📰 Стала даступная неафіцыйнае дэма першага Max Payne з сучаснай графікай
Модэр Slacks Psykbunker дадаў у клясычную гульню трасіроўку прамянёў і новыя тэкстуры. Зроблены такі мод на RTX Remix і падтрымлівае DLSS ад NVIDIA. Гэтак, аматары змогуць згуляць у абноўленага Макса на відэакартах RTX 40-й сэрыі.
Загрузіць дэма можна ТУТ.

❤16👍5🔥1
📰 Steam стаў больш адкрытым для гульняў са штучным інтэлектам
Valve вырашыла зьмяніць свой падыход да выпуску кантэнту, створанага з дапамогай штучнага інтэлекту.
Зараз у Steam можна выпускаць большую частку такіх праектаў. Адзінае выключэньне — кантэнт для дарослых з ґенэрацыяй у рэальным часе.
Цяпер пры выпуску свайго прадукта, распрацоўнікам будзе трэба прайсьці абноўленае апытаньне, куды дадалі разьдзел з інфармацыяй аб ШІ, дзе можна больш падрабязна расказаць аб канкрэтным выкарыстаньні тэхналогій у сваіх праектах. Акрамя гэтага, у Steam зьявіцца новая сыстэма карыстацкіх скарг на незаконны кантэнт у гульнях з ґенэрацыяй у рэальным часе. Яна рэалізуецца праз нутрагульнявым аверлей.

👎13👍5😁4
📰 Распрацоўнікі Cities Skylines 2 заявілі што гульцы сталі таксічнымі
Ґенэральная дырэктарка Colossal Order Марына Халікайнен заявіла, што супольнасьць Cities Skylines 2 становіцца ўсё больш таксічнай, і такой ступені нэґатыву распрацоўшчыкі раней не сустракалі.
Асобна Халікайнен засмучае факт, што свой гнеў гульцы выплюхваюць ня толькі на распрацоўшчыкаў, але й на іншых гульцоў, якія падтрымліваюць студыю:
Кіраўніца студыі адзначае, што падвышаная таксічнасьць ня толькі псуе атмасфэру ў супольнасьці, але й у доўгатэрміновым даляглядзе перашкоджвае творчасьці й працы стваральнікаў карыстацкіх мадыфікацыяў.
Аб чыньніках нэґатыву з боку ґеймераў, распрацоўнікі тактоўна замоўчваюць, заяўляючы, што сіквел лепш арыґіналу, хоць яшчэ да рэлізу былі відавочныя праблемы з аптымізацыяй, а гэтак жа спрэчнае рашэньне не запускаць майстэрню Steam, ва ўгоду плятформы ад Paradox.

Мы заўсёды спрабавалі забясьпечыць прысутнасьць распрацоўшчыкаў на розных сацыяльных плятформах і прамыя зносіны з супольнасьцю, але наша галоўная адказнасьць заўсёды будзе заключацца ў абароне каманды й забесьпячэньні бясьпечных умоў для іх працы, каб яны маглі рабіць усё магчымае, застаючыся матываванымі й прадуктыўнымі.
Кіраўніца студыі адзначае, што падвышаная таксічнасьць ня толькі псуе атмасфэру ў супольнасьці, але й у доўгатэрміновым даляглядзе перашкоджвае творчасьці й працы стваральнікаў карыстацкіх мадыфікацыяў.
Аб чыньніках нэґатыву з боку ґеймераў, распрацоўнікі тактоўна замоўчваюць, заяўляючы, што сіквел лепш арыґіналу, хоць яшчэ да рэлізу былі відавочныя праблемы з аптымізацыяй, а гэтак жа спрэчнае рашэньне не запускаць майстэрню Steam, ва ўгоду плятформы ад Paradox.
🤣10😐9🤬1🤡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз Sovereign Syndicate — стымпанк-RPG падобнай на Disco Elysium
Стымпанк-RPG з картамі Таро замест кубікаў. Абярыце аднаго з трох герояў, разьвівайце яго навыкі й прасоўвайцеся па сюжэце, адкрываючы новыя карты.
Ці атрымаецца ў вас раскрыць ланцужок таямнічых зьнікненьняў у віктарыянскім стымппанк Лёндане, за якімі стаіць містычны культ?
Кошт гульні — $10.49 (зараз дзейнічае зьніжка ў 10%).

