Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.23K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Для Hearts of Iron 4 бясплатна можна забраць тры DLC

Нядаўна ў Steam стартаваў вясновы распродаж, у гонар якога распрацоўнікі з Paradox падрыхтавалі невялікі падарунак фанатам ґлябальнай стратэгіі пра Другую сусьветную!

Да 21 сакавіка бясплатна можна забраць наступныя тры дапаўненьні:

🔹Expansion — Hearts of Iron IV: Death or Dishonor (пашырэньне для СССР, Ґерманіі, а таксама Вугоршчыны, Румыніі, Чэхаславаччыны і Югаславіі);
🔹Expansion — Hearts of Iron IV: Waking the Tiger (пакет пашырэньняў для ўсіх краін азіяцкага фронту (пераважна для Кітая й Японіі));
🔹Expansion — Hearts of Iron IV: Together for Victory (пашырэньне, якое цалкам прысьвечана Брытанскай садружнасьці, а таксама дамініёнам, калёніям і марыянэткам у цэлым).
❤‍🔥14👍4🆒4🥱2
📢 Мурашыная стратэгія Empire of the Ants атрымала ґеймплэйны трэйлер

Гульня заснаваная на бэстсэлеры Бэрнарда Вербера, «Імпэрыя мурашак» прапануе стратэгічны вопыт, блізкі да серыі знакавых кніг. Паспрабуйце захапляльныя прыгоды й абараняйце свае землі ў тактычных і стратэгічных бітвах у мікраскапічным сьвеце эпічных памераў!

Ролік дэманструе фотарэалістычны сьвет, створаны на рухавіку Unreal Engine 5, у ім мы можам убачыць гульнявы працэс за Мураша-месію, які спрабуе прывесьці страчаную калёнію да росквіту!

Рэліз гульні заплянаваны на гэты год для PC, PS5 і Xbox Series.
🔥9👍1
📰 Embracer Group прадае Saber Interactive і 4A Games

Embracer Group выпусьціла афіцыйную заяву, у якой пацьвердзіла продаж асобных актываў Saber Interactive (адно з падразьдзяленьняў якой знаходзіцца ў Менску). Кошт угоды — 247 млн. даляраў.
Пакупніком выступае амэрыканская кампанія Beacon Interactive.
Мэтай продажу зьяўляецца жаданьне Embracer пазбавіцца ад усіх актываў у Расеі (дзе знаходзяцца два офісы кампаніі) і адначасова з гэтым узмацніць грашовы паток, з памяншэньнем капітальных укладаньняў.

Падобны лёс чакае былую даччыную кампанію Saber — украінскую 4A Games (сэрыя Metro). Яе гэтак жа плянуюць прадаць Beacon Interactive. Паводле дадзеных інсайдэраў, агульная сума ўгоды складзе каля 500 мільёнаў даляраў!
Незразумелым у дадзенай сытуацыі застаецца лёс правоў на франшызы (у тым ліку Metro), якія ў дадзены момант Embracer плянуе захаваць за сабой.
👍9
Можа зараз нехта лічбу й саб'е, але гэта ўжо ня важна!

Шчыра дзякую ўсім за падтрымку, рухаемся далей! ❤️❤️❤️
❤‍🔥72🍾198🔥55👍1🆒1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox анансавала новае кібэрнетычнае дапаўненьне для Stellaris

Кампанія Paradox анансавала чарговае пашырэньне да ґлябальнай касьмічнай стратэгіі Stellaris, яно носіць назоў The Machine Age і будзе прысьвечана кібэрнетычным і сынтэтычным арґанізмам, і машынам.

Пачынаецца новая эра галяктычных прыгод. Паралельна з тым, як навукоўцы распрацоўваюць шляхі ўзаемадзеяньня са штучным інтэлектам, грамадзтву давядзецца прымаць адпаведныя этычныя нормы й прынцыпы. Біялагічныя віды змагаюцца з наступствамі такога разьвіцьця, а сама прырода ідэнтычнасьці ставіцца пад сумненьне. Тым часам у нічым не характэрным кутку галяктыкі ўзьнікла імпэрыя робатаў з пробліскамі сьвядомасьці. Лёсам такіх унікальных машын распараджаецца ўрад, абраны народам.

