❄️🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць Snakebird Complete а ў GOG — South of the Circle
Snakebird Complete — прадстаўляем Snakebird Complete: найлепшае ўражаньне ад арыгінальных Snakebird! Адпраўляйцеся ў незвычайную прыгоду з разгадваньнем галаваломак, якая абʼядноўвае хіт клясычных Snakebird і Snakebird Primer, прапаноўваючы поўны досьвед у адным комплексным пакеце!
Распрацоўнік — Noumenon Games (Швэцыя).
South of the Circle — насычаная сюжэтная гісторыя пра Піцера й Клару, кембрыдзкіх навукоўцаў, уцягнутых у палітычны канфлікт. Ім давядзецца зрабіць выбар паміж карʼерай, сапраўдным каханьнем і жаданьнем стрымаць абяцаньні!
Распрацоўнік — State of Play (Вялікабрытанія).
❗️Забраць гульню ў EGS можна да 19:00 па Менску, у GOG да 5 студзеня (Калі не адчыняецца старонка ў краме, то вось спасылка на раздачу).

❤13👍1
📰 Super Mario Odyssey здольная дапамагчы лячыць дэпрэсію
Да такой высновы прыйшлі нямецкія дасьледнікі, якія раскрылі карысьць гульні ў лячэньні дэпрэсіі.
Прыгода пра Марыё ў рамках дадзенага дасьледаваньня аказалася больш эфэктыўна ў зьніжэньні сымптомаў дэпрэсіі, чым спэцыяльная кампутарная праґрама CogPack або традыцыйныя (мэдыкамэнтозныя) мэтады лячэньня.
У дасьледаваньні ўдзельнічала 46 чалавек з сымптомамі дэпрэсіі, якіх падзялілі па трох групах — адны гулялі ў Super Mario Odyssey, другія выкарыстоўвалі CogPack, а трэція зьвярнуліся да дапамогі мэдыкамэнтаў
Дасьледаваньне займала шэсьць тыдняў, а ў яго пачатку й фінале ўдзельнікі прайшлі адпаведнае апытаньне. Высьветлілася, што ў групе, якая гуляла ў Odyssey, нэґатыўныя тэндэнцыі дэпрэсіі зьнізіліся амаль удвая (што асабліва вылучыла такі падыход да лячэньня на фоне двух іншых, дзе вынікі куды менш уражлівыя)!
Дадаткова, дасьледчыкі адзначылі, што Odyssey аказалася здольна павышаць матывацыю карыстальнікаў!
У выніку аўтары прыйшлі да таго, што мэтад «лячэньня» падобнымі гульнямі (не толькі пра Марыё) можа быць эфэктыўным і даступным для пацыентаў, і яго можна ўжываць разам з традыцыйнай псыхатэрапіяй.

😁9👍6❤5🔥1
📰 Бобі Коцік афіцыйна пакінуў Activision Blizzard
Скандальна вядомы кіраўнік Activision Blizzard Бобі Коцік афіцыйна пакінуў сваю пасаду.
За Коцікам доўгія гады цягнулася не самая пахвальная рэпутацыя, у выніку чаго, шматлікія ґеймеры сустрэлі дадзеную навіну з радасьцю, не забыўшыся ўзгадаць кіраўніку кіраўніку ягоныя грахі.
Так да прыкладу карыстальнікі ўспомнілі замоўчваньне шматлікіх праблем Blizzard, празьмерную пагоню за прыбыткам (у шкоду якасьці), стварэньне канкурэнтнай (таксічнай) атмасфэры ў калектыве, супрацьстаяньне з прафзьвязамі, страту кітайскага рынка (што часткова можа апынуцца праўдай, бо кампанія здолела ізноў наладзіць адносіны з партнэрамі, з Паднябеснай, менавіта пасьля весткі аб сыходзе Бобі Коціка) і многае іншае.
Хтосьці з былых супрацоўнікаў кампаніі нават ўспомніў пагрозы фізычнай расправы з боку Коціка ў адрас свайго калеґі.
Зрэшты, нягледзячы на свой сыход, наўрад ці Коцік будзе бедаваць пасьля страты пасады ў Activision Blizzard (дзе ён прапрацаваў больш за 30 гадоў), яго «выходная дапамога» ацэньваецца ў 400 млн. даляраў!

