Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Valiant Hearts Coming Home выйдзе на кансолях і PC

Такую інфармацыю выявілі ў сьвежай справаздачы Ubisoft, паводле яе Valiant Hearts Coming Home выйдзе на кансолях (PS4, PS5, Xbox One, Xbox Series і Nintendo Switch) і PC да красавіка гэтага году.

Гульня ўяўляе сабой працяг Valiant Hearts: The Great War, дзе карыстальнікам расказвалі пра лёс некалькіх пэрсанажаў у пэрыяд Першай сусьветнай вайны. Сіквел жа апавядае пра цяжкае й складанае вяртаньне герояў дадому пасьля заканчэньня крывавых баёў.

Першапачаткова яе рэліз адбыўся на iOS і Android.
23👍2
📰 Гадавіну Hogwarts Legacy адзначылі відэа-падборкай з пацешнымі багамі

Avalanche Software адзначыла першыя ўгодкі Hogwarts Legacy выпусьціўшы ролік з пацешнымі (а месцамі й страшнымі) багамі: глюкамі мадэляў, дзіўнай левітацыя NPC, цікавай анімацыяй, праваламі пэрсанажаў пад зямлю пасьля дыялёгу, праблемамі з пазыцыянаваньнем частак цела й шматлікім іншым.

Таксама распрацоўникі падзяліліся статыстыкай гульні (якая, нагадаем, стала хітом і разышлася тыражом у 22 млн. копіяў):

▫️Разьмеркаваньне самых папулярных факультэтаў: «Сьлізэрын» (30%), «Грыфіндор» (29%), Хаффлпафф (24%) і «Рэйвэнкло» (17%).
▫️Колькі часу правялі ў гульні: 740 млн. гадзін.
▫️Колькі разоў выкарыстоўвалі функцыю хуткага перамяшчэньня: 3,05 мільярда разоў.
▫️Колькі гадзін лёталі на мятле: больш за 51 мільён гадзін.
▫️Колькі зельляў выраблена: 877 мільёнаў.
▫️Віды ворагаў, якіх гульцы забівалі часьцей за ўсё: цёмныя чараўнікі (5,25 мільярда забойстваў) і павукі (5,3 мільярда забойстваў).
👍11😁41
📰 У кодзе Counter-Strike 2 знайшлі намёкі на дзьве новыя гульні Valve

Датамайнеры выявілі ў сьвежым кодзе абнаўленьня Counter-Strike 2 некалькі фрагмэнтаў, якія намякаюць на дзьве розныя неанансаваныя гульні Valve. І самае цікавае тое, што адна зь іх можа быць зьвязана з сэрыяй Half-Life!

У кодзе выяўлены наступны радок: type = hlx_2d_basic. І частка hlx у гэтым радку падобная на кодавы назоў Half-Life: Alyx — HLVR. Невядома, што хаваецца пад X.
Гэтак жа было выяўлена каля 30 радкоў кода пад загалоўкам Citadel. Гэтая кодавая назва Valve ужо выкарыстоўвала раней. Супольнасьць мяркуе, што Citadel — будучая шматкарыстальніцкая гульня, верагодна гэта будзе нейкі ґеройскі шутэр.
👍13🤔7
📰 Ubisoft больш ня будзе ўкладваць грошы ў VR-гульні

Кіраўнік Ubisoft Іў Гійма абвясьціў, што кампанія ня будзе ўкладваць свае інвэстыцыі ў разьвіцьцё напрамку віртуальнай рэальнасьці. Гэтае рашэньне было выклікана слабымі продажамі Assassin Creed Nexus VR.

Assassinʼs Creed Nexus выйшла толькі для прылады Quest у лістападзе 2023 году. У гульні можна было зноў узяць ролю галоўных герояў папярэдніх гульняў: Эцыё, Касандры й Конара.
У прэс-рэлізе Ubisoft аб даходах за трэці квартал Nexus VR не згадваецца, але са словаў Гійма, кіраўніцтва студыі было расчаравана тым, як паказала сябе VR-частка Assassinʼs Creed.
Сама гульня, дарэчы, атрымалася нядрэннай и працягвае прадавацца.

Цікава ваша меркаваньне, ці ёсьць у VR сегмента будучыня ці гэта застанецца "забавай ня для ўсіх"?
😁22👍4
​​📰 Спадчыньніка Switch будуць распрацоўваць сумесна з Nvidia

Выданьне Reuters раскрыла падрабязнасьці аб бліжэйшых плянах Nvidia.
Як аказалася, вытворца відэакарт вырашыў адкрыць падразьдзяленьне, якое займаецца вытворчасьцю чыпаў для воблачных вылічэньняў, у тым ліку з ужываньнем тэхналогій штучнага інтэлекту. Nvidia мае мэту захапіць большую частку рынку й ахаваць сябе ад канкурэнтаў у дадзенай, новай вобласьці.

