Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: LOVE

LOVEгэта спрошчаны плятформер з рэтра-эстэтыкай і ўпорам на складанасьць! Ён мае ўласную сыстэму адраджэньня, 16 узроўняў, саўндтрэк з 12 трэкаў, спаборніцкі падлік ачкоў і простую ў выкарыстаньні функцыю стварэньня новых узроўняў.
Распрацоўшчык — Fred Wood (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 25 студзеня.
🐳64👍4
📰 Усё што паказалі на Developer Direct 2024

Сёньня ўначы завяршыўся паказ Developer Direct 2024, на якім паказалі ня шмат праектаў, але ўсе яны вельмі цікавыя.

Сярод іх:

Avowed — новая экшэн RPG ад Obsidian, у сьвеце Pillars of Eternity;
Senuaʼs Saga: Hellblade II – працяг інавацыйнай й захапляльнай прыгоды ў сьвеце вікінгаў;
Indiana Jones and the Great Circle — першая за многія гады гульня пра Індыяну, створаная MachineGames і Bethesda (роля знакамітага прафэсара, дарэчы, дасталася Трою Бэйкеру, які выканаў ролю Джоэла ў гульнях The Last of Us).

Пра гэта й ня толькі чытайце ў нашым невялікім артыкуле!
❤‍🔥9🔥5👍2🆒1
📢 Распрацоўнікі The Elder Scrolls Online анансавалі новы разьдзел — Gold Road

Забытая ўладарка даэдра вяртаецца, несучы хаос у Заходні вельд! Дасьледуйце новую вобласьць і абароніце Скінград ад даэдрапаклоньнікаў і джунгляў Валенвуда. Выкарыстоўвайце новую сыстэму чарапісу, каб гнутка наладжваць свае навыкі.

У склад новага разьдзела ўваходзіць:

🔸новая вобласьць Заходні вельд — рэгіён Імпэрыі, знаёмы фанатам яшчэ з The Elder Scrolls 4: Oblivion. Гульцы змогуць абараніць калавіянскую сталіцу Скінград, дасьледаваць Расьсьветны лес, а таксама вывучыць айлейдзкія руіны й скалы Калавіянскага нагорʼя;
🔸унікальная сыстэма чарапіс — зь яе дапамогай можна ствараць уласны стыль гульні, зьбіраючы асаблівыя навыкі й зьмяняючы іх эфэкты на свой ґуст;
🔸"Прамяністая крэпасьць" — новае выпрабаваньне для 12 гульцоў;
🔸яшчэ больш небясьпечных падзеяў, бітваў з босамі, лякацый для дасьледаваньня, унікальных узнагарод і шмат іншага.

Рэліз адбудзецца ўлетку — 3 чэрвеня на PC і 18 чэрвеня на кансолях PlayStation і Xbox.
👍12❤‍🔥3🫡2
🎁 Цяпер Sega бясплатна раздае Endless Legend

Endless Legendгэта пакрокавая фэнтэзійная стратэгічная гульня ад стваральнікаў Endless Space і Dungeon of the Endless. Кантралюйце кожны аспэкт сваёй цывілізацыі, спрабуючы выратаваць свой родны сьвет — Аўрыгу. Стварыце сваю ўласную леґенду!
Распрацоўшчык — Amplitude Studios (Францыя).

❗️Каб атрымаць гульню неабходна зарэгістравацца на сайце Amplifiers і прывязаць да акканта свой профіль Steam. Пасьля гэтага гульню можна забіраць адсюль, разам зь іншымі бонусамі: коміксамі, наборамі шпалер, аватаркамі й іншымі лічбавымі прызамі, якія прымеркаваны да 13-годзьдзя студыі Amplitude.
👍11
📰 Гульня пра калекцыянаваньне незвычайных істот Palworld стала хітом у Steam

19 студзеня, у раньнім доступе Steam адбыўся рэліз выжывалкі Palworld, дзе прыручаныя, пакемонападобныя істоты ваююць адзін з адным.
На сёньняшні дзень, продажы ўжо перавалілі за 2 мільёны копіяў!

Palworld таксама заняла 12 радок па пікавым онлайне ў Steam за ўвесь час існаваньня плятформы. 20 студзеня колькасьць адначасовых гульцоў перавысіла 561 тысячу, ёй удалося перасягнуць паказчыкі Call of Duty, Valheim і Terraria.

