Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Распрацоўнікі перавыданьні Until Dawn падзяліліся падрабязнасьцямі будучай гульні

За абноўленае выданьне хорару адказваюць распрацоўнікі са студыі Ballistic Moon, якія перапрацавалі многія элемэнты гульні, у тым ліку візуальны й аўдыё складнікі.

Новую Until Dawn літаральна "перасабралі" на Unreal Engine 5, дадаўшы новыя анімацыі, палепшаныя мадэлі асяродзьдзя й пэрсанажаў (само сабой ґрафіка таксама стала лепш).
Перапрацавалі стваральнікі й гукавы складнік, дадаўшы саўндтрэк ад кампазытара Марка Карвэна.

Асобнага ўпамінаньня заслугоўваюць сюжэтныя зьмены. Галоўным чынам гаворка ідзе пра даданьне новых сцэн, накіраваных на эмацыйнае апусканьне ў гісторыю.

Рэліз заплянаваны на гэты год.
👍13❤‍🔥1
📰 Satisfactory пакіне раньні доступ у гэтым годзе

Распрацоўнікі папулярнай вытворчай стратэгіі Satisfactory абвясьцілі, што завяршаюць працу над вэрсіяй 1.0. Гульня пакіне раньні доступ (у якім яна знаходзілася з 2019 году) у гэтым годзе.
Таксама аўтары абвясьцілі, што гульня прадалася тыражом звыш 5,5 млн. копіяў!

Coffee Stain Studios папярэдзіла, што да выхаду рэлізнай вэрсіі не варта чакаць якія-небудзь сурʼёзных абнаўленьняў. Такім чынам, восьмы патч (які акрамя новых элемэнтаў ґеймплэя перанёс гульню на Unreal Engine 5) стане апошнім перад рэлізам гульні.
👍943
​​📰 Джэйсан Шраер напісаў кнігу аб падзеньні Blizzard

Журналіст Bloomberg Джэйсан Шраер, які стаў вядомы дзякуючы сваім дэталёвым расьсьледаваньням падзеяў гульнявой індустрыі напісаў сваю новую (трэцюю) кнігу — Play Nice: The Rise, Fall, and Future of Blizzard Entertainment («Гуляць па правілах: узьлёт, падзеньне й будучыня Blizzard Entertainment»).

У сваёй новай працы Шраер дасьледуе тры дзесяцігодзьдзі ўзьлётаў і падзеньняў у Blizzard Entertainment, якія прывялі да паглынаньня кампаніі й скандалу з харрасьментам, а затым і да «угоды стагодзьдзя» на 69 мільярдаў даляраў.
Паводле заявы аўтара, кніга заснавана на больш як трох сотнях інтэрвію з былымі супрацоўнікамі кампаніі.

«Гэта гісторыя пра тое, як кампанія, для якой прыярытэтам была прадказальнасьць, спрабавала працаваць з кампаніяй, для якой прыярытэтам была творчасьць, і пра тое, якая бязладзіца ўзьнікла ў выніку.

Кніга адказвае на многія пытаньні, якія ўзьнікаюць у людзей у сувязі з гісторыяй Blizzard, пачынаючы з раньніх дзён і заканчваючы сучаснай эпохай. Як з мары двух студэнтаў Каліфарнійскага ўнівэрсытэта Blizzard ператварылася ў сапраўдную імпэрыю відэагульняў? Што здарылася з кампаніяй пасьля ўзьлёту World of Warcraft? Чаму сышоў Мархейм? Навошта Коціку спатрэбілася ўмешвацца ў справы кампаніі, у якой усё было й так добра? Якія рэальныя гісторыі стаяць за такімі гульнямі, як Heroes of the Storm, Hearthstone і Overwatch 2? Колькі праблем у Blizzard узьнікла з-за Activision, а колькі — па ўласнай віне? Якой была культура Blizzard у 1990-я гады й як яна мянялася па меры таго, як кампанія станавілася ўсё буйней і больш прафэсійнай?»


Кніга паступіць у продаж сёлета.
Іншыя кнігі за аўтарствам Шраера, спакойна можна знайсьці на прылаўках кнігарняў (у тым ліку й у Беларусі), гаворка ідзе пра «Кроў, пот і пікселі. Адваротны бок індустрыі відэагульняў» і «Націсьні Reset. Як гульнявая індустрыя разбурае карʼеры й дае другі шанец».
18👏6🆒6
📰 У Steam пачаўся фэстываль дэма-вэрсіяў «Next Fest».

