Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💾 «Я нарадзіўся восемдзесят сем гадоў таму. Шэсьцьдзесят пяць гадоў я панаваў над Тамрыэлем, але сны мае так і засталіся непадуладнымі мне... Я бачыў Брамы Аблівіёна — Брамы, за якія адмаўляецца зазірнуць сьвядомасьць. Ведай жа: у цемры стаіўся Вораг — Ён рыхтуецца зьнішчыць гэтую зямлю!.. [...] набліжаюцца апошнія дні Трэцяй эры… і апошнія гадзіны майго жыцьця…»

Роўна 18 гадоў таму безназоўны палоньнік уцёк з падзямельля Імпэрскага горада й выратаваў Тамрыэль ад уварваньня даэдра!

Нагадаем, у 2025 годзе фанатаў гульні чакае рэліз доўгачаканага мода Skyblivion, які перанясе гульню на рухавік Skyrim, а ў будучыні (па чутках) ґеймераў можа чакаць афіцыйны рэмэйк / рэмайстар гульні!

Ці памятаеце вы сваё праходжаньне The Elder Scrolls IV: Oblivion?
19❤‍🔥85
📢 Экшэн Marvel 1943 Rise of Hydra атрымаў сюжэтны трэйлер

Marvel правяла паўнавартасны паказ экшэна пра Капітана Амэрыку й Чорную пантэру, які анансавалі яшчэ ў 2022 годзе. Гульня будзе насіць назоў Marvel 1943 Rise of Hydra.

Дзеяньне гульні будзе разгортвацца ў часы Другой сусьветнай вайны. Акрамя Чорнай пантэры й Капітана Амэрыкі ў гульні будзе яшчэ два пэрсанажа, якія разам са знакамітымі героямі створаць "няпросты саюз".

Распрацоўкай Marvel 1943 займаецца студыя Skydance New Media на чале са стваральніцай Uncharted Эмі Хэніг.
Рэліз адбудзецца ў 2025 годзе.
👍8🔥5🥱51🤣1
📰 Франшыза The Sims атрымае экранізацыю

Выданьне The Hollywood Reporter заявіла, што знакамітая франшыза сімулятараў жыцьця The Sims атрымае кінаадаптацыю!

Сцэнарыстам будучай карціны стане Кейт Хэрон (першы сэзон сэрыяла «Локі») і Брыёні Рэдман (некалькі эпізодаў сэрыяла «Доктара Хто»).
У сьпісе прадусараў кінаадаптацыі The Sims значыцца кампанія актрысы Марго Робі LuckyChap, адным з апошнім праектаў якой быў фільм «Барбі». У працы над праектам таксама прымае ўдзел сама Electronic Arts.
🌚16🗿10🤯5🥴4🤡1
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Invincible Presents: Atom Eve

Invincible Presents: Atom Eveстаньце Атамнай Евай і вазьміце пад кантроль свой шлях у ролі аднаго з самых магутных супэргерояў у сусьвеце Непераможнага! Разгадайце таямніцу й збалянсуйце небясьпекі й абавязкі супэргероя з актуальнымі праблемамі паўсядзённага жыцьця.
Распрацоўнік — Terrible Posture Games (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 28 сакавіка.
🥱14👍4
🐓 Прывітанне! Нам усім так бракуе гульняў на роднай мове, праўда? Як і іншыя гульцы-перакладчыкі, я хачу выправіць гэтую сітуацыю. Таму анансую пераклад Stardew Valley на беларускую мову!

💚 З ужо перакладзенага: дыялогі 16 персанажаў, файл UI, спрайты, розныя рэцэпты стварэння і гатавання, дасягненні і інш.

🥇 Больш скрыноў і інфармацыі можна будзе знайсці у маім тэлеграм-канале trojan.translation. Калі ласка, падпішыцеся, каб не прапусціць абнаўленні па перакладу <3
- t.me/trojantranslation

🐓 твітар, у які я таксама буду посціць навіны аб перакладзе:
- https://twitter.com/nietrojan
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥4243
📢 Адбыўся рэліз Dragon's Dogma 2

Dragonʼs Dogma 2 — гэта аднакарыстальніцкая ролевая гульня, дзе гулец можа выбраць практычна ўсё: зьнешнасьць свайго Паўсталяга, прафэсію, партыю, рашэньні ў розных сытуацыях і многае іншае. Акуніцеся ў захапляльны фэнтэзійны сьвет!

