Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 «Sea of Thieves у космасе» — анансаваны шутэр Jump Ship

Гэта каапэратыўны шутэр ад першай асобы, які падтрымлівае да 4 гульцоў. Уступіце ў экіпаж касьмічнага карабля й выконвайце заданьні. Арганічна пераключайцеся паміж кіраваньнем караблём, пешымі паходамі й выхадам у адкрыты космас!

Распрацоўкай "Sea of Thieves у космасе" (так стваральнікі апісваюць сваю гульню) займаецца невялікая швэдзкая тудыя Keepsake Games, у якой працуюць стваральнікі A Way Out, It Takes Two і Wolfenstein: The New Order.

Дата рэлізу не называецца.
🔥11👀6👍1
📢 Адбыўся рэліз (у раньнім доступе) хорару Withering Rooms

Withering Rooms – гэта складаная 2.5D-ролевая гульня жахаў, дзеянне якой адбываецца ў працэдурна згенераваным віктарыянскім асабняку, які мяняецца кожную ноч. Даследуйце Дом Масціна, каб сабраць ідэальныя прадметы для вашай пабудовы, і паваюйце з вялікай колькасцю разрослай нежыці, нябачных зданяў, падступных ведзьмаў і многіх іншых.

Ґеймеры аказаліся вельмі задаволеныя гульнёй! Нягледзячы на тое што яна зараз знаходзіцца ў раньнім доступе ў ёй ужо дастаткова кантэнту!
Гульцы хваляць неверагодную атмасфэру й прапрацаваны лор поўны цікавых стварэньняў. Асобнай увагі заслугоўвае сыстэма паляпшэньня пэрсанажа й дзіўная ўвага да дэталяў з боку распрацоўнікаў!
Зь мінусаў адзначаюць каравую баявую сыстэму й элемэнты грынду.

Гульня даступная на PC, Xbox Series, PlayStation 5.
Кошт у Steam — $8.49.
4👍4😱2
📢 Анансаваны ўнікальны рэаліці-шутэр The Crush House

Здыміце й спрадзюсуйце самае папулярнае рэаліці-шоў 1999 гады: The Crush House! Абярыце годны акторскі склад, задаволіце ненаедную публіку й працягвайце шоў у этэры, каб раскрыць злавесныя таямніцы гэтага змрочнага камічнага шутэра!

Гульню стварае кампанія Nerial, вядомая па серыі Reigns і сюжэтным сімулятары шулера Card Shark. Выдаўцом выступае Devolver Digital.

Рэлз праводзіцца ў гэтым годзе на РС.
👍8
📰 У гэтым месяцы адбудзецца бэта-тэст Frostpunk 2

11 bit studios абвясьціла, што ўладальнікі папярэдняй замовы Deluxe-выданьні Frostpunk 2 змогуць прыняць удзел у бэта-тэставаньні стратэгіі. Яно працягнецца тыдзень — з 15 па 22 красавіка. У тэст будзе ўключаны рэжым пясочніцы.

Аформіць папярэдні заказ гульні можна ўжо цяпер, прычым на Deluxe-выданьне распаўсюджваецца зьніжка ў 10% аж да рэлізу ($ 35.09).
Рэліз гульні адбудзецца 5 ліпеня на PC, на кансолях рэліз будзе пазьней.
19👍6
📰 Senua's Saga Hellblade 2 — новы стандарт індустрыі ў 30 FPS

У сеціве зьявіліся прэвʼю СМІ па Senuaʼs Saga Hellblade 2, у якіх журналісты называюць гульню неверагодным вопытам як з ґеймплэйнага так і візуальнага боку! Распрацоўнікі прарабілі фэнамэнальную працу ў пляне прапрацоўкі атмасфэр і стварэньня фотарэалістычнай ґрафікі, а анімацыі зноў перасягнулі ўсе самыя сьмелыя чаканьні.

З гульнёй розныя выданьні правялі 45 хвілін — па сюжэце, галоўная гераіня Сенуа цяпер шукае вікінгаў, якія зьнішчылі яе дом (гэта ўсё што вядома на дадзены момант аб сюжэце).

Не абышлося праўда й без крытыкі, журналісты палаялі гульню за нудныя й простыя галаваломкі, а вось ґеймеры засталіся незадаволеныя інфармацыяй аб тым, што гульня працуе ў абмежаваных 30 FPS на Xbox Series.
Ґеймеры лічаць, што над аптымізацыяй эксклюзіўнай і кароткай гульні, якая распрацоўваецца ўжо шмат гадоў, можна было б папрацаваць у разы лепш.

