Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
❄️🎁 Цяпер у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Fallout 3: Game of the Year Edition

Fallout 3: Game of the Year Editionадчуйце самую нашумелую гульню 2008 году, як ніколі раней, з Fallout 3: Game of the Year Edіtіon. Стварыце пэрсанажа па вашаму выбару й адпраўляйцеся ў постапакаліптычны сьвет, дзе кожная хвіліна — гэта барацьба за выжываньне.
Распрацоўшчык — Bethesda Game Studios (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
‼️Недаступнa на тэрыторыі Беларусі.
11🔥3👍2😢2
📰 Інсайдэр: працягласьць GTA 6 застанецца на ўзроўні GTA 5

Аўтар YouTube-каналу LegacyKillaHD (які раней праславіўся сваімі дакладнымі інсайдамі па гульні) заявіў, што ґеймерам не варта чакаць ад Grand Theft Auto VI працягласьці як у Red Dead Redemption 2.
Па яго дадзеных, гульня будзе доўжыцца прыкладна 35-40 гадзін, а не 50-60 як таго хацелі б некаторя гульцы (аднак, не варта забываць, што гаворка ідзе непасрэдна аб асноўным сюжэце).

Grand Theft Auto 6 выйдзе ў 2025 годзе на PS5 і Xbox Series.
Нагадаем, што першы трэйлер гульні быў прадстаўлены публіцы зусім нядаўна.
👍8🤔5
🎅🏼 Віншуем з надыходзячымі калядамі! 🤶🏼

Няхай сёньняшні вечар прынясе ў ваш дом шчасьце і каханьне! ❤️

Калі зь нейкай прычыны вы не ведаеце, што вам рабіць увечары, то можаце далучыцца да канала Małatok, у ягонай прыгодзе па сусьвеце Disciples II (стрым пачнецца, а 21:30 па Менскім часе).
Гэтак жа, жадаючыя ўжо могуць паглядзець Топ-10 Найлепшых гульняў 2023 году на канале Рудзі.
🎅3010🎄3
❄️🎁 Цяпер у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Ghostwire: Tokyo

Ghostwire: TokyoНасельніцтва Токіа зьнікла безь сьледа, а на вуліцах горада пануюць сьмяротныя тагасьветныя сілы. Выкарыстоўвайце сілы стыхій, каб раскрыць таямніцу зьнікненьня людзей і выратаваць Токіа.
Распрацоўшчык — Tango Gameworks (Японія).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
‼️Недаступнa на тэрыторыі Беларусі.
❤‍🔥12👍1
📰 У будучыні ґеймераў можа чакаць рэмайстар трылёгіі God of War

Пра гэта й іншае распавёў інсайдэр Джэф Грабб, які стаў госьцем падкаста XboxEra.

Вось асноўнае з гутаркі:

▫️Marvelʼs Blade, якую стварае Arkane Lyon плянуецца да выхаду ў 2027 годзе. Яна можа ўвайсьці ў стартавую лінейку новай кансолі й захапіць папярэдняе пакаленьне;
▫️у Xbox сапраўды ґрандыёзныя пляны. Пра гэта сьведчыць наяўнасьць у кампаніі дарожнай мапы на 15 гадоў наперад (звычайна такія пляны складаюць максымум на 5-10 гадоў наперад);
▫️арыґінальная трылёгія гульняў God of War можа атрымаць рэмайстар;
▫️чуткі пра гульню па сэрыяле "Мандалорац" перабольшаныя, у дадзены момант (ва ўсякім выпадку са словаў інсайдэра) над такім праектам ніхто не працуе;
▫️Кампанія Compulsion Games (Contrast, We Happy Few) верагодна будзе падзелена на дзьве студыі, бо ў ёй ужо занадта шмат супрацоўнікаў.
👍11❤‍🔥2👎1
❄️🎁 Цяпер у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: The Outer Worlds: Spacer's Choice Edition

