Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.23K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
🎁 Цяпер у GOG можна бясплатна забраць: Book of Demons

Book of Demonsгэта гібрыд Hack & slash і картачнай гульні, у якім ТЫ вызначаеш працягласьць гульні. Вазьмі ў рукі магічныя карты замест звычайнай зброі й зьнішчай войска цемры ў падзямельлях пад Старым Саборам. Выратуй ахоплены жахам Папяровы Сусьвет!
Распрацоўнік — Thing Trunk (Польшча).

❗️Забраць гульню можна да 26 сакавіка.
‼️Калі не адчыняецца старонка гульні, аўтарызуйцеся на сайце GOG, клікніце на спасылку, а затым правярайце гульню ў бібліятэцы.

Перакладзена на беларускую мову!
👍17🍌1
📰 Рэліз GTA VI могуць адкласьці да 2026 году

Выданне Kotaku са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што кіраўніцтва Rockstar асцерагаецца магчымай неабходнасці перанесці рэліз адной з самых чаканых навінак індутрыі — Grand Theft Auto VI.

На бягучы момант Rockstar плянуе рэліз GTA VI вясной 2025 года. Аднак магчымасць пераносу становіцца ўсё больш рэальнай, паколькі вытворчасць адстае ад графіка.
Кіраўнікі Rockstar не выключаюць, што рэліз GTA VI давядзецца перанесці на канец 2025 года або зусім на 2026-ы!

Каб пазьбегнуць пераносу гульні, кіраўніцтва настойвае на вяртаньне супрацоўнікаў у офісы да стандартнага пяцідзённага працоўнага тыдня. Самі супрацоўнікі незадаволеныя такім рашэньнем і асьцерагаюцца, што на заключных этапах распрацоўкі могуць пачацца кранчы, зь якімі так доўга змагаліся ў кампаніі.
🤔20👍5😱2🤬1😢1🥱1😭1
Forwarded from BELARUSITY
🔥 S.T.A.L.K.E.R. Цень Чарнобылю цяпер ПА-БЕЛАРУСКУ

Шаноўныя сябры!
Нашая суполка BELARUSITY доўга й рупліва працавала над перакладам гульні S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю.

Сёньня мы нарэшце можам прынародзіці вынік.

• перакладзеныя ўсе дзейныя тэксты
• дзьве ґрафікі: кірыліца й лацінка
• зробленыя субтытры

Далучайцеся да каналу @belarusity, каб не прапусьціць абнаўленьні й новыя пераклады. Плянуем расказаць пра пераклад а працу над ім і падзяліцца слоўнікам з адметнымі словамі а выразамі.

Расказвайце пра нас сябром і дзялецеся водгукамі. Нам гэта вельмі-вельмі важна! ❤️

Трэйлер: https://youtu.be/LfZNyuomUig
Сьцягнуць пераклад: https://www.belarusity.com/stalker-soc
Ахвяраваць: https://buymeacoffee.com/belarusity
🔥56❤‍🔥175👍3🤡32
📢 Анансаваны сіквел Tails of Iron

Адпраўляйцеся на абшары засьнежанага каралеўства ў Tails of Iron 2, працягу высока ацэненай ролевай гульні. У ролі Арло, спадчыньніка Вартаўніка пусткі, вам прыйдзецца падарожнічаць па паўночных землях, якія насяляюць пачвары й бандыцкі фуз.

Дата рэлізу не называецца. Гульню ствараюць для PlayStation, Xbox, Nintendo Switch і PC
👍14🍌1
📢 Стомная й бяззубая — крытыкі разграмілі South Park Snow Day

Станьце пачаткоўцам у Паўднёвым парку й далучайцеся да Картмана, Стэна, Кайла й Кені ў трохмерным сьвеце, каб адсьвяткаваць самы чароўны дзень у жыцьці любога маленькага дзіцяці — дзень сьнегу!

Metacritic — 60 балаў; Opencritic — 62 балы.
У гульні адзначаюць прыемную ґрафіку й фірмовы гумар, але вось у астатнім яна нічым ня можа пахваліцца. Ґеймплэй аднастайны й зводзячы да націску двух кнопак у барацьбе з аднатыпнымі натоўпамі супернікаў, з-за чаго яна хутка надакучае.