Рэліз Senuaʼs Saga: Hellblade II адбудзецца на Xbox Series і PC ужо 21 траўня.
🤣12👍5🤡3
📢 Анансавана тактычная сага пра піратаў Flint Treasure of Oblivion

Капітан Флінт адпраўляецца на пошукі загадкавага скарба разам са сваёй камандай і сябрам Білі Бонсам. І хоць капітана вабіць нязьведанае, ён яшчэ не падазрае, што пасьля гэтай прыгоды стане па-сапраўднаму вольным!

Адпраўляйцеся ў фантастычны пірацкі сьвет у Flint: Treasure of Oblivion. Вас чакаюць захапляльны сусьвет, заснаваны на рэальных і добра апісаных падзеях, аформленае ў выглядзе коміксу апавяданьне й тактычныя пакрокавыя баі!


Flint: Treasure of Oblivion выйдзе сёлета на РС, PlayStation 5 і Xbox Series.
👍9🔥3
📰 Эмулятары рэтра-гульняў змогуць зьяўляцца ў App Store

Apple вырашыла прыслабіць абмежаваньні App Store, абвясьціўшы, што зараз у краме могуць зьявіцца эмулятары рэтра-гульняў і загружаныя гульні для іх. Пры гэтым усе яны павінны адпавядаць законам, гэта значыць прыкладаньні зь пірацкімі гульнямі будуць па-ранейшаму блакавацца.

Эмулятары гульняў доўгі час былі забароненыя на iOS, з-за чаго ўладальнікам iPhone даводзілася шукаць абыходныя шляхі, зараз гэта ўсё сыдзе ў мінулае!

Можна меркаваць, што зьмены ў палітыцы Apple выкліканыя апошнімі антыманапольнымі пазовамі. Да прыкладу нядаўна кампанія дала "зялёнае сьвятло" воблачным стрымінгавым сэрвісам, такім як Xbox Cloud Gaming і GeForce Now.
👍11🐳7🌚1
📰 The Elder Scrolls Online — 10 гадоў

У красавіку 2014 году адбыўся першы рэліз онлайн праекта па адным з самых папулярных сусьветаў у сьвеце The Elder Scrolls!

За дзесяць гадоў існаваньня гульня з правалу ператварылася ў адну зь лепшых і кантэнтанапоўненых ММО!

Першы сьвяточны трэйлер нагадвае пра гісторыю гульні, а яе стваральнікі расказваюць, што ніколі не чакалі, што гэты праект стане настолькі маштабным.
Дарэчы, хуткім часам у рэліз выйдзе адно з самых маштабных пашырэньняў — Gold Road. Яно зьявіцца на РС 3 чэрвеня, а 18 чэрвеня выйдзе на Xbox і PlayStation. У им абяцаюць шмат новага кантэнту й каля 30 гадзін сюжэту!
7👍4🤯4
📰 Журналістам спадабаліся першыя серыі сэрыяла Fallout

Многім выданьням атрымалася паглядзець першыя дзьве серыі будучага сэрыяла Fallout, па аднайменнай серыі гульняў, уражаньнямі ад якіх (бяз спойлераў) яны падзяліліся з чытачамі.

Больш падрабязна за ўсё пра свае ўражаньні расказаў Грант Тэйлар-Хіл з выданьня Insider Gaming.
Паводле словаў журналіста, стваральнікам шоў выдатна ўдалося перадаць адчуваньне гульнявога сусьвету — не ўзьнікае сумненьня, што дзеяньне сэрыяла разгортваецца ў тым жа самым сьвеце. Пры гэтым першы эпізод не "трымае за ручку" пачаткоўцаў, якім спачатку будзе складана разабрацца ў некаторых дэталях.

Асобнага згадваньня заслугоўвае багацьце сюжэтных лініяў (у дэбютнай серыі аўтар налічыў такіх шэсьць), якія цікавыя й дастаткова добра зьвязваюцца паміж сабой.

Нагадаем, прэмʼера першага сэзона адбудзецца 11 красавіка.
9👍93🤡2
📢 Вэтэран WoW і LoL паказаў свой новы праект

Былы вядучы дызайнэр сыстэм World of Warcraft і былы выканаўчы прадусар MMORPG у сусьвеце League of Legends — Грэг Стрыт заснаваў студыю Fantastic Pixel Castle і паказаў свой дэбютны праект — ММО пад кодавым назовам Ghost (2025).

