Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Falling Frontier атрымала вялікі ґеймплэйны трэйлер

Студыя Stutter Fox апублікавала сьвежы трэйлер да касьмічнай стратэгіі Falling Frontier, у якім гульцам паказалі зорныя бітвы, кіраваньне рэсурсамі й палепшаную сыстэму будаўніцтва юнітаў.

Нагадаем, у Falling Frontier гульцоў чакае працэдурна зґенераваная зорная сыстэма, у якой можна ствараць свае караблі, заводы й разьведвальныя станцыі, а гэтак жа займацца калянізацыяй прыдатных для гэтага плянэт!

Falling Frontier выходзіць толькі на PC у 2025 годзе.
👍141
📢 У сеціва зьлілі трэйлер мультыплэернай гульні па «Чалавеку-павуку» Insomniac

На прасторах інтэрнэту апынуўся трэйлер скасаванай мультыплэернай гульні па «Чалавеку-павуку» студыі Insomniac.

Праект насіў назоў Marvelʼs Spider-Man: The Great Web і задумваўся як патэнцыйны аналяг Grand Theft Auto Online. Гульцам хацелі прапанаваць мультыплэер для 5 чалавек з рэйдамі, бітвамі з босамі й спаборніцтвамі ў розных выпрабаваньнях.
👍7🥱7🌚2
📢 Аркадны шутэр Children of the Sun выйдзе ў красавіку

У гэтым тактычным шутэры-галаваломцы вам трэба будзе адправіцца ў сьмяротную вандроўку ў цемру, знайсьці шлях для адзінай кулі й люта адпомсьціць злавеснаму культу, які разбурыў ваша жыцьцё!

Рэліз гульні адбудзецца 9 красавіка на PC.

Нагадаем, тактычны шутэр са снайпэрскімі галаваломкамі, у якім мы кіруем адзінай куляй, быў анансаваны ў пачатку лютага. І менш чым за два тыдні зь яго дэмавэрсіяй пасьпела пазнаёміцца больш за 60 тысяч гульцоў!
🤔4🆒4🔥1
📰 Былы дырэктар ID@Xbox будзе адказваць за рэліз S.T.A.L.K.E.R. 2

GSC Game World абʼявіла аб папаўненьні шэрагаў. Да каманды ў якасьці галоўнага камэрцыйнага дырэктара далучыўся вэтэран гульнявой індустрыі Агастына Сіманэці. Ён будзе курыраваць выдавецкую дзейнасьць і разьвіцьцё бізнэсу. Першым праектам прасоўваньнем якога Сіманэці будзе займацца гэта S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl.

Агастына Сіманэці займаў шэраг ключавых пасад у розных кампаніях, уключаючы Sega, THQ і Thunderful. Ён выступаў дырэктарам па кіраваньні ґлябальным партнэрствам у ID @ Xbox, а таксама старэйшым мэнэджэрам па працы з кліентамі ў PlayStation Europe.
17👍31
📰 Аўтары Vampire Survivors і Risk of Rain намякаюць на сумесны праект

Шэраг інды-студыяў стварыў сайт зь незвычайным тызерам "the triple-i initiative". Што гэта азначае, не зразумела, паўнавартасны анонс чагосьці (верагодна новай гульні) адбудзецца праз 15 дзён, а пры жаданьні ўжо можна падпісацца на рассылку апавяшчэньняў.
У праекта так сама ёсьць акаўнты амаль ва ўсіх сац.сетках, але цяпер там пуста.

Цікава, што за тызерам стаяць стваральніки, Darkest Dungeon, Risk of Rain, Slay the Spire, Vampire Survivors, V Rising і іншых гульняў. Можна зрабіць здагадку (ґрунтуючыся як мінімум на назьве сайта), што распрацоўнікі абʼядналіся для стварэньня незалежнага буйнога праекта!
🤔7👍5
📢 Польская студыя Critical Hit Games анансавала свой дэбютны праект Nobody Wants to Die

Сардэчна запрашаем у змрочны Нью-Ёрк 2329 году, дзе людзі здабылі вялікі дар — неўміручасьць, за які трэба плаціць. У гэтай інтэрактыўнай нуарнай гісторыі вам трэба будзе стаць дэтэктывам Джэймзам Карра, які ідзе на буйную рызыку, каб злавіць серыйнага забойцу!