Агляды ў гульні вельмі станоўчыя, геймеры асабліва хваляць аптымізацыю й невялікую колькасьць багаў.
🥱10🔥92🤔1
​​📰 Larian ня будзе дадаваць свае гульні ў падпісачныя сэрвісы

Свэн Вінке, кіраўнік студыі Larian пракамэнтаваў словы кіраўніка Ubisoft аб тым, што карыстальнікам варта прывыкаць да падпісак.

Свэн лічыць, што якой бы ні была будучыня распаўсюджваньня відэагульняў, ключавым аспэктам застанецца якасны кантэнт. А ў падпісках атрымліваць яго стане больш складана, бо вырашаць, якія гульні трапяць у падборку, будзе абмежаванае кола людзей.

Кіраўнік Larian назваў падпісачную мадэль практыкаваньнем па аналізе выдаткаў і патэнцыйнай выгады. Пры гэтым праекты энтузіястаў, якія падаюць надзеі, будуць праходзіць міма ўвагі дырэктараў карпарацыяў.
Вінке прызнае, што для некаторых распрацоўшчыкаў падпіскі сталі шанцам стварыць сваю гульню. Аднак у Свэна з гэтым няма праблем, таму ён жадае пераканацца, што прэміяльная мадэль распаўсюджваньня, калі пакупнік набывае гульню ў сваё карыстаньне, нікуды не сыдзе.

Па гэтай прычыне карыстачам не варта чакаць зьяўленьні гульняў студыі ў падпісачных сэрвісах, бо тыя хто яе набываюць у калекцыю, плацяць справядлівую цану й Larian такі варыянт цалкам задавальняе.
31🦄4👍2🔥2
📰 Take-Two і Remedy Entertainment урэгулявалі свой канфлікт

Як аказалася, усё гэта было «простай фармальнасьцю».
Па словах прадстаўніка Remedy, канфліт сапраўды быў, аднак распрацоўшчыкі мірна вырашылі яго яшчэ ў канцы мінулага году. Зьмяняць свой лягатып кампанія не зьбіраецца й пры гэтым працягвае супрацу з Take-Two.

Свой новы лягатып Remedy прадставіла яшчэ ў красавіку 2023 году.
Ва ўрэгуляваным судовым пазове гаварылася, што выява можа ўвесьці гульцоў у зман — нібы літара «R» занадта нагадвае лягатып Rockstar.
👍151
📰 Масавыя звальненьні ў гульнявой індустрыі працягваюцца й у 2024 годзе

Па дадзеных Kotaku, масавыя звальненьні ў гульнявой індустрыі працягваюцца й у 2024 годзе — партал падлічыў, што за студзень працу страціла звыш 3000 супрацоўнікаў розных кампаніяў.

Так за гэты месяц стала вядома што: у Unity працу страцяць каля 1800 чалавек;
Twitch абʼявіў аб скарачэньні 500 сваіх работнікаў;
Behaviour Interactive звольніла 45 чалавек;
Выдавец мабільных гульняў Playtika звольніў прыкладна 400 чалавек;
Discord страціць каля 170 чалавек;
Lost Boys Interactive пазбавілася 125 супрацоўнікаў;

Таксама, сярод кампаніяў, якіх закранулі звальненьні, яшчэ згадваюць Netspeak Games (25 чалавек), Wimo Games (35 чалавек), Bossa Studios (19 чалавек), Thunderful Group (100 чалавек) і шэраг іншых фірмаў, і верагодна, гэта шчэ не канец.
😢12🤯8😱2
📰 Кейсы ў Counter-Strike прынесьлі Valve амаль мільярд даляраў за 2023 год

Паводле дадзеных партала CS 2 Case Tracker, за 2023 год Valve зарабіла на продажах кейсаў у Counter-Strike: Global Offensive і Counter-Strike 2 980 млн. даляраў.

Як многія ведаюць, кейсы ўтрымліваюць розныя нутрагульнявыя прадметы накшталт скіноў і таму падобнага. Пры гэтым у агульнай складанасьці за год карыстальнікі «адкрылі» звыш 400 млн. кейсаў — у працэсе для гэтага было выкарыстана амаль 360 млн. ключоў.