Наступіла стагодзьдзе тэхналягічнага прарыву, сацыяльных зьмен і неўтаймаваных амбіцыяў. Аднак недзе там у космасе вось-вось узьнікне нябачаная раней пагроза, якая паставіць пад сумнеў сам сэнс жыцьця.
.. .

Рэліз заплянаваны на другі квартал 2024 году.
🔥12👍6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Mojang прадставіла новую штомесячную падпіску для Minecraft

Mojang абвясьціла аб запуску новай падпіскі Marketplace Pass, для знакамітай пясочніцы Minecraft.

Уладальнікі падпіскі атрымаюць доступ да разнастайнага кантэнту — гэта звыш 150 элемэнтаў з унутрыгульнявой крамы. Згаданы кантэнт уключае міры, абліччы, тэкстуры, наборы для стварэньня пэрсанажаў (яны застануцца назаўжды) і іншыя прадметы. Напаўненьне падпіскі будзе абнаўляцца кожны месяц.

Marketplace Pass уваходзіць у склад Minecraft: Bedrock Edition і недаступная гульцам Java-вэрсіі. Кошт падпіскі — 4 даляры. Першы месяц можна апрабаваць бясплатна.
🤡32🤣4
📰 Па Dungeons & Dragons выйдзе каапэратыўная выжывалка

Кампанія Gameloft (студыя створаная заснавальнікамі Ubisoft, якая ў асноўным спэцыалізуецца на мабільных гульнях) абвясьціла, што разам з Hasbro і яе даччыным падразьдзяленьнем Wizards of the Coast працуе над гульнёй у сусьвеце Dungeons & Dragons!

Новая гульня стане каапэратыўным сімулятарам выжываньня. Разам з гэтым у ёй будуць элемэнты ролевых экшэнаў і сімулятара жыцьця — такое зьмешваньне жанраў называюць «унікальным гібрыдам». У багатым фэнтэзійным сьвеце пакажуць розныя небясьпекі й дух таварыства.

Больш падрабязнасьцяў аб праекце няма. У дадатак да навіны быў прадстаўлены постэр, які вы можаце бачыць на сваіх экранах.
🤔19👎52👍1
📰 Падтрымка модаў у Cities Skylines 2 з'явіцца яшчэ не хутка

Распрацоўнікі Cities Skylines 2 з Colossal Order прызналі, што адсутнасьць падтрымкі карыстацкіх мадыфікацыяў на момант рэлізу гульні было іх найбуйнай памылкай. Аднак выправіць яе яны змогуць яшчэ не хутка.

На форуме Paradox кираўніца Colossal Order расказала аб ходзе прац над прыладамі для модынгу. Раньнімі вэрсіямі рэдактара распрацоўнікі некалькі месяцаў таму падзяліліся з закрытай групай, якая складаецца зь некалькіх абраных модэраў, каб сабраць іх меркаваньні, заўвагі й прапановы.
Цяпер у студыі ёсьць гатовая бэта-вэрсія рэдактара мадыфікацыяў, і Paradox праводзіць пашыраны раньні доступ для стваральнікаў модаў. Але момант, калі прылады пакажуць шырокай публіцы, яшчэ далёка.
😢13🙈7🌚4💊2👍1
📰 Кіраўнік Epic назваў каманду Valve засранцамі перад запускам сваёй крамы

У ходзе судовага, антыманапольнага разбору паміж Valve і студыяй Wolfire (стваральнікі Overgrowth) у агульным доступе апынулася частка ўнутраных пераісак карпарацыі. У прыватнасьці, усплыло даволі эмацыйнае абмеркаваньне камісійных выплат зь Цімам Суіні, кіраўніком кампаніі Epic.

