📰 Xbox баніла акаўнты гульцоў Baldurs Gate 3 за эратычныя кліпы ўручную
У пачатку году гульцы Baldurʼs Gate III на Xbox Series сталі паведамляць пра блякіроўку акаўнтаў, зьвязаных з запісамі ґеймплэя, дзе прысутнічае галізна.
Дадзеная сытуацыя выклікала шквал нэґатыва з боку ґеймераў і рэакцыю Larian, якая назвала дадзеную сытуацыю абсурднай, паколькі Microsoft дазваляе купляць / гуляць у Baldurʼs Gate 3 на сваіх кансолях, а затым раздае баны за аўтаматычную загрузку кантэнту, уключаную па змаўчаньні.
Неўзабаве, стала вядома, што баны не выдаваліся аўтаматычна, як меркавалі некаторыя гульцы. Кожны кліп правяраўся ўручную мадэратарамі, якія й прымалі адпаведныя меры.
У самой Xbox, толкам не змаглі адказаць на крытыку, аднак падкрэсьлілі, што разглядаюць апэляцыі й могуць зьняць бан у пэўных выпадках. Напрыклад, калі ён быў выдадзены "па памылцы" ці зьяўляецца першым для карыстальніка.

😁17🌭6
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Sail Forth
Sail Forth — вядзіце флёт пабудаваных вамі караблёў па хвалях акіяна, які некалі паглынуў ключ да загадкавага мінулага плянэты. Пасябруйце зь мясцовымі жыхарамі й набярыце зь іх маракоў у каманду, устаньце на барацьбу супраць дзёрзкіх піратаў і пракладзеце курс празь бязьмежны сьвет!
Распрацоўшчык — Festive Vector (ЗША).
❗️Забраць гульню можна да 18 студзеня.

👍6
📰 Valve дабілася закрыцьця адразу дзьвюх фанацкіх гульняў па Team Fortress і Portal
Гаворка ідзе аб: Team Fortress: Source 2 — фанацкай вэрсіі Team Fortress 2 на рухавічку Source 2. Дадзеная гульня парушала аўтарскія правы, бо у ёй скарыстаны матэрыялы Valve без дазволу кампаніі (асобна варта згадаць, што ў апошні час дадзены праект быў блізкі да зачыненьня сваімі стваральнікамі з-за ўнутраных праблем).
Portal 64 — фанацкі дэмейк Portal для Nintendo 64. Па словах яго стваральніка, Valve зьвярнулася да яго з просьбай зачыніць праект з прычыны выкарыстаньня ліцэнзаваных тэхналогій і бібліятэкі Nintendo (якая ў прынціпе не любіць фанацуўю творчасьць такога роду).

😭12🫡11👍2
📢 Banishers: Ghosts of New Eden (ад стваральнікаў Life Is Strange) атрымала сьвежы трэйлер
У роліку паказваюць кінэматаґрафічныя сцэны й кароткія ґеймплейныя ўрыўкі, якія павінны раскрыць усю глыбіню адносін галоўных гэрояў.
Нагадаем, дзеяньне гульні разгортваецца ў 1695 годзе, у горадзе Нью-Ідэн, галоўныя героі — закаханыя паляўнічыя на прывідаў Антэя Дуартэ й Рэд Макрей, якія пакляліся абараняць жывых ад душ, што не атрымалі спачын.
Чарговае заданьне заканчваецца траґедыяй: Антэя гіне й сама становіцца адной зь ненавісных ёй зданяў. У захопленай нежыцьцю паўночнаамэрыканскай глыбінцы закаханыя адчайна шукаюць спосаб выратаваць Антэю.
Рэліз Banishers: Ghosts of New Eden адбудзецца 13 лютага на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.

YouTube
Banishers: Ghosts of New Eden - Love, Death & Sacrifice
Preorder the Action-RPG Banishers: Ghosts of New Eden now and receive the "Wanderer Set" for free when the game launches on February 13: https://store.focus-entmt.com/w/banishersghostsofneweden?utm_campaign=BGONE_HeroTrailer&utm_medium=description&utm_source=YouTube…
👍7✍4👎1
📰 Інсайдэр: The Elder Scrolls VI, Hellblade II і Avowed застануцца кансольнымі эксклюзівамі Xbox
Такую інфармацыю даў журналіст і інсайдэр Джэз Кордэн. Ён, спасылаючыся на свае крыніцы, запэўнівае, што флагманскія праекты, такія як Senuaʼs Saga: Hellblade II, The Elder Scrolls VI і Avowed не варта чакаць на іншых кансолях акрамя Xbox (PC — іншая справа).
Калі Microsoft і выпусьціць некаторыя свае гульні на PlayStation ці Nintendo Switch, то гэта будуць малаважныя па маштабах і значнасьці для кампаніі праекты. Напрыклад раней інсайдэры паведамлялі аб магчымым рэлізе на Switch Hi-Fi RUSH.
Нагадаем, у канцы лістапада 2023 году фінансавы дырэктар Microsoft Цім Сьцюарт заявіў, што кампанія імкнецца зрабіць Game Pass даступным "на ўсіх магчымых экранах", уключаючы кансолі PlayStation і Nintendo, аднак неўзабаве Філ Спэнсэр заявіў, што ў кампаніі няма падобных плянаў. Паводле яго словаў, замест гэтага карпарацыя працягне "ўкараняць інавацыі" для людзей, якія выбралі Xbox.

