This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Nintendo забараніла фанацкі порт The Legend of Zelda Link's Awakening
Фанаты The Legend of Zelda зусім нядаўна выпусьцілі ў агульны доступ порт Linkʼs Awakening DX — гульні 1998 год (Game Boy Color), што не спадабалася праваўладальніку ў асобе Nintendo.
Неафіцыйны порт мог пахваліцца HD-ґрафікай, пракруткай выявы з частатой у 120 кадраў і падтрымкай шырокафарматных экранаў. Адной з галоўных асаблівасьцяў стала магчымасьць зірнуць на востраў Кохалінт з вышыні птушынага палёту, бязь лішніх пракрутак выявы.
Фанацкая вэрсія распаўсюджвалася бясплатна, але Nintendo запатрабавала выдаліць порт за "парушэньне" і "несанкцыянаванае выкарыстаньне" аўтарскіх правоў.
Дарэчы, Linkʼs Awakening DX мае афіцыйны порт на Nintendo Switch, які аднак, мае куды меншы набор магчымасьцяў, чым выдаленая фанацкая вэрсія.

🤡27❤2😁1
📰 Activision Blizzard выплаціць 54 мільёны даляраў па справе аб палавой дыскрымінацыі
Завяршыўся чарговы суд па справе аб палавой дыскрымінацыі ў Activision Blizzard, суд прапанаваў кампаніі мірна выплаціць 54 мільёны даляраў для ўрэгуляваньня канфлікту.
Пазоў быў пададзены яшчэ ў 2021 годзе й як сьцьвярджалася, супрацоўніцы-жанчыны падвяргаліся сэксуальным дамаганьням, несправядлівым адносінам на працоўным месцы, а таксама мелі ніжэйшыя заробкі, заахвочваньні й бонусы.
Blizzard пагпдзілася з прапановай суда выплаціць пацярпелым кампэнсацыі, а таксама забясьпечыць парытэт паміж работнікамі мужчынскага й жаночага полу ў будучыні.
Дарэчы, гэта ўжо не першы суд кампаніі зьвязаны з харасьсьмэнтам, у тым жа 2021 годзе, Activision Blizzard ужо задаволіла адзін пазоў аб сэксуальных дамаганьнях і дыскрымінацыі, выплаціўшы кампэнсаваньне ў памеры 18 мільёнаў даляраў. У ходзе судовага разбору было ўстаноўлена, што кіруючая каманда Activision, уключаючы Бобі Коціка ведалі аб становішчы спраў у кампаніі й іґнаравалі дадзеную сытуацыю

👍14😁3🤔2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Гульня пра язду па бездаражы Expeditions A MudRunner Game атрымала дату рэлізу
Адпраўляйцеся ў навуковыя экспэдыцыі з гэтай новай пазадарожнай прыгодай ад стваральнікаў MudRunner і SnowRunner. Узначальвайце дасьледчыя місіі, кіруючы рознымі ўсюдыходамі, выкарыстоўваючы высокатэхналягічныя інструмэнты й кіруючы сваім лаґерам ды экіпажам.
Рэліз адбудзецца 5 сакавіка 2024 году.
Кошт звычайнага выданьня гульні складае $34.99.

👏8👍3🤡2
📰 Elden Ring: Shadow of the Erdtree можа выйсьці ў лютым 2024 году
Меркаванае рэлізнае акно DLC Shadow of the Erdtree для Elden Ring зьявілася на сайце крамы DataBlitz.
Супрацоўнікі крамы раней часу адкрылі старонку кантролера ад кампаніі Thrustmaster, выкананага ў стылі "соулслайка" FromSoftware — Elden Ring. Празь некаторы час тавар схавалі, а скрыншоты пачалі выдаляць.
У апісаньні ґеймпада паказана, што яго стварылі з дазволу карпарацыі Bandai Namco і ён прымеркаваны да рэлізу DLC Shadow of the Erdtree і двухгодзьдзя гульні.
На праўдзівасьць інфармацыі паказвае вонкавы выгляд кантролера й факт таго, што ў мінулым Thrustmaster супрацоўнічала зь японскім выдавецтвам, выпусьціўшы ґеймпада у духу сімулятара Ace Combat 7.

