Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Dragonʼs Dogma 2 атрымала ґеймплейны ролік

Выданьне IGN падзялілася сьвежым ґеймплэйным ролікам Dragonʼs Dogma 2. У ім на працягу 18 хвілін паказваюць гульнявы працэс за розныя клясы: баец, злодзей, воін і цудадзей.

Кожны гульнявы кляс унікальны й валодае ўласным баявым стылем (які аднак, прадказальны). Так да прыкладу Цудадзей спадзяецца на загаворы й магутны посах, але імкнецца не ўступаць у блізкі бой. Баец жа падбіраецца да ворагаў і атакуе мячом, абараняючыся шчытом і г.д.

Акрамя гэтага, у гульні надалі шмат увагі ўзаемадзеяньню з асяродзьдзем, да прыкладу бочкай з выбухоўкай можна зладзіць прарыў загароды адкуль пацячэ вада й змые перашкоды на шляху гэроя.

Рэліз Dragon’s Dogma 2 адбудзецца 22 сакавіка на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
👍5🤔21
📢 Netflix паказаў першыя кадры другога сэзона мультсэрыяла «Аркейн»

Netflix апублікаваў першы тызер-трэйлер будучага другога сэзона мультсэрыяла "Аркейн". У ім паказаны альхімік Сінджэд, стваральнік таямнічага наркотыку Мігаценьне, які заняты пераліваньнем крыві паміж сабой і велізарным монстрам!

Нагадаем, што прэмʼера першага сэзона «Аркейна» (заснаванага на сусьвеце League of Legends) аказалася сапраўдным посьпехам, мультсэрыял узначаліў топ-10 англамоўных шоў Netflix у 87 краінах. Ён заваяваў прэмію "Эмі" і цэлы шэраг іншых узнагарод!
❤‍🔥142👍2🔥1🥱1
​​📰 Больш за 13 тысяч гульняў атрымалі падтрымку Steam Deck

Сайт SteamDB заявіў, што на дадзены момант Steam Deck падтрымлівае практычна 14 000 гульняў (поўная падтрымка ёсьць у 4355, яшчэ для 13 106 можа спатрэбіцца дадатковая настройка).

У рэальнасьці колькасьць падтрымліваемых Steam Deck гульняў можа быць значна большым, бо адпаведная адзнака зьяўляецца ў краме толькі пасьля таго, як гульню пратэстуюць супрацоўнікі Valve.

Не падтрымліваецца Steam Deck у цяперашні час 3720 гульняў, у асноўным з-за выкарыстаньні анты-чыт праґрамнага забесьпячэньня й функцыяў, зь якімі не працуе Steam Play Proton (якая неабходная для запуску гульняў на Linux).
❤‍🔥16🔥71
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Вось так выглядае мапа Italy з СS на Unreal Engine 5

Мастак Pluviophile паказаў культавую мапу «Italy» з Counter Strike у новым выглядзе.
Для стварэньня гэтай сцэны, акрамя UE5, таксама выкарыстоўваліся Blender, Substance 3D Painter / Designer, Marvelous Designer, Quixel Mixer і Quixel Bridge.

Асобнай увагі заслугоўвае той факт, што стваральнік абноўленай вэрсіі мапы, зьяўляецца пачаткоўцам у працы з Unreal Engine 5 і дадзеная праца — гэта яго праект створаны пасьля "простых пачатковых курсаў па UE", што на думку многіх фанатаў Pluviophile зьяўляецца доказам яго (рухавіка) даступнасьці!

Як менавіта мог бы выглядаць гэймплэй на такой Італіі невядома.

Ці хацелі бы на ёй пагуляць?
👍233🥴21
📰 Свэн Вінке дасягнуў прагрэсу ў стварэньні першага акта новага праекта

Кіраўнік Larian Studios Свэн Вінке ў сацыяльнай сетцы X распавёў, што дасягнуў пэўнага прагрэсу ў распрацоўцы першага акту новай, пакуль не названай гульні:

«Пасьля чатырох месяцаў пастаянных правак і вяртаньня да адкінутых раней ідэяў, я нарэшце зразумеў, якім павінен быць першы акт таго, над чым я працую».