Крытыкі сустрэлі гульню вельмі станоўча (89 балаў — Opencritic). Праект хваляць за якасны ролевы складнік і выдатны адкрыты сьвет. Зь мінусаў — дрэнная аптымізацыя на PC, гэта ж і стала прычынай вельмі нэґатыўных карыстацкіх адзнак у Steam. Акрамя прасадак FPS і праблем з тэкстурамі, шматлікія гульцы сутыкнуліся з паломкай захаваньняў з-за чаго губляўся ўвесь гульнявы прагрэс!

А яшчэ ў Dragonʼs Dogma 2 ёсьць мікратранзакцыі — і гэта, на думку многіх, недапушчальна ў гульні за 70 даляраў.
🗿16👍5🤔3❤‍🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💾 Роўна 23 гады таму ґеймеры разам з Сурʼёзным Сэмам адправіліся ратаваць Зямлю ад іншаплянэтных захопнікаў на чале зь Менталам!

Дзядкі на месцы? Шчэ памятаеце свае першыя прыгоды сярод пірамід?
🔥39🍌11
📢 На мабільных плятформах выйшла Call of Duty Warzone Mobile

Новая частка зь неверагодна папулярнай серыі гульняў Call of Duty на Android і iOS, у якой вас чакаюць незабыўныя прыгоды, эпічныя бітвы й відовішчныя перастрэлкі, новыя транспартныя сродкі, яшчэ больш зброі й унікальных мап. Для вас падрыхтавана відовішчная каралеўская бітва, дзе да 120 рэальных гульцоў з усяго сьвету прымуць удзел у спаборніцтве на выжываньне. Таксама вы сустрэнеце паглыбленыя наладкі для пэрсаналізацыі гульні, камфортнае кіраваньне й тоны займальнага кантэнту!

На дадзены момант Call of Duty: Warzone Mobile ня можа пахваліцца высокай ацэнкай у крамах. У водгуках гульцы паскрдзіліся на падзеньне частаты кадраў і хуткую разрадку акумулятара. Вага навінкі на прыладзе пакуль яшчэ не перавышае 10 ГБ.

❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
🤔7🍌2🤮1🌚1
📰 Larian скасавала DLC для Baldurʼs Gate 3 і ня будзе працаваць над новай часткай франшызы

Дырэктар Larian Studios Свэн Вінке выказаўся пра будучыню Baldurʼs Gate 3 і карпаратыўную прагнасьць.
Вінке заявіў, што ў першыя месяцы пасьля пасьпяховага рэлізу, пад уплывам фанатаў студыя пачала працу над DLC для гульні, а таксама сурʼёзна задумалася аб распрацоўцы працяга, але пазьней, ён раптам усьвядоміў, што ствараў студыю з зваротнай мэтай — не заганяць сябе ў рамкі й што праца над новым кантэнтам ідзе "ня ад сэрца":

Гэта супярэчыць чаканьням, але я ніколі ня быў так упэўнены ў зьмене стратэгіі. Гэта правільны ход для Larian. Разумею, што нехта расчаруецца, бо людзі палюбилі наш праект, аднак гэта гісторыя са сваім пачаткам, сярэдзінай і фіналам, і яна ня мае патрэбы ў большым.

За час працы над Baldurʼs Gate 3 наша каманда вырасла, і я думаю, што вас можа парадаваць тое, што гэта значыць для нашай наступнай гульні. Што да пэрсанажаў Baldurʼs Gate 3, зараз яны належаць Wizards of the Coast, і я думаю, што людзі адтуль разумеюць, наколькі гэтыя героі важныя фанатам. Я веру, што яны паставяцца да іх з павагай.


Гэтак жа дырэктар Larian выказаўся пра чараду звальненьняў у індустрыі, абвінаваціўшы ва ўсём карпаратыўную прагнасьць:

Прагнасьць псуе ўсё ўжо вельмі даўно, з таго часу, як я пачаў працаваць. Я ўсё жыцьцё змагаюся з выдаўцамі й бачу адны й тыя ж памылкі зноў і зноў. Гэта заўсёды квартальны прыбытак, адзінае, што мае значэньне, — гэта лічбы, а потым вы ўсіх звальняеце, а ў наступным годзе кажаце: «Чорт, у мяне скончыліся распрацоўшчыкі», — і зноў пачынаеце наймаць людзей, купляеце студыі, а потым зноў заганяеце іх у тую ж пятлю, і ўсё гэта проста зламана…
26🫡11❤‍🔥3😢2🤡2
📢 На PlayStation адбыўся рэліз самурайскага экшэна Rise of the Ronin

Выпраўцеся ў займальнае вандраваньне па ахопленай вайной Японіі XIX стагодзьдзя ў ролевым баявіку з адкрытым сьветам ад найдасьведчаных распрацоўнікаў з Team NINJA, стваральнікаў Nioh і NINJA GAIDEN.

