Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Абвешчана дата рэлізу South Park Snow Day

Станьце пачаткоўцам у Паўднёвым парку й далучайцеся да Картмана, Стэна, Кайла й Кені ў трохмерным сьвеце, каб адсьвяткаваць самы чароўны дзень у жыцьці любога маленькага дзіцяці — дзень сьнегу!

Рэліз гульні адбудзецца 26 сакавіка 2024 году на PlayStation 5, Xbox Series, Nintendo Switch і PC.
Заўзятыя фанаты могуць набыць калекцыйнае выданьне зь Вялікім Чараўніком Картманам, які заключаны ў сьнежны шар і гаваркім трымальнікам для туалетнай паперы!
👍62🌚1
📰 Ґеймеры пачалі "праходзіць" зьлітую тэхна-дэмку Marvelʼs Wolverine

Разам з тэрабайтамі інфармацыі аб праектах Insomniac Games, у сетку выцекла тэхна-дэмка гульні пра Расамаху, якую ўжо "праходзяць" асабліва зацікаўленыя гульцы (дарэчы, тыя, хто спампавалі дадзеную дэмку атрымалі папярэджаньні ад сваіх правайдэраў, аб незаконнасьці сваіх дзеяньняў).

Так у роліках можна можна ўбачыць катсцэну з Расамахай у бары (яе кадры паказвалі ў першым афіцыйным тызеры), а гэтак жа момант з бойкай, дзе гэрой выкарыстоўвае свае знакамітыя кіпцюры.
Не абышлося ў гульні й без накідаў розных касьцюмаў (напрыклад у гульні сапраўды будзе клясычны касьцюм Расамахі з коміксаў).

У Marvelʼs Wolverine няма даты выхаду, але ў дакумэнтах Insomniac згадваецца восень 2026 году.
👍9😢5
❄️🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць Art of Rally, а ў GOG — Caveblazers

Art of Rallyстылізаваная гульня ў духу залатых часоў ралі ад стваральнікаў гульні Absolute Drift. Расьсякайце па ўсім сьвеце, любуючыся зьверху маляўнічымі й стыльнымі відамі!
Распрацоўшчык — Funselektor (Канада)

Caveblazersгэта плятформер "рагалік" з фокусам на экшн, дзеяньня якога разгортваюцца ў фэнтэзійным сьвеце. Кожная гульня ўнікальная з працэдурна ґенэраванымі ўзроўнямі для вашага дасьледаваньня й вялікай колькасьцю прадметаў, зброі й экіпіроўкі.
Распрацоўшчык — Rupeck Games (ЗША)

❗️Забраць гульню ў EGS можна да 19:00 па Менску, у GOG да 25 сьнежня (Калі не адчыняецца старонка ў краме, то вось спасылка на раздачу).
👍12
​​📰 Распрацоўнікі Starfield падзяліліся плянамі на будучыню

У сваім апошнім допісу Bethesda падзякавалі гульцам Starfield, адзначыўшы, што ў гульню згуляла 13 мільёнаў чалавек. Сярэдні час гульні склаў 40 гадзін.
Таксама распрацоўшчыкі падзяліліся сваімі плянамі па разьвіцьцю гульні:

▫️Буйны сюжэтны дадатак для Starfield пад назовам Shattered Space выйдзе ў 2024 годзе. У ім зьявіцца дадатковы кантэнт, у тым ліку заданьні, лякацыі, зброя і многае іншае;
▫️У пачатку 2024 году Bethesda выпусьціць прылады для мадэраў;
▫️Наступнае буйное абнаўленьне для Starfield выйдзе ў лютым 2024-а;
▫️Bethesda і далей будзе выпускаць бэта-вэрсіі абнаўленьняў у Steam, як у кампаніі ўжо рабілі зь некаторымі папярэднімі апдэйтамі.
▫️Пачынаючы зь лютага 2024 году Bethesda плянуе выпускаць абнаўленьні для Starfield прыкладна раз у шэсьць тыдняў.
▫️У кампаніі зноў пацьвердзілі, што маюць намер дадаць у Starfield мапы гарадоў, дадатковыя спосабы перамяшчэньня й палепшаную кастамізацыю караблёў.
▫️У Starfield зьявяцца гнуткія налады складанасьці, якія дазволяць рэгуляваць нават такія парамэтры як грузападымальнасьць, пашкоджаньне карабля, адлегласьць да грузу й колькасьць крэдытаў у гандляроў. Акрамя таго, гульцы змогуць уключыць новыя мэханікі выжываньня.
🌚135🥱2😁1
Вітаю сябры!
Сёньня, у палку актыўных беларускіх лякалізацыяў папаўненьне!

