Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
​​📰 Assassinʼs Creed Infinity што вядома на дадзены момант

Інсайдэр Том Хендэрсан выпусьціў артыкул, які цалкам прысьвяціў Assassinʼs Creed Infinity — гульні сэрвісу, на якую Ubisoft ускладае вельмі вялікія надзеі.
Сабралі усё самае цікавае:

🔹Infinity стане галоўным хабам усёй франшызы. Зь яго будуць запускацца будучыя гульні Red, Hexe і Invictus;
🔹асноўны напрамак праекта — сэрвіснасьць;
🔹рэліз заплянаваны адначасова з Assassinʼs Creed Red;
🔹распрацоўнікі прадугледзелі краму «Абмен», дзе можна купляць нутрагульнявыя скіны для пэрсанажаў гульняў;
🔹у Infinity таксама ёсьць функцыя "Сынхранізацыі", празь якую гульцы атрымліваюць доступ да "Праектаў" кожнага пратаганіста. "Праектамі" называюць міні-баявыя сюжэтныя пропускі, якія дазваляюць зарабіць касмэтыку;
🔹новыя "Праекты" будуць зьяўляцца ў Infinity на сталай аснове. Галоўны фокус для рэлізу — выхад DLC і новых гульняў. "Праекты" таксама будуць падтрымліваць цікавасьць аўдыторыі ў пэрыяд адсутнасьці сьвежага кантэнту;
🔹Ubisoft плянуе выпускаць па асноўнай гульні Assassinʼs Creed кожныя два гады зь невялікімі праектамі паміж імі;
🔹Red намечана на канец гэтага году, шматкарыстальніцкая Invictus – на 2025 год, а Hexe – на 2026 год. Апошнюю называюць "самай змрочнай гульнёй за ўсю гісторыю серыі".
🔹у ліку іншых праектаў: Obsidian (рэмэйк Assassinʼs Creed IV: Black Flag), Nebula (у сеттынгах заяўлены Індыя, Імпэрыя ацтэкаў і Міжземнаморʼе), Raid (бясплатная PvE-гульня для чатырох гульцоў), Echoes (шматкарыстальніцкая гульня) і яшчэ адзін Creed, які плянуюць выпусьціць да канца дзесяцігодзьдзя.
🤡15🥱5👎3👍2🤔2
📰 Абнаўленьне 1.6 для Stardew Valley выйдзе ў сакавіку

Стваральнік гульні Эрык Барон абвясьціў, што буйное абнаўленьне 1.6 да сімулятара жыцьця на фэрме Stardew Valley выйдзе 19 сакавіка!
На кансолях і мабільных прыладах абнаўленьне зьявіцца пазьней.

Нагадаем, што ў абнаўленьні 1.6 будуць уключаны тры фэстывалі, дадатковы тып фэрмы, новыя дыялёгі й сакрэты. У гульні зьявіцца яшчэ больш кантэнту для высокіх узроўняў, новае адзеньне і прадметы. А мультыплэерны рэжым стане падтрымліваць да 8 чалавек!
14🤩6👍2
📰 Sony звольніць прыкладна 900 супрацоўнікаў сваіх падразьдзяленьняў і студыяў

Sony Interactive Entertainment абвясьціла аб звальненьні прыкладна 900 супрацоўнікаў (каля 8% працоўнага штата). Прадстаўнікі кампаніі называюць гэтае рашэньне вельмі цяжкім і закране яно пэрсанал па ўсім сьвеце.

Як расказалі ў кампаніі, індустрыя моцна зьмянілася, а Sony павінна рыхтавацца да будучыні й рухацца наперад. Звольненыя супрацоўнікі былі таленавітымі людзьмі, але бізнэс павінен быць аптымізаваны для таго, каб прасоўваць тэхналёгіі будучыні ў відэагульнях і апраўдваць чаканьні як простых гульцоў, так і распрацоўнікаў.

Ужо дакладна вядома, што скарачэньні закрануць аўтараў Horizon Call of the Mountain VR (Firesprite), а таксама студыі Guerrilla Games (сэрыя Horizon), Insomniac Games (Marvelʼs Spider-Man) і Naughty Dog (The Last of Us). Шэраг гульняў будзе скасаваны.
Асобна стала вядома, што будзе цалкам зачынена падразьдзяленьне PlayStation у Лёндане.
😢194🤯4
📢 Гіпэраалістычны шутэр Bodycam атрымаў ґеймплейны трэйлер

Reissad Studio паказалі 37 хвілін ґеймплэя шутэра Bodycam. Галоўнай асаблівасьцю шматкарыстальніцкай гульні стала выкарыстаньне віду з камэры, замацаванай на пэрсанажа, а не звыклага віду з вачэй.