Карпарацыя плянуе працаваць з кампаніямі, якія не жадаюць выкарыстоўваць унівэрсальныя чыпы. Nvidia плянуе стварыць чыпы са паніжаным спажываньнем энэрґіі, але пры гэтым з магутнасьцю, якая можа скараціць часавыя выдаткі на вылічэньні. Кошт чыпа будзе варʼіравацца ад 16 да 100 тысяч даляраў.

Асобна была закранута тэма відэагульняў. Nvidia чакае павелічэньня рынка чыпаў для відэагульнявых прылад у момант запуску новага пакаленьня PlayStation і Xbox. Аднак Reuters паведамляе, што ўжо зараз Nvidia супрацоўнічае з Nintendo для стварэньня новай вэрсіі Switch з унікальным чыпам.
(Нагадаем, запуск новай вэрсіі Switch павінен адбыцца сёлета).
👍12
​​📰 «Голас» Адама Джэнсена разьвітаўся з сэрыяй Deus Ex

Актор Элайас Туфексіс, які агучыў Адама Джэнсена ў апошніх частках Deus Ex, пакінуў паведамленьне для фанатаў на Reddit, якое выглядае як цёплае разьвітаньне з сэрыяй:

Я хацеў зайсьці сюды й падзякаваць вам за гэтую старонку [Reddit], вашы цудоўныя паведамленьні на працягу многіх гадоў і за вашу пастаянную, неверагодна моцную падтрымку.
Як вы ведаеце, я гуляў Джэнсэна, і гэта адзін з дарагіх майму сэрцу пэрсанажаў. Падобна, што мяне заўсёды будуць асацыяваць зь ім, але мяне гэта задавальняе. Нажаль, яго гісторыя, верагодна, скончана. Я падазраю, што
скасаваная гульня [Deus Ex] не была гісторыяй Адама Джэнсэна, і адмена злуе мяне таму, што мае сябры з Eidos страцілі працу. Гульнявыя кампаніі сёньня займаюцца дзіўнымі рэчамі. Спадзяюся, што сытуацыя зьменіцца да лепшага.
29😭7😢1
📢 Адбыўся рэліз Banishers Ghosts of New Eden

Дзеяньне гульні разгортваецца ў 1695 годзе, у горадзе Нью-Ідэн, галоўныя героі — закаханыя паляўнічыя на прывідаў Антэя Дуартэ й Рэд Макрэй, якія пакляліся абараняць жывых ад душ, што не атрымалі спачын.
Чарговае заданьне заканчваецца траґедыяй: Антэя гіне й сама становіцца адной зь ненавісных ёй зданяў. У захопленай нежыцьцю паўночнаамэрыканскай глыбінцы закаханыя адчайна шукаюць спосаб выратаваць Антэю… .


Крытыкі ацанілі гульню досыць высока (Metacritic — 86, OpenCritic — 83), адзначаючы цікавы сюжэт і атмасфэру, лаючы пры гэтым гульнявы працэс, які нельга назваць моцна цікавым (асабліва гэта тычыцца баявой сыстэмы).

Кошт гульни — $39.99.
👍7🤔1
​​📢 Рэліз The Thaumaturge перанесьлі на сакавік

Польская студыя Foolʼs Theory абʼявіла, што вымушана зноў перанесьці рэліз The Thaumaturge.
Цяпер гульня выйдзе не ў лютым, а 4 сакавіка.

Гэта ўжо не першы перанос даты рэлізу The Thaumaturge. Першапачаткова яе рэліз быў заплянаваны на 5 сьнежня 2023 году, аднак распрацоўніки вырашылі, што дадатковы час дапаможа зрабіць гульню больш якаснай.

Цяпер студыя вырашыла, што люты перапоўнены навінкамі й іх гульня можа проста згубіцца сярод больш гучных рэлізаў.

Нагадаем, The Thaumaturge — гэта сюжэтная ролевая гульня з маральна неадназначнымі выбарамі, дзеяньне якой адбываецца ў культурна разнастайным сьвеце Варшавы пачатку 20-га стагодзьдзя, сьвеце, напоўненым таямнічымі сіламі й дзіўнымі этэрнымі істотамі, якія называюцца салютарамі.
🫡10
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Выйшаў першы трэйлер пячорнай прыгоды Goob

Незалежная студыя Dry Duck (створаная былым распрацоўшчыкам Rockstar) выпусьціла першы трэйлер сваёй дэбютнай гульні.

Гульня адправіць ґеймераў у эпічнае падарожжа ў глыбіні таямнічага й падступнага падземнага сьвету. Вам трэба будзе дасьледаваць вялізныя пячоры, якія кішаць лютымі монстрамі, здабываць каштоўныя мінэралы й пастаянна разьвиваць здольнасьці пэрсанажа.