👍11❤4
📰 Ubisoft заклікала ґеймераў адвыкнуць «валодаць гульнямі»
Кампанія Ubisoft абвясьціла аб ґлябальных зьменах у сыстэме падпіскі Ubisoft+.
Новы тарыф Ubisoft+ Premium зь вялікім каталёгам гульняў і раньнім доступам да новых рэлізаў зьявіцца на РС, Xbox і Luna за $17,99 у месяц. А тарыф Ubisoft+ Classics зараз стаў даступны й для РС-гульцоў за $7,99 у месяц.
У будучыні ў Ubisoft+ гэтак жа варта чакаць зьяўленьні гульняў Activision Blizzard.
У гонар зьмен дырэктар па падпісках Ubisoft Філіп Трэмбле даў інтэрвію выданьню GamesIndustry.biz, дзе расказаў аб посьпехах падпіскі, а таксама адзначыў, што падобныя сыстэмы гэта будучыня, бо ґеймерам даўно пара зразумець, што гульні ў якія яны гуляюць ім не належаць:

Ґеймеры звыклі купляць гульні, як DVD-дыскі, і валодаць імі. Гэта й ёсьць той зрух, які павінен адбыцца: адвыкнуць ад выявы калекцыі CD ці DVD. І паступова ґеймеры пачынаюць адчуваць сябе камфортна ў гэтым асьпекце: яны не губляюць свой прагрэс, не губляюць тое, што стварылі ў гульні, і не губляюць сваю ўцягнутасьць. Так што можна адчуваць сябе зручна, не валодаючы гульнёй.
🤡54🗿4👍1
📰 На скрыншотах S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl заўважылі новы інтэрфейс
Карыстальнікі Х зьвярнулі ўвагу на абнаўленьне скрыншотаў на старонцы S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl у Epic Games Store-на іх зьявілася сьвежая вэрсія інтэрфейсу.
Зьмены не ґлябальныя й распрацоўнікі ніяк іх не камэнтуюц, аднак актыўнасьць распрацоўнікаў у такіх дробязях прымушае карыстачоў меркаваць аб хуткім зьяўленьні новай інфармацыі (бліжэйшая прэзентацыя Xbox Developer Direct, дарэчы, адбудзецца 18 студзеня).

👍18❤2
📢 Стваральнікі S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl назвалі новую дату рэлізу
GSC Game World выпусцілі чарговы трэйлер з вячоркамі ля вогнішча і назвалі дату рэлізу — 5 верасня 2024 года.
Гульню ўжо можна перадзаказаць (але не ў Беларусі), а рэліз адбудзецца на Xbox Series (+Game Pass) і PC.

YouTube
S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl — Final Release Date Announcement
The new release date for S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl was announced. The game will be released on September 5, 2024 and is available for pre-order now!
Pre-order on PC: https://bit.ly/3Wg6AGC
Pre-order on Xbox: https://www.xbox.com/en-US/games/store/stalker…

❤🔥16👍6😁6😢1
📢 Paradox анансавала трохмерную Prison Architect 2
Вітаем, начальнікі! У Prison Architect 2 вы зможаце стварыць турму на свой ґуст. Клясычны сімулятар зараз у трох вымярэньнях! І як вы з гэтым справіцеся?
Стваральнік новага сімулятара кіраваньня ўласнай турмой абяцаюць прапанаваць больш глыбокі ґеймплэй, палепшыць штучны інтэлект і паводзіны зьняволеных (які будуць заводзіць як сяброўскія так і варожыя адносіны адзін з адным), а таксама даць гульцам больш свабоды.
Рэліз заплянаваны на 26 сакавіка, для PS5, Xbox Series і PC.
Гульню ўжо можна перадзаказаць за $26.99 (звычайнае выданьне).

Prison Architect 2 | Announcement Trailer
📣 Welcome, Architects!
Design and develop your own personalized penitentiary in Prison Architect 2. The classic prison-builder will soon break out into 3D, and it's up to you to contain it!
👆 Pre-Order on Steam https://store.steampowered.com/app/1257610/…

🔥7👍3
📢 Frostpunk 2 атрымала першы ґеймплэйны трэйлер
Дзеяньне гульні адбываецца праз 30 гадоў пасьля апакаліптычнай завеі, якая закранула сьвет Frostpunk. Зямля ўсё яшчэ пакутуе ад бясконцых маразоў і суровага ледзянога клімату. Вам трэба будзе згуляць за лідэра мегаполіса, якому патрэбныя рэсурсы, а ўнутраныя канфлікты становяцца часткай непазьбежнай рэальнасьці. Вас чакаюць рашэньні аб будучыні вашага Горада, а гэтак жа іх наступствы.
Рэліз Frostpunk 2 заплянаваны на першую палову гэтага году для PC.
У будучыні плянуецца рэліз на Xbox Series (+Game Pass) і PlayStation 5.

