Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 На шоў Xbox былі анансаваныя The Sinking City 2 і S.T.A.L.K.E.R. Legends of the Zone Trilogy

▫️S.T.A.L.K.E.R. Legends of the Zone Trilogy — гэта трылёгія якая складаецца з Shadow of Chernobyl, Clear Sky і Call of Pripyat, створаная для PS4 і Xbox One (і па зваротнай сумяшчальнасьці на PS5 і Xbox Series).
Трлёгія ўжо даступна ў крамах.

▫️The Sinking City 2 — гульня ад украінскай студыі Frogwares, якая зьяўляецца сіквэлям The Sinking City і будзе расказваць гісторыю новага героя, якому трэба будзе адправіцца ў горад Аркхэм, ахінуты Лафраўтаўскай таямніцай!
Рэліз заплянаваны на 2025 год.
👍17🔥3🗿2
📢 Frostpunk 2 атрымала новы трэйлер і дату рэлізу на PC

Дзеяньне гульні адбываецца праз 30 гадоў пасьля апакаліптычнай завеі, якая закранула сьвет Frostpunk. Зямля ўсё яшчэ пакутуе ад бясконцых маразоў і суровага ледзянога клімату. Вам трэба будзе згуляць за лідэра мегаполіса, якому патрэбныя рэсурсы, а ўнутраныя канфлікты становяцца часткай непазьбежнай рэальнасьці. Вас чакаюць рашэньні аб будучыні вашага Горада, а гэтак жа іх наступствы.

Рэліз на PC адбудзецца 25 ліпеня.
7🔥31
📢 11 bit studios (стваральнікі This War of Mine) прадставілі ґеймплэй The Alters

Ян Дольскі (галоўны гэрой), просты працоўны, зьдзейсьніў аварыйную пасадку на далёкай плянэце, дзе ён вымушаны змагацца за сваё жыцьцё ў поўнай адзіноце. Гэрой выкарыстоўвае Рапідыюм, каб ствараць альтэрнатыўныя вэрсіі самога сябе, якія будуць шукаць розныя шляхі для ўцёкаў.

Рэліз адбудзецца сёлета на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
5🤔4👍1
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Astro Duel 2

Astro Duel 2гэта фантастычны экшэн, які спалучае касмічныя баі з выглядам зверху і платформенныя секцыі. Гуляйце разам з сябрамі або супраць іх — і змагайцеся адначасова ў космасе і на зямлі!
Распрацоўнік — Wild Rooster (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 14 сакавіка.
👍11👎1
📢 Сэрыял Fallout атрымаў доўгачаканы трэйлер

Amazon апублікаваў доўгачаканы трэйлер сэрыяла Fallout. Ролік доўжыцца крыху больш за тры хвіліны й дэманструе ключавых пэрсанажаў, а таксама прапрацаваны антураж постапакаліптычнага сьвету.

Нагадаем, што галоўныя ролі выканалі Эла Пэрнэл («Шэршні»), Аарон Мотэн («Аднойчы ноччу») і Ўолтан Гогінс («Агідная васьмёрка»).
Што да сюжэту, то гісторыя зьяўляецца кананічным для гульнявога сусьвету Fallout — пра гэта расказваў асабіста Тод Говард з Bethesda (праўда фанаты ўжо пасьпелі выявіць нестыкоўкі з часам дзеяньня шоў).

Прэмʼера сэрыяла Fallout адбудзецца 11 красавіка толькі на Amazon Prime Video.
🤔12👍7
⚡️ The Long Dark атрымала неафіцыйны беларускі пераклад

Дастаткова знакамітая гульня пра выжываньне ў суровых зімовых умовах атрымала неафіцыйны беларускі пераклад!
Усталяваць яго можна прама з майстэрні Steam!

Згодна з заявай перакладчыкаў на дадзены момант пераведзены ўвесь кантэнт да якога магчыма атрымаць доступ (гульня ўсё яшчэ ў распрацоўцы й некаторыя элемэнты схаваныя ад рэдагаваньня), па меры разьвіцьця гульні (паўнавартасная распрацоўка якой неўзабаве павінна завершыцца) аўтары абяцаюць дапрацоўваць і пераклад!

Аб усіх памылках можна паведамляць на старонку перакладу ў Х ці на пошту longdarkbel@gmail.com.
41👍7🔥61
📢 Victoria 3 атрымае новае дапаўненьне Sphere of Influence

Paradox прадставілі новае DLC для стратэгіі Victoria 3, яно атрымала назоў Sphere of Influence ("Сфэры ўплыву") і стане даступна 6 траўня.