Рэліз павінен адбыцца ў трэцім квартале 2024 году.
👍10
🎁 Цяпер у Steam можна бясплатна забраць: RPG Maker XP

Стваральнікі рухавіка RPG Maker абвясьцілі аб правядзеньні чарговага фэстывалю RPG Maker Festival у Steam. Ён прымеркаваны да Дня RPG Maker, які адзначаюць 15 лютага!

У гонар сьвята, бясплатна можна забраць RPG Maker XP (2005) — зборнік інструмэнтаў, якія дазваляюць усім жадаючым стварыць уласную ролевую гульню, нават не валодаючы спэцыяльнымі навыкамі.

❗️Акцыя скончыцца 19 лютага
👍17
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl атрымала новы музычны ролік

Студыя GSC Game World апублікавала новы ролік S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl, які прысьвяцілі музычнай кампазыцыі Sinister screens. На фоне можна ўбачыць нейкую загадкавую лябараторыю са злавеснымі экранамі, аўдыё-усталёўкамі й крэслам для пацыентаў (можна меркаваць, што ў дадзеным месцы кагосьці замбіруюць).

Апісаньне абвяшчае, што сэрцабіцьце гульцоў будзе ўзмацняцца, а экраны зададуць рытм бітвы ўнутры галавы — застанецца націснуць на спускавы кручок зброі й выстаяць!

Рэліз новай часткі Сталкера адбудзецца 5 верасьня, на PC і Xbox Series.
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
🗿10🤔5👍3
🎁 Цяпер у Steam можна бясплатна забраць: Dead Island: Riptide Definitive Edition

Dead Island: Riptide Definitive Editionсардэчна запрашаем у незабыўны зомбі-апакаліпсіс, яшчэ больш прыгожы, чым калі-небудзь. Апынуўшыся ў эпічнай эпідэміі зомбі на трапічным востраве Баной, ваша адзіная мэта: выжыць!

❗️Забраць гульню можна да 15 лютага
Upd. Раздача стала недаступна на тэрыторыі Беларусі!
👍111
📰 Інсайдэр: новыя гульні пад брэндам FIFA будзе ствараць 2K Games

Інсайдэр пад нікам Kurakasis паведаміў, што брэнд FIFA на гульнявым рынку зараз можа перайсьці да кампаніі 2K Games!

Паводле яго паведамленьня (якое ён выдаў за "выпадковую памылку"), новая гульня можа насіць назоў FIFA World Cup 2K26, аднак афіцыйнай інфармацыі на дадзены момант няма. Калі ўсё гэта праўда, то цалкам верагодна, што навіны зьявяцца ўжо напрацягу гэтага года!

Раней FIFA працавала з EA, але бакі спынілі супрацоўніцтва пасьля рэлізу FIFA 23 — зараз сэрыя футбольных сімулятараў кампаніі называецца EA Sports FC.
🤡8👍4
🎁 Цяпер у GOG можна бясплатна забраць: FlatOut

FlatOut напоўненая адрэналінам гоначная гульня на маслкарах у спалучэньні з выбухнjq фізыкай, захапляльнымі эфэктамі й ґрафікай, інавацыйным гульнявым мэханізмам і старой добрай весялосьцю!
Распрацоўнік — Bugbear Entertainment (Фінляндыя).

❗️Забраць гульню можна да 22 лютага.
‼️Калі не адчыняецца старонка гульні, аўтарызуйцеся на сайце GOG, клікніце на спасылку, а затым правярайце гульню ў бібліятэцы.
24👍9
📰 Тры падразьдзяленьні Ubisoft абвясьцілі забастоўку

Супрацоўнікі трох францускіх студыяў Ubisoft абвясьцілі забастоўку працадаўцу! Сярод іх Ubisoft Montpellier (стваральнікі нядаўняй, пасьпяховай Prince of Persia The Lost Crown), а гэтак жа Ubisoft Paris і Ubisoft Annecy. Прычына забастоўкі — незадаволенасьць заработнай платай.

«Нягледзячы на намаганьні прафзьвяза знайсьці прымальны кампраміс, перамовы ўперліся ў сьцяну. Каб дасягнуць мэтавых паказчыкаў па скарачэньні выдаткаў, кіраўніцтва прапанавала бюджэт, прызначаны для павышэньня заработнай платы, які быў бы ніжэйшы за інфляцыю другі год запар»

Адзін з забастоўшчыкаў заявіў, што Ubisoft накіравана зэканоміць 200 мільёнаў эўра на вытворчых выдатках на працягу наступных двух гадоў, гэта тычыцца й заробкаў.
👍14🆒5🤝3
📰 Baldur's Gate 3 прынесла ўладальнікам DnD 90 млн. даляраў

Прадстаўнікі кампаніі Hasbro (уладальніца Wizards of the Coast і правоў на Dungeons & Dragons) паведаміў у сваёй фінансавай справаздачы аб росьце сегментаў Wizards of the Coast і лічбавых гульняў (на 10% больш) на фоне зьніжэньня агульных даходаў (на 15% ніжэй). Паводле зьвестак, Baldurʼs Gate III зарабіла каля 90 млн даляраў.