👎9🤔7😁5👍2🔥2
📢 Анансаваны онлайн-экшэн Smite 2
Станьце богам і ваюйце ў SMITE 2, працягу леґендарнай экшэн-MOBA ад 3-й асобы на аснове Unreal Engine 5!
Моцныя супернікі, дынамічныя баі, магутныя здольнасьці, адданыя хаўрусьнікі, леґендарныя багі — вось завошта больш за 40 млн. гульцоў любяць SMITE.
Smite 2 выйдзе на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
Дакладная дата рэлізу не называецца.

SMITE 2 - Official Announcement Trailer
Developer Hi-Rez Studios has announced SMITE 2, the Unreal Engine 5-powered sequel to the extremely popular third-person, field-view MOBA that debuted in 2014.
#IGN #Gaming #Smite2
#IGN #Gaming #Smite2
👍3🫡2❤1
📰 Гульня дзе трэба нічога не рабіць стала хітом у Steam
Незалежны распрацоўнік Pixelatto (стваральнік Reventure), выпусьціў у Steam "рэвалюцыйную" гульню Nothing. І яна была з захапленьнем сустрэтая гульцамі (яе рэкамэндуюць 93% карыстачоў)!
Асаблівасьць гульні заключаецца ў тым, што там літаральна трэба нічога не рабіць! Прагрэс праходжаньня вымяраецца гадзінамі, на працягу якіх гулец не павінен зьдзяйсьняць ніякіх дзеяньняў, інакш яму залічаць пройгрыш.
Гэты «складаны» гульнявы працэс, павінен быў стаць яшчэ складаней: ґеймдызайнэр заяўляе, што гульня павінна была атрымаць доступ да камэры й мікрафона, каб марнаваньне часу не абмяжоўвалася ўзаемадзеяньнем з кампутарам. Аднак ад гэтай ідэі яму прыйшлося адмовіцца з-за меркаваньняў бясьпекі.
Большасьць гульцоў паставіліся да незвычайнага "псыхалягічнага хорару" з гумарам. Яны патрабуюць дадаць захаваньні, табель рангаў і каапэратыў.
Гульня даступна ў краме абсалютна бясплатна.

😁25🔥4👀4🤡2
📰 MSI прадставіла партатыўны PC — Claw
Тайваньская кампанія MSI анансавала партатыўную гульнявую кансоль Claw з сэнсарным IPS-дысплеем шырынёй сем цаляў і дазволам 1920х1080 пікселяў.
Прылада паступіць у продаж у першай палове 2024 году ў трох вэрсіях — самая танная вэрсія будзе каштаваць $699, а самая дарагая — $799.
У базавай вэрсіі кансолі будзе 16 Гб апэратыўнай памяці й працэсар Intel Core Ultra 5, а таксама запашальнік на 512 Гб. У самай магутнай вэрсіі будзе працэсар Intel Core Ultra 7 155H, а таксама запашальнік памерам у 1 Тб.
MSI заяўляюць, што працэсары й акумулятар ёмістасьцю 53 Втг дазволяць "без праблем" запускаць ААА-гульні й праводзіць у іх дзьве гадзіны без падзарадкі.

👍10🔥5😁4
📢 Новы ролік Dragonʼs Dogma 2 прысьвяцілі жудаснаму Сьфінксу
IGN і Capcom падзяліліся сьвежым ролікам Dragonʼs Dogma 2, які прысьвечаны аднаму з монстраў гульні — Сьфінксу. Гэта неабавязковы бос, праходжаньне якога можа даць нядрэнныя ўзнагароды.
Тыя хто адшукалі Сьфінкса змогуць паспрабаваць разгадаць яго загадкі (прычым робіцца гэта ґеймплэйна, а ня праз дыялёг), аднак адважны герой павінен памятаць, што ў яго няма права на памылку!
У Capcom адзначылі, што ў Dragonʼs Dogma 2 ёсьць і іншыя пэрсанажы накшталт Сьфінка, якія прыхаваны ў розных кутках сьвету, робячы яго куды больш цікавым і насычаным.
Рэліз Dragonʼs Dogma 2 адбудзецца 22 сакавіка 2024 году на PC, PS5 і Xbox Series.

