Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Doors: Paradox

Doors: Paradox расслабляльная галаваломка жанру "выйсьці з пакоя"!
Прабірайцеся скрозь розныя трохмерныя дыярамы, шукайце карысныя прадметы, знаходзьце схаваныя падказкі й вырашайце мноства займальных галаваломак!
Распрацоўнік — Big Loop Studios (Баўгарыя).

❗️Забраць гульню можна да 8 лютага.
👍14😁2
​​📰 Гульцам не спадабаўся новы трэйлер рэмэйку Silent Hill 2

На новай прэзентацыі State of Play быў прадстаўлены сьвежы трэйлер Silent Hill 2 Remake, аднак шматлікіх карыстачоў расчараваў убачаны вынік.

У дадзены момант у роліка 25 тысяч лайкаў супраць 19 тысяч дызлайкаў.
Ґеймеры незадаволеныя выглядам гульні, які актыўна параўноўваюць з рэмэйкам Resident Evil 2 (2019), адзначаючы, што яго вынік выглядае куды больш уражлівым (спадарожна гульцы абвінавачваюць Konami у сквапанасьці, адзначаючы, што ў адрозьненьні ад іх,
Capcom відавочна не паскупілася на свой рэмэйк).
Асобна лаюць "драўляныя" анімацыі й наяўнасьць у гульні QTE падчас бою.

Нагадаем, рэмэйк распрацоўваюць для PS5 і PC. Дакладная дата рэлізу не вядома.

Гэтак жа, для падагрэву цікавасьці да франшызы Silent Hill, у рэліз (без асаблівага шуму, разам зь першым трэйлерам) выйшла бясплатная Silent Hill: The Short Message, якая расказвае пра гераіню Аніту, якая захрасла ў жудасным паранармальным доме.
Гульня (якая моцна нагадвае знакамітую PT) даступная ўсім уладальнікам PS5.
😱9🤔2
📢 Persona 3 Reload выйшла ў рэліз на PC і кансолях

Адкрыйце для сябе Цёмную гадзіну й абудзіце сілы ў глыбінях свайго сэрца. Persona 3 Reload — захапляльнае сучаснае пераасэнсаваньне культавай ролевай гульні зь перадавой ґрафікай і гульнявым працэсам!

СМІ (як і першыя гульцы) засталіся задаволеныя рэмэйкам (90 балаў — Opencritic; 90 балаў — Metacritic). Асобнай пахвалы ўдастоілася тое, што з часоў 2006 году сюжэт (у якім адлюстраваны пэўныя спрэчныя тэмы) застаўся нязьменным.

Кошты:
Звычайнае выданьне — $69.99;
Digital Deluxe Edition — $79.99;
Premium Edition — $99.99.

❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
8👍3
📢 Deep Rock Galactic Survivor выйдзе ў раньні доступ 14 лютага

Deep Rock Galactic: Survivor — гэта аўташутэр у стылі выжываньня для аднаго гульца. Узброіцеся поўным арсэналам Deep Rock Galactic, кіньце выклік полчышчам сьмяротных іншаплянэцян, здабывайце багацьці й адкрывайце магутныя паляпшэньні.

У раньняй вэрсіі гульцам будуць даступныя:

🔸чатыры леґендарныя клясы — разьведчык, сьвідроўнік, інжынэр і кулямётчык з унікальнымі клясавымі навыкамі;
🔸тры біёма — Crystalline Caverns, Magma Core і Hollow Bough з рознымі монстрамі, якіх гульцы ведаюць па арыґінальнай гульні;
🔸40 відаў зброі (у тым ліку некалькі зусім новых).

Кошт гульні на дадзены момант дакладна не ўказаны, але плянуецца, што гэта будзе $10.
👍132
📢 Devolver Digital анансавалі незвычайны тактычны шутэр Children of the Sun

Выдавец Hotline Miami, Serious Sam і The Talos Principle Devolver Digita анансаваў тактычны шутэр Children of the Sun з элемэнтамі галаваломкі й зь незвычайным візуальным стылем.

Гульцам прапануюць узяць ролю дзяўчыны якая жадае адпомсьціць нейкай змрочнай секце (са словаў распрацоўнікаў змрочная гісторыя культу будзе раскрывацца па меры праходжаньня гульні).
Ґеймплэйна, па сутнасьці, нам прапануюць гуляць за адзіную снайпэрскую кулю якой неабходна ліквідаваць усіх ворагаў!

Дата рэлізу не называецца, аднак у Steam даступна дэмавэрсія праекта.
👍9🔥5
📢 Адбыўся рэліз Suicide Squad: Kill the Justice League

Гэта гульня, якая кідае выклік жанру шутэр ад трэцяй асобы ад стваральнікаў трылёгіі Batman: Arkham, у якім банда няўдачнікаў павінна зьдзейсьніць немагчымае: зьнішчыць Лігу справядлівасьці!

