://steamcommunity.com/sharedfiles/filedetails/?id=3219222426

Вашыя 👍 і ⭐️ у Steam памогуць прамаваць інструкцыю: так больш беларусаў дазнаюцца пра мажлівасьць гуляць у S.T.A.L.K.E.R. па-беларуску.

❤️ Калі хочаце памагчы нашаму праекту беспасярэдне, можаце ахвяраваць грошы на Buy me a coffee.

Зычым прыемнае гульні!
40👍14🔥4
​​📰 IGN прадаставіў новыя падрабязнасьці Kingdom Come Deliverance 2

Партал IGN выпусьціў інтэрвію з распрацоўнікамі Kingdom Come Deliverance 2, у якім абмеркавалі некаторыя навінкі гульні, а гэтак жа, сумесна з PR-мэнэджарам Warhorse Studios — Тобі Штольц-Цьвілінгам разабралі некаторыя моманты першага трэйлера:

🔸Распрацоўнікі пацьвердзілі, што бітвы стануць яшчэ больш брутальнымі. Таксама, стваральнікі пацьвердзілі зьяўленьне агнястрэльнай зброі, якая пры няправільным выкарыстаньні можа падарваць самога гульца!
🔸Распрацоўнікі імкнуліся максымальна праўдзіва перадаць абраны пэрыяд мінулага, кансультуючыся для гэтага са сваімі гісторыкамі. Але аўтары разумелі, што ім трэба захоўваць балянс паміж рэалізмам і захапляльнасьцю самой гульні.
🔸У роліку паказалі кадры з горада Кутна-Гара, які толькі згадвалі ў першай гульні — у сіквеле яго можна будзе свабодна дасьледаваць і гэта будзе сапраўды вялікае паселішча.
🔸Генры трапляе ў новы горад выпадкова (маленькі спойлер да пачатку новай гісторыі)першапачаткова ён імкнецца наведаць іншае месца, але лёс заводзіць яго ў горад, дзе яго рабуюць, а жыцьцё пераварочваецца дагары дном. Сам горад знаходзіцца пад аблогай караля Жыгімонта, таму галоўнаму гэрою трэба будзе хавацца й шукаць хаўрусьнікаў, каб не загінуць.
🔸Падзеі першай гульні будуць раскрывацца новым гульцам па сродках сноў (у выглядзе флэшбэкаў);
🔸Цяпер у гульні можна будзе гладзіць ня толькі сабак але й коней.

Нагадваем, рэліз Kingdom Come Deliverance 2 адбудзецца да канца 2024 году на PS5, Xbox Series і PC.
20🥱2
📰 Hasbro сурʼёзна заняліся абмеркаваньнем працягу Baldurʼs Gate 3

Уладальнікі Wizards of the Coast і правоў на Dungeons & Dragons з Hasbro пацьвердзілі, што сурʼёзна абмяркоўваюць ідэі працягу Baldurʼs Gate 3 без Larian (якія, нагадаем, у дадзены момант сканцэнтраваны на двух праектах па ўласных IP).

У цяперашні час Hasbro вывучае ідэі для новага праекту й варыянты патэнцыйных распрацоўшчыкаў. Кампанія не жадае сьпяшацца ў пошуку, бо ставіцца да свайго партфоліё вельмі сурʼёзна. Пры гэтым яна спадзяецца, што ў гэты раз прамежак паміж гульнямі серыі не расьцягнецца на 25 гадоў, як гэта было з Baldurʼs Gate 2 і Baldurʼs Gate 3.

Акрамя таго, у Hasbro адзначылі, што "ўсе любімыя пэрсанажы з BG3 патэнцыйна могуць зьявіцца ў будучых праектах". Але казаць пра нешта канкрэтнае, зноў жа, пакуль рана. На наступныя пяць гадоў Hasbro заплянавала рэлізы іншых гульняў у сусьвеце DnD і ня толькі, якія "ахопяць усе жанры й усе плятформы".
🌚16🤔53❤‍🔥2💩2