Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
🎁 Цяпер у Steam можна бясплатна забраць: RPG Maker XP

Стваральнікі рухавіка RPG Maker абвясьцілі аб правядзеньні чарговага фэстывалю RPG Maker Festival у Steam. Ён прымеркаваны да Дня RPG Maker, які адзначаюць 15 лютага!

У гонар сьвята, бясплатна можна забраць RPG Maker XP (2005) — зборнік інструмэнтаў, якія дазваляюць усім жадаючым стварыць уласную ролевую гульню, нават не валодаючы спэцыяльнымі навыкамі.

❗️Акцыя скончыцца 19 лютага
👍17
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl атрымала новы музычны ролік

Студыя GSC Game World апублікавала новы ролік S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl, які прысьвяцілі музычнай кампазыцыі Sinister screens. На фоне можна ўбачыць нейкую загадкавую лябараторыю са злавеснымі экранамі, аўдыё-усталёўкамі й крэслам для пацыентаў (можна меркаваць, што ў дадзеным месцы кагосьці замбіруюць).

Апісаньне абвяшчае, што сэрцабіцьце гульцоў будзе ўзмацняцца, а экраны зададуць рытм бітвы ўнутры галавы — застанецца націснуць на спускавы кручок зброі й выстаяць!

Рэліз новай часткі Сталкера адбудзецца 5 верасьня, на PC і Xbox Series.
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
🗿10🤔5👍3
🎁 Цяпер у Steam можна бясплатна забраць: Dead Island: Riptide Definitive Edition

Dead Island: Riptide Definitive Editionсардэчна запрашаем у незабыўны зомбі-апакаліпсіс, яшчэ больш прыгожы, чым калі-небудзь. Апынуўшыся ў эпічнай эпідэміі зомбі на трапічным востраве Баной, ваша адзіная мэта: выжыць!

❗️Забраць гульню можна да 15 лютага
Upd. Раздача стала недаступна на тэрыторыі Беларусі!
👍111
📰 Інсайдэр: новыя гульні пад брэндам FIFA будзе ствараць 2K Games

Інсайдэр пад нікам Kurakasis паведаміў, што брэнд FIFA на гульнявым рынку зараз можа перайсьці да кампаніі 2K Games!

Паводле яго паведамленьня (якое ён выдаў за "выпадковую памылку"), новая гульня можа насіць назоў FIFA World Cup 2K26, аднак афіцыйнай інфармацыі на дадзены момант няма. Калі ўсё гэта праўда, то цалкам верагодна, што навіны зьявяцца ўжо напрацягу гэтага года!

Раней FIFA працавала з EA, але бакі спынілі супрацоўніцтва пасьля рэлізу FIFA 23 — зараз сэрыя футбольных сімулятараў кампаніі называецца EA Sports FC.
🤡8👍4
🎁 Цяпер у GOG можна бясплатна забраць: FlatOut

FlatOut напоўненая адрэналінам гоначная гульня на маслкарах у спалучэньні з выбухнjq фізыкай, захапляльнымі эфэктамі й ґрафікай, інавацыйным гульнявым мэханізмам і старой добрай весялосьцю!
Распрацоўнік — Bugbear Entertainment (Фінляндыя).

❗️Забраць гульню можна да 22 лютага.
‼️Калі не адчыняецца старонка гульні, аўтарызуйцеся на сайце GOG, клікніце на спасылку, а затым правярайце гульню ў бібліятэцы.
24👍9
📰 Тры падразьдзяленьні Ubisoft абвясьцілі забастоўку

Супрацоўнікі трох францускіх студыяў Ubisoft абвясьцілі забастоўку працадаўцу! Сярод іх Ubisoft Montpellier (стваральнікі нядаўняй, пасьпяховай Prince of Persia The Lost Crown), а гэтак жа Ubisoft Paris і Ubisoft Annecy. Прычына забастоўкі — незадаволенасьць заработнай платай.