Пачатак перапіскі датуецца 2017 годам, і ў ёй удзельнічаюць Цім Суіні, Ґейб Ньюэл і іншыя супрацоўнікі Valve. Галоўнай тэмай стала камісія ў 30%, якую бярэ Steam. На думку Суіні, у першыя гады існаваньня крамы ў такіх высокіх збораў былі важкія прычыны, але зараз маштабы продажаў высокія, апэрацыйныя выдаткі зьніжаюцца, і плата выглядае несувымернай.
Кіраўнік Epic спрабаваў прыцягнуць на свой бок Valve у судовым разглядзе з Apple, але дыпляматыі ў зносінах яму відавочна бракавала:

Цяпер вы, засранцы, расказваеце сьвету, што моцныя й магутныя атрымліваюць асаблівыя ўмовы, а 30% — гэта для маленькіх людзей. Нас усіх чакае доўгая барацьба, калі Apple паспрабуе захаваць сваю манаполію й 30%, складаючы закулісныя ўгоды з буйнымі выдаўцамі, каб прымусіць іх маўчаць. Чаму б ня даць УСІМ распрацоўнікам больш выгадныя ўмовы? Як яшчэ можна хутка пераканаць Apple у тым, што іх мадэль зараз абсалютна незаможная?


На наступны дзень Скот Лінч з Valve пацікавіўся ў Суіні, ці не сышоў той з розуму.
😁20🤡8
📢 Рытм-экшэн Hi-Fi Rush выйшаў на PS5

Будучы рок-зоркай (у агляднай будучыні) па імю Чай, вам трэба даць адпор злавеснаму кангламерату паляпшэньня робататэхнікі, выкарыстоўваючы бой з узмоцненым рытмам, дзе ўсё — ад руху навакольнага асяродзьдзя да баявых удараў — сынхранізуецца з музыкай. Высока падніміце гітару й адчуйце рытм у гэтай абсалютна новай гульні ад Tango Gameworks!


Нагадаем, Hi-Fi Rush — гэта былы кансольны эксклюзіў Xbox Series, які выйшаў на плятформе Microsoft (уключаючы Xbox Game Pass) і PC у студзені 2023-а. Гульня стала нечаканым, але вельмі прыемным сюрпрызам (да тагож і вельмі пасьпяховым). Яе стваральнікам выступіла Tango Gameworks, вядомая па The Evil Within і Ghostwire: Tokyo.
👍83
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Атмасфэрная й крыху жудасная мэтроідванія Animal Well атрымала дату рэлізa

Распрацоўнік атмасфэрнай мэтроидвании Animal Well Білі Бас прадставіў сьвежы трэйлер навінкі з датай рэлізу — гульня выходзіць 9 траўня для PC, Nintendo Switch і PS5.

Animal Well распрацоўвае адзін чалавек (у свае выходныя) ужо на працягу сямі гадоў!
У гульні трэба будзе дасьледаваць складаны лябірынт і расьсьледаваць вялізнае мноства яго сакрэтаў.
Знойдзеныя прадметы дапамогуць карыстальнікам маніпуляваць асяродзьдзем, каб адкрываць новыя асаблівасьці й шматлікае іншае.
Гэтак жа падчас прыгод, ґеймераў чакаюць сустрэчы зь мясцовымі насельнікамі, прыгожымі й жудаснымі адначасова!
9👍7
Канал заўзятага калекцыянера 🧐

На ім вы знойдзеце інфармацыю пра разнастайныя паштовыя маркі, банкноты і манеты, як сучасныя, так і нашых продкаў🪙

Цікавы кошт манеты, знойдзенай на агародзе тваёй бабулі, і колькі куфаляў піва за яе мог купіць твой прапрапрадзед? Тады далучайся!

Vialikaje Kniastva Numizmatyki
11👍7🔥3🥴1
📢 Да Stardew Valley выйшла доўгачаканае абнаўленьне 1.6.

Папулярны сімулятар жыцьця на фэрме Stardew Valley атрымаў доўгачаканае абнаўленьне 1.6 зь вялікай колькасьцю новага кантэнту (праўда пакуль толькі для PC).