Гульня атрымала станоўчыя водгукі ў Steam, хоць запуск для ўладальнікаў Deluxe Edition быў правальным (у гульні некалькі разоў адключалі сэрвэра з-за тэхнічных праблем, тым самым скараціўшы час раньняга доступу для тых хто заплаціў амаль 100$).

Нэґатыўныя водгукі аб гульні, у асноўным закранаюць дзіўныя сюжэтныя рашэньні й ґеймплэйную лёгкасьць, зь якой антыгероі забіваюць чальцоў Лігі.

Кошты:
Звычайнае выданьне — $69.99
Digital Deluxe Edition — $99.99
👍9🥱6
❗️ Sony забараніла актывацыю сваіх гульняў на акаўнтах Steam зь Беларусі

Sony забараніла актывацыю сваіх гульняў для Беларускіх акаўнтаў.
Інфармацыя зьявілася на розных сайтах па продажы раздробных ключоў актывацыі.

Зь сёньняшняга дня, усе тыя акаўнты Steam якія "знаходзяцца" ў рэгіёне "Беларусь", ня змогуць актываваць ключы ад гульняў створаных або распаўсюджваемых Sony (у тым ліку новы PC-порт Horizon Forbidden West).
(Аднак, дарэчы, набыць гульні непасрдна ў Steam зь беларускага акаўнта ўсё яшчэ можна, хоць сьпіс іх і ня поўны).

Сама Sony дадзеную сытуацыю не камэнтуе.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😱17🤨3👍2
📰 Распрацоўнікі Cities Skylines 2 вырашылі засяродзіцца на DLC

Горадабудаўнічы сімулятар Cities Skylines 2 выйшаў зь вялікай колькасьцю памылак, з-за чаго студыя сутыкнуліся з агрэсіяй гульцоў. Усе наступныя месяцы распрацоўнікі працавалі над патчамі спрабуючы прывесьці гульню да больш стабільнага варыянта, аднак цяпер яны вырашылі, што ў далейшым засяродзяцца на новым кантэнце.

Ґенэральная дырэктарка Colossal Order Марына Халікайнен заявіла, што ў доўгатэрміновай пэрспэктыве Cities Skylines 2 будзе атрымліваць бясплатныя абнаўленьні, зьвязаныя з выхадам платных дапаўненьняў. Халікайнен назвала гэта добрым спосабам палепшыць базавую гульню й парадаваць усіх гульцоў новымі магчымасьцямі.

Цяпер Cities Skylines 2 мае зьмешаныя водгукі ў Steam. Галоўным чынам гульцы скардзяцца на дрэнную аптымізацыю й розныя памылкі.
🤡131👍1🥴1
📰 Цяпер у Steam можна шукаць гульні з тэгам «Dwarf»

Студыя Kitfox, вядомая па культавай Dwarf Fortress, доўгі час "змагалася" з Valve , лічачы, што ў краме Steam бракуе адной з найважнейшых функцыяў: катэгорыі для сапраўды гноміх гульняў.

Kitfox заклікала ўсіх гульцоў дадаваць уручную тэг "dwarf" да кожнай гульні з удзелам гномаў, якая знойдзецца ў Steam. Да высакароднай місіі далучыліся аўтары Deep Rock Galactic са студыі Ghost Ship Games. І зараз іх змаганьне ўвянчалася перамогай: Valve афіцыйна дадала ў каталёг гульняў катэгорыю "дварфы" (за кампаню праўду такую ж катэгорыю атрымалі й эльфы).

Дадзеная барацьба хоць і здаецца пацешнай, аднак сэнсу яна не пазбаўлена, бо ў краме даўно маюцца тэгі для вампіраў і пярэваратняў.
23🎅12😁5👍1😐1
​​📰 У Avowed будзе некалькі канцовак і ўсяго дзьве гульнёўныя расы

Пасьля нядаўняга шоў Xbox Developer Direct, падчас якога студыя Obsidian расказала аб будучай ролевай гульні Avowed, выданьне IGN пагутарыла з кіраўніцай аддзела распрацоўкі Кэры Патель, якая дадаткова раскрыла некаторыя цікавыя (і крыху спрэчныя) падрабязнасьці:

▫️Пры стварэньні пэрсанажа можна будзе абраць толькі дзьве расы (у арыгінальнай Pillars of Eternity іх было шэсьць не лічачы падрасы) гэта людзі й эльфы.
Дадзенае абмежаваньне Obsidian тлумачыць двума прычынамі — першая, гэта сюжэт (наш герой зьяўляецца прадстаўніком Аэдырскай імпэрыі, якая пераважна складаецца зь людзей і эльфаў), другая, гэта тэхнічны бок (распрацоўнікі жадаюць падарыць гульцам захапляльны гульнявы досьвед, а даданьне іншых рас, якія адрозьніваюцца адзін ад аднаго сваімі памерамі, прывяло б да дадатковых цяжкасьцяў, зьвязаных з рэгуляваньнем камэры, трапленьнем ўдараў і гэтак далей);
▫️У гульні ня будзе рамантычных лініяў, бо Obsidian зразумела, што не дасьць рады з гэтай задачай. Гэтак жа было вырашана, што дабаўленьне любоўных прыгод не зьяўляецца прыярытэтнай і значнай задачай;
▫️У гульні будзе некалькі канцовак, дакладная колькасьць не называецца, аднак распрацоўнікі запэўніваюць, што многія рашэньні гульца здольныя прывесьці да неверагодных наступстваў (некаторыя нават здольныя цалкам зьнішчыць гульнявы сьвет).

Нагадаем, Avowed выйдзе ўвосень 2024 году на Xbox Series і PC.
👍53🤔2
📰 Bloodborne на PC гэта не зусім міт

Былы рэдактар GameInformer Імран Хан заявіў, што некаторы час таму Sony працавала над партамі знакамітай Bloodborne на РС і PlayStation 5.
Гэтую ж інфармацыю пацьвярджаюць датамайнеры, якія знайшлі стары скрыншот, зроблены на ПК-вэрсіі (ён меў назву Marcos-domenech-win64-sprj-160809-172519.jpg).

Нагадаем, што FromSoftware не анансавала рэліз Bloodborne на іншых плятформах. Цяпер гульня даступная толькі на PlayStation 4.
Сам Імран Хан дапаўняе свой камэнтар, адзначаючы, што ўжо даўно нічога ня чуў аб працы над партаваньнем гульні. Цалкам магчыма, што гэты праект скасаваны (калі ў прынцыпе гэта ня быў порт для ўнутранага выкарыстаньня).

Рэліз Bloodborne адбыўся ў 2015 годзе. Нягледзячы на тое, што гульня сабрала масу станоўчых водгукаў, яе далейшым разьвіцьцём Sony займацца ня стала.
😢12👍4
​​📰 Распрацоўнік Judas раскрыў больш падрабязнасьцяў аб гульні

Аўтар серыі Bioshock Кен Левін падзяліўся падрабязнасьцямі сваёй новай, крыху дзіўнай гульні Judas:

▫️Гульцы возьмуць на сябе ролю Юды, які будзе рухаючай сілай усіх падзеяў у гульні. Вы можаце прымаць розныя рашэньні па ходзе праходжаньня, якія буду мець свае наступствы. Па словах Левіна, гэты гульнявы досьвед адрозьніваецца таго, што ён ствараў раней;
▫️Дзеяньне гульні адбываецца на касьмічнай станцыі-горадзе Мэйфлаўэр. Мясцовыя жыхары "навучаны шпіёніць адзін за адным і разрываць адзін аднаго на часткі за найменшую абразу", а кантроль, гандаль і кіраваньне ажыцьцяўляюць робаты;
▫️Галоўны герой (як і іншыя жыхары) павінен быў быць выхаваны як "узорны грамадзянін", аднак замест гэтага ён стаў "узорным рэвалюцыянэрам";
▫️Левін задае пытаньне: ці захоча гулец "выправіць тое, што зламаў або дазволіць усяму згарэць?". Рашэньне за Юдай.

Judas ствараецца для PS5, Xbox Series і PC. Дакладнай даты рэлізу няма.
👍9🤔3
📢 Сімулятар жыцьця Life by You зноў перанесьлі

Paradox Tectonic, узначаленая былым кіраўніком распрацоўкі The Sims 2 і The Sims 3, абвясьціла, што сімулятар жыцьця Life by You ізноў адклалі. Цяпер гульня выйдзе ў раньні доступ 4 чэрвеня (раней плянавалася, што гэта будзе 5 сакавіка).

Такое рашэньне тлумачаць жаданьнем палепшыць гульнявы працэс і перарабіць жаночых пэрсанажаў:

Як заўсёды, менавіта вашыя водгукі й рэкамэндацыі фармуюць Life by You. На працягу наступных трох месяцаў мы пастараемся зрабіць так, каб гульня выйшла ў выдатным стане, каб вы маглі больш эфэктыўна накіроўваць нас у адпаведнасьці з вашымі пажаданьнямі, зь меншай колькасьцю непрыемных памылак або праблем. Раньні доступ застаецца для нас пэрыядам, на працягу якога мы можам выкарыстоўваць вашыя водгукі — гэта не паўплывае на імкненьне Paradox Tectonic зрабіць лепшы сімулятар жыцьця, які толькі магчымы, з вамі на чале!


