📢 Warhammer 40000 Space Marine 2 абзавялася новымі скрыншотамі
Чалавецтва ў небяспэцы. Імпэрыюму патрэбны ВЫ. Адчуйце ў сабе звышнатуральныя здольнасьці й жорсткасьць касмадэсантніка, аднаго з найвялікшых ваяроў Імпэратара!
Рэліз гульні заплянаваны на 9 верасьня 2024-а году.

👍13❤4⚡2🫡1
📰 Інсайдэр распавёў новыя падрабязнасці Call of Duty 2025
Інсайдэр Том Хендэрсан, спасылаючыся на свае крыніцы расказаў некаторыя новыя падрабязнасьці будучай Call of Duty.
Як паведамляюць інфарматары, Call of Duty 2025 стане прамым працягам Call of Duty: Black Ops 2, а яе дзеяньне разгорнецца прыкладна ў 2030 годзе (празь пяць гадоў пасьля Black Ops 2).
Асобна было дададзена:
▫️зараз гульня знаходзіцца на раньняй стадыі распрацоўкі й носіць кодавы назоў «Сатурн»;
▫️у гульню вернуць некаторых знаёмых гэрояў;
▫️на рэлізе будуць даступныя як новыя мапы, так і рэмайстры мап з Black Ops 2;
▫️плянуецца перапрацоўка сыстэмы перамяшчэньня й вяртаньне клясычнай сыстэмы "Выберы 10", якая дае магчымасьць выбраць дзесяць элемэнтаў для сваёй амуніцыі;
▫️аб рэалізацыі сыстэмы Carry Forward (сыстэма якая пераносіць прадметы з Modern Warfare 2 у Modern Warfare 3) нічога невядома, але, магчыма, што ў гэты раз яе ня будзе – з-за значнага скачка ў часе й зьмены агульнай стратэгіі (крыніца заяўляе, што гэта будзе зусім новая гульня).
Нагадаем, што Activision не пакіне фанатаў серыі без Call of Duty у надыходзячым годзе! У 2024 годзе ў рэліз выйдзе Call of Duty 2024, дзеяньне якой будзе адбывацца падчас вайны ў Пэрсыдзкім заліве, у пачатку 90-х гадоў.

🤔5👍1
📰 Bethesda пакінуў чарговы кіраўнік
У сьлед за кіраўніком выдавецкага падразьдзяленьня Пітам Гайнс і вядучым дызайнэрам квэстаў Уілам Шэнам, кампанію пакінуў дырэктар Bethesda Game Studios Dallas Марк Тардыф. Ён паведаміў аб сваім сыходзе са студыі і расказаў, што гатовы да наступнага разьдзела ў сваёй карʼеры (пра які падрабязна пакуль не гатовы казаць).
У апошнія гады Тардыф браў удзел у стварэньні Fallout 76 і яе абнаўленьнях (Nuclear Winter, Wastelanders), а таксама DOOM (2016), Rage і The Elder Scrolls: Blades і некаторых іншых праектах Bethesda.
Асобна варта адзначыць, што Bethesda Game Studios Dallas раней насіла назву Escalation Studios, да таго, як у 2017 яе цалкам набыла ZeniMax Media (Марк Тардыф быў адным з заснавальнікаў студыі).

✍9😢3🫡2
Даражэнькія, сёньня хочам вам распавесьці пра самыя цікавыя коміксы па-беларуску!
Публікацыі новага якаснага кантэнту адбываюцца штодня.
Далучайцеся да сьвету сучасных беларускамоўных коміксаў на штодзённыя тэмы ❤️

❤17👍4😢1
⚡️ Counter-Strike 2 атрымала неафіцыйны пераклад на беларускую мову
Празь невялікі адрэзак часу пасьля рэлізу абноўленай вэрсіі CS2, гульня атрымала фанацкую лякалізацыю на беларускую мову, якую можа спампаваць і ўсталяваць любы ґеймер абсалютна бясплатна!
Спасылка на мод і інструкцыя па ўсталёўцы тут.
Upd. Апошняе абнаўленьне ад Valve зрабіла немагчымым усталёўку карыстальніцкіх лякалізацыяў!
Але варыянт з прыцягненьнем увагі распрацоўшчыкаў да беларускай мовы ўсё шчэ актуальны!
Асобна, на reddit праходзіць свайго роду кампанія па прыцягненьні ўвагі Valve да пытаньня даданьня афіцыйнай падтрымкі беларускай мовы ў CS2.
Далучыцца да абмеркаваньня й тым самым падтрымаць ініцыятыву можа любым жадаючы!

❤🔥53👍13🔥3🥴2
❄️🎁 Цяпер у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: DNF Duel
DNF Duel — экшн-баі ва ўсёй сваёй крайнасьці! Увайдзіце ў новы сьвет біт-эм-ап! Гэта арада дзе ВЫ можаце ўзяць на сябе ролю любімага пэрсанажа з знакамітай франшызы Dungeon and Fighter!
Распрацоўшчык — NEOPLE Inc. (Паўднёвая Карэя)
❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
‼️Недаступнa на тэрыторыі Беларусі.

