This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Змрочны рагалік Darkest Dungeon 2 атрымаў дапаўненьне The Binding Blade
Бясстрашны фэхтавальнік і страчаны рыцар. Адзін чакае адкупленьня на ростанях, другі дрэйфуе ў бязьмежных нетрах Каралеўства. Вазьміце пад кантроль бязьлітаснага дуэлянта, ваюйце праз барыкады й шукайце падказкі, якія прывядуць вас да... апошняга з крыжакоў.
DLC прыўносіць у гульню двух новых гэрояў — Дуэлянтку й Крыжака. Першая можа пераходзіць з абароны ў напад, накладваць узмацненьні й нападаць на супернікаў зь любой пазыцыі. Другі — загартаваны ў баях рыцар, які вытрымлівае магутныя атакі й абараняе атрад зь пярэдніх пазыцыяў.
Таксама ў гульні зьявіцца новы бос.

👍10🔥1
📰 Epic Games перамагла Google у судзе
Кампанія Epic Games выйграла антыманапольны пазоў супраць карпарацыі Google.
Вытокі праблем ляжаць у 2020 годзе, пасьля таго, як Fortnite была выдаленая з Google Play і App Store.
Суд прызнаў, што Google ператварыла сваю краму Google Play у незаконную манаполію.
Рашэньне на карысьць Epic Games было аднагалосным. Google у сваю чаргу плянуе падаваць апэляцыю.
Асобна варта адзначыць, што Epic Games не патрабавала грашовай кампэнсацыі, кампанія (па заяве прадстаўніка) жадае падарыць распрацоўнікам поўную свабоду ў пляне выбару крамы на Android.

❤28🙈2🤡1
📰 Посьпех Baldurs Gate 3 не выратаваў супрацоўнікаў Hasbro ад звальненьняў
Вытворца цацак Hasbro, якому належыць кампанія Wizards of the Coast і правы на сусьвет Dungeons & Dragons, звольніць каля 1100 супрацоўнікаў. Гэта прыкладна 20% працоўнай сілы кампаніі, а зьвязваюць скарачэньні зь нізкімі продажамі цацак.
На працягу першых месяцаў 2023 году Hasbro сутыкалася зь цяжкасьцямі, нягледзячы на гістарычныя максымумы рынку цацак, (што, як лічыцца, было выклікана пандэміяй). Арґанізацыя вымушана стаць больш кампактнай, каб забясьпечыць трывалы прыбытковы падмурак.
Не дапамагае продажам і посьпех Baldurʼs Gate III у сусьвеце D&D, няхай гульня й разышлася мільённымі тыражамі, і стала «Гульнёй году» рэальныя цацкі ад гэтага прадавацца лепш ня сталі.
Hasbro хоча эканоміць да 300 мільёнаў долараў штогод да 2025 году. Для гэтага кампанія засяродзіцца на сваіх брэндах, відэагульнях, лічбавых тэхналогіях і ліцэнзаваньні іншым асобам.

😭16😁3✍2😱1
🎁 Цяпер у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Destiny 2: Legacy Collection
Destiny 2: Legacy Collection — стварыце свайго гэроя й адпраўляйцеся ў кінэматаґрафічную гісторыю ў чароўны сьвет, які напоўнены мноствам каапэратыўных місіяў і рэжымам PvP!
У дадзены набор уваходзіць тры дапаўненьні: «Каралева-вядзьмарка», «За Мяжою Сьвятла» і «Прыстанак Ценяў».
Распрацоўшчык — Bungie (ЗША)
❗️Забраць набор можна да 20 сьнежня.
‼️Недаступны на тэрыторыі Беларусі.