Японія, 1863 год. Вось ужо тры стагодзьдзі японцы жывуць пры сёгунаце Такугава. Але калі ў берагоў Японіі зьяўляюцца заходнія "чорныя караблі", краіну імкліва ахопліваюць беспарадкі. Сярод хаосу вайны, халеры й палітычных хваляваньняў ледзь не згубіўся невядомы ваяр. Ён пракладае ўласны шлях, вызначаючы будучыню ўсёй Японіі!


Крытыкі ацанілі Rise of the Ronin ніжэй за Ghost of Tsushima. Гульня спадабалася журналістам, але знайшліся й некаторыя недапрацоўкі, у аснощным рэцэнзенты паскардзіліся на тое, што з часам гульня надакучвае. У адкрытым сьвеце зьяўляецца занадта шмат аднатыпных заданьняў, а некаторыя з гульнявых сыстэм апынуліся "разадзьмутымі". Высокай пахвалы ўдастоілася баявая сыстэма, якая не дазволіць зь лёгкасьцю адолець ворагаў.
👍9
🎁 Цяпер у GOG можна бясплатна забраць: Book of Demons

Book of Demonsгэта гібрыд Hack & slash і картачнай гульні, у якім ТЫ вызначаеш працягласьць гульні. Вазьмі ў рукі магічныя карты замест звычайнай зброі й зьнішчай войска цемры ў падзямельлях пад Старым Саборам. Выратуй ахоплены жахам Папяровы Сусьвет!
Распрацоўнік — Thing Trunk (Польшча).

❗️Забраць гульню можна да 26 сакавіка.
‼️Калі не адчыняецца старонка гульні, аўтарызуйцеся на сайце GOG, клікніце на спасылку, а затым правярайце гульню ў бібліятэцы.

Перакладзена на беларускую мову!
👍17🍌1
📰 Рэліз GTA VI могуць адкласьці да 2026 году

Выданне Kotaku са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што кіраўніцтва Rockstar асцерагаецца магчымай неабходнасці перанесці рэліз адной з самых чаканых навінак індутрыі — Grand Theft Auto VI.

На бягучы момант Rockstar плянуе рэліз GTA VI вясной 2025 года. Аднак магчымасць пераносу становіцца ўсё больш рэальнай, паколькі вытворчасць адстае ад графіка.
Кіраўнікі Rockstar не выключаюць, што рэліз GTA VI давядзецца перанесці на канец 2025 года або зусім на 2026-ы!

Каб пазьбегнуць пераносу гульні, кіраўніцтва настойвае на вяртаньне супрацоўнікаў у офісы да стандартнага пяцідзённага працоўнага тыдня. Самі супрацоўнікі незадаволеныя такім рашэньнем і асьцерагаюцца, што на заключных этапах распрацоўкі могуць пачацца кранчы, зь якімі так доўга змагаліся ў кампаніі.
🤔20👍5😱2🤬1😢1🥱1😭1
Forwarded from BELARUSITY
🔥 S.T.A.L.K.E.R. Цень Чарнобылю цяпер ПА-БЕЛАРУСКУ

Шаноўныя сябры!
Нашая суполка BELARUSITY доўга й рупліва працавала над перакладам гульні S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю.

Сёньня мы нарэшце можам прынародзіці вынік.

• перакладзеныя ўсе дзейныя тэксты
• дзьве ґрафікі: кірыліца й лацінка
• зробленыя субтытры

Далучайцеся да каналу @belarusity, каб не прапусьціць абнаўленьні й новыя пераклады. Плянуем расказаць пра пераклад а працу над ім і падзяліцца слоўнікам з адметнымі словамі а выразамі.

Расказвайце пра нас сябром і дзялецеся водгукамі. Нам гэта вельмі-вельмі важна! ❤️

Трэйлер: https://youtu.be/LfZNyuomUig
Сьцягнуць пераклад: https://www.belarusity.com/stalker-soc
Ахвяраваць: https://buymeacoffee.com/belarusity
🔥56❤‍🔥175👍3🤡32
📢 Анансаваны сіквел Tails of Iron

Адпраўляйцеся на абшары засьнежанага каралеўства ў Tails of Iron 2, працягу высока ацэненай ролевай гульні. У ролі Арло, спадчыньніка Вартаўніка пусткі, вам прыйдзецца падарожнічаць па паўночных землях, якія насяляюць пачвары й бандыцкі фуз.