Рэліз заплянаваны на гэты год для PlayStation 5, Xbox Series і PC.
👍15🔥2🤔2
📰 Summer Game Fest 2024 адбудзецца ў чэрвені

Сёлета шоў пройдзе 8 чэрвеня а 00:00 паводле Менскага часу. Нязьменным вядучым застаецца Джэф Кілі, а на працягу дзьвюх гадзін будуць паказваць як анансаваныя, так і абсалютна новыя гульні!

Традыцыйна, найбуйнейшае мерапрыемства ў індустрыі будзе праходзіць як у онлайн так і афлайн фармаце. Summer Game Fest 2024 можна будзе наведаць у Лос-Анджэлесе на сцэне YouTube Theater.

У 2023 годзе трансьляцыя Summer Game Fest паставіла новы рэкорд — агульны абʼём праглядаў амаль дасягнуў 4,4 мільёна гадзін. Аднак прыцягнуць рэкордную колькасьць гледачоў не ўдалося. Магчыма, што гэтым летам рэкорд атрымаецца пабіць, бо нельга выключаць, што нас чакаюць новыя трэйлеры Grand Theft Auto VI ці Monster Hunter Wilds.
👍102🤔2
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: The Bridge і Deus Ex: Mankind Divided

Deus Ex: Mankind Divided гэта ролевая гульня ў стылістыцы кібэрпанку, у якой у вашых рашэньняў ёсьць наступствы. Вы гуляеце за Адама Джэнсэна — таемнага аґента, які валодае аугментацыямі. Яго мэта — зьнішчыць Ілюмінатаў, якія жадаюць захапіць кантроль над будучыняй чалавецтва!
Распрацоўнік — Eidos-Montréal (Канада).

The Bridgeгэта двухмерная лягічная гульня, падчас якой вам давядзецца перагледзець свой погляд на фізыку й пэрспэктыву. Складзіце Ісаака Ньютана з М. К. Эшэрам — і атрымаеце The Bridge.
Распрацоўнік — The Quantum Astrophysicists Guild (ЗША).

❗️Забраць гульні можна да 21 сакавіка.
21👍3
​​📢 Ludeon Studios афіцыйна прадставіла новае DLC для RimWorld

Распрацоўнікі сімулятара калёніі RimWorld прадставілі новы дадатак Anomaly, які ґрунтуецца на тэме "жахі".

Разам з Anomaly у RimWorld зьявяцца розныя жахлівыя пачвары й пагрозы, якія даводзяць да варʼяцтва, лябараторыі для ўтрымліваньня й вывучэньня цёмных сутнасьцяў і новы варʼяцкі фінал.

Распрацоўнікі гэтак жа апісалі некалькі магчымых сцэнараў у гульні:

▫️уначы чуецца крык нябачнага паляўнічага, які сілкуецца чалавечымі душамі. Гулец можа стварыць прыладу якая рэагуе на рухі, падрываць суперніка й зьбіраць кавалкі плоці для вывучэньня;
▫️паразіт кіруе розумам каляністаў, прыкідваючыся звычайным чалавекам і спрабуючы заразіць як мага больш ахвяр. Гулец можа зьбіраць доказы, саджаць падазраваных у турму, весьці допыт і праводзіць мэдыцынскае абсьледаваньне, каб адшукаць заражаных;
▫️каляністы становяцца апантаныя залатым кубам. Яны будуюць яму статуі й пакланяюцца яму;
▫️на базе зьяўляецца труп, які зьяўляецца копіяй аднаго з каляністаў — ён ідзе за ім па пятах і вяртаецца пры любой спробе пазбавіцца ад яго і іншыя.

Рэліз Anomaly чакаецца празь месяц — дакладную дату не называлі. Разам зь ім базавая вэрсія RimWorld атрымае абнаўленьне 1.5, са мноствам новаўвядзеньняў (падрабязьней па спасылцы вышэй).
👍11🔥52
📢 Адбыўся рэліз зборніка Star Wars Battlefront Classic Collection

Знакамітая сэрыя Star Wars Battlefront атрымала абноўленую зборку, куды ўвайшлі клясычныя Star Wars: Battlefront і Star Wars: Battlefront II, з рознымі лічбавымі бонусамі.