Галоўныя асаблівасьці дапаўненьня:

🔹Упор на канкурэнцыю паміж краінамі з дапамогай дыпляматычных магчымасьцяў (пагадненьняў, гандлю й іншае);
🔹Настройка й стварэньне блока дзяржаў — іх прынцыпаў, ідэнтычнасьці й ідэалёгіі (накшталт Камінтэрна або Ґерманскага мытнага саюза). Можна будзе наладзіць колеры й эмблемы блока;
🔹"Вялікая гульня" — новыя падзеі й рашэньні, якія натхнёныя рэальным гістарычным кантэкстам мінулага. Можна гуляць за любую дзяржаву, якая стала важнай у гэтым канфлікце — уключаючы Персію й Аўганістан. Акрамя таго, аўтары перарабілі мапу, каб падкрэсьліць канкурэнцыю на межах дзяржаў;
(заўв. Вялікая гульня — ґеапалітычнае суперніцтва паміж Брытанскай і Расейскай імпэрыямі за панаваньне ў Цэнтральнай Азіі ў XIX — пачатку XX стагодзьдзя)
🔹Замежныя інвэстыцыі — можна атрымліваць прыбытак ад краін, якія знаходзяцца за межамі прамога ўплыву гульца;
🔹Нацыяналізацыя — дазваляе захапіць замежныя актывы ў краіне й утрымаць багацьці на сваёй тэрыторыі;
🔹Узаемадзеяньне субʼектаў — магчымасьць рэгуляваць выплаты сатэлітаў з пратэктаратамі й умешвацца ў іх унутраную палітыку;
🔹Лабіраваньне групавых інтарэсаў — канцэпцыя паўплывае на адносіны паміж краінамі (прыязныя або варожыя);
🔹Манумэнты блокаў дзяржаў — магчымасьць будаваць манумэнты на сусьветнай арэне;
🔹Новы гістарычны калярыт — адзеньне, ґрафічны кантэнт падзеяў і іншае.

Акрамя таго, для гульні ўжо выйшаў сьвежы бясплатны набор кантэнту пад назовам Trains Bonus Content Pack — ён уключае дзесяць новых мадэляў цягнікоў.
👍10❤‍🔥2
📰 Wizards of the Coast заявілі аб жаданні працягваць супрацоўніцтва з Larian

Старэйшы віцэ-прэзыдэнт Hasbro (якая валодае правамі на DnD), заявіў, што ў кампаніі вельмі жадаюць працягнуць супрацоўніцтва з Larian, якая стварыла Baldurʼs Gate III. Вядома, усё гэта дзякуючы фінансавым посьпехам праекта.

Па заяве прадстаўніка кампаніі, у дадзены мэнт у распрацоўцы знаходзіцца каля 40 гульняў, якія выкарыстоўваюць у сваёй аснове сусьвет ад Wizards of the Coast. Прычым, гэта як праекты ўнутраных студыяў, так і гульні, якія ствараюцца партнэрамі, сярод якіх уладальнікі франшызы зноў жадаюць убачыць Larian.

Што да самой Larian, то распрацоўнікі паабяцалі "пашырыць межы" у сваёй наступнай гульні, але падрабязнасьці аб ёй невядомыя. А пакуль у студыі працягваюць актыўна абнаўляць Baldurʼs Gate 3.
9👍5
📢 Для Dragonʼs Dogma 2 выйшаў бясплатны рэдактар пэрсанажаў

Распрацоўнікі Dragonʼs Dogma 2 прадставілі рэдактар пэрсанажаў, які можна паўнавартасна спампаваць і выкарыстоўваць яшчэ да рэлиза гульні (пэрсанажу, падзьней, можна будзе выкарыстоўваць у самой гульні).
У рэдактары можна стварыць галоўнага гэроя, Паўстаўшага, а таксама асноўную пешку — партнэра пратаганіста, які будзе зь ім на працягу ўсёй прыгоды.

Гульцоў прыемна зьдзівілі магчымасьці рэдактара. Ён дазваляе дэталёва наладзіць пэрсанажаў розных рас, у тым ліку ня толькі зьнешнасьць, але й целасклад з хадой.
На выявах вы якраз і можаце бачыць фанацкую творчасьць.

Рэліз Dragon's Dogma 2 адбудзецца 22 сакавіка.