У Steam пачаўся ўжо традыцыйны фэстываль «Next Fest», на якім прадстаўлена сотні дэма-вэрсіяў розных гульняў, як вядомых так і не вельмі.

Цікавыя варыянты для азнаямленьня:

▫️Pacific Drive (фантастычная гульня-выжывалка);
▫️Stormgate (стратэгія ад стваральнікаў Warcraft III і StarCraft II);
▫️Copycat (гісторыя расказвае пра сувязь паміж чалавекам і хатняй жывёлай ва ўсіх яе праявах);
▫️Soulmask (сымпатычная пясочніца-выжывалка);
▫️Children of the Sun (тактычны шутэр-галаваломка);
▫️Winter Survival (выжываньне ў засьнежанай дзікай мясцовасьці з унікальнай сыстэмай розуму).

Фэстываль скончыцца 12 лютага (аднак многія дэма застануцца і пасьля яго).
👍133❤‍🔥2
​​📢 Распрацоўнікі Crusader Kings III анансавалі пакет DLC на 2024-ы

Распрацоўнікі Crusader Kings III з Paradox прадставілі новы набор DLC, які лічаць самым амбіцыйным за гісторыю серыі!
Акрамя набору з касмэтыкай (даступнага тым, хто купіць увесь набор цалкам) гульня атрымае тры дапаўненьня:

🔹Legends of the Dead — самае буйное DLC, якое прыўносіць у гульню шматлікае зь мінулай гульні, у прыватнасьці мэханіку распаўсюджваньня хвароб (як старых так і новых, да прыкладу будзе дададзена чорная сьмерць), легітымнасьць і сыстэму леґенд, апошняя дазваляе вам зрабіць сваіх пэрсанажаў (ці іх продкаў) сапраўднымі мітычнымі героямі, бо ўсім вядома, што ваш продак забіў цмока (а не мядзьведзя);
🔹Roads to Power — самы інтрыгуючы дадатак, які дазваляе гульцам прымерыць ролю ўплывовай бізантыйскай сямʼі й падняцца ўверх па прыступках імпэрскай бюракратыі.
Аднак самая цікавая частка DLC, гэта мэханіка гульні за безьзямельнага авантурыста! Цяпер можна будзе абраць (ці стварыць пэрсанажа), які ня мае свайго замка й прайсьці шлях ад простага найміта да магутнага фэадала;
🔹Wandering Nobles — невялікі набор падзеяў зьвязаны з падарожжамі.
❤‍🔥11👍4🔥1
📰 Capcom зладзіла галасаваньне за працяг сваіх франшызаў

Capcom запусьціла галасаваньне пад назовам "Супэрвыбары", у рамках якога карыстальнікам прапануюць адказаць на 10 пытаньняў. Сярод іх ёсьць пытаньні, якія тычацца патэнцыйных сіквелаў або сьпін-офаў розных гульняў выдаўца.

Сярод варыянтаў, на выбар прапануюць як актыўныя франшызы накшталт Resident Evil і Monster Hunter, так і напаўзабытыя серыі Dino Crisis, Okami, Onimusha, Darkstalkers, Breath of Fire, Mega Man, Ghosts ʼn Goblins і іншыя.

Акрамя пытаньня аб працягу той ці іншай гульні, распрацоўніка цікавіць, узровень зацікаўленасьці гульцоў у магчымых рэмэйках некаторых IP.
🤯9👍41
📰 Кіраўніцтва Xbox раскажа аб будучыні кампаніі на наступным тыдні

Філ Спэнсэр адрэагаваў на чуткі аб тым, што Xbox зьбіраецца выпусьціць некаторыя свае гульні на PlayStation 5 і Nintendo Switch. І яго заява прымушае думаць аб тым, што палітыку кампаніі сапраўды чакаюць важныя зьмены:

«Мы слухаем і чуем вас. На наступным тыдні мы правядзе бізнэс-мерапрыемства, на якім падзелімся з вамі больш падрабязнай інфармацыяй аб нашым бачаньні будучыні Xbox. Сачыце за навінамі»

Асобнай увагі заслугоўвае заява галоўнага рэдактара The Verge Тома Ўорэна, які паведаміў (спасылаючыся на крыніцы ўнутры Microsoft), што ў кампаніі ніхто толкам не ведае пра што ідзе гаворка, бо ўсё гэта падрыхтоўвае й абмяркоўвае толькі вышэйшае кіраўніцтва карпрарацыі.
🤔9👍5
📰 Стваральнікі The Life and Suffering of Sir Brante працуюць над новым праектам

Студыя Sever, якая вядома дзякуючы тэкставай прыгодзе The Life and Suffering of Sir Brante і змрочнай гульні The Feast, пасьля доўгага маўчаньня апублікавала заяву, у якой паабяцала захоўваць вернасьць мэты "ствараць глыбокія й незвычайныя гульні з сапраўднай свабодай дзеяньняў".