👍10😢2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 У рэліз выйшаў тактычны шутэр Ready or Not
Паліцыя Лос-Суэнаса паведамляе аб усплёску злачыннасьці ў горадзе. Атрады спэцпрызна накіраваны для ўрэгуляваньня такіх небясьпечных сытуацыяў, як захоп закладнікаў, пагрозы выбуху й перастрэлкі з падазраванымі!
Карыстальнікі вельмі станоўча ацанілі шутэр, адзначаючы яго рэалістычную складанасьць і настальгічнае падабенства са знакамітай SWAT 4.
Кошт гульні — $29.99.
P.S.
Каапэратыўныя, беларускамоўныя стрымы дадзенай гульні перыядычна можна пабачыць на канале lepus81.

👍19❤🔥6
📰 Закрыцьцё Е3 расхвалявала Хідэа Кадзіму
Знакаміты ґеймдызайнэр Хідэа Кадзіма пракамэнтаваў нядаўнюю навіну аб закрыцьці выставы Е3.
Распрацоўнік назваў гэтую навіну вельмі сумнай. Ён падзякаваў E3 за прадстаўленыя магчымасьці, вечарынкі й сустрэчы зь людзьмі з усяго сьвету. Распрацоўнік асобна адзначыў унёсак імпрэзы ў вядомасьць японскіх студыяў і гульняў, а таксама ўспомніў былыя часы.
Упершыню Кадзіма наведаў E3 у 1997 годзе разам з Metal Gear Solid. У далейшым ґеймдызайнэр прыяжджаў на выставу кожны год, а асабліва каштоўным успамінам стала прэзентацыя Metal Gear Solid 2: Sons of Liberty у 2000 годзе.

😢23
📰 «Фларыдзкі Джокер» пагражае Rockstar судом
Лоўрэнс Саліван, вядомы як «Фларыдзкі Джокер» — злачынец якога затрымалі ў 2017 годзе, пасьля таго як той стаў палохаць мінакоў размахваючы зброяй (і які хутка стаў папулярным у сеціве з-за сваёй экстравагантнай зьнешнасьці), выявіў у нядаўнім трэйлеры GTA 6 пародыю на сябе і зараз пагражае распрацоўнікам гульні судом!
Саліван патрабуе ў Rockstar аж 3 мільёны даляраў, за "буйную, бясплатную рэклямную кампанію".
У сваім звароце ён узгадаў выпадак зь Ліндсі Лохан (якая нібыта ўбачыла свой вобраз на вокладцы пятай гульні серыі, але так і не здолела перамагчы кампанію ў судзе), запэўніўшы, што ў яго й яго адвакатаў ёсьць везкія доказы для суда і гэтая гісторыя скончыцца інакш!
Нагадаем, Grand Theft Auto 6 выйдзе ў 2025 годзе на PS5 і Xbox Series..

🤡33😁2
📢 Адбыўся рэліз House Flipper 2
Час стрэсьці пыл з малатка — «Хаўс Фліпэр» вяртаецца ў новым выглядзе! Купляйце й рамантуйце закінутыя дамы! Ці вы жадаеце будаваць новыя? Цяпер можна й гэта! Прымерце ролю фліппера-пачаткоўца й зарабіце грошы, дапамагаючы жыхарам мілага мястэчка!
Кошт гульні $19.99 (да 21 сьнежня яе можна набыць са зьніжкай у 10%).

YouTube
Official Release Trailer - House Flipper 2
House Flipper 2 is available! https://store.steampowered.com/app/1190970/House_Flipper_2/
Join us on the Official House Flipper Discord and become a member of our amazing community!
- Stay updated about House Flipper's development,
- Chat, ask questions…