The Outer Worlds: Spacer's Choice Editionвы абуджаецеся празь дзесяцігодзьдзі гібернацыі на караблі пасяленцаў, які зьнік на самым краі галяктыкі, і адразу апыняецеся ў цэнтры маштабнай змовы, якая пагражае існаваньню калёніі! Дасьледуйце шматлікія плянэты й славутасьці Алкіёна, уключаючы загадкавы астэроід Гаргона й духмяныя дыстыляцыйныя цэхі Эрыдана!
Распрацоўшчык — Obsidian Entertainment (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
‼️Недаступнa на тэрыторыі Беларусі.
16😢81
📢 Адкладзены з-за Starfield мод Fallout London выйдзе ў красавіку 2024-га

Fallout: Londonгэта амбіцыйны мод памерам з DLC для Fallout 4, постапакаліптычнай RPG ад Bethesda.
Лёндан адрозьніваецца ад сваіх канкурэнтаў і прапануе цалкам новы вопыт: гульня Fallout за межамі Злучаных Штатаў — Вас чакае туманны Альбіён!
Ад душных парламенцкіх арыстакратаў да ўваскрашэньня рыцараў Круглага стала, бескампраміснага культу рэвалюцыянэраў і ня толькі! Fallout: London ўвасабляе гісторыю й эстэтыку Лёндану й наносіць беспамылковае ядзернае дзеяньне на любімы горад.


Мод стане даступны 23 красавіка 2024 году!
👍10❤‍🔥4🔥1
❄️🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць Human Resource Machine а ў GOG — Lacuna

Human Resource Machineвазьміце кантроль над невялікімі офіснымі працаўнікамі й запраґрамуйце іх на рашэньне галаваломак. Будзьце добрым супрацоўнікам! Машыны прыйдуць... каб пазбавіць Вас працы.
Распрацоўшчык — Tomorrow Corporation (ЗША)

Lacunaзабойства. Узлом. Выбух. І вось ужо ў Сонечнай сыстэме палае вайна — але вы можаце яе спыніць. У гэтым нуарным 2D-квэсьце перад супрацоўнікам бюро расьсьледаваньняў Нілам Конрадам паўстаюць усё больш складаныя пытаньні, і вам трэба будзе дапамагчы яму знайсьці рашэньні!
Распрацоўшчык — DigiTales Interactive (Нямеччына)

❗️Забраць гульню ў EGS можна да 19:00 па Менску, у GOG да 29 сьнежня (Калі не адчыняецца старонка ў краме, то вось спасылка на раздачу).
👍16
📰 Rockstar Games сутыкнулася з чарговай уцечкай

Файлы Rockstar Games ізноў сталі здабыткам грамадзкасьці. На гэты раз у сеціве зьявілася шмат дэталяў аб мінулых праектах студыі, у тым ліку й аб DLC для адзіночнай кампаніі Grand Theft Auto V!

Паводле дадзеных, для гульні стваралася DLC пад кодавым назовам Agent Trevor (у ім, як можна здагадацца, нам прапаноўвалася гуляючы за Тревара ўзяць на сябе ролю спэцыяльнага аґента), другім дапаўненьнем значыцца праект Prologue, які павінен быў вярнуць гульцоў у засьнежаны Паўночны Янктан, трэцім DLC паказаны праект LibertyV, які верагодна пераносіў бы гульцоў (як мінімум часткова) у Лібэрці-Сіці з Grand Theft Auto IV.

Паводле дадзеных, распрацоўнікі не зьбіраліся адмаўляцца ад DLC як мінімум у красавіку 2014 году. Тады Rockstar паабяцала разьвіваць як GTA Online, так і адзіночны рэжым, аднак неўзабаве пляны зьмяніліся й многія ідэі былі закінуты або перанесены ў онлайн фармат (напрыклад місіі з аґентам Трэварам).
😢14👍21
​​📰 Сцэнарыст Dragon Age паразважаў аб праблемах сучаснага «злога» ГГ

Дэвід Ґейдэр, былы вядучы сцэнарыст серыі Dragon Age, вырашыў паразважаць на тэму праблематычнага стварэньня злога галоўнага гэроя ў ролевых гульнях.

