Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Адзін з распрацоўнікаў Stardew Valley анансаваў уласную гульню — Sunkissed City

За стварэньне атмасфэрнага сімулятара жыцьця фэрмэра Stardew Valley адказны энтузіяст ConcernedApe, але ў розныя пэрыяды да яго прыклалі рукі й іншыя людзі, напрыклад Артур Лі (Mr. Podunkian), які ў дадзены момант анансаваў сваю ўласную гульню, з падобным стылем і сэнсам — Sunkissed City.

Гульня будзе ўяўляць сабой сімулятар жыцьця ў горадзе, у якім ёсьць свае ўнікальныя й мудраґелістыя пэрсанажы (зь якімі вам трэба будзе пасябраваць), свая карпаацыя Pico і загадкавыя падзеі ў цэнтры якіх і апынецца ваш герой!

Рэліз заплянаваны на 4 квартал 2024 году для PC.
У дадзеным роліку можна ўбачыць ґеймплэй раньняй вэрсіі гульні.

Што да самой Stardew Valley, то цяпер ConcernedApe працуе над буйным абнаўленьнем і новым праектам.
👍9🤔62🤝2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Выйшаў рэмайстар сімулятара скачкоў з хмарачоса (так, такі існуе)

Калі хочаце вострых адчуваньняў — то вам дакладна падыдзе гульня з назовам «AaaaaAAaaaAAAaaAAAAaAAAAA!!!!!» (і гэта ня жарт)

Па сюжэце, вы скайдайвер які залазіць на самыя высокія будынкі горада й ведучы прамую трансаляцыю скача зь іх з парашутам.
Акрамя атрыманьня дозы адрэналіну, у гульні важна не пападацца на вочы паліцыі.

Рэмайстар сімулятара ўжо даступны ў Steam, па кошце ў $6.29.
Арыгінальная гульня выйшла ў 2009-м годзе.
😁14👍5
📢 Horizon Forbidden West атрымала трэйлер з датай рэлізу на PC

Sony апублікавала трэйлер з датай рэлізу Horizon Forbidden West на PC.
Кампутарны порт выйдзе 21 сакавіка ў выданьні Complete Edition (з DLC The Burning Shore).

PC-вэрсія валодае такімі асаблівасьцямі, як разблакаваная частата кадраў, падтрымка звышшырокіх манітораў, падтрымка тэхналёгіі DLSS 3, FSR і XeSS. Гэтак жа ўладальнікі кампутараў атрымаюць доступ да ўсіх асаблівасьцяў DualSense.

У крамах Steam і Epic Games Store ужо даступны папярэдні заказ гульні ($49.99).
🥱6👍53
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, як прадставілі Tekken 8 у Лёндане

Знакамітая сэрыя файтынгаў Tekken, нядаўна атрымала новую (восьмую частку), на рэклямную кампанію якой распрацоўшчыкі з Bandai Namco не паскупіліся, так да прыкладу ў Лёндане, над Таўэрскім мостам зладзілі паўнавартаснае шоў дронаў (праўда многія такую рэкляму не ацанілі, палічыўшы яе крыху антыўтапічнай).

Сама гульня ўжо выйшла ў рэліз і сабрала 90 балаў на Мetacritic.
Сюжэтна яна працягвае гісторыю барацьбы сямействаў Місіма й Кадзама.
😍233👍2
Сябры!

Сёння шаноўны спадар Тоддзі зробіць для вас "пeрадпаказ" беларускага перакладу гульні MewnBase!
Усіх сардэчна запрашаю!

twitch.tv/toddzie
29/I/24 18:00 па польскім часе
29/I/24 20:00 па беларускім

PS. Ну а сам пераклад патрапіць ў агульны доступ сёння ноччу ;)
111
📰 Інсайдэр: для PC і PlayStation 5 рыхтуюць абноўленую вэрсію Until Dawn

Надзейны інсайдэр billbil-kun падзяліўся інфармацыяй аб распрацоўцы зусім новай вэрсіі хорару Until Dawn, Якая распрацоўваецца для PC і PlayStation 5.

Інсайдэр дакладна не ведае будзе гульня рэмэйкам або рэмайстрам (сам ён схіляецца да другога варыянту), аднак у чым ён упэўнены, дык гэта ў тым, што афіцыйна праект прадставяць на працягу 15 дзён.

