Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Wizards of the Coast заявілі аб жаданні працягваць супрацоўніцтва з Larian

Старэйшы віцэ-прэзыдэнт Hasbro (якая валодае правамі на DnD), заявіў, што ў кампаніі вельмі жадаюць працягнуць супрацоўніцтва з Larian, якая стварыла Baldurʼs Gate III. Вядома, усё гэта дзякуючы фінансавым посьпехам праекта.

Па заяве прадстаўніка кампаніі, у дадзены мэнт у распрацоўцы знаходзіцца каля 40 гульняў, якія выкарыстоўваюць у сваёй аснове сусьвет ад Wizards of the Coast. Прычым, гэта як праекты ўнутраных студыяў, так і гульні, якія ствараюцца партнэрамі, сярод якіх уладальнікі франшызы зноў жадаюць убачыць Larian.

Што да самой Larian, то распрацоўнікі паабяцалі "пашырыць межы" у сваёй наступнай гульні, але падрабязнасьці аб ёй невядомыя. А пакуль у студыі працягваюць актыўна абнаўляць Baldurʼs Gate 3.
9👍5
📢 Для Dragonʼs Dogma 2 выйшаў бясплатны рэдактар пэрсанажаў

Распрацоўнікі Dragonʼs Dogma 2 прадставілі рэдактар пэрсанажаў, які можна паўнавартасна спампаваць і выкарыстоўваць яшчэ да рэлиза гульні (пэрсанажу, падзьней, можна будзе выкарыстоўваць у самой гульні).
У рэдактары можна стварыць галоўнага гэроя, Паўстаўшага, а таксама асноўную пешку — партнэра пратаганіста, які будзе зь ім на працягу ўсёй прыгоды.

Гульцоў прыемна зьдзівілі магчымасьці рэдактара. Ён дазваляе дэталёва наладзіць пэрсанажаў розных рас, у тым ліку ня толькі зьнешнасьць, але й целасклад з хадой.
На выявах вы якраз і можаце бачыць фанацкую творчасьць.

Рэліз Dragon's Dogma 2 адбудзецца 22 сакавіка.

Ці атрымалася вам пазнаць усіх гэтых пэрсанажаў?
🔥15👍52
📢 Electronic Arts выпусьціла ў Steam калекцыю сваіх клясычных гульняў

Electronic Arts абвясьціла аб выпуску ў Steam дзевяці сваіх клясычных гульняў, якія ў дадзены момант прадаюцца са зьнижкай у 60% і ўключаны ў падпіску EA Play.

Зараз карыстачы Steam могуць пазнаёміцца з калекцыяй Command & Conquer The Ultimate Collection, у якую ўключаны The Covert Operations, Red Alert, The Aftermath, Generals, Renegade, і іншыя часткі.
Таксама ў краме даступная трылёгія Populous, Sid Meierʼs Alpha, Centauri Planetary Pack, Sim City 3000 Unlimited, Dungeon Keepe, Gold, Dungeon Keeper 2, The Saboteur.
👍141
🎥 Вітаем новага беларускамоўнага стрымера — Vulharys

У палку беларускіх стваральнікаў кантэнту папаўненьне!
Сёньня, а 18:00 па Менскiм часе, на Twitch-канале Vulharys, адбудзецца першы стрым па Outer Worlds, куды наш стрымер-пачатковец запрашае ўсіх жадаючых!

Раім далучыцца і падтрымаць аўтара, яму будзе прыемна, а вам (спадзяемся) цікава!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
41👍10🔥7
📰 Watch Dogs атрымае кінаадаптацыю

Папулярная франшыза Watch Dogs ад Ubisoft атрымае сваю адаптацыю!

У працы над праектам прызнаўся францускі рэжысэр Мацьё Туры (стваральнік фільмаў "Спуск у бездань" і "Выжылыя"), яму ж, дарэчы, даручана стварэньне адаптацыі іншай гульні — A Plague Tale: Innocence.
Аб сюжэце пакуль што нічога не вядома, але над сцэнарам ужо працуе Крысьці Леблан, вядомая па навукова-фантастычным трылеру "Кісларод".

Акторскі склад таксама яшчэ невядомы. Паводле дадзеных выданьня Deadline, перамовы аб удзеле ў фільме вядуцца з акторкай Сафі Ўайлд, вядомай па камэдыі "Бюро магічных паслуг".