У сваім блёгу распрацоўнік паказаў праект як ён ёсьць: без прамаляванага сьвету, з асэтамі з Unreal Store і прататыпамі замест ворагаў і NPC, з умоўнай фігурай пэрсанажа. Лёгка заўважыць, што Ghost пакуль знаходзіцца на даволі раньнім этапе распрацоўкі. Тым ня менш яго зборка ўжо дазваляе правяраць баявую сыстэму й тэставаць гульнявы працэс.

Студыя Стрыта вырашылася на такую раньнюю дэманстрацыю гульні, паколькі з самага пачатку заклала асноўны прынцып працы. Стваральнікі жадаюць абапірацца на падтрымку й меркаваньні гульцоў. Такім чынам можна сказаць, што аўтары Ghost проста да максымуму рассунулі межы раньняга доступу.
👍113🥱3
📢 Star Wars Outlaws атрымала сюжэтны трэйлер і дату рэлізу

Паспрабуйце першую ў гісторыі гульню "Зорныя войны" з адкрытым сьветам , дзеяньне якой адбываецца паміж падзеямі " Імпэрыя наносіць зваротны ўдар" і "Вяртаньне джэдая" . Дасьледуйце розныя плянэты па ўсёй галяктыцы, як знакавыя, так і новыя. Рызыкуйце ўсім, гуляючы за Кей Вес, новую гераіню, якая шукае свабоды й сродкаў, каб пачаць новае жыцьцё, разам са сваім спадарожнікам Ніксам!

Рэліз адбудзецца 30 жніўня на PC, Xbox Series X|S і PlayStation 5.
👍83🤔2
📰 Сёмы сэзон Battlefield 2042 будзе апошнім

Ґенэральны мэнэджэр серыі Battlefield Байран Бід абвясьціў, што сёмы сэзон стаў апошнім для Battlefield 2042. Нагадаем, ён стартаваў у сакавіку й прыўнёс у гульню новыя мапы й зброю.

Распрацоўнікі адзначаюць, што сама падтрымка гульні не сканчаецца! У будучыні гульцоў чакаюць новыя падзеі й выпрабаваньні ў рамках сэзонаў, гэтак жа ніхто не адмяняе тэхнічную падтрымку праекта.

Па словах мэнэджэра серыі, усе сілы распрацоўнікаў будуць перакінуты на новы праект, які верагодна зьвязаны гэтак жа з сэрыяй Battlefield, бо па словах усё таго ж Бида, у дадзенай франшызы ёсьць "вялікі патэнцыял"!
👍5🌚5🤡1
📰 The Wolf Among Us 2 па-ранейшаму ў распрацоўцы

Такую заяву (з мэтай супакоіць фанатаў) зрабілі прадстаўнікі Telltale Games.

На фоне інфармацыі аб скарачэньнях ўнутры студыі й скасаваньнi некаторых праектаў, ґеймеры былі сурʼёзна занепакоеныя станам шматпакутнай The Wolf Among Us 2, аднак распрацоўнікі запэўніваюць, што праект усё яшчэ ў распрацоўцы й перажываць няма пра што.

У апошні раз аб The Wolf Among Us 2 паведамлялася летась, пасьля таго, як у Telltale Games прайшлі звальненьні. Рэліз сіквела таксама першапачаткова плянавалі на 2023, аднак пазьней гульню перанесьлі на 2024-ы.
Сюжэтна, дзеяньні гульні будуць разгортвацца праз шэсьць месяцаў пасьля першай часткі.
13🌚2
📢 Крытыкі засталіся ў захапленьні ад шутэра Children of the Sun

У гэтым тактычным шутэры-галаваломцы вам трэба будзе адправіцца ў сьмяротную вандроўку ў цемру, знайсьці шлях для адзінай кулі й люта адпомсьціць злавеснаму культу, які разбурыў ваша жыцьцё!

Гульня ўжо даступная на PC, па кошце ў 14,99$.
Крытыкі засталіся задаволеныя праектам (82 балы на Metacritic). Аўтары тэкстаў адзначылі, што навінка спалучае ў сабе забаўныя элемэнты сюжэту й займальныя мэханікі ґеймплэя.
👍114
📢 Ubisoft і распрацоўнікі Dead Cells анансавалі новую гульню Prince of Persia

Гуляйце ў новую частку серыі Prince of Persia у жанры roguelite і прымерце на сябе роля прынца, які выкарыстоўвае акрабатычныя здольнасьці як у баі, так і для пераадоленьня сьмяротна небясьпечных перашкод.

Дата рэлізу не называецца.
🔥6🥱4🤮1