📢 Адбыўся рэліз Like a Dragon Infinite Wealth
Два леґендарныя героі, якіх зьвёў разам лёс — ці нешта куды больш злавеснае… Гуляйце па Японіі й забаўляйцеся на Гаваях у гэтай маштабнай прыгодзе памерам зь Ціхі акіян!
Новая частка культавай серыі Yakuza (якая зь нядаўніх часоў носіць назоў Like a Dragon) даступная ў трох выданьнях:
▫️Standard Edition — $70;
▫️Deluxe Edition — $85;
▫️Ultimate Edition — $110.
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.

YouTube
LIKE A DRAGON: INFINITE WEALTH | OPENING MOVIE
Like a Dragon: Infinite Wealth is AVAILABLE NOW. Buy or add it to your wishlist!
- PlayStation®5 / PlayStation®4: https://www.playstation.com/en-us/games/like-a-dragon-infinite-wealth/
- Xbox Series X|S / Xbox One / Windows: https://www.xbox.com/en-US/games/store/like…

👍5⚡3
🎁 Цяпер у GOG можна бясплатна забраць: Mordheim City of the Damned
Mordheim City of the Damned — гэта першая відэагульня, зробленая на аснове культавай клясычнай настольнай гульні Mordheim ад Games Workshop. Дзеяньне Mordheim: City of the Damned разгортваецца ў спустошаным імпэрскім месьце сусьвету Warhammer.
У гэтай пакрокавай тактычнай гульні вы ведзяце свае атрады насустрач крывавым і сьмяротным бітвам. Гульня спалучае ў сабе элемэнты RPG, дынамічныя тактычныя баі й магчымасьць тонкай наладкі атрадаў. У гэтую эпоху хаосу й супрацьстаяньня выжыве толькі наймацнейшы!
Распрацоўшчык — Rogue Factor (Канада).
❗️Забраць гульню можна да 28 студзеня.
‼️Калі не адчыняецца старонка гульні, аўтарызуйцеся на сайце GOG, клікніце на спасылку, а затым правярайце гульню ў бібліятэцы.

👍7
📰 Інсайдэр расказаў аб будучых праектах Call of Duty
Інсайдэр Том Хендэрсан расказаў пра будучыя гульні й пра тое, хто іх будзе распрацоўваць.
Пакуль вядома пра 4 праекты ў франшызе:
▫️Call Of Duty 2024 — гульня ў сэрыі Black Ops з назовам Gulf War. Сюжэт перанясе нас у вайну ў Іраку (студыя Treyarch).
▫️Call of Duty 2025 — гэта сіквел Black Ops 2 (верагодна таксама студыя Treyarch)
▫️Call Of Duty 2026 — гульня сэрыі Modern Warfare (распрацоўваецца Infinity Ward)
▫️Call of Duty 2027 — праект знаходзіцца на раньнім этапе распрацоўкі, вядома толькі, што працуе над ім Sledgehammer Games.

🌚10🗿4👍1
📢 Ubisoft паказала сьвежы ґеймплэй Skull and Bones і назвала дату бэта-тэставаньня
Ubisoft апублікавала сьвежы ролік шматпакутнага пірацкага экшэна Skull & Bones, прысьвечаны эндґейм-кантэнту.
Гульцоў чакае шмат складаных выпрабаваньняў і леґендарных падзеяў, якія прынясуць яшчэ больш багацьця й іншыя каштоўныя ўзнагароды. Чакаецца, што да гэтага моманту герой будзе мець у сваім распараджэньні цэлы флёт караблёў і арсэнал зброі, каб ня толькі рабаваць, але й захопліваць аванпасты, адсочваць разбуральных марскіх монстраў і ўступаць у бой зь іншымі небясьпечнымі піратамі.
Бэта-теставаньне пачнецца 9 лютага, а 05:00 (Менскі час). Працягнецца бэта-тэст да 12 лютага 02:00.
Вядома, што ў пэрыяд тэсту гульцам будзе даступны кросплэй і кроспрагрэс. Гэта азначае, што можна будзе разблакаваць узнагароды, якія потым пяройдуць у поўную гульню.
Skull & Bones выходзіць 16 лютага 2024 году для PC, PlayStation 5 і Xbox Series.

