Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Аматар The Witcher заплаціў 7 тысяч даляраў за ўдзел у захопе рухаў праекта «Polaris»

Студыя CD Projekt RED у рамках буйной дабрачыннай акцыі "Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогі" выставіла на аўкцыён незвычайны лот. Яна прапанавала выкупіць права ўдзелу ў сэсіі кампутарнага захопу рухаў актораў для будучай гульні серыі «Вядзьмар».

Пераможца не пашкадаваў грошай за ўнікальную прапанову, заплаціўшы за яе 30 100 польскіх злотых (амаль 7,5 тысяч даляраў), перамогшы 32 канкурэнтаў!

Фаната чакаюць у офісе CD Projekt RED, дзе яго чакае навучаньне ў прафэсійных актораў, непасрэдна сам запіс, экскурсія й мяшок сувэніраў.

Праца над Polaris, прамым працягам трылёгіі The Witcher, пачнецца ў гэтым годзе, і да сярэдзіны году над ёй будуць працаваць каля 400 чалавек.
👍215
📢 Шматпакутная Skull & Bones даплыла да рэлізу

Увайдзіце ў небясьпечны сьвет Skull & Bones, дзе вы гуляеце па ўласных правілах, каб падняцца зь нікога й стаць самым страшным пірацкім каралём!

З часоў свайго анонсу гульня прайшла вельмі доўгі шлях і сутыкнулася з разнастайнымі праблемамі. Навінку ўпершыню паказалі яшчэ ў 2017 годзе на выставе E3 — першапачаткова яна ўяўляла сабой мультыплэерны дадатак да Assassinʼs Creed IV: Black Flag. Тады прыгоду плянавалі выпусьціць у 2019 годзе, але з таго часу гульня перажыла мноства перазагрузак і пераносаў.

Крытыкі сустрэлі Skull and Bones стрыманымі водгукамі. Па вэрсіі Metacritic сярэдні бал гульні склаў усяго 64 бала, Opencritic — 60 балаў.
У гульні выдатны сэтынг, цікавыя марскія баі (ды й у цэлым баявая сыстэма) і дрэннае ўсё астатняе.

❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
🌭11👍4🥱3🌚1
📰 Распрацоўнікі Payday 3 паказалі пляны па рэабілітацыі гульні ў 2024 годзе

У Starbreeze Studios, як і абяцалі, падзяліліся плянамі па разьвіцьцю Payday 3 у 2024 годзе.
Пасьля рэлізу гульня сутыкнулася са шквалам нэґатыву, выкліканага рознымі тэхнічнымі праблемамі й дзіўнымі рашэньнямі распрацоўнікаў.

На падставе водгукаў гульцоў распрацоўнікі паказалі плян з сымбалічным назовам Operation Medic Bag, які павінен уваскрэсіць гульню.

Паводле яго, Starbreeze засяродзіцца на перарабленьні інтэрфейсу, а таксама на паляпшэньні стабільнасьці й даданьні адзіночнага рэжыму для гульні без падлучэньня да сеціва. Не абыдзецца бяз новага кантэнту, уключаючы тры платныя дапаўненьні (кошт якіх абяцаюць перагледзець).
Гэтак жа ў абнаўленьнях зьявяцца новыя галіны навыкаў, касмэтычны кантэнт і многае іншае.
🤡8👍5
📰 Кіраўнік Embracer заявіў, што масавыя звальненьні неабходныя індустрыі

Embracer — флагман індустрыі па звальненьням супрацоўнікаў, стала свайго роду антыгероем падчас канфэрэнцыі DICE, нагадаем, што з сакавіка 2023 году ў рамках сваёй праґрамы рэструктурызацыі Embracer Group звольніла каля 1400 чалавек, закрыла шэраг студыяў і скасавала як мінімум 42 праекты.

Галоўны выканаўчы дырэктар Embracer Group Ларс Вінґефорс падчас гутаркі з інвэстарамі заявіў, што цяперашняе скарачэньне пэрсанала ў кампаніі й ва ўсёй індустрыі — гэта "тое, праз што ўсім трэба прайсьці". Ён растлумачыў стратэгію карпарацыі імкненьнем скараціць тое, што мае "найменшыя шанцы на посьпех у будучыні", захаваўшы толькі "самыя культавыя студыі".

