Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 На скрыншотах S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl заўважылі новы інтэрфейс

Карыстальнікі Х зьвярнулі ўвагу на абнаўленьне скрыншотаў на старонцы S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl у Epic Games Store-на іх зьявілася сьвежая вэрсія інтэрфейсу.

Зьмены не ґлябальныя й распрацоўнікі ніяк іх не камэнтуюц, аднак актыўнасьць распрацоўнікаў у такіх дробязях прымушае карыстачоў меркаваць аб хуткім зьяўленьні новай інфармацыі (бліжэйшая прэзентацыя Xbox Developer Direct, дарэчы, адбудзецца 18 студзеня).
👍182
📢 Стваральнікі S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl назвалі новую дату рэлізу

GSC Game World выпусцілі чарговы трэйлер з вячоркамі ля вогнішча і назвалі дату рэлізу — 5 верасня 2024 года.

Гульню ўжо можна перадзаказаць (але не ў Беларусі), а рэліз адбудзецца на Xbox Series (+Game Pass) і PC.
❤‍🔥16👍6😁6😢1
📢 Paradox анансавала трохмерную Prison Architect 2

Вітаем, начальнікі! У Prison Architect 2 вы зможаце стварыць турму на свой ґуст. Клясычны сімулятар зараз у трох вымярэньнях! І як вы з гэтым справіцеся?

Стваральнік новага сімулятара кіраваньня ўласнай турмой абяцаюць прапанаваць больш глыбокі ґеймплэй, палепшыць штучны інтэлект і паводзіны зьняволеных (які будуць заводзіць як сяброўскія так і варожыя адносіны адзін з адным), а таксама даць гульцам больш свабоды.

Рэліз заплянаваны на 26 сакавіка, для PS5, Xbox Series і PC.
Гульню ўжо можна перадзаказаць за $26.99 (звычайнае выданьне).
🔥7👍3
📢 Frostpunk 2 атрымала першы ґеймплэйны трэйлер

Дзеяньне гульні адбываецца праз 30 гадоў пасьля апакаліптычнай завеі, якая закранула сьвет Frostpunk. Зямля ўсё яшчэ пакутуе ад бясконцых маразоў і суровага ледзянога клімату. Вам трэба будзе згуляць за лідэра мегаполіса, якому патрэбныя рэсурсы, а ўнутраныя канфлікты становяцца часткай непазьбежнай рэальнасьці. Вас чакаюць рашэньні аб будучыні вашага Горада, а гэтак жа іх наступствы.

Рэліз Frostpunk 2 заплянаваны на першую палову гэтага году для PC.
У будучыні плянуецца рэліз на Xbox Series (+Game Pass) і PlayStation 5.
❤‍🔥18👍2
📰 Take-Two падала ў суд на стваральнікаў Alan Wake

Стала вядома, што Take-Two (якая валодае правамі на GTA), падала ў суд на Remedy Entertainment (стваральнікаў Max Payne, Alan Wake і Control), прычынай стаў новы лягатып кампаніі, у якім выдавец убачыў плагіят.

У новым лягатыпе Remedy скарыстана стылізаваная літара «R», якая нібы можа ўвесьці карыстачоў у зман, бо яны пераблытаюць Remedy і Rockstar.

Забыўны факт: прама цяпер Remedy Entertainment сумесна з Rockstar Games працуюць над рэмэйкамі першых частак Max Payne, аднак гэты факт не зьбянтэжыў выдаўца перад падачай заявы ў суд.
🤡43🤓2👍1
​​📰 Ґеймдырэктар рэмайстра The Last of Us Part 2 не разумее крытыкі перавыданьня

Мэцью Галант — ґеймдырэктар рэмайстра The Last of Us: Part II, прызнаўся, што не разумее крытыкі навінкі з боку асобных гульцоў, бо гэта «лепшы спосаб прайсьці гульню»:

Я не разумею некаторых перажываньняў адносна напаўненьня рэмайстра. Гэта лепшы спосаб для праходжаньня The Last of Us: Part II. Калі вы нядаўна набылі PlayStation і не знаёмыя з франшызай, то мы [аўтары] хочам даць вам лепшы досьвед з усімі тэхнічнымі перавагамі арыґінальнай вэрсіі на PS5. Мне падаецца, што для часткі аўдыторыі ідэя падобнага выданьня будзе займальнай. І я маю на ўвазе сябе ў тым ліку, бо мне радасна, што мы змаглі стварыць гэтую вэрсію для фанатаў. Але калі яна не падыходзіць для ўсіх — нічога страшнага.