Ці атрымалася вам пазнаць усіх гэтых пэрсанажаў?
🔥15👍52
📢 Electronic Arts выпусьціла ў Steam калекцыю сваіх клясычных гульняў

Electronic Arts абвясьціла аб выпуску ў Steam дзевяці сваіх клясычных гульняў, якія ў дадзены момант прадаюцца са зьнижкай у 60% і ўключаны ў падпіску EA Play.

Зараз карыстачы Steam могуць пазнаёміцца з калекцыяй Command & Conquer The Ultimate Collection, у якую ўключаны The Covert Operations, Red Alert, The Aftermath, Generals, Renegade, і іншыя часткі.
Таксама ў краме даступная трылёгія Populous, Sid Meierʼs Alpha, Centauri Planetary Pack, Sim City 3000 Unlimited, Dungeon Keepe, Gold, Dungeon Keeper 2, The Saboteur.
👍141
🎥 Вітаем новага беларускамоўнага стрымера — Vulharys

У палку беларускіх стваральнікаў кантэнту папаўненьне!
Сёньня, а 18:00 па Менскiм часе, на Twitch-канале Vulharys, адбудзецца першы стрым па Outer Worlds, куды наш стрымер-пачатковец запрашае ўсіх жадаючых!

Раім далучыцца і падтрымаць аўтара, яму будзе прыемна, а вам (спадзяемся) цікава!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
41👍10🔥7
📰 Watch Dogs атрымае кінаадаптацыю

Папулярная франшыза Watch Dogs ад Ubisoft атрымае сваю адаптацыю!

У працы над праектам прызнаўся францускі рэжысэр Мацьё Туры (стваральнік фільмаў "Спуск у бездань" і "Выжылыя"), яму ж, дарэчы, даручана стварэньне адаптацыі іншай гульні — A Plague Tale: Innocence.
Аб сюжэце пакуль што нічога не вядома, але над сцэнарам ужо працуе Крысьці Леблан, вядомая па навукова-фантастычным трылеру "Кісларод".

Акторскі склад таксама яшчэ невядомы. Паводле дадзеных выданьня Deadline, перамовы аб удзеле ў фільме вядуцца з акторкай Сафі Ўайлд, вядомай па камэдыі "Бюро магічных паслуг".

Адаптацыяй Watch Dogs займаецца кінакампанія New Regency.
👍7🤔53🥱2🌚1
📰 Стваральнікі The Outlast Trials расказалі аб сваіх плянах і падвялі вынікі раньняга доступу

Студыя Red Barrels выпусьціла з раньняга доступу каапэратыўны хорар The Outlast Trials, а таксама падзялілася плянамі на разьвіцьцё праекта.

Улетку ў гульні стартуе першы сэзон з буйным абнаўленьнем. Яно дадасьць у гульню новае выпрабаваньне, і розны дадатковы кантэнт. Гэтак жа ў гульні пачнуць праводзіць часовыя падзеі, першым стане Toxic Shock, падчас якога можна будзе зарабіць унікальныя ўзнагароды.

Што да вынікаў раньняга доступу, то ў агульнай складанасьці гульцы правялі з «выпрабаваньнямі» звыш 441 тысячы дзён, пры гэтым у рэжыме «начнога бачаньня» яны прабылі больш за 150 тысяч дзён. На "хаваньне" ад монстраў сышло больш за 45 тысяч дзён.
👍102🍓1
📰 Бобі Коцік плянуе набыць TikTok

Падобна на тое, што былы кіраўнік Activision Blizzard Бобі Коцік вызначыўся з тым, чым хоча займацца на пэнсіі.
Па дадзеных The Wall Street Journal, былы кіраўнік Activision зацікаўлены ў набыцьці TikTok. Але не адзін, а разам з партнэрамі, пошукам якіх ён зараз і займаецца.

Паведамляецца, што прапанова ўжо паступіла групе людзей, куды ўваходзіць заснавальнік OpenAI Сэм Альтман. Іншых падрабязнасьцяў пакуль няма, але патэнцыйная зьдзелка можа абысьці ў сотні мільярдаў даляраў!

TikTok працягвае зьяўляецца гарачай тэмай абмеркаваньня для ўладаў ЗША (яго ўладальнікам, дарэчы, зьяўляецца кітайская ByteDance). Цяпер прасоўваецца закон, які дасьць магчымасьць забараніць папулярную сацыяльную сетку на тэрыторыі краіны. Альтэрнатывай зьяўляецца — продаж сэрвісу.
😁20🤡14😱2😡2👍1