Паводле яго справаздачы, рэструктурызацыя прынесла свой плён, павялічыўшы ўзровень чыстага даходу да новага для кампаніі рэкорду (лічбаў няма).
Сама рэструктурызацыя скончыцца ў сакавіку, але Вінґефорс упэўнены, што будзе й далей працягваць яе ўкараненьне, пастаянна карэктуючы бізнэс.
🤡15🤔5
🏡 Як жывецца ў вёсцы чалавеку, які прывык карыстацца таксі і сэрвісамі дастаўкі, а цяпер чэрпае ваду са студні і штодзень топіць печ?

Канал «Лукашынскі дзённік» распавядае пра жыццё былога гараджаніна, які ў адзін момант памяняў бестурботнасць і камфорт на лад жыцця тыповага селяніна і… не шкадуе!

Падпісвайцеся, каб даведацца, якімі словамі лаюцца ў сучаснай вёсцы, ці лёгка зімой дабрацца да райцэнтра і чаму вокліч «Кароў выганяйце» больш не гучыць у сучаснай вёсцы : @lukadzen
🔥8❤‍🔥5👍2
📢 Ролевы соўлслайк-экшэн Enotria: The Last Song атрымаў сьвежы трэйлер

Enotria: The Last Song — сонечны соулслайк на аснове італьянскіх леґенд. Насіце маскі, якія зьмяняюць ролі, змагайцеся зь лютымі ворагамі, зьмяняйце рэальнасьць сілай Ардор і даведайцеся сакрэты Энотрыі — краіны, якая захраснула ў бясконцай пʼесе!

Стандартная вэрсія Enotria: The Last Song абыдзецца ў 50 даляраў, а Deluxe — у 60 даляраў.
Рэліз адбудзецца 21 чэрвеня на PC, PS5 і Xbox Series.
🤔6👍4👎1
📰 Deep Rock Galactic Survivor абыйшла арыгінальную гульню па пікавым онлайне ў Steam

Адзіночны аўта-шутэр з элемэнтамі выжываньня Deep Rock Galactic: Survivor, які зьяўляецца сьпін-офам Deep Rock Galactic, паставіў зусім нечаканы рэкорд, абышоўшы арыґінальную гульню па пікавых паказчыках у Steam!

Пікавы онлайн гульни дасягнуў 47,872 гульцоў адначасова, усяго праз 4 дні пасьля выхаду ў раньні доступ. І гэта больш, чым у арыгінала, які прыцягнуў 46,687 гульцоў адначасова.

"Гэта не павінна было адбыцца!", — пажартаваў кіраўнік Ghost Ship Games у сацсетках.
❤‍🔥19😁3👍1
📰 Bethesda рыхтуецца выпусьціць спэцыяльную анталёгію Fallout

Bethesda абʼявіла аб хуткім выхадзе спэцыяльнай анталёгіі Fallout.
Зборнік Fallout S.P.E.C.I.A.L выйдзе 11 красавіка й будзе ўключаць у сябе агучаную мадэль корпуса атамнай бомбы, у якую ўкладзены карткі S.P.E.C.I.A.L, натхнёныя гульнявымі перкамі. На кожнай зь іх будзе код для актывацыі PC-вэрсіі гульняў серыі:

▫️Fallout;
▫️Fallout 2: A Post Nuclear Role Playing Game;
▫️Fallout Tactics: Brotherhood of Steel;
▫️Fallout 3: Game of the Year Edition;
▫️Fallout: New Vegas — Ultimate Edition;
▫️Fallout 4: Game of the Year Edition;
▫️Fallout 76.

Кошт у дадзены момант не вядомы.
👍11❤‍🔥4👎3🌭2
📰 Стваральнікі Deep Rock Galactic не супраць убачыць экранізацыю сваёй гульні

Ґенэральны дырэктар студыі Ghost Ship Games, якая стварыла Deep Rock Galactic даў інтэрвію, у якім закрануў тэму таго, што аўтары каапэратыўнага шутэра аб гномах зусім не супраць убачыць экранізацыю па сваім сусьвеце, аднак з гэтым ня ўсё так проста.

Распрацоўнікі зараз ня могуць надаць увесь свой час працы над экранізацыяй, а давяраць усё ў рукі прадусарскіх кампаніяў (якія, дарэчы, прапаноўвалі свае паслугі), яны не жадаюць, бо лічаць гэта ня правільным.

