📢 Да саракагодзьдзя фільма "Тэрмінатар" Nacon прадставіла гульню Terminator Survivors
Гуляйце за выжыўшага й дасьледуйце адкрыты сьвет, які застаўся пасьля Суднага дня, у адзіночку ці зь сябрамі. Зьбірайце рэсурсы, каб пабудаваць базу для чалавецтва. Але памятайце: вы тут не адны. За вамі палююць машыны Skynet і варожыя фракцыі!
Гульня выйдзе ў раньні доступ Steam 24 кастрычніка (у дзень выхаду першага фільма). Пазьней павінны адбыцца рэлізы на PlayStation 5 і Xbox Series.

YouTube
Terminator: Survivors | The Aftermath Trailer
Terminator: Survivors is an open-world survival game set in the world of the famous sci-fi franchise Terminator, created by James Cameron and Gale Anne Hurd in 1984. In this original story taking place after the first two films, you take control of a group…
👍11❤1🌚1
📢 Greedfall 2 выйдзе ў раньні доступ гэтым летам
Зноў акуніцеся ва ўнікальны свет GreedFall ў яшчэ больш глыбокай ролевай гульні. Пакінуўшы востраў, на якім вы нарадзіліся, здабудзеце волю, даследуйце стары кантынент і стварыце свой лёс пасродкам саюзаў, інтрыг і бітваў!
Распрацоўнікі са студыі Spiders дадаткова расказалі, што Greedfall 2 The Dying World будзе апавядаць пра падзеі, якія разгортваліся за тры гады да дзеяньня першай часткі, а галоўным героем стане ўраджэнец выспы Цір-Фрады, якога сілком прывезьлі на кантынэнт Гакан, дзе лютуе чума й вайна!

GreedFall 2 | The Uprooting Trailer
GreedFall makes its highly anticipated return to the spotlight with the captivating Uprooting Trailer.
Immerse yourself in the world of GreedFall and play as a native from Teer Fradee who has endured the violence and persecution inflicted upon their people.…

❤8👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Распрацоўнікі SlavicPunk анансавалі апакаліптычны баявік Sancticide
Паспрабуйце сябе ў ролі Езекііля, мытніка на службе Горы, які бадзяецца сярод руін нашага сьвету ў Судныя дні. Настаў час самага сапраўднага Апакаліпсісу і яго мэта — выкараніць грэх на славу Творцы. Даведайцеся, ці здольны чалавек вынесьці такі лёс!
Паводле словаў распрацоўшчыкаў, у гульні будзе ўнікальная асаблівасьць у выглядзе кашруту (сыстэма рытуальных правілаў, якія вызначаюць адпаведнасьць чаго-небудзь патрабаваньням Галахі — габрэйскага закона) — гульцам трэба будзе ўлічваць адабрэньне нябёсаў пры выбары амуніцыі, узаемаадносінах зь іншымі пэрсанажамі й нават пры наведваньні пэўных месцаў.
Sancticide выйдзе на РС, дакладнай даты няма, але, верагодна, гэта будзе 2025 год.

❤🔥12
📢 Адбыўся рэліз ролевай гульні The Thaumaturge
The Thaumaturge — гэта сюжэтная ролевая гульня з маральна неадназначнымі выбарамі, дзеяньне якой адбываецца ў культурна разнастайным сьвеце Варшавы пачатку 20-га стагодзьдзя, сьвеце, напоўненым таямнічымі сіламі й дзіўнымі этэрнымі істотамі, якія называюцца салютарамі.
Крытыкі ацанілі гульню дастаткова стрымана ( 75 балаў на Metacritic).
Гульню хваляць за разнастайныя цікавыя й незвычайныя мэханікі, якія, на жаль, у большасьці сваёй дастаткова сырыя. Захапляльны сюжэт псуюць драўляныя пэрсанажы, якія не выклікаюць да сябе асаблівых сымпатыяў, а вось да баявой сыстэмы прэтэнзіяў у журналістаў няма.
Кошт гульні — $18.99.