Асобна ў справаздачы партала згадваецца рост коштаў на кейсы, які склаў уражлівыя 178%. Больш за ўсё кошт вырас на кейсы Danger Zone, гаворка ідзе аб росьце ў 492%.
🤯15👎2😐2
📰 Аўтары Prison Architect 2 растлумачылі пераход да 3D

Нядаўна студыя Double11 і Paradox Interactive анансавалі працяг знакамітага сімулятара турмы, які ўжо зь першых кадраў паказаў сваё радыкальнае адрозьненьне ад арыґінала, як інімум гэта пераход да 3D.

Дырэктар гульні Гарэт Райт растлумачыў, што пераход да 3D адкрывае дадатковыя магчымасьці гульнявога працэсу. Гэта перш за ўсё шматпавярховасьць, дзякуючы якой гульцы змогуць ствараць турмы, падобныя на Алькатрас. Распрацоўнікі абяцаюць раскрыць сапраўдны патэнцыял гульні праз будаўніцтва, аўтаматызацыю й лагістыку.

Не абышлося й без пэўных абмежаваньняў, бо пераход у трохмерную прастору запатрабаваў істотных зьмен маштабу. Насельніцтва турмаў стане меншым, а іх памеры павялічацца ў параўнаньні зь першай гульнёй.

Асобна распрацоўшчыкі запэўнілі, што прыклалі ўсе намаганьні да таго, каб захаваць арыґінальны стыль папулярнай гульні. Бо дзякуючы ўмоўным і карыкатурным фігуркам гульцы лёгка ўспрымаюць тэму, якая насамрэч даволі цяжкая й нават трагічная.
👍95
📰 Piranha Bytes пацьвердзілі сваё цяжкае становішча

Распрацоўнікі аргнальнай Gothic, ELEX і Risen пацьвердзілі, што студыя сапраўды знаходзіцца ў цяжкім становішчы.

Piranha Bytes на дадзены момант рэальна знаходзіцца на мяжы закрыцьця, аднак "сьпісваць з рахункаў" яе яшчэ рана, распрацоўнікі робяць усё магчымае, каб захаваць студыю. Piranha Bytes перакананыя, што змогуць выправіць сытуацыю, тым больш, што недахопу новых ідэяў у іх няма.

Распрацоўнікі паабяцалі, што як толькі ў іх будуць навіны, яны абавязкова падзеляцца імі з фанатамі.
💔23
📰 Аўтарам хітовага Palworld пагражаюць фізычнай расправай фанаты пакемонаў

Выжывалка Palworld выклікала шмат шуму й ужо прадалася тыражом звыш пяці мільёнаў копіяў, абагнаўшы ў сьвежым чарце Steam нават Dota 2. Гэтаму шмат у чым паспрыяла падабенства мясцовых істот з пакемонамі. Аднак як аказалася, такое падабенства можа быць ня толькі на карысьць.

Як расказаў мэнэджар па працы з супольнасьцю студыі Pocketpair, ён "ліхаманкава" праглядае кожны ліст, які прыходзіць на электронную пошту. Аднак у апошні час ён адмовіўся ад гэтай задумы, бо ў адрас распрацоўшчыкаў (асабліва мастакоў) пачалі прыходзіць пагрозы расправай ад незадаволеных фанатаў пакемонаў.

На аналягічныя пагрозы паскардзіўся й кіраўнік Pocketpair, які папрасіў фанатаў супакоіцца й перастаць тэрарызаваць супрацоўнікаў студыі. Ён заявіў, што кампанія прайшла юрыдычныя праверкі якія не выявілі дастатковага для судовага пазоваў падабенства гульні з франшызай Pokemon.
😁12🤡5🤨2👍1
📢 Анансаваны сімулятар рэсьлінгу WWE 2K24

Атрымайце асалоду ад захапляльным пераказам найвялікшых момантаў WrestleMania ў рэжыме 2K Showcase of the Immortals у WWE 2K24, дзе вы зможаце зноў перажыць самыя незабыўныя, лёсавызначальныя матчы!

WWE 2K24 прадаецца ў трох выданьнях. За папярэдні заказ можна атрымаць камплект з Nightmare Family Pack з чатырма байцамі. У выданьне Deluxe увойдзе сэзонны пропуск на пяць DLC, а юбілейнае выданьне ўключае розны ўнікальны кантэнт.

