Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
​​📰 Larian ня будзе дадаваць свае гульні ў падпісачныя сэрвісы

Свэн Вінке, кіраўнік студыі Larian пракамэнтаваў словы кіраўніка Ubisoft аб тым, што карыстальнікам варта прывыкаць да падпісак.

Свэн лічыць, што якой бы ні была будучыня распаўсюджваньня відэагульняў, ключавым аспэктам застанецца якасны кантэнт. А ў падпісках атрымліваць яго стане больш складана, бо вырашаць, якія гульні трапяць у падборку, будзе абмежаванае кола людзей.

Кіраўнік Larian назваў падпісачную мадэль практыкаваньнем па аналізе выдаткаў і патэнцыйнай выгады. Пры гэтым праекты энтузіястаў, якія падаюць надзеі, будуць праходзіць міма ўвагі дырэктараў карпарацыяў.
Вінке прызнае, што для некаторых распрацоўшчыкаў падпіскі сталі шанцам стварыць сваю гульню. Аднак у Свэна з гэтым няма праблем, таму ён жадае пераканацца, што прэміяльная мадэль распаўсюджваньня, калі пакупнік набывае гульню ў сваё карыстаньне, нікуды не сыдзе.

Па гэтай прычыне карыстачам не варта чакаць зьяўленьні гульняў студыі ў падпісачных сэрвісах, бо тыя хто яе набываюць у калекцыю, плацяць справядлівую цану й Larian такі варыянт цалкам задавальняе.
31🦄4👍2🔥2
📰 Take-Two і Remedy Entertainment урэгулявалі свой канфлікт

Як аказалася, усё гэта было «простай фармальнасьцю».
Па словах прадстаўніка Remedy, канфліт сапраўды быў, аднак распрацоўшчыкі мірна вырашылі яго яшчэ ў канцы мінулага году. Зьмяняць свой лягатып кампанія не зьбіраецца й пры гэтым працягвае супрацу з Take-Two.

Свой новы лягатып Remedy прадставіла яшчэ ў красавіку 2023 году.
Ва ўрэгуляваным судовым пазове гаварылася, што выява можа ўвесьці гульцоў у зман — нібы літара «R» занадта нагадвае лягатып Rockstar.
👍151
📰 Масавыя звальненьні ў гульнявой індустрыі працягваюцца й у 2024 годзе

Па дадзеных Kotaku, масавыя звальненьні ў гульнявой індустрыі працягваюцца й у 2024 годзе — партал падлічыў, што за студзень працу страціла звыш 3000 супрацоўнікаў розных кампаніяў.

Так за гэты месяц стала вядома што: у Unity працу страцяць каля 1800 чалавек;
Twitch абʼявіў аб скарачэньні 500 сваіх работнікаў;
Behaviour Interactive звольніла 45 чалавек;
Выдавец мабільных гульняў Playtika звольніў прыкладна 400 чалавек;
Discord страціць каля 170 чалавек;
Lost Boys Interactive пазбавілася 125 супрацоўнікаў;

Таксама, сярод кампаніяў, якіх закранулі звальненьні, яшчэ згадваюць Netspeak Games (25 чалавек), Wimo Games (35 чалавек), Bossa Studios (19 чалавек), Thunderful Group (100 чалавек) і шэраг іншых фірмаў, і верагодна, гэта шчэ не канец.
😢12🤯8😱2
📰 Кейсы ў Counter-Strike прынесьлі Valve амаль мільярд даляраў за 2023 год

Паводле дадзеных партала CS 2 Case Tracker, за 2023 год Valve зарабіла на продажах кейсаў у Counter-Strike: Global Offensive і Counter-Strike 2 980 млн. даляраў.

Як многія ведаюць, кейсы ўтрымліваюць розныя нутрагульнявыя прадметы накшталт скіноў і таму падобнага. Пры гэтым у агульнай складанасьці за год карыстальнікі «адкрылі» звыш 400 млн. кейсаў — у працэсе для гэтага было выкарыстана амаль 360 млн. ключоў.