Рэліз гульні павінен адбыцца сёньня, а 20:00 па Менску.
😭11🌚3🔥1
💾 The Elder Scrolls — 30 гадоў

25 сакавіка 1994 году пачалася гісторыя серыі, якая назаўжды застанецца ў сэрцах мільёнаў ґеймераў!

Першапачаткова The Elder Scrolls: Arena задумвалася як сімулятар глядыятарскіх баёў, але дзякуючы палёту фантазіі стваральнікаў, яна стала адной з тых цаглінак, якія ляглі ў аснову сучасных RPG!

Калі вам цікава, можаце прачытаць наш стары (і першы ў такім родзе) вялікі пераклад артыкула, які быў прымеркаваны да 20-годзьдзя TES III: Morrowind.
31❤‍🔥4👍21
📰 Стваральнік Minecraft расказаў аб сваім новым праекце

Маркус "Notch" Пэрсан, стваральнік леґендарнай Minecraft вырашыў ізноў вярнуцца ў "вялікую гульню"!
Пасьля продажу франшызы Minecraft, Пэрсан атрымліваў асалоду ад жыцьцём і займаўся дробнымі праектамі, але, мяркуючы па ўсім, неўзабаве ён будзе гатовы прадставіць сьвету свой новы праект!

Па заяве распрацоўніка гэта будзе лутар-шутэрам у духу Borderlands з элемэнтамі Diablo, з унікальнымі мячамі й ахоўнымі плашчамі замест агнястрэльнай зброі й энэрґетычных шчытоў. Акрамя таго, чакаецца ролевая мэханіка D20 (дваццаці гранавы кубік). Праставаты дызайн — таксама фішка гульні, ён можа нагадаць клясычныя гульні.

Нотч вельмі рады, што гульцы выказалі цікавасьць да яго будучай гульні й сталі дзяліцца здагадкамі. Спачатку ён хваляваўся, што ад яго чакаюць ААА-гульні. Пры гэтым ён заўважыў, што яму падабаюцца толькі "адстойныя" буйнабюджэтныя гульні ў духу Starfield – "не адстойныя" праекты здаюцца Маркусу "прэснымі й зьнежывелымі".
🥱17👍128🤨3🤯1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Гульцы PlayStation змогуць атрымаць лічбавага Джыма Раяна — былога кіраўніка Sony

У гонар адстаўкі дырэктара Sony Interactive Entertainment Джыма Раяна, каманда PlayStation выпусьціла лічбавую фігурку былога кіраўніка!
Атрымаць фігурку з «дрыготкай галавой» можна праз праґраму PlayStation Stars — для гэтага трэба зарэгістравацца на сэрвісе й згуляць у адну з гульняў прадстаўленага сьпісу — гэтыя праекты ў мінулым нібы актыўна падтрымліваў кіраўнік, сярод іх:

🔹Gran Turismo 7;
🔹Marvelʼs Spider-Man 2;
🔹God of War: Ragnarok;
🔹The Last of Us: Part II;
🔹Ratchet & Clank: Rift Apart;
🔹Destiny 2.

Сам Раян павінен пакінуць сваю пасаду ў бягучым сакавіку, часовым дырэктарам кампаніі з 1 красавіка стане Хірокі Татокі.
Гульцы, дарэчы апынуліся не рады такому падарунку, успомніўшы начальніку нядаўнія масавыя звальненьні ў Sony і зачыненьне студыі PlayStation у Лёндане.
🤡16🌚5👍3😐1
📢 Адбыўся рэліз стратэгіі Millennia

Стварыце сваю краіну ў Millennia, гістарычнай пакрокавай гульні жанру 4X, якая выпрабуе ваша стратэгічнае мысьленьне. У вас будзе 10 000 гадоў, каб правесьці свой народ ад зары чалавецтва ў далёкую будучыню. Накіроўвайце гісторыю ў патрэбнае вам рэчышча й пражывайце новыя варыянты разьвіцьця падзеяў у кожным праходжаньні!

Журналістам гульня не вельмі спадабалася.
На Metacritic стратэгія атрымала 60 балаў. Гульню лаюць за кароткую працягласьць разьвіцьця сваёй цывілізацыі й абмежаваньні ў ґенэрацыі мап (усё гэта зрабілі зь відавочным задзелам на будучыя DLC). Прадстаўленым нацыям не хапае ўласнага калярыту, хаця сытуацыю могуць выратаваць мэханікі сацыяльнай структуры й ідэалёгіі. Цалкам атрымаць асалоду ад навінкай перашкодзіла й дрэнная аптымізацыя. Меркаваньне гульцоў шмат у чым сыходзіцца зь меркаваньнем СМІ.