Ад ідэі не адмаўляюцца, але зараз яна прыбрана ў "далёкую шуфлядку".
🤝13🤔4🙏1
📰 Skull & Bones "апусьцілася на дно" Metacritic

Пірацкая прыгода Skull & Bones сабрала першыя адзнакі карыстачоў на Metacritic, прычым агульныя вынікі апынуліся даволі гнятлівымі — 3 бала й 325 адзнак (праўда сярэдняя адзнака пакуль яшчэ трымаецца на ўзроўні 64 бала).

Гульню лаюць літаральна за ўсё, уключаючы праблемы з ґеймплэем, сюжэтам, агульным напаўненьнем кантэнтам й тэхнічным складнікам!
Асобна карыстачоў раззлавала тое, што частка гульнявой мапы недаступная, яна ёсьць у гульні (і дзякуючы багам гэта можна ўбачыць), але верагодна, дадаць яе плянуюць ужо платна!

Некаторыя карыстачы, зрэшты, пакідаюць станоўчыя водгукі, адзначаючы, добрую атмасфэру й марскія баі (хоць і яны ня могуць не згадаць аб хібах і праблемах з аптымізацыяй).
🌚17👍4
📰 У сеціве зьявіліся першыя кадры экранізацыі Borderlands

Выданьне People паказала эксклюзіўныя першыя кадры экранізацыі Borderlands, прэмʼера якой адбудзецца 9 жніўня.

Галоўную ролю (ролю Ліліт) выконвае акторка Кейт Бланшэт (Галадрыэль — Уладар Пярсьцёнкаў).
Гэтак жа ў фільме можна будзе ўбачыць іншых знаёмых пэрсанажаў: Ролянда (Кевін Харт), Патрыцыю Таніс (Джэймі Лі Кёрціс), Малышку Ціну (Арыяна Грынблат), псыхаванага Кінга (Фларыян Мунцяну) і Жалязяку (голас яму падарыў Джэк Блэк).

У аснове сюжэту экранізацыі ляжаць пошукі зьніклай дачкі нейкага самага магутнага нягодніка сусьвету!

Upd. А вось і тызер
❤‍🔥16👍7🤔1
📰 Выжывалка вэтэранаў BioWare атрымала зьмешаныя водгукі ў Steam

Cтудыя Inflexion Games, заснаваная вэтэранамі BioWare, выпусьціла сваю выжывалку Nightingale у раньні доступ на PC.

Пікавы онлайн Nightingale у Steam дасягнуў ужо 47,569 гульцоў адначасова!
Праўда водгукі аб гульні пакідаюць жадаць лепшага.
Гульня здаецца прыемнай, але не валодае чым-небудзь рэвалюцыйным. Гульцам спадабалася атмасфэра й ґеймплэй (асаблівай увагі заслужыла перамяшчэньня на парасоніку ў стылі Мэры Попінс), гэтак жа многія хваляць аптымізацыю (вельми добрую для гульні ў раньнім доступе).
Асноўныя скаргі тычацца неабходнасьці ўвесь час быць падлучаным да інтэрнэту.

Кошт гульни — $26.99
👍10
📢 FromSoftware прадставіла ґеймплейны трэйлер дапаўненьні Shadow of the Erdtree для Elden Ring

Адкрывайце нязьведаныя месцы, ваюйце з грознымі супернікамі й атрымлівайце асалоду ад густам перамогі. Сачыце за займальнымі ўзаемаадносінамі герояў. Акунуцца ў гісторыю, поўную драм і інтрыг, якая нікога не пакіне абыякавым!

Кошт DLC — $25.99
Рэліз адбудзецца 21 чэрвеня.
11👍8❤‍🔥3
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Super Meat Boy Forever

Super Meat Boy Foreverмясному хлопцу зноў трэба выпрабаваць сябе ў гульні Super Meat Boy Forever! Узроўні тут поўныя жорсткасьці, а сьмерць немінучая. Бегайце, скачыце, прабівайцеся й прарывайцеся па знаёмых месцах і новых сьветах у гісторыі, якая проста створана для вялікага экрана!
Распрацоўнік — Team Meat (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 29 лютага.
👍16
📢 Рэліз Prison Architect 2 перанесьлі

Paradox абвясьціла, што сіквел папулярнага сімулятара турмы, Prison Architect 2, не выйдзе 26 сакавіка. Распрацоўнікам трэба больш часу для "паліроўкі" гульні:

Уважліва разгледзеўшы магчымасьць выпуску гульні ў заяўленыя раней тэрміны, мы прынялі рашэньне выкарыстоўваць дадатковы час, каб быць упэўненымі ў тым, што гульцы атрымаюць лепшы гульнявы досьвед ужо ў дзень запуску Prison Architect 2.