Увесь гэты час студыя актыўна працавала над зусім новым праектам, падрабязнасьці якога абяцаюць раскрыць у бліжэйшы час.
Асобна было згадана, што сьвет і гісторыю спадара Брантэ таксама не зьбіраюцца кідаць! Студыя Schisma Games (заснавальнік якой зьяўляецца аўтарам ідэі арыґінальнай гульні), працуе над працягам гульні!

Тэкставая прыгода The Life and Suffering of Sir Brante даступная на PC, PlayStation і Xbox. Карыстальнікі вельмі станоўча ацанілі гульню ў Steam, адзначаючы яе нелінейнасьць і цікавы сюжэт!
14🔥5
📰 Disney і Epic Games створаць новы забаўляльны сусьвет

Кампанія Disney зьбіраецца інвэставаць у Epic Games 1,5 млрд. даляраў. У рамках партнэрства будзе створаны новы «сусьвет гульняў і забаў», які абʼядноўвае пэрсанажаў франшызы «Зорныя войны», Marvel, Pixar і «Аватар» з Fortnite.

Па ідэі стваральнікаў, у гэтым новым сусьвеце карыстальнікі змогуць гуляць, забаўляцца, мець зносіны й зьдзяйсьняць пакупкі, у ідэале яе апісваюць як гэтакую сацыяльную сетку.
Кіраўнік Disney Боб Айґер лічыць праект самым вялікім рыўком кампаніі ў бок гульнявой індустрыі й маладога пакаленьня!
🤔12🥴6❤‍🔥4👎2🤡2👍1
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Doki Doki Literature Club Plus! і Lost Castle

Doki Doki Literature Club Plus! сардэчна запрашаем у клюб! Складайце вершы для сваёй выбраньніцы й акунуцца ў пекла школьнага запалу ў гэтым псыхалягічным хорары!
ℹ️ Гульня мае неафіцыйны пераклад на беларускую мову, ад каманды AniBel.

upd. на дадзенай вэрсіі гульні пераклад верагодна працаваць не будзе, але арыгінальная Doki Doki Literature Club цалкам бясплатная і там усё працуе 100%.
Распрацоўнік — Team Salvato (ЗША).

Lost Castleгэта ролевый экшн з элемэнтамі roguelike, у які можа гуляць да 4 чалавек адначасова! Перамагайце полчышчы монстраў на рандамізаваных узроўнях!
Распрацоўнік — Hunter Studio (Кітай).

❗️Забраць гульні можна да 15 лютага.
❤‍🔥13👍3💘2😘2
📢 Адбыўся рэліз змрочнай The Inquisitor

Езус не памёр пасьля расьпяцьця: ён спусьціўся з крыжа й адпомсьціў усім няверуючым. Праз 1500 гадоў войска інквізітараў агнём і мячом ахоўвае веру!
Дзеяньне разгортваецца ў альтэрнатыўным (рэлігійным) сусьвеце, дзе вы — Мардзімер Мадэрдзін, інквізітар на службе Бога!

Крыніцай натхненьня гульні паслужылі бэстсэлеры зь серыі «Інквізітар» польскага пісьменьніка Яцэка Пекары.

На момант напісаньня допіса ў гульні неадназначныя водгукі.
Яе хваляць за цікавы сюжэт і ў цэлым не самую дрэнную аптымізацыю, аднак лаюць за маральна састарэлыя элемэнты й некаторыя тэхнічныя агрэхі.

Кошты:
Звычайнае выданьне — $29.99;
Deluxe Edition — $35.99.
👍6🤔5
📰 Ubisoft абвясьціла Skull and Bones AAAA-гульнёй

Ґенэральны дырэктар Ubisoft Іў Гійма растлумачыў кошт Skull and Bones у $70. Прычнай гэтаму паслужыла тое, што пірацкі экшэн атрымаўся сапраўды маштабным і заслугоўвае статусу паўнавартаснага АААА праекта!
Гійма ўпэўнены, што ў доўгатэрміновай пэрспэктыве гульня прынясе свой плён (верагодна вялікія надзеі ўкладваюць ня толькі ў продажы самой гульні але й ва ўнутраныя сэрвісы).