Распачата праца па перакладзе стратэгіі Hearts of Iron IV на беларускую мову!
Мод ужо мае сваю старонку ў майстэрні Steam, а "штабам" перакладчыкаў стаў наш сэрвэр у Discord (куды запрашаем усіх жадаючых удзельнічаць у перакладзе, альбо проста жадаючых мець зносіны зь іншымі аматарамі відэагульняў).
❤‍🔥52👍12🔥4
❄️🎁 Цяпер у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Fallout 3: Game of the Year Edition

Fallout 3: Game of the Year Editionадчуйце самую нашумелую гульню 2008 году, як ніколі раней, з Fallout 3: Game of the Year Edіtіon. Стварыце пэрсанажа па вашаму выбару й адпраўляйцеся ў постапакаліптычны сьвет, дзе кожная хвіліна — гэта барацьба за выжываньне.
Распрацоўшчык — Bethesda Game Studios (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
‼️Недаступнa на тэрыторыі Беларусі.
11🔥3👍2😢2
📰 Інсайдэр: працягласьць GTA 6 застанецца на ўзроўні GTA 5

Аўтар YouTube-каналу LegacyKillaHD (які раней праславіўся сваімі дакладнымі інсайдамі па гульні) заявіў, што ґеймерам не варта чакаць ад Grand Theft Auto VI працягласьці як у Red Dead Redemption 2.
Па яго дадзеных, гульня будзе доўжыцца прыкладна 35-40 гадзін, а не 50-60 як таго хацелі б некаторя гульцы (аднак, не варта забываць, што гаворка ідзе непасрэдна аб асноўным сюжэце).

Grand Theft Auto 6 выйдзе ў 2025 годзе на PS5 і Xbox Series.
Нагадаем, што першы трэйлер гульні быў прадстаўлены публіцы зусім нядаўна.
👍8🤔5
🎅🏼 Віншуем з надыходзячымі калядамі! 🤶🏼

Няхай сёньняшні вечар прынясе ў ваш дом шчасьце і каханьне! ❤️

Калі зь нейкай прычыны вы не ведаеце, што вам рабіць увечары, то можаце далучыцца да канала Małatok, у ягонай прыгодзе па сусьвеце Disciples II (стрым пачнецца, а 21:30 па Менскім часе).
Гэтак жа, жадаючыя ўжо могуць паглядзець Топ-10 Найлепшых гульняў 2023 году на канале Рудзі.
🎅3010🎄3
❄️🎁 Цяпер у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Ghostwire: Tokyo

Ghostwire: TokyoНасельніцтва Токіа зьнікла безь сьледа, а на вуліцах горада пануюць сьмяротныя тагасьветныя сілы. Выкарыстоўвайце сілы стыхій, каб раскрыць таямніцу зьнікненьня людзей і выратаваць Токіа.
Распрацоўшчык — Tango Gameworks (Японія).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
‼️Недаступнa на тэрыторыі Беларусі.
❤‍🔥12👍1
📰 У будучыні ґеймераў можа чакаць рэмайстар трылёгіі God of War

Пра гэта й іншае распавёў інсайдэр Джэф Грабб, які стаў госьцем падкаста XboxEra.