Асобна ў справаздачы партала згадваецца рост коштаў на кейсы, які склаў уражлівыя 178%. Больш за ўсё кошт вырас на кейсы Danger Zone, гаворка ідзе аб росьце ў 492%.
🤯15👎2😐2
📰 Аўтары Prison Architect 2 растлумачылі пераход да 3D

Нядаўна студыя Double11 і Paradox Interactive анансавалі працяг знакамітага сімулятара турмы, які ўжо зь першых кадраў паказаў сваё радыкальнае адрозьненьне ад арыґінала, як інімум гэта пераход да 3D.

Дырэктар гульні Гарэт Райт растлумачыў, што пераход да 3D адкрывае дадатковыя магчымасьці гульнявога працэсу. Гэта перш за ўсё шматпавярховасьць, дзякуючы якой гульцы змогуць ствараць турмы, падобныя на Алькатрас. Распрацоўнікі абяцаюць раскрыць сапраўдны патэнцыял гульні праз будаўніцтва, аўтаматызацыю й лагістыку.

Не абышлося й без пэўных абмежаваньняў, бо пераход у трохмерную прастору запатрабаваў істотных зьмен маштабу. Насельніцтва турмаў стане меншым, а іх памеры павялічацца ў параўнаньні зь першай гульнёй.

Асобна распрацоўшчыкі запэўнілі, што прыклалі ўсе намаганьні да таго, каб захаваць арыґінальны стыль папулярнай гульні. Бо дзякуючы ўмоўным і карыкатурным фігуркам гульцы лёгка ўспрымаюць тэму, якая насамрэч даволі цяжкая й нават трагічная.
👍95
📰 Piranha Bytes пацьвердзілі сваё цяжкае становішча

Распрацоўнікі аргнальнай Gothic, ELEX і Risen пацьвердзілі, што студыя сапраўды знаходзіцца ў цяжкім становішчы.

Piranha Bytes на дадзены момант рэальна знаходзіцца на мяжы закрыцьця, аднак "сьпісваць з рахункаў" яе яшчэ рана, распрацоўнікі робяць усё магчымае, каб захаваць студыю. Piranha Bytes перакананыя, што змогуць выправіць сытуацыю, тым больш, што недахопу новых ідэяў у іх няма.

Распрацоўнікі паабяцалі, што як толькі ў іх будуць навіны, яны абавязкова падзеляцца імі з фанатамі.
💔23
📰 Аўтарам хітовага Palworld пагражаюць фізычнай расправай фанаты пакемонаў

Выжывалка Palworld выклікала шмат шуму й ужо прадалася тыражом звыш пяці мільёнаў копіяў, абагнаўшы ў сьвежым чарце Steam нават Dota 2. Гэтаму шмат у чым паспрыяла падабенства мясцовых істот з пакемонамі. Аднак як аказалася, такое падабенства можа быць ня толькі на карысьць.

Як расказаў мэнэджар па працы з супольнасьцю студыі Pocketpair, ён "ліхаманкава" праглядае кожны ліст, які прыходзіць на электронную пошту. Аднак у апошні час ён адмовіўся ад гэтай задумы, бо ў адрас распрацоўшчыкаў (асабліва мастакоў) пачалі прыходзіць пагрозы расправай ад незадаволеных фанатаў пакемонаў.

На аналягічныя пагрозы паскардзіўся й кіраўнік Pocketpair, які папрасіў фанатаў супакоіцца й перастаць тэрарызаваць супрацоўнікаў студыі. Ён заявіў, што кампанія прайшла юрыдычныя праверкі якія не выявілі дастатковага для судовага пазоваў падабенства гульні з франшызай Pokemon.
😁12🤡5🤨2👍1
📢 Анансаваны сімулятар рэсьлінгу WWE 2K24

Атрымайце асалоду ад захапляльным пераказам найвялікшых момантаў WrestleMania ў рэжыме 2K Showcase of the Immortals у WWE 2K24, дзе вы зможаце зноў перажыць самыя незабыўныя, лёсавызначальныя матчы!