Frostpunk 2 | Official Gameplay Trailer
It's finally time for The Frostpunk 2 Official Gameplay Trailer!
❄️Add #Frostpunk 2 to your wishlist: http://re.11bits.com/t90
#Frostpunk #TheCityMustNotFall #SnowBloodOil
Discover a city-survival game set 30 years after an apocalyptic blizzard ravaged…

❤🔥18👍2
📰 Take-Two падала ў суд на стваральнікаў Alan Wake
Стала вядома, што Take-Two (якая валодае правамі на GTA), падала ў суд на Remedy Entertainment (стваральнікаў Max Payne, Alan Wake і Control), прычынай стаў новы лягатып кампаніі, у якім выдавец убачыў плагіят.
У новым лягатыпе Remedy скарыстана стылізаваная літара «R», якая нібы можа ўвесьці карыстачоў у зман, бо яны пераблытаюць Remedy і Rockstar.
Забыўны факт: прама цяпер Remedy Entertainment сумесна з Rockstar Games працуюць над рэмэйкамі першых частак Max Payne, аднак гэты факт не зьбянтэжыў выдаўца перад падачай заявы ў суд.

🤡43🤓2👍1
📰 Ґеймдырэктар рэмайстра The Last of Us Part 2 не разумее крытыкі перавыданьня
Мэцью Галант — ґеймдырэктар рэмайстра The Last of Us: Part II, прызнаўся, што не разумее крытыкі навінкі з боку асобных гульцоў, бо гэта «лепшы спосаб прайсьці гульню»:
Я не разумею некаторых перажываньняў адносна напаўненьня рэмайстра. Гэта лепшы спосаб для праходжаньня The Last of Us: Part II. Калі вы нядаўна набылі PlayStation і не знаёмыя з франшызай, то мы [аўтары] хочам даць вам лепшы досьвед з усімі тэхнічнымі перавагамі арыґінальнай вэрсіі на PS5. Мне падаецца, што для часткі аўдыторыі ідэя падобнага выданьня будзе займальнай. І я маю на ўвазе сябе ў тым ліку, бо мне радасна, што мы змаглі стварыць гэтую вэрсію для фанатаў. Але калі яна не падыходзіць для ўсіх — нічога страшнага.
У гэтым жа інтэрвію Галант параўнаў візуальны скачок паміж арыґінальным сіквэлям і рэмайстрам зь пераход ад The Last of Us на PS3 і The Last Of Us Remastered на PS4. Асабліва сытуацыя падобная й таму, што арыґінал і сіквел выходзілі пад фінал "цыкла жыцьця" кансоляў.
Нагадаем, рэліз рэмайстра The Last of Us: Part 2 адбудзецца 19 студзеня.

👍5🥱3🌭3🗿3🤔2👾1
📰 Starbreeze паспрабуе ўваскрэсіць правальную Payday 3
Starbreeze зноў прызнала, што бягучы стан Payday 3 іх засмучае, але кідаць гульню ніхто не зьбіраецца. Студыя вывучала водгукі аўдыторыі па ўсім інтэрнэце й гатова падзяліцца плянамі на будучыню.
Даводзіць крымінальны шутэр да розуму будзе каманда дасьведчаных разпрацоўнікаў з розных аддзелаў Starbreeze. Цяпер яны працуюць над канкрэтным плянам дзеяньняў, які дапаможа Payday 3 у доўгатэрміновай пэрспэктыве. Падрабязнасьцямі абавязкова падзеляцца ў лютым.
У Starbreeze таксама падкрэсьлілі, што не жадаюць проста дадаваць у гульню любыя магчымыя паляпшэньні. Каманда старанна вывучае ўсе варыянты й выбірае па-сапраўднаму годнае.
Payday 3 даступная на PC, PlayStation 5 і Xbox Series зь верасьня 2023 году.
Праз праблемы на рэлізе шутэр паказаў нізкія фінансавыя вынікі. Пікавы онлайн у Steam за апошнія суткі не дасягнуў і тысячы чалавек. Цяпер у яе гуляе каля 300 чалавек.