Адаптацыяй Watch Dogs займаецца кінакампанія New Regency.
👍7🤔53🥱2🌚1
📰 Стваральнікі The Outlast Trials расказалі аб сваіх плянах і падвялі вынікі раньняга доступу

Студыя Red Barrels выпусьціла з раньняга доступу каапэратыўны хорар The Outlast Trials, а таксама падзялілася плянамі на разьвіцьцё праекта.

Улетку ў гульні стартуе першы сэзон з буйным абнаўленьнем. Яно дадасьць у гульню новае выпрабаваньне, і розны дадатковы кантэнт. Гэтак жа ў гульні пачнуць праводзіць часовыя падзеі, першым стане Toxic Shock, падчас якога можна будзе зарабіць унікальныя ўзнагароды.

Што да вынікаў раньняга доступу, то ў агульнай складанасьці гульцы правялі з «выпрабаваньнямі» звыш 441 тысячы дзён, пры гэтым у рэжыме «начнога бачаньня» яны прабылі больш за 150 тысяч дзён. На "хаваньне" ад монстраў сышло больш за 45 тысяч дзён.
👍102🍓1
📰 Бобі Коцік плянуе набыць TikTok

Падобна на тое, што былы кіраўнік Activision Blizzard Бобі Коцік вызначыўся з тым, чым хоча займацца на пэнсіі.
Па дадзеных The Wall Street Journal, былы кіраўнік Activision зацікаўлены ў набыцьці TikTok. Але не адзін, а разам з партнэрамі, пошукам якіх ён зараз і займаецца.

Паведамляецца, што прапанова ўжо паступіла групе людзей, куды ўваходзіць заснавальнік OpenAI Сэм Альтман. Іншых падрабязнасьцяў пакуль няма, але патэнцыйная зьдзелка можа абысьці ў сотні мільярдаў даляраў!

TikTok працягвае зьяўляецца гарачай тэмай абмеркаваньня для ўладаў ЗША (яго ўладальнікам, дарэчы, зьяўляецца кітайская ByteDance). Цяпер прасоўваецца закон, які дасьць магчымасьць забараніць папулярную сацыяльную сетку на тэрыторыі краіны. Альтэрнатывай зьяўляецца — продаж сэрвісу.
😁20🤡14😱2😡2👍1
📰 Акторы агучкі гульняў рыхтуюцца баставаць з-за ШІ

Выканаўчы дырэктар гільдыі кінаактораў Дункан Крабтры-Айэлэнд абвясьціў, што высокая верагоднасьць пачатку забастоўкі актораў, якія працуюць у гульнявой індустрыі. І падставай да яе стануць пытаньні выкарыстаньня штучнага інтэлекту ў вытворчым працэсе:

Зь верагоднасьцю 50 на 50, ці нават большай, мы абʼявім забастоўку ў бліжэйшыя чатыры-шэсьць тыдняў з-за нашай няздольнасьці пераадолець гэтыя праблемы.


У студзені SAG-AFTRA, сумесна з прадстаўнікамі буйных кампаніяў распрацавала плян ліцэнзаваньня галасоў (паводле якога, акторы могуць падаваць ліцэнзіі на сваі галасы для ўсіх этапаў вытворчасьці праектка), але ён быў прыняты неадназначна.
Тады акторы агучкі раскрытыкавалі гэтае пагадненьне й прадказалі, што будзе новая забастоўка з-за пагрозы, якая ствараецца інструмэнтамі штучнага інтэлекту й ґенэратыўнага ШІ.

Хаця многія сябры прафзьвяза настойваюць на поўнай забароне выкарыстаньня штучнага інтэлекту, лідэры ж разумеюць, што гэта немагчыма.

Сочым за разьвіцьцём падзеяў.
👍19😁5😱3💔21
📢 Стваральнік сімулятара калёніі RimWorld паказаў малюнак-тызер новага DLC

Ludeon Studios апублікавала арт-тызер новага дапаўненьня для RimWorld.
Ролік суправадзілі подпісам "It will awaken…" (Яно абудзіцца).
Фанаты ўжо на ўсю моц абмяркоўваюць магчымую тэматыку новага DLC і прапануюць самыя розныя варыянты: ад магіі да археалёгіі.