Until Dawn — гэта гульня ў жанры інтэрактыўнай драмы (з элемэнтамі хорара), у якой гулец кіруе васьмю маладымі людзьмі, якія павінны выжыць на гары Блэквуд.
Першапачаткова (у 2014-м годзе) гэта быў эксклюзіў для PlayStation 4.
👍8🫡32🥱1
📰 Embracer Group скасавала новую гульню ў франшызе Deus Ex

Паводле дадзеных інсайдэра Джэйсана Шрайера, у рамках рэструктурызацыі Embracer Group скасавала новую частку франшызы Deus Ex — тая знаходзілася ў распрацоўцы ўжо два гады.
Паўнавартасная вытворчасьць навінкі ад студыі Eidos Montreal, павінна было стартаваць у канцы гэтага году (разам з афіцыйным анонсам). Цяпер жа кампанія засяродзіць увагу на новай арыґінальнай серыі.

Зьмены закранулі ня толькі пляны Eidos Montreal, але й яе штат. Распрацоўнікі афіцыйна пацьвердзілі словы інсайдэра, аб тым, што Embracer звольніла 97 супрацоўнікаў кампаніі.

Нагадаем, апошняй паўнавартаснай гульнёй знакамітай серыі была Deus Ex: Mankind Divided, якая выйшла ў 2016 годзе.
Embracer набыла правы на франшызу ў 2022 годзе.
😢21🤬8😭4🤔1😐1
📰 Blizzard узначаліць галоўны мэнэджар Call of Duty

Стала вядома, хто ўзначаліць Blizzard Entertainment.
Новым кіраўніком стала Джаана Фэрыс, якая раней узначальвала франшызу Call of Duty.

У мінулым Фэрыс мела канфлікт з кіраўніцтвам Activision (наступствы якога пры старым кіраўніцтве наўрад ці дазволілі б ёй падняцца па карʼернай лесьвіцы), які складаўся ў працягласьці распрацоўкі гульняў (у той час Бобі Коцік падштурхоўваў Blizzard да таго, каб яна стала «прадказальнай, як Call of Duty»: новая частка кожную восень).

Фэрыс пачала працаваць у Activision у 2018 годзе ў якасьці кіраўніцы аддзела кібэрспорту па Call of Duty. Да гэтага яна амаль 12 год прапрацавала ў Нацыянальнай футбольнай лізе.
😢114🤨4🤡1🤣1
📰 Вэтэраны Volition заснавалі новую студыю

Група вэтэранаў Volition (распрацоўшчыкі Saints Row), якая закрылася летась, заснавалі ўласную студыю пад назовам Shapeshifter Games. Яе галаўны офіс знаходзіцца ў Шампейне, штат Ілінойс.

Галоўная мэта Shapeshifter Games — супрацоўніцтва зь іншымі студыямі й выдаўцамі для стварэньня ААА-гульняў. Кампанія спэцыялізуецца на адкрытых сьветах, Unreal Engine 5, гульнях для кансоляў і сумеснай распрацоўцы.

Па дадзеных СМІ, Shapeshifter у дадзены момант працуе сумесна з Xbox Games Studios над неанансаваным праектам.
👍13
📰 Рэмэйк першага Вядзьмара пазбавіцца ад састарэлых мэханік арыґінала

Студыя Foolʼs Theory, якая распрацоўвае рэмэйк The Witcher, дала інтэрвію СМІ, у якім шмат увагі было нададзена падыходу да стварэньня гульні й зьменам якія для яе непазьбежны.

Foolʼs Theory складаецца пераважна з вэтэранаў CD Projekt RED (напрыклад, яе заснавальнік Якуб Рокаш — старэйшы дызайнэр квэстаў апошніх двух гульняў пра Геральта з Рывіі) што ня можа не адбіцца на працэсе распрацоўкі.
Многія супрацоўнікі ня па чутках ведаюць аб праблемах першай гульні, акрамя непасрэдна іх, распрацоўнікі вылучылі шмат сапраўды састарэлых аспэктаў, якія ў сучасным ґеймдэве (а некаторыя й у пэрыяд рэлізу гульні) ужо зусім ні на што не прыдатныя. Ад такога яны абяцаюць пазбавіцца, пры гэтым захаваўшы дух арыґінала й некаторыя «цудоўныя складовыя часткі першай The Witcher».