У гэтым жа інтэрвію Галант параўнаў візуальны скачок паміж арыґінальным сіквэлям і рэмайстрам зь пераход ад The Last of Us на PS3 і The Last Of Us Remastered на PS4. Асабліва сытуацыя падобная й таму, што арыґінал і сіквел выходзілі пад фінал "цыкла жыцьця" кансоляў.

Нагадаем, рэліз рэмайстра The Last of Us: Part 2 адбудзецца 19 студзеня.
👍5🥱3🌭3🗿3🤔2👾1
📰 Starbreeze паспрабуе ўваскрэсіць правальную Payday 3

Starbreeze зноў прызнала, што бягучы стан Payday 3 іх засмучае, але кідаць гульню ніхто не зьбіраецца. Студыя вывучала водгукі аўдыторыі па ўсім інтэрнэце й гатова падзяліцца плянамі на будучыню.

Даводзіць крымінальны шутэр да розуму будзе каманда дасьведчаных разпрацоўнікаў з розных аддзелаў Starbreeze. Цяпер яны працуюць над канкрэтным плянам дзеяньняў, які дапаможа Payday 3 у доўгатэрміновай пэрспэктыве. Падрабязнасьцямі абавязкова падзеляцца ў лютым.
У Starbreeze таксама падкрэсьлілі, што не жадаюць проста дадаваць у гульню любыя магчымыя паляпшэньні. Каманда старанна вывучае ўсе варыянты й выбірае па-сапраўднаму годнае.

Payday 3 даступная на PC, PlayStation 5 і Xbox Series зь верасьня 2023 году.
Праз праблемы на рэлізе шутэр паказаў нізкія фінансавыя вынікі. Пікавы онлайн у Steam за апошнія суткі не дасягнуў і тысячы чалавек. Цяпер у яе гуляе каля 300 чалавек.
👍8🤡3😁2
​​📰 СМІ: студыя стваральнікаў арыгінальнай Gothic больш не існуе

Выданьне GameStar падзялілася інфармацыяй, паводле якой студыя Piranha Bytes (стваральнікі Gothic і Elex) зараз існуе толькі юрыдычна.

Крыніца выданьня паведамляе, што Embracer Group (якая валодае студыяй) спрабавала прадаць кампанію, аднак пакупнік так і не знайшоўся, што ў выніку прывяло да "ціхага" зачыненьні студыі ў рамках рэструктурызацыі самой Embracer.
Працэс звальненьняў нібыта пачалі яшчэ ў мінулым сьнежні, калі студыя перастала "выходзіць на сувязь". Пры гэтым скарачэньні супрацоўнікаў усё яшчэ працягваюцца.

Усе крыніцы сыходзяцца ў адным — Piranha Bytes працягвае сваё існаваньне толькі фармальна, а праца над новай гульнёй спынілася (гэта быў трыквел Elex).

СМІ мяркуюць, што Embracer ня стала афіцыйна абʼяўляць аб закрыцьці студыі, каб працягваць карыстацца яе брэндам (ці прадаць яго ў будучыні з правамі на франшызы). Рашэньне можа быць зьвязанна й з тым, што ў Нямеччыне (дзе разьмяшчаецца студыя) сам працэс звальненьня праходзіць складаней, чым у іншых краінах.