Звычайна злая лінія мае на ўвазе атрыманьне ўлады, маніпуляваньне іншымі людзьмі й падобныя мэты, але ў кароткатэрміновай пэрспэктыве дзеяньні гульцоў могуць быць неадрозныя ад "добрага" шляху.
Па ідэі, сцэнарыст абавязаны даць знак ґеймеру, што пэўнае дзеяньне «падрыхтуе глебу» для далейшай выгады злога пэрсанажа, аднак такі варыянт аказаўся занадта «недарэчным». Таму імгненныя злыя рашэньні маюць на ўвазе толькі хлусьню, вымагальніцтва, штуршок шчанюка й падобнае.

Ґейдэр лічыць, што большасьць гульцоў выбірае шлях дабра, бо ня бачыць карысьці ў альтэрнатыўным праходжаньні й баіцца страціць частку кантэнту (што як правіла й адбываецца). Распрацоўнік лічыць, што зладзейскі шлях патрабуе значна больш абдумваньня з боку сцэнарыстаў і такі шлях не павінен упірацца ў садызм і распусту, што ў сваю чаргу робіць працу шчэ складаней.

А што вы думаеце? Ці цікавая вам гуляць за злога пэрсанажа?
🤔17👍9
❄️🎁 Цяпер у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Cursed to Golf

Cursed to Golfгэта гульня ў гольф з прыгодніцкім сюжэтам. Вам трэба будзе выбрацца з Гальфачысьцішча й стаць Леґендай гольфа. Шалёныя перашкоды, тагасьветныя ўзмацняльнікі й маса прычын гуляць зноў і зноў.
Распрацоўшчык — Chuhai Labs (Японія).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
👍6👀2
​​📰 Ґеймдырэктар Dragonʼs Dogma 2 папрасіў прабачэньня ў фанатаў серыі

Ґеймдырэктар Dragonʼs Dogma 2 Хідэакі Іцуна з Capcom, папрасіў прабачэньня ва ўсіх фанатаў франшызы за тое, што сіквел прымусіў сябе так доўга чакаць. Ён падзякаваў аўдыторыі за падтрымку й дадаў, што менавіта дзякуючы ёй праект у выніку змог зьявіцца на сьвет!

Распрацоўнік заявіў, што другая частка абапіраецца на галоўныя элемэнты сваёй папярэдніцы, але пры гэтым зможа падарыць ґеймерам больш ґрандыёзную прыгоду ў сьвеце, які ў два разы большы за арыґінал.
Дарэчы, гэта й стала адной з галоўных прычын такога працяглага тэрміну распрацоўкі.

Іцуно прызнаўся, што займацца мазґавым штурмам часам даводзілася да позьняй ночы, але менавіта ў гэты час у галовы распрацоўшчыкам прыходзілі самыя цікавыя ідэі, якія яны рэалізавалі ў гульні, у як мага большай колькасьці, адкінуўшы ў бок пытаньне «А ці можам мы сапраўды дадаць у гульню нешта настолькі дурное?».

Рэліз Dragonʼs Dogma 2 адбудзецца 22 сакавіка 2024 году на PC, PS5 і Xbox Series.
🤔7👍21
​​📰 Японскія распрацоўнікі раскрылі некаторыя пляны на 2024 год

Японскі гульнявы партал 4gamer.net апублікаваў інтэрвію зь японскімі распрацоўнікамі, якія падзяліліся сваімі плянамі на будучы 2024 год.

Коратка аб галоўным:

▫️Idea Factory у 2024 годзе афіцыйна пачне распрацоўку новай нумарной гульні серыі Neptunia;
▫️SNK абяцае больш навін па ўжо анансаванай Fatal Fury: City of the Wolves. У распрацоўцы таксама знаходзіцца неанансаваны ААА-праект;
▫️Atlus працуе над неанансаваным праектам;
▫️Grasshopper Manufacture працуе над рэмайстрам Shadows of the Damned і новым неанансаваным праектам;
▫️Koei Tecmo Games плянуе некалькі анонсаў, у тым ліку па серыі Dynasty Warriors;
▫️GPTRACK50 (якую заснаваў прадусар Resident Evil 4 і Devil May Cry 4 Хіроюкі Кобаясі) працуе над новай RPG;
▫️Square Enix абяцае хуткія анонсы ад стваральніка серыі Nier;
▫️Too Kyo Games абяцае анансаваць "варʼяцкую гульню, якая ўвойдзе ў гісторыю";
▫️Dragami Games рыхтуе рэліз Lollipop Chainsaw RePOP і распрацоўвае новую гульню за межамі серыі (але пакажуць яе хутчэй за ўсё ў 2025 годзе);
▫️Nihon Falcom адсьвяткуе 20-годзьдзе серыі Trails і рыхтуецца выпусьціць новую Kai no Kiseki;
▫️Bandai Namco працуе над Sand Land і новым праектам, які не зьвязаны з франшызай Tekken;
▫️Bokeh Game Studio працягвае распрацоўку Slitterhead.
👍62
❄️🎁 Цяпер у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Cat Quest

Cat Quest замурррчальная RPG, чыё дзеяньне адбываецца ў сьвеце, населеным коцікамі! Адпраўляйцеся ў прррыгоду па Фелінгардзе, каб знайсьці выкрадзеную сястру. Дасьледуйце вялізны сьвет, поўны прррыгод і заводзьце новых сяброў!
Распрацоўшчык — The Gentlebros (Сінгапур).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
Магчыма зараз у краме адбылася нейкая хіба, бо гульня даступна на тэрыторыі Беларусі, але забраць яе бясплатна нельга.
👍103🔥1
❄️🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць Snakebird Complete а ў GOG — South of the Circle

Snakebird Complete прадстаўляем Snakebird Complete: найлепшае ўражаньне ад арыгінальных Snakebird! Адпраўляйцеся ў незвычайную прыгоду з разгадваньнем галаваломак, якая абʼядноўвае хіт клясычных Snakebird і Snakebird Primer, прапаноўваючы поўны досьвед у адным комплексным пакеце!
Распрацоўнік — Noumenon Games (Швэцыя).

South of the Circleнасычаная сюжэтная гісторыя пра Піцера й Клару, кембрыдзкіх навукоўцаў, уцягнутых у палітычны канфлікт. Ім давядзецца зрабіць выбар паміж карʼерай, сапраўдным каханьнем і жаданьнем стрымаць абяцаньні!
Распрацоўнік — State of Play (Вялікабрытанія).

❗️Забраць гульню ў EGS можна да 19:00 па Менску, у GOG да 5 студзеня (Калі не адчыняецца старонка ў краме, то вось спасылка на раздачу).
13👍1
​​📰 Super Mario Odyssey здольная дапамагчы лячыць дэпрэсію

Да такой высновы прыйшлі нямецкія дасьледнікі, якія раскрылі карысьць гульні ў лячэньні дэпрэсіі.

Прыгода пра Марыё ў рамках дадзенага дасьледаваньня аказалася больш эфэктыўна ў зьніжэньні сымптомаў дэпрэсіі, чым спэцыяльная кампутарная праґрама CogPack або традыцыйныя (мэдыкамэнтозныя) мэтады лячэньня.

У дасьледаваньні ўдзельнічала 46 чалавек з сымптомамі дэпрэсіі, якіх падзялілі па трох групах — адны гулялі ў Super Mario Odyssey, другія выкарыстоўвалі CogPack, а трэція зьвярнуліся да дапамогі мэдыкамэнтаў

Дасьледаваньне займала шэсьць тыдняў, а ў яго пачатку й фінале ўдзельнікі прайшлі адпаведнае апытаньне. Высьветлілася, што ў групе, якая гуляла ў Odyssey, нэґатыўныя тэндэнцыі дэпрэсіі зьнізіліся амаль удвая (што асабліва вылучыла такі падыход да лячэньня на фоне двух іншых, дзе вынікі куды менш уражлівыя)!
Дадаткова, дасьледчыкі адзначылі, што Odyssey аказалася здольна павышаць матывацыю карыстальнікаў!

