Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Embracer Group скасавала новую гульню ў франшызе Deus Ex

Паводле дадзеных інсайдэра Джэйсана Шрайера, у рамках рэструктурызацыі Embracer Group скасавала новую частку франшызы Deus Ex — тая знаходзілася ў распрацоўцы ўжо два гады.
Паўнавартасная вытворчасьць навінкі ад студыі Eidos Montreal, павінна было стартаваць у канцы гэтага году (разам з афіцыйным анонсам). Цяпер жа кампанія засяродзіць увагу на новай арыґінальнай серыі.

Зьмены закранулі ня толькі пляны Eidos Montreal, але й яе штат. Распрацоўнікі афіцыйна пацьвердзілі словы інсайдэра, аб тым, што Embracer звольніла 97 супрацоўнікаў кампаніі.

Нагадаем, апошняй паўнавартаснай гульнёй знакамітай серыі была Deus Ex: Mankind Divided, якая выйшла ў 2016 годзе.
Embracer набыла правы на франшызу ў 2022 годзе.
😢21🤬8😭4🤔1😐1
📰 Blizzard узначаліць галоўны мэнэджар Call of Duty

Стала вядома, хто ўзначаліць Blizzard Entertainment.
Новым кіраўніком стала Джаана Фэрыс, якая раней узначальвала франшызу Call of Duty.

У мінулым Фэрыс мела канфлікт з кіраўніцтвам Activision (наступствы якога пры старым кіраўніцтве наўрад ці дазволілі б ёй падняцца па карʼернай лесьвіцы), які складаўся ў працягласьці распрацоўкі гульняў (у той час Бобі Коцік падштурхоўваў Blizzard да таго, каб яна стала «прадказальнай, як Call of Duty»: новая частка кожную восень).

Фэрыс пачала працаваць у Activision у 2018 годзе ў якасьці кіраўніцы аддзела кібэрспорту па Call of Duty. Да гэтага яна амаль 12 год прапрацавала ў Нацыянальнай футбольнай лізе.
😢114🤨4🤡1🤣1
📰 Вэтэраны Volition заснавалі новую студыю

Група вэтэранаў Volition (распрацоўшчыкі Saints Row), якая закрылася летась, заснавалі ўласную студыю пад назовам Shapeshifter Games. Яе галаўны офіс знаходзіцца ў Шампейне, штат Ілінойс.

Галоўная мэта Shapeshifter Games — супрацоўніцтва зь іншымі студыямі й выдаўцамі для стварэньня ААА-гульняў. Кампанія спэцыялізуецца на адкрытых сьветах, Unreal Engine 5, гульнях для кансоляў і сумеснай распрацоўцы.

Па дадзеных СМІ, Shapeshifter у дадзены момант працуе сумесна з Xbox Games Studios над неанансаваным праектам.
👍13
📰 Рэмэйк першага Вядзьмара пазбавіцца ад састарэлых мэханік арыґінала

Студыя Foolʼs Theory, якая распрацоўвае рэмэйк The Witcher, дала інтэрвію СМІ, у якім шмат увагі было нададзена падыходу да стварэньня гульні й зьменам якія для яе непазьбежны.

Foolʼs Theory складаецца пераважна з вэтэранаў CD Projekt RED (напрыклад, яе заснавальнік Якуб Рокаш — старэйшы дызайнэр квэстаў апошніх двух гульняў пра Геральта з Рывіі) што ня можа не адбіцца на працэсе распрацоўкі.
Многія супрацоўнікі ня па чутках ведаюць аб праблемах першай гульні, акрамя непасрэдна іх, распрацоўнікі вылучылі шмат сапраўды састарэлых аспэктаў, якія ў сучасным ґеймдэве (а некаторыя й у пэрыяд рэлізу гульні) ужо зусім ні на што не прыдатныя. Ад такога яны абяцаюць пазбавіцца, пры гэтым захаваўшы дух арыґінала й некаторыя «цудоўныя складовыя часткі першай The Witcher».

Адной з навін стане акрыты сьвет (а не калідорна-узроўневы, як было ў арыґінале), які абяцае быць як мінімум прыгожым, бо гульня распрацоўваецца на Unreal Engine 5.