Вінке параіў «працытаваць» яго зварот калісьці ў будучыні — каб ён параўнаў вынік зь бягучым чарнавіком. Сам ён упэўнены, што ў выніку ацалее шмат чаго, бо да падобнага не заўсёды вясёлага моманту стварэньня гульні ён падыходзіць карпатліва, імкнучыся, што б ніводны чарнавік ня зьнік дарма.

Што менавіта гэта за праект, студыя не гаворыць. У камэнтарах да запісу пажартавалі, што фанатаў чакае «Гульня 2029 году» — Вінку ж намякнуў, што жарт можа аказацца даволі праўдзівым.
👍155🥱2❤‍🔥1
Даражэнькія, сёньня хочам вам распавесьці пра самыя цікавыя коміксы па-беларуску!

Публікацыі новага якаснага кантэнту адбываюцца штодня.

Далучайцеся да сьвету сучасных беларускамоўных коміксаў на штодзённыя тэмы ❤️
27👏2
📰 Кейтлін Дзівер выканае ролю Эбі ў другім сэзоне сэрыяла The Last of Us

Стрымінгавы сэрвіс Max афіцыйна паведаміў, што да здымачнай групы сэрыяла The Last of Us далучылася акторка Кейтлін Дзівер, якая выканае ролю Эбі — другой гэраіні The Last of Us: Part II.

Кейтлін Дзівер ужо раней супрацоўнічала з Naughty Dog, яна агучыла Кэсі Дрэйк у Uncharted 4: A Thiefʼs End.
Акрамя гэтага, Дзівер спрабавалася на ролю Элі (разам з Мэйсі Ўільямс — зоркай Гульні тронаў), але гэтая роля дасталася Бэле Рэмзі.

Навіна выклікала бурнае абмеркаваньне з боку фанатаў гульні. Многія асьцерагаюцца, што акторцы, магчыма, прыйдзецца сустрэнецца з цкаваньнем пасьля пэўных падзей, якія зьдзяйсьняла яе гэраіня.
👍8🤔21
📢 Мабільны слэшар Devil May Cry: Peak of Combat атрымаў рэлізны трэйлер

Мабільная Devil May Cry прапануе карыстальнікам прыняць удзел у захапляльным сюжэце аб новым уварваньні дэманаў, дзейнічаючы сумесна з упадабанымі гэроямі арыґінальнай гульні.

У трэйлеры можна ўбачыць асноўныя асаблівасьці Peak of Combat. Слэшар можа пахваліцца дынамічнымі бітвамі, разнастайнымі дэманамі й музыкай, якая прыйдзецца па душы фанатам франшызы!

Гульня выйдзе на iOS і Android сёньня, 10 студзеня.
🙈8👍42🥱1
​​📰 AMD і Nvidia прадставілі новыя відэакарты

У рамках прэзентацыі CES 2024 AMD прадставіла новую відэакарту Radeon RX 7600 XT, якая паступіць у продаж 24 студзеня па кошце ў 329$.

Новая карта апынулася даражэй на 60$, у параўнанні са стандартнай RX 7600. Мадэль XT атрымала 16 ГБ памяці GDDR6 (у звычайнай RX 7600 8 ГБ), чып Navi 33 c 32 вылічальнымі блокамі і 2048 струменевымі працэсарамі.
Частата карты — 2,47 Ггц (у рэжыме Boost — 2,76 Ггц).

Свае карты паказала і Nvidia (кошты некаторых мадэляў даходзяць да 1000$):

▫️RTX 4070 Super (17 студзеня – 599$):
CUDA-ядры: 7168;
Аб'ём памяці: 12 ГБ GDDR6X (192-бітная шына);
Тактавая частата ў рэжыме паскарэння: 2475 Мгц (базавая: 1980 Мгц);
▫️RTX 4070 Ti Super (24 студзеня – 799$):
CUDA-ядры: 8448;
Аб'ём памяці: 16 ГБ GDDR6X (256-бітная шына);
Тактавая частата ў рэжыме паскарэння: 2610 Мгц (базавая: 2340 Мгц);
▫️RTX 4080 Super (31 студзеня – 999$):
CUDA-ядры: 10240;
Аб'ём памяці: 16 ГБ GDDR6X (256-бітная шына);
Тактавая частата ў рэжыме паскарэння: 2550 Мгц (базавая: 2295 Мгц);
🔥9🙈6
📢 Bandai Namco падзялілася сьвежым трэйлерам Tekken 8

Bandai Namco выпусьціла новы трэйлер Tekken 8, які прысьвяцілі Пандзе — гераіні з 3-й часткі.