🍾20👍4😢2
❄️🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Saints Row (2022)
Saints Row (2022) — сардэчна запрашаем у Санта-Ілеса, выдуманы ажыўлены горад на паўднёвым захадзе Амэрыкі. У сьвеце, дзе пануе беззаконьне й банды змагаюцца за ўладу, юныя сябры становяцца злачынцамі, каб стварыць сваю будучыню!
Распрацоўшчык — Volition (ЗША).
❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
‼️Недаступнa на тэрыторыі Беларусі.

😁11👎4❤🔥2👍1
🎄 Вітаю спадарства! 🎄
Вось і падыходзіць да свайго лягічнага завяршэньня чарговы год, у сувязі з чым мы зноў падводзім яго вынікі!
Сёлета канал амаль дабраўся да адзнакі ў 1 000 чалавек (крыху не хапіла, але не бяда), а мая графаманія насачыняла ўжо больш за 2 500 навін, якія вы па-ранейшаму чытаеце, адпраўляеце сваім сябрам (і нават суполкам) і камэнтуеце, за што я вам неверагодна ўдзячны!
Асобна дзякую ўсім, хто адпраўляў нашаму боту цікавыя навіны, а гэтак жа адэкватна ўказваў на памылкі (ну куды бязь іх), дзякую сваім мадэратарам у Discord за іх пільнасьць і ўдзел у жыцьці супольнасьці, сваім рэдактарам (нават тым, хто не ведае, што яго ўжо запісаў у свой працоўны калектыў 😅), якія хай і не часта, але пішуць цікавыя допісы, падкідаюць новыя ідэі й заўсёды гатовы прыйсьці на дапамогу ў складаных сытуацыях!
Для мяне гэты год быў адным з найскладанейшых і найзмрачнейшых у жыцьці, і хай не заўсёды хапала часу, але прыходзіць сюды, пісаць допісы ды артыкулы, чыць вашыя камэнтары й чуць словы падтрымкі было той аддушынай, якая дапамагала мне трымацца!
Дзякуй вам усім за гэта! ❤️
Жадаю каб гэты Новы год, стаў для нас усіх па-сапраўднаму й па добраму незабыўным і шчасьлівым!
Да сустрэчы ў 2024-м!

🎉41❤11👏2
❄️🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Ghostrunner
Ghostrunner — кіберпанк-слэшер, які сабраў 81 бал на Metacritic.
Падзеі гульні адбываюцца вакол футурыстычнай канструкцыі — вежы Дхарма, апошняе сховішча людзей пасьля сусьветнай катастрофы.
Вам трэба будзе расьсякаць ворагаў монамалекулярнай катанай, ухіляцца ад куль і шмат паркурыць!
Распрацоўшчык — One More Level (Польшча).
❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
Ghostrunner — кіберпанк-слэшер, які сабраў 81 бал на Metacritic.
Падзеі гульні адбываюцца вакол футурыстычнай канструкцыі — вежы Дхарма, апошняе сховішча людзей пасьля сусьветнай катастрофы.
Вам трэба будзе расьсякаць ворагаў монамалекулярнай катанай, ухіляцца ад куль і шмат паркурыць!
Распрацоўшчык — One More Level (Польшча).
❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
👍20
❄️🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Escape Academy
Escape Academy — сардэчна запрашаем у Акадэмію ўцёкаў! Рыхтуйцеся стаць лепшым майстрам па ўцёках з пакояў. Вырашайце галаваломкі. Узломвайце сэрвэры. Пазнаёмцеся з факультэтам. Прыгатуйце ідэальны кубак гарбаты!
Распрацоўшчык — Coin Crew Games (ЗША).
❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
Escape Academy — сардэчна запрашаем у Акадэмію ўцёкаў! Рыхтуйцеся стаць лепшым майстрам па ўцёках з пакояў. Вырашайце галаваломкі. Узломвайце сэрвэры. Пазнаёмцеся з факультэтам. Прыгатуйце ідэальны кубак гарбаты!
Распрацоўшчык — Coin Crew Games (ЗША).
❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
👍12
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансавана прыгожая гульня пра старажытны Кітай — The Busting World
Незалежныя распрацоўшчыкі з FireWo Games паказалі The Busting World — ролевую гульню зь вялікім сьветам. Гэта будзе й стратэгія, і горадабудаўнічы сімулятар, і цікавая прыгода.
Ґеймерам абяцаюць поўную свабоду дзеяньняў, кіраваньне горадам і нават краінай!
На дадзены момант гульня знаходзіцца на раньняй стадыі распрацоўкі, на якую не хапае 80 тысяч даляраў (стваральнікі запусьцілі кампанію па збору сродкаў на Кickstarter).