The Thaumaturge | Launch Trailer
Out now! Play #TheThaumaturge: http://re.11bits.com/rwq
Follow The Thaumaturge on Twitter/X: https://twitter.com/thaumaturgegame
Embody Wiktor Szulski, a gifted yet tormented thaumaturge, as he traverses the complex tapestry of early 20th-century Warsaw.…

👍9🤔2❤🔥1❤1
📢 Для Crusader Kings 3 выйшла дапаўненьне Legends of the Dead
Што толку ў вялікіх зьдзяйсьненьнях і гераічных учынках, калі ніхто ня стане сьпяваць пра іх? Каралеўская кроў патрэбна толькі для таго, каб забясьпечыць легітымнасьць тым, хто прыйдзе пасьля вас. Жывіце ў памяці падданых і супернікаў у Legends of the Dead, ключавым DLC для Crusader Kings III!
У Legends of the Dead гульцы могуць разьвіваць рэпутацыю з дапамогай рэальных подзьвігаў ці выдуманай прапаганды, услаўляючы дынастыю й падвышаючы сваю легітымнасьць у вачах падданых.
Гэтак жа гэта DLC дадае эпідэміі й пахавальныя цырымоніі!
Кошт DLC — $13.49.

Crusader Kings III: Legends of the Dead - Release Trailer (Ft. @Hildegardvonblingin)
Dive into the depths of history and live a life worth singing about in Crusader Kings III: Legends of the Dead -- Available now on Steam and Microsoft!
Legends of the Dead brings your heroic deeds to life, allowing you to build and spread your legend, construct…

🔥12⚡4❤2😁1
📢 MMO Dune Awakening атрымала ґеймплейны трэйлер
У трэйлеры пад назовам Survive Arrakis паказалі ґеймплэй гульні й розныя элемэнты накшталт транспартных сродкаў, будаўніцтва й, вядомых пяшчаных чарвякоў.
У Dune: Awakening гульцоў чакае сапраўднае выжываньне з пошукам вады, крафтам, бітвамі й палітычнымі інтрыгамі.
Што да навыкаў героя, то першапачаткова іх будзе вызначаць адзін абраны настаўнік. Па меры праходжаньня гульцы змогуць знаходзіць іншых настаўнікаў, выконваць для іх заданьні й навучацца новым уменьням.
Dune: Awakening ствараецца для PC, Xbox Series і PS5. Дату выхаду пакуль не называлі.

Dune: Awakening – Survive Arrakis Trailer
Rise from survival to dominance on the most dangerous planet in the universe. Arrakis is a test that few humans survive.
Wishlist now: https://store.steampowered.com/app/1172710/Dune_Awakening/
#duneawakening #dune
Rise from survival to greatness and challenge…

✍11👍5❤2
📰 Аўтары эмулятара Yuzu выплацяць Nintendo больш за 2 мільёны даляраў
На мінулым тыдні Nintendo падала пазоў супраць стваральнікаў Yuzu, эмулятара Switch, аднак канфлікт атрымалася ўрэгуляваць дастаткова хутка й без суда. Каманда Tropic Haze прызнала правасьць Nintendo of America і пагадзілася выплаціць грашовую кампэнсацыю ў памеры 2 мільёны 400 тысяч даляраў. Гэта сума названа па выніках аналізу магчымых судовых расходаў, ганарараў адвакатаў і верагоднай суме кампэнсацыі пасьля судовага разбору.
Апроч грашовага штрафу, стваральнікі эмулятара павінны будуць спыніць распрацоўку Yuzu, зачыніць прысьвечаны эмулятару сайт і ўсе злучаныя зь ім інтэрнэт-сэрвісы. Ім забаронена любое распаўсюджваньне Yuzu, у тым ліку ў выглядзе зборкі ці зыходнага кода.
Nintendo заўсёды была вядомая сваім заўзятым стаўленьнем да сваёй інтэлектуальнай уласнасьці (і не любоўю да фанацкай творчасьці), аднак у дадзеным выпадкі прычыны крыюцца ня толькі ў гэтым. Yuzu была адной з галоўных праґрам, якая дазваляе запускаць пірацкія гульні для Switch (у прыватнасьці, эмулятар выкарыстоўвалі падчас уцечкі The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom).