Кошт гульні ў Steam — $39,99.
👍12❤‍🔥2🤡2😐2
📢 У Cities Skylines 2 дадалі прылады для модынгу

Горадабудаўнічы сімулятар Cities Skylines 2 атрымаў сьвежае абнаўленьне.
Як і было абяцана, у гульню дадалі прылады для стварэньня мадыфікацыяў, новую радыёстанцыю, а таксама першае DLC пад назовам Beach Properties, якое ўключае ў сябе новыя будынкі й варыянт занаваньня ў выглядзе набярэжнай, а таксама іншы кантэнт. Што да прыладаў для модынгу яны дазваляюць ня толькі ствараць уласныя тварэньні, але й дзяліцца імі на плятформе Paradox Mods!

Рэдактар дазваляе ствараць свае мапы й тэмы для іх, гэтак жа ўмелыя карыстачы могуць маніпуляваць гульнявым кодам.
9👍8😡2🥱1
📢 Marvel анансавала шутэр у духу Overwatch — Marvel Rivals

Marvel анансавала шматкарыстальніцкі супэрґеройскі шутэр у духу Overwatch — Marvel Rivals.

Ґеймеры змогуць змагацца ў ролі культавых пэрсанажаў коміксаў з выглядам ад трэцяй асобы. Пры гэтым будзе магчымасьць выкарыстоўваць унікальныя здольнасьці, накшталт магутнага лазера Жалезнага чалавека ці тэпепартацыі Локі й таму падобнага.

Закрытае альфа-тэставаньне Marvel Rivals стартуе ў траўні. Старонка шутэра ўжо даступная ў Steam, дзе яго можна дадаць у сьпіс жаданага.
🥱21👍6❤‍🔥2
📰 Першы ўладальнік чыпа Neuralink выкарыстоўвае яго для гульні ў Civilization VI

Нолан Арбро — першы чалавек-пацыент з ужыўленым чыпам Neuralink, расказаў, што зь яго дапамогай згуляў у Sid Meierʼs Civilization VI.

У выніку няшчаснага выпадку Арбро некалькі гадоў быў паралізаваны, з дапамогай жа Neuralink яго жыцьцё пачала мяняцца ў лепшы бок. Апэрацыю правялі яшчэ ў студзені (пра што расказваў Ілон Маск) і ўжо тады Нолан змог кіраваць PC, смартфонам і іншымі падобнымі прыладамі сілай думкі!

Падчас нядаўняга стрыму Арбро расказаў аб працэсе апэрацыі й паралельна выкарыстоўваў магчымасьці чыпа для таго, каб гуляць у шахматы на PC.
Там жа ён расказаў, што з дапамогай тэхналёгіі "зьнік" у шостай "Цывілізацыі":

Калі мне ўдалося атрымаць поўны кантроль [над чыпам], я на самой справе ня клаўся спаць, ня ведаю, раніцы да шасьці, бо гуляў у Sid Meierʼs Civilization VI. Гэта таго было варта, можна сказаць, што гэта было неверагодна. Я на самой справе ўжо й адмовіўся ад думкі, што магу запусьціць гэтую гульню.
18👍10🌚6🤯2🗿2
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Islets

Islets узмывайце ў неба й абʼяднайце падзелены на фрагмэнты сьвет у гэтай на зьдзіўленьне суцэльнай мэтроідваніі! Суправадзіце Айко ў вандраваньні па выдатным, намаляваным ад рукі сьвеце, атрымаеце лісты ад эксцэнтрычных пэрсанажаў і пазмагаецеся з магутнымі ворагамі!
Распрацоўнік — Kyle Thompson (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 4 красавіка.
👍154
📰 Embracer прадала стваральнікаў Borderlands кампаніі Take-Two

Embracer Group абвясьціла аб продажы Gearbox Entertainment кампаніі Take-Two Interactive. Кошт угоды — 460 млн. даляраў!
У склад актываў, якія атрымае Take-Two, увайшлі:

▫️Gearbox Software;
▫️Gearbox Montreal;
▫️Gearbox Studio Quebec;
▫️франшызы Borderlands і Tiny Tinaʼs Wonderlands, а гэтак жа Homeworld, Risk of Rain, Brothers in Arms і Duke Nukem.