Што да гульцоў, то яны моцна сумняваюцца ў посьпеху гульні. Многія карыстальнікі, якія атрымалі доступ да бэты апынуліся расчараваныя, бо гульня зусім не апраўдвае ўскладзеных надзеяў. Заданьні называюць аднатыпнымі, а ґеймплэй прэсным, тэхнічная бок і зусім шматлікім здаецца жудасным (не абыйшлося без багаў і праславутых экранаў загрузкі).

Нагадаем, шматпакутная Skull and Bones выходзіць 16 лютага на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
🤣29💊8😁5🤡3
📢 Адбыўся рэліз каапэратыўнага шутэра Helldivers 2

Станьце Пякельным Дэсантнікам і змагайцеся за свабоду па ўсім варожым космасе ў дынамічным, варʼяцкім і бязьлітасным шутэры з выглядам ад трэцяй асобы.

У момант рэлізу гульня аказалася дастаткова папулярнай у карыстальнікаў (пікавы онлайн склаў каля 60 тысяч чалавек), а вось водгукі аказаліся не такімі добрымі, гульню хваляць за цікавы геймплэй, а лаюць за тэхнічныя хібы.

Кошты:
Звычайнае выданьне — $39.99
Deluxe Edition — $59.99
👍12
📰 Valiant Hearts Coming Home выйдзе на кансолях і PC

Такую інфармацыю выявілі ў сьвежай справаздачы Ubisoft, паводле яе Valiant Hearts Coming Home выйдзе на кансолях (PS4, PS5, Xbox One, Xbox Series і Nintendo Switch) і PC да красавіка гэтага году.

Гульня ўяўляе сабой працяг Valiant Hearts: The Great War, дзе карыстальнікам расказвалі пра лёс некалькіх пэрсанажаў у пэрыяд Першай сусьветнай вайны. Сіквел жа апавядае пра цяжкае й складанае вяртаньне герояў дадому пасьля заканчэньня крывавых баёў.

Першапачаткова яе рэліз адбыўся на iOS і Android.
23👍2
📰 Гадавіну Hogwarts Legacy адзначылі відэа-падборкай з пацешнымі багамі

Avalanche Software адзначыла першыя ўгодкі Hogwarts Legacy выпусьціўшы ролік з пацешнымі (а месцамі й страшнымі) багамі: глюкамі мадэляў, дзіўнай левітацыя NPC, цікавай анімацыяй, праваламі пэрсанажаў пад зямлю пасьля дыялёгу, праблемамі з пазыцыянаваньнем частак цела й шматлікім іншым.

Таксама распрацоўникі падзяліліся статыстыкай гульні (якая, нагадаем, стала хітом і разышлася тыражом у 22 млн. копіяў):

▫️Разьмеркаваньне самых папулярных факультэтаў: «Сьлізэрын» (30%), «Грыфіндор» (29%), Хаффлпафф (24%) і «Рэйвэнкло» (17%).
▫️Колькі часу правялі ў гульні: 740 млн. гадзін.
▫️Колькі разоў выкарыстоўвалі функцыю хуткага перамяшчэньня: 3,05 мільярда разоў.
▫️Колькі гадзін лёталі на мятле: больш за 51 мільён гадзін.
▫️Колькі зельляў выраблена: 877 мільёнаў.
▫️Віды ворагаў, якіх гульцы забівалі часьцей за ўсё: цёмныя чараўнікі (5,25 мільярда забойстваў) і павукі (5,3 мільярда забойстваў).
👍11😁41
📰 У кодзе Counter-Strike 2 знайшлі намёкі на дзьве новыя гульні Valve

Датамайнеры выявілі ў сьвежым кодзе абнаўленьня Counter-Strike 2 некалькі фрагмэнтаў, якія намякаюць на дзьве розныя неанансаваныя гульні Valve. І самае цікавае тое, што адна зь іх можа быць зьвязана з сэрыяй Half-Life!

У кодзе выяўлены наступны радок: type = hlx_2d_basic. І частка hlx у гэтым радку падобная на кодавы назоў Half-Life: Alyx — HLVR. Невядома, што хаваецца пад X.
Гэтак жа было выяўлена каля 30 радкоў кода пад загалоўкам Citadel. Гэтая кодавая назва Valve ужо выкарыстоўвала раней. Супольнасьць мяркуе, што Citadel — будучая шматкарыстальніцкая гульня, верагодна гэта будзе нейкі ґеройскі шутэр.
👍13🤔7
📰 Ubisoft больш ня будзе ўкладваць грошы ў VR-гульні

Кіраўнік Ubisoft Іў Гійма абвясьціў, што кампанія ня будзе ўкладваць свае інвэстыцыі ў разьвіцьцё напрамку віртуальнай рэальнасьці. Гэтае рашэньне было выклікана слабымі продажамі Assassin Creed Nexus VR.