У Старажытным Кітаі можна жыць мірным жыцьцём: працаваць, займацца бізнэсам, заводзіць сямʼю й будаваць карʼеру. Або гуляць у азартныя гульні, рабаваць, забіваць і ствараць банды.
На дадзены момант гульня знаходзіцца на раньняй стадыі распрацоўкі, на якую не хапае 80 тысяч даляраў (стваральнікі запусьцілі кампанію па збору сродкаў на Кickstarter).
👍14❤6🤔6🥴1
❄️🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: 20 Minutes Till Dawn
20 Minutes Till Dawn — адстрэльвайся ад натоўпу Лаўкраўтаўскіх монстраў. Разблакуйце новых пэрсанажаў з унікальнымі здольнасьцямі, новую зброю, каб зрабіць свайго ўнікальнага ваяра, які зможа перажыць гэтую ноч!
Распрацоўшчык — Flanne (ЗША).
❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
P.S.
Допісы ў звыклай колькасьці пачнуць выходзіць на наступным тыдні!

👍15🔥2🥰2
❄️🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: A Plague Tale Innocence
A Plague Tale Innocence — адпраўляйцеся ў падарожжа разам з Аміцыяй і яе малодшым братам Гуга. Перасьледуемыя Інквізіцыяй і ордамі пацукоў, дзеці спрабуюць знайсьці сваё месца ў жорсткім сьвеце сярэднявечнай Францыі!
Распрацоўшчык — Asobo Studio (Францыя).
❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
A Plague Tale Innocence — адпраўляйцеся ў падарожжа разам з Аміцыяй і яе малодшым братам Гуга. Перасьледуемыя Інквізіцыяй і ордамі пацукоў, дзеці спрабуюць знайсьці сваё месца ў жорсткім сьвеце сярэднявечнай Францыі!
Распрацоўшчык — Asobo Studio (Францыя).
❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
🔥16❤🔥3
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Marvel's Guardians of the Galaxy
Marvel's Guardians of the Galaxy — адпраўляйцеся баразьніць космас разам з Вартавымі Галяктыкі Marvel! У гэтым прыгодніцкім баявіку вы возьміце на сябе ролю Зорнага Лорда — узначаліце мудраґелістую каманду, ад якой залежыць лёс Галяктыкі! Вы справіцеся. Напэўна.
Распрацоўшчык — Eidos-Montréal (Канада).
❗️Забраць гульню можна да 11 студзеня.

👍19
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У гэтым годзе выйдуць рэмэйкі Metal Gear Solid 3 і Silent Hill 2
Sony нагадала пра новыя праекты на PS5, рэліз якіх заплянаваны на 2024-ы. Сярод іх асобна можна вылучыць: Metal Gear Solid Delta — рэмейк арыґінальнай гісторыі Соліда, дзе гульцам абяцаюць «найлепшую ґрафіку й гук».
Выйдзе гульня акрамя PlayStation 5 на Windows і Xbox Series X.
Рэмэйк Silent Hill 2, пра які вядома менш, аднак ґеймерам таксама абяцаюць захапляльныя прыгоды ў знаёмым сэтынгу.
Гульня будзе часовым эксклюзівам для PlayStation 5.
Акрамя Metal Gear і Silent Hill, Sony гэтак жа прыгатавала іншыя цікавыя рэлізы (напрыклад Dragon's Dogma 2, Tekken 8 і інш.) пра якія можна даведацца з дадзенага трэйлера (або застаючыся падпісантам нашага каналу)!

👍11❤8
📢 Dragonʼs Dogma 2 атрымала ґеймплейны ролік
Выданьне IGN падзялілася сьвежым ґеймплэйным ролікам Dragonʼs Dogma 2. У ім на працягу 18 хвілін паказваюць гульнявы працэс за розныя клясы: баец, злодзей, воін і цудадзей.
Кожны гульнявы кляс унікальны й валодае ўласным баявым стылем (які аднак, прадказальны). Так да прыкладу Цудадзей спадзяецца на загаворы й магутны посах, але імкнецца не ўступаць у блізкі бой. Баец жа падбіраецца да ворагаў і атакуе мячом, абараняючыся шчытом і г.д.
Акрамя гэтага, у гульні надалі шмат увагі ўзаемадзеяньню з асяродзьдзем, да прыкладу бочкай з выбухоўкай можна зладзіць прарыў загароды адкуль пацячэ вада й змые перашкоды на шляху гэроя.
Рэліз Dragon’s Dogma 2 адбудзецца 22 сакавіка на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.