Bodycam ствараецца на Unreal Engine 5 двума маладымі энтузіястамі. Дата рэлізу не называецца.
8👍3🍌1
📢 Адбыўся рэліз рэмэйка Brothers A Tale of Two Sons

Правядзіце двух братоў праз эпічную казку, дзе ґрафіка й прадукцыйнасьць перароблены ў адпаведнасьці з апошнімі тэхналягічнымі дасягненьнямі. Гуляйце ў адзіночным ці лякальным сумесным рэжыме для дваіх. Вы ніколі не забудзецеся гэта падарожжа!

Рэмэйк быў ацэнены крытыкамі дастаткова высока: сярэдні бал складае 82, аднак арыґінал ацанілі вышэй (90 балаў).

Крытыкі адзначаюць, што стваральнікі рэмэйку вельмі ўдумліва падышлі да абнаўленьня любимай шматлікімі прыгоды. Яны ня сталі правіць тое, што не было зламана, замест гэтага палепшыўшы ўсё тое, што выглядала састарэлым.
Зь мінусаў адзначаюць тэхнічныя праблемы й некаторыя спрэчныя ґеймдызайнэрскія рашэньні.
👍9🤨2
📰 EA пачала рэструктурызацыю й скасавала шутэр па «Зорным войнам»

Год звальненьняў працягваецца. Electronic Arts паведаміла аб правядзеньні рэструктурызацыі, якая аптымізуе працу кампаніі й дапаможа "годна сустрэць перамены ў індустрыі". У бліжэйшы час ЕА чакаюць наступныя зьмены:

🔹EA звольніць 5% супрацоўнікаў кампаніі – каля 670 чалавек;
🔹Выдавецтва плянуе мацней сфакусавацца на ўласных IP, а ня на гульнях па ліцэнзіі. Тым ня менш, новая Star Wars: Jedi, а таксама Marvelʼs Iron Man і гульня пра Чорную пантэру ўсё яшчэ ў распрацоўцы;
🔹Шутэр пра мандалорца ад Respawn скасаваны;
🔹Студыя Ridgeline будзе зачынена, а частка яе супрацоўнікаў пяройдзе ў Ripple Effect, якая будзе дапамагаць DICE і Criterion працаваць над новай часткай Battlefield;
🔹Распрацоўка новай Mass Effect і Dragon Age: Dreadwolf працягваецца бязь зьмен.
🌚7🥴5😢4🤡2🗿2
📰 Онлайн Assassins Creed 4 Black Flag у Steam вырас пасьля рэлізу Skull and Bones

Рэліз шматпакутнай "AAAA-гульні" Skull & Bones, які апынуўся расчараваньнем для фанатаў, станоўча паўплываў на іншы пірацкі тайтл Ubisoft — Assassinʼs Creed IV: Black Flag.

З пачатку гэтага году ў Black Flag гулялі ў сярэднім па 800-1000 чалавек за суткі. Пару дзён таму, 25 лютага, онлайн павялічыўся прыкладна ў 3 разы й дасягнуў 3594 чалавек адначасова.

Нагадаем, што Black Flag выйшла больш за 10 гадоў таму й да гэтага часу карыстаецца папулярнасьцю ў гульцоў (што відаць таксама ў параўнаньні з больш новымі іншымі гульнямі кампаніі, да прыкладу:
▫️Assassin’s Creed Valhalla (2020) – 2206 (4439 чалавек за апошнія 24 гадзіны)
▫️Assassin’s Creed Odyssey (2018) – 4206 (8056 чалавек за апошнія 24 гадзіны)
▫️Assassin’s Creed Origins (2017) – 1669 (3517 чалавек за апошнія 24 гадзіны))
😁28🌭2🔥1
📰 Хакеры паведамілі аб узломе Epic Games і крадзяжы дадзеных

Хакерская групоўка Mogilevich паведаміла, што ўзламала Epic Games!
Калі верыць заяве, то хакеры змаглі выкрасьці 189 ГБ дадзеных, сярод якіх былі электронныя пошты, паролі, імёны, плацежная інфармацыя, нейкі зыходны код і шматлікае іншае. Пакуль Epic Games яшчэ можа выкупіць дадзеныя — ім прызначаны тэрмін да 4 сакавіка. Канкрэтная сума за інфармацыю не была пазначана.
Ніякіх доказаў узлому прымацавана не было. Таксама хакеры не паведамілі, каму належаць дадзеныя: супрацоўнікам кампаніі ці карыстальнікам.