Skull and Bones: Endgame Explained
Adventure on the high seas is calling in Skull and Bones’ endgame, where you’ll encounter a world teeming with opportunities and danger. Ready your ships to take on titanic sea monsters, legendary ghost ships, and the invading pirate lord Philippe La Peste…
🥴7👍3
📰 Стваральнікі Vampire The Masquerade Bloodlines 2 расказалі аб стылях гульнявога працэсу
The Chinese Room апублікавала новы дзёньнік распрацоўкі Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2, які прысьвяцілі «інтуітыўным і захапляльным баям», якія зьяўляюцца адной з асноў гульні.
Каманда прадставіла тры асноўныя стылі гульнявога працэсу:
▫️Сталкер-Стратэг — гульнявы стыль для аматараў плянаваць кожны свой крок і рабіць усе напады ўтойліва, што дазволіць ажыцьцявіць свае фантазіі аб вампірах-драпежніках.
Шмат у чым гэты стыль натхнёны Dishonored.
▫️Дэбашыр — падыдзе гульцам, якія хочуць адразу кінуцца ў бой, спадзеючыся на свае хуткія рэфлексы й навыкі.
Крыніцамі натхненьня для яго паслужылі God of War, Shadow of Mordor, а таксама Elden Ring.
*У The Chinese Room падкрэсьлілі, што абодва вышэйзгаданыя стылі зьяўляюцца «двума крайнасьцямі аднаго спэктру дзеяньняў». Гульцы змогуць эксьперыментаваць і знаходзіць свой балянс стэлса й прамой канфрантацыі.
▫️Авантурыст — стыль максымальна набліжаны да першай варыяцыі Bloodlines 2, мэта якога пагрузіць гульца ў сюжэт і ў значна меншай ступені ў баі.
Распрацоўнікі запэўніваюць, што ў гульні яны робяць упор на апусканьне ў атмасфэру, а ня на складанасьць, таму ўсе тры стылі будзе лёгка асвоіць і выконваць.
Нагадаем, паўнавартасны паказ ґеймплэя Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2 адбудзецца 31 студзеня.
Сама гульня павінна выйсьці гэтай восеньню на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.

👍8❤7
Forwarded from Рудзі
Сёння ў 19:00 (Мінск) дзяды ўварвуцца ўчатырох у Lethal Company з амаль нулявым досведам гульні. Паміраць будзем шмат 😆
Рудзі, Малаток, Гомзік і Ігар на канале "Паца-Клаца"
https://youtube.com/live/1eEhZBpKxhM

Strym "Lethal Company"
Mahčyma vy ŭžo čuli pra hetuju hulniu. Siońnia pahladzim jak u joj buduć pamirać @Rudzi , @Malatok , @GomZik i Ihar.#pacaklaca #biełstrym #lethalcompany
❤14🔥3😁1👀1
📢 Адзін з распрацоўнікаў Stardew Valley анансаваў уласную гульню — Sunkissed City
За стварэньне атмасфэрнага сімулятара жыцьця фэрмэра Stardew Valley адказны энтузіяст ConcernedApe, але ў розныя пэрыяды да яго прыклалі рукі й іншыя людзі, напрыклад Артур Лі (Mr. Podunkian), які ў дадзены момант анансаваў сваю ўласную гульню, з падобным стылем і сэнсам — Sunkissed City.
Гульня будзе ўяўляць сабой сімулятар жыцьця ў горадзе, у якім ёсьць свае ўнікальныя й мудраґелістыя пэрсанажы (зь якімі вам трэба будзе пасябраваць), свая карпаацыя Pico і загадкавыя падзеі ў цэнтры якіх і апынецца ваш герой!
Рэліз заплянаваны на 4 квартал 2024 году для PC.
У дадзеным роліку можна ўбачыць ґеймплэй раньняй вэрсіі гульні.
Што да самой Stardew Valley, то цяпер ConcernedApe працуе над буйным абнаўленьнем і новым праектам.

👍9🤔6❤2🤝2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Выйшаў рэмайстар сімулятара скачкоў з хмарачоса (так, такі існуе)
Калі хочаце вострых адчуваньняў — то вам дакладна падыдзе гульня з назовам «AaaaaAAaaaAAAaaAAAAaAAAAA!!!!!» (і гэта ня жарт)
Па сюжэце, вы скайдайвер які залазіць на самыя высокія будынкі горада й ведучы прамую трансаляцыю скача зь іх з парашутам.
Акрамя атрыманьня дозы адрэналіну, у гульні важна не пападацца на вочы паліцыі.
Рэмайстар сімулятара ўжо даступны ў Steam, па кошце ў $6.29.
Арыгінальная гульня выйшла ў 2009-м годзе.

😁14👍5
📢 Horizon Forbidden West атрымала трэйлер з датай рэлізу на PC
Sony апублікавала трэйлер з датай рэлізу Horizon Forbidden West на PC.
Кампутарны порт выйдзе 21 сакавіка ў выданьні Complete Edition (з DLC The Burning Shore).
PC-вэрсія валодае такімі асаблівасьцямі, як разблакаваная частата кадраў, падтрымка звышшырокіх манітораў, падтрымка тэхналёгіі DLSS 3, FSR і XeSS. Гэтак жа ўладальнікі кампутараў атрымаюць доступ да ўсіх асаблівасьцяў DualSense.
У крамах Steam і Epic Games Store ужо даступны папярэдні заказ гульні ($49.99).

Horizon Forbidden West Complete Edition - Features Trailer | PC Games
https://www.playstation.com/games/horizon-forbidden-west/pc/
Horizon Forbidden West Complete Edition on PC features unlocked frame rates, customizable graphics settings and a broad range of performance-enhancing technologies, including NVIDIA DLSS 3 upscaling…

🥱6👍5❤3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, як прадставілі Tekken 8 у Лёндане
Знакамітая сэрыя файтынгаў Tekken, нядаўна атрымала новую (восьмую частку), на рэклямную кампанію якой распрацоўшчыкі з Bandai Namco не паскупіліся, так да прыкладу ў Лёндане, над Таўэрскім мостам зладзілі паўнавартаснае шоў дронаў (праўда многія такую рэкляму не ацанілі, палічыўшы яе крыху антыўтапічнай).
Сама гульня ўжо выйшла ў рэліз і сабрала 90 балаў на Мetacritic.
Сюжэтна яна працягвае гісторыю барацьбы сямействаў Місіма й Кадзама.

😍23❤3👍2
Forwarded from Гульні ў Квадраце
Сябры!
Сёння шаноўны спадар Тоддзі зробіць для вас "пeрадпаказ" беларускага перакладу гульні MewnBase!
Усіх сардэчна запрашаю!
twitch.tv/toddzie
29/I/24 18:00 па польскім часе
29/I/24 20:00 па беларускім
PS. Ну а сам пераклад патрапіць ў агульны доступ сёння ноччу ;)

Twitch
Toddzie - Live on Twitch
[BEL] хто я | Streaming amnesia: the dark descent.
❤11⚡1
📰 Інсайдэр: для PC і PlayStation 5 рыхтуюць абноўленую вэрсію Until Dawn
Надзейны інсайдэр billbil-kun падзяліўся інфармацыяй аб распрацоўцы зусім новай вэрсіі хорару Until Dawn, Якая распрацоўваецца для PC і PlayStation 5.
Інсайдэр дакладна не ведае будзе гульня рэмэйкам або рэмайстрам (сам ён схіляецца да другога варыянту), аднак у чым ён упэўнены, дык гэта ў тым, што афіцыйна праект прадставяць на працягу 15 дзён.
Until Dawn — гэта гульня ў жанры інтэрактыўнай драмы (з элемэнтамі хорара), у якой гулец кіруе васьмю маладымі людзьмі, якія павінны выжыць на гары Блэквуд.
Першапачаткова (у 2014-м годзе) гэта быў эксклюзіў для PlayStation 4.

👍8🫡3❤2🥱1