У новай гульні Панда носіць некалькі ўпрыгожваньняў, у тым ліку шалік і бранзалеты на лапах.
Нягледзячы на вялікую вагу й зьнешнюю нязграбнасьць, Панда наносіць магутныя й хуткія ўдары, як і належыць ахоўніцы Лін Сяою!

Рэліз Tekken 8 адбудзецца 26 студзеня на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
👍4😁3
📢 Helldivers 2 атрымала сьвежы трэйлер і сыстэмныя патрабаваньні

Станьце Пякельным Дэсантнікам і змагайцеся за свабоду па ўсім варожым космасе ў дынамічным, варʼяцкім і бязьлітасным шутэры з выглядам ад трэцяй асобы.

▫️Мінімальныя:
Працэсар — Intel Core i7-4790K або AMD Ryzen 5 1500X;
Відэакарта — Nvidia GeForce GTX 1050 Ti ці AMD Radeon RX 470;
Апэратыўная памяць — 8 ГБ;
Месца на дыску — 100 ГБ HDD
▫️Рэкамендаваныя:
Працэсар — Intel Core i7-9700K або AMD Ryzen 7 3700X;
Відэакарта — Nvidia GeForce RTX 2060 або AMD Radeon RX 6600 XT;
Апэратыўная памяць — 16 ГБ;
Месца на дыску — 100 ГБ SDD.

Рэліз гульні адбудзецца 8 лютага на PC і PS5.
👍61
​​📰 Xbox баніла акаўнты гульцоў Baldurs Gate 3 за эратычныя кліпы ўручную

У пачатку году гульцы Baldurʼs Gate III на Xbox Series сталі паведамляць пра блякіроўку акаўнтаў, зьвязаных з запісамі ґеймплэя, дзе прысутнічае галізна.

Дадзеная сытуацыя выклікала шквал нэґатыва з боку ґеймераў і рэакцыю Larian, якая назвала дадзеную сытуацыю абсурднай, паколькі Microsoft дазваляе купляць / гуляць у Baldurʼs Gate 3 на сваіх кансолях, а затым раздае баны за аўтаматычную загрузку кантэнту, уключаную па змаўчаньні.

Неўзабаве, стала вядома, што баны не выдаваліся аўтаматычна, як меркавалі некаторыя гульцы. Кожны кліп правяраўся ўручную мадэратарамі, якія й прымалі адпаведныя меры.

У самой Xbox, толкам не змаглі адказаць на крытыку, аднак падкрэсьлілі, што разглядаюць апэляцыі й могуць зьняць бан у пэўных выпадках. Напрыклад, калі ён быў выдадзены "па памылцы" ці зьяўляецца першым для карыстальніка.
😁17🌭6
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Sail Forth

Sail Forth — вядзіце флёт пабудаваных вамі караблёў па хвалях акіяна, які некалі паглынуў ключ да загадкавага мінулага плянэты. Пасябруйце зь мясцовымі жыхарамі й набярыце зь іх маракоў у каманду, устаньце на барацьбу супраць дзёрзкіх піратаў і пракладзеце курс празь бязьмежны сьвет!
Распрацоўшчык — Festive Vector (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 18 студзеня.
👍6
📰 Valve дабілася закрыцьця адразу дзьвюх фанацкіх гульняў па Team Fortress і Portal

Гаворка ідзе аб: Team Fortress: Source 2 — фанацкай вэрсіі Team Fortress 2 на рухавічку Source 2. Дадзеная гульня парушала аўтарскія правы, бо у ёй скарыстаны матэрыялы Valve без дазволу кампаніі (асобна варта згадаць, што ў апошні час дадзены праект быў блізкі да зачыненьня сваімі стваральнікамі з-за ўнутраных праблем).