👍7🌚3❤🔥1⚡1🥴1
📰 Ґеймдырэктар Baldurs Gate 3 апублікаваў недамоўленную прамову з The Game Awards 2023
Цырымонію The Game Awards 2023 якая прайшла зусім нядаўна, многія раскрытыкавалі за абмежаваны час на прамову пераможцаў, самым непрыемным выпадкам палічылі перапыненую прамову кіраўніка студыі Larian Свэна Вінке, якога спынілі падчас расказу аб спачылым супрацоўніку кампаніі й таксама спачылым бацку самога Вінке (іх усіх не стала за некаторы час да рэлізу).
Тым ня менш, Вінке апублікаваў поўную вэрсію сваёй прамовы. Ён павіншаваў астатніх намінантаў, у тым ліку аўтараў Marvelʼs Spider-Man 2 і Alan Wake 2, а таксама арґанізатараў The Game Awards. Пры гэтым Свэн адзначыў, што 30 сэкунд на размову "даволі мала".
Гэтак жа ён згадаў нядаўнія скарачэньні ў Hasbro і нагадаў шматлікім студыям, што гульні — гэта мастацтва, ня меней важнае чым кіно ці кнігі, а грошы проста "паліва", каб зрабіць іх лепш, але "паліва" ня можа быць мэтай!

❤30❤🔥5👏5
📰 Naughty Dog скасавала онлайн-версію The Last of Us.
Naughty Dog афіцыйна скасавала мультыплэерны праект па The Last of Us (The Last of Us Online). Праца над гульнёй ішла актыўна, але вялікія амбіцыі й пляны на праект яго й пахавалі.
Naughty Dog прыйшлі да высновы, што рэліз і наступная шматгадовая падтрымка The Last of Us Online запатрабавалі б ад студыі ўсіх наяўных рэсурсаў, што ў сваю чаргу спыніла б распрацоўку новых аднакарыстальніцкіх гульняў, а пераўтварацца ў чарговага распрацоўшчыка які робіць гульні-сэрвісы кампанія ня мае намеру.
Афіцыйных скрыншотаў ці ролікаў гульня так і не атрымала, аднак інсайдэрам атрымалася выявіць (меркавана) вонкавы выгляд галоўнага мэню.

👍12😐3😁1🤔1😢1
📰 Сталі вядомыя намінанты на прэмію The Steam Awards 2023
Valve абʼявіла аб хуткім пачатку галасаваньня за лепшыя гульні 2023 году.
Гульцы змогуць аддаць свае галасы за прэтэндэнтаў на прэміі The Steam Awards з 21 сьнежня да 2 студзеня 2024 году.
🔸Гульня году
▫️Baldurʼs Gate 3
▫️Resident Evil 4
▫️FC 24
▫️Hogwarts Legacy
▫️Lethal Company
🔸Гульня году ў віртуальнай рэальнасьці
▫️Gorilla Tag
▫️Ghosts of Tabor
▫️I Expect You To Die 3: Cog in the Machine
▫️Labyrinthine
▫️F1 23
🔸Любімае дзіця
▫️Dota 2
▫️Red Dead Redemption 2
▫️Rust
▫️Deep Rock Galactic
▫️Apex Legends
🔸Найлепшая гульня на Steam Deck
▫️Hogwarts Legacy
▫️Brotato
▫️Dredge
▫️The Outlast Trials
▫️Diablo IV
🔸Сябар спазнаецца ў гульні
▫️Sunkenland
▫️Sons Of The Forest
▫️Party Animals
▫️Warhammer 40,000: Darktide
▫️Lethal Company
🔸Выбітны візуальны стыль
▫️Inward
▫️Darkest Dungeon II
▫️Cocoon
▫️High On Life
▫️Atomic Heart
🔸Самы інавацыйны ґеймплэй
▫️Remnant II
▫️Your Only Move Is HUSTLE
▫️Shadows of Doubt
▫️Contraband Police
▫️Starfield
🔸Лепшая гульня, якая вам не даецца
▫️Street Fighter 6
▫️Lords of the Fallen
▫️Sifu
▫️EA Sports FC 24
▫️Overwatch 2
🔸Найлепшы саўндтрэк
▫️Persona 5 Tactica
▫️Pizza Tower
▫️The Last of Us Part I
▫️Hi-Fi RUSH
▫️Chants of Sennaar
🔸Найлепшая гульня з выдатным сюжэтам
▫️Lies of P
▫️Star Wars Jedi: Survivor
▫️Resident Evil 4
▫️Baldurʼs Gate 3
▫️Love Is All Around
🔸Уладкуйцеся ямчэй
▫️Coral Island
▫️Train Sim World 4
▫️Dave the Diver
▫️Potion Craft: Alchemist Simulator
▫️Cities: Skylines II