У выніку аўтары прыйшлі да таго, што мэтад «лячэньня» падобнымі гульнямі (не толькі пра Марыё) можа быць эфэктыўным і даступным для пацыентаў, і яго можна ўжываць разам з традыцыйнай псыхатэрапіяй.
😁9👍65🔥1
​​📰 Бобі Коцік афіцыйна пакінуў Activision Blizzard

Скандальна вядомы кіраўнік Activision Blizzard Бобі Коцік афіцыйна пакінуў сваю пасаду.

За Коцікам доўгія гады цягнулася не самая пахвальная рэпутацыя, у выніку чаго, шматлікія ґеймеры сустрэлі дадзеную навіну з радасьцю, не забыўшыся ўзгадаць кіраўніку кіраўніку ягоныя грахі.

Так да прыкладу карыстальнікі ўспомнілі замоўчваньне шматлікіх праблем Blizzard, празьмерную пагоню за прыбыткам (у шкоду якасьці), стварэньне канкурэнтнай (таксічнай) атмасфэры ў калектыве, супрацьстаяньне з прафзьвязамі, страту кітайскага рынка (што часткова можа апынуцца праўдай, бо кампанія здолела ізноў наладзіць адносіны з партнэрамі, з Паднябеснай, менавіта пасьля весткі аб сыходзе Бобі Коціка) і многае іншае.
Хтосьці з былых супрацоўнікаў кампаніі нават ўспомніў пагрозы фізычнай расправы з боку Коціка ў адрас свайго калеґі.

Зрэшты, нягледзячы на свой сыход, наўрад ці Коцік будзе бедаваць пасьля страты пасады ў Activision Blizzard (дзе ён прапрацаваў больш за 30 гадоў), яго «выходная дапамога» ацэньваецца ў 400 млн. даляраў!
🍾20👍4😢2
❄️🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Saints Row (2022)

Saints Row (2022) сардэчна запрашаем у Санта-Ілеса, выдуманы ажыўлены горад на паўднёвым захадзе Амэрыкі. У сьвеце, дзе пануе беззаконьне й банды змагаюцца за ўладу, юныя сябры становяцца злачынцамі, каб стварыць сваю будучыню!
Распрацоўшчык — Volition (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
‼️Недаступнa на тэрыторыі Беларусі.
😁11👎4❤‍🔥2👍1
​​🎄 Вітаю спадарства! 🎄
Вось і падыходзіць да свайго лягічнага завяршэньня чарговы год, у сувязі з чым мы зноў падводзім яго вынікі!

Сёлета канал амаль дабраўся да адзнакі ў 1 000 чалавек (крыху не хапіла, але не бяда), а мая графаманія насачыняла ўжо больш за 2 500 навін, якія вы па-ранейшаму чытаеце, адпраўляеце сваім сябрам (і нават суполкам) і камэнтуеце, за што я вам неверагодна ўдзячны!

Асобна дзякую ўсім, хто адпраўляў нашаму боту цікавыя навіны, а гэтак жа адэкватна ўказваў на памылкі (ну куды бязь іх), дзякую сваім мадэратарам у Discord за іх пільнасьць і ўдзел у жыцьці супольнасьці, сваім рэдактарам (нават тым, хто не ведае, што яго ўжо запісаў у свой працоўны калектыў 😅), якія хай і не часта, але пішуць цікавыя допісы, падкідаюць новыя ідэі й заўсёды гатовы прыйсьці на дапамогу ў складаных сытуацыях!

Для мяне гэты год быў адным з найскладанейшых і найзмрачнейшых у жыцьці, і хай не заўсёды хапала часу, але прыходзіць сюды, пісаць допісы ды артыкулы, чыць вашыя камэнтары й чуць словы падтрымкі было той аддушынай, якая дапамагала мне трымацца!

Дзякуй вам усім за гэта! ❤️
Жадаю каб гэты Новы год, стаў для нас усіх па-сапраўднаму й па добраму незабыўным і шчасьлівым!

Да сустрэчы ў 2024-м!
🎉4111👏2