Нагадаем, у ім гульцоў чакае:

🔸новы вялікі фэстываль і два міні-фэстывалю;
🔸новы кантэнт для гульні на позьняй стадыі са зьменамі ў сыстэме навыкаў;
🔸новыя прадметы й рэцэпты для крафта;
🔸альтэрнатывы з Джоджа для некаторых фінальных квэстаў;
🔸больш за 100 новых радкоў дыялёгу;
🔸зімовыя ўборы для жыхароў вёскі;
🔸новы тып узнагароджаньня за выкананьне заданьняў з дошкі абʼяваў;
🔸падтрымка мультыплэернай гульні да 8 чалавек на PC;
🔸новы тып фэрмы;
🔸мноства дробных выпраўленьняў і кантэнту (напрыклад зараз можна піць маянэз і рухаць дрэвы);
🔸новыя сакрэты й іншае.
17❤‍🔥7👍5🙏1
📰 Overwatch 2 можа так і не атрымаць новыя сюжэтныя місіі

Партал Kotaku паразмаўляў з былымі распрацоўнікамі Overwatch 2, якія баяцца, што шутэр ужо можа не атрымаць абяцаныя сюжэтныя місіі.

Аб зьяўленьні падобных заданьняў згадвалі яшчэ на Blizzcon у 2019 годзе, яны павінны былі быць адной з унікальных асаблівасьцяў сіквела — аднак з тых часоў гульня атрымала толькі адзін набор падобных місіяў, які выйшаў у жніўні 2023 году.
З тых часоў, інфармацыі аб новых набораў заданьняў так і не зьяўлялася, а нядаўна Microsoft звольніла частку каманды, якая якраз імі й займалася!

Па словах аднаго з распрацоўнікаў, Blizzard плянавала разьбіць кампанію Overwatch 2 на некалькі гадоў і выпускаць кантэнт па частках. Меркавалася, што гульня будзе атрымліваць па тры місіі кожныя 18 месяцаў, і многія з гэтых місіяў ужо гатовыя (або цалкам, або ў выглядзе канцэпта), аднак іх выхад заўсёды адкладалі як з-за праблем унутры студыі так і з-за таго, што гульня першапачаткова не была падрыхтавана для PvE кантэнту.

Многія супрацоўнікі адзначаюць, што хацелі б прадэманстраваць якасны вынік зь сюжэтным кантэнтам — але, мяркуючы па ўсім, кіраўніцтва ў яго ўжо не верыць. Афіцыйна рэліз новых місіяў не адмянялі, але бягучая сытуацыя наводзіць шмат каго на думкі, што ў будучыні не варта чакаць разьвіцьця гэтага кірунку.
🤡14👍5😁1😢1🌚1
​​📰 Valve абвясьціла аб удасканаленьні сыстэмы сямейнага доступу ў Steam

Згодна з новай абʼявай, хутка ў Steam можна будзе не проста даваць доступ да сваіх гульняў пэўным людзям, а ствараць групы з шасьці чалавек і кіраваць імі як у кліенце Steam, так і праз браўзэр або з мабільнай прылады.

Сямейная група дазваляе атрымліваць доступ да гульняў астатніх удзельнікаў, нават калі яны самі гуляюць у нешта. Але праходзіць адну й тую ж гульню адначасова можна будзе толькі калі ў бібліятэцы ёсьць больш за адну яе копію.

Сямейная бібліятэка будзе вынесена ў асобны падразьдзел у сьпісе гульняў. Пры гэтым усе ўдзельнікі змогуць ствараць уласныя захаваньні, атрымліваць дасягненьні ў Steam і карыстацца працамі з майстэрні. Таксама тут можна падлучыць функцыю бацькоўскага кантролю, каб абмежаваць пэўным удзельнікам доступ да некаторых гульняў або ўсталяваць час знаходжаньня ў іх.