Вось асноўнае з гутаркі:

▫️Marvelʼs Blade, якую стварае Arkane Lyon плянуецца да выхаду ў 2027 годзе. Яна можа ўвайсьці ў стартавую лінейку новай кансолі й захапіць папярэдняе пакаленьне;
▫️у Xbox сапраўды ґрандыёзныя пляны. Пра гэта сьведчыць наяўнасьць у кампаніі дарожнай мапы на 15 гадоў наперад (звычайна такія пляны складаюць максымум на 5-10 гадоў наперад);
▫️арыґінальная трылёгія гульняў God of War можа атрымаць рэмайстар;
▫️чуткі пра гульню па сэрыяле "Мандалорац" перабольшаныя, у дадзены момант (ва ўсякім выпадку са словаў інсайдэра) над такім праектам ніхто не працуе;
▫️Кампанія Compulsion Games (Contrast, We Happy Few) верагодна будзе падзелена на дзьве студыі, бо ў ёй ужо занадта шмат супрацоўнікаў.
👍11❤‍🔥2👎1
❄️🎁 Цяпер у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: The Outer Worlds: Spacer's Choice Edition

The Outer Worlds: Spacer's Choice Editionвы абуджаецеся празь дзесяцігодзьдзі гібернацыі на караблі пасяленцаў, які зьнік на самым краі галяктыкі, і адразу апыняецеся ў цэнтры маштабнай змовы, якая пагражае існаваньню калёніі! Дасьледуйце шматлікія плянэты й славутасьці Алкіёна, уключаючы загадкавы астэроід Гаргона й духмяныя дыстыляцыйныя цэхі Эрыдана!
Распрацоўшчык — Obsidian Entertainment (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
‼️Недаступнa на тэрыторыі Беларусі.
16😢81
📢 Адкладзены з-за Starfield мод Fallout London выйдзе ў красавіку 2024-га

Fallout: Londonгэта амбіцыйны мод памерам з DLC для Fallout 4, постапакаліптычнай RPG ад Bethesda.
Лёндан адрозьніваецца ад сваіх канкурэнтаў і прапануе цалкам новы вопыт: гульня Fallout за межамі Злучаных Штатаў — Вас чакае туманны Альбіён!
Ад душных парламенцкіх арыстакратаў да ўваскрашэньня рыцараў Круглага стала, бескампраміснага культу рэвалюцыянэраў і ня толькі! Fallout: London ўвасабляе гісторыю й эстэтыку Лёндану й наносіць беспамылковае ядзернае дзеяньне на любімы горад.


Мод стане даступны 23 красавіка 2024 году!
👍10❤‍🔥4🔥1
❄️🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць Human Resource Machine а ў GOG — Lacuna

Human Resource Machineвазьміце кантроль над невялікімі офіснымі працаўнікамі й запраґрамуйце іх на рашэньне галаваломак. Будзьце добрым супрацоўнікам! Машыны прыйдуць... каб пазбавіць Вас працы.
Распрацоўшчык — Tomorrow Corporation (ЗША)

Lacunaзабойства. Узлом. Выбух. І вось ужо ў Сонечнай сыстэме палае вайна — але вы можаце яе спыніць. У гэтым нуарным 2D-квэсьце перад супрацоўнікам бюро расьсьледаваньняў Нілам Конрадам паўстаюць усё больш складаныя пытаньні, і вам трэба будзе дапамагчы яму знайсьці рашэньні!
Распрацоўшчык — DigiTales Interactive (Нямеччына)

❗️Забраць гульню ў EGS можна да 19:00 па Менску, у GOG да 29 сьнежня (Калі не адчыняецца старонка ў краме, то вось спасылка на раздачу).
👍16
📰 Rockstar Games сутыкнулася з чарговай уцечкай

Файлы Rockstar Games ізноў сталі здабыткам грамадзкасьці. На гэты раз у сеціве зьявілася шмат дэталяў аб мінулых праектах студыі, у тым ліку й аб DLC для адзіночнай кампаніі Grand Theft Auto V!

Паводле дадзеных, для гульні стваралася DLC пад кодавым назовам Agent Trevor (у ім, як можна здагадацца, нам прапаноўвалася гуляючы за Тревара ўзяць на сябе ролю спэцыяльнага аґента), другім дапаўненьнем значыцца праект Prologue, які павінен быў вярнуць гульцоў у засьнежаны Паўночны Янктан, трэцім DLC паказаны праект LibertyV, які верагодна пераносіў бы гульцоў (як мінімум часткова) у Лібэрці-Сіці з Grand Theft Auto IV.

