Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Senua's Saga Hellblade 2 — новы стандарт індустрыі ў 30 FPS

У сеціве зьявіліся прэвʼю СМІ па Senuaʼs Saga Hellblade 2, у якіх журналісты называюць гульню неверагодным вопытам як з ґеймплэйнага так і візуальнага боку! Распрацоўнікі прарабілі фэнамэнальную працу ў пляне прапрацоўкі атмасфэр і стварэньня фотарэалістычнай ґрафікі, а анімацыі зноў перасягнулі ўсе самыя сьмелыя чаканьні.

З гульнёй розныя выданьні правялі 45 хвілін — па сюжэце, галоўная гераіня Сенуа цяпер шукае вікінгаў, якія зьнішчылі яе дом (гэта ўсё што вядома на дадзены момант аб сюжэце).

Не абышлося праўда й без крытыкі, журналісты палаялі гульню за нудныя й простыя галаваломкі, а вось ґеймеры засталіся незадаволеныя інфармацыяй аб тым, што гульня працуе ў абмежаваных 30 FPS на Xbox Series.
Ґеймеры лічаць, што над аптымізацыяй эксклюзіўнай і кароткай гульні, якая распрацоўваецца ўжо шмат гадоў, можна было б папрацаваць у разы лепш.

Рэліз Senuaʼs Saga: Hellblade II адбудзецца на Xbox Series і PC ужо 21 траўня.
🤣12👍5🤡3
📢 Анансавана тактычная сага пра піратаў Flint Treasure of Oblivion

Капітан Флінт адпраўляецца на пошукі загадкавага скарба разам са сваёй камандай і сябрам Білі Бонсам. І хоць капітана вабіць нязьведанае, ён яшчэ не падазрае, што пасьля гэтай прыгоды стане па-сапраўднаму вольным!

Адпраўляйцеся ў фантастычны пірацкі сьвет у Flint: Treasure of Oblivion. Вас чакаюць захапляльны сусьвет, заснаваны на рэальных і добра апісаных падзеях, аформленае ў выглядзе коміксу апавяданьне й тактычныя пакрокавыя баі!


Flint: Treasure of Oblivion выйдзе сёлета на РС, PlayStation 5 і Xbox Series.
👍9🔥3
📰 Эмулятары рэтра-гульняў змогуць зьяўляцца ў App Store

Apple вырашыла прыслабіць абмежаваньні App Store, абвясьціўшы, што зараз у краме могуць зьявіцца эмулятары рэтра-гульняў і загружаныя гульні для іх. Пры гэтым усе яны павінны адпавядаць законам, гэта значыць прыкладаньні зь пірацкімі гульнямі будуць па-ранейшаму блакавацца.

Эмулятары гульняў доўгі час былі забароненыя на iOS, з-за чаго ўладальнікам iPhone даводзілася шукаць абыходныя шляхі, зараз гэта ўсё сыдзе ў мінулае!

Можна меркаваць, што зьмены ў палітыцы Apple выкліканыя апошнімі антыманапольнымі пазовамі. Да прыкладу нядаўна кампанія дала "зялёнае сьвятло" воблачным стрымінгавым сэрвісам, такім як Xbox Cloud Gaming і GeForce Now.
👍11🐳7🌚1
📰 The Elder Scrolls Online — 10 гадоў

У красавіку 2014 году адбыўся першы рэліз онлайн праекта па адным з самых папулярных сусьветаў у сьвеце The Elder Scrolls!

За дзесяць гадоў існаваньня гульня з правалу ператварылася ў адну зь лепшых і кантэнтанапоўненых ММО!

Першы сьвяточны трэйлер нагадвае пра гісторыю гульні, а яе стваральнікі расказваюць, што ніколі не чакалі, што гэты праект стане настолькі маштабным.
Дарэчы, хуткім часам у рэліз выйдзе адно з самых маштабных пашырэньняў — Gold Road. Яно зьявіцца на РС 3 чэрвеня, а 18 чэрвеня выйдзе на Xbox і PlayStation. У им абяцаюць шмат новага кантэнту й каля 30 гадзін сюжэту!
7👍4🤯4
📰 Журналістам спадабаліся першыя серыі сэрыяла Fallout

Многім выданьням атрымалася паглядзець першыя дзьве серыі будучага сэрыяла Fallout, па аднайменнай серыі гульняў, уражаньнямі ад якіх (бяз спойлераў) яны падзяліліся з чытачамі.

