Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Стваральнікі Vampire The Masquerade Bloodlines 2 расказалі аб стылях гульнявога працэсу

The Chinese Room апублікавала новы дзёньнік распрацоўкі Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2, які прысьвяцілі «інтуітыўным і захапляльным баям», якія зьяўляюцца адной з асноў гульні.

Каманда прадставіла тры асноўныя стылі гульнявога працэсу:

▫️Сталкер-Стратэг — гульнявы стыль для аматараў плянаваць кожны свой крок і рабіць усе напады ўтойліва, што дазволіць ажыцьцявіць свае фантазіі аб вампірах-драпежніках.
Шмат у чым гэты стыль натхнёны Dishonored.
▫️Дэбашыр — падыдзе гульцам, якія хочуць адразу кінуцца ў бой, спадзеючыся на свае хуткія рэфлексы й навыкі.
Крыніцамі натхненьня для яго паслужылі God of War, Shadow of Mordor, а таксама Elden Ring.

*У The Chinese Room падкрэсьлілі, што абодва вышэйзгаданыя стылі зьяўляюцца «двума крайнасьцямі аднаго спэктру дзеяньняў». Гульцы змогуць эксьперыментаваць і знаходзіць свой балянс стэлса й прамой канфрантацыі.

▫️Авантурыст — стыль максымальна набліжаны да першай варыяцыі Bloodlines 2, мэта якога пагрузіць гульца ў сюжэт і ў значна меншай ступені ў баі.

Распрацоўнікі запэўніваюць, што ў гульні яны робяць упор на апусканьне ў атмасфэру, а ня на складанасьць, таму ўсе тры стылі будзе лёгка асвоіць і выконваць.

Нагадаем, паўнавартасны паказ ґеймплэя Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2 адбудзецца 31 студзеня.
Сама гульня павінна выйсьці гэтай восеньню на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
👍87
Forwarded from Рудзі
Сёння ў 19:00 (Мінск) дзяды ўварвуцца ўчатырох у Lethal Company з амаль нулявым досведам гульні. Паміраць будзем шмат 😆

Рудзі, Малаток, Гомзік і Ігар на канале "Паца-Клаца"

https://youtube.com/live/1eEhZBpKxhM
14🔥3😁1👀1
📢 Адзін з распрацоўнікаў Stardew Valley анансаваў уласную гульню — Sunkissed City

За стварэньне атмасфэрнага сімулятара жыцьця фэрмэра Stardew Valley адказны энтузіяст ConcernedApe, але ў розныя пэрыяды да яго прыклалі рукі й іншыя людзі, напрыклад Артур Лі (Mr. Podunkian), які ў дадзены момант анансаваў сваю ўласную гульню, з падобным стылем і сэнсам — Sunkissed City.

Гульня будзе ўяўляць сабой сімулятар жыцьця ў горадзе, у якім ёсьць свае ўнікальныя й мудраґелістыя пэрсанажы (зь якімі вам трэба будзе пасябраваць), свая карпаацыя Pico і загадкавыя падзеі ў цэнтры якіх і апынецца ваш герой!

Рэліз заплянаваны на 4 квартал 2024 году для PC.
У дадзеным роліку можна ўбачыць ґеймплэй раньняй вэрсіі гульні.

Што да самой Stardew Valley, то цяпер ConcernedApe працуе над буйным абнаўленьнем і новым праектам.
👍9🤔62🤝2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Выйшаў рэмайстар сімулятара скачкоў з хмарачоса (так, такі існуе)

Калі хочаце вострых адчуваньняў — то вам дакладна падыдзе гульня з назовам «AaaaaAAaaaAAAaaAAAAaAAAAA!!!!!» (і гэта ня жарт)

Па сюжэце, вы скайдайвер які залазіць на самыя высокія будынкі горада й ведучы прамую трансаляцыю скача зь іх з парашутам.
Акрамя атрыманьня дозы адрэналіну, у гульні важна не пападацца на вочы паліцыі.

Рэмайстар сімулятара ўжо даступны ў Steam, па кошце ў $6.29.
Арыгінальная гульня выйшла ў 2009-м годзе.
😁14👍5
📢 Horizon Forbidden West атрымала трэйлер з датай рэлізу на PC

Sony апублікавала трэйлер з датай рэлізу Horizon Forbidden West на PC.
Кампутарны порт выйдзе 21 сакавіка ў выданьні Complete Edition (з DLC The Burning Shore).

PC-вэрсія валодае такімі асаблівасьцямі, як разблакаваная частата кадраў, падтрымка звышшырокіх манітораў, падтрымка тэхналёгіі DLSS 3, FSR і XeSS. Гэтак жа ўладальнікі кампутараў атрымаюць доступ да ўсіх асаблівасьцяў DualSense.

У крамах Steam і Epic Games Store ужо даступны папярэдні заказ гульні ($49.99).
🥱6👍53
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, як прадставілі Tekken 8 у Лёндане

Знакамітая сэрыя файтынгаў Tekken, нядаўна атрымала новую (восьмую частку), на рэклямную кампанію якой распрацоўшчыкі з Bandai Namco не паскупіліся, так да прыкладу ў Лёндане, над Таўэрскім мостам зладзілі паўнавартаснае шоў дронаў (праўда многія такую рэкляму не ацанілі, палічыўшы яе крыху антыўтапічнай).

Сама гульня ўжо выйшла ў рэліз і сабрала 90 балаў на Мetacritic.
Сюжэтна яна працягвае гісторыю барацьбы сямействаў Місіма й Кадзама.
😍233👍2
Сябры!