Паводле дадзеных, распрацоўнікі не зьбіраліся адмаўляцца ад DLC як мінімум у красавіку 2014 году. Тады Rockstar паабяцала разьвіваць як GTA Online, так і адзіночны рэжым, аднак неўзабаве пляны зьмяніліся й многія ідэі былі закінуты або перанесены ў онлайн фармат (напрыклад місіі з аґентам Трэварам).
😢14👍21
​​📰 Сцэнарыст Dragon Age паразважаў аб праблемах сучаснага «злога» ГГ

Дэвід Ґейдэр, былы вядучы сцэнарыст серыі Dragon Age, вырашыў паразважаць на тэму праблематычнага стварэньня злога галоўнага гэроя ў ролевых гульнях.

Звычайна злая лінія мае на ўвазе атрыманьне ўлады, маніпуляваньне іншымі людзьмі й падобныя мэты, але ў кароткатэрміновай пэрспэктыве дзеяньні гульцоў могуць быць неадрозныя ад "добрага" шляху.
Па ідэі, сцэнарыст абавязаны даць знак ґеймеру, што пэўнае дзеяньне «падрыхтуе глебу» для далейшай выгады злога пэрсанажа, аднак такі варыянт аказаўся занадта «недарэчным». Таму імгненныя злыя рашэньні маюць на ўвазе толькі хлусьню, вымагальніцтва, штуршок шчанюка й падобнае.

Ґейдэр лічыць, што большасьць гульцоў выбірае шлях дабра, бо ня бачыць карысьці ў альтэрнатыўным праходжаньні й баіцца страціць частку кантэнту (што як правіла й адбываецца). Распрацоўнік лічыць, што зладзейскі шлях патрабуе значна больш абдумваньня з боку сцэнарыстаў і такі шлях не павінен упірацца ў садызм і распусту, што ў сваю чаргу робіць працу шчэ складаней.

А што вы думаеце? Ці цікавая вам гуляць за злога пэрсанажа?
🤔17👍9
❄️🎁 Цяпер у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Cursed to Golf

Cursed to Golfгэта гульня ў гольф з прыгодніцкім сюжэтам. Вам трэба будзе выбрацца з Гальфачысьцішча й стаць Леґендай гольфа. Шалёныя перашкоды, тагасьветныя ўзмацняльнікі й маса прычын гуляць зноў і зноў.
Распрацоўшчык — Chuhai Labs (Японія).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
👍6👀2
​​📰 Ґеймдырэктар Dragonʼs Dogma 2 папрасіў прабачэньня ў фанатаў серыі

Ґеймдырэктар Dragonʼs Dogma 2 Хідэакі Іцуна з Capcom, папрасіў прабачэньня ва ўсіх фанатаў франшызы за тое, што сіквел прымусіў сябе так доўга чакаць. Ён падзякаваў аўдыторыі за падтрымку й дадаў, што менавіта дзякуючы ёй праект у выніку змог зьявіцца на сьвет!

Распрацоўнік заявіў, што другая частка абапіраецца на галоўныя элемэнты сваёй папярэдніцы, але пры гэтым зможа падарыць ґеймерам больш ґрандыёзную прыгоду ў сьвеце, які ў два разы большы за арыґінал.
Дарэчы, гэта й стала адной з галоўных прычын такога працяглага тэрміну распрацоўкі.

Іцуно прызнаўся, што займацца мазґавым штурмам часам даводзілася да позьняй ночы, але менавіта ў гэты час у галовы распрацоўшчыкам прыходзілі самыя цікавыя ідэі, якія яны рэалізавалі ў гульні, у як мага большай колькасьці, адкінуўшы ў бок пытаньне «А ці можам мы сапраўды дадаць у гульню нешта настолькі дурное?».

Рэліз Dragonʼs Dogma 2 адбудзецца 22 сакавіка 2024 году на PC, PS5 і Xbox Series.
🤔7👍21