Assassinʼs Creed Nexus выйшла толькі для прылады Quest у лістападзе 2023 году. У гульні можна было зноў узяць ролю галоўных герояў папярэдніх гульняў: Эцыё, Касандры й Конара.
У прэс-рэлізе Ubisoft аб даходах за трэці квартал Nexus VR не згадваецца, але са словаў Гійма, кіраўніцтва студыі было расчаравана тым, як паказала сябе VR-частка Assassinʼs Creed.
Сама гульня, дарэчы, атрымалася нядрэннай и працягвае прадавацца.

Цікава ваша меркаваньне, ці ёсьць у VR сегмента будучыня ці гэта застанецца "забавай ня для ўсіх"?
😁22👍4
​​📰 Спадчыньніка Switch будуць распрацоўваць сумесна з Nvidia

Выданьне Reuters раскрыла падрабязнасьці аб бліжэйшых плянах Nvidia.
Як аказалася, вытворца відэакарт вырашыў адкрыць падразьдзяленьне, якое займаецца вытворчасьцю чыпаў для воблачных вылічэньняў, у тым ліку з ужываньнем тэхналогій штучнага інтэлекту. Nvidia мае мэту захапіць большую частку рынку й ахаваць сябе ад канкурэнтаў у дадзенай, новай вобласьці.

Карпарацыя плянуе працаваць з кампаніямі, якія не жадаюць выкарыстоўваць унівэрсальныя чыпы. Nvidia плянуе стварыць чыпы са паніжаным спажываньнем энэрґіі, але пры гэтым з магутнасьцю, якая можа скараціць часавыя выдаткі на вылічэньні. Кошт чыпа будзе варʼіравацца ад 16 да 100 тысяч даляраў.

Асобна была закранута тэма відэагульняў. Nvidia чакае павелічэньня рынка чыпаў для відэагульнявых прылад у момант запуску новага пакаленьня PlayStation і Xbox. Аднак Reuters паведамляе, што ўжо зараз Nvidia супрацоўнічае з Nintendo для стварэньня новай вэрсіі Switch з унікальным чыпам.
(Нагадаем, запуск новай вэрсіі Switch павінен адбыцца сёлета).
👍12
​​📰 «Голас» Адама Джэнсена разьвітаўся з сэрыяй Deus Ex

Актор Элайас Туфексіс, які агучыў Адама Джэнсена ў апошніх частках Deus Ex, пакінуў паведамленьне для фанатаў на Reddit, якое выглядае як цёплае разьвітаньне з сэрыяй:

Я хацеў зайсьці сюды й падзякаваць вам за гэтую старонку [Reddit], вашы цудоўныя паведамленьні на працягу многіх гадоў і за вашу пастаянную, неверагодна моцную падтрымку.
Як вы ведаеце, я гуляў Джэнсэна, і гэта адзін з дарагіх майму сэрцу пэрсанажаў. Падобна, што мяне заўсёды будуць асацыяваць зь ім, але мяне гэта задавальняе. Нажаль, яго гісторыя, верагодна, скончана. Я падазраю, што
скасаваная гульня [Deus Ex] не была гісторыяй Адама Джэнсэна, і адмена злуе мяне таму, што мае сябры з Eidos страцілі працу. Гульнявыя кампаніі сёньня займаюцца дзіўнымі рэчамі. Спадзяюся, што сытуацыя зьменіцца да лепшага.
29😭7😢1
📢 Адбыўся рэліз Banishers Ghosts of New Eden

Дзеяньне гульні разгортваецца ў 1695 годзе, у горадзе Нью-Ідэн, галоўныя героі — закаханыя паляўнічыя на прывідаў Антэя Дуартэ й Рэд Макрэй, якія пакляліся абараняць жывых ад душ, што не атрымалі спачын.
Чарговае заданьне заканчваецца траґедыяй: Антэя гіне й сама становіцца адной зь ненавісных ёй зданяў. У захопленай нежыцьцю паўночнаамэрыканскай глыбінцы закаханыя адчайна шукаюць спосаб выратаваць Антэю… .


Крытыкі ацанілі гульню досыць высока (Metacritic — 86, OpenCritic — 83), адзначаючы цікавы сюжэт і атмасфэру, лаючы пры гэтым гульнявы працэс, які нельга назваць моцна цікавым (асабліва гэта тычыцца баявой сыстэмы).

Кошт гульни — $39.99.
👍7🤔1