Дата рэлізу не называецца. Гульню ствараюць для PlayStation, Xbox, Nintendo Switch і PC
👍14🍌1
📢 Стомная й бяззубая — крытыкі разграмілі South Park Snow Day

Станьце пачаткоўцам у Паўднёвым парку й далучайцеся да Картмана, Стэна, Кайла й Кені ў трохмерным сьвеце, каб адсьвяткаваць самы чароўны дзень у жыцьці любога маленькага дзіцяці — дзень сьнегу!

Metacritic — 60 балаў; Opencritic — 62 балы.
У гульні адзначаюць прыемную ґрафіку й фірмовы гумар, але вось у астатнім яна нічым ня можа пахваліцца. Ґеймплэй аднастайны й зводзячы да націску двух кнопак у барацьбе з аднатыпнымі натоўпамі супернікаў, з-за чаго яна хутка надакучае.

Рэліз гульні павінен адбыцца сёньня, а 20:00 па Менску.
😭11🌚3🔥1
💾 The Elder Scrolls — 30 гадоў

25 сакавіка 1994 году пачалася гісторыя серыі, якая назаўжды застанецца ў сэрцах мільёнаў ґеймераў!

Першапачаткова The Elder Scrolls: Arena задумвалася як сімулятар глядыятарскіх баёў, але дзякуючы палёту фантазіі стваральнікаў, яна стала адной з тых цаглінак, якія ляглі ў аснову сучасных RPG!

Калі вам цікава, можаце прачытаць наш стары (і першы ў такім родзе) вялікі пераклад артыкула, які быў прымеркаваны да 20-годзьдзя TES III: Morrowind.
31❤‍🔥4👍21
📰 Стваральнік Minecraft расказаў аб сваім новым праекце

Маркус "Notch" Пэрсан, стваральнік леґендарнай Minecraft вырашыў ізноў вярнуцца ў "вялікую гульню"!
Пасьля продажу франшызы Minecraft, Пэрсан атрымліваў асалоду ад жыцьцём і займаўся дробнымі праектамі, але, мяркуючы па ўсім, неўзабаве ён будзе гатовы прадставіць сьвету свой новы праект!

Па заяве распрацоўніка гэта будзе лутар-шутэрам у духу Borderlands з элемэнтамі Diablo, з унікальнымі мячамі й ахоўнымі плашчамі замест агнястрэльнай зброі й энэрґетычных шчытоў. Акрамя таго, чакаецца ролевая мэханіка D20 (дваццаці гранавы кубік). Праставаты дызайн — таксама фішка гульні, ён можа нагадаць клясычныя гульні.

Нотч вельмі рады, што гульцы выказалі цікавасьць да яго будучай гульні й сталі дзяліцца здагадкамі. Спачатку ён хваляваўся, што ад яго чакаюць ААА-гульні. Пры гэтым ён заўважыў, што яму падабаюцца толькі "адстойныя" буйнабюджэтныя гульні ў духу Starfield – "не адстойныя" праекты здаюцца Маркусу "прэснымі й зьнежывелымі".
🥱17👍128🤨3🤯1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Гульцы PlayStation змогуць атрымаць лічбавага Джыма Раяна — былога кіраўніка Sony

У гонар адстаўкі дырэктара Sony Interactive Entertainment Джыма Раяна, каманда PlayStation выпусьціла лічбавую фігурку былога кіраўніка!
Атрымаць фігурку з «дрыготкай галавой» можна праз праґраму PlayStation Stars — для гэтага трэба зарэгістравацца на сэрвісе й згуляць у адну з гульняў прадстаўленага сьпісу — гэтыя праекты ў мінулым нібы актыўна падтрымліваў кіраўнік, сярод іх:

🔹Gran Turismo 7;
🔹Marvelʼs Spider-Man 2;
🔹God of War: Ragnarok;
🔹The Last of Us: Part II;
🔹Ratchet & Clank: Rift Apart;
🔹Destiny 2.

Сам Раян павінен пакінуць сваю пасаду ў бягучым сакавіку, часовым дырэктарам кампаніі з 1 красавіка стане Хірокі Татокі.
Гульцы, дарэчы апынуліся не рады такому падарунку, успомніўшы начальніку нядаўнія масавыя звальненьні ў Sony і зачыненьне студыі PlayStation у Лёндане.
🤡16🌚5👍3😐1