Што ж тычыцца Gothic Remake, то дадзеныя падзеі не павінны ніяк на ім адбіцца, бо Piranha Bytes ня мае да яго ніякага дачыненьня.
😢23🫡13🗿1
📢 Blizzard выпусьціла ролік Diablo 4 прысьвечаны «Сэзону Канструкта»

Blizzard апублікавала сьвежы ролік Diablo IV, прысьвечаны будучаму трэцяму сэзону пад назовам "Сэзон Канструкта" (які стартуе 23 студзеня).

У відэа распрацоўнікі нагадалі пра галоўныя будучыя новаўвядзеньні, сярод якіх асобна вылучаюцца:

▫️робат-кампаньён сенешаль, якога можна ўзмацняць з дапамогай камянёў кантролю й адладкі;
▫️новы тып падзямельляў-сховішчаў, у якіх шмат небясьпечных пастак і ня менш небясьпечных канструктаў, узмоцненых рознымі стыхіямі;
▫️пастаянны пякельны націск;
▫️дадатковыя ґеймплейныя паляпшэньні накшталт камфортнага перасоўваньня з дапамогай клявіш W, A, S, D, яшчэ адной укладкі схованкі, удасканаленага працэсу пераразьмеркаваньня ачкоў уменьняў і гэтак далей.
👍7🌚4
📢 EA абвясьцілі аб абмежаваным запуску Plants vs. Zombies 3: Welcome to Zomburbia

EA і PopCap Games абвясьцілі аб абмежаваным запуску Plants vs. Zombies 3: Welcome to Zomburbia. У дадзены момант гэта ўмоўна-бясплатная мабільная гульня, якая даступна жыхарам Вялікабрытаніі, Нідэрляндаў, Аўстраліі, Ірляндыі й Філіпін.

У гонар анонсу распрацоўшчыкі апублікавалі ґеймплэйны трэйлер.
Асобна ЕА адзначае, што Plants vs. Zombies 3 будзе сюжэтнай эпізадычнай гульнёй.

Паўнавартасны запуск чакаецца да канца 2024-га.
Упершыню пра існаваньне праекта стала вядома яшчэ ў 2021-м, з тых часоў гульня знаходзілася на этапе тэставаньня.
🥴84🤔3
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: LOVE

LOVEгэта спрошчаны плятформер з рэтра-эстэтыкай і ўпорам на складанасьць! Ён мае ўласную сыстэму адраджэньня, 16 узроўняў, саўндтрэк з 12 трэкаў, спаборніцкі падлік ачкоў і простую ў выкарыстаньні функцыю стварэньня новых узроўняў.
Распрацоўшчык — Fred Wood (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 25 студзеня.
🐳64👍4
📰 Усё што паказалі на Developer Direct 2024

Сёньня ўначы завяршыўся паказ Developer Direct 2024, на якім паказалі ня шмат праектаў, але ўсе яны вельмі цікавыя.

Сярод іх:

Avowed — новая экшэн RPG ад Obsidian, у сьвеце Pillars of Eternity;
Senuaʼs Saga: Hellblade II – працяг інавацыйнай й захапляльнай прыгоды ў сьвеце вікінгаў;
Indiana Jones and the Great Circle — першая за многія гады гульня пра Індыяну, створаная MachineGames і Bethesda (роля знакамітага прафэсара, дарэчы, дасталася Трою Бэйкеру, які выканаў ролю Джоэла ў гульнях The Last of Us).

Пра гэта й ня толькі чытайце ў нашым невялікім артыкуле!
❤‍🔥9🔥5👍2🆒1
📢 Распрацоўнікі The Elder Scrolls Online анансавалі новы разьдзел — Gold Road

Забытая ўладарка даэдра вяртаецца, несучы хаос у Заходні вельд! Дасьледуйце новую вобласьць і абароніце Скінград ад даэдрапаклоньнікаў і джунгляў Валенвуда. Выкарыстоўвайце новую сыстэму чарапісу, каб гнутка наладжваць свае навыкі.