Сёння шаноўны спадар Тоддзі зробіць для вас "пeрадпаказ" беларускага перакладу гульні MewnBase!
Усіх сардэчна запрашаю!

twitch.tv/toddzie
29/I/24 18:00 па польскім часе
29/I/24 20:00 па беларускім

PS. Ну а сам пераклад патрапіць ў агульны доступ сёння ноччу ;)
111
📰 Інсайдэр: для PC і PlayStation 5 рыхтуюць абноўленую вэрсію Until Dawn

Надзейны інсайдэр billbil-kun падзяліўся інфармацыяй аб распрацоўцы зусім новай вэрсіі хорару Until Dawn, Якая распрацоўваецца для PC і PlayStation 5.

Інсайдэр дакладна не ведае будзе гульня рэмэйкам або рэмайстрам (сам ён схіляецца да другога варыянту), аднак у чым ён упэўнены, дык гэта ў тым, што афіцыйна праект прадставяць на працягу 15 дзён.

Until Dawn — гэта гульня ў жанры інтэрактыўнай драмы (з элемэнтамі хорара), у якой гулец кіруе васьмю маладымі людзьмі, якія павінны выжыць на гары Блэквуд.
Першапачаткова (у 2014-м годзе) гэта быў эксклюзіў для PlayStation 4.
👍8🫡32🥱1
📰 Embracer Group скасавала новую гульню ў франшызе Deus Ex

Паводле дадзеных інсайдэра Джэйсана Шрайера, у рамках рэструктурызацыі Embracer Group скасавала новую частку франшызы Deus Ex — тая знаходзілася ў распрацоўцы ўжо два гады.
Паўнавартасная вытворчасьць навінкі ад студыі Eidos Montreal, павінна было стартаваць у канцы гэтага году (разам з афіцыйным анонсам). Цяпер жа кампанія засяродзіць увагу на новай арыґінальнай серыі.

Зьмены закранулі ня толькі пляны Eidos Montreal, але й яе штат. Распрацоўнікі афіцыйна пацьвердзілі словы інсайдэра, аб тым, што Embracer звольніла 97 супрацоўнікаў кампаніі.

Нагадаем, апошняй паўнавартаснай гульнёй знакамітай серыі была Deus Ex: Mankind Divided, якая выйшла ў 2016 годзе.
Embracer набыла правы на франшызу ў 2022 годзе.
😢21🤬8😭4🤔1😐1
📰 Blizzard узначаліць галоўны мэнэджар Call of Duty

Стала вядома, хто ўзначаліць Blizzard Entertainment.
Новым кіраўніком стала Джаана Фэрыс, якая раней узначальвала франшызу Call of Duty.

У мінулым Фэрыс мела канфлікт з кіраўніцтвам Activision (наступствы якога пры старым кіраўніцтве наўрад ці дазволілі б ёй падняцца па карʼернай лесьвіцы), які складаўся ў працягласьці распрацоўкі гульняў (у той час Бобі Коцік падштурхоўваў Blizzard да таго, каб яна стала «прадказальнай, як Call of Duty»: новая частка кожную восень).

Фэрыс пачала працаваць у Activision у 2018 годзе ў якасьці кіраўніцы аддзела кібэрспорту па Call of Duty. Да гэтага яна амаль 12 год прапрацавала ў Нацыянальнай футбольнай лізе.
😢114🤨4🤡1🤣1
📰 Вэтэраны Volition заснавалі новую студыю

Група вэтэранаў Volition (распрацоўшчыкі Saints Row), якая закрылася летась, заснавалі ўласную студыю пад назовам Shapeshifter Games. Яе галаўны офіс знаходзіцца ў Шампейне, штат Ілінойс.

Галоўная мэта Shapeshifter Games — супрацоўніцтва зь іншымі студыямі й выдаўцамі для стварэньня ААА-гульняў. Кампанія спэцыялізуецца на адкрытых сьветах, Unreal Engine 5, гульнях для кансоляў і сумеснай распрацоўцы.

Па дадзеных СМІ, Shapeshifter у дадзены момант працуе сумесна з Xbox Games Studios над неанансаваным праектам.
👍13
📰 Рэмэйк першага Вядзьмара пазбавіцца ад састарэлых мэханік арыґінала

Студыя Foolʼs Theory, якая распрацоўвае рэмэйк The Witcher, дала інтэрвію СМІ, у якім шмат увагі было нададзена падыходу да стварэньня гульні й зьменам якія для яе непазьбежны.

Foolʼs Theory складаецца пераважна з вэтэранаў CD Projekt RED (напрыклад, яе заснавальнік Якуб Рокаш — старэйшы дызайнэр квэстаў апошніх двух гульняў пра Геральта з Рывіі) што ня можа не адбіцца на працэсе распрацоўкі.
Многія супрацоўнікі ня па чутках ведаюць аб праблемах першай гульні, акрамя непасрэдна іх, распрацоўнікі вылучылі шмат сапраўды састарэлых аспэктаў, якія ў сучасным ґеймдэве (а некаторыя й у пэрыяд рэлізу гульні) ужо зусім ні на што не прыдатныя. Ад такога яны абяцаюць пазбавіцца, пры гэтым захаваўшы дух арыґінала й некаторыя «цудоўныя складовыя часткі першай The Witcher».

Адной з навін стане акрыты сьвет (а не калідорна-узроўневы, як было ў арыґінале), які абяцае быць як мінімум прыгожым, бо гульня распрацоўваецца на Unreal Engine 5.

Больш падрабязнасьцяў аб праекце распрацоўнікі паабяцалі прадаставіць вясной.
103👍3👎2🤩2