Dragon's Dogma 2: Get to Know the Sphinx - IGN First
Game Director Hideaki Itsuno and Lead Game Designer Kento Kinoshita discuss one of the most unique monsters in Dragon's Dogma 2, the riddle loving Sphinx. Find out the Sphinx's role in Dragon's Dogma 2, and how it incorporates riddles into the action heavy…
❤6🔥2🍓1
📰 Героям Overwatch 2 дадуць самавылячэньне
Стваральнікі Overwatch 2 вырашылі пачаць 2024-ы год з радыкальнай зьмены сыстэмы падтрымкі.
Як стала вядома, упершыню ў гісторыі шутэра ў дзявятым сэзоне ўсім пэрсанажам дадуць мэханікі самалячэньня. Новая пасіўная здольнасьць дазволіць ім аднаўляць сваё здароўе па-за бою. Гэта прыслабіць іх залежнасьць ад клясаў падтрымкі й палегчыць задачу лекараў.
Гульцы сустрэлі навіну без асаблівых захапленьняў. Некаторыя палічылі навіну жартам. Іншыя ўказалі, што зьмены могуць прывесьці да таго, што байцы проста будуць пазьбягаць бою, пакуль не адновяць запас здароўя. Успомнілі таксама аб тым, што нядаўна лекараў прыкметна аслабілі, а раскіданыя па мапах аптэчкі й так дазваляюць падлячыцца.
Аднак распрацоўшчыкі просяць ґеймераў пачакаць, бо гэта толькі "вяршыня айсбэрґа", як мінімум плянуецца павысіць ролю байцоў і моц ацаленьня, і ўсе новаўвядзеньні варта разглядаць у комплексе.

🗿15😐3👍2🌚2
📰 Twitch афіцыйна прызнаў адсутнасьць прыбытку
Ґенэральны дырэктар Twitch Дэн Клэнсі заявіў, што стрымінгавая плятформа на сёньняшні дзень не прыносіць прыбытак. Кіраўніцтва сэрвісу неаднаразова намякала на гэта ў мінулым, і зараз інфармацыя пацьвердзілася.
Клэнсі адзначыў, што Amazon працягвае аказваць Twitch усю неабходную падтрымку й не зьбіраецца яго закрываць. Кампанія спадзяецца, што плятформа ўсё яшчэ зможа выйсьці ў плюс і дасягнуць стабільнасьці ў доўгатэрміновым даляглядзе.
Дэн Клэнсі ўзначаліў Twitch у сакавіку 2023 году. З тых часоў кіраўніцтва плятформы рабіла розныя крокі для выпраўленьня свайго фінансавага становішча. Так, напрыклад, летась стала вядома, што Twitch перастане заключаць эксклюзіўныя кантракты з буйнымі стрымерамі, а ўжо з канца лютага 2024 году сэрвіс спыніць працаваць у Паўднёвай Карэі (дастаткова стратным рынку для плятформы).
Асобна варта згадаць скарачэньні. У 2023 кампанія звольніла больш за 400 чалавек, а ў пачатку гэтага году свае месцы страцілі яшчэ 500.

😁12👀7🤯5👍3
Вітаю спадарства!
Сёньня хачу параіць вам канал BelKantent, ад беларускага стрымера Lepus81, дзе можна пабачыць анонсы стрымоў, пачытаць пра сучасныя тэхналёгіі й кампутарныя гульні, і ўсё гэта выключна па беларуску!
Далучайцеся!

Telegram
BelKantent
Аўтарскі канал беларускага кампутарнага спецыяліста Lepus81 дзе можна пачытаць пра кампутарныя тэхналогіі, кампутарнае жалеза, гульні і стаць крыху бліжэй да мовы. Усё па-беларуску. Далучайцеся!
👍15❤4
📰 Стала даступная неафіцыйнае дэма першага Max Payne з сучаснай графікай
Модэр Slacks Psykbunker дадаў у клясычную гульню трасіроўку прамянёў і новыя тэкстуры. Зроблены такі мод на RTX Remix і падтрымлівае DLSS ад NVIDIA. Гэтак, аматары змогуць згуляць у абноўленага Макса на відэакартах RTX 40-й сэрыі.
Загрузіць дэма можна ТУТ.

❤16👍5🔥1
📰 Steam стаў больш адкрытым для гульняў са штучным інтэлектам
Valve вырашыла зьмяніць свой падыход да выпуску кантэнту, створанага з дапамогай штучнага інтэлекту.
Зараз у Steam можна выпускаць большую частку такіх праектаў. Адзінае выключэньне — кантэнт для дарослых з ґенэрацыяй у рэальным часе.
Цяпер пры выпуску свайго прадукта, распрацоўнікам будзе трэба прайсьці абноўленае апытаньне, куды дадалі разьдзел з інфармацыяй аб ШІ, дзе можна больш падрабязна расказаць аб канкрэтным выкарыстаньні тэхналогій у сваіх праектах. Акрамя гэтага, у Steam зьявіцца новая сыстэма карыстацкіх скарг на незаконны кантэнт у гульнях з ґенэрацыяй у рэальным часе. Яна рэалізуецца праз нутрагульнявым аверлей.