Больш падрабязнасьцяў аб праекце распрацоўнікі паабяцалі прадаставіць вясной.
103👍3👎2🤩2
📰 Актор агучкі Адама Джэнсэна з Deus Ex ня ведаў пра існаваньне новай гульні

Элайас Туфексіс — голас галоўнага героя гульняў серыі Deus Ex, пракамэнтаваў гісторыю з адменай новай гульні серыі.
Як апынулася, актор нават ня ведаў аб існаваньні праекту, ён мяркуе, што дадзеная гульня павінна была быць пра зусім іншага героя:

Калі яны [Eidos Montreal] працавалі над новай Deus Ex ужо два гады й да гэтага часу не зьвязаліся са мной, то цалкам верагодна, што гэта была ўжо гісторыя ня пра Джэнсэна. Мяне больш злуе, што ў студыі звольнілі людзей. Індустрыя зараз проста загразла ў гэтых праблемах.


Нагадаем, пра скасаваньне сьвежай Deus Ex і скарачэньні ў Eidos Montreal раней расказаў журналіст Джэйсан Шраер, пазьней распрацоўнікі пацьвердзілі чуткі.
Зараз рэшткі студыі будуць перакінуты на распрацоўку зусім новага праекту, у нейкай новай арыґінальнай серыі.
🤯9👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Распрацоўнікі The Long Dark паказалі тызер новай гульні

У роліку можна ўбачыць памяшканьне з забітымі вокнамі, дыванамі на падлозе й на сьценах, мапай і іншымі прадметамі. Звонку відавочна дзьме моцны вецер, а на люстэрку нехта з карыстальнікаў знайшоў згадкі загадковых 28 дзён.
Распрацоўваюць праект на Unreal Engine 5.

У размове з PC Gamer Рафаэль ван Ліроп (сузаснавальнік студыі-распрацоўнікаў) адзначыў, што каманда пакуль не гатова дзяліцца падрабязнасьцямі новага праекта, аднак інфармацыя абавязкова зьявіцца сёлета.

Што да самой The Long Dark, то ў канцы 2024 году гульня атрымае апошні эпізод сюжэтнага рэжыму Wintermute.
У гэтым жа годзе ёй спаўняецца 10 гадоў (з моманту першага выхаду гульні ў раньні доступ)!
👍10🤬2
📰 Тэлевізійная адаптацыя Final Fantasy XIV скасавана

Тэлевізійная адаптацыя шматкарыстальніцкай Final Fantasy XIV (анонс якой адбыўся шчэ ў 2019-м) «памерла». Пра гэта расказаў сузаснавальнік студыі Hivemind («Вядзьмар» ад Netflix), якая працавала над ёй разам з Sony Pictures Television.
Прычынай цяжкасьцяў стаў маштаб праекта:

У нас быў фантастычны сцэнар для пілёта й плян на некалькі сэзонаў — аднак ён у выніку быў адхілены па ўсіх пунктах. Размах і маштаб гэтага шоў аказаліся занадта вялікія для ўсіх, хто хацеў бы ўпісацца ў праект. Бліжэй за ўсіх да заключэньня ўгоды падабралася Amazon, — заявіў сузаснавальнік Hivemind Дынэш Шамдасані.
🤔76👍3
📢 Дарожная мапа рэлізаў на люты 2024 ад Беларускага геймера

Вітаю спадарства!
Пасьля невялікага перапынку, ужо традыцыйная мапа рэлізаў вяртаецца, са сьвежымі й дастаткова цікавымі праектамі, якія стануць даступныя на вашых сыстэмах на працягу апошняга зімовага месяца!

Сярод такіх рэлізаў можна вылучыць: шматпакутную гульню пра піратаў Skull & Bones; змрочную алтэрнатыўна-рэлігійную гісторыю The Inquisitor; ледзяную Winter Survival ды іншыя ня менш цікавыя праекты!

Заставайцеся з намі, каб анічога не прапусьціць!

#мапа_рэлізаў
#mapa_relizaŭ
21🔥2
📢 Абноўленая Vampire The Masquerade Bloodlines 2 атрымала першы ґеймплейны трэйлер

The Chinese Room паказала ґеймплейны трэйлер абноўленай Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2.
Ролік пачынаецца ў закінутым будынку з ворагами. Пэрсанаж распраўляецца зь імі ўтойліва, выкарыстаючы вампірскія здольнасьці (вампір можа запавольваць час і наносіць мноства розных удараў). Пазьней даводзіцца змагацца ўжо ў адкрытым баі.
У канцы роліка крыху часу надалі ролевай сыстэме.