⚡15🌚7❤2🏆2
📰 Каманда Total War папрасіла прабачэньня за свае апошнія рэлізы
Паводле сьвежых справаздач, апошнія рэлізы кампаніі Creative Assembly не змаглі прынесьці чаканага прыбытку, замест гэтага яны выклікалі буру абурэньня з боку фанатаў серыі. Самымі "гарачымі" тэмамі аказаліся нядаўняя Total War: Pharaoh і DLC Shadows of Change да Total War: Warhammer III.
Total War: Pharaoh здалася гульцам пустой і больш падобнай на буйное DLC да якой-небудзь гульні серыі, чым самастойным прадуктам. Shadows of Change і зусім была сустрэтая "у багнеты" віной таму падвышаныя кошты на DLC (у неабходнасьці апошняга кампанія так і не змагла пераканаць ґеймераў) і поўная адсутнасьць цікавага кантэнту ў ім.
У канчатковым выніку Creative Assembly прызнала свае памылкі й прынесла прабачэньне. Да Shadows of Change у лютым 2024 году выпусьцяць буйное бясплатнае абнаўленьне, якое заклікана зрабіць дапаўненьне паўнавартасным. Рэліз DLC Thrones of Decay перанесьлі на красавік 2024-а, каб дадаткова над ім папрацаваць.
Што да Total War Pharaoh, кошт гульні ў Steam зьнізілі з 60 да 40 даляраў, з продажу выдалілі выданьні Deluxe Edition і Dynasty Edition. Тым, хто набыў гульню, ужо пачалі часткова вяртаць за яе грошы.

🤡7⚡3👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Трылёгія Grand Theft Auto выйшла на iOS і Android
Rockstar Games сумесна з Netflix абвясьцілі аб рэлізе на iOS і Android калекцыі з трох клясычных гульняў серыі GTA.
У трылёгію Grand Theft Auto уключаны гульні Grand Theft Auto III, Grand Theft Auto: Vice City і Grand Theft Auto: San Andreas. Усе яны выйшлі на мабільных прыладах у вэрсіі Definitive Edition і прадаюцца паасобку.
Гульні даступныя падпісантам Netflix, і мяркуючы па водгуках гульцоў, мабільныя вэрсіі вышлі вельмі якаснымі (чаго нельга было сказаць аб Grand Theft Auto: The Trilogy на PC і кансолях).

❤6🌚5👍2🍌2🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Nintendo забараніла фанацкі порт The Legend of Zelda Link's Awakening
Фанаты The Legend of Zelda зусім нядаўна выпусьцілі ў агульны доступ порт Linkʼs Awakening DX — гульні 1998 год (Game Boy Color), што не спадабалася праваўладальніку ў асобе Nintendo.
Неафіцыйны порт мог пахваліцца HD-ґрафікай, пракруткай выявы з частатой у 120 кадраў і падтрымкай шырокафарматных экранаў. Адной з галоўных асаблівасьцяў стала магчымасьць зірнуць на востраў Кохалінт з вышыні птушынага палёту, бязь лішніх пракрутак выявы.
Фанацкая вэрсія распаўсюджвалася бясплатна, але Nintendo запатрабавала выдаліць порт за "парушэньне" і "несанкцыянаванае выкарыстаньне" аўтарскіх правоў.
Дарэчы, Linkʼs Awakening DX мае афіцыйны порт на Nintendo Switch, які аднак, мае куды меншы набор магчымасьцяў, чым выдаленая фанацкая вэрсія.