👍8🤡3😁2
📰 СМІ: студыя стваральнікаў арыгінальнай Gothic больш не існуе
Выданьне GameStar падзялілася інфармацыяй, паводле якой студыя Piranha Bytes (стваральнікі Gothic і Elex) зараз існуе толькі юрыдычна.
Крыніца выданьня паведамляе, што Embracer Group (якая валодае студыяй) спрабавала прадаць кампанію, аднак пакупнік так і не знайшоўся, што ў выніку прывяло да "ціхага" зачыненьні студыі ў рамках рэструктурызацыі самой Embracer.
Працэс звальненьняў нібыта пачалі яшчэ ў мінулым сьнежні, калі студыя перастала "выходзіць на сувязь". Пры гэтым скарачэньні супрацоўнікаў усё яшчэ працягваюцца.
Усе крыніцы сыходзяцца ў адным — Piranha Bytes працягвае сваё існаваньне толькі фармальна, а праца над новай гульнёй спынілася (гэта быў трыквел Elex).
СМІ мяркуюць, што Embracer ня стала афіцыйна абʼяўляць аб закрыцьці студыі, каб працягваць карыстацца яе брэндам (ці прадаць яго ў будучыні з правамі на франшызы). Рашэньне можа быць зьвязанна й з тым, што ў Нямеччыне (дзе разьмяшчаецца студыя) сам працэс звальненьня праходзіць складаней, чым у іншых краінах.
Што ж тычыцца Gothic Remake, то дадзеныя падзеі не павінны ніяк на ім адбіцца, бо Piranha Bytes ня мае да яго ніякага дачыненьня.

😢23🫡13🗿1
📢 Blizzard выпусьціла ролік Diablo 4 прысьвечаны «Сэзону Канструкта»
Blizzard апублікавала сьвежы ролік Diablo IV, прысьвечаны будучаму трэцяму сэзону пад назовам "Сэзон Канструкта" (які стартуе 23 студзеня).
У відэа распрацоўнікі нагадалі пра галоўныя будучыя новаўвядзеньні, сярод якіх асобна вылучаюцца:
▫️робат-кампаньён сенешаль, якога можна ўзмацняць з дапамогай камянёў кантролю й адладкі;
▫️новы тып падзямельляў-сховішчаў, у якіх шмат небясьпечных пастак і ня менш небясьпечных канструктаў, узмоцненых рознымі стыхіямі;
▫️пастаянны пякельны націск;
▫️дадатковыя ґеймплейныя паляпшэньні накшталт камфортнага перасоўваньня з дапамогай клявіш W, A, S, D, яшчэ адной укладкі схованкі, удасканаленага працэсу пераразьмеркаваньня ачкоў уменьняў і гэтак далей.

Diablo IV | Inside The Game | Season of The Construct
A new threat emerges from the depths on January 23rd ⚙️
Here’s a full breakdown of what’s coming with Season of the Construct, straight from the #DiabloIV devs that crafted it.
Details: https://diablo4.blizzard.com/en-us/upcoming
------
00:00 Introduction…

👍7🌚4
📢 EA абвясьцілі аб абмежаваным запуску Plants vs. Zombies 3: Welcome to Zomburbia
EA і PopCap Games абвясьцілі аб абмежаваным запуску Plants vs. Zombies 3: Welcome to Zomburbia. У дадзены момант гэта ўмоўна-бясплатная мабільная гульня, якая даступна жыхарам Вялікабрытаніі, Нідэрляндаў, Аўстраліі, Ірляндыі й Філіпін.
У гонар анонсу распрацоўшчыкі апублікавалі ґеймплэйны трэйлер.
Асобна ЕА адзначае, што Plants vs. Zombies 3 будзе сюжэтнай эпізадычнай гульнёй.
Паўнавартасны запуск чакаецца да канца 2024-га.
Упершыню пра існаваньне праекта стала вядома яшчэ ў 2021-м, з тых часоў гульня знаходзілася на этапе тэставаньня.

Plants vs. Zombies 3: Welcome to Zomburbia - Official Trailer
Watch the Plants vs. Zombies 3: Welcome to Zomburbia trailer for a look at the new main line Plants vs. Zombies game.
PvZ3 is a story-driven mobile game with an episodic narrative. Return to the familiar combat of the first Plants vs Zombies game and complete…

🥴8❤4🤔3
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: LOVE
LOVE — гэта спрошчаны плятформер з рэтра-эстэтыкай і ўпорам на складанасьць! Ён мае ўласную сыстэму адраджэньня, 16 узроўняў, саўндтрэк з 12 трэкаў, спаборніцкі падлік ачкоў і простую ў выкарыстаньні функцыю стварэньня новых узроўняў.
Распрацоўшчык — Fred Wood (ЗША).
❗️Забраць гульню можна да 25 студзеня.

🐳6❤4👍4