WWE 2K24 прадаецца ў трох выданьнях. За папярэдні заказ можна атрымаць камплект з Nightmare Family Pack з чатырма байцамі. У выданьне Deluxe увойдзе сэзонны пропуск на пяць DLC, а юбілейнае выданьне ўключае розны ўнікальны кантэнт.

Карыстальнікі змогуць набыць WWE 2K24 за 70 даляраў адначасова для кансоляў бягучага й мінулага пакаленьняў, альбо заплаціць 60 даляраў толькі за вэрсію для PS4 і Xbox One. Кошт Deluxe Edition склаў 100 даляраў, а юбілейнае Forty Years of Wrestlemania абыдзецца ў 120 даляраў.

Рэліз адбудзецца 8 сакавіка на PC, PlayStation і Xbox.
❤‍🔥3👍3
📰 Focus Entertainment зьменіць сваю назву

Focus Entertainment абвясьцілі, што з 1 красавіка 2024 году мяняе назву на PulluP Entertainment. Гэта зьвязана з будучай рэарґанізацыяй.
Дзейнасьць кампаніі PulluP Entertainment будзе з гэтага дня падзелена на тры прыярытэтныя пазыцыі:

▫️выдавецкая дзейнасьць будзе ажыцьцяўляцца выдавецтвам Focus Entertainment Publishing;
▫️другое падразьдзяленьне зоймецца выданьнем незалежных гульняў і рэтра-гульняў, у яго ўвойдуць Dotemu і The ArcadeCrew;
▫️распрацоўкай гульняў зоймуцца сем творчых студыяў: Deck13, Streumon, Twelve Tenths, Leikir Studio, Blackmill, Dovetail і Carpool Studio.

Асобна кампанія абʼявіла, што за першыя дзевяць месяцаў 2023-2024 фінансавага году агульная выручка Focus Entertainment склала 128,3 млн. эўра, што на 9% менш, чым за аналягічны пэрыяд папярэдняга фінансавага году.
🌚4👍2
📢 Obsidian і Xbox паказалі пашыраны ґеймплэй Avowed

Obsidian Entertainment і Xbox прадставілі пашыраны ґеймплэйны ролік ролевай гульні Avowed. Ён зьмяшчае як ужо знаёмыя кадры, якія можна было ўбачыць на нядаўнім Developer Direct, так і зусім новыя.

Падыход Obsidian — "ваш сьвет, ваш шлях" у Avowed прапануе гульцам па-сапраўднаму асабістае падарожжа са свабодай выбару й наступствамі, і гаворка ідзе ня толькі пра апавяданьне, але й пра бітвы, дзе можна эксьперыментаваць з падрыхтоўкай і навыкамі.
У гульні нават можна спалучаць розныя здольнасьці й пры гэтым ня быць абмежаваным нейкім адным клясам. Акрамя таго, аўтары рэалізавалі комплексную сыстэму элемэнтаў, якія можна камбінаваць для больш эфэктыўнай расправы над супернікам.

Гэтак жа распрацоўшчыкі нагадалі, што як і ў арыґінальнай Pillars of Eternity, у гульні будуць цалкам унікальныя кампаньёны, у якіх ёсьць свой характар і мінулае.

Рэліз Avowed адбудзецца восеньню гэтага году на Xbox Series і PC.
7👍4🔥1
📰 «Фларыдзкі Джокер» заявіў што не хоча судзіцца з Rockstar

"Фларыдзкі Джокер" зноў зьвярнуўся да Rockstar — зараз ён заявіў, што ніколі не хацеў судзіцца з кампаніяй, а проста патрабуе даць яму магчымасьць агучыць падобнага на сябе пэрсанажа ў Grand Theft Auto VI:

На самой справе я не імкнуся падаць на вас [Rockstar] у суд, так што дам вам дадатковы месяц [на разважаньні]. Зьвяжыцеся са мной. Дайце агучыць пэрсанажа… Пашырце яго сюжэтную лінію ў гульні.