🤡27❤2😁1
📰 Activision Blizzard выплаціць 54 мільёны даляраў па справе аб палавой дыскрымінацыі
Завяршыўся чарговы суд па справе аб палавой дыскрымінацыі ў Activision Blizzard, суд прапанаваў кампаніі мірна выплаціць 54 мільёны даляраў для ўрэгуляваньня канфлікту.
Пазоў быў пададзены яшчэ ў 2021 годзе й як сьцьвярджалася, супрацоўніцы-жанчыны падвяргаліся сэксуальным дамаганьням, несправядлівым адносінам на працоўным месцы, а таксама мелі ніжэйшыя заробкі, заахвочваньні й бонусы.
Blizzard пагпдзілася з прапановай суда выплаціць пацярпелым кампэнсацыі, а таксама забясьпечыць парытэт паміж работнікамі мужчынскага й жаночага полу ў будучыні.
Дарэчы, гэта ўжо не першы суд кампаніі зьвязаны з харасьсьмэнтам, у тым жа 2021 годзе, Activision Blizzard ужо задаволіла адзін пазоў аб сэксуальных дамаганьнях і дыскрымінацыі, выплаціўшы кампэнсаваньне ў памеры 18 мільёнаў даляраў. У ходзе судовага разбору было ўстаноўлена, што кіруючая каманда Activision, уключаючы Бобі Коціка ведалі аб становішчы спраў у кампаніі й іґнаравалі дадзеную сытуацыю

👍14😁3🤔2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Гульня пра язду па бездаражы Expeditions A MudRunner Game атрымала дату рэлізу
Адпраўляйцеся ў навуковыя экспэдыцыі з гэтай новай пазадарожнай прыгодай ад стваральнікаў MudRunner і SnowRunner. Узначальвайце дасьледчыя місіі, кіруючы рознымі ўсюдыходамі, выкарыстоўваючы высокатэхналягічныя інструмэнты й кіруючы сваім лаґерам ды экіпажам.
Рэліз адбудзецца 5 сакавіка 2024 году.
Кошт звычайнага выданьня гульні складае $34.99.

👏8👍3🤡2
📰 Elden Ring: Shadow of the Erdtree можа выйсьці ў лютым 2024 году
Меркаванае рэлізнае акно DLC Shadow of the Erdtree для Elden Ring зьявілася на сайце крамы DataBlitz.
Супрацоўнікі крамы раней часу адкрылі старонку кантролера ад кампаніі Thrustmaster, выкананага ў стылі "соулслайка" FromSoftware — Elden Ring. Празь некаторы час тавар схавалі, а скрыншоты пачалі выдаляць.
У апісаньні ґеймпада паказана, што яго стварылі з дазволу карпарацыі Bandai Namco і ён прымеркаваны да рэлізу DLC Shadow of the Erdtree і двухгодзьдзя гульні.
На праўдзівасьць інфармацыі паказвае вонкавы выгляд кантролера й факт таго, што ў мінулым Thrustmaster супрацоўнічала зь японскім выдавецтвам, выпусьціўшы ґеймпада у духу сімулятара Ace Combat 7.

Imgur
Backup
Discover the magic of the internet at Imgur, a community powered entertainment destination. Lift your spirits with funny jokes, trending memes, entertaining gifs, inspiring stories, viral videos, and so much more from users.
❤4🔥2
🎁 Цяпер у GOG можна бясплатна забраць: Lost Ruins
Lost Ruins — гэта 2D-гульня на выжываньне, у якой вы гуляеце за маладую дзяўчыну, якая прачнулася ў дзіўным і чужым месцы без сваіх успамінаў. Дасьледуйце цёмны й небясьпечны сьвет, ваюйце з жудаснымі монстрамі й зьвяргайце неверагодных босаў!
Распрацоўшчык — Altari Games (Паўднёвая Карэя).
❗️Забраць гульню можна да 5 студзеня.
‼️Калі не адчыняецца старонка гульні, аўтарызуйцеся на сайце GOG, клікніце на спасылку, а затым правярайце гульню ў бібліятэцы.