Што б чаканьні не былі нясьцерпнымі, стваральнікі гульні правядуць серыю трансьляцый на Youtube!
🤔7👍3
📢 Дэтэктыўная адвенчура Pentiment выйшла на PlayStation і Nintendo Switch

Мастацтва імітуе сьмерць
Ступіце ў жывы ілюстраваны сьвет, натхнёны ілюмінаванымі рукапісамі й ксылягравюрамі, і вы апынецеся ў Эўропе, якая стаіць на парозе маштабных рэлігійных і палітычных зьмен. Разам з таленавітым мастаком Андрэасам Малерам вы сутыкнецеся з забойствамі, скандаламі й інтрыгамі, якія прагрымелі ў Баварскіх Альпах!


Пачынаючы з 22 лютага, уладальнікі PS4, PS5 і Switch могуць далучыцца да адвенчуры ад Obsidian!
Кошт гульні — $19.99
Першапачаткова Pentiment выйшла ў лістападзе 2022 году на PC і Xbox.
👍94
📰 Larian дадасьць афіцыйную падтрымку модаў у Baldurʼs Gate 3

Кіраўнік выдавецкага аддзела Larian Майкл Доус расказаў у сацыяльных сетках, што кампанія актыўна працуе над даданьнем афіцыйнай падтрымкі модаў на ўсіх плятформах!

Па словах Доўса, у распрацоўшчыкаў Baldurʼs Gate 3 ужо ёсьць сыстэма для гэтай мэты, якая мае патрэбу ў дадатковым тэставаньні й дапрацоўцы. Larian шануе сваю супольнасьць моддэраў і выдатна разумее ўсю непрыемнасьць сытуацыі, калі абнаўленьні гульні прыводзяць да «паломкі» усталяваных модаў. Акрамя таго, студыя хоча даць магчымасьць энтузіястам выпускаць свае творы на розных плятформах.
15👍4🥱1
📢 Стратэгія Millennia выйдзе 26 сакавіка

Выдавецтва Paradox Interactive і студыя C Prompt Games назвалі дату выхаду стратэгіі пра разьвіцьцё чалавецтва Millennia — 26 сакавіка 2024-а.

Гульня пазыцыянуе сябе як рэвалюцыйную 4Х-стратэгію, дзе гульцам трэба будзе разьвіваць чалавецтва ад дагістарычных часоў да заваяваньня космасу, ствараючы свой варыянт сусьветнай гісторыі.

Кошт звычайнага выданьня — $26.99;
Кошт Premium Edition — $40.49.
👍11🗿2
📰 Ґеймдырэктар Elden Ring назваў галоўную перавагу Shadow of the Erdtree

Хідэтак Міядзакі — ґеймдырэктар Elden Ring назваў галоўныя перавагі дапаўненьня Shadow of the Erdtree для Elden Ring. Па словах аўтара, яны заключаюцца ў новай зброі, загаворах і прыёмах.

Распрацоўнік нагадаў, што ў Shadow of the Erdtree будзе цэлых 8 новых тыпаў зброі, а таксама дапаўненьні да існуючых варыянтаў. Гульцы могуць чакаць у тым ліку клясычныя японскія мячы, да прыкладу Таці, а таксама мячы зь лязом на адваротным баку. Акрамя таго, Міядзакі згадаў кідальныя нажы, баявыя мастацтва й «дуэльныя шчыты».
Асобнага згадваньня заслугоўваюць новыя элемэнты навыкаў, якія будуць даступныя толькі ў новых абласьцях.

Рэліз Shadow of the Erdtree чакаецца 21 чэрвеня на PC, PlayStation і Xbox. Папярэднія заказы ўжо адкрыты.
🆒8👍3❤‍🔥1