👍7😐5
📰 Xbox расказала аб зьменах у кіраўніцтве Activision Blizzard і Bethesda
Адной з галоўных замен стане сыход кіраўніка Activision Бобі Коціка (ён, праз 30 гадоў працы, пакіне кампанію 29 сьнежня). Пасада Коціка будзе скасавана, а кампанія пяройдзе пад кантроль Мэта Буці, які зь нядаўняга часу кіруе ўсімі студыям Xbox.
Разам з Коцікам, з Activision Blizzard сыходзяць дырэктар па камунікацыях Лулу Чэн Месерві, віцэ-старшыня Blizzard Хумам Сахніні й шэраг іншых кіраўнікоў.
У ZeniMax і Bethesda гэтак жа адбылося зьмяненьне, разам з Буці кіраваць працай гэтых кампаніяў будзе Джыл Браф (раней ён працаваў у Nintendo, Sega і Warner Bros.)

❤6👍4
📰 Распрацоўнікі The Elder Scrolls Online падвялі вынікі году й раскрылі пляны на будучыню
Дырэктар ZeniMax Online Studio Мэт Фірор падвёў вынікі The Elder Scrolls Online у рамках адыходзячага 2023 году й падзяліўся плянамі на будучы 2024 год.
Гэты год стаў для каманды TESO вельмі прадуктыўным. Яна ўзялася за абнаўленьне абсталяваньня ўсіх гульнявых сэрвэраў (яно яшчэ ня не завяршылася) для таго, каб зрабіць іх больш сучаснымі й магутнымі, і палепшыла працэс запуску новых абнаўленьняў.
У гэтым годзе адбыўся рэліз разьдзела Necrom. Яна, па словах Фірора, стала самым высокаацэненым DLC з часоў Summerset.
Гэтак жа Фрыёры адзначыў, што колькасьць гульцоў TESO працягвае расьці — у гэтым годзе аўдыторыя разраслася на амаль 2 млн гульцоў, не ўлічваючы ўдзельнікаў бясплатных выходных.
У 2024 годзе, 4 красавіка, The Elder Scrolls Online споўніцца 10 гадоў. У гонар гэтай падзеі ZeniMax Online Studios і Bethesda заплянавалі некалькі мерапрыемстваў як у гульнявой прасторы, так і ў рэальнай.
Па савам распрацоўшчыкаў, гульцоў чакае анонс «працяга гісторыі ў іншай частцы Тамрыэля».

👍12❤2🤔2
❄️ У Steam стартаваў зімовы распродаж
У краме Steam пачаўся традыцыйны зімовы распродаж, які працягнецца да 4 студзеня!
У рамках акцыі можна купіць мноства гульняў з рознымі зьніжкамі, атрымаць штодзённыя бясплатныя стыкеры (для гэтага трэба адкрыць на ўкладцы крамы любую катэгорыю), а таксама аддаць свой голас за лепшыя гульні 2023 году ў рамках прэміі The Steam Awards!
Сярод прапановаў зімовага распродажу можна асобна адзначыць наступныя гульні:
🔹Red Dead Redemption 2* — $19.79 (-67%);
🔹Monster Hunter: World* — $9.89 (-67%);
🔹Resident Evil 4* — $29.99 (-50%);
🔹Pathfinder: Wrath of the Righteous — $6.60 (-70%);
🔹Baldur's Gate 3 — $26.99 (-10%);
🔹Elden Ring — $20.99 (-40%);
🔹Lies of P — $47.99 (-20%);
🔹Cities: Skylines II — $30.14 (-10%);
🔹House Flipper 2 — $17.99 (-10%);
🔹The Outlast Trials — $10.86 (-25%);
🔹Hogwarts Legacy* — $29.99 (-50%).
(*) Недаступнa на тэрыторыі Беларусі.

❤🔥9🎄7👍1
❄️🎁 Цяпер у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Melvor Idle
Melvor Idle — гэта прыгодніцкая гульня ў стылі RuneScape, у якой было адкінута ўсё лішняе, але захавана сутнасьць! Гэта багатая на магчымасьці пасіўная гульня, якая спалучае клясычныя элемэнты з новым гульнявым працэсам. Прамацуйце больш за 20 навыкаў і спазнайце сапраўдны дзэн!
Распрацоўшчык — Games By Malcs Pty Ltd (Аўстралія)
❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
Melvor Idle — гэта прыгодніцкая гульня ў стылі RuneScape, у якой было адкінута ўсё лішняе, але захавана сутнасьць! Гэта багатая на магчымасьці пасіўная гульня, якая спалучае клясычныя элемэнты з новым гульнявым працэсам. Прамацуйце больш за 20 навыкаў і спазнайце сапраўдны дзэн!
Распрацоўшчык — Games By Malcs Pty Ltd (Аўстралія)
❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
👍5👀4
📢 Абвешчана дата рэлізу South Park Snow Day
Станьце пачаткоўцам у Паўднёвым парку й далучайцеся да Картмана, Стэна, Кайла й Кені ў трохмерным сьвеце, каб адсьвяткаваць самы чароўны дзень у жыцьці любога маленькага дзіцяці — дзень сьнегу!
Рэліз гульні адбудзецца 26 сакавіка 2024 году на PlayStation 5, Xbox Series, Nintendo Switch і PC.
Заўзятыя фанаты могуць набыць калекцыйнае выданьне зь Вялікім Чараўніком Картманам, які заключаны ў сьнежны шар і гаваркім трымальнікам для туалетнай паперы!