З асобнага роліка з камэнтарамі распрацоўнікаў, стала вядома, што ў баях важную ролю будзе гуляць пітво крыві, якое ня толькі адновіць здароўе, але ўзмоцніць вашыя здольнасьці.
Дадаткова The Chinese Room растлумачылі важнасьць ролевых элемэнтаў, пры стварэньні якіх аўтары абапіраліся на гульні BioWare.
Так з дыялогаў можна будзе ня толькі даведацца новую інфармацыю (калі атрымаецца схіліць суразмоўца да сябе), але й зьмяніць перадгісторыю свайго пэрсанажа (які, нагадаем, зьяўляецца 400 гадовым вампірам), гэтак жа вашы адказы будуць уплываць на гульнявы сьвет і стаўленьне да вас тых ці іншых пэрсанажаў/кланаў.

Рэліз гульні заплянаваны на гэтую восень.
11🗿3
🎁 Цяпер у GOG можна бясплатна забраць: The Beast Inside

The Beast Insideсьвежы погляд на трылер і survival horror. Акунуцца ў гісторыю, поўную таямніц мінулага, асабістых траґедый і варʼяцтва. Гуляйце за двух герояў з адной змрочнай спадчынай. Ваюйце, вырашайце галаваломкі й выпрабуйце жах у паўнавартасным 3D!
Распрацоўнік — Illusion Ray (Польшча).

❗️Забраць гульню можна да 6 лютага.
‼️Калі не адчыняецца старонка гульні, аўтарызуйцеся на сайце GOG, клікніце на спасылку, а затым правярайце гульню ў бібліятэцы.
👍82
📢 Што новага паказалі на State of Play

У ноч на 1 лютага прайшло шоў State of Play. Імпрэза доўжылася больш за 40 хвілін, на працягу якіх паказалі як будучыя рэлізы так і сьвежыя анонсы, пра якія мы коратка й раскажам ніжэй:

🔹Sonic x Shadow Generations — вожык Шэдаў далучаецца да клясычнага й сучаснага Сонік, у гэтай калекцыі з двух унікальных гульняў! (рэліз адбудзецца гэтай восеньню)
🔹Silent Hill: The Short Message — абвеяная загадкамі новая гульня ў франшызе Silent Hill, нарэшце абзавялася першым трэйлерам!
🔹Silent Hill 2 Remake — доўгачаканы рэмэйк знакамітай гульні з усё той жа франшызы Silent Hill гэтак жа атрымаў першы ґеймплейны трэйлер (сканцэнтраваны шмат у чым на экшэн-момантах).
🔹Judas — крыху дзіўная новая гульня аўтара серыі BioShock Кена Левіна атрымала сюжэтны трэйлер.
🔹Metro Awakening — новая гульня ў сусьвеце Metro, створаная для VR-прылад.
(рэліз заплянаваны на 2024-ы).
🔹Until Dawn — знакаміты інтэрактыўны хорар-трылер сапраўды атрымае новае жыцьцё на сучасным PC і PS5.
🔹Death Stranding 2: On the Beach — Хідэа Кадзіма прывёз на шоў ґеймплейны трэйлер новай Death Stranding, у якім ужо знаёмыя пэрсанажы сутыкаюцца з досыць дзіўнымі й не заўсёды вытлумачальнымі падзеямі.
🔹Physint — новы шпіёнскіх экшэн ад усё таго ж Кадзімы (ні трэйлера, ні скрыншотаў няма, проста сухі анонс).
112
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Doors: Paradox

Doors: Paradox расслабляльная галаваломка жанру "выйсьці з пакоя"!
Прабірайцеся скрозь розныя трохмерныя дыярамы, шукайце карысныя прадметы, знаходзьце схаваныя падказкі й вырашайце мноства займальных галаваломак!
Распрацоўнік — Big Loop Studios (Баўгарыя).

❗️Забраць гульню можна да 8 лютага.
👍14😁2
​​📰 Гульцам не спадабаўся новы трэйлер рэмэйку Silent Hill 2

На новай прэзентацыі State of Play быў прадстаўлены сьвежы трэйлер Silent Hill 2 Remake, аднак шматлікіх карыстачоў расчараваў убачаны вынік.

У дадзены момант у роліка 25 тысяч лайкаў супраць 19 тысяч дызлайкаў.
Ґеймеры незадаволеныя выглядам гульні, які актыўна параўноўваюць з рэмэйкам Resident Evil 2 (2019), адзначаючы, што яго вынік выглядае куды больш уражлівым (спадарожна гульцы абвінавачваюць Konami у сквапанасьці, адзначаючы, што ў адрозьненьні ад іх,
Capcom відавочна не паскупілася на свой рэмэйк).
Асобна лаюць "драўляныя" анімацыі й наяўнасьць у гульні QTE падчас бою.

Нагадаем, рэмэйк распрацоўваюць для PS5 і PC. Дакладная дата рэлізу не вядома.