«Нягледзячы на намаганьні прафзьвяза знайсьці прымальны кампраміс, перамовы ўперліся ў сьцяну. Каб дасягнуць мэтавых паказчыкаў па скарачэньні выдаткаў, кіраўніцтва прапанавала бюджэт, прызначаны для павышэньня заработнай платы, які быў бы ніжэйшы за інфляцыю другі год запар»

Адзін з забастоўшчыкаў заявіў, што Ubisoft накіравана зэканоміць 200 мільёнаў эўра на вытворчых выдатках на працягу наступных двух гадоў, гэта тычыцца й заробкаў.
👍14🆒5🤝3
📰 Baldur's Gate 3 прынесла ўладальнікам DnD 90 млн. даляраў

Прадстаўнікі кампаніі Hasbro (уладальніца Wizards of the Coast і правоў на Dungeons & Dragons) паведаміў у сваёй фінансавай справаздачы аб росьце сегментаў Wizards of the Coast і лічбавых гульняў (на 10% больш) на фоне зьніжэньня агульных даходаў (на 15% ніжэй). Паводле зьвестак, Baldurʼs Gate III зарабіла каля 90 млн даляраў.

Сама Baldurʼs Gate 3 тым часам хутка атрымае шосты патч зь вялікай колькасьцю розных паляпшэньняў (агульная вага патча 21 Гб (агульная вага гульні 150)).
13👍6
📰 Прагнасьць Blizzard дзівіць: гульцы раскрытыкавалі Diablo IV за новую касмэтыку

13 лютага студыя Blizzard Entertainment выпусьціла для Diablo IV абнаўленьне 1.3.2. Патч выпраўляе розныя памылкі ў гульні й дадае ў яе новую мэханіку, злучаную са стварэньнем ультрарэдкіх прадметаў.
Разам з гэтым у гульнявой краме зьявіліся новыя тавары, якія не спадабаліся гульцам.

Гульцы масава выказалі незадаволенасьць тым, што Blizzard запусьціла ў продаж у Diablo IV рознакаляровыя парталы коштам 30 даляраў. У супольнасьці лічаць, што іх кошт завышаны, паколькі ён складае амаль палову ад поўнага кошту гульні.
(Дарэчы колер нельга выбіраць, ён залежыць ад вашага кляса)

Але гэта не мяжа! У краме зьявіўся новы маунт «Крышталяносец», які ўваходзіць у набор «Шкляная пуга», які можна набыць за 65$ (на некалькі даляраў менш за саму гульню).
🤡18🌚2
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Dakar Desert Rally

Dakar Desert Rallyгэта самыя маштабныя гонкі па пустыні, якія перадаюць усю хуткасьць і ажыятаж самага буйнага ралі на плянэце. Вас чакае мноства ліцэнзаваных матацыклаў, аўтамабіляў, грузавікоў, квадрацыклаў і ўсюдыходаў ад сусьветных канцэрнаў!
Распрацоўнік — Saber Porto Ltd. (Партугалія).

❗️Забраць гульню можна да 22 лютага.
👍15
📰 Xbox расказала доўгачаканыя навіны аб зьменах у сваім бізнэсе

Microsoft выпусьціла спэцыяльны выпуск падкаста Xbox, у яким Філ Спэнсэр, Сара Бонд і Мэт Буці падзяліліся падрабязнасьцямі аб сваім «бачаньні будучыні Xbox».

Коратка аб галоўным:

▫️Чатыры эксклюзівы Xbox выйдуць на PS5 і Nintendo Switch (што гэта за гульні не сказана, аднак гэта не Starfield і Indiana Jones and the Great Circle. Паводле інсайдаў гэта будуць Pentiment, Hi-Fi RUSH, Sea of Thieves і Grounded);
▫️Спэнсэр не выключае зьяўленьні іншых гульняў Microsoft на PS5 і Nintendo Switch у будучыні (усё залежыць ад посьпехаў вышэй згаданых гульняў);
▫️Рэлиз гульняў Microsoft на іншых плятформах не азначае фундамэнтальнай зьмены стратэгіі кампаніі, эксклюзівы для Xbox па ранейшым будуць рэгулярна выходзіць, аднак Спэнсэр упэўнены, што ў індустрыі ў цэлым іх будзе ўсё менш;
▫️У Microsoft разглядалі магчымасьць выпуску Gears of War, Microsoft Flight Simulator і наступнай часткі Doom на кансолях канкурэнтаў;
▫️Гульні Activision Blizzard пачнуць выходзіць у Game Pass увесну.
Diablo IV зьявіцца ў каталёгу 28 сакавіка на ПК і Xbox;
▫️Колькасьць падпісантаў Game Pass перавысіла 34 мільёны чалавек;
▫️Xbox наступнага пакаленьня ўжо ў распрацоўцы;
▫️У распрацоўцы знаходзіцца таксама нешта "унікальнае" (цалкам верагодна, гэта новая партатыўная кансоль).
👍125
📢 Новы праект аўтараў Ori абзавёўся ґеймплейным трэйлерам