Portal 64 — фанацкі дэмейк Portal для Nintendo 64. Па словах яго стваральніка, Valve зьвярнулася да яго з просьбай зачыніць праект з прычыны выкарыстаньня ліцэнзаваных тэхналогій і бібліятэкі Nintendo (якая ў прынціпе не любіць фанацуўю творчасьць такога роду).
😭12🫡11👍2
📢 Banishers: Ghosts of New Eden (ад стваральнікаў Life Is Strange) атрымала сьвежы трэйлер

У роліку паказваюць кінэматаґрафічныя сцэны й кароткія ґеймплейныя ўрыўкі, якія павінны раскрыць усю глыбіню адносін галоўных гэрояў.

Нагадаем, дзеяньне гульні разгортваецца ў 1695 годзе, у горадзе Нью-Ідэн, галоўныя героі — закаханыя паляўнічыя на прывідаў Антэя Дуартэ й Рэд Макрей, якія пакляліся абараняць жывых ад душ, што не атрымалі спачын.
Чарговае заданьне заканчваецца траґедыяй: Антэя гіне й сама становіцца адной зь ненавісных ёй зданяў. У захопленай нежыцьцю паўночнаамэрыканскай глыбінцы закаханыя адчайна шукаюць спосаб выратаваць Антэю.

Рэліз Banishers: Ghosts of New Eden адбудзецца 13 лютага на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
👍74👎1
📰 Інсайдэр: The Elder Scrolls VI, Hellblade II і Avowed застануцца кансольнымі эксклюзівамі Xbox

Такую інфармацыю даў журналіст і інсайдэр Джэз Кордэн. Ён, спасылаючыся на свае крыніцы, запэўнівае, што флагманскія праекты, такія як Senuaʼs Saga: Hellblade II, The Elder Scrolls VI і Avowed не варта чакаць на іншых кансолях акрамя Xbox (PC — іншая справа).
Калі Microsoft і выпусьціць некаторыя свае гульні на PlayStation ці Nintendo Switch, то гэта будуць малаважныя па маштабах і значнасьці для кампаніі праекты. Напрыклад раней інсайдэры паведамлялі аб магчымым рэлізе на Switch Hi-Fi RUSH.

Нагадаем, у канцы лістапада 2023 году фінансавы дырэктар Microsoft Цім Сьцюарт заявіў, што кампанія імкнецца зрабіць Game Pass даступным "на ўсіх магчымых экранах", уключаючы кансолі PlayStation і Nintendo, аднак неўзабаве Філ Спэнсэр заявіў, што ў кампаніі няма падобных плянаў. Паводле яго словаў, замест гэтага карпарацыя працягне "ўкараняць інавацыі" для людзей, якія выбралі Xbox.
👎9🤔7😁5👍2🔥2
📢 Анансаваны онлайн-экшэн Smite 2

Станьце богам і ваюйце ў SMITE 2, працягу леґендарнай экшэн-MOBA ад 3-й асобы на аснове Unreal Engine 5!
Моцныя супернікі, дынамічныя баі, магутныя здольнасьці, адданыя хаўрусьнікі, леґендарныя багі — вось завошта больш за 40 млн. гульцоў любяць SMITE.


Smite 2 выйдзе на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
Дакладная дата рэлізу не называецца.
👍3🫡21
📰 Гульня дзе трэба нічога не рабіць стала хітом у Steam

Незалежны распрацоўнік Pixelatto (стваральнік Reventure), выпусьціў у Steam "рэвалюцыйную" гульню Nothing. І яна была з захапленьнем сустрэтая гульцамі (яе рэкамэндуюць 93% карыстачоў)!

Асаблівасьць гульні заключаецца ў тым, што там літаральна трэба нічога не рабіць! Прагрэс праходжаньня вымяраецца гадзінамі, на працягу якіх гулец не павінен зьдзяйсьняць ніякіх дзеяньняў, інакш яму залічаць пройгрыш.