Ці будуць распрацоўнікі неяк рэагаваць на падобную просьбу — незразумела. Раней «Джокер», якога насамрэч клічуць Лоўрэнс Саліван, патрабаваў у Rockstar грашовую кампэнсацыю за выкарыстаньне «свайго» вобраза ў дэбютным трэйлеры GTA 6.

Дарэчы, у некаторых карыстачоў зьявіліся падазроны, што Саліван насамрэч наняты Rockstar, для своеасаблівай скандальнай рэклямнай кампаніі гульні.
🤡30😁102
📰 У Epic Games Store могуць дадаць падпіскі

Датамайнеры выявілі ў файлах крамы Epic Games Store згадкі падпісачных сэрвісаў з рознымі дэталямі.

Канкрэтна згадваецца толькі падпіска EA Play, але наўрад ці ўсё будзе абмяжоўвацца толькі ёй. Сярод іншых дэталяў у файлах мільгаюць згадваньні пэрыядаў падпісак на месяц і год. Тэрміны падпіскі можна будзе "складаць", але аформіць іх на некалькі гадоў наперад будзе нельга.
Асобна згадваюцца прэфэрэнцыі для тых, хто аформіць падпіску, так да прыкладу ўладальнікі EA Play атрымаюць 10% зьніжку на гульні выдаўца.

Дакладнай даты зьяўленьня сыстэмы падпісак няма.
👍7😁3
​​📰 GeForce RTX 4070 Ti Super не ўразіла блоґераў і СМІ

24 студзеня стартавалі продажы новай GeForce RTX 4070 Ti Super, коштам $799 і з наступнымі характарыстыкамі:
▫️CUDA-ядры: 8448;
▫️Абʼём памяці: 16 ГБ GDDR6X;
▫️Тактавая частата ў рэжыме паскарэньня: 2610 Мгц (базавая: 2340 Мгц);
▫️Энэрґаспажываньне: 285 Вт

Аднак, нягледзячы на заявы Nvidia, блоґераў і СМІ навінка не ўразіла. Галоўнай яе праблемай можна назваць малы прырост прадукцыйнасьці ў параўнаньні з канкурэнтамі і "суседнім" відэакартамі. Блоґеры адзначаюць, што прырост у адносінах да 4070 Ti ніжэй за 10%, тады як у мадэлі 4070 Super вынік у гэтым жа параўнаньні быў блізкі да 20%.

У 4К новая відэакарта саступіла паказчыкам RX 7900 XT на 9% — праўда, з ужываньнем трасіроўкі прамянёў у 1440p у яе атрымалася апярэдзіць вынікі апошняй на 27% (і на 4% лепш 4070 Super).

У рэцэнзіях зьвярнулі ўвагу на тое, што Nvidia абяцала падаць прырост прадукцыйнасьці новай карты ў тыя самыя 10% у параўнаньні з RTX 4070 Ti, аднак падобных вынікаў пакуль дасягнуць не ўдалося. Спэцыялісты адзначылі, што праблемай для навінкі можа стаць і кошт у 799 даляраў — бо аналягі можна набыць таньней, а вынік у іх будзе крыху лепш.
👍10👀6
📰 Twitch пашырае падтрымку партнэрскай праграмы

Twitch пашырае падтрымку партнэрскай праґрамы для стрымераў з траўня гэтага году — цяпер большай колькасьці аўтараў адкрыюць доступ да павялічаных доляў чыстага даходу ад платных і падарункавых падпісак.

Twitch адмаўляецца ад парога ў 100 тысяч даляраў для карыстальнікаў з падзелам даходу 70/30%. Раней пры дасягненьні гэтага ўзроўню доля даходу вярталася да 50%, аднак цяпер падобнага адбывацца не будзе — дадзеная зьмена ўжо ўступіла ў сілу.