Студыя Moon апублікавала на канале IGN відэа з падрабязнай дэманстрацыяй гульнявога працэсу ролевага баявіка No Rest for the Wicked, у якім гульцам прапанавана роля прадстаўніка сэкты містычных воінаў, якія змагаюцца з Морам. Нам абяцаюць змрочную й дарослую гісторыю аб тым, як звады прэтэндэнтаў на трон губяць краіну ня менш, чым старажытная чума!

Дата рэлізу невядома.
Больш падрабязнасьцяў абяцаюць даць 1 сакавіка.
👍94
📰 Геймер ужо 12 гадоў будуе сваё каралеўства ў Minecraft

І вось, што атрымалася!

Архітэктара завуць Лінард і пачаў ён ствараць каралеўства Галькін (так ён яго назваў) яшчэ ў 2012 годзе, калі гульня была ў самым пачатку свайго шляху.

Дарэчы, Лінар нават апублікаваў відэа, дзе паказвае дэталізацыю гарадоў і паселішчаў, прыгажосьць шырокіх сельскіх раёнаў, ляндшафты, гульнявыя мэханікі й дапаўненьні да лору Галекіна, створаныя да яго гадавіны.

Паглядзець можна ПА СПАСЫЛЦЫ
👍19🔥10❤‍🔥31
📰 Том Хендэрсан упэўнены, што гульні падаражэюць да $100

Вядомы інсайдэр Том Хендэрсан вырашыў крыху выказацца аб будучыні гульнявой індустрыі, ґрунтуючыся выключна на ўласным меркаваньні.

Хендэрсан упэўнены, што новае пакаленьне кансоляў зьявіцца не раней за 2028 год і яно будзе выключна "лічбавым", а фізычныя копіі гульняў цалкам зьнікнуць. Пры гэтым у мадэльнай лінейцы ў PlayStation і Xbox інсайдэр чакае зьяўленьне партатыўных прылад для паўнавартаснага ґеймінга.
Гэтак жа інсайдэр упэўнены, што з выхадам новых кансоляў, кошт на гульні ў $100 стане стандартным і гэтаму, на справе, мноства прычын, пачынаючы ад унутраных працэсаў у індустрыі, заканчваючы інфляцыяй.

Акрамя вышэйсказанага, інсайдэр упэўнены, што новых праектаў ад буйных студыяў будзе становіцца ўсё менш, бо для аптымізацыі выдаткаў шматлікія вырашаць засяродзіцца на правераных (прыбытковых) IP, гэтак жа верагодна, шматлікія новыя гульні часьцей будуць становіцца эксклюзівамі пэўных плятформаў.
😱17🤨5🤣1
📰 Студыя стваральнікаў Disco Elysium скараціла чвэрць штата й скасавала адон да гульні

Выданьне Sports Illustrated са спасылкай на свае крыніцы (інфармацыю ўжо афіцыйна пацьвердзілі), паведаміла, што ў студыі ZA/UM пад скарачэньні патрапіла каля 24 чалавек, а гэта прыкладна чвэрць ад агульнага штата эстонскай кампаніі.

Чыньнікам звальненьняў паслужыла адмена праекту з кодавай назвай X7 (меркавана гэта быў адон для Disco Elysium). Яго адмянілі з-за працяглых тэрмінаў стварэньня. Астатнія сілы й рэсурсы перакінуць на новыя (яшчэ не анансаваныя) праекты.
😢37
📰 Аматар The Witcher заплаціў 7 тысяч даляраў за ўдзел у захопе рухаў праекта «Polaris»

Студыя CD Projekt RED у рамках буйной дабрачыннай акцыі "Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогі" выставіла на аўкцыён незвычайны лот. Яна прапанавала выкупіць права ўдзелу ў сэсіі кампутарнага захопу рухаў актораў для будучай гульні серыі «Вядзьмар».