Гэты «складаны» гульнявы працэс, павінен быў стаць яшчэ складаней: ґеймдызайнэр заяўляе, што гульня павінна была атрымаць доступ да камэры й мікрафона, каб марнаваньне часу не абмяжоўвалася ўзаемадзеяньнем з кампутарам. Аднак ад гэтай ідэі яму прыйшлося адмовіцца з-за меркаваньняў бясьпекі.

Большасьць гульцоў паставіліся да незвычайнага "псыхалягічнага хорару" з гумарам. Яны патрабуюць дадаць захаваньні, табель рангаў і каапэратыў.

Гульня даступна ў краме абсалютна бясплатна.
😁25🔥4👀4🤡2
📰 MSI прадставіла партатыўны PC — Claw

Тайваньская кампанія MSI анансавала партатыўную гульнявую кансоль Claw з сэнсарным IPS-дысплеем шырынёй сем цаляў і дазволам 1920х1080 пікселяў.
Прылада паступіць у продаж у першай палове 2024 году ў трох вэрсіях — самая танная вэрсія будзе каштаваць $699, а самая дарагая — $799.

У базавай вэрсіі кансолі будзе 16 Гб апэратыўнай памяці й працэсар Intel Core Ultra 5, а таксама запашальнік на 512 Гб. У самай магутнай вэрсіі будзе працэсар Intel Core Ultra 7 155H, а таксама запашальнік памерам у 1 Тб.

MSI заяўляюць, што працэсары й акумулятар ёмістасьцю 53 Втг дазволяць "без праблем" запускаць ААА-гульні й праводзіць у іх дзьве гадзіны без падзарадкі.
👍10🔥5😁4
📢 Новы ролік Dragonʼs Dogma 2 прысьвяцілі жудаснаму Сьфінксу

IGN і Capcom падзяліліся сьвежым ролікам Dragonʼs Dogma 2, які прысьвечаны аднаму з монстраў гульні — Сьфінксу. Гэта неабавязковы бос, праходжаньне якога можа даць нядрэнныя ўзнагароды.

Тыя хто адшукалі Сьфінкса змогуць паспрабаваць разгадаць яго загадкі (прычым робіцца гэта ґеймплэйна, а ня праз дыялёг), аднак адважны герой павінен памятаць, што ў яго няма права на памылку!

У Capcom адзначылі, што ў Dragonʼs Dogma 2 ёсьць і іншыя пэрсанажы накшталт Сьфінка, якія прыхаваны ў розных кутках сьвету, робячы яго куды больш цікавым і насычаным.

Рэліз Dragonʼs Dogma 2 адбудзецца 22 сакавіка 2024 году на PC, PS5 і Xbox Series.
6🔥2🍓1
📰 Героям Overwatch 2 дадуць самавылячэньне

Стваральнікі Overwatch 2 вырашылі пачаць 2024-ы год з радыкальнай зьмены сыстэмы падтрымкі.

Як стала вядома, упершыню ў гісторыі шутэра ў дзявятым сэзоне ўсім пэрсанажам дадуць мэханікі самалячэньня. Новая пасіўная здольнасьць дазволіць ім аднаўляць сваё здароўе па-за бою. Гэта прыслабіць іх залежнасьць ад клясаў падтрымкі й палегчыць задачу лекараў.

Гульцы сустрэлі навіну без асаблівых захапленьняў. Некаторыя палічылі навіну жартам. Іншыя ўказалі, што зьмены могуць прывесьці да таго, што байцы проста будуць пазьбягаць бою, пакуль не адновяць запас здароўя. Успомнілі таксама аб тым, што нядаўна лекараў прыкметна аслабілі, а раскіданыя па мапах аптэчкі й так дазваляюць падлячыцца.

Аднак распрацоўшчыкі просяць ґеймераў пачакаць, бо гэта толькі "вяршыня айсбэрґа", як мінімум плянуецца павысіць ролю байцоў і моц ацаленьня, і ўсе новаўвядзеньні варта разглядаць у комплексе.
🗿15😐3👍2🌚2