Гэтак жа, для падагрэву цікавасьці да франшызы Silent Hill, у рэліз (без асаблівага шуму, разам зь першым трэйлерам) выйшла бясплатная Silent Hill: The Short Message, якая расказвае пра гераіню Аніту, якая захрасла ў жудасным паранармальным доме.
Гульня (якая моцна нагадвае знакамітую PT) даступная ўсім уладальнікам PS5.
😱9🤔2
📢 Persona 3 Reload выйшла ў рэліз на PC і кансолях

Адкрыйце для сябе Цёмную гадзіну й абудзіце сілы ў глыбінях свайго сэрца. Persona 3 Reload — захапляльнае сучаснае пераасэнсаваньне культавай ролевай гульні зь перадавой ґрафікай і гульнявым працэсам!

СМІ (як і першыя гульцы) засталіся задаволеныя рэмэйкам (90 балаў — Opencritic; 90 балаў — Metacritic). Асобнай пахвалы ўдастоілася тое, што з часоў 2006 году сюжэт (у якім адлюстраваны пэўныя спрэчныя тэмы) застаўся нязьменным.

Кошты:
Звычайнае выданьне — $69.99;
Digital Deluxe Edition — $79.99;
Premium Edition — $99.99.

❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
8👍3
📢 Deep Rock Galactic Survivor выйдзе ў раньні доступ 14 лютага

Deep Rock Galactic: Survivor — гэта аўташутэр у стылі выжываньня для аднаго гульца. Узброіцеся поўным арсэналам Deep Rock Galactic, кіньце выклік полчышчам сьмяротных іншаплянэцян, здабывайце багацьці й адкрывайце магутныя паляпшэньні.

У раньняй вэрсіі гульцам будуць даступныя:

🔸чатыры леґендарныя клясы — разьведчык, сьвідроўнік, інжынэр і кулямётчык з унікальнымі клясавымі навыкамі;
🔸тры біёма — Crystalline Caverns, Magma Core і Hollow Bough з рознымі монстрамі, якіх гульцы ведаюць па арыґінальнай гульні;
🔸40 відаў зброі (у тым ліку некалькі зусім новых).

Кошт гульні на дадзены момант дакладна не ўказаны, але плянуецца, што гэта будзе $10.
👍132
📢 Devolver Digital анансавалі незвычайны тактычны шутэр Children of the Sun

Выдавец Hotline Miami, Serious Sam і The Talos Principle Devolver Digita анансаваў тактычны шутэр Children of the Sun з элемэнтамі галаваломкі й зь незвычайным візуальным стылем.

Гульцам прапануюць узяць ролю дзяўчыны якая жадае адпомсьціць нейкай змрочнай секце (са словаў распрацоўнікаў змрочная гісторыя культу будзе раскрывацца па меры праходжаньня гульні).
Ґеймплэйна, па сутнасьці, нам прапануюць гуляць за адзіную снайпэрскую кулю якой неабходна ліквідаваць усіх ворагаў!

Дата рэлізу не называецца, аднак у Steam даступна дэмавэрсія праекта.
👍9🔥5
📢 Адбыўся рэліз Suicide Squad: Kill the Justice League

Гэта гульня, якая кідае выклік жанру шутэр ад трэцяй асобы ад стваральнікаў трылёгіі Batman: Arkham, у якім банда няўдачнікаў павінна зьдзейсьніць немагчымае: зьнішчыць Лігу справядлівасьці!

Гульня атрымала станоўчыя водгукі ў Steam, хоць запуск для ўладальнікаў Deluxe Edition быў правальным (у гульні некалькі разоў адключалі сэрвэра з-за тэхнічных праблем, тым самым скараціўшы час раньняга доступу для тых хто заплаціў амаль 100$).

Нэґатыўныя водгукі аб гульні, у асноўным закранаюць дзіўныя сюжэтныя рашэньні й ґеймплэйную лёгкасьць, зь якой антыгероі забіваюць чальцоў Лігі.

Кошты:
Звычайнае выданьне — $69.99
Digital Deluxe Edition — $99.99
👍9🥱6
❗️ Sony забараніла актывацыю сваіх гульняў на акаўнтах Steam зь Беларусі

Sony забараніла актывацыю сваіх гульняў для Беларускіх акаўнтаў.
Інфармацыя зьявілася на розных сайтах па продажы раздробных ключоў актывацыі.