У склад новага разьдзела ўваходзіць:

🔸новая вобласьць Заходні вельд — рэгіён Імпэрыі, знаёмы фанатам яшчэ з The Elder Scrolls 4: Oblivion. Гульцы змогуць абараніць калавіянскую сталіцу Скінград, дасьледаваць Расьсьветны лес, а таксама вывучыць айлейдзкія руіны й скалы Калавіянскага нагорʼя;
🔸унікальная сыстэма чарапіс — зь яе дапамогай можна ствараць уласны стыль гульні, зьбіраючы асаблівыя навыкі й зьмяняючы іх эфэкты на свой ґуст;
🔸"Прамяністая крэпасьць" — новае выпрабаваньне для 12 гульцоў;
🔸яшчэ больш небясьпечных падзеяў, бітваў з босамі, лякацый для дасьледаваньня, унікальных узнагарод і шмат іншага.

Рэліз адбудзецца ўлетку — 3 чэрвеня на PC і 18 чэрвеня на кансолях PlayStation і Xbox.
👍12❤‍🔥3🫡2
🎁 Цяпер Sega бясплатна раздае Endless Legend

Endless Legendгэта пакрокавая фэнтэзійная стратэгічная гульня ад стваральнікаў Endless Space і Dungeon of the Endless. Кантралюйце кожны аспэкт сваёй цывілізацыі, спрабуючы выратаваць свой родны сьвет — Аўрыгу. Стварыце сваю ўласную леґенду!
Распрацоўшчык — Amplitude Studios (Францыя).

❗️Каб атрымаць гульню неабходна зарэгістравацца на сайце Amplifiers і прывязаць да акканта свой профіль Steam. Пасьля гэтага гульню можна забіраць адсюль, разам зь іншымі бонусамі: коміксамі, наборамі шпалер, аватаркамі й іншымі лічбавымі прызамі, якія прымеркаваны да 13-годзьдзя студыі Amplitude.
👍11
📰 Гульня пра калекцыянаваньне незвычайных істот Palworld стала хітом у Steam

19 студзеня, у раньнім доступе Steam адбыўся рэліз выжывалкі Palworld, дзе прыручаныя, пакемонападобныя істоты ваююць адзін з адным.
На сёньняшні дзень, продажы ўжо перавалілі за 2 мільёны копіяў!

Palworld таксама заняла 12 радок па пікавым онлайне ў Steam за ўвесь час існаваньня плятформы. 20 студзеня колькасьць адначасовых гульцоў перавысіла 561 тысячу, ёй удалося перасягнуць паказчыкі Call of Duty, Valheim і Terraria.

Агляды ў гульні вельмі станоўчыя, геймеры асабліва хваляць аптымізацыю й невялікую колькасьць багаў.
🥱10🔥92🤔1
​​📰 Larian ня будзе дадаваць свае гульні ў падпісачныя сэрвісы

Свэн Вінке, кіраўнік студыі Larian пракамэнтаваў словы кіраўніка Ubisoft аб тым, што карыстальнікам варта прывыкаць да падпісак.

Свэн лічыць, што якой бы ні была будучыня распаўсюджваньня відэагульняў, ключавым аспэктам застанецца якасны кантэнт. А ў падпісках атрымліваць яго стане больш складана, бо вырашаць, якія гульні трапяць у падборку, будзе абмежаванае кола людзей.

Кіраўнік Larian назваў падпісачную мадэль практыкаваньнем па аналізе выдаткаў і патэнцыйнай выгады. Пры гэтым праекты энтузіястаў, якія падаюць надзеі, будуць праходзіць міма ўвагі дырэктараў карпарацыяў.
Вінке прызнае, што для некаторых распрацоўшчыкаў падпіскі сталі шанцам стварыць сваю гульню. Аднак у Свэна з гэтым няма праблем, таму ён жадае пераканацца, што прэміяльная мадэль распаўсюджваньня, калі пакупнік набывае гульню ў сваё карыстаньне, нікуды не сыдзе.

Па гэтай прычыне карыстачам не варта чакаць зьяўленьні гульняў студыі ў падпісачных сэрвісах, бо тыя хто яе набываюць у калекцыю, плацяць справядлівую цану й Larian такі варыянт цалкам задавальняе.
31🦄4👍2🔥2