Больш падрабязна за ўсё пра свае ўражаньні расказаў Грант Тэйлар-Хіл з выданьня Insider Gaming.
Паводле словаў журналіста, стваральнікам шоў выдатна ўдалося перадаць адчуваньне гульнявога сусьвету — не ўзьнікае сумненьня, што дзеяньне сэрыяла разгортваецца ў тым жа самым сьвеце. Пры гэтым першы эпізод не "трымае за ручку" пачаткоўцаў, якім спачатку будзе складана разабрацца ў некаторых дэталях.

Асобнага згадваньня заслугоўвае багацьце сюжэтных лініяў (у дэбютнай серыі аўтар налічыў такіх шэсьць), якія цікавыя й дастаткова добра зьвязваюцца паміж сабой.

Нагадаем, прэмʼера першага сэзона адбудзецца 11 красавіка.
9👍93🤡2
📢 Вэтэран WoW і LoL паказаў свой новы праект

Былы вядучы дызайнэр сыстэм World of Warcraft і былы выканаўчы прадусар MMORPG у сусьвеце League of Legends — Грэг Стрыт заснаваў студыю Fantastic Pixel Castle і паказаў свой дэбютны праект — ММО пад кодавым назовам Ghost (2025).

У сваім блёгу распрацоўнік паказаў праект як ён ёсьць: без прамаляванага сьвету, з асэтамі з Unreal Store і прататыпамі замест ворагаў і NPC, з умоўнай фігурай пэрсанажа. Лёгка заўважыць, што Ghost пакуль знаходзіцца на даволі раньнім этапе распрацоўкі. Тым ня менш яго зборка ўжо дазваляе правяраць баявую сыстэму й тэставаць гульнявы працэс.

Студыя Стрыта вырашылася на такую раньнюю дэманстрацыю гульні, паколькі з самага пачатку заклала асноўны прынцып працы. Стваральнікі жадаюць абапірацца на падтрымку й меркаваньні гульцоў. Такім чынам можна сказаць, што аўтары Ghost проста да максымуму рассунулі межы раньняга доступу.
👍113🥱3
📢 Star Wars Outlaws атрымала сюжэтны трэйлер і дату рэлізу

Паспрабуйце першую ў гісторыі гульню "Зорныя войны" з адкрытым сьветам , дзеяньне якой адбываецца паміж падзеямі " Імпэрыя наносіць зваротны ўдар" і "Вяртаньне джэдая" . Дасьледуйце розныя плянэты па ўсёй галяктыцы, як знакавыя, так і новыя. Рызыкуйце ўсім, гуляючы за Кей Вес, новую гераіню, якая шукае свабоды й сродкаў, каб пачаць новае жыцьцё, разам са сваім спадарожнікам Ніксам!

Рэліз адбудзецца 30 жніўня на PC, Xbox Series X|S і PlayStation 5.
👍83🤔2
📰 Сёмы сэзон Battlefield 2042 будзе апошнім

Ґенэральны мэнэджэр серыі Battlefield Байран Бід абвясьціў, што сёмы сэзон стаў апошнім для Battlefield 2042. Нагадаем, ён стартаваў у сакавіку й прыўнёс у гульню новыя мапы й зброю.

Распрацоўнікі адзначаюць, што сама падтрымка гульні не сканчаецца! У будучыні гульцоў чакаюць новыя падзеі й выпрабаваньні ў рамках сэзонаў, гэтак жа ніхто не адмяняе тэхнічную падтрымку праекта.

Па словах мэнэджэра серыі, усе сілы распрацоўнікаў будуць перакінуты на новы праект, які верагодна зьвязаны гэтак жа з сэрыяй Battlefield, бо па словах усё таго ж Бида, у дадзенай франшызы ёсьць "вялікі патэнцыял"!
👍5🌚5🤡1
📰 The Wolf Among Us 2 па-ранейшаму ў распрацоўцы

Такую заяву (з мэтай супакоіць фанатаў) зрабілі прадстаўнікі Telltale Games.

На фоне інфармацыі аб скарачэньнях ўнутры студыі й скасаваньнi некаторых праектаў, ґеймеры былі сурʼёзна занепакоеныя станам шматпакутнай The Wolf Among Us 2, аднак распрацоўнікі запэўніваюць, што праект усё яшчэ ў распрацоўцы й перажываць няма пра што.