Адной з навін стане акрыты сьвет (а не калідорна-узроўневы, як было ў арыґінале), які абяцае быць як мінімум прыгожым, бо гульня распрацоўваецца на Unreal Engine 5.

Больш падрабязнасьцяў аб праекце распрацоўнікі паабяцалі прадаставіць вясной.
103👍3👎2🤩2
📰 Актор агучкі Адама Джэнсэна з Deus Ex ня ведаў пра існаваньне новай гульні

Элайас Туфексіс — голас галоўнага героя гульняў серыі Deus Ex, пракамэнтаваў гісторыю з адменай новай гульні серыі.
Як апынулася, актор нават ня ведаў аб існаваньні праекту, ён мяркуе, што дадзеная гульня павінна была быць пра зусім іншага героя:

Калі яны [Eidos Montreal] працавалі над новай Deus Ex ужо два гады й да гэтага часу не зьвязаліся са мной, то цалкам верагодна, што гэта была ўжо гісторыя ня пра Джэнсэна. Мяне больш злуе, што ў студыі звольнілі людзей. Індустрыя зараз проста загразла ў гэтых праблемах.


Нагадаем, пра скасаваньне сьвежай Deus Ex і скарачэньні ў Eidos Montreal раней расказаў журналіст Джэйсан Шраер, пазьней распрацоўнікі пацьвердзілі чуткі.
Зараз рэшткі студыі будуць перакінуты на распрацоўку зусім новага праекту, у нейкай новай арыґінальнай серыі.
🤯9👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Распрацоўнікі The Long Dark паказалі тызер новай гульні

У роліку можна ўбачыць памяшканьне з забітымі вокнамі, дыванамі на падлозе й на сьценах, мапай і іншымі прадметамі. Звонку відавочна дзьме моцны вецер, а на люстэрку нехта з карыстальнікаў знайшоў згадкі загадковых 28 дзён.
Распрацоўваюць праект на Unreal Engine 5.

У размове з PC Gamer Рафаэль ван Ліроп (сузаснавальнік студыі-распрацоўнікаў) адзначыў, што каманда пакуль не гатова дзяліцца падрабязнасьцямі новага праекта, аднак інфармацыя абавязкова зьявіцца сёлета.

Што да самой The Long Dark, то ў канцы 2024 году гульня атрымае апошні эпізод сюжэтнага рэжыму Wintermute.
У гэтым жа годзе ёй спаўняецца 10 гадоў (з моманту першага выхаду гульні ў раньні доступ)!
👍10🤬2
📰 Тэлевізійная адаптацыя Final Fantasy XIV скасавана

Тэлевізійная адаптацыя шматкарыстальніцкай Final Fantasy XIV (анонс якой адбыўся шчэ ў 2019-м) «памерла». Пра гэта расказаў сузаснавальнік студыі Hivemind («Вядзьмар» ад Netflix), якая працавала над ёй разам з Sony Pictures Television.
Прычынай цяжкасьцяў стаў маштаб праекта:

У нас быў фантастычны сцэнар для пілёта й плян на некалькі сэзонаў — аднак ён у выніку быў адхілены па ўсіх пунктах. Размах і маштаб гэтага шоў аказаліся занадта вялікія для ўсіх, хто хацеў бы ўпісацца ў праект. Бліжэй за ўсіх да заключэньня ўгоды падабралася Amazon, — заявіў сузаснавальнік Hivemind Дынэш Шамдасані.
🤔76👍3
📢 Дарожная мапа рэлізаў на люты 2024 ад Беларускага геймера

Вітаю спадарства!
Пасьля невялікага перапынку, ужо традыцыйная мапа рэлізаў вяртаецца, са сьвежымі й дастаткова цікавымі праектамі, якія стануць даступныя на вашых сыстэмах на працягу апошняга зімовага месяца!

Сярод такіх рэлізаў можна вылучыць: шматпакутную гульню пра піратаў Skull & Bones; змрочную алтэрнатыўна-рэлігійную гісторыю The Inquisitor; ледзяную Winter Survival ды іншыя ня менш цікавыя праекты!