👎9🤔7🤬7❤1
📰 Цяпер у Steam можна хаваць свае пакупкі ад староньніх вачэй
Valve абвясьціла, што абнаўленьне з абʼяднаным кошыкам і прыватнымі пакупкамі выйшла з бэты і стала даступна для ўсіх карыстальнікаў Steam!
Абнаўленьне прынесла наступныя навіны:
🔹Абʼяднаныя падарункі, якія можна набываць для сяброў у адной замове. Да таго ж паведамленьні цяпер можна прымацоўваць да пакупак больш зручным спосабам.
🔹Агульны кошык для ўсіх прылад — тавары ў ім будуць сынхранізаваныя на розных пляцоўках (уключаючы мабільнае прыкладаньне й Steam Deck).
🔹Прыватныя пакупкі, якія можна вылучыць з дапамогай спэцыяльнай пазнакі яшчэ да непасрэднага набыцьця тавару (перад афармленьнем замовы).
🔹Прыватныя гульні, якія можна схаваць ад іншых карыстальнікаў і сяброў. Акрамя таго, функцыя дазваляе схаваць інфармацыю аб асобных гульнях.

😁16👍10❤1
📰 Warner Bros засяродзіцца на гульнях-сэрвісах
Кіраўнік гульнявога аддзела Warner Bros Discovery Джэй Бі Пэррэт расказаў аб будучай стратэгіі кампаніі.
Паводле яго заявы, правал Suicide Squad: Kill The Justice League і адначасовы посьпех Hogwarts Legacy прымусіў кіраўніцтва задумацца аб зьмене вэктара разьвіцьця. Па словах Пэрретта, падобны посьпех (як у Hogwarts Legacy) ніколі не ґарантаваны на «нестабільным» рынку й каб зьнізіць рызыкі, выдавецтва плянуе засяродзіцца на асноўных франшызах і вывесьці хаця б некаторыя зь іх на рынак мабільных і ўмоўна-бясплатных гульняў. Гэтак жа кампанія працягне інвэставаць у гульні з жывым сэрвісам, якія прыносяць даход на працягу доўгага пэрыяду часу.
У гэтым годзе Warner Bros зьбіраецца выпусьціць некалькі новых мабільных гульняў. Па словах Пэрретта, кампанія займае ўнікальнае становішча, паколькі валодае папулярнымі брэндамі, у прыватнасьці, Mortal Kombat, Game of Thrones, Harry Potter і DC.

🤡21😁3❤1👍1
📰 Epic Games аніхто ня ўзломваў
Нядаўняя навіна аб узломе й уцечцы дадзеных Epic Games атрымала нечаканае працяг, як аказалася хакеры ўсіх проста падманулі.
Раней групоўка Mogilevich паведаміла аб узломе, падчас якога нібыта ўдалося скрасьці каля 189 ГБ дадзеных з важнай інфармацыяй аб супрацоўніках і таму падобнымі дэталямі.
Зламысьнікі прызначылі Epic Games тэрмін да 4 сакавіка, каб тыя выкупілі зьніклыя дадзеныя — пры гэтым ніякіх доказаў хакеры не падалі. Сама Epic у мінулым таксама адзначала, што ніякіх доказаў узлому выяўлена не было.
Як аказалася, гэта было ня выпадкова — 4 сакавіка група хакераў прызналася, што іх патрабаваньне было падманам.
Яны проста хацелі паспрабаваць "разьвесьці на грошы" сапраўдных хакераў, якія маглі паверыць, што Mogilevich распрацавала інструмэнты для ўзлому фірмаў ўзроўню Epic Games.

🤡22🍾2
📢 На шоў Xbox былі анансаваныя The Sinking City 2 і S.T.A.L.K.E.R. Legends of the Zone Trilogy
▫️S.T.A.L.K.E.R. Legends of the Zone Trilogy — гэта трылёгія якая складаецца з Shadow of Chernobyl, Clear Sky і Call of Pripyat, створаная для PS4 і Xbox One (і па зваротнай сумяшчальнасьці на PS5 і Xbox Series).
Трлёгія ўжо даступна ў крамах.
▫️The Sinking City 2 — гульня ад украінскай студыі Frogwares, якая зьяўляецца сіквэлям The Sinking City і будзе расказваць гісторыю новага героя, якому трэба будзе адправіцца ў горад Аркхэм, ахінуты Лафраўтаўскай таямніцай!
Рэліз заплянаваны на 2025 год.

👍17🔥3🗿2
📢 Frostpunk 2 атрымала новы трэйлер і дату рэлізу на PC
Дзеяньне гульні адбываецца праз 30 гадоў пасьля апакаліптычнай завеі, якая закранула сьвет Frostpunk. Зямля ўсё яшчэ пакутуе ад бясконцых маразоў і суровага ледзянога клімату. Вам трэба будзе згуляць за лідэра мегаполіса, якому патрэбныя рэсурсы, а ўнутраныя канфлікты становяцца часткай непазьбежнай рэальнасьці. Вас чакаюць рашэньні аб будучыні вашага Горада, а гэтак жа іх наступствы.
Рэліз на PC адбудзецца 25 ліпеня.