На дадзены момант ня ўсе гульні падтрымліваюць функцыю сямейных груп, аднак па меры завяршэньня тэставаньня функцыі іх колькасьць будзе павялічвацца.
👍23🤯32🍌1
Спадарства! Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ) рады прадаставіць вам распрацаваную намі папку «Кантэнт 1.0».
Мы сабралі для вас шмат цікавых каналаў, на самыя розныя тэмы ад класічных мемаў да сэкс-асветы. Мы спадзяёмся, што гэта прапанова вас зацікавіць. (Не хвалюйцеся "экстрыму" сярод прапанаванага няма!!!)

https://t.me/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi
https://t.me/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi
https://t.me/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi

Калі нехта жадае далучыцца да падборкі (незалежна ад колькасьці падпісантаў) зьвяртайцеся сюды: @pryshpilny_bot
❤‍🔥27🏆1
📢 Адбыўся рэліз перазапуску Alone in the Dark

Дзядзька Эмілі Хартвуд прапаў без вестак. Разам з прыватным дэтэктывам Эдвардам Карнбі яна адпраўляецца ў падарожжа ў сядзібу Дэрсета, дом для псыхічна хворых, дзе адбываецца нешта не звычайнае. Вы сутыкнецеся зь дзіўнымі жыхарамі, кашмарных царстваў, небясьпечнымі монстрамі й, у рэшце рэшт, раскрыеце змову сіл зла!

Гульня не змагла ўразіць крытыкаў (66 балаў для PC; 59 балаў для PlayStation 5; 58 балаў для Xbox Series на Metacritic) журналісты лічаць, што навінка засталася ў цені іншых сучасных хорараў і не выклікае такой жа цікавасьці, але яны з павагай адносяцца да арыґіналу 1992 году. Галоўны мінус гэта багі й тэхнічны стан у цэлым.

Гульня аказалася куды бліжэй да арыґіналу чым рэмэйкі тых жа Resident Evil (куды ў свой час увайшло шмат ідэяў Alone in the Dark) і гэта не заўсёды добра. Да прыкладу праходжаньне за двух пэрсанажаў называюць не раўназначным, адзначаючы, што эпізадычнасьць гульні б падышла больш, хоць сюжэт па-ранейшаму здольна ўтрымліваць увагу гульца!

Кошт гульні — $26.99 (да 27 сакавіка гульню можна набыць са зьніжкай у 10%).
👍8🔥41
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💾 «Я нарадзіўся восемдзесят сем гадоў таму. Шэсьцьдзесят пяць гадоў я панаваў над Тамрыэлем, але сны мае так і засталіся непадуладнымі мне... Я бачыў Брамы Аблівіёна — Брамы, за якія адмаўляецца зазірнуць сьвядомасьць. Ведай жа: у цемры стаіўся Вораг — Ён рыхтуецца зьнішчыць гэтую зямлю!.. [...] набліжаюцца апошнія дні Трэцяй эры… і апошнія гадзіны майго жыцьця…»

Роўна 18 гадоў таму безназоўны палоньнік уцёк з падзямельля Імпэрскага горада й выратаваў Тамрыэль ад уварваньня даэдра!

Нагадаем, у 2025 годзе фанатаў гульні чакае рэліз доўгачаканага мода Skyblivion, які перанясе гульню на рухавік Skyrim, а ў будучыні (па чутках) ґеймераў можа чакаць афіцыйны рэмэйк / рэмайстар гульні!

Ці памятаеце вы сваё праходжаньне The Elder Scrolls IV: Oblivion?
19❤‍🔥85
📢 Экшэн Marvel 1943 Rise of Hydra атрымаў сюжэтны трэйлер

Marvel правяла паўнавартасны паказ экшэна пра Капітана Амэрыку й Чорную пантэру, які анансавалі яшчэ ў 2022 годзе. Гульня будзе насіць назоў Marvel 1943 Rise of Hydra.

Дзеяньне гульні будзе разгортвацца ў часы Другой сусьветнай вайны. Акрамя Чорнай пантэры й Капітана Амэрыкі ў гульні будзе яшчэ два пэрсанажа, якія разам са знакамітымі героямі створаць "няпросты саюз".

Распрацоўкай Marvel 1943 займаецца студыя Skydance New Media на чале са стваральніцай Uncharted Эмі Хэніг.
Рэліз адбудзецца ў 2025 годзе.
👍8🔥5🥱51🤣1