Сама Baldurʼs Gate 3 тым часам хутка атрымае шосты патч зь вялікай колькасьцю розных паляпшэньняў (агульная вага патча 21 Гб (агульная вага гульні 150)).
13👍6
📰 Прагнасьць Blizzard дзівіць: гульцы раскрытыкавалі Diablo IV за новую касмэтыку

13 лютага студыя Blizzard Entertainment выпусьціла для Diablo IV абнаўленьне 1.3.2. Патч выпраўляе розныя памылкі ў гульні й дадае ў яе новую мэханіку, злучаную са стварэньнем ультрарэдкіх прадметаў.
Разам з гэтым у гульнявой краме зьявіліся новыя тавары, якія не спадабаліся гульцам.

Гульцы масава выказалі незадаволенасьць тым, што Blizzard запусьціла ў продаж у Diablo IV рознакаляровыя парталы коштам 30 даляраў. У супольнасьці лічаць, што іх кошт завышаны, паколькі ён складае амаль палову ад поўнага кошту гульні.
(Дарэчы колер нельга выбіраць, ён залежыць ад вашага кляса)

Але гэта не мяжа! У краме зьявіўся новы маунт «Крышталяносец», які ўваходзіць у набор «Шкляная пуга», які можна набыць за 65$ (на некалькі даляраў менш за саму гульню).
🤡18🌚2
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Dakar Desert Rally

Dakar Desert Rallyгэта самыя маштабныя гонкі па пустыні, якія перадаюць усю хуткасьць і ажыятаж самага буйнага ралі на плянэце. Вас чакае мноства ліцэнзаваных матацыклаў, аўтамабіляў, грузавікоў, квадрацыклаў і ўсюдыходаў ад сусьветных канцэрнаў!
Распрацоўнік — Saber Porto Ltd. (Партугалія).

❗️Забраць гульню можна да 22 лютага.
👍15
📰 Xbox расказала доўгачаканыя навіны аб зьменах у сваім бізнэсе

Microsoft выпусьціла спэцыяльны выпуск падкаста Xbox, у яким Філ Спэнсэр, Сара Бонд і Мэт Буці падзяліліся падрабязнасьцямі аб сваім «бачаньні будучыні Xbox».

Коратка аб галоўным:

▫️Чатыры эксклюзівы Xbox выйдуць на PS5 і Nintendo Switch (што гэта за гульні не сказана, аднак гэта не Starfield і Indiana Jones and the Great Circle. Паводле інсайдаў гэта будуць Pentiment, Hi-Fi RUSH, Sea of Thieves і Grounded);
▫️Спэнсэр не выключае зьяўленьні іншых гульняў Microsoft на PS5 і Nintendo Switch у будучыні (усё залежыць ад посьпехаў вышэй згаданых гульняў);
▫️Рэлиз гульняў Microsoft на іншых плятформах не азначае фундамэнтальнай зьмены стратэгіі кампаніі, эксклюзівы для Xbox па ранейшым будуць рэгулярна выходзіць, аднак Спэнсэр упэўнены, што ў індустрыі ў цэлым іх будзе ўсё менш;
▫️У Microsoft разглядалі магчымасьць выпуску Gears of War, Microsoft Flight Simulator і наступнай часткі Doom на кансолях канкурэнтаў;
▫️Гульні Activision Blizzard пачнуць выходзіць у Game Pass увесну.
Diablo IV зьявіцца ў каталёгу 28 сакавіка на ПК і Xbox;
▫️Колькасьць падпісантаў Game Pass перавысіла 34 мільёны чалавек;
▫️Xbox наступнага пакаленьня ўжо ў распрацоўцы;
▫️У распрацоўцы знаходзіцца таксама нешта "унікальнае" (цалкам верагодна, гэта новая партатыўная кансоль).
👍125
📢 Новы праект аўтараў Ori абзавёўся ґеймплейным трэйлерам

Студыя Moon апублікавала на канале IGN відэа з падрабязнай дэманстрацыяй гульнявога працэсу ролевага баявіка No Rest for the Wicked, у якім гульцам прапанавана роля прадстаўніка сэкты містычных воінаў, якія змагаюцца з Морам. Нам абяцаюць змрочную й дарослую гісторыю аб тым, як звады прэтэндэнтаў на трон губяць краіну ня менш, чым старажытная чума!

Дата рэлізу невядома.
Больш падрабязнасьцяў абяцаюць даць 1 сакавіка.
👍94