Frostpunk 2 | Date Reveal Trailer
The day has finally come - we are ready to announce the release date of Frostpunk 2!
Pre-order Digital Deluxe Edition with -10% and play beta in April | https://re.11bits.com/pyx
Follow #Frostpunk 2 on Twitter/X | https://twitter.com/frostpunkgame
Frostpunk…

✍7🔥3❤1
📢 11 bit studios (стваральнікі This War of Mine) прадставілі ґеймплэй The Alters
Ян Дольскі (галоўны гэрой), просты працоўны, зьдзейсьніў аварыйную пасадку на далёкай плянэце, дзе ён вымушаны змагацца за сваё жыцьцё ў поўнай адзіноце. Гэрой выкарыстоўвае Рапідыюм, каб ствараць альтэрнатыўныя вэрсіі самога сябе, якія будуць шукаць розныя шляхі для ўцёкаў.
Рэліз адбудзецца сёлета на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.

The Alters | Gameplay Reveal Trailer
Coming later this year. Wishlist now | https://re.11bits.com/4tk
Follow #TheAlters on Twitter/X | https://twitter.com/altersgame
After crash landing on a desolate planet with a scorching star, Jan must avoid the murderous conditions by taking refuge in a…

❤5🤔4👍1
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Astro Duel 2
Astro Duel 2 — гэта фантастычны экшэн, які спалучае касмічныя баі з выглядам зверху і платформенныя секцыі. Гуляйце разам з сябрамі або супраць іх — і змагайцеся адначасова ў космасе і на зямлі!
Распрацоўнік — Wild Rooster (ЗША).
❗️Забраць гульню можна да 14 сакавіка.

👍11👎1
📢 Сэрыял Fallout атрымаў доўгачаканы трэйлер
Amazon апублікаваў доўгачаканы трэйлер сэрыяла Fallout. Ролік доўжыцца крыху больш за тры хвіліны й дэманструе ключавых пэрсанажаў, а таксама прапрацаваны антураж постапакаліптычнага сьвету.
Нагадаем, што галоўныя ролі выканалі Эла Пэрнэл («Шэршні»), Аарон Мотэн («Аднойчы ноччу») і Ўолтан Гогінс («Агідная васьмёрка»).
Што да сюжэту, то гісторыя зьяўляецца кананічным для гульнявога сусьвету Fallout — пра гэта расказваў асабіста Тод Говард з Bethesda (праўда фанаты ўжо пасьпелі выявіць нестыкоўкі з часам дзеяньня шоў).
Прэмʼера сэрыяла Fallout адбудзецца 11 красавіка толькі на Amazon Prime Video.

🤔12👍7
⚡️ The Long Dark атрымала неафіцыйны беларускі пераклад
Дастаткова знакамітая гульня пра выжываньне ў суровых зімовых умовах атрымала неафіцыйны беларускі пераклад!
Усталяваць яго можна прама з майстэрні Steam!
Згодна з заявай перакладчыкаў на дадзены момант пераведзены ўвесь кантэнт да якога магчыма атрымаць доступ (гульня ўсё яшчэ ў распрацоўцы й некаторыя элемэнты схаваныя ад рэдагаваньня), па меры разьвіцьця гульні (паўнавартасная распрацоўка якой неўзабаве павінна завершыцца) аўтары абяцаюць дапрацоўваць і пераклад!
Аб усіх памылках можна паведамляць на старонку перакладу ў Х ці на пошту longdarkbel@gmail.com.