У траўні таксама ўступяць у сілу наступныя зьмены:
🛑Зьявіцца новы ўзровень для стрымераў, якія змогуць тры месяцы запар набіраць 100 балаў у рамках праґрамы — гэтыя аўтары атрымаюць права на падзел даходу ад платных і падарункавых падпісак у фармаце 60/40%;
🛑Парог для атрыманьня доступу да падзелу даходаў у фармаце 70/30 зараз зьнізілі з 350 да 300 балаў;
🛑Удзел у праґраме змогуць прыняць і кампаньёны (з-за зьніжэньня парога балаў).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍4🤔3
📰 Таварыства абароны жывёл выказалася пра жорсткасьць у Palworld

Выжывалка Palworld працягвае біць рэкорды й прыцягваць да сябе ўвагу, як станоўчую так і не вельмі.
Нядаўна гульня атрымала дарожную мапу, у якой многія ўбачылі спрэчныя моманты, у прыватнасьці жорсткае абыходжаньне з жывёламі.

У Palwolrd так ці інакш даводзіцца занявольваць цэлы шэраг анімалістычных істот: прымушаць працаваць ці нават забіваць.
У сувязі з гэтым выданьне Insider Gaming зьвязалася з арґанізацыяй «Людзі за этычнае стаўленьне да жывёл» (PETA) і спытала ў экспэртаў іх меркаваньне на гэты конт.

Прадстаўнік PETA заявіў, што ўжо ёсьць шмат фанатаў Palworld, якія не жадаюць абыходзіцца такім чынам з Паламі (мясцовыя НЕпакемоны). Такія гульцы жадаюць убачыць "веганскі" шлях выжываньня й адмовіцца ад жорсткага абыходжаньня з падобнымі на жывёлаў істотамі.
Прадстаўнікі арґанізацыі заклікаюць распрацоўнікаў задумацца над даданьнем такога варыянту.

Тым часам, гульня працягвае біць уласныя рэкорды. Так, да прыкладу яе продажы ўжо перавалілі за 8 млн. копіяў. У сеціве прагназуюць, што тыраж навінкі да выходных дасягне 10 млн.
🤣11👍5🗿5💊3
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Infinifactory

Infinifactoryгэта гульня-галаваломка-пясочніца ад Zachtronics, стваральнікаў SpaceChem і Infiniminer. Будуйце фабрыкі, якія зьбіраюць прадукцыю для вашых іншаплянэтных уладароў, і паспрабуйце не памерці падчас гэтага!
Распрацоўшчык — Zachtronics (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 1 лютага.
👍8
​​📰 Microsoft звольніла 1900 супрацоўнікаў Activision Blizzard і Xbox

У Microsoft прынялі рашэньне скараціць 1900 чалавек (8% ад штата ў 22 тысячы супрацоўнікаў). У асноўным пацерпяць супрацоўнікі Activision Blizzard, аднак звальненьні таксама закрануць Xbox і ZeniMax Media.

Асобна стала вядома, што цалкам былі закрыты аддзелы, якія адказвалі за выпуск гульняў Xbox на дысках (аднак, гэта не значыць, што Microsoft мамэнтальна адмовіцца ад выпуску дыскаў, хоць верагодна ўсё да гэтага ідзе).

Кіраўнік гульнявога падразьдзяленьня Microsoft Філ Спэнсэр адзначыў, што рашэньне аказалася вельмі балючым і зьвязана з новым плянам, які дапаможа падтрымліваць бізнэс кампаніі.