Imgur
Backup
Discover the magic of the internet at Imgur, a community powered entertainment destination. Lift your spirits with funny jokes, trending memes, entertaining gifs, inspiring stories, viral videos, and so much more from users.
❤4🔥2
🎁 Цяпер у GOG можна бясплатна забраць: Lost Ruins
Lost Ruins — гэта 2D-гульня на выжываньне, у якой вы гуляеце за маладую дзяўчыну, якая прачнулася ў дзіўным і чужым месцы без сваіх успамінаў. Дасьледуйце цёмны й небясьпечны сьвет, ваюйце з жудаснымі монстрамі й зьвяргайце неверагодных босаў!
Распрацоўшчык — Altari Games (Паўднёвая Карэя).
❗️Забраць гульню можна да 5 студзеня.
‼️Калі не адчыняецца старонка гульні, аўтарызуйцеся на сайце GOG, клікніце на спасылку, а затым правярайце гульню ў бібліятэцы.

👍7❤1
📰 Insomniac Games падвергнулася хакерскаму нападу
Некалькі тыдняў таму Insomniac Games падвергнулася хакерскаму нападу, падчас якога было выкрадзена шмат дадзеных і плянаў кампаніі (памерам 1,7 тэрабайта). У распрацоўшчыкаў запатрабавалі выкуп, аднак іх матчыная кампанія Sony адмовілася яго плаціць і зараз усе гэтыя дадзеныя апынуліся ў агульным доступе!
Так дакладна вядома, што Insomniac працуе адразу над некалькімі праектамі па коміксах Marvel.
Апроч экшэна пра Расамаху, студыя працуе над тайтлам пра Людзей Ікс, трэцяй часткай Чалавека-павука й асобнай гульнёй пра Венама(якая стане сувязным зьвяном паміж другой і трэцяй часткай, будзе доўжыцца прыкладна 10 гадзін, каштаваць $50, а галоўным ворагам стане Карнаж) .
Акрамя Плянаў, у сетку выцекла мноства артаў і нават запіс ґеймплэя Marvelʼs Wolverine! Цяпер ґеймерам вядомы сьпіс актораў і назова лякацый!
Некалькі тыдняў таму Insomniac Games падвергнулася хакерскаму нападу, падчас якога было выкрадзена шмат дадзеных і плянаў кампаніі (памерам 1,7 тэрабайта). У распрацоўшчыкаў запатрабавалі выкуп, аднак іх матчыная кампанія Sony адмовілася яго плаціць і зараз усе гэтыя дадзеныя апынуліся ў агульным доступе!
Так дакладна вядома, што Insomniac працуе адразу над некалькімі праектамі па коміксах Marvel.
Апроч экшэна пра Расамаху, студыя працуе над тайтлам пра Людзей Ікс, трэцяй часткай Чалавека-павука й асобнай гульнёй пра Венама
Акрамя Плянаў, у сетку выцекла мноства артаў і нават запіс ґеймплэя Marvelʼs Wolverine! Цяпер ґеймерам вядомы сьпіс актораў і назова лякацый!
😱9🥱5🗿3👍1
📰 Bethesda адмаўляецца ад новага супрацоўніцтва з Obsidian
Пра гэта расказаў леґендарны сцэнарыст Крыс Авеллон (пакінуў Obsidian у 2015 годзе).
Ён расказаў, што Bethesda адхіліла мноства ідэяў новай часткі Fallout, а таксама варыянты сьпін-оф для серыі The Elder Scrolls.
У сваім ціўтары Авеллон расказаў крыху больш падрабязнасьцяў: паводле яго словаў, ён сам прапаноўваў Bethesda ідэю гульні ў сусьвеце The Elder Scrolls, якая выконвала б тую ж функцыю, што New Vegas паміж Fallout 3 і Fallout 4, даючы гульцам новыя прыгоды ў любімым сеттынгу ў чаканьні наступнага рэлізу.
На думку сцэнарыста, Bethesda была расчараваная посьпехам New Vegas і зусім не хацела, каб Obsidian ўмяшалася ў іх асноўную франшызу!
Дарэчы, па адной з ідэяў, дзеяньне сьпін-офа павінна было адбывацца ў альтэрнатыўным сьвеце TES, які ня быў бы выратаваны гэроем папярэдняй часткі.