👎13👍5😁4
📰 Распрацоўнікі Cities Skylines 2 заявілі што гульцы сталі таксічнымі
Ґенэральная дырэктарка Colossal Order Марына Халікайнен заявіла, што супольнасьць Cities Skylines 2 становіцца ўсё больш таксічнай, і такой ступені нэґатыву распрацоўшчыкі раней не сустракалі.
Асобна Халікайнен засмучае факт, што свой гнеў гульцы выплюхваюць ня толькі на распрацоўшчыкаў, але й на іншых гульцоў, якія падтрымліваюць студыю:
Кіраўніца студыі адзначае, што падвышаная таксічнасьць ня толькі псуе атмасфэру ў супольнасьці, але й у доўгатэрміновым даляглядзе перашкоджвае творчасьці й працы стваральнікаў карыстацкіх мадыфікацыяў.
Аб чыньніках нэґатыву з боку ґеймераў, распрацоўнікі тактоўна замоўчваюць, заяўляючы, што сіквел лепш арыґіналу, хоць яшчэ да рэлізу былі відавочныя праблемы з аптымізацыяй, а гэтак жа спрэчнае рашэньне не запускаць майстэрню Steam, ва ўгоду плятформы ад Paradox.

Мы заўсёды спрабавалі забясьпечыць прысутнасьць распрацоўшчыкаў на розных сацыяльных плятформах і прамыя зносіны з супольнасьцю, але наша галоўная адказнасьць заўсёды будзе заключацца ў абароне каманды й забесьпячэньні бясьпечных умоў для іх працы, каб яны маглі рабіць усё магчымае, застаючыся матываванымі й прадуктыўнымі.
Кіраўніца студыі адзначае, што падвышаная таксічнасьць ня толькі псуе атмасфэру ў супольнасьці, але й у доўгатэрміновым даляглядзе перашкоджвае творчасьці й працы стваральнікаў карыстацкіх мадыфікацыяў.
Аб чыньніках нэґатыву з боку ґеймераў, распрацоўнікі тактоўна замоўчваюць, заяўляючы, што сіквел лепш арыґіналу, хоць яшчэ да рэлізу былі відавочныя праблемы з аптымізацыяй, а гэтак жа спрэчнае рашэньне не запускаць майстэрню Steam, ва ўгоду плятформы ад Paradox.
🤣10😐9🤬1🤡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз Sovereign Syndicate — стымпанк-RPG падобнай на Disco Elysium
Стымпанк-RPG з картамі Таро замест кубікаў. Абярыце аднаго з трох герояў, разьвівайце яго навыкі й прасоўвайцеся па сюжэце, адкрываючы новыя карты.
Ці атрымаецца ў вас раскрыць ланцужок таямнічых зьнікненьняў у віктарыянскім стымппанк Лёндане, за якімі стаіць містычны культ?
Кошт гульні — $10.49 (зараз дзейнічае зьніжка ў 10%).

👍11❤4
📰 Ubisoft заклікала ґеймераў адвыкнуць «валодаць гульнямі»
Кампанія Ubisoft абвясьціла аб ґлябальных зьменах у сыстэме падпіскі Ubisoft+.
Новы тарыф Ubisoft+ Premium зь вялікім каталёгам гульняў і раньнім доступам да новых рэлізаў зьявіцца на РС, Xbox і Luna за $17,99 у месяц. А тарыф Ubisoft+ Classics зараз стаў даступны й для РС-гульцоў за $7,99 у месяц.
У будучыні ў Ubisoft+ гэтак жа варта чакаць зьяўленьні гульняў Activision Blizzard.
У гонар зьмен дырэктар па падпісках Ubisoft Філіп Трэмбле даў інтэрвію выданьню GamesIndustry.biz, дзе расказаў аб посьпехах падпіскі, а таксама адзначыў, што падобныя сыстэмы гэта будучыня, бо ґеймерам даўно пара зразумець, што гульні ў якія яны гуляюць ім не належаць:

Ґеймеры звыклі купляць гульні, як DVD-дыскі, і валодаць імі. Гэта й ёсьць той зрух, які павінен адбыцца: адвыкнуць ад выявы калекцыі CD ці DVD. І паступова ґеймеры пачынаюць адчуваць сябе камфортна ў гэтым асьпекце: яны не губляюць свой прагрэс, не губляюць тое, што стварылі ў гульні, і не губляюць сваю ўцягнутасьць. Так што можна адчуваць сябе зручна, не валодаючы гульнёй.
🤡54🗿4👍1