👍7❤1
📰 Insomniac Games падвергнулася хакерскаму нападу
Некалькі тыдняў таму Insomniac Games падвергнулася хакерскаму нападу, падчас якога было выкрадзена шмат дадзеных і плянаў кампаніі (памерам 1,7 тэрабайта). У распрацоўшчыкаў запатрабавалі выкуп, аднак іх матчыная кампанія Sony адмовілася яго плаціць і зараз усе гэтыя дадзеныя апынуліся ў агульным доступе!
Так дакладна вядома, што Insomniac працуе адразу над некалькімі праектамі па коміксах Marvel.
Апроч экшэна пра Расамаху, студыя працуе над тайтлам пра Людзей Ікс, трэцяй часткай Чалавека-павука й асобнай гульнёй пра Венама(якая стане сувязным зьвяном паміж другой і трэцяй часткай, будзе доўжыцца прыкладна 10 гадзін, каштаваць $50, а галоўным ворагам стане Карнаж) .
Акрамя Плянаў, у сетку выцекла мноства артаў і нават запіс ґеймплэя Marvelʼs Wolverine! Цяпер ґеймерам вядомы сьпіс актораў і назова лякацый!
Некалькі тыдняў таму Insomniac Games падвергнулася хакерскаму нападу, падчас якога было выкрадзена шмат дадзеных і плянаў кампаніі (памерам 1,7 тэрабайта). У распрацоўшчыкаў запатрабавалі выкуп, аднак іх матчыная кампанія Sony адмовілася яго плаціць і зараз усе гэтыя дадзеныя апынуліся ў агульным доступе!
Так дакладна вядома, што Insomniac працуе адразу над некалькімі праектамі па коміксах Marvel.
Апроч экшэна пра Расамаху, студыя працуе над тайтлам пра Людзей Ікс, трэцяй часткай Чалавека-павука й асобнай гульнёй пра Венама
Акрамя Плянаў, у сетку выцекла мноства артаў і нават запіс ґеймплэя Marvelʼs Wolverine! Цяпер ґеймерам вядомы сьпіс актораў і назова лякацый!
😱9🥱5🗿3👍1
📰 Bethesda адмаўляецца ад новага супрацоўніцтва з Obsidian
Пра гэта расказаў леґендарны сцэнарыст Крыс Авеллон (пакінуў Obsidian у 2015 годзе).
Ён расказаў, што Bethesda адхіліла мноства ідэяў новай часткі Fallout, а таксама варыянты сьпін-оф для серыі The Elder Scrolls.
У сваім ціўтары Авеллон расказаў крыху больш падрабязнасьцяў: паводле яго словаў, ён сам прапаноўваў Bethesda ідэю гульні ў сусьвеце The Elder Scrolls, якая выконвала б тую ж функцыю, што New Vegas паміж Fallout 3 і Fallout 4, даючы гульцам новыя прыгоды ў любімым сеттынгу ў чаканьні наступнага рэлізу.
На думку сцэнарыста, Bethesda была расчараваная посьпехам New Vegas і зусім не хацела, каб Obsidian ўмяшалася ў іх асноўную франшызу!
Дарэчы, па адной з ідэяў, дзеяньне сьпін-офа павінна было адбывацца ў альтэрнатыўным сьвеце TES, які ня быў бы выратаваны гэроем папярэдняй часткі.

🤡27😐5🌚2🥴1
Вітаю! Сёння хачу параіць вам канал на якім публікуюцца карысныя і цікавыя навіны, якія звязаныя са штучным інтэлектам у свеце і ў Беларусі! Новыя допісы кожны дзень, падпісвайцеся!!!!
Спасылка: https://t.me/belaiplatform
Спасылка: https://t.me/belaiplatform
👍11❤2