🤡27😐5🌚2🥴1
Вітаю! Сёння хачу параіць вам канал на якім публікуюцца карысныя і цікавыя навіны, якія звязаныя са штучным інтэлектам у свеце і ў Беларусі! Новыя допісы кожны дзень, падпісвайцеся!!!!
Спасылка: https://t.me/belaiplatform
Спасылка: https://t.me/belaiplatform
👍11❤2
📢 Warhammer 40000 Space Marine 2 абзавялася новымі скрыншотамі
Чалавецтва ў небяспэцы. Імпэрыюму патрэбны ВЫ. Адчуйце ў сабе звышнатуральныя здольнасьці й жорсткасьць касмадэсантніка, аднаго з найвялікшых ваяроў Імпэратара!
Рэліз гульні заплянаваны на 9 верасьня 2024-а году.

👍13❤4⚡2🫡1
📰 Інсайдэр распавёў новыя падрабязнасці Call of Duty 2025
Інсайдэр Том Хендэрсан, спасылаючыся на свае крыніцы расказаў некаторыя новыя падрабязнасьці будучай Call of Duty.
Як паведамляюць інфарматары, Call of Duty 2025 стане прамым працягам Call of Duty: Black Ops 2, а яе дзеяньне разгорнецца прыкладна ў 2030 годзе (празь пяць гадоў пасьля Black Ops 2).
Асобна было дададзена:
▫️зараз гульня знаходзіцца на раньняй стадыі распрацоўкі й носіць кодавы назоў «Сатурн»;
▫️у гульню вернуць некаторых знаёмых гэрояў;
▫️на рэлізе будуць даступныя як новыя мапы, так і рэмайстры мап з Black Ops 2;
▫️плянуецца перапрацоўка сыстэмы перамяшчэньня й вяртаньне клясычнай сыстэмы "Выберы 10", якая дае магчымасьць выбраць дзесяць элемэнтаў для сваёй амуніцыі;
▫️аб рэалізацыі сыстэмы Carry Forward (сыстэма якая пераносіць прадметы з Modern Warfare 2 у Modern Warfare 3) нічога невядома, але, магчыма, што ў гэты раз яе ня будзе – з-за значнага скачка ў часе й зьмены агульнай стратэгіі (крыніца заяўляе, што гэта будзе зусім новая гульня).
Нагадаем, што Activision не пакіне фанатаў серыі без Call of Duty у надыходзячым годзе! У 2024 годзе ў рэліз выйдзе Call of Duty 2024, дзеяньне якой будзе адбывацца падчас вайны ў Пэрсыдзкім заліве, у пачатку 90-х гадоў.

🤔5👍1
📰 Bethesda пакінуў чарговы кіраўнік
У сьлед за кіраўніком выдавецкага падразьдзяленьня Пітам Гайнс і вядучым дызайнэрам квэстаў Уілам Шэнам, кампанію пакінуў дырэктар Bethesda Game Studios Dallas Марк Тардыф. Ён паведаміў аб сваім сыходзе са студыі і расказаў, што гатовы да наступнага разьдзела ў сваёй карʼеры (пра які падрабязна пакуль не гатовы казаць).
У апошнія гады Тардыф браў удзел у стварэньні Fallout 76 і яе абнаўленьнях (Nuclear Winter, Wastelanders), а таксама DOOM (2016), Rage і The Elder Scrolls: Blades і некаторых іншых праектах Bethesda.
Асобна варта адзначыць, што Bethesda Game Studios Dallas раней насіла назву Escalation Studios, да таго, як у 2017 яе цалкам набыла ZeniMax Media (Марк Тардыф быў адным з заснавальнікаў студыі).