У апошні раз аб The Wolf Among Us 2 паведамлялася летась, пасьля таго, як у Telltale Games прайшлі звальненьні. Рэліз сіквела таксама першапачаткова плянавалі на 2023, аднак пазьней гульню перанесьлі на 2024-ы.
Сюжэтна, дзеяньні гульні будуць разгортвацца праз шэсьць месяцаў пасьля першай часткі.
13🌚2
📢 Крытыкі засталіся ў захапленьні ад шутэра Children of the Sun

У гэтым тактычным шутэры-галаваломцы вам трэба будзе адправіцца ў сьмяротную вандроўку ў цемру, знайсьці шлях для адзінай кулі й люта адпомсьціць злавеснаму культу, які разбурыў ваша жыцьцё!

Гульня ўжо даступная на PC, па кошце ў 14,99$.
Крытыкі засталіся задаволеныя праектам (82 балы на Metacritic). Аўтары тэкстаў адзначылі, што навінка спалучае ў сабе забаўныя элемэнты сюжэту й займальныя мэханікі ґеймплэя.
👍114
📢 Ubisoft і распрацоўнікі Dead Cells анансавалі новую гульню Prince of Persia

Гуляйце ў новую частку серыі Prince of Persia у жанры roguelite і прымерце на сябе роля прынца, які выкарыстоўвае акрабатычныя здольнасьці як у баі, так і для пераадоленьня сьмяротна небясьпечных перашкод.

Дата рэлізу не называецца.
🔥6🥱4🤮1
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Ghostrunner

Ghostrunner кіберпанк-слэшер, які сабраў 81 бал на Metacritic.
Падзеі гульні адбываюцца вакол футурыстычнай канструкцыі — вежы Дхарма, апошняе сховішча людзей пасьля сусьветнай катастрофы.
Вам трэба будзе расьсякаць ворагаў монамалекулярнай катанай, ухіляцца ад куль і шмат паркурыць!

Распрацоўник — One More Level (Польшча)

Забраць гульню можна да 18 красавіка.
👍18🥰2
📢 Анансаваны сіквел картачнай Slay the Spire

Знакаміты рагалік вяртаецца. Стварыце ўнікальную калоду, сутыкніцеся з мудраґелістымі істотамі й знайдзіце рэліквіі вялізнай сілы ў Slay the Spire 2!

Распрацоўнікі абяцаюць незьлічонае мноства розных стратэгіяў праходжаньня й новыя спосабы гульні, пра якія раскажуць у будучыні. Акрамя гэтага варта чакаць зьяўленьне новых герояў з унікальнымі калодамі, мэханікамі, характарыстыкамі, а гэтак жа новых супернікаў босаў і шматлікае іншае!

Гульня выйдзе ў раньні доступ у Steam у 2025 годзе.
🔥14👍1
📰 Крытыкі засталіся задаволены сэрыялам па Fallout

Крытыкам і журналістам спадабаўся першы сэзон сэрыяла Fallout, яго хваляць за маштаб і атмасфэру з чорным гумарам!

На Metacritic у шоў на дадзены момант 73 балы. Журналістам спадабалася тое, як перададзена атмасфэра гульні й той факт, што гісторыя цалкам новая й не зьяўляецца прамой адаптацыяй гульні.
Навінка цудоўна выглядае, а маштаб яе ўражвае — гледачам расказваюць пра ўладкаваньне сьвету й дэманструюць шматлікія яркія дэталі розных куткоў гэтага сусьвету.

А яшчэ аўтары выдатна перадалі гумар з арыґінальных твораў, які тут спалучаецца зь неверагодна жорсткімі сцэнамі й саркастычным тонам.
З пэрсанажаў некаторыя рэцэнзенты асобна вылучылі пэрсанажа Гуля, ролю якога выконвае Ўолтан Гогінс, адзначаючы яго цікавае мінулае й ня менш цікавую сучаснасьць.

Вы ўжо пасьпелі азнаёміцца з навінкай?
13👍4🌚1
📰 Сіквел Kingdom Come Deliverance могуць анансаваць ужо 18 красавіка

Выдавецтва Deed Silver і распрацоўнікі са студыі Warhorse абвясьцілі дату й час анонсу новай гульні. Праз тыдзень,18 красавіка а 21:00 па Менску.

Улічваючы паслужны сьпіс кампаніі й арт-анонс мерапрыемствы, зь вялікай верагоднасьцю можна меркаваць, што гэта будзе працяг Kingdom Come: Deliverance, рэліз якой адбыўся ў 2018 годзе!

Чакаем?
26👍5❤‍🔥11