Іншых падрабязнасьцяў будучага дапаўненьня для RimWorld пакуль няма.
Абапіраючыся на анонсы мінулых DLC, можна выказаць здагадку, што навіны зьявяцца на працягу наступных некалькіх тыдняў.
❤‍🔥13👍5🍌2
📢 Falling Frontier атрымала вялікі ґеймплэйны трэйлер

Студыя Stutter Fox апублікавала сьвежы трэйлер да касьмічнай стратэгіі Falling Frontier, у якім гульцам паказалі зорныя бітвы, кіраваньне рэсурсамі й палепшаную сыстэму будаўніцтва юнітаў.

Нагадаем, у Falling Frontier гульцоў чакае працэдурна зґенераваная зорная сыстэма, у якой можна ствараць свае караблі, заводы й разьведвальныя станцыі, а гэтак жа займацца калянізацыяй прыдатных для гэтага плянэт!

Falling Frontier выходзіць толькі на PC у 2025 годзе.
👍141
📢 У сеціва зьлілі трэйлер мультыплэернай гульні па «Чалавеку-павуку» Insomniac

На прасторах інтэрнэту апынуўся трэйлер скасаванай мультыплэернай гульні па «Чалавеку-павуку» студыі Insomniac.

Праект насіў назоў Marvelʼs Spider-Man: The Great Web і задумваўся як патэнцыйны аналяг Grand Theft Auto Online. Гульцам хацелі прапанаваць мультыплэер для 5 чалавек з рэйдамі, бітвамі з босамі й спаборніцтвамі ў розных выпрабаваньнях.
👍7🥱7🌚2
📢 Аркадны шутэр Children of the Sun выйдзе ў красавіку

У гэтым тактычным шутэры-галаваломцы вам трэба будзе адправіцца ў сьмяротную вандроўку ў цемру, знайсьці шлях для адзінай кулі й люта адпомсьціць злавеснаму культу, які разбурыў ваша жыцьцё!

Рэліз гульні адбудзецца 9 красавіка на PC.

Нагадаем, тактычны шутэр са снайпэрскімі галаваломкамі, у якім мы кіруем адзінай куляй, быў анансаваны ў пачатку лютага. І менш чым за два тыдні зь яго дэмавэрсіяй пасьпела пазнаёміцца больш за 60 тысяч гульцоў!
🤔4🆒4🔥1
📰 Былы дырэктар ID@Xbox будзе адказваць за рэліз S.T.A.L.K.E.R. 2

GSC Game World абʼявіла аб папаўненьні шэрагаў. Да каманды ў якасьці галоўнага камэрцыйнага дырэктара далучыўся вэтэран гульнявой індустрыі Агастына Сіманэці. Ён будзе курыраваць выдавецкую дзейнасьць і разьвіцьцё бізнэсу. Першым праектам прасоўваньнем якога Сіманэці будзе займацца гэта S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl.

Агастына Сіманэці займаў шэраг ключавых пасад у розных кампаніях, уключаючы Sega, THQ і Thunderful. Ён выступаў дырэктарам па кіраваньні ґлябальным партнэрствам у ID @ Xbox, а таксама старэйшым мэнэджэрам па працы з кліентамі ў PlayStation Europe.
17👍31
📰 Аўтары Vampire Survivors і Risk of Rain намякаюць на сумесны праект

Шэраг інды-студыяў стварыў сайт зь незвычайным тызерам "the triple-i initiative". Што гэта азначае, не зразумела, паўнавартасны анонс чагосьці (верагодна новай гульні) адбудзецца праз 15 дзён, а пры жаданьні ўжо можна падпісацца на рассылку апавяшчэньняў.
У праекта так сама ёсьць акаўнты амаль ва ўсіх сац.сетках, але цяпер там пуста.

Цікава, што за тызерам стаяць стваральніки, Darkest Dungeon, Risk of Rain, Slay the Spire, Vampire Survivors, V Rising і іншых гульняў. Можна зрабіць здагадку (ґрунтуючыся як мінімум на назьве сайта), што распрацоўнікі абʼядналіся для стварэньня незалежнага буйнога праекта!
🤔7👍5