Пераможца не пашкадаваў грошай за ўнікальную прапанову, заплаціўшы за яе 30 100 польскіх злотых (амаль 7,5 тысяч даляраў), перамогшы 32 канкурэнтаў!

Фаната чакаюць у офісе CD Projekt RED, дзе яго чакае навучаньне ў прафэсійных актораў, непасрэдна сам запіс, экскурсія й мяшок сувэніраў.

Праца над Polaris, прамым працягам трылёгіі The Witcher, пачнецца ў гэтым годзе, і да сярэдзіны году над ёй будуць працаваць каля 400 чалавек.
👍215
📢 Шматпакутная Skull & Bones даплыла да рэлізу

Увайдзіце ў небясьпечны сьвет Skull & Bones, дзе вы гуляеце па ўласных правілах, каб падняцца зь нікога й стаць самым страшным пірацкім каралём!

З часоў свайго анонсу гульня прайшла вельмі доўгі шлях і сутыкнулася з разнастайнымі праблемамі. Навінку ўпершыню паказалі яшчэ ў 2017 годзе на выставе E3 — першапачаткова яна ўяўляла сабой мультыплэерны дадатак да Assassinʼs Creed IV: Black Flag. Тады прыгоду плянавалі выпусьціць у 2019 годзе, але з таго часу гульня перажыла мноства перазагрузак і пераносаў.

Крытыкі сустрэлі Skull and Bones стрыманымі водгукамі. Па вэрсіі Metacritic сярэдні бал гульні склаў усяго 64 бала, Opencritic — 60 балаў.
У гульні выдатны сэтынг, цікавыя марскія баі (ды й у цэлым баявая сыстэма) і дрэннае ўсё астатняе.

❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
🌭11👍4🥱3🌚1
📰 Распрацоўнікі Payday 3 паказалі пляны па рэабілітацыі гульні ў 2024 годзе

У Starbreeze Studios, як і абяцалі, падзяліліся плянамі па разьвіцьцю Payday 3 у 2024 годзе.
Пасьля рэлізу гульня сутыкнулася са шквалам нэґатыву, выкліканага рознымі тэхнічнымі праблемамі й дзіўнымі рашэньнямі распрацоўнікаў.

На падставе водгукаў гульцоў распрацоўнікі паказалі плян з сымбалічным назовам Operation Medic Bag, які павінен уваскрэсіць гульню.

Паводле яго, Starbreeze засяродзіцца на перарабленьні інтэрфейсу, а таксама на паляпшэньні стабільнасьці й даданьні адзіночнага рэжыму для гульні без падлучэньня да сеціва. Не абыдзецца бяз новага кантэнту, уключаючы тры платныя дапаўненьні (кошт якіх абяцаюць перагледзець).
Гэтак жа ў абнаўленьнях зьявяцца новыя галіны навыкаў, касмэтычны кантэнт і многае іншае.
🤡8👍5
📰 Кіраўнік Embracer заявіў, што масавыя звальненьні неабходныя індустрыі

Embracer — флагман індустрыі па звальненьням супрацоўнікаў, стала свайго роду антыгероем падчас канфэрэнцыі DICE, нагадаем, што з сакавіка 2023 году ў рамках сваёй праґрамы рэструктурызацыі Embracer Group звольніла каля 1400 чалавек, закрыла шэраг студыяў і скасавала як мінімум 42 праекты.

Галоўны выканаўчы дырэктар Embracer Group Ларс Вінґефорс падчас гутаркі з інвэстарамі заявіў, што цяперашняе скарачэньне пэрсанала ў кампаніі й ва ўсёй індустрыі — гэта "тое, праз што ўсім трэба прайсьці". Ён растлумачыў стратэгію карпарацыі імкненьнем скараціць тое, што мае "найменшыя шанцы на посьпех у будучыні", захаваўшы толькі "самыя культавыя студыі".

Паводле яго справаздачы, рэструктурызацыя прынесла свой плён, павялічыўшы ўзровень чыстага даходу да новага для кампаніі рэкорду (лічбаў няма).
Сама рэструктурызацыя скончыцца ў сакавіку, але Вінґефорс упэўнены, што будзе й далей працягваць яе ўкараненьне, пастаянна карэктуючы бізнэс.
🤡15🤔5