Карыстальнікі змогуць набыць WWE 2K24 за 70 даляраў адначасова для кансоляў бягучага й мінулага пакаленьняў, альбо заплаціць 60 даляраў толькі за вэрсію для PS4 і Xbox One. Кошт Deluxe Edition склаў 100 даляраў, а юбілейнае Forty Years of Wrestlemania абыдзецца ў 120 даляраў.

Рэліз адбудзецца 8 сакавіка на PC, PlayStation і Xbox.
❤‍🔥3👍3
📰 Focus Entertainment зьменіць сваю назву

Focus Entertainment абвясьцілі, што з 1 красавіка 2024 году мяняе назву на PulluP Entertainment. Гэта зьвязана з будучай рэарґанізацыяй.
Дзейнасьць кампаніі PulluP Entertainment будзе з гэтага дня падзелена на тры прыярытэтныя пазыцыі:

▫️выдавецкая дзейнасьць будзе ажыцьцяўляцца выдавецтвам Focus Entertainment Publishing;
▫️другое падразьдзяленьне зоймецца выданьнем незалежных гульняў і рэтра-гульняў, у яго ўвойдуць Dotemu і The ArcadeCrew;
▫️распрацоўкай гульняў зоймуцца сем творчых студыяў: Deck13, Streumon, Twelve Tenths, Leikir Studio, Blackmill, Dovetail і Carpool Studio.

Асобна кампанія абʼявіла, што за першыя дзевяць месяцаў 2023-2024 фінансавага году агульная выручка Focus Entertainment склала 128,3 млн. эўра, што на 9% менш, чым за аналягічны пэрыяд папярэдняга фінансавага году.
🌚4👍2
📢 Obsidian і Xbox паказалі пашыраны ґеймплэй Avowed

Obsidian Entertainment і Xbox прадставілі пашыраны ґеймплэйны ролік ролевай гульні Avowed. Ён зьмяшчае як ужо знаёмыя кадры, якія можна было ўбачыць на нядаўнім Developer Direct, так і зусім новыя.

Падыход Obsidian — "ваш сьвет, ваш шлях" у Avowed прапануе гульцам па-сапраўднаму асабістае падарожжа са свабодай выбару й наступствамі, і гаворка ідзе ня толькі пра апавяданьне, але й пра бітвы, дзе можна эксьперыментаваць з падрыхтоўкай і навыкамі.
У гульні нават можна спалучаць розныя здольнасьці й пры гэтым ня быць абмежаваным нейкім адным клясам. Акрамя таго, аўтары рэалізавалі комплексную сыстэму элемэнтаў, якія можна камбінаваць для больш эфэктыўнай расправы над супернікам.

Гэтак жа распрацоўшчыкі нагадалі, што як і ў арыґінальнай Pillars of Eternity, у гульні будуць цалкам унікальныя кампаньёны, у якіх ёсьць свой характар і мінулае.

Рэліз Avowed адбудзецца восеньню гэтага году на Xbox Series і PC.
7👍4🔥1
📰 «Фларыдзкі Джокер» заявіў што не хоча судзіцца з Rockstar

"Фларыдзкі Джокер" зноў зьвярнуўся да Rockstar — зараз ён заявіў, што ніколі не хацеў судзіцца з кампаніяй, а проста патрабуе даць яму магчымасьць агучыць падобнага на сябе пэрсанажа ў Grand Theft Auto VI:

На самой справе я не імкнуся падаць на вас [Rockstar] у суд, так што дам вам дадатковы месяц [на разважаньні]. Зьвяжыцеся са мной. Дайце агучыць пэрсанажа… Пашырце яго сюжэтную лінію ў гульні.


Ці будуць распрацоўнікі неяк рэагаваць на падобную просьбу — незразумела. Раней «Джокер», якога насамрэч клічуць Лоўрэнс Саліван, патрабаваў у Rockstar грашовую кампэнсацыю за выкарыстаньне «свайго» вобраза ў дэбютным трэйлеры GTA 6.

Дарэчы, у некаторых карыстачоў зьявіліся падазроны, што Саліван насамрэч наняты Rockstar, для своеасаблівай скандальнай рэклямнай кампаніі гульні.
🤡30😁102