Ужо стала вядома, што сваіх месцаў у Blizzard пазбавіліся прэзыдэнт Майк Ібара й галоўны дызайнэр Ален Адам.
На фоне скарачэньняў гэтак жа быў скасаваны раней анансаваны праект Odyssey, над якім кампанія працавала больш за 6 гадоў!
Па дадзеных Bloomberg, Odyssey павінна была стаць выжывалкай, накшталт Minecraft і Rust, у зусім новым сусьвеце.
😢12😱3👍1🔥1🤔1
📢 Адбыўся рэліз Like a Dragon Infinite Wealth

Два леґендарныя героі, якіх зьвёў разам лёс — ці нешта куды больш злавеснае… Гуляйце па Японіі й забаўляйцеся на Гаваях у гэтай маштабнай прыгодзе памерам зь Ціхі акіян!

Новая частка культавай серыі Yakuza (якая зь нядаўніх часоў носіць назоў Like a Dragon) даступная ў трох выданьнях:
▫️Standard Edition — $70;
▫️Deluxe Edition — $85;
▫️Ultimate Edition — $110.

❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
👍53
🎁 Цяпер у GOG можна бясплатна забраць: Mordheim City of the Damned

Mordheim City of the Damnedгэта першая відэагульня, зробленая на аснове культавай клясычнай настольнай гульні Mordheim ад Games Workshop. Дзеяньне Mordheim: City of the Damned разгортваецца ў спустошаным імпэрскім месьце сусьвету Warhammer.
У гэтай пакрокавай тактычнай гульні вы ведзяце свае атрады насустрач крывавым і сьмяротным бітвам. Гульня спалучае ў сабе элемэнты RPG, дынамічныя тактычныя баі й магчымасьць тонкай наладкі атрадаў. У гэтую эпоху хаосу й супрацьстаяньня выжыве толькі наймацнейшы!
Распрацоўшчык — Rogue Factor (Канада).

❗️Забраць гульню можна да 28 студзеня.
‼️Калі не адчыняецца старонка гульні, аўтарызуйцеся на сайце GOG, клікніце на спасылку, а затым правярайце гульню ў бібліятэцы.
👍7
📰 Інсайдэр расказаў аб будучых праектах Call of Duty

Інсайдэр Том Хендэрсан расказаў пра будучыя гульні й пра тое, хто іх будзе распрацоўваць.
Пакуль вядома пра 4 праекты ў франшызе:

▫️Call Of Duty 2024 — гульня ў сэрыі Black Ops з назовам Gulf War. Сюжэт перанясе нас у вайну ў Іраку (студыя Treyarch).
▫️Call of Duty 2025 — гэта сіквел Black Ops 2 (верагодна таксама студыя Treyarch)
▫️Call Of Duty 2026 — гульня сэрыі Modern Warfare (распрацоўваецца Infinity Ward)
▫️Call of Duty 2027 — праект знаходзіцца на раньнім этапе распрацоўкі, вядома толькі, што працуе над ім Sledgehammer Games.
🌚10🗿4👍1
📢 Ubisoft паказала сьвежы ґеймплэй Skull and Bones і назвала дату бэта-тэставаньня

Ubisoft апублікавала сьвежы ролік шматпакутнага пірацкага экшэна Skull & Bones, прысьвечаны эндґейм-кантэнту.

Гульцоў чакае шмат складаных выпрабаваньняў і леґендарных падзеяў, якія прынясуць яшчэ больш багацьця й іншыя каштоўныя ўзнагароды. Чакаецца, што да гэтага моманту герой будзе мець у сваім распараджэньні цэлы флёт караблёў і арсэнал зброі, каб ня толькі рабаваць, але й захопліваць аванпасты, адсочваць разбуральных марскіх монстраў і ўступаць у бой зь іншымі небясьпечнымі піратамі.

Бэта-теставаньне пачнецца 9 лютага, а 05:00 (Менскі час). Працягнецца бэта-тэст да 12 лютага 02:00.

Вядома, што ў пэрыяд тэсту гульцам будзе даступны кросплэй і кроспрагрэс. Гэта азначае, што можна будзе разблакаваць узнагароды, якія потым пяройдуць у поўную гульню.

Skull & Bones выходзіць 16 лютага 2024 году для PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
🥴7👍3