Заставайцеся з намі, каб анічога не прапусьціць!

#мапа_рэлізаў
#mapa_relizaŭ
21🔥2
📢 Абноўленая Vampire The Masquerade Bloodlines 2 атрымала першы ґеймплейны трэйлер

The Chinese Room паказала ґеймплейны трэйлер абноўленай Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2.
Ролік пачынаецца ў закінутым будынку з ворагами. Пэрсанаж распраўляецца зь імі ўтойліва, выкарыстаючы вампірскія здольнасьці (вампір можа запавольваць час і наносіць мноства розных удараў). Пазьней даводзіцца змагацца ўжо ў адкрытым баі.
У канцы роліка крыху часу надалі ролевай сыстэме.

З асобнага роліка з камэнтарамі распрацоўнікаў, стала вядома, што ў баях важную ролю будзе гуляць пітво крыві, якое ня толькі адновіць здароўе, але ўзмоцніць вашыя здольнасьці.
Дадаткова The Chinese Room растлумачылі важнасьць ролевых элемэнтаў, пры стварэньні якіх аўтары абапіраліся на гульні BioWare.
Так з дыялогаў можна будзе ня толькі даведацца новую інфармацыю (калі атрымаецца схіліць суразмоўца да сябе), але й зьмяніць перадгісторыю свайго пэрсанажа (які, нагадаем, зьяўляецца 400 гадовым вампірам), гэтак жа вашы адказы будуць уплываць на гульнявы сьвет і стаўленьне да вас тых ці іншых пэрсанажаў/кланаў.

Рэліз гульні заплянаваны на гэтую восень.
11🗿3
🎁 Цяпер у GOG можна бясплатна забраць: The Beast Inside

The Beast Insideсьвежы погляд на трылер і survival horror. Акунуцца ў гісторыю, поўную таямніц мінулага, асабістых траґедый і варʼяцтва. Гуляйце за двух герояў з адной змрочнай спадчынай. Ваюйце, вырашайце галаваломкі й выпрабуйце жах у паўнавартасным 3D!
Распрацоўнік — Illusion Ray (Польшча).

❗️Забраць гульню можна да 6 лютага.
‼️Калі не адчыняецца старонка гульні, аўтарызуйцеся на сайце GOG, клікніце на спасылку, а затым правярайце гульню ў бібліятэцы.
👍82
📢 Што новага паказалі на State of Play

У ноч на 1 лютага прайшло шоў State of Play. Імпрэза доўжылася больш за 40 хвілін, на працягу якіх паказалі як будучыя рэлізы так і сьвежыя анонсы, пра якія мы коратка й раскажам ніжэй:

🔹Sonic x Shadow Generations — вожык Шэдаў далучаецца да клясычнага й сучаснага Сонік, у гэтай калекцыі з двух унікальных гульняў! (рэліз адбудзецца гэтай восеньню)
🔹Silent Hill: The Short Message — абвеяная загадкамі новая гульня ў франшызе Silent Hill, нарэшце абзавялася першым трэйлерам!
🔹Silent Hill 2 Remake — доўгачаканы рэмэйк знакамітай гульні з усё той жа франшызы Silent Hill гэтак жа атрымаў першы ґеймплейны трэйлер (сканцэнтраваны шмат у чым на экшэн-момантах).
🔹Judas — крыху дзіўная новая гульня аўтара серыі BioShock Кена Левіна атрымала сюжэтны трэйлер.
🔹Metro Awakening — новая гульня ў сусьвеце Metro, створаная для VR-прылад.
(рэліз заплянаваны на 2024-ы).
🔹Until Dawn — знакаміты інтэрактыўны хорар-трылер сапраўды атрымае новае жыцьцё на сучасным PC і PS5.
🔹Death Stranding 2: On the Beach — Хідэа Кадзіма прывёз на шоў ґеймплейны трэйлер новай Death Stranding, у якім ужо знаёмыя пэрсанажы сутыкаюцца з досыць дзіўнымі й не заўсёды вытлумачальнымі падзеямі.
🔹Physint — новы шпіёнскіх экшэн ад усё таго ж Кадзімы (ні трэйлера, ні скрыншотаў няма, проста сухі анонс).
112