❤41👍7🔥6⚡1
📢 Victoria 3 атрымае новае дапаўненьне Sphere of Influence
Paradox прадставілі новае DLC для стратэгіі Victoria 3, яно атрымала назоў Sphere of Influence ("Сфэры ўплыву") і стане даступна 6 траўня.
Галоўныя асаблівасьці дапаўненьня:
🔹Упор на канкурэнцыю паміж краінамі з дапамогай дыпляматычных магчымасьцяў (пагадненьняў, гандлю й іншае);
🔹Настройка й стварэньне блока дзяржаў — іх прынцыпаў, ідэнтычнасьці й ідэалёгіі (накшталт Камінтэрна або Ґерманскага мытнага саюза). Можна будзе наладзіць колеры й эмблемы блока;
🔹"Вялікая гульня" — новыя падзеі й рашэньні, якія натхнёныя рэальным гістарычным кантэкстам мінулага. Можна гуляць за любую дзяржаву, якая стала важнай у гэтым канфлікце — уключаючы Персію й Аўганістан. Акрамя таго, аўтары перарабілі мапу, каб падкрэсьліць канкурэнцыю на межах дзяржаў;
(заўв. Вялікая гульня — ґеапалітычнае суперніцтва паміж Брытанскай і Расейскай імпэрыямі за панаваньне ў Цэнтральнай Азіі ў XIX — пачатку XX стагодзьдзя)
🔹Замежныя інвэстыцыі — можна атрымліваць прыбытак ад краін, якія знаходзяцца за межамі прамога ўплыву гульца;
🔹Нацыяналізацыя — дазваляе захапіць замежныя актывы ў краіне й утрымаць багацьці на сваёй тэрыторыі;
🔹Узаемадзеяньне субʼектаў — магчымасьць рэгуляваць выплаты сатэлітаў з пратэктаратамі й умешвацца ў іх унутраную палітыку;
🔹Лабіраваньне групавых інтарэсаў — канцэпцыя паўплывае на адносіны паміж краінамі (прыязныя або варожыя);
🔹Манумэнты блокаў дзяржаў — магчымасьць будаваць манумэнты на сусьветнай арэне;
🔹Новы гістарычны калярыт — адзеньне, ґрафічны кантэнт падзеяў і іншае.
Акрамя таго, для гульні ўжо выйшаў сьвежы бясплатны набор кантэнту пад назовам Trains Bonus Content Pack — ён уключае дзесяць новых мадэляў цягнікоў.

New Expansion! Sphere of Influence | Victoria 3
Pull other nations into your orbit through diplomatic skill, economic leverage or straightforward bribery. Building a durable international faction of like-minded governments, pursuing common goals for a common good and the glory of your power.
Sphere of…
Sphere of…
👍10❤🔥2
📰 Wizards of the Coast заявілі аб жаданні працягваць супрацоўніцтва з Larian
Старэйшы віцэ-прэзыдэнт Hasbro (якая валодае правамі на DnD), заявіў, што ў кампаніі вельмі жадаюць працягнуць супрацоўніцтва з Larian, якая стварыла Baldurʼs Gate III. Вядома, усё гэта дзякуючы фінансавым посьпехам праекта.
Па заяве прадстаўніка кампаніі, у дадзены мэнт у распрацоўцы знаходзіцца каля 40 гульняў, якія выкарыстоўваюць у сваёй аснове сусьвет ад Wizards of the Coast. Прычым, гэта як праекты ўнутраных студыяў, так і гульні, якія ствараюцца партнэрамі, сярод якіх уладальнікі франшызы зноў жадаюць убачыць Larian.
Што да самой Larian, то распрацоўнікі паабяцалі "пашырыць межы" у сваёй наступнай гульні, але падрабязнасьці аб ёй невядомыя. А пакуль у студыі працягваюць актыўна абнаўляць Baldurʼs Gate 3.

❤9👍5
📢 Для Dragonʼs Dogma 2 выйшаў бясплатны рэдактар пэрсанажаў
Распрацоўнікі Dragonʼs Dogma 2 прадставілі рэдактар пэрсанажаў, які можна паўнавартасна спампаваць і выкарыстоўваць яшчэ да рэлиза гульні (пэрсанажу, падзьней, можна будзе выкарыстоўваць у самой гульні).
У рэдактары можна стварыць галоўнага гэроя, Паўстаўшага, а таксама асноўную пешку — партнэра пратаганіста, які будзе зь ім на працягу ўсёй прыгоды.
Гульцоў прыемна зьдзівілі магчымасьці рэдактара. Ён дазваляе дэталёва наладзіць пэрсанажаў розных рас, у тым ліку ня толькі зьнешнасьць, але й целасклад з хадой.
На выявах вы якраз і можаце бачыць фанацкую творчасьць.
Рэліз Dragon's Dogma 2 адбудзецца 22 сакавіка.
❓Ці атрымалася вам пазнаць усіх гэтых пэрсанажаў?

🔥15👍5❤2