YouTube
Dragon's Dogma 2 - 18 Minutes of Fighter, Thief, Warrior, and Sorcerer Gameplay - IGN First
We're kicking off January's IGN First for Dragon's Dogma 2 with 18 minutes of gameplay footage covering the Fighter, Thief, Warrior, and Sorcerer vocations. Stay tuned all throughout January for a variety of interviews, reveals, deep dives, and much more…
👍5🤔2❤1
📢 Netflix паказаў першыя кадры другога сэзона мультсэрыяла «Аркейн»
Netflix апублікаваў першы тызер-трэйлер будучага другога сэзона мультсэрыяла "Аркейн". У ім паказаны альхімік Сінджэд, стваральнік таямнічага наркотыку Мігаценьне, які заняты пераліваньнем крыві паміж сабой і велізарным монстрам!
Нагадаем, што прэмʼера першага сэзона «Аркейна» (заснаванага на сусьвеце League of Legends) аказалася сапраўдным посьпехам, мультсэрыял узначаліў топ-10 англамоўных шоў Netflix у 87 краінах. Ён заваяваў прэмію "Эмі" і цэлы шэраг іншых узнагарод!

Arcane: Season 2 | First Look | Netflix
A nightmarish augmentation.
Brace yourself for Season 2 of Arcane, only on Netflix November 2024.
Watch on Netflix: https://www.netflix.com/title/81435684
About Netflix:
Netflix is one of the world's leading entertainment services with over 247 million…

❤🔥14❤2👍2🔥1🥱1
📰 Больш за 13 тысяч гульняў атрымалі падтрымку Steam Deck
Сайт SteamDB заявіў, што на дадзены момант Steam Deck падтрымлівае практычна 14 000 гульняў (поўная падтрымка ёсьць у 4355, яшчэ для 13 106 можа спатрэбіцца дадатковая настройка).
У рэальнасьці колькасьць падтрымліваемых Steam Deck гульняў можа быць значна большым, бо адпаведная адзнака зьяўляецца ў краме толькі пасьля таго, як гульню пратэстуюць супрацоўнікі Valve.
Не падтрымліваецца Steam Deck у цяперашні час 3720 гульняў, у асноўным з-за выкарыстаньні анты-чыт праґрамнага забесьпячэньня й функцыяў, зь якімі не працуе Steam Play Proton (якая неабходная для запуску гульняў на Linux).

❤🔥16🔥7❤1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Вось так выглядае мапа Italy з СS на Unreal Engine 5
Мастак Pluviophile паказаў культавую мапу «Italy» з Counter Strike у новым выглядзе.
Для стварэньня гэтай сцэны, акрамя UE5, таксама выкарыстоўваліся Blender, Substance 3D Painter / Designer, Marvelous Designer, Quixel Mixer і Quixel Bridge.
Асобнай увагі заслугоўвае той факт, што стваральнік абноўленай вэрсіі мапы, зьяўляецца пачаткоўцам у працы з Unreal Engine 5 і дадзеная праца — гэта яго праект створаны пасьля "простых пачатковых курсаў па UE", што на думку многіх фанатаў Pluviophile зьяўляецца доказам яго (рухавіка) даступнасьці!
Як менавіта мог бы выглядаць гэймплэй на такой Італіі невядома.
❓ Ці хацелі бы на ёй пагуляць?

👍23❤3🥴2⚡1
📰 Свэн Вінке дасягнуў прагрэсу ў стварэньні першага акта новага праекта
Кіраўнік Larian Studios Свэн Вінке ў сацыяльнай сетцы X распавёў, што дасягнуў пэўнага прагрэсу ў распрацоўцы першага акту новай, пакуль не названай гульні:
«Пасьля чатырох месяцаў пастаянных правак і вяртаньня да адкінутых раней ідэяў, я нарэшце зразумеў, якім павінен быць першы акт таго, над чым я працую».
Вінке параіў «працытаваць» яго зварот калісьці ў будучыні — каб ён параўнаў вынік зь бягучым чарнавіком. Сам ён упэўнены, што ў выніку ацалее шмат чаго, бо да падобнага не заўсёды вясёлага моманту стварэньня гульні ён падыходзіць карпатліва, імкнучыся, што б ніводны чарнавік ня зьнік дарма.
Што менавіта гэта за праект, студыя не гаворыць. У камэнтарах да запісу пажартавалі, што фанатаў чакае «Гульня 2029 году» — Вінку ж намякнуў, што жарт можа аказацца даволі праўдзівым.