Зь сёньняшняга дня, усе тыя акаўнты Steam якія "знаходзяцца" ў рэгіёне "Беларусь", ня змогуць актываваць ключы ад гульняў створаных або распаўсюджваемых Sony (у тым ліку новы PC-порт Horizon Forbidden West).
(Аднак, дарэчы, набыць гульні непасрдна ў Steam зь беларускага акаўнта ўсё яшчэ можна, хоць сьпіс іх і ня поўны).

Сама Sony дадзеную сытуацыю не камэнтуе.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😱17🤨3👍2
📰 Распрацоўнікі Cities Skylines 2 вырашылі засяродзіцца на DLC

Горадабудаўнічы сімулятар Cities Skylines 2 выйшаў зь вялікай колькасьцю памылак, з-за чаго студыя сутыкнуліся з агрэсіяй гульцоў. Усе наступныя месяцы распрацоўнікі працавалі над патчамі спрабуючы прывесьці гульню да больш стабільнага варыянта, аднак цяпер яны вырашылі, што ў далейшым засяродзяцца на новым кантэнце.

Ґенэральная дырэктарка Colossal Order Марына Халікайнен заявіла, што ў доўгатэрміновай пэрспэктыве Cities Skylines 2 будзе атрымліваць бясплатныя абнаўленьні, зьвязаныя з выхадам платных дапаўненьняў. Халікайнен назвала гэта добрым спосабам палепшыць базавую гульню й парадаваць усіх гульцоў новымі магчымасьцямі.

Цяпер Cities Skylines 2 мае зьмешаныя водгукі ў Steam. Галоўным чынам гульцы скардзяцца на дрэнную аптымізацыю й розныя памылкі.
🤡131👍1🥴1
📰 Цяпер у Steam можна шукаць гульні з тэгам «Dwarf»

Студыя Kitfox, вядомая па культавай Dwarf Fortress, доўгі час "змагалася" з Valve , лічачы, што ў краме Steam бракуе адной з найважнейшых функцыяў: катэгорыі для сапраўды гноміх гульняў.

Kitfox заклікала ўсіх гульцоў дадаваць уручную тэг "dwarf" да кожнай гульні з удзелам гномаў, якая знойдзецца ў Steam. Да высакароднай місіі далучыліся аўтары Deep Rock Galactic са студыі Ghost Ship Games. І зараз іх змаганьне ўвянчалася перамогай: Valve афіцыйна дадала ў каталёг гульняў катэгорыю "дварфы" (за кампаню праўду такую ж катэгорыю атрымалі й эльфы).

Дадзеная барацьба хоць і здаецца пацешнай, аднак сэнсу яна не пазбаўлена, бо ў краме даўно маюцца тэгі для вампіраў і пярэваратняў.
23🎅12😁5👍1😐1
​​📰 У Avowed будзе некалькі канцовак і ўсяго дзьве гульнёўныя расы

Пасьля нядаўняга шоў Xbox Developer Direct, падчас якога студыя Obsidian расказала аб будучай ролевай гульні Avowed, выданьне IGN пагутарыла з кіраўніцай аддзела распрацоўкі Кэры Патель, якая дадаткова раскрыла некаторыя цікавыя (і крыху спрэчныя) падрабязнасьці:

▫️Пры стварэньні пэрсанажа можна будзе абраць толькі дзьве расы (у арыгінальнай Pillars of Eternity іх было шэсьць не лічачы падрасы) гэта людзі й эльфы.
Дадзенае абмежаваньне Obsidian тлумачыць двума прычынамі — першая, гэта сюжэт (наш герой зьяўляецца прадстаўніком Аэдырскай імпэрыі, якая пераважна складаецца зь людзей і эльфаў), другая, гэта тэхнічны бок (распрацоўнікі жадаюць падарыць гульцам захапляльны гульнявы досьвед, а даданьне іншых рас, якія адрозьніваюцца адзін ад аднаго сваімі памерамі, прывяло б да дадатковых цяжкасьцяў, зьвязаных з рэгуляваньнем камэры, трапленьнем ўдараў і гэтак далей);
▫️У гульні ня будзе рамантычных лініяў, бо Obsidian зразумела, што не дасьць рады з гэтай задачай. Гэтак жа было вырашана, што дабаўленьне любоўных прыгод не зьяўляецца прыярытэтнай і значнай задачай;
▫️У гульні будзе некалькі канцовак, дакладная колькасьць не называецца, аднак распрацоўнікі запэўніваюць, што многія рашэньні гульца здольныя прывесьці да неверагодных наступстваў (некаторыя нават здольныя цалкам зьнішчыць гульнявы сьвет).

Нагадаем, Avowed выйдзе ўвосень 2024 году на Xbox Series і PC.
👍53🤔2