Да чэрвеня распрацоўнікі будуць працаваць над устараненьнем багаў, павышэньнем стабільнасьці й прадукцыйнасьці, паляпшэньнем рэжыму будаўніцтва й інструмэнтамі для модэраў.

Больш падрабязна пра новы, амбіцыйны сімулятар можна пачытаць тут.
👍6🤔41
📰 Аўтары Titan Quest 2 расказалі аб стварэньні сьвету гульні

Каманда Grimlore Games расказала аб стварэньні сьвету будучага ролевага экшэна Titan Quest 2, гэтак жа падзяліўшыся сьвежымі скрыншотамі й артамі.

У пачатку распрацоўкі аўтары зьвярнуліся па натхненьне да арыґінальнай Titan Quest і яркай прыроды Грэцыі. Яны ўважліва вывучылі крыніцы, каб перадаць у сіквеле знаёмы гульцам дух фантастычнай прыгоды сярод жывапісных пэйзажаў!

Разам з натуральным прыродным асяродзьдзем Titan Quest 2 напоўнілі міталягічнымі лякацыямі, якія насяляюць монстры й іншыя магічныя істоты. Для стварэньня гэтых месцаў распрацоўнікі натхняліся рэальнымі грэцкімі храмамі й вёскамі, пры гэтым дадаючы фінальнай працы больш маштабны й міталягічны выгляд.

Асобна распрацоўшчыкі згадалі два важныя факты: першы — у гульні няма працэдурнай ґенэрацыі, усё створана ўручную й другі — многія з самых цікавых лякацый ня маюць паказальнікаў на мапе, таму карыстальнікам давядзецца знаходзіць іх самастойна.

Дата рэлізу Titan Quest 2 па ранейшаму не называецца.
👍154❤‍🔥2
📰 Інсайдэры: Starfield можа выйсьці на PS5

Партал Xbox Era, спасылаючыся на свае крыніцы, запэўнівае, што Microsoft зараз разважае над рэлізам Starfield для кансолі PlayStation, які можа адбыцца пасьля рэлізу DLC Shattered Space на Xbox Series і PC (яго рэліз заплянаваны на гэты год).

Акрамя таго, Microsoft нібы працягвае ўкладваць сродкі ў распрацоўку гульняў пад PS5. Паведамляецца, што вышэйшае кіраўніцтва кампаніі абмяркоўвала мэтазгоднасьць выпуску сваіх праектаў у канкурэнта, у выніку было вырашана, што дадатковая крыніца даходаў ня будзе лішняй.

Дарэчы, пра магчымы рэліз Starfield на PlayStation згадаў і інсайдэр Джэз Кордэн, праўда доказаў у яго няма.
🥱19😁3👍2
📰 Дзьве гульні Devil May Cry зьнялі з продажу ў Steam

Адразу дзьве гульні серыі Devil May Cry зьнялі з продажу ў Steam без папярэдняй абʼявы. Гэтыя гульні, гэта Devil May Cry 3: Danteʼs Awakening — Special Edition і Devil May Cry 4.

У дадзены момант адзіны спосаб набыць гэтыя гульні, гэта пакупка Devil May Cry HD Collection (калекцыя першых трох гульняў) і Devil May Cry 4: Special Edition.

Capcom не камэнтуе дадзенае дзеяньне й не адказвае на запыты прэсы, аднак па дадзеных SteamDB, абедзьве гульні былі зьняты з продажаў па запыце выдаўца.
👀12😱2😢2👍1
📰 Распрацоўнікі перавыданьні Until Dawn падзяліліся падрабязнасьцямі будучай гульні

За абноўленае выданьне хорару адказваюць распрацоўнікі са студыі Ballistic Moon, якія перапрацавалі многія элемэнты гульні, у тым ліку візуальны й аўдыё складнікі.

Новую Until Dawn літаральна "перасабралі" на Unreal Engine 5, дадаўшы новыя анімацыі, палепшаныя мадэлі асяродзьдзя й пэрсанажаў (само сабой ґрафіка таксама стала лепш).
Перапрацавалі стваральнікі й гукавы складнік, дадаўшы саўндтрэк ад кампазытара Марка Карвэна.

Асобнага ўпамінаньня заслугоўваюць сюжэтныя зьмены. Галоўным чынам гаворка ідзе пра даданьне новых сцэн, накіраваных на эмацыйнае апусканьне ў гісторыю.

Рэліз заплянаваны на гэты год.
👍13❤‍🔥1