Гульцы засталіся вельмі незадаволеныя абноўленымі гульнямі (водгукі на дадзены момант «вельмі адмоўныя») — карыстальнікі скардзяцца на малы лік зьменаў у параўнаньні з арыґіналам, вылеты, тэхнічныя праблемы, абноўлены інтэрфейс і іншыя недахопы.

Асобнай згадкі заслугоўвае вага навінкі (60 ГБ) і ўсяго тры сэрвэры для 64 гульцоў!

Кошт зборніка складае $16.19.
🤬7🆒4❤‍🔥3
📢 Для Hearts of Iron 4 бясплатна можна забраць тры DLC

Нядаўна ў Steam стартаваў вясновы распродаж, у гонар якога распрацоўнікі з Paradox падрыхтавалі невялікі падарунак фанатам ґлябальнай стратэгіі пра Другую сусьветную!

Да 21 сакавіка бясплатна можна забраць наступныя тры дапаўненьні:

🔹Expansion — Hearts of Iron IV: Death or Dishonor (пашырэньне для СССР, Ґерманіі, а таксама Вугоршчыны, Румыніі, Чэхаславаччыны і Югаславіі);
🔹Expansion — Hearts of Iron IV: Waking the Tiger (пакет пашырэньняў для ўсіх краін азіяцкага фронту (пераважна для Кітая й Японіі));
🔹Expansion — Hearts of Iron IV: Together for Victory (пашырэньне, якое цалкам прысьвечана Брытанскай садружнасьці, а таксама дамініёнам, калёніям і марыянэткам у цэлым).
❤‍🔥14👍4🆒4🥱2
📢 Мурашыная стратэгія Empire of the Ants атрымала ґеймплэйны трэйлер

Гульня заснаваная на бэстсэлеры Бэрнарда Вербера, «Імпэрыя мурашак» прапануе стратэгічны вопыт, блізкі да серыі знакавых кніг. Паспрабуйце захапляльныя прыгоды й абараняйце свае землі ў тактычных і стратэгічных бітвах у мікраскапічным сьвеце эпічных памераў!

Ролік дэманструе фотарэалістычны сьвет, створаны на рухавіку Unreal Engine 5, у ім мы можам убачыць гульнявы працэс за Мураша-месію, які спрабуе прывесьці страчаную калёнію да росквіту!

Рэліз гульні заплянаваны на гэты год для PC, PS5 і Xbox Series.
🔥9👍1
📰 Embracer Group прадае Saber Interactive і 4A Games

Embracer Group выпусьціла афіцыйную заяву, у якой пацьвердзіла продаж асобных актываў Saber Interactive (адно з падразьдзяленьняў якой знаходзіцца ў Менску). Кошт угоды — 247 млн. даляраў.
Пакупніком выступае амэрыканская кампанія Beacon Interactive.
Мэтай продажу зьяўляецца жаданьне Embracer пазбавіцца ад усіх актываў у Расеі (дзе знаходзяцца два офісы кампаніі) і адначасова з гэтым узмацніць грашовы паток, з памяншэньнем капітальных укладаньняў.

Падобны лёс чакае былую даччыную кампанію Saber — украінскую 4A Games (сэрыя Metro). Яе гэтак жа плянуюць прадаць Beacon Interactive. Паводле дадзеных інсайдэраў, агульная сума ўгоды складзе каля 500 мільёнаў даляраў!
Незразумелым у дадзенай сытуацыі застаецца лёс правоў на франшызы (у тым ліку Metro), якія ў дадзены момант Embracer плянуе захаваць за сабой.
👍9
Можа зараз нехта лічбу й саб'е, але гэта ўжо ня важна!