YouTube
SOUTH PARK: SNOW DAY! | Release Date Trailer
SOUTH PARK: SNOW DAY! is coming to PlayStation 5, Xbox X|S, Nintendo Switch, and PC on March 26, 2024!
From South Park Digital Studios comes the next chapter in the journey of the New Kid. A massive blizzard has thrown the town into chaos and, more importantly…

👍6❤2🌚1
📰 Ґеймеры пачалі "праходзіць" зьлітую тэхна-дэмку Marvelʼs Wolverine
Разам з тэрабайтамі інфармацыі аб праектах Insomniac Games, у сетку выцекла тэхна-дэмка гульні пра Расамаху, якую ўжо "праходзяць" асабліва зацікаўленыя гульцы (дарэчы, тыя, хто спампавалі дадзеную дэмку атрымалі папярэджаньні ад сваіх правайдэраў, аб незаконнасьці сваіх дзеяньняў).
Так у роліках можна можна ўбачыць катсцэну з Расамахай у бары (яе кадры паказвалі ў першым афіцыйным тызеры), а гэтак жа момант з бойкай, дзе гэрой выкарыстоўвае свае знакамітыя кіпцюры.
Не абышлося ў гульні й без накідаў розных касьцюмаў (напрыклад у гульні сапраўды будзе клясычны касьцюм Расамахі з коміксаў).
У Marvelʼs Wolverine няма даты выхаду, але ў дакумэнтах Insomniac згадваецца восень 2026 году.

👍9😢5
❄️🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць Art of Rally, а ў GOG — Caveblazers
Art of Rally — стылізаваная гульня ў духу залатых часоў ралі ад стваральнікаў гульні Absolute Drift. Расьсякайце па ўсім сьвеце, любуючыся зьверху маляўнічымі й стыльнымі відамі!
Распрацоўшчык — Funselektor (Канада)
Caveblazers — гэта плятформер "рагалік" з фокусам на экшн, дзеяньня якога разгортваюцца ў фэнтэзійным сьвеце. Кожная гульня ўнікальная з працэдурна ґенэраванымі ўзроўнямі для вашага дасьледаваньня й вялікай колькасьцю прадметаў, зброі й экіпіроўкі.
Распрацоўшчык — Rupeck Games (ЗША)
❗️Забраць гульню ў EGS можна да 19:00 па Менску, у GOG да 25 сьнежня (Калі не адчыняецца старонка ў краме, то вось спасылка на раздачу).

👍12
📰 Распрацоўнікі Starfield падзяліліся плянамі на будучыню
У сваім апошнім допісу Bethesda падзякавалі гульцам Starfield, адзначыўшы, што ў гульню згуляла 13 мільёнаў чалавек. Сярэдні час гульні склаў 40 гадзін.
Таксама распрацоўшчыкі падзяліліся сваімі плянамі па разьвіцьцю гульні:
▫️Буйны сюжэтны дадатак для Starfield пад назовам Shattered Space выйдзе ў 2024 годзе. У ім зьявіцца дадатковы кантэнт, у тым ліку заданьні, лякацыі, зброя і многае іншае;
▫️У пачатку 2024 году Bethesda выпусьціць прылады для мадэраў;
▫️Наступнае буйное абнаўленьне для Starfield выйдзе ў лютым 2024-а;
▫️Bethesda і далей будзе выпускаць бэта-вэрсіі абнаўленьняў у Steam, як у кампаніі ўжо рабілі зь некаторымі папярэднімі апдэйтамі.
▫️Пачынаючы зь лютага 2024 году Bethesda плянуе выпускаць абнаўленьні для Starfield прыкладна раз у шэсьць тыдняў.
▫️У кампаніі зноў пацьвердзілі, што маюць намер дадаць у Starfield мапы гарадоў, дадатковыя спосабы перамяшчэньня й палепшаную кастамізацыю караблёў.
▫️У Starfield зьявяцца гнуткія налады складанасьці, якія дазволяць рэгуляваць нават такія парамэтры як грузападымальнасьць, пашкоджаньне карабля, адлегласьць да грузу й колькасьць крэдытаў у гандляроў. Акрамя таго, гульцы змогуць уключыць новыя мэханікі выжываньня.

🌚13❤5🥱2😁1
Вітаю сябры!
Сёньня, у палку актыўных беларускіх лякалізацыяў папаўненьне!
Распачата праца па перакладзе стратэгіі Hearts of Iron IV на беларускую мову!
Мод ужо мае сваю старонку ў майстэрні Steam, а "штабам" перакладчыкаў стаў наш сэрвэр у Discord (куды запрашаем усіх жадаючых удзельнічаць у перакладзе, альбо проста жадаючых мець зносіны зь іншымі аматарамі відэагульняў).

❤🔥52👍12🔥4