✍9😢3🫡2
Даражэнькія, сёньня хочам вам распавесьці пра самыя цікавыя коміксы па-беларуску!
Публікацыі новага якаснага кантэнту адбываюцца штодня.
Далучайцеся да сьвету сучасных беларускамоўных коміксаў на штодзённыя тэмы ❤️

❤17👍4😢1
⚡️ Counter-Strike 2 атрымала неафіцыйны пераклад на беларускую мову
Празь невялікі адрэзак часу пасьля рэлізу абноўленай вэрсіі CS2, гульня атрымала фанацкую лякалізацыю на беларускую мову, якую можа спампаваць і ўсталяваць любы ґеймер абсалютна бясплатна!
Спасылка на мод і інструкцыя па ўсталёўцы тут.
Upd. Апошняе абнаўленьне ад Valve зрабіла немагчымым усталёўку карыстальніцкіх лякалізацыяў!
Але варыянт з прыцягненьнем увагі распрацоўшчыкаў да беларускай мовы ўсё шчэ актуальны!
Асобна, на reddit праходзіць свайго роду кампанія па прыцягненьні ўвагі Valve да пытаньня даданьня афіцыйнай падтрымкі беларускай мовы ў CS2.
Далучыцца да абмеркаваньня й тым самым падтрымаць ініцыятыву можа любым жадаючы!

❤🔥53👍13🔥3🥴2
❄️🎁 Цяпер у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: DNF Duel
DNF Duel — экшн-баі ва ўсёй сваёй крайнасьці! Увайдзіце ў новы сьвет біт-эм-ап! Гэта арада дзе ВЫ можаце ўзяць на сябе ролю любімага пэрсанажа з знакамітай франшызы Dungeon and Fighter!
Распрацоўшчык — NEOPLE Inc. (Паўднёвая Карэя)
❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
‼️Недаступнa на тэрыторыі Беларусі.

👍7😐5
📰 Xbox расказала аб зьменах у кіраўніцтве Activision Blizzard і Bethesda
Адной з галоўных замен стане сыход кіраўніка Activision Бобі Коціка (ён, праз 30 гадоў працы, пакіне кампанію 29 сьнежня). Пасада Коціка будзе скасавана, а кампанія пяройдзе пад кантроль Мэта Буці, які зь нядаўняга часу кіруе ўсімі студыям Xbox.
Разам з Коцікам, з Activision Blizzard сыходзяць дырэктар па камунікацыях Лулу Чэн Месерві, віцэ-старшыня Blizzard Хумам Сахніні й шэраг іншых кіраўнікоў.
У ZeniMax і Bethesda гэтак жа адбылося зьмяненьне, разам з Буці кіраваць працай гэтых кампаніяў будзе Джыл Браф (раней ён працаваў у Nintendo, Sega і Warner Bros.)

❤6👍4
📰 Распрацоўнікі The Elder Scrolls Online падвялі вынікі году й раскрылі пляны на будучыню
Дырэктар ZeniMax Online Studio Мэт Фірор падвёў вынікі The Elder Scrolls Online у рамках адыходзячага 2023 году й падзяліўся плянамі на будучы 2024 год.
Гэты год стаў для каманды TESO вельмі прадуктыўным. Яна ўзялася за абнаўленьне абсталяваньня ўсіх гульнявых сэрвэраў (яно яшчэ ня не завяршылася) для таго, каб зрабіць іх больш сучаснымі й магутнымі, і палепшыла працэс запуску новых абнаўленьняў.
У гэтым годзе адбыўся рэліз разьдзела Necrom. Яна, па словах Фірора, стала самым высокаацэненым DLC з часоў Summerset.
Гэтак жа Фрыёры адзначыў, што колькасьць гульцоў TESO працягвае расьці — у гэтым годзе аўдыторыя разраслася на амаль 2 млн гульцоў, не ўлічваючы ўдзельнікаў бясплатных выходных.
У 2024 годзе, 4 красавіка, The Elder Scrolls Online споўніцца 10 гадоў. У гонар гэтай падзеі ZeniMax Online Studios і Bethesda заплянавалі некалькі мерапрыемстваў як у гульнявой прасторы, так і ў рэальнай.
Па савам распрацоўшчыкаў, гульцоў чакае анонс «працяга гісторыі ў іншай частцы Тамрыэля».

👍12❤2🤔2