Шчыра дзякую ўсім за падтрымку, рухаемся далей! ❤️❤️❤️
❤‍🔥72🍾198🔥55👍1🆒1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox анансавала новае кібэрнетычнае дапаўненьне для Stellaris

Кампанія Paradox анансавала чарговае пашырэньне да ґлябальнай касьмічнай стратэгіі Stellaris, яно носіць назоў The Machine Age і будзе прысьвечана кібэрнетычным і сынтэтычным арґанізмам, і машынам.

Пачынаецца новая эра галяктычных прыгод. Паралельна з тым, як навукоўцы распрацоўваюць шляхі ўзаемадзеяньня са штучным інтэлектам, грамадзтву давядзецца прымаць адпаведныя этычныя нормы й прынцыпы. Біялагічныя віды змагаюцца з наступствамі такога разьвіцьця, а сама прырода ідэнтычнасьці ставіцца пад сумненьне. Тым часам у нічым не характэрным кутку галяктыкі ўзьнікла імпэрыя робатаў з пробліскамі сьвядомасьці. Лёсам такіх унікальных машын распараджаецца ўрад, абраны народам.

Наступіла стагодзьдзе тэхналягічнага прарыву, сацыяльных зьмен і неўтаймаваных амбіцыяў. Аднак недзе там у космасе вось-вось узьнікне нябачаная раней пагроза, якая паставіць пад сумнеў сам сэнс жыцьця.
.. .

Рэліз заплянаваны на другі квартал 2024 году.
🔥12👍6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Mojang прадставіла новую штомесячную падпіску для Minecraft

Mojang абвясьціла аб запуску новай падпіскі Marketplace Pass, для знакамітай пясочніцы Minecraft.

Уладальнікі падпіскі атрымаюць доступ да разнастайнага кантэнту — гэта звыш 150 элемэнтаў з унутрыгульнявой крамы. Згаданы кантэнт уключае міры, абліччы, тэкстуры, наборы для стварэньня пэрсанажаў (яны застануцца назаўжды) і іншыя прадметы. Напаўненьне падпіскі будзе абнаўляцца кожны месяц.

Marketplace Pass уваходзіць у склад Minecraft: Bedrock Edition і недаступная гульцам Java-вэрсіі. Кошт падпіскі — 4 даляры. Першы месяц можна апрабаваць бясплатна.
🤡32🤣4
📰 Па Dungeons & Dragons выйдзе каапэратыўная выжывалка

Кампанія Gameloft (студыя створаная заснавальнікамі Ubisoft, якая ў асноўным спэцыалізуецца на мабільных гульнях) абвясьціла, што разам з Hasbro і яе даччыным падразьдзяленьнем Wizards of the Coast працуе над гульнёй у сусьвеце Dungeons & Dragons!

Новая гульня стане каапэратыўным сімулятарам выжываньня. Разам з гэтым у ёй будуць элемэнты ролевых экшэнаў і сімулятара жыцьця — такое зьмешваньне жанраў называюць «унікальным гібрыдам». У багатым фэнтэзійным сьвеце пакажуць розныя небясьпекі й дух таварыства.

Больш падрабязнасьцяў аб праекце няма. У дадатак да навіны быў прадстаўлены постэр, які вы можаце бачыць на сваіх экранах.
🤔19👎52👍1
📰 Падтрымка модаў у Cities Skylines 2 з'явіцца яшчэ не хутка

Распрацоўнікі Cities Skylines 2 з Colossal Order прызналі, што адсутнасьць падтрымкі карыстацкіх мадыфікацыяў на момант рэлізу гульні было іх найбуйнай памылкай. Аднак выправіць яе яны змогуць яшчэ не хутка.

На форуме Paradox кираўніца Colossal Order расказала аб ходзе прац над прыладамі для модынгу. Раньнімі вэрсіямі рэдактара распрацоўнікі некалькі месяцаў таму падзяліліся з закрытай групай, якая складаецца зь некалькіх абраных модэраў, каб сабраць іх меркаваньні, заўвагі й прапановы.
Цяпер у студыі ёсьць гатовая бэта-вэрсія рэдактара мадыфікацыяў, і Paradox праводзіць пашыраны раньні доступ для стваральнікаў модаў. Але момант, калі прылады пакажуць шырокай публіцы, яшчэ далёка.
😢13🙈7🌚4💊2👍1