👍15❤5🥱2❤🔥1
Даражэнькія, сёньня хочам вам распавесьці пра самыя цікавыя коміксы па-беларуску!
Публікацыі новага якаснага кантэнту адбываюцца штодня.
Далучайцеся да сьвету сучасных беларускамоўных коміксаў на штодзённыя тэмы ❤️

❤27👏2
📰 Кейтлін Дзівер выканае ролю Эбі ў другім сэзоне сэрыяла The Last of Us
Стрымінгавы сэрвіс Max афіцыйна паведаміў, што да здымачнай групы сэрыяла The Last of Us далучылася акторка Кейтлін Дзівер, якая выканае ролю Эбі — другой гэраіні The Last of Us: Part II.
Кейтлін Дзівер ужо раней супрацоўнічала з Naughty Dog, яна агучыла Кэсі Дрэйк у Uncharted 4: A Thiefʼs End.
Акрамя гэтага, Дзівер спрабавалася на ролю Элі (разам з Мэйсі Ўільямс — зоркай Гульні тронаў), але гэтая роля дасталася Бэле Рэмзі.
Навіна выклікала бурнае абмеркаваньне з боку фанатаў гульні. Многія асьцерагаюцца, што акторцы, магчыма, прыйдзецца сустрэнецца з цкаваньнем пасьля пэўных падзей, якія зьдзяйсьняла яе гэраіня.

👍8🤔2❤1
📢 Мабільны слэшар Devil May Cry: Peak of Combat атрымаў рэлізны трэйлер
Мабільная Devil May Cry прапануе карыстальнікам прыняць удзел у захапляльным сюжэце аб новым уварваньні дэманаў, дзейнічаючы сумесна з упадабанымі гэроямі арыґінальнай гульні.
У трэйлеры можна ўбачыць асноўныя асаблівасьці Peak of Combat. Слэшар можа пахваліцца дынамічнымі бітвамі, разнастайнымі дэманамі й музыкай, якая прыйдзецца па душы фанатам франшызы!
Гульня выйдзе на iOS і Android сёньня, 10 студзеня.

Devil May Cry: Peak of Combat - Official Launch Trailer
Check out the Devil May Cry Peak of Combat launch trailer for the new DMC mobile game, arriving on mobile devices on January 10, 2024.
Embark on a new adventure set after the events of Devil May Cry 3 as demon hunter, Dante, in DMC Peak of Combat. Prepare…

🙈8👍4❤2🥱1
📰 AMD і Nvidia прадставілі новыя відэакарты
У рамках прэзентацыі CES 2024 AMD прадставіла новую відэакарту Radeon RX 7600 XT, якая паступіць у продаж 24 студзеня па кошце ў 329$.
Новая карта апынулася даражэй на 60$, у параўнанні са стандартнай RX 7600. Мадэль XT атрымала 16 ГБ памяці GDDR6 (у звычайнай RX 7600 8 ГБ), чып Navi 33 c 32 вылічальнымі блокамі і 2048 струменевымі працэсарамі.
Частата карты — 2,47 Ггц (у рэжыме Boost — 2,76 Ггц).
Свае карты паказала і Nvidia (кошты некаторых мадэляў даходзяць да 1000$):
▫️RTX 4070 Super (17 студзеня – 599$):
CUDA-ядры: 7168;
Аб'ём памяці: 12 ГБ GDDR6X (192-бітная шына);
Тактавая частата ў рэжыме паскарэння: 2475 Мгц (базавая: 1980 Мгц);
▫️RTX 4070 Ti Super (24 студзеня – 799$):
CUDA-ядры: 8448;
Аб'ём памяці: 16 ГБ GDDR6X (256-бітная шына);
Тактавая частата ў рэжыме паскарэння: 2610 Мгц (базавая: 2340 Мгц);
▫️RTX 4080 Super (31 студзеня – 999$):
CUDA-ядры: 10240;

Тактавая частата ў рэжыме паскарэння: 2550 Мгц (базавая: 2295 Мгц);

🔥9🙈6