Зь мінулых актыў Gearbox, Embracer пакіне ў сябе Gearbox Publishing San Francisco (у будучыні назоў будзе зьменена) разам з выдавецкімі правамі на франшызы Remnant, Hyper Light Breaker і іншыя неанансаваныя праекты.

Нагадаем, што нядаўна Embracer паведаміла аб частковым продажы Saber Interactive.
😱7🤷6
📰 Першае дапаўненьне для Cities Skylines 2 стала найгоршым ва ўсім Steam

Нядаўна Cities Skylines 2 атрымала інструмэнты для стварэньня модаў і першае дапаўненьне — Beach Properties, якое было сустрэта гульцамі вельмі нэґатыўна! У новага DLC усё дрэнна настолькі, што яно стала таварам з горшым рэйтынгам на плятформе сярод амаль 70 тысяч гульняў і дадаткаў у дадзены момант.

Гульцы паскардзіліся, што дэкарацыі ў наборы не адпавядаюць тэматыцы набярэжнай, а ніякіх ґеймплэйных мэханік ці навінак Beach Properties не прыўносіць. У якасьці параўнаньня фанаты прыводзяць DLC зь першай часткі Cities: Skylines, у якіх распрацоўнікі спрабавалі разьвіваць ідэі стандартнай гульні.
🏆22😱5
📰 Студыя творчага кіраўніка Dragon Age хутка прадставіць сваю дэбютную гульню

Студыя Yellow Brick Games, заснаваная зараз ужо былым творчым кіраўніком серыі Dragon Age Майкам Лейдлоў, паказала невялікі тызер сваёй дэбютнай гульні.

Студыя працуе над ролевым экшэнам "са сьвежым падыходам" на Unreal Engine 5, дзеяньне якога разгортваецца ў зусім новым фэнтэзійным сусьвеце.
Сярод супрацоўнікаў пераважна лічацца вэтэраны BioWare, Electronic Arts і Ubisoft.

Больш падрабязнасьцяў аб гульні абяцаюць даць у бліжэйшы час!
10🔥2
📰 Gearbox расказала аб актыўнай распрацоўцы новай Borderlands і звальненьнях

У сувязі зь нядаўнім продажам Gearbox у рукі Take-Two, кампанія выйшла на сувязь, абвясьціўшы, што ў дадзены момант актыўна працуе над новай гульнёй серыі Borderlands, акрамя таго, у будучыні фанатаў чакае новая частка Homeworld і іншыя неназваныя навінкі.

Зь непрыемных вестак — звальненьні. Па заяве прадстаўніка кампаніі, скарачэньні закранулі тых супрацоўнікаў, якія не зьвязаныя з распрацоўкай гульняў, гэта ў першую чаргу прадстаўнікі аддзела піяру, дасьледаваньняў і іншыя падобныя супрацоўнікі.

Продаж Gearbox стала кульмінацыяй нашумелай рэструктурызацыі Embracer Group, у выніку якой велізарнае мноства распрацоўнікаў пазбавілася сваіх працоўных месцаў, а некаторыя студыі былі й зусім зачыненыя.
🦄6👍4🤮3
📰 У інтэрнэце магла аказацца поўная мапа The Sims 5

Датамайнер пад нікам DzXAnt22 прадставіў скрыншоты мапы з тэставай вэрсіі Project Rene — за гэтым кодавым назовам хаваецца The Sims 5.

На плянах з мапай можна ўбачыць зону гарадзкога тыпу й некалькі вуліц, дзе разьмясьціліся будынкі, дарогі, машыны й дрэвы. Вонкава горад шматлікім ґеймерам нагадвае Парыж.
Мяркуючы па ўсім, на агульнай мапе горада будзе рака, асноўныя скрыншоты з дэталямі зьвязаны з "чырвонай" зонай мапы, дзе й праходзіў тэст. Усе дэталі пры гэтым узялі са «зьлітага» білда гульні.

Асобнага ўпамінаньня заслугоўвае адсутнасьць у файлах гульні згадкі лякацый, што можа казаць пра тое, што сьвет гульні будзе адкрытым і будзе жыць у рэальным часе.

Нагадаем, што ў гульні няма даты рэлізу й істотных падрабязнасьцяў, аднак ёсьць вялікі шанец, што ў праекце нас чакае мультыплэер і ўмоўна-бясплатная мадэль распаўсюджваньня.
🤔8😁4👍2