Epic Games пачала расьсьледаваньне ў дачыненьні дадзенага факту, аднак доказаў узлому таксама выяўлена не было. Гэтак жа прадстаўнікі кампаніі зьвязаліся з хакерамі, аднак адказу пакуль не атрымалі.
🤬15👾7😢4🗿2🤔1💔1
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Aerial Knights Never Yield

Aerial Knights Never Yieldпаспрабуйце выжыць у футурыстычным Дэтройце. 3D-ранер распавядае гісторыю Ўолі, які раскрыў інфармацыю, што можа назаўжды зьмяніць горад. Дасьледуйце гульнявы сьвет пад фантастычны саўндтрэк!
Распрацоўнік — Aerial_Knight (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 7 сакавіка.
👍12👎1
​​📰 Embracer Group прадае стваральнікаў Borderlands і аўтараў рэмэйку Star Wars KOTOR

Вядомы журналіст Джэйсан Шраер спаслаўся на свае крыніцы й паведаміў, што Embracer Group зьбіраецца прадаць Saber Interactive групе прыватных інвэстараў, кошт угоды можа дайсьці да 500 мільёнаў даляращ! Пасьля пасьпяховага завяршэньня ўгоды Saber павінна стаць прыватнай кампаніяй з прыкладна 3500 супрацоўнікамі па ўсім сьвеце, цалкам магчыма, што пасьля гэтага стварэньне Star Wars: Knights of the Old Republic (рэмэйк) ізноў адновяць.

Таксама, па дадзеных СМІ, прадаць плянуюць Gearbox Entertainment — стваральнікаў Borderlands.
Паведамляецца, што ў пачатку гэтага тыдня кіраўнік Gearbox Рэндзі Пітчфард сустрэўся з супрацоўнікамі й расказаў ім, што рашэньне аб будучыні кампаніі "ўжо прынята". Ён не ўдаваўся ў падрабязнасьці, але ў мінулым кіраўніцтва згадвала тры варыянты разьвіцьця падзеяў: застацца з Embracer, быць прададзенымі каму-небудзь іншаму або вярнуць сабе незалежнасьць уласнымі намаганьнямі (верагодна другі варыянт блізкі да зьдзяйсьненьня).
9👍7🤔2
📰 У гонар 10-годзьдзя The Elder Scrolls Online гульцам падораць дапаўненьне Orsinium

У пачатку красавіка спаўняецца 10 гадоў з моманту рэлізу The Elder Scrolls Online. У гонар гадавіны ZeniMax і Bethesda Softworks падрыхтавалі падарунак для гульцоў: магчымасьць бясплатна атрымаць DLC Orsinium. Каб забраць яго, трэба да канца сакавіка двойчы зайсьці ў гульню!

Дадатак адкрывае для гульцоў новую вобласьць — Орсініюм, шматпакутнае каралеўства оркаў, у якім гульцоў чакае новы сюжэт, новыя прадметы, два новыя падзямельлі й іншае.

Дарэчы, Orsinium — толькі адзін з бонусаў юбілейнай лінейкі штодзённых узнагарод. За ўваход у гульню, на працягу месяца гульцоў чакае новы маўнт, гадаванец і шэраг іншых прыемных падарункаў!
👍13❤‍🔥53
📰 Інсайдэр расказаў аб скасаванай гульні пра мандалорца

Том Хендэрсан раскрыў некаторыя падрабязнасьці скасаванай гульні пра мандалорца ад студыі Respawn (стваральнікі Star Wars Jedi).

Аб гульні вядома наступнае:

▫️гулец браў на сябе ролю мандалорца й адпраўляўся ў падарожжа як паляўнічы за галовамі (герой гульні не зьяўляецца героем аднайменнага сэрыяла);
▫️гульня пачыналася ў "логаве", своеасаблівым хабе, дзе можна было паляпшаць зброю, і браць новыя заданьні;
▫️у гульні не было адкрытага сьвету, але было некалькі буйных вобласьцяў, даступных для дасьледаваньня;
▫️бітвы апісваюцца як "вельмі дынамічныя" дзякуючы рэактыўнаму ранцу, які дазваляў зьдзяйсьняць вэртыкальныя рыўкі й паскарацца пры гарызантальным руху. Акрамя таго, згадваюцца прыёмы для расправы з супернікамі ў духу Doom (але не такія крывавыя);
▫️гульня была далёкая ад рэлізу, але ў руках стваральнікаў былi пэўныя напрацоўкі, узроўні й заданьні.
😢11👍5😭3🫡2
📢 Winter Survival атрымала новы ґеймплэйны трэйлер

Акунуцца ў неверагодны досьвед зімовага выжываньня й праверце, ці зможаце пратрымацца дастаткова доўга, каб прыбыла дапамога!

Распрацоўнікі заяўляюць, што гульцам трэба будзе праверыць свае навыкі й кемлівасьць у барацьбе за выжываньне ў зімовым асяродзьдзі. Пачатковец-турыст адправіўся ў даліну, але ўсё пайшло ня па пляне!

Па заяве стваральнікаў, акрамя крафту й будаўніцтва, іх гульня можа пахваліцца ўнікальнай сыстэмай розуму.

Гульня выйдзе ў раньні доступ 6 сакавіка (ране плянаваўся рэліз на 28 лютага).
У Steam даступная дэма-вэрсія праекту.
👍5🔥32
📰 Аўтары Gothic Remake паказалі новыя скрыншоты

Польскі часопіс CD-Action выпусьціў спэцыяльнае выданьне, прысьвечанае рэмэйку культавай ролевай гульні Gothic, дзе акрамя аналізу фэномэна серыі Gothic, інтэрвію зь вядучымі распрацоўнiками, аповеду пра гісторыю Pirahna Bytes, закуліснага погляд на працэс працы над рознымі часткамі серыі былі апублікаваныя новыя скрыншоты.

На відарысах мы бачым Гамеза, уладалюбівага дыктатара й самага магутнага з баронаў, гобліна й пару відаў Старога Лаґера.

Рэмэйк першай «Ґотыкі» выйдзе на PC, PlayStation 5 і Xbox Series, даты рэлізу ў гульні пакуль няма.
18👍5🥰5
📢 Да саракагодзьдзя фільма "Тэрмінатар" Nacon прадставіла гульню Terminator Survivors

Гуляйце за выжыўшага й дасьледуйце адкрыты сьвет, які застаўся пасьля Суднага дня, у адзіночку ці зь сябрамі. Зьбірайце рэсурсы, каб пабудаваць базу для чалавецтва. Але памятайце: вы тут не адны. За вамі палююць машыны Skynet і варожыя фракцыі!

Гульня выйдзе ў раньні доступ Steam 24 кастрычніка (у дзень выхаду першага фільма). Пазьней павінны адбыцца рэлізы на PlayStation 5 і Xbox Series.
👍111🌚1
📢 Greedfall 2 выйдзе ў раньні доступ гэтым летам

Зноў акуніцеся ва ўнікальны свет GreedFall ў яшчэ больш глыбокай ролевай гульні. Пакінуўшы востраў, на якім вы нарадзіліся, здабудзеце волю, даследуйце стары кантынент і стварыце свой лёс пасродкам саюзаў, інтрыг і бітваў!

Распрацоўнікі са студыі Spiders дадаткова расказалі, што Greedfall 2 The Dying World будзе апавядаць пра падзеі, якія разгортваліся за тры гады да дзеяньня першай часткі, а галоўным героем стане ўраджэнец выспы Цір-Фрады, якога сілком прывезьлі на кантынэнт Гакан, дзе лютуе чума й вайна!
8👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Распрацоўнікі SlavicPunk анансавалі апакаліптычны баявік Sancticide

Паспрабуйце сябе ў ролі Езекііля, мытніка на службе Горы, які бадзяецца сярод руін нашага сьвету ў Судныя дні. Настаў час самага сапраўднага Апакаліпсісу і яго мэта — выкараніць грэх на славу Творцы. Даведайцеся, ці здольны чалавек вынесьці такі лёс!

Паводле словаў распрацоўшчыкаў, у гульні будзе ўнікальная асаблівасьць у выглядзе кашруту (сыстэма рытуальных правілаў, якія вызначаюць адпаведнасьць чаго-небудзь патрабаваньням Галахі — габрэйскага закона) — гульцам трэба будзе ўлічваць адабрэньне нябёсаў пры выбары амуніцыі, узаемаадносінах зь іншымі пэрсанажамі й нават пры наведваньні пэўных месцаў.

Sancticide выйдзе на РС, дакладнай даты няма, але, верагодна, гэта будзе 2025 год.
❤‍🔥12
📢 Адбыўся рэліз ролевай гульні The Thaumaturge

The Thaumaturge — гэта сюжэтная ролевая гульня з маральна неадназначнымі выбарамі, дзеяньне якой адбываецца ў культурна разнастайным сьвеце Варшавы пачатку 20-га стагодзьдзя, сьвеце, напоўненым таямнічымі сіламі й дзіўнымі этэрнымі істотамі, якія называюцца салютарамі.

Крытыкі ацанілі гульню дастаткова стрымана ( 75 балаў на Metacritic).
Гульню хваляць за разнастайныя цікавыя й незвычайныя мэханікі, якія, на жаль, у большасьці сваёй дастаткова сырыя. Захапляльны сюжэт псуюць драўляныя пэрсанажы, якія не выклікаюць да сябе асаблівых сымпатыяў, а вось да баявой сыстэмы прэтэнзіяў у журналістаў няма.

